05-12-2021
Вопросы к зачету студентам ФНО
Пытанні да экзаменаў па бел.мове для студэнтаў ФПА
Даюцца пытанні для студэнтаў 4 курса ФПА
Факультэт: пачатковай адукацыі
Дысцыпліна: Беларуская мова
Курс: 4
Семестр: 7
Форма адукацыі: дзённая
Пытанні да заліку
(2021 – 2022 навучальны год)
- Агульная характарыстыка ўскладненага сказа.
- Сказы з аднароднымі членамі. Характэрныя прыметы аднародных членаў сказа. Спосабы выражэння аднароднасці. Адкрытыя і закрытыя рады аднародных членаў. Тыпы семантычных адносін паміж членамі аднароднага рада.
- Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Сінтаксічная роля абагульняльных слоў у сказе.
- Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- Сказы з аднароднымі дзейнікамі. Формы выказніка ў сказах з аднароднымі дзейнікамі. Выкарыстанне сказаў з аднароднымі членамі ў мове.
- Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
- Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Умовы адасаблення даданых членаў сказа.
- Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў, прыдаткаў.
- Адасабленне акалічнасцей, дапаўненняў і ўдакладняльных членаў сказа.
- Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа.
- Сказы з параўнальнымі зваротамі. Паняцце параўнальнага звароту. Структура і функцыя параўнальных зваротаў. Адасабленне параўнальных зваротаў.
- Сказы з пабочнымі канструкцыямі. Іх значэнне, функцыі і выражэнне. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях.
- Сказы з устаўнымі канструкцыямі. Іх значэнне, функцыі і выражэнне. Адрозненне пабочных і ўстаўных канструкцый. Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.
- Сказы са звароткам. Значэнне, спосабы выражэння і ўжыванне зваротка. Знакі прыпынку пры зваротку.
15.Сінтаксічны разбор простага сказа.
Склала А.Г. Міхалевіч
Зацверджаны на пасяджэнні
кафедры
(пратакол № 2 ад 25. 09. 2021 года)
Загадчык кафеды А.С. Васілеўская

RSS





















