Нарадзілася ў в. Гоцк Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” ў 2011 г. (дыплом з адзнакай), спецыяльнасць “Англійская мова. Беларуская мова і літаратура”. Закончыла магістратуру БДПУ (2012), аспірантуру БДПУ (2019). Працавала настаўнікам англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры (2012–2013). Падчас навучання ў аспірантуры абараніла кандыдацкую дысертацыю “Некадыфікаваныя ад’ектыўныя кампазіты ў беларускай і англійскай прозе 20–30-х гадоў ХХ стагоддзя: структура, семантыка, функцыянаванне” па спецыяльнасці 10.02.20 – параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства. Дысертацыя выканана пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара Старычонка В.Д.
Адзначана стыпендыяй Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2009). Аўтар каля 40 навуковых артыкулаў.
З 2019 года – выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ.

RSS





















