Новости События Общее

Экзамен 2 курс ФДА

11-11-2020 Методические рекомендации
Даюцца тэарэтычныя пытанні і метадычныя рэкамендацыі да экзамену па беларускай мове (ІІ курс, ФДА, дзённая форма) Факультэт: дашкольнай адукацыі Дысцыпліна: Беларуская мова Курс: 2 Семестр: 4 Форма адукацыі: дзённая
Даюцца тэарэтычныя пытанні і метадычныя рэкамендацыі да экзамену па беларускай мове (ІІ курс, ФДА, дзённая форма)

Факультэт: дашкольнай адукацыі

 Дысцыпліна: Беларуская мова

Курс: 2

Семестр: 4

Форма адукацыі: дзённая

 

Пытанні да экзамену

(2019 – 2020 навучальны год)

 

            1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.  Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Слова і словаформа. Лексічнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў. Полісемія.

         2. Тыпы пераносных значэнняў (метафара, метанімія, сінекдаха). Полісемія і аманімія.

         3. Амонімы, іх тыпы. Паронімы.

         4.  Сінонімы, іх тыпы. Антонімы, іх разнавіднасці. Выкарыстанне амонімаў, сінонімаў, антонімаў  і паронімаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту.

         5. Класіфікацыя лексікі паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка.

         6. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы запазычаных слоў.

         7.  Фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў. Экзатызмы і варварызмы. Інтэрнацыяналізмы. Калькі.

         8. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання.

         9. Спецыяльная лексіка (навуковыя тэрміны, прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы).

         10.  Тэрміналогія. Тэрмінасістэма. Навуковы тэрмін, яго тыпы.

         11. Лексіка беларускай мовы паводле частаты ўжывання. Дзіцячыя аказіяналізмы.

         12. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнага выкарыстання. Слоўнікавы запас дзіцяці дашкольнага ўзросту, шляхі яго папаўнення.

         13. Беларуская педагагічная і псіхалагічная тэрміналогія. Тэрміналагічныя     слоўнікі.

     14. Асаблівасці перакладу спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую.

     15. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.

     16.Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Будова слоўнікавых артыкулаў.

     17. З гісторыі развіцця беларускай лексікаграфіі.

     18. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як адзінка мовы. Адметныя рысы фразеалагізмаў.

     19. Класіфікацыя фразеалагізмаў.

     20. Крыніцы беларускай фразеалогіі.

     21. Прыказкі, устойлівыя параўнанні. Крылатыя словы, афарызмы, перыфразы і іх стылістычнае выкарыстанне.

     22. Паняцце пра марфему, адметныя адзнакі марфемы.Тыпы марфем.

     23. Варыянтнасць марфем. Сінанімічнасць і антанімічнасць марфем.

     24. Аснова слова і яе тыпы. Канчатак. Корань слова, тыпы кораня.

     25. Афіксы. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Постфікс. Інтэрфікс.

     26. Паняцце пра словаўтварэнне. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант.

     27. Словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.Тыповыя словаўтваральныя памылкі ў вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.

     28. Марфалагічнае словаўтварэнне.

     29. Складанне. Немарфемныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.

     30. Марфалогія як частка граматыкі.Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове.

     31.  Агульная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.

     32.Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

     33.  Граматычная катэгорыя ліку назоўнікаў.

     34.  Граматычная катэгорыя роду назоўнікаў.

     35.  Граматычная катэгорыя склону назоўнікаў.

     36. Назоўнікі І скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.

     37. Назоўнікі ІІ скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.

     38. Назоўнікі ІІІ скланення  і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.

     39.  Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

     40. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.

     41.  Спосабы ўтварэння назоўнікаў у беларускай мове.

     42.  Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы.

     43.  Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў.

     44.  Поўныя і кароткія формы прыметнікаў.

     45. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Спецыфіка элятыва ў беларускай мове.

     46.  Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў.

