«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.» (Я.Колас)
«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.» (Я.Колас)
«Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.» (І.Мележ)
«Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.» (Я.Сіпакоў)
«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў» (У.Караткевіч)
Прапаную вам прайсці тэст з беларускімі словамі, якія у рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка.

RSS





















