11-11-2020
Учебные материалы
практыка
Практычныя заданні для студэнтаў ІІІ курса ФДА
заданні
Даюцца заданні да практычных заняткаў для ІІІ курса ФДА па тэме "Сінтаксіс"
Заданні да практычных заняткаў на 06.05.2020
ІІІ курс ФДА
Тэст па тэме “ Просты сказ”
І. Падкрэсліце выказнікі і вызначце іх тып.
- Летам полю звінець каласамі.
- Давайце возьмем яго ў сваю брыгаду.
- Хутка ў полі стане пуста.
- Звоніць, шчабеча, заліваецца жаваранак.
- Коля пачаў расказваць пра горад.
- Шуміць блакітнай хваляй Нёман.
- Кожны чалавек павінен пакінуць пра сябе памяць.
- Гэта для іх стараюцца звінець вадою фантаны.
- Кватэра ў нас з трох пакояў.
- Дні сталі цёплыя.
- Ніва скрозь густая.
- Хвойка была маленькая.
- Маладыя сасонкі цешаць вока.
- Яська – майстар на ўсе рукі.
ІІ. Вызначце, якім членам сказа з’яўляецца падкрэсленае слова
- Расчасалі вішні шоўкавыя косы.
- Пра яго гавораць толькі добрае.
- Верасень на плечы ўскінуў плашч барвовы.
- Сёння раніца надзіва светлая.
- Валя ўбачыла чалавека з шырокім тварам.
- Вакол цвілі духмяныя сады.
- У зялёнай квецені пачынае спяваць дзівосная птушка – зязюля.
- Дом з цэглы стаяў на ўзгорку.
- Мінуўшы возера і млын, Мікола раптам спыніўся.
- Галя пайшла на кухню напіцца вады.
ІІІ. Пастаўце, дзе трэба, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- Возера як мора.
- Мора песенны мой успамін.
- Памеры дзялянкі пятнаццаць квадратных метраў.
- Дзень як дзень.
- Марская служба не слодыч.
- Важны работнік дзядзька Язэп.
- Маці таксама настаўніца.
- Мы крычаць.
- Яны прышлыя людзі.
- Паліць кветкі наша задача.
- Чужына не родная маці.
- Марскія хвалі быццам горы.
- Рукі хоць рэпу сей.
- Людзі снуюць і гамоняць.
ІУ. Адзначце канструкцыі, у якой дзеяслоў мае форму толькі множнага ліку
- Дзясятак людзей сабрал (а, і)ся.
- Дуб з бярозай перашэптва(е, ю)цца.
- Частка жыхароў апрошан (а, ы).
- Тры заданні не выканан (а, ы).
- Некалькі хвілін прайшл (о, і).
Адказы тэставых заданняў студэнты павінны даслаць на вайбер +37529 660 88 90 або на электронную пошту 23091963e@mail.ru не пазней 07.05.2020г. (да 20-00 гадзін).

RSS





















