Новости События Общее
 
Савеня Анна Александровна
Добры дзень. У заданні па АПБМ трэба каб тры ўрыўкі ў суме складалі 300 слоў ці кожны паасобку? Дзякуй.
07-04-2020 11:40
Ответ: Дзень добры! Кожны ўрывак павінен быць да 300 слоў. Дзякуй за пытанне!
14-04-2020 12:13
 
Зайцева Каролина Олеговна
Вольга Валянтінаўна, утварае лі слова надоўга ступені параўнання? Слова доўга утварае, а надоўга будзе так жа, ці не утварае???)
10-04-2020 06:36
Ответ: Караліначка! Утвараюць ступені параўнання толькі якасныя прыслоўі. Надоўга - якое прыслоўе? Падумайце. ) Дзякуй за пытанне!
14-04-2020 12:13
 
Чепляева Анастасия Игоревна
Добры дзень, Вольга Валянцінаўна! Скажыце, калі ласка, як адрозніваць прыслоўе ’як‘ ад аманімічнага злучніка?
14-04-2020 10:30
Ответ: Дзень добры! Аманімічны злучнік не з'яўляецца членам сказа і на яго не прыпадае лагічны націск. Падрабязней будзем пра гэта гаварыць пазней. Дзякуй за пытанне!
14-04-2020 12:13
 
Черноок Дарья Юрьевна
Добры дзень. Вольга Валянцінаўна, узнікла пытанне наконт знакаў прыпынку паводле іх функцыі ў сказе. Да раздзяляльных знакаў прыпынку паводле азначэння адносяцца тыя, што служаць для аддзялення прэдыкатыўных частак складанага сказа. А калі, напрыклад, даданая частка размешчана ў сярэдзіне складаназалежнага сказа і з двух бакоў адасоблена коскамі, гэтыя коскі будуць раздзяляльнымі ці выдзяляльнымі? Або калі, напрыклад, адасобленыя акалічнасць ці азначэнне размешчаны ў канцы, коска будзе ўсё роўна выдзяляльнай, нягледзячы на тое што яна адна?
21-04-2020 07:46
Ответ: Дзень добры! Адказваю на Вашае пытанне. Раздзяляльныя знакі прыпынку служаць для аддзялення самастойных сказаў у абзацы або асобных членаў простага сказа ці састаўных частак складанага сказа. У канцы самастойных сказаў ставяцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е або розныя спалучэнні гэтых знакаў прыпынку. Для аддзялення асобных членаў простага сказа і састаўных частак складанага сказа ўжываюцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік і коска з працяжнікам. Раздзяляльныя знакі прыпынку могуць быць адзіночныя і паўторныя. У якасці адзіночных ужываюцца ўсе раздзяляльныя знакі, а паўторных – толькі коска і кропка з коскай, якія звычайна аддзяляюць аднародныя члены сказа і састаўныя часткі складаназлучаных ці бяззлучнікавых складаных сказаў. Выдзяляльныя знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых членаў, параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў і сказаў, простай мовы), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнай думкі. Да гэтых знакаў прыпынку адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі і двукоссе. Калі выдзяляемыя члены знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцы сказа, то замест выдзяляльнага знака прыпынку (акрамя дужак і двукосся) ставіцца раздзяляльны знак прыпынку, які патрабуецца зместам, граматычнай будовай і інтанацыйным афармленнем сказа. Дзякуй за пытанне! Спадзяюся, я Вам адказала.
23-04-2020 07:21
 
Чепляева Анастасия Игоревна
Вольга Валянцінаўна, добры дзень!:) Як адрозніваць аб'ектныя і прасторавыя прыназоўнікі ?
24-04-2020 10:04
Ответ: Дзень добры! Прасторавае значэнне падразумявае месцазнаходжанне аб'екта ў прасторы, часцей за ўсё да прыназоўнікава-назоўнікавых спалучэнняў можна паставіць пытанне дзе? (месны склон). А аб'ектнае значэнне падразумявае пэўныя маніпуляцыі суб'екта з аб'ектам, можна паставіць пытанні каго? чаго? што? (ускосных склонаў).
24-04-2020 11:43