Новости События Общее

Белорусская кухня

16-04-2020 Публикации в репозитории БГПУ
1. Класіфікацыя страў: раслінныя і мясныя, посныя і скаромныя, паўсядзённыя, святочныя, абрадавыя. 2. Хлеб у традыцыйна-бытавой культуры беларусаў. Віды і сарты хлеба. 3. Аўсяныя мучныя стравы. Крупяныя стравы. 4. Бульба і гародніна. 5. Малако і малочныя прадукты. 6. Мясная ежа. 7. Рыба і рыбныя стравы. 8. Пітво. Класіфікацыя напіткаў. 9. З’яўленне новых прадуктаў харчавання.

 

З далёкага мінулага да нашых дзён дайшло вельмі шмат звестак аб беларускай нацыянальнай кухні. Традыцыйная культура харчавання ўяўляе сабой сукупнасць наступных кампанентаў: набор прадуктаў і стравы, якія з іх гатуюць;спосабы і прыёмы прыгатавання; трапезы, час і парадак іх выканання, застольны

э т ы кет , прадметы хатняга начыння.

Асобныя матэрыялы па беларускай народнай кулінарыі мы знаходзім у гісторыкаў і этнографаў XVIII стагоддзя (В. Севергин і інш.)

Больш падрабязна аб ёй напісана ў працах рускіх і беларускіх навукоўцаў XIX стагоддзя-А. К. Кіркора, П. В. Шэйна, М. Я. Нікіфароўскага, А. С. Дэмбавецкага , Е. Р. Раманава і інш .

А. К. Кіркор у сваіх працах, дакладна паказвае харчаванне жыхароў беларускай і літоўскай вёскі. Асабліва цяжкім быў для беднякоў вясновы час, калі яны елі толькі бульбу, крапіву і шчаўе. Сустракаюцца ў літаратуры і апісанні традыцыйных кулінарных вырабаў, напояў, страў.

А ў працах вядомага беларускага этнографа Б. Р. Раманава расказваецца аб захоўванні асноўных харчовых культур. Вядома, напрыклад, што да сярэдзіны XVIII стагоддзя беларусы захоўвалі іх у ямах або буртах.

Адметнымі асаблівасцямі беларускай народнай кухні з'яўляліся эканамічнасць у ж ы в а н ня прадуктаў, высокая патрабавальнасць членаў сям'і да чысціні і акуратнасці. Асаблівая ўвага заўсёды надавалася хлебу. Па наяўнасці хлеба судзілі аб дастатку ў сям'і. У народзе пра хлеб склалася шмат прыказак і прымавак: «Хлеб у хаце - гаспадар,  "Хлеб над усім пануе», «Хлеб - усяму галава". У беларускіх вёсках з дзяцінства выхоўвалася пачуццё павагі, беражлівасці да хлеба. З хлебам ішлі на «радзіны», у сваты, на вяселле і іншыя ўрачыстыя падзеі. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей. Але селяніну-бедняку ​​сапраўдны хлеб рэдка даводзілася ўжываць у паўсядзённым харчаванні . Калі ж хлеб пяклі з чыстай жытняй прасенай мукі, то яго ў бедных сем'ях называлі "пірагом". Хлеб змяняўся па сваім выглядзе і якасці па меры таго як аддаляўся час  жніва і скарачаліся запасы жыта, Самае нізкая якасць хлеба была ўвесну. Градовы хлеб пяклі з непрасеянай мукі. Пра гэты хлеб казалі, што не паспявалі яго спячы, як ён станавіўся чэрствым. Найбольш распаўсюджаным хлебам  ў бедных  сем'яў, асабліва ў неўрадлівыя гады, быў хлеб з мякіны, для падрыхтоўкі якога бралі прасеяную грачаную, аўсяную або жытнюю мякіну і дадавалі трохі мукі. "З мякінаю лёгка хадзіць, ды цяжка ногi валачыць», - казалі пра такі хлеб. У галодныя гады хлеб пяклі з жалудоў, кары, шчаўя, лебяды. «Не бяда яшчэ, што ў хлебе лебяда - тады бяда, калі хлеба няма ».

З жытнімі і бульбянымі блінамі часта ўжывалі насенне лёну і канопляў, смажанае сала (скваркі), а таксама агурочны і капусны расол.

