Праграма
экзамену па сучаснай беларускай літаратурнай мове
1. Марфеміка як вучэнне аб мінімальных значымых частках слова. Марфемная структура слова. Тыпы марфем. Мнагазначныя, аманімічныя і сінанімічныя, рэгулярныя і нерэгулярныя марфемы.
2. Аснова слова і яе тыпы (невытворныя і вытворныя; аснова словазменная, формаўтварэння і словаўтварэння, суплетыўныя асновы). Канчатак, яго роля ў слове. Нулявы канчатак.
3. Корань слова. Варыянты (мадыфікацыі, або фанетычныя разнавіднасці) кораня. Свабодныя і звязаныя карані.
4. Афіксы. Прыстаўка (прэфікс) і суфікс. Нулявыя суфіксы. Варыянты прыставак і суфіксаў. Словаўтваральныя, формаўтваральныя і сінкрэтычныя марфемы.
5. Афіксоіды (прэфіксоіды, суфіксоіды). Постфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя постфіксы. Конфікс.
6. Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне. Прычыны змен у будове слова. Дээтымалагізацыя.
7. Дэрывацыя. Утваральная аснова (база) і словаўтваральныя сродкі (фарманты). Паняцце словаўтваральнай мадэлі, словаўтваральнага ланцужка, словаўтваральнага гнязда, словаўтваральнай парадыгмы.
8. Спосабы словаўтварэння. Марфалагічнае (марфемнае) словаўтварэнне (афіксацыя), яго спосабы: суфіксальны, прыставачны (прэфіксальны), канфіксальны (прыставачна-суфіксальны, прыставачна-постфіксальны, прыставачна-суфіксальна-постфіксальны), постфіксальны, бязафіксны (нульсуфіксальны).
9. Складанне і яго спосабы: асноваскладанне, словаскладанне, складана-суфіксальны спосаб, абрэвіяцыя і яе разнавіднасці.
10. Марфалагічна-сінтаксічны спосаб словаўтварэння. Субстантывацыя, ад’ектывацыя, пранаміналізацыя, адвербіялізацыя.
11. Лексіка-семантычны спосаб словаўтварэння. Словаўтваральнае калькаванне як адзін са спосабаў лексічнай дэрывацыі.
12. Марфалогія як граматычнае вучэнне аб словах і словаформах. Граматычная катэгорыя, граматычныя значэнні і формы. Паняцце словаформы. Спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў.
13. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін мовы. Сістэма часцін мовы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Самастойныя і службовыя часціны мовы.
14. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя і лексіка-граматычныя групы назоўнікаў.
15. Катэгорыя роду назоўніка. Вызначэнне роду паводле семантычных і граматычных прымет. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Вызначэнне роду запазычаных нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур.
16. Катэгорыя ліку назоўніка, яе граматычнае выражэнне. Адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі. Формы парнага ліку ў беларускай мове.
17. Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў. Форма клічнага склону ў беларускай мове.
18. Скланенне назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення. Першае, другое, трэцяе скланенне назоўнікаў.
19. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі.
20. Асаблівасці скланення асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў. Формы назоўнікаў з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі.
21. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя групы і лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў іншы.
22. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання.
23. Асаблівасці скланення прыметнікаў. Формы прыметнікаў са значэннем суб’ектыўнай ацэнкі і меры якасці.
24. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і структуры. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі.
25. Скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў. Няпэўна-колькасныя словы.
26. Займеннік як часціна мовы. Групы займеннікаў паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы: абагульнена-прадметныя, абагульнена-якасныя, абагульнена-колькасныя. Разрады займеннікаў паводле значэння.
27. Лексіка-граматычная характарыстыка займеннікаў розных разрадаў.
28. Асаблівасці скланення займеннікаў. Пранаміналізацыя.
29. Дзеяслоў як часціна мовы. Граматычныя катэгорыі дзеяслова: трыванне, стан, лад, час, асоба; лік і род. Сістэма дзеяслоўных формаў.
30. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова. Граматычныя катэгорыі дзеяслова. Суфіксы інфінітыва. Сінтаксічная роля інфінітыва.
31. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага) часу. Аснова прошлага часу. Утварэнне дзеяслоўных формаў ад гэтых асноў.
32. Пераходныя і непераходныя дзеясловы.
33. Зваротныя дзеясловы, іх значэнні. Reflexiva tantum.
34. Катэгорыя стану дзеясловаў. Актыўныя і пасіўныя канструкцыі і іх ужыванне ў мове. Творны дзейнага прадмета (суб’екта) і творны сродку дзеяння пры дзеясловах залежнага стану.
35. Катэгорыя трывання. Дзеясловы закончанага і незакончанага трывання. Няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы. Дзеясловы са значэннем абодвух трыванняў (двухтрывальныя). Суадносныя пары трывання. Спосабы ўтварэння трыванняў. Ступеннае ўтварэнне трывання. Спосабы дзеяслоўнага дзеяння.
36. Катэгорыя ладу. Абвесны, загадны, умоўны лад. Утварэнне і ўжыванне формаў ладу дзеясловаў.
37. Катэгорыя часу. Утварэнне формаў часу. Цяперашні, прошлы і будучы час, іх значэнне і ўжыванне.
38. Катэгорыя асобы. Формы асобы, іх значэнне, ужыванне. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.
39. Спражэнне дзеясловаў. Дзеясловы першага і другога спражэння. Рознаспрагальныя дзеясловы. Вызначэнне спражэння.
40. Дзеепрыметнік як форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў. Спосабы перакладу неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў. Ад’ектывацыя.
41. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Утварэнне і асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў.
42. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння (азначальныя і акалічнасныя). Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Адвербіялізацыя і ўжыванне прыслоўяў у ролі іншых часцін мовы.
43. Агульная характарыстыка безасабова-прэдыкатыўных слоў (катэгорыя стану). Лексіка-семантычныя групы безасабова-прэдыкатыўных слоў. Групы катэгорыі стану па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы.
44. Агульная характарыстыка прыназоўніка. Тыпы прыназоўнікаў паводле паходжання. Структурныя тыпы прыназоўнікаў. Выкарыстанне прыназоўнікаў з рознымі склонамі. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Сінаніміка прыназоўнікавых канструкцый.
45. Агульная характарыстыка злучніка. Тыпы злучнікаў. Злучальныя злучнікі. Падпарадкавальныя злучнікі. Адрозненне злучнікаў ад слоў іншых часцін мовы.
46. Агульная характарыстыка часціцы. Тыпы часціц. Сэнсавыя часціцы. Мадальныя і мадальна-валявыя часціцы. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы. Формаўтваральныя часціцы. Выкарыстанне часціц у словаўтварэнні.
47. Агульнае паняцце пра мадальнасць. Мадальныя словы як часціна мовы. Пытанне аб мадальных словах у лінгвістыцы. Тыпы мадальных слоў. Суадноснасць мадальных слоў са словамі іншых часцін мовы.
48. Агульная характарыстыка выклічніка. Тыпы выклічнікаў. Агульная характарыстыка гукапераймальных слоў. Тыпы гукапераймальных слоў. Адрозненне гукапераймальных слоў ад выклічнікаў.

RSS





















