Новости События Общее

Вопросы к зачету студентам 2 курса ФДО хаочн

05-12-2021 Вопросы к экзамену для студентов заочной формы ФДО
Даюцца пытанні для заліку студэнтам 2 курса завочнай формы ФДА

Факультэт: дашкольнай адукацыі

Дысцыпліна: Беларуская мова

Курс: 2

Семестр: 3

Форма адукацыі: завочная

 

Пытанні да заліку

(2021 – 2022 навучальны год)

 

1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Месца беларускай мовы сярод іншых моў.

2.Беларуская літаратурная мова, яе вусная і пісьмовая формы. Літаратурная мова  і дыялекты.

3. Гістарычныя ўмовы і асноўныя этапы развіцця беларускай мовы.

4. Паняцце нормы. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

5. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Змены галосных  гукаў.

6. Чаргаванні галосных гукаў. Аканне і яканне ў беларускай мове. Бегласць галосных.

7.Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў .

8. Змены зычных гукаў. Асіміляцыя. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў. Дысіміляцыя.

9. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў.

10. Фанетычнае падаўжэнне і марфалагічнае падваенне зычных гукаў.

11.Склад. Складападзел. Націск. Інтанацыя.

12.Арфаэпія як раздзел мовазнаўства. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення.

13.Вымаўленне галосных.

14.Вымаўленне зычных гукаў і іх спалучэнняў.

15. Графіка як раздзел мовазнаўства.

16. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

17 Правілы правапісу  о, э, а; е, ё, я;   спалучэнняў галосных у словах іншамоўнага паходжання;галосных у складаных словах, у – ў.

18. Правілы правапісу  звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Перадача на пісьме дзекання і цекання. Правілы правапісу  прыстаўных галосных і зычных.

19.Правілы правапісу  змякчальнага, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

20. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы, яго лексічнае і граматычнае значэнні. Слова і паняцце.

21.Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў. Тыпы пераносу значэнняў слоў.

22.Амонімы, іх тыпы.Сінонімы, іх тыпы. Антономы, іх тыпы. Паронімы.

23.Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання.

24.Паняцце стыляў мовы. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

25.Актыўная  і пасіўная лексіка. Устарэлыя словы і іх тыпы. Неалагізмы.

26 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.                                  

27. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.

28. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Фразеалагічныя адзінкі беларускай мовы.

29. Паняцце пра марфему. Тыпы марфем.

30. Паняцце пра словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў у бедарускай мове.

31. Агульная характарыстыка назоўніка як часціны мовы.

32. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў.

33.  Граматычныя катэгорыі назоўнікаў.

34. Скланенні назоўнікаў і іх склонавыя канчаткі.

35. Словаўтварэнне і правапіс назоўнікаў.

36. Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы.

37. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў.

38.Скланенне і словаўтварэнне прыметнікаў.

39. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.

40. Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.

41. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі.

42.Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы.

43.Разрады займеннікаў паводле значэння.

44.  Утварэнне і правапіс займеннікаў розных разрадаў.

 

 

Склала                                                                         А.Г. Міхалевіч

 

Зацверджаны  на пасяджэнні

кафедры

(пратакол № 2     ад    25.09. 2021 года)                                                              

 

Загадчык кафеды                                                          А.С. Васілеўская

 

Пытанні для экзамену для 2 курса ФДА

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


Вопросы к экзамену для студентов гр.110-113 ФДО (з/ф)

11-11-2020 Вопросы к экзамену для студентов заочной формы ФДО
Даюццц пытанні да экзамену па вучэбнай дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў гр.110-113 з/ф ФДА
Пытанні да экзамену для студэнтаў завочнай формы ФДА
подробнее

Вопросы к экзамену для студентов заочной формы ФДО

11-11-2020 Вопросы к экзамену для студентов заочной формы ФДО
Даюцца пытанні да экзамену па вучэбнай дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў ІІІ курса (скарочаны тэрмін навучання) завочнай формы атрымання адукацыі ФДА
Пытанні да экзамену для студэнтаў завочнай формы ФДА
подробнее