Эпапея – манументальны гісторыка-гераічны аповед пра падзеі, якія глыбока праніклі ў народную памяць і маюць агульнанацыянальнае значэнне.
У старажытнасці эпапея развівалася як эпічная паэма народна-гераічнага тыпу, што бярэ свой пачатак міфах і паданнях.
- Як мастацкае цэлае складвалася паступова, шляхам зрастання асобных фальклорна-апавядальных сюжэтаў і матываў вакол важнай гераічнай падзеі або асобы.
- У паэме-эпапеі адлюстроўвалася агульнанародная барацьба з грамадскімі або прыроднымі сіламі.
- Узвышана-міфалагічнае светаадчуванне нараджала ідэалізаванага эпічнага героя, які ўвасабляў магутнасць і розум народа і дзейнічаў ва ўмоўна-гераічных аставінах, што спалучалі канкрэтнасць з гіпербалізаванай маляўнічасцю ў перадачы прадметных і падзейных рэалій жыцця.
- Урачыста-працяжная інтанацыя адпавядала ўзвышана-эпічнаму зместу твора.
Да такіх эпапей адносяцца старажытна-грэчаская “Іліяда” і “Адысея” Гамера, старажытна-індыйская “Махабхарата” і “Рамаяна”, французская “Песня пра Раланда”, нямецкая “Песня пра Нібелунгаў”.
Эпапея ўзнікла, калі грамадства было адносна гарманічным (асоба чалавека яшчэ не вылучылася з калектыву).
Змест эпапеі – гераічныя старонкі нацыянальнай гісторыі. Часта гэта гісторыя аддалена настолькі, што ўжо выступае міфалагізаванай.
“Адной з асноўных умоў эпічнай паэмы” В. Бялінскі называў народнасць.
Эпапеі ўласцівы шырокі, універсальны ахоп падзей.
Усё жыццё Ст.Грэцыі (норавы, этычныя і рэлігійныя ўяўленні) адлюстравана ў паэмах Гамера. У старажытнагрэчаскага рапсода (Гамера) было шмат паслядоўнікаў: Вергілій з “Энеідай”, Клапшток з “Месіядай”, Тасо з “Вызваленым Іерусалімам”, а таксама Вальтэр, Хераскаў.
В. Бялінскі, услед за Шэлінгам і Гегелем, лічыў, што найбольш істотныя рысы народа ў эпоху яго “дзяцінства”, выяўляюцца ў “смеласці, гераізме, адвазе”.

RSS





















