11-11-2020
Вопросы к экзаменам для студентов ФНО
Пытанні да экзаменаў па бел.мове для студэнтаў ФПА
Даюцца пытанні да экзамену па тэмах "Марфеміка. Словаўтварэнне", "Іменныя часціны мовы " для студэнтаў 2 курса ФПА (дзённая форма)
Факультэт: пачатковай адукацыі
Даюцца пытанні да экзамену па тэмах "Марфеміка. Словаўтварэнне", "Іменныя часціны мовы " для студэнтаў 2 курса ФПА (дзённая форма)
Факультэт: пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 2
Семестр: 3
Форма адукацыі: дзённая
Пытанні да экзамену
(2019 – 2020 навучальны год)
- Марфеміка як вучэнне аб марфемах. Паняцце марфемы. Тыпы марфем. Сінанімічнасць, аманімічнасць, мнагазначнасць марфем.
- Марфемная структура слова. Аснова слова і яе тыпы. Канчатак і яго роля ў слове.
- Корань слова. Афіксы.
- Змены ў марфемнай структуры слова ў выніку гістарычнага развіцця: апрошчанне, перараскладанне.
- Словаўтварэнне, яго прадмет і задачы. Вытворныя і невытворныя словы. Утваральная аснова. Словаўтваральны фармант.
- Словаўтваральная вытворнасць. Словаўтваральнае гняздо. Словаўтваральны ланцужок. Словаўтваральны тып. Словаўтваральны спосаб.
- Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у беларускай мове. Марфемнае словаўтварэнне і яго спосабы.
- Складанне і яго разнавіднасці: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці. Лексіка-семантычны і марфолага-сінтаксічны спосабы ўтварэння слоў.
- Марфалогія як раздзел граматыкі, яе прадмет і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя.
- Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і аб’яднання слоў у часціны мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
- Назоўнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Лексіка-семантычныя групы назоўнікаў.
- Лексіка-граматычная характарыстыка агульных і ўласных, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў.
- Лексіка-граматычная характарыстыка адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў.
- Лексіка-граматычная характарыстыка зборных, рэчыўных, адзінкавых назоўнікаў.
- Граматычная катэгорыя роду назоўнікаў. Вызначэнне роду паводле семантычных і граматычных прымет. Назоўнікі агульнага роду.
- Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання і абрэвіятур. Несупадзенне роду некаторых аднакаранёвых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- Граматычная катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Рэшткі парнага ліку ў беларускай мове. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Несупадзенне ліку некаторых аднакаранёвых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.
- Граматычная катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове. Форма клічнага склону ў беларускай мове. Асноўныя значэнні склонаў.
- Тыпы скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Парадыгма скланення назоўнікаў. Назоўнікі, якія не ўваходзяць у тыпы скланення. Асновы назоўнікаў. Залежнасць канчаткаў ад тыпу скланення, асновы слова, націску, лексічнага значэння.
- Назоўнікі І скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.
- Назоўнікі ІІ скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку.
- Назоўнікі ІІІ скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку. Нескланяльныя назоўнікі.
- Рознаскланяльныя назоўнікі , асаблівасці іх скланення.
- Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.
- Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Варыянтныя канчаткі назоўнікаў у множным ліку.
- Спосабы ўтварэння назоўнікаў у беларускай мове. Формы назоўнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі.
- Правапіс суфіксаў назоўнікаў.
- Правапіс складаных назоўнікаў.
- Прыметнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў.
- Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі.
- Якасныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Адрозненне якасных прыметнікаў ад адносных і прыналежных.
- Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў.
- Адносныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.
- Прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці.
- Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Суплетыўныя формы. Элятыў у беларускай і рускай мовах.
- Поўныя і кароткія формы прыметнікаў, іх ужыванне ў сучаснай беларускай мове..
- Скланенне якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку.
- Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў у сучаснай беларускай мове.
- Спосабы ўтварэння прыметнікаў у сучаснай беларускай мове. Ад’ектывацыя.
- Правапіс суфіксаўпрыметнікаў.
- Правапіс складаных прыметнікаў.
- Лічэбнік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Разрады лічэбнікаў паводле структуры.
- Разрады лічэбнікаў паводле значэння. Пэўнаколькасныя лічэбнікі.
- Зборныя лічэбнікі. Сінтаксічная спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі.
- Дробавыя лічэбнікі.
- Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне.
- Скланенне колькасных лічэбнікаў.
- Словы з няпэўна-колькасным значэннем.
- Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
- Лічэбнікі ў ролі іншых часцін мовы. Правапіс лічэбнікаў розных разрадаў.
- Займеннік як часціна мовы. Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, асаблівасці словаўтварэння, сінтаксічныя функцыі ў сказе. Групы займеннікаў паводле суадноснасці іх з іншымі часцінамі мовы. Разрады займеннікаў паводле значэння.
- Лексіка-граматычная характарыстыка асабовых, прыналежных займеннікаў і зваротнага займенніка сябе.
- Лексіка-граматычная характарыстыка ўказальных і азначальных займеннікаў.
- Лексіка-граматычная характарыстыка пытальных і адносных займеннікаў.
- Лексіка-граматычная характарыстыка няпэўных і адмоўных займеннікаў.
- Скланенне займеннікаў розных разрадаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.
Склалі В.У.Азарка, А.Г.Міхалевіч
Зацверджаны на пасяджэнні
кафедры
(пратакол № 2 ад 12 верасня 2019 года)
Загадчык кафеды А.С.Васілеўская

RSS





















