Новости События Общее

Статья о моем микрокурсе в университетской газете

09-10-2019 Новости
В 12 номере университетской газете «Настаўнік» вышла заметка о моем летнем микрокурсе.

4 кастрычніка 2019 года № 12 (1233)

АДУКАЦЫЯ Ў САЦСЕТКАХ – ГЭТА РЭАЛЬНА!

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ўсё ў большай ступені аказваюць уплыў на сацыяльна-культурную сферу грамадства. Напрыклад, інтэрнэт-сэрвісы валодаюць шырокімі магчымасцямі для прадастаўлення вучэбнай інфармацыі: інтэрактыўныя модулі, інструменты праверкі ведаў, яркая інфаграфіка, ілюстрацыі. Усе гэтыя опцыі можна выкарыстоўваць у сацыяльных сетках, якія пры гэтым становяцца адукацыйнай анлайн-прасторай. Дадзеную ідэю ўзяў за аснову дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Cяргей Пятровіч ШУПЛЯК, які ў рамках летняй школы гісторыкаў арганізаваў і правёў для студэнтаў азнаямляльны анлайн-мікракурс «Гісторыя Старажытнай Грэцыі ў фармаце Твітар».

Выкладчык кіраваўся ідэяй прадставіць гістарычныя веды ў даступнай форме для ўсіх зацікаўленых асоб, у тым ліку для студэнтаўзавочнікаў, якія зімой будуць здаваць экзамен па дысцыпліне. Важная асаблівасць курса – сцісласць лекцыйнага матэрыялу: на кожнае пытанне да іспыту адводзіўся тэкставы адказ аб’ёмам не больш за 280 знакаў. Паведамленні менавіта такога памеру можна публікаваць у Твітары. Кароткі фармат дазваляе вылучыць самую важную і істотную інфармацыю. Акрамя таго, кожную мікралекцыю можна суправаджаць ілюстрацыямі, відэаролікамі, каментарыямі і інш.

Першапачаткова ў рамках свайго акаўнта ў сетцы «ВКонтакте» Сяргей Пятровіч правёў апытанне, якое выявіла зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі ў падобнай форме працы. На працягу ліпеня-жніўня кожны дзень выкладваліся кароткія лекцыі, а праз кожныя тры дні студэнтам прапаноўвалася прайсці тэсты на замацаванне пройдзенага. Ананімны статус праверкі дазваляў студэнтам поўнасцю абстрагавацца ад кантролю з боку выкладчыка і засяродзіцца выключна на сваіх ведах. Безумоўна, фармат мікракурса не прадугледжвае паўнавартаснай падрыхтоўкі да іспыту, аднак ён дапамагае асвяжыць пройдзены матэрыял, успомніць асноўныя паняцці і падзеі пэўнага раздзела гісторыі.
Праца з сацыяльнымі сеткамі працягваецца выкладчыкам і ў рамках выкладання вочнага курсу «Гісторыя старажытных цывілізацый» для студэнтаў-першакурснікаў. Сетка «ВКонтакте» тут выступае як сродак даступнай камунікацыі, крыніца карыснай вучэбнай інфармацыі. У сваім акаўнце выкладчык размяшчае прэзентацыі, праводзіць бягучую праверку ведаў з дапамогай тэсціравання. У створанай у сацсетцы групе студэнты могуць прагледзець кароткія навукова-папулярныя фільмы па дадзенай тэматыцы. Да некаторых ролікаў даюцца заданні, якія выконваюць найбольш матываваныя, а вынікі пасля выкладваюць у каментарыях да паведамлення. Астатнія студэнты могуць атрымліваць да іх доступ і ацэньваць з дапамогай «лайкаў» – дарэчы, гэта яшчэ і спосаб праверкі прысутных на лекцыях і семінарах.
Правільнае і эфектыўнае выкарыстанне любога інструмента, у тым ліку і сацсетак, павышае паспяховасць і цікавасць студэнтаў да выкладання любога прадмета, матывуе іх на дасягненне добрых вынікаў, прыўносіць разнастайнасць у адукацыйны працэс.

Статья на университетском сайте

Газета «Настаўнік»

Пятніца, 4 кастрычніка 2019 года

№12 (1233)

Новае ў навучанні

АДУКАЦЫЯ У САЦСЕТКАХ - ГЭТА РЭАЛЬНА!

