Новости События Общее

Рейтинговая кантрольная работа 2 для 2 курса ФНО

11-11-2020 Рейтинговая контрольная работа
Даюцца два варыянты заданняў да рэйтынгавай кантрольнай работы па тэме "Лічэбнік" Факультэт пачатковай адукацыі Дысцыпліна: Беларуская мова Курс: 2 Семестр: 3 Форма адукацыі: дзённая
Даюцца два варыянты заданняў да рэйтынгавай кантрольнай работы па тэме "Лічэбнік"

Факультэт пачатковай адукацыі

Дысцыпліна: Беларуская мова

Курс: 2

Семестр: 3

Форма адукацыі: дзённая

 

Рэйтынгавая кантрольная  работа № 2

Варыянт 1

  1. Ахарактарызуйце граматычныя асаблівасці зборных лічэбнікаў.
  2. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова; укажыце  ўласцівыя яму граматычныя катэгорыі.

Тры, трое, тройка, трайны, трайня, трэці, тройчы, траіцца, тры чацвёртыя

  1. Складзіце і запішыце словазлучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі.

(Два, дзве, двое) дзіця, чалавек, кніга, заданне, вароты, дом, суткі, жанчына, кіламетр, вуліца

  1. Запішыце лічэбнікі ў названым склоне.

Н. 73; Р. 498; Д. 956; Т. 1321; М. 265.

5. Запішыце колькасна-іменныя словазлучэнні.

4 (стог, поле, мужчына, ягня);  6 (вядро, дзяжурны); на 57, 2 (працэнт); з 25 000 (натоўп).

6.Запішыце  тэкст, замяніўшы лічбы словамі. Выканайце марфалагічны аналіз лічэбнікаў.

На Беларусі  расце больш за 40 дубоў-волатаў. Паміж вёскамі Глінная Слабада і  Малыя Аўцюкі, у квартале № 27, узвышаюцца 2 дубы-веліканы. Вышыня 1-ага з іх – 30 метраў, дыяметр ствала – 198 сантыметраў, узрост – 500 гадоў. Вышыня другога – 32 метры, дыяметр ствала – 152 сантыметры, узрост –  490 гадоў.

Варыянт 2

  1. Ахарактарызуйце  асаблівасці  скланення  колькасных лічэбнікаў.
  2. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова; укажыце ўласцівыя яму граматычныя катэгорыі.

Чатыры, чацвёрка, чатыры сёмыя, чацвяртак, чвэрць, учатырох, чацвёра,  чатырохмільённы, чатырыста.

  1. Складзіце і запішыце словазлучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі

(Два, дзве, двое) студэнт, дзяўчына, сані, кураня, практыкаванне, футбаліст, бяроза, сантыметр, паляўнічы.

  1. Запішыце лічэбнікі ў названым склоне

Н. 367; Р. 61; Д. 239; Т. 4873; М. 346.

5. Запішыце колькасна-іменныя словазлучэнні

3 (заданне, вёска, салдат, кацяня);  8 (раён, пасол); на 86, 3 (кілаграм); з 129 (вучань).

6.Запішыце  тэкст. Замяніўшы лічбы словамі. Выканайце марфалагічны аналіз лічэбнікаў.

4 кастрычніка 1957 года ў нас ажыццявіўся запуск 1-ага ў свеце штучнага спутніка Зямлі. Спутнік пачаў рух вакол Зямлі з хуткасцю 8000 метраў у 1 секунду на вышыні 900 кіламетраў. Параметры арбіты спутніка складалі: максімальнае аддаленне ад паверхні Зямлі – 947 кіламетраў; мінімальнае – адпаведна 228 кіламетраў. Час поўнага абароту складаў 95 хвілін, вугал ухілу арбіты ад плоскасці экватара быў роўны 65 градусам.

 

 

 

Зацверджана на пасяджэнні кафедры 27.08.2019 (пратакол № 1).

 

 

Загадчык кафедры

__________

А.С.Васілеўская

Лічэбнік

Прикрепленные файлы

Похожих публикаций нет