     47.  Скланенне  якасных і адносных прыметнікаў.

     48.  Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў у беларускай мове.

     49. Спосабы ўтварэння прыметнікаў у беларускай мове.Тыповыя  памылкі ўжывання  форм прыметнікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.

     50.  Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.

     51.  Разрады лічэбнікаў паводле структуры і значэння.

     52.  Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне.

     53. Скланенне  колькасных лічэбнікаў.

     54.  Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

     55.  Правапіс лічэбнікаў розных разрадаў.Тыповыя  памылкі ўжывання  форм лічэбнікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.

     56.  Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы.Разрады займеннікаў паводле значэння.

     57.   Утварэнне і правапіс займеннікаў розных разрадаў.Тыповыя  памылкі ўжывання  форм займеннікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.

     58.  Агульная характарыстыка дзеяслова як часціны мовы.

     59.  Формы і асновы дзяслова.Тыповыя  памылкі ўжывання  форм дзеясловаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.

     60.   Пераходныя і непераходныя дзеясловы.

     61.  Зваротныя дзеясловы.

     62.  Катэгорыя стану дзеясловаў.

     63.  Катэгорыя трывання дзеясловаў.

     64.  Катэгорыя ладу дзеясловаў.

     65.  Катэгорыя часу дзеясловаў.

     66.  Катэгорыя асобы дзеясловаў. Безасабовыя дзеясловы.

     67.  Спражэнне дзеясловаў.

     68.  Словаўтварэнне дзеясловаў.

     69.  Дзеепрыметнік як зменная форма дзеяслова.

     70.  Граматычныя катэгорыя дзеепрыметніка.

     71. Утварэнне дзеепрыметнікаў.

     72. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

 

 

 

Склала                                                                        А.Г.Міхалевіч

Зацверджана на пасяджэнні

кафедры

(пратакол № 2 ад 12.09.2019 г. )                                                              

 

Загадчык кафеды                                                          А.С.Васілеўская

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Узор

Практычнае заданне

        Хораша гэтай парой паляжаць у цяньку дрэў але яшчэ больш прыемна прабрацца  на світанні да схаванага  пад покрывам белага туману азярца што згубілася сярод шырокіх  лугоў Бярэзіны і бясшумна так каб не спудзіць птушку якая яшчэ спіць у кусце закінуць у нерухомую ваду вуды (Р.Ігнаценка).

  1. Зрабіць марфемны і словаўтваральны разбор выдзеленага слова.

       Паляжаць – дзеяслоў, інфінітыў, слова нязменнае, канчатка няма, аснова паляжаць вытворная, корань  -ляж-  свабодны, прыстаўка  па–  формаўтваральная, суфікс –а– словаўтваральны, суфікс –ць формаўтваральны.

          Паляжаць – ляжаць + па- (прыставачны спосаб утварэння).

 

  1.  Выпісаць з тэксту назоўнікі ў пачатковай форме. Запісаць назоўнікі І скланення ў месным склоне, ІІ скланення – у родным і месным склонах адзіночнага ліку і растлумачыць канчаткі.

      І:  пара, птушка вада, вуда. М. (аб) пары (аснова на зацвярдзелы), птушцы (аснова на к: ч і націскам на аснове), вадзе (аснова на цвёрды), вудзе (аснова на цвёрды).

     ІІ: цянёк, дрэва, світанне, туман, азярцо, луг, куст. Р. дрэва, світання, азярца, луга, куста (назоўнікі канкрэтныя); цяньку (аснова на –к), туману (з’ява прыроды). М. (аб) дрэве, тумане, лузе, кусце (неасабовыя, аснова на цвёрды і на г), світанні (неасабовы. Аснова на мяккі), азярцы (неасабовы. Аснова на зацвярдзелы), цяньку (аснова на к).

 

3. Выпісаць з тэксту прыметнікі ў пачатковай форме, указаць іх разрад  і граматычныя асаблівасці.

