Новости События Общее
 
Шаврей Антонина Анатольевна
Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, калі мы будзем пісаць РКР №2?
17-04-2020 07:22
Ответ: Улічваючы сітуацыю, я хачу абмежавацца выкананнем тэстаў і асабліва выніковага (заліковага) тэста. Думаю, што так і будзе.
21-04-2020 04:11
 
Мирончик Мария Дмитриевна
Якія творы той эпохі Вы яшчэ можаце параіць прачытать? Вельмі зацікавіла мяне такая літаратура, пасля Вашых лекцый
17-04-2020 07:25
Ответ: Калі гаворка ідзе пра антычную літаратуру, чытайце наступныя творы: Медэя. Антыгона. Адысея. Троя. Энеіда. Адысея і Троя экранізаваны. Глядзіце. Калі гаворка ідзе пра літаратуру сярэдніх вякоў, гл. адказ № 34.
21-04-2020 05:27
 
Баслык Екатерина Валерьевна
Аляксандр Іванавіч, добры дзень. Нагадайце, якія прыкметы характэрны для літаратурнага працэсу?
17-04-2020 08:28
Ответ: Масавасць, наяўнасць пісьменнікаў, чытачоў, выданне кніг, наяўасць літаратурнай крытыкі, водгукаў, даследаванняў і інш
21-04-2020 04:03
 
Баслык Екатерина Валерьевна
Аляксандр Іванавіч, а хто першы адчуў паскораны характар развіцця беларускай літаратуры?
17-04-2020 08:30
Ответ: Пра гэта першы артыкул напісаў М. Багдановіч. Пазней, ужо ў пасляваенны час, навуковую працу напісаў акадэмік Віктар Каваленка (выпускнік нашага факультэта).
21-04-2020 03:50
 
Баслык Екатерина Валерьевна
Аляксандр Іванавіч, а што такое дыскрэтнасць?
17-04-2020 08:31
Ответ: Дыскрэтнасць - які складаецца з асобных частак. У дачыненні да літаратурнага працэсу гэта абазначае з перапынкамі. З перапынкамі ішоў літаратурны працэс на Беларусі.
21-04-2020 05:35