ПАЭТЫКА Ў БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ПЕСНЯХ ЯК СРОДАК ДЫЯЛОГА МІНУЛАГА І СУЧАСНАГА
Р. М. Скрыпко
R.М. Skripko
БГПУ (Мінск)
Навуковы кіраўнік – А. М. Кукрэш
Анатацыя: у артыкуле разглядаецца значэнне паэтыкі пры вывучэнні беларускіх народных песен.
Ключавыя словы: паэтыка, народная песня
Вывучэнне народных песен робіць чалавека больш разнастайным, удумлівым, дае магчымасць падысці бліжэй да сваіх каранёў. Дзякуючы паэтычным тэкстам і мелодыі можна ўбачыць непаўторную прыгажосць роднай зямлі і людзей, дакрануцца да традыцый, пераасэнсаваць сучасныя культурныя каштоўнасці. Ніл Гілевіч казаў, што “калі мы гаворым пра высокую мастацкасць народных песень, то перад усім маем на ўвазе іх вобразнасць і эмацыянальнасць. А гэтыя якасці дасягаюцца дзякуючы цэлай сістэме прыёмаў і сродкаў паэтычнага адлюстравання рэчаіснасці, выпрацаваных песеннай творчасцю народа за доўгія стагоддзі” [1, с. 21].
Існуе шмат сродкаў мастацкага адлюстравання ў беларускім песенным фальклоры:
эпітэт – “мастацкае азначэнне, якое выдзяляе характэрную рысу ці прыкмету якога-небудзь прадмета і тым самым выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да яго” [1, с. 21] (шырокае поле, сіняе мора, буйныя ветры);
параўнанне і вобразны паралелізм – “прыём дазваляе ахарактарызаваць які небудзь прадмет або з’яву з дапамогай іншых падобных у нечым прадметаў і з’яў” [1, с. 22];
песенная сімволіка – “асобны прадмет або з’ява прыродывыкарыстоўваюццаў вобразным супастаўленні з жыццём чалавека, яго настроем і перажываннямі… што за гэтым прадметам ці з’явай замацоўваецца пэўнае значэнне і яны ператвараюцца ў паэтычна-вобразныя сімвалы” (туман - туга і смутак, Звычайна матэрыял для песеннай сімволікі гэта навакольны свет чалавека, –
прырода (сонца – сімвал маці, месяц - бацькі, зоркі – дзеці, вецер, аблокі, рэкі, горы;
дрэвы (сімвал дзяўчыны белая бяроза, каліна, маліна и салодкая вішня. Птушка клюёт вішню – хлопец ідзе ў сваты. Сімваламі замужняй жанчыны з’яўляюцца груша, рабіна, асіна, сасна. Мужчыны – дуб, радзей вінаград, хмель);
кветкі, трава (ружа – сімвал прыгажосці, палынь – смуты, ападаючыя лісце – сумны настрой і успамін па былой маладосці, заросшая дарожанька – разлука, няшчасце, вянок - цнатлівасць і чысціня дзяўчыны);
птушкі (сокал, салавей, селезень і голуб – сімвал моладца; сімвал дзяўчыны белая лябёдушка, шэрая качка, пава і сізая галубка; ластаўка – сімвал добрай навіны; зязюля – сімвал цяжкай жэнскай долі, адзінокая гаротная жанчына; “ясны сокала – прыгожы малады хлопец, голуб і галубка – сімвал неразлучнай закаханай пары” [1, с. 24]; воран – прадвеснік гора);
Не капайце крыніцы не будзе вады,
Не кахайце дзяучыны не будзе бяды.
“Ой жаль, жаль мне будзе Возьмуць яе людзі.
Возьмуць яе людзі, – маей не будзе!”
А ужо з тае крыніцы арлы воду пьюць,
А ужо ж тую дзяучыну да шлюбу вядуць.
дзеянне чалавека (пасадка і збор ураджаю, паляванне), абрадавыя дзействы (вытаптыванне травы, знішчэнне кветак іх злом ці вытаптыванне), расплетанне касы) і г.д.
За новаю за святліцаю стаіць верба ды з расіцаю
А хто ж тую ды вярбу зломіць, а хто ж тую ды расу сойміць
Вербу зломіць ды Іванечка, расу сойміць ды і Манечка
Вербу зломіць ды каня пабіць, расу сойме ды ліцо ўмыць.
Штобы была ды бялюсенька для Іванечки мілюсенька.
увасабленне – “перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадметы і з’явы прыроды, адушаўленне іх” [1, с. 25] (размова з сонцам ці месяцам, дрэвам ці кветкай, як з жывым чалавекам);
метафара – слова ці выраз, якія выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні;
гіпербала – перабольшанне (мост да неба);
літота – неверагоднае змяншэнне;
таўталогія – аднакаранныя словы надаюць большы сэнс, павялічваюць эмацыйнае ўспрыяцце (гора гараваці);
Калі ўдумліва падысці і прааналізаваць песенныя творы, ужо вядомыя, ці якія толькі пачынаеш вывучаць, – зусім інакш разумееш сэнс, адчуваеш глыбіню і асалоду народнай песні. Ніл Гілевіч пераказаў словы Янкі Купалы: “не цурайцеся роднай песні”[1, с. 5], і мы можам дадаць, што яна дапаможа раскрыць духоўныя рысы і даць магчымасць творчаму падыходу скіраваць развіццё чалавека.
Літаратура
Гілевіч, Н.С. Наша родная песня / Н.С. Гілевіч. – Мн., 1968. – 214 с.
Гілевіч, Н.С. З клапатам пра песні народа / Н.С. Гілевіч. – Мн., 1970. – 160 с.
Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускай народнай прозы / М.А. Янкоўскі. – Мн., 1983. – 271 с.
Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі /Н.С. Гілевіч. Слова і образ. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма. – Мн., 1975. – 288 с.

RSS





















