Нарадзілася 11.11.1965 г. у г. Мінску. Закончыла з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1987) і аспірантуру пры МДПІ (1991). Кандыдацкая дысертацыя (1996) прысвечана вывучэнню лексікі з канатацыйным значэннем і яе функцыянаванню ў беларускіх мастацкіх тэкстах. З 1991 г. працуе ў БДПУ імя Максіма Танка на кафедры беларускага мовазнаўства на пасадзе выкладчыка, старшага выкладчыка, з 1999 г. – дацэнта. Аўтар звыш 80 апублікаваных даследаванняў. Суаўтар 6 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ і школ, тэрміналагічных выданняў і слоўнікаў па фізіялогіі чалавека і жывёл, тыпавых вучэбных праграм для ВНУ і інш. З’яўлялася выканаўцай навуковых праектаў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2007 – 2010), “Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця” (2010 – 2013), у тым ліку фундаментальных: “Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі: дынаміка метадалагічных падыходаў, тыпалогія формаў, вектары развіцця” (з 2010 г.). Кіруе студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні», падрыхтоўкай магістрантаў і аспірантаў. Удзельнічала ў арганізацыі і правядзенні штогадовых студэнцкіх навуковых канферэнцый «Студэнцкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спецыяліста» і «Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні» (БДПУ). Мае вопыт работы з настаўнікамі, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі пры МГІРА і МАІРА.
З'яўляецца Педагогам года (2011) у намінацыі «Педагогі, якія праявілі сябе ў алімпіядным руху». Узнагароджана Ганаровай граматай Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама за шматгадовую плённую працу з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (2013).
Навуковыя інтарэсы: беларуская лексікалогія (канатацыйны аспект семантыкі слова), тэрміназнаўства, культура маўлення, філалагічны аналіз мастацкага тэксту, навуковая, эпісталярная і мастацкая спадчына Зоські Верас.