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ўсё ў большай ступені аказваюць уплыў на сацыяльна-культурную сферу грамадства. Напрыклад, інтэрнэт-сэрвісы валодаюць шырокімі магчымасцямі для прадастаўлення вучэбнай інфармацыі: інтэрактыўныя модулі, інструменты праверкі ведаў, яркая інфаграфіка, ілюстрацыі.Усе гэтыя опцыі можна выкарыстоўвацьу сацыяльных сетках, якія пры гэтым становяцца адукацыйнай анлайн-прасторай. Дадзеную ідэю ўзяў за аснову дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Сяргей Пятровіч ШУПЛЯК, які ў рамках летняй школы гісторыкаў арганізаваў і правёў для студэнтаў азнаямляльны анлайн-мікракурс «Гісторыя Старажытнай Грэцыі ў фармаце Твітар».

Выкладчык кіраваўся ідэяй прадставіць гістарычныя веды ў даступнай форме для ўсіх зацікаўленых асоб, у тым ліку для студэнтаў-завочнікаў, якія зімой будуць здаваць экзамен па дысцыпліне. Важная асаблівасць курса — сцісласць лекцыйнага матэрыялу: на кожнае пытанне да іспыту адводзіўся тэкставы адказ аб'ёмам не больш за 280 знакаў. Паведамленні менавіта такога памеру можна публікаваць у Твітары. Кароткі фармат дазваляе вылучыць самую важную і істотную інфармацыю. Акрамя таго, кожную мікралекцыю можна суправаджаць ілюстрацыямі, відэаролікамі, каментарыямі і інш.

Першапачаткова ў рамках свайго акаўнта ў сетцы «ВКонтакте» Сяргей Пятровіч правёў апытанне, якое выявіла зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі ў падобнай форме працы.

На працягу ліпеня-жніўня кожны дзень выкладваліся кароткія лекцыі, а праз кожныя тры дні студэнтам прапаноўвалася прайсці тэсты на замацаванне пройдзенага. Ананімны статус праверкі дазваляў студэнтам поўнасцю абстрагавацца ад кантролю з боку выкладчыка і засяродзіцца выключна на сваіх ведах. Безумоўна, фармат мікракурса не прадугледжвае паўнавартаснай падрыхтоўкі да іспыту, аднак ён дапамагае асвяжыць пройдзены матэрыял, успомніць асноўныя паняцці і падзеі пэўнага раздзела гісторыі.

Праца з сацыяльнымі сеткамі працягваецца выкладчыкам і ў рамках выкладання вочнага курсу «Гісторыя старажытных цывілізацый» для студэнтаў-першакурснікаў. Сетка «ВКонтакте» тут выступае як сродак даступнай камунікацыі, крыніца карыснай вучэбнай інфармацыі. У сваім акаўнце выкладчык размяшчае прэзентацыі, праводзіць бягучую праверку ведаў з дапамогай тэсціравання. У створанай у сацсетцы групе студэнты могуць прагледзець кароткія навукова-папулярныя фільмы па дадзенай тэматыцы. Да некаторых ролікаў даюцца заданні, якія выконваюць найбольш матываваныя, а вынікі пасля выкладваюць у каментарыях да паведамлення. Астатнія студэнты могуць атрымліваць да іх доступ і ацэньваць з дапамогай «лайкаў» — дарэчы, гэта яшчэ і спосаб праверкі прысутных на лекцыях і семінарах.

Правільнае і эфектыўнае выкарыстанне любога інструмента, у тым ліку і сацсетак, павышае паспяховасць і цікавасць студэнтаў да выкладання любога прадмета, матывуе іх на дасягненне добрых вынікаў, прыўносіць разнастайнасць у адукацыйны працэс.

Презентация педагогического опыта Цели, Достижения

Похожие публикации


Презентация СНИЛ для 1 курса (2019)

06-09-2019 Новости
5 сентября 2019 г. провел презентацию работы студенческих научно-исследовательских лабораторий исторического факультета для студентов первого курса.
Познание
подробнее

Внедряю подходы смешанного обучения

01-10-2019 Новости
Пройдена половина из лекционного курса моего предмета по всемирной истории, в рамках которого я внедряю подходы смешанного обучения.
Презентация педагогического опыта История древних цивилизаций Познание Цели, Достижения
подробнее