Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Якая найбольш звычная пазіцыя пабочных канструкцый?
09-04-2020 11:02
Ответ: Часцей за ўсё знаходзяцца у пачатку сказа ці ў сярэдзіне.
09-04-2020 13:18
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі".
Чаму найбольш тыповай формай выражэння зваротка з’яўляецца форма назоўніка ў Н. склоне?
09-04-2020 11:07
Ответ: Таму што, калі мы звяртаемся да асобы ці прадмета, то часцей за ўсё ужываем назоўнік у форме Н. склону.
09-04-2020 13:24
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Чым адрозніваюцца пабочныя і ўстаўныя канструкцыі?
09-04-2020 11:22
Ответ: Пабочныя словы паказваюць на адносіны да выказвання, а ўстаўныя канструкцыі нясуць дадатковую інфармацыю.
09-04-2020 13:28
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Якія словы могуць быць пабочнымі?
09-04-2020 11:29
Ответ: Пабочнымі могуць быць словы, словазлучэнні, сказы. У ролі пабочных слоў могуць выступаць мадальныя словы ( мусіць, напэўна, можа), субстантываваныя прыметнікі (галоўнае, самае горшае), займеннікі з прыназоўнікамі (між іншым, апрача таго), дзеяслоўныя формы (думаецца, ведаеш), цэлыя словазлучэнні (між намі кажучы).
09-04-2020 13:39
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Ці могуць выкарыстоўвацца пабочныя і ўстаўныя канструкцыі у тэксце навукова-публіцыстычнага стылю?
09-04-2020 11:39
Ответ: Не ўсе, але могуць. Некаторыя з іх падкрэсліваюць парадак і лагічнасць выкладу (па-першае, па-другое і інш.), паказваюць на крыніцу паведамлення (на маю думку) і інш.
09-04-2020 13:42

RSS





