Белы – якасны, адз. лік, м.род, Р.склон. Шырокі – якасны, мн. лік,  Р.склон.

 

4.Выпісаць з тэксту займеннікі ў пачатковай форме, указаць іх разрад  і граматычныя асаблівасці.

Гэты – указальны, адз.лік, ж.р., Т.склон. Што – адносны, Н.склон. Якая – адносны, адз.лік, ж.р., Н.склон.

5. Праспрагаць дзеясловы і вызначыць іх спражэнне.

Я  паляжу,прабяруся, згублюся, спуджу, сплю,закіну.

Ты паляжыш, прабярэшся, згубішся,спудзіш, спіш, закінеш.

Ён паляжыць, прабярэцца, згубіцца, спудзіць, спіць, закіне.

Мы паляжым, прабяромся, згубімся, спудзім, спім, закінем.

Вы палежаце, прабярэцеся, згубіцеся, спудзіце, спіце, закінеце.

Яны паляжаць (ІІ), прабяруцца (І), згубяцца (ІІ), спудзяць (ІІ), спяць (ІІ), закінуць (І).

     6. Зрабіць марфалагічны разбор выдзеленага слова.

Згубілася – дзеяслоў, спрагальная форма, п.ф. згубіцца, зваротны, непераходны, незакончанага трывання, незалежнага стану, абвесны лад, прошлы час, адзіночны лік, жаночы род, асоба не вызначаецца, ІІ спражэнне, у сказе выказнік.

Дрэў – назоўнік, п.ф. дрэва, агульны, неадушаўлёны, канкрэтны, неасабовы, множны лік, ніякі род, родны склон,  ІІ скланенне, у сказе азначэнне.

 

Метадычныя рэкамендацыі:

 

  1. Кожны студэнт выцягвае білет, у якім два тэарэтычныя пытанні (даюцца толькі кароткія адказы) і практычнае заданне : сказ з  6 магчымымі заданнямі  (кожнае заданне ацэньваецца максімальна 2 баламі, адным балам – частковы адказ – ці нулём. Пяць заданняў абавязковых, адно – дадатковае).
  2. Атрымаўшы білет, студэнт піша адказ на працягу 30 хвілін. Пачынаць варта з практычнага задання.
  3. На экзамене трэба мець ручку, ліст і заліковую кніжку.
  4. Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах, пісаць на вайбер або на электронную пошту: Вайбер +375296608890; 23091963e@mail. ru.

       Жадаю поспехаў! Алена Генадзьеўна Міхалевіч

 

Білет

  1. Тэарэтычнае пытанне.
  2. Тэарэтычнае пытанне.
  3. Практычныя заданні:
  • Зрабіць марфемны і словаўтваральны разбор выдзеленага слова.
  • Выпісаць з тэксту назоўнікі ў пачатковай форме. Запісаць назоўнікі І скланення ў месным склоне, ІІ скланення – у родным і месным склонах адзіночнага ліку і растлумачыць канчаткі.
  • Выпісаць з тэксту прыметнікі ў пачатковай форме, указаць іх разрад  і граматычныя асаблівасці.
  • Выпісаць з тэксту займеннікі ў пачатковай форме, указаць іх разрад  і граматычныя асаблівасці.
  • Праспрагаць дзеясловы і вызначыць іх спражэнне.
  • Зрабіць марфалагічны разбор выдзеленага слова.
Метадычныя рэкамендацыі Пытанні для экзамену для 2 курса ФДА

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


Дидактические игры в учреждениях образования

11-11-2020 Методические рекомендации
Мето-дические рекомендации включают описание сушности, значения игровой деятельности, дидактических игр в обучении детей дошкольного и школьного возраста. Здесь же показаны классификации и структура дидактических игр
Метадычныя рэкамендацыі
подробнее

Занимательный материал на уроках белорусского языка

11-11-2020 Методические рекомендации
Показаны материалы занимательного характера, способствующие изечению прилагательного в средней школе
Метадычныя рэкамендацыі
подробнее