Зычныя ў старажытнарускую мову перайшлі звычайным шляхам: індаеўрапейская мова-аснова → агульнаславянская мова-аснова → старажытнаруская. У старажтнарускай мове адрозніваліся наступныя зычныя:
а) губныя б – б’, п – п’, в – в’, м – м’.
Гука ф у старажытнарускай мове не было, ён прыйшоў з грэчаскімі запазычаннямі.
б) пярэднеязычныя д, т, з, с, дз – д’, т’, з’, с’, дз’; толькі мяккія ж’, ш’, ч’, ц’.
в) сярэднеязычны гук ј – мяккі. Утварыўся з індаеўрапейскага ǐ.
г) заднеязычныя г, к, х – маглі быць толькі цвёрдымі. У выпадку памякчэння ўзнікала 1 і 2 палаталізацыя. А сучасным спалучэнням гі, кі, хі ў старажытнарускай мове адпавядалі спалучэнні гы, кы, хы
15-04-2020 09:08
Ответ: Дзякуй, Марыя. Так. Згодна.
15-04-2020 09:23
Пералічыце старажытнейшыя фанетычныя змяненні ў мове ўсходніх славян.
Да фанетычных асаблівасцей адносяцца:
1) страта насавых ą, ę і замена іх ненасавымі у, а: рąка – рука, пęть – пяць;
2) замена пачатковага *је на о:
*јелень – олень, јесень – осень, језеро – озеро;
3) 1 паўнагалоссе: *tort→torot, *tolt→tolot, *tert→teret, *telt→telot
4) Пад уздзеяннем закону адкрытага склада агульнаславянскія спалучэнні ў пачатку слова ор, ол істотна змяніліся. Гукі памяняліся месцамі пад уплывам тэндэнцыі да адкрытага склада.
*opluia→ролия *orbota→орбота→работа
5) Спрашчэнне агульнаславянскіх спалучэнняў *dl, *tl у сярэдзіне слова на л.
*gordlo→горъло
*mūdlo→мылъ
*sadlo→салъ
6) Пераход h – и
дhтя – дитя – дзіця дитя
сhница – сініца – синица – синица
15-04-2020 09:26
Ответ: Так. Бачу, разабралася. Наступны адказ.
15-04-2020 09:29
Насавыя галосныя і іх гісторыя.
Насавыя галосныя ą, ę утварыліся ў агульнаславянскі перыяд. У стараславянскай мове яны абазначаліся @– ą, #– ę.
Аб існаванні насавых ą, ę ў мове ўсходніх славян сведчаць не толькі матэрыялы з розных славянскіх моў, але і некаторыя раннія запазычанні са старажытнарускай мовы.
*кąдhль→кудзеля – кудель – кудели
Насавыя галосныя ў старажытнарускай мове сталі замяняцца чыстымі (ненасавымі) у ІХ ст.
ą→у, ę→а з мяккасцю папярэдняга зычнага.
зąбъ – зуб, дąбъ – дуб, пęть – пять
Аб існаванні ў старажытнасці насавых сведчаць некаторыя чаргаванні.
15-04-2020 09:29
Ответ:
15-04-2020 09:45

RSS





















