КСР № 2. Тэматычная і жанравая разнастайнасць паэзіі Э. Агняцвет
Заданне: адлюструйце тэматычныя і жанравыя адметнасці дзіцячай паэзіі Э. Агняцвет па наступным плане:
- Паэтызацыя працы (вершы «Мой тата – будаўнiк», «Машынiст», «Вясёлка», «Хто пачынае дзень?», «Цаглiна», «Скульптар» i iнш.).
- Тэма аховы прыроды («Рабiнка», «Чаму ў трывозе дзед Мароз», «Рэчка, рэчанька мая» i iнш.). Пейзажныя вершы («Музыка лесу», «Падарожнiк», «Дажджы» i iнш.).
- Тэма мiру i дружбы («Самае-самае неабходнае», «Мы – дзецi дружбы, мы – дзецi мiру»).
- Сатырычна-гумарыстычныя вершы («Параска i падказка», «На дачы ў гамаку», «Шчодры Цiшка», «Вельмi ветлiвы Мiкiта» i iнш.).
Тэрмін выканання: да 04.05.2020.
КСР № 3. Сучасная беларуская паэзія для дзяцей
Заданне: зрабіць пісьмовы агляд трох зборнікаў сучасных беларускіх паэтаў (1990 – 2010-я гг.) на выбар. У аглядзе закрануць наступныя моманты:
- тэмы, ідэі, праблемы, што асвятляюцца ў вершах зборніка;
- жанравая палітра кнігі;
- выхаваўчы, пазнавальны і эстэтычны змест зборніка;
- асабістая ацэнка кнігі;
- магчымасці выкарыстання ў навучанні і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.
Зборнікі:
А. Дзеружынскага «Жывая азбука» (1995), І. Курбекі «Хітрыя літары» (2004), М. Чарняўскага «Сонечны кошык» (2009), «Колькі ў сонейка сяброў!» (2009), «Як зрабіць вясёлым дзень» (2012), У. Паўлава «Хто знае – адгадае» (1997), «Згадка на дабро» (2004), В. Гардзея «Зайкава балалайка» (1998), М. Маляўкі «Марфутка-імянінніца» (2008), У. Мацвеенкі «Дабранач» (2003), «Староначкі з моўнай скарбоначкі» (2008), У. Мазго «Цуда-вуда» (2008), «Загадкавая азбука» (2012), «Лепшыя сябры» (2012), М. Пазнякова «У родным краі» (2009), «Песня прыроды» (2012), «У бары і на двары» (2012), Н. Галіноўскай «Звяры ў трамваі» (2013) і інш.
Спасылкі на электронныя варыянты некаторых зборнікаў:
М. Чарняўскі «Як зрабіць вясёлым дзень», «Колькі ў сонейка сяброў!»
Н. Галіноўская «Звяры ў трамваі»
М. Пазнякоў «У родным краі»
Тэрмін выканання: да 25.05.2020
КСР пажадана афармляць у электронным выглядзе і дасылаць на адрас askirka13@tut.by.

RSS





