Мучныя вырабы ў выглядзе кольцаў, якія гатаваліся з заваранага цеста, называлі абаранкамі 

У 20-30-я ХХ ст. гады распаўсюджанымі былі такія стравы, як талакно, жур (аўсяны кісель), крупнік, пячона (каша з прасяных круп, запраўленая унутраным тлушчам і запечаная), калатуха, поліўка (поліўка), верашчака (мясная страва). Гэтыя традыцыйныя стравы папулярныя і зараз. Вось як апісвае вядомы беларускі паэт Якуб Колас беларускае застолле:

I елі дружна, не драмалі,

Нарэшце ўсе па скварцы бралі.

Як верашчака ў дно спадала,

То маці есці пакідала

Ды йшла у каморку па другое,

 

Яшчэ болыш смачнае, ядкое

I тарабаніла сюды

Для заканчэння ужо яды

Тварог, запраўлены смятанай

(Нясла з вялікаю пашанай)...

Шырокае распаўсюджванне ў беларускай кулінарыі да 50-х гадоў XX стагоддзя мелі заменнікі хлеба: "сачні", "драчоны", скавароднікі". Іх рыхтавалі  з жытняй, ячменнай і зрэдку пшанічнай мукі. Скавароднікі звычайна пяклі з кіслага цеста. "Сачні" рабілі танчэй "скавароднікаў", але таўшчэй, за бліны. Для падрыхтоўкі сачней (тоўстых мучных бліноў) часта выкарыстоўвалі начынне: бульба, яблыкі, вішні, слівы і г. д. Для драчон бралі сыроватку або свежае малако, а таксама хлебны, кляновы або бярозавы квас. Цеста рабілі больш вадкім, чым для выпечкі хлеба. Часта драчоны і каржы пяклі прэснымі. Сяляне бралі іх з сабой на лясныя працы, на касьбу, у дарогу.

З лепшых гатункаў пшанічнай мукі пяклі каржы, пернікі, з квашанага тэсту рабілі пірагі з грыбамі, капустай, яйкамі, ягадамі і т. п., пампушкі. З мучных страў найбольш папулярныя былі клёцкі, зацірка, кулеш, локшына, наліснікі, ламанцы, з крупяных - крупнік, панцак, гушча і інш.  Іх рыхтавалі з мясам, смажаным салам,

 малаком, алеем. Крупяныя стравы мелі шырокае абрадавае прызнач э нне. Груцу гатавалі на Каляды, бабіну кашу – на радзіны, гушчу – на Іллю, куццю посную – на каляды і г.д.

У народнай кулінарыі шырока выкарыстоўваліся прадукты агародніцтва. Найбольш ужывальнай стравай была капуста. Прычым капустай называлі любую першую страву, у якой яна прысутнічала.” Без капусты жываты пусты”. На Віцебшчыре гатавалі  поліўку або юшку. Супы варылі з морквы і бручкі. Гатавалі таксама буракі, а са свежых бураковых лісцеў – бацвінне. З зеляніны рабілі халаднік.

Елі тушаную капусту, моркву, бручку. З маку гатавалі макоўнікі. Бульбу ўжывалі ў вараным, печаным, тушаным, смажаным выглядзе. Гатавлі галушкі, клёцкі, бульбяныя камы, дранікі, бабку, бульбішнікі, каржы.

 Вясной і ў пачатку лета ўжывалі ў ежу лугавыя шчаўе і цыбулю, хрэн, крапіву, лебяду, кісліцу, аер, кветкі ліпы і інш. Лісце шчаўя, крапівы, лебяды збіралі да іх цвіцення, складвалі ў фаскі і макітры, перасыпалі па слаях соллю, дадавалі кмену і іншых араматных зелак, квасілі пра запас.

Шырока выкарыстоўваліся ў ежы грыбы. Іх елі адваранымі, смажанымі, тушанамі, салёнымі, марынаванымію.Сушаныя грыбы дадавалі ў супы, юшку, капусту, тушаную бульбу, выкарыстоўвалі ў мясных стравах.

Сярод мясных страў асноўнае месца займае свініна. Найбольш каштоўным лічылася свіное сала. Мяса салілі і захоўвалі да палявых работ. Асабліва смачнымі былі венджанае мяса, свіныя каўбасы. З ачышчанага прамытага страўніка гатавалі коўбік (каўбух, сальцісон, кіндзюк, трыбух). Са свіных ног і галавы рабілі студзень(халадзец, халодна, квашаніна, застудзіна, дрыгва, юц). З мясных страў для беларускай кухні характэрна пячыста – вялікія кавалкі мяса жывёлы і п т у ш кі , прыгатаваныя цалкам.

