31-03-2020
Задания для самоконтроля
тест
задание
Задания для самоконтроля по дисциплине "Белорусское языкознание" для студентов 3 курса дневной формы обучения
Апытанка па тэме "М.С.Трубяцкой: асноўныя звесткі пра жыццё і навуковую дзейнасць"
Пагадзіцеся або аспрэчце....
- Мікалай Сяргеевіч Трубяцкой меў тытул князя.
- М.С. Трубяцкой - знакаміты кампаратывіст.
- М.С. Трубяцкой лічыцца стваральнікам марфаналогіі як самастойнай мовазнаўчай дысцыпліны.
- М.С. Трубяцкой - адзін з лідараў Пражскага лінгвістычнага гуртка і адзін са стваральнікаў школы славянскага структуралізму ў лінгвістыцы.
- М.С. Трубяцкой вучыўся разам з Б.Л.Пастэрнакам.
- У канцы 1937 года М.С. Трубяцкой назаўсёды пакінуў Расію.
- М.С. Трубяцкой выкладаў ва ўніверсітэце ў Сафіі.
- М.С. Трубяцкой быў заўзятым камуністам і атэістам.
- На думку М.С.Трубяцкога, гукі маўлення з'яўляюцца аб'ектам фаналогіі, а гукі мовы з'яўляюцца аб'ектам фанетыкі.
- М.С. Трубяцкой быў расстраляны ў 1938 г.
Апытанка па тэме "М.С.Трубяцкой: асноўныя звесткі пра жыццё і навуковую дзейнасць"
Пагадзіцеся або аспрэчце....
- Хрысціянства, праваслаўная царква былі важнымі часткамі жыцця М.С. Трубяцкога.
- М.С.Трубяцкой прытрымліваўся арыйскай тэорыі ў лінгвістыцы і сімпатызаваў фашызму.
- М.С. Трубяцкой памёр у венскім шпіталі ў 1938 г.
- М.С. Трубяцкой распрацаваў фаналагічную тэорыю.
- Усе рукапісы М.С. Трубяцкога захаваліся.
- М.С.Трубяцкой займаўся пытаннямі еўразійства, быў адным з тэарэтыкаў і лідэраў еўразійства.
- М.С. Трубяцкой нарадзіўся ў ХХ стагоддзі.
- Фаналагічная тэорыя пражскіх мовазнаўцаў знайшла сістэматызаванае ўвасабленне ў працы М.С.Трубяцкога "Асновы фаналогіі" (1939), у якой даследуюцца фаналагічныя сістэмы каля 200 моў.
- М.С.Трубяцкой валодаў 2 мовамі.
- М.С. Трубяцкой выкладаў ва ўніверсітэце ў Вене.

RSS





















