ІІ. ТЭСТ па тэмах “ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ”
1. Адзначце, колькі галосных гукаў у беларускай мове
1) 5, 2) 6, 3) 8,
4) 10, 5) 12.
2. Адзначце, у якіх словах літара е абазначаюць два гукі
1) вечар, 2) дзень, 3) ад’езд,
4) здароўе, 5) егіпецкі.
3. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць мяккі зычны
1) звінець, 2) згінуць, 3) узлёт,
4) раскінуць, 5) збягаць.
4. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць цвёрды зычны
1) песня, 2) схема, 3) згіб,
4) след, 5) схільны.
5. Адзначце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем
1) лёгкі, 2) студэнцкі, 3) нясвіжскі,
4) бездакорны, 5) малацьба.
6. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя літары перадаюць падаўжэнне
1) каменны, 2) прыволле, 3) суддзя,
4) рассяваць, 5) багацце.
7. Адзначце словы, у якіх гук [г] фрыкатыўны (шчылінны)
1) гонта, 2) гімнастыка, 3) геній,
4) ганак, 5) гімн.
8. Адзначце словы, у якіх гук [в] прыстаўны
1) вольха, 2) вол, 3) вулкан,
4) вопыт, 5) волат.
9. Адзначце, у якіх словах дж абазначае два гукі
1) ураджай, 2) паджылкі, 3) аджаць,
4) аджыць, 5) адраджэнне.
10. Адзначце, у якіх словах літара з перадае гук [с]
1) разжаць, 2) французскі, 3) зрэзаць,
4) мароз, 5) зжыць.

RSS





