Мясны рацыён беларусаў дапаўняўся  прадуктамі паляўніцтва: дзікія качкі,гусі, курапаткі, цецерукі, рабчыкі, зайцы, казулі, дзікі.

Акрамя мясных беларусы ў ж ы валі ў е ж у малочныя прадукты: малако ( каровіна, казінае, авечае). Часцей з хлебам, кашай і бульбай елі кіслае малако. З малака рабілі – тварог. З тварага рабілі – сыры. Сыроватку пілі замест вады, замешвалі на ёй бліны. З кіслага малака здымалі смятану. З смятаны рабілі масла, якое збывалі ў драўляных бойках.

Рыба таксама уваходзіла ў традыцыйную беларускую кухню.

Найбольшае распаўсюджванне атрымалі рыбныя стравы  на Палессі і паўночна-заходнім Паазер’і. Рыбу ўжывалі вараную, печаную на агні, вяленую, марынаваную і салёную. У памінальныя дні і ў час посту гатавалі рыбны студзень. З дробнай рыбы рабілі галкі –  рыбныя клёцкі.

Беларуская кухня вызначаецца сваімі напоямі. Вясной збіралі і пілі берку(бярозавы квас) і кляновік. З мёду рабілі мядок, медуху, медавуху, сыта.. З ягад варылі адвары, напоі, кампоты. Гатавалі і пілі хлебны квас , бураковы квас. З іван-чаю (скрыпеню), чабору, мацярдушкі, зверабою, кветак ліпы, маладых пабегаў сасны , з сушанай садавіны рыхтавалі адвары. Стравы і напоі, прыгатаваныя з даданнем дзікарослых раслін, пладоў, разнастаілі і ўзбагачалі асартымент штодзённага меню. У якасці лекаў выкарыстоўвалі і адвары з галінак маліны, парэчкі, вішні, кары дуба, крушыны, каліны.

На Вмцебш ч ы н е   з рэдзькі, мёду, хрэну і солі рыхтавалі хрэсьбінны збіцень.

Да старажытных напояў належыць піва. Па спосабу гатавання і смаку вядома было карчажнае,аўсянае, кляштарпнае, шляхетскае, марцыпанавае  ды іншыя cарты піва. Ад месца вырабу вызначалі гродзенскае,койданаўскае,нясвіжскае, аршанскае, манастырскае піва. Піва, гатаванне якога было прысвечана да свята, называлі мікольскае, пкроўскае, дзмітраўскае. Піва варылі пераважна з ячменю або з цукровых буракоў.

Гарэлка ў старажытнасці сустракаецца падназвай vita (аквавіта), што азначае “вада жыцця”. Вытворчасць гарэлкі ў нашай краіне пачалося ў канцы ХVпачатку ХVІ стагоддзя. Спачатку яе рабілі ў хатніх умовах ( самагонаварэнне). Яе рабілі з жытняй мукі, бульбы (бульбянка), буракоў (бурачанка).

Гарэлка, настоеная на травах, атрымала назву настойкі.Адрозніваліся такія настойкуі, як малінаўка, аераўка, мятная, кменаўка,кававая,кардамонавая, крываўнікавая.

З гарэлкі рабілі і наліўку.У састаў уваходзіў сок ягад , альбо садавіны і гарэлка.

Адны напоі спажывалі кожны дзень, а другія пілі толькі ў час святаў.

Асноўныя і найбольш вядомыя спосабы прыгатавання ежы:варка, пячэнне, тушэнне, парэнне. Адметную асаблівасць беларускай народнай кухні састаўлялі прываркі, закалоты, іволагі, закрасы і прысмакі.

Прываркі складалі аснову стравы па колькасці і па сваёй смакавай ролі ў ёй. Ролю прываркаў выконвалі розныя віды круп, а таксама некаторыя віды агародніны: капуста, буракі, морква, бручка.

Закалоты ўжываліся для загушчэння стравы. У якасці закалоты выкарыстоўвалі розныя віды мукі, бульбу.

Волагі паляпшалі якасць прыгатаваных страