Факультэт: дашкольнай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 2
Семестр: 4
Форма адукацыі: дзённая
Пытанні да экзамену
(2020 – 2021 навучальны год)
1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Слова і словаформа. Лексічнае значэнне слова. Тыпы лексічных значэнняў. Полісемія.
2. Тыпы пераносных значэнняў (метафара, метанімія, сінекдаха). Полісемія і аманімія.
3. Амонімы, іх тыпы. Паронімы.
4. Сінонімы, іх тыпы. Антонімы, іх разнавіднасці. Выкарыстанне амонімаў, сінонімаў, антонімаў і паронімаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту.
5. Класіфікацыя лексікі паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка.
6. Запазычаныя словы ў беларускай мове. Прыметы запазычаных слоў.
7. Фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў. Экзатызмы і варварызмы. Інтэрнацыяналізмы. Калькі.
8. Лексіка беларускай мовы паводле сферы яе ўжывання.
9. Спецыяльная лексіка (навуковыя тэрміны, прафесіяналізмы, наменклатурныя назвы).
10. Тэрміналогія. Тэрмінасістэма. Навуковы тэрмін, яго тыпы.
11. Лексіка беларускай мовы паводле частаты ўжывання. Дзіцячыя аказіяналізмы.
12. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнага выкарыстання. Слоўнікавы запас дзіцяці дашкольнага ўзросту, шляхі яго папаўнення.
13. Беларуская педагагічная і псіхалагічная тэрміналогія. Тэрміналагічныя слоўнікі.
14. Асаблівасці перакладу спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую.
15. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.
16.Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Будова слоўнікавых артыкулаў.
17. З гісторыі развіцця беларускай лексікаграфіі.
18. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагізм як адзінка мовы. Адметныя рысы фразеалагізмаў.
19. Класіфікацыя фразеалагізмаў.
20. Крыніцы беларускай фразеалогіі.
21. Прыказкі, устойлівыя параўнанні. Крылатыя словы, афарызмы, перыфразы і іх стылістычнае выкарыстанне.
22. Паняцце пра марфему, адметныя адзнакі марфемы.Тыпы марфем.
23. Варыянтнасць марфем. Сінанімічнасць і антанімічнасць марфем.
24. Аснова слова і яе тыпы. Канчатак. Корань слова, тыпы кораня.
25. Афіксы. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Постфікс. Інтэрфікс.
26. Паняцце пра словаўтварэнне. Утваральная аснова і словаўтваральны фармант.
27. Словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо.Тыповыя словаўтваральныя памылкі ў вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.
28. Марфалагічнае словаўтварэнне.
29. Складанне. Немарфемныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове.
30. Марфалогія як частка граматыкі.Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай мове.
31. Агульная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.
32.Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.
33. Граматычная катэгорыя ліку назоўнікаў.
34. Граматычная катэгорыя роду назоўнікаў.
35. Граматычная катэгорыя склону назоўнікаў.
36. Назоўнікі І скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.
37. Назоўнікі ІІ скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.
38. Назоўнікі ІІІ скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным і множным ліку.
39. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.
40. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.
41. Спосабы ўтварэння назоўнікаў у беларускай мове.
42. Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы.
43. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў.
44. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў.
45. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Спецыфіка элятыва ў беларускай мове.
46. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў.
47. Скланенне якасных і адносных прыметнікаў.
48. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў у беларускай мове.
49. Спосабы ўтварэння прыметнікаў у беларускай мове.Тыповыя памылкі ўжывання форм прыметнікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.
50. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.
51. Разрады лічэбнікаў паводле структуры і значэння.
52. Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне.
53. Скланенне колькасных лічэбнікаў.
54. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
55. Правапіс лічэбнікаў розных разрадаў.Тыповыя памылкі ўжывання форм лічэбнікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.
56. Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы.Разрады займеннікаў паводле значэння.
57. Утварэнне і правапіс займеннікаў розных разрадаў.Тыповыя памылкі ўжывання форм займеннікаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.
58. Агульная характарыстыка дзеяслова як часціны мовы.
59. Формы і асновы дзяслова.Тыповыя памылкі ўжывання форм дзеясловаў у вусным маўленні дзяцей дашкольнага ўзросту і шляхі іх выпраўлення.
60. Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
61. Зваротныя дзеясловы.
62. Катэгорыя стану дзеясловаў.
63. Катэгорыя трывання дзеясловаў.
64. Катэгорыя ладу дзеясловаў.
65. Катэгорыя часу дзеясловаў.
66. Катэгорыя асобы дзеясловаў. Безасабовыя дзеясловы.
67. Спражэнне дзеясловаў.
68. Словаўтварэнне дзеясловаў.
69. Дзеепрыметнік як зменная форма дзеяслова.
70. Граматычныя катэгорыя дзеепрыметніка.
71. Утварэнне дзеепрыметнікаў.
72. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
Склала А.Г.Міхалевіч
Зацверджана на пасяджэнні
кафедры
(пратакол № 2 ад 25.09.2020 г. )
Загадчык кафеды А.С.Васілеўская

RSS





















