Новости События Общее

16.04.2020 МКБ 3 курс

16-04-2020 Материалы для семинаров
Творчасць В.К.Бялыніцкага-Бірулі

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля (1872-1957) – акадэмік жывапісу расійскай імператарскай Акадэміі мастацтва (1908), народны мастак БССР (1944) і РСФСР (1947), член АН СССР (1947), ганаровы акадэмік АН БССР (1947), член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў (з 1904 г.), Таварыства імя А.Куінджы (з 1909 г.), адзін з арганізатараў і член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі.

Нарадзіўся ў прадмесці Крынкі каля Бялынічаў (Магілёўская вобл.). ён з’яўляўся паслядоўнікам рускага рэалістычнага пейзажнага жывапісу канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Стварыў шмат значных жывапісных твораў, якія выяўляць прыгажосць прыроды Беларусі. Асновай творчай манеры мастака была рэальная сапраўднасць, тонкі лірызм, фантастычнае майстэрства выкарыстання матавых паверхняў фарбавых слаёў, валоданне складанымі нюансамі каляровых і танальных суадносін халодных адценняў, акадэмічны разлік кампазіцыйнай прасторы. Ён з’яўляўся майстрам культурна-гістарычнага і сялянскага пейзажу.

Вучыўся ён спачатку ў Кіеўскім кадэцкім корпусе, паралельна наведваў Кіеўскую мастацкую школу, затым у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Ужо на першай сваёй выставе ён атрымаў Боткінскую прэмію з рук самаго В.Паленава. У 1892 г. мастак накіраваўся ў Пяцігорск, дзе напісаў некалькі твораў – н-д, “З ваколіц Пяцігорска”.

Наступны поспех прынесла карціна “Вясна ідзе” (1899) – першая прэмія Маскоўскага таварыства аматараў; “Вечныя снягі” (1901) – залаты медаль на Каўказскай выставе; “Зімовы сон” (1911) – бронзавы медаль на 6-й Міжнароднай выставе ў Барселоне (1912).

Творчыя пошукі прывялі мастака ў Твярскую губернію на возера Удомля, дзе ён набыў зямлю і паставіў дом, які быў вядомы з-за свайго белага колеру як дача “Чайка”. Тут ён напісаў працы “Перад вясной”, “Час цішыні. Возера Удомля” (1911), “Возера” (1927-1929), “Вясновыя воды. Наваколле “Чайкі” (1933). Вядомым творам стала “Блакітная капліца” (1912) – на заснежаным пагорку сярод дрэў – драўляная сялянская капліца, вакол купала ўсплывае месяц, прырода надзелена музычным настроем, дакладнымі вобразнымі характарыстыкамі. Ёсць некалькі копій гэтай працы – паменшаны варыянт (1912) знаходзіцца ў гістарычна-мастацкім музеі Рыбінска (Расія), “Блакітная капліца” (да 1920) – знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, “Зімні пейзаж” (у 1920-я) – у Твярской карціннай галерэі (Расія).

Большасць прац 1930-х гг. мастак напісаў на дачы “Чайка” – лірычныя пейзажы “Лёд пайшоў” (1930), “Пачатак Восені” (1933), “Ранняя вясна” (1935) і іншыя. Мастак амаль не карыстаўся адкрытым колерам, працягваў пошук выразнасці традыцый танальнага жывапісу, знешне сціплая каларыстычная гама гучыць тонкімі нюансамі колеру.

Пасля ВАВ мастак вяртаецца на радзіму. На “Белай дачы” на ваколіцы Мінску знаходзіцца майстэрня мастака. Тут ён стварае такія працы як “Беларусія. Зноў расквітнела вясна” (1947), “Мінскія ваколіцы. Сеніцкая царква”, “Мінскія ваколіцы. Белая дача” (1947) і іншыя.

теория материалы для семинаров

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


ХКБ 2 курс семинар

14-04-2020 Материалы для семинаров
Культавае дойлідства XVIII ст.
теория тест задание
подробнее

22.04.2020. Анализ и интерпретация художественного произведения

21-04-2020 Материалы для семинаров
Схема анализа графического произведения
материалы для семинаров задание теория
подробнее