Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Як правільна вызначыць і размеркаваць гэтыя паняці?
08-04-2020 13:56
Ответ: Устаўныя канструкцыі нясуць дадатковую інфармацыю, пабочныя канструкцыі паказваюць толькі адносіны да выказвання.
08-04-2020 13:59
І яшчэ адно пытанне, ці можна прытрымлівацца правіла "калі прыбраць параўнальны зварот са сказа, то яго сэнс (сказа) не зменіцца"?
Напрыклад: Асеннія сады, як вогнішчы, палаюць.
Асеннія сады палаюць.
08-04-2020 14:04
Ответ: Не, нельга. Па-першае, трэба зрумець, што такое параўнальны зварот, для чаго і пры дапамозе чаго ён уводзіцца ў сказ (шляхам параўнання раскрываюць і ўдакладняюць канкрэтны член сказа, злучнікі як, нібы, быццам, чым і г.д.). Па-другое, чым яны выражаюцца, якія ўмовы адасаблення.
08-04-2020 14:13
Дзякуй вялікі за адказ!
08-04-2020 16:18
Ответ: І Вам дзякуй за пытанні. Звяртайцеся.
08-04-2020 16:27
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі". Цi могуць адны і тыя ж кампаненты выступаць у якасці пабочных і членаў сказа?
09-04-2020 09:07
Ответ: Пабочныя словы могуць ужывацца у́ ролі мадальных часціц і са значэннем прыслоу́я, а таксама словы відаць, здававацца могуць выступаць выказнікам.
09-04-2020 10:50
Добры дзень, Таццяна Сяргееўна. У мяне пытанне па тэме "Параўнальныя звароты".
Як дакладна вызначыць, калі зварот параўнальны і яго трэба выдзяляць знакамі прыпынку, а калі не трэба?
09-04-2020 11:01
Ответ: Параўнальныя звароты адасабляюцца заўсёды, не адасабляюцца, калі: 1) устойлівыя звароты; 2)з'яўляюцца іменнай часткай выказніка; 3) перад імі стаць часціца не (не зусім); 4) ужываюцца са значэннем "у якасці".
09-04-2020 13:16

RSS





















