У чым падабенства і адрозненне разанаўскіх версэтаў і вершаказаў?
10-04-2020 07:24
Ответ: В. Рагойша: "Версэт-напісаны прозай невялікі лірычны твор, які сваёй вобразнасцю, павышанай эмацыянальнасцю і своеасаблівасцю набліжаецца да паэзіі". В.Рагойша: "Вершаказ - напісаная ў форме версэта медытацыя, у аснове якой - роздум, пра сутнасць нейкай рэчы, прадмета, з'явы" (гузік, дзверы, дарога) .
21-04-2020 05:00
Добры дзень. Патлумачце, калі ласка, значэнне тэрміну "жанравая дамінанта ".
10-04-2020 07:24
Ответ: Дамінанта у перакладзе з лацінскай мовы азначае ўладарны, асноўны, галоўны.
Жанры з цяжкасцю паддаюцца класіфікацыі, але ў кожным з іх ёсць нешта такое адметнае, што вылучае яго з шэрагу падобных твораў (жанраў) Напрыклад, слова апровесць гаворыць пра прыналежнасць твораў да эпічнага роду, аб "сярэднім" памеры тэксту. Гэта жанравая дамінанта.
15-04-2020 07:48
Што значыць ўласнааўтарскія жанры”?
10-04-2020 07:24
Ответ: А. Разанаў прыдумаў сваім творам свае ўласныя назвы (квантэма, пункцір). Р. Барадулін - ясачкі. Людка Сільнова - рысасловы. Гэта і ёсць уласнааўтаркія жанры
15-04-2020 07:48
Чаму ў літаратуразнаўстве ўзнікае праблема неабходнасці абнаўлення сістэмы жанраў?
10-04-2020 07:25
Ответ: Вам вядома паняцце "літаратурны працэс". Рух наперад. Жанры на працягу вялікай гісторыі змяняліся, некаторыя знікалі. Таму ёсць патрэба, каб нараджаліся новыя жанры.
15-04-2020 07:48
У чым адметнасць беларускіх лімерыкаў?
10-04-2020 07:26
Ответ: Героямі беларускіх лімерыкаў з'яўляюцца жыхары Беларусі, называецца канкрэная беларуская мясцовасць
15-04-2020 07:49

RSS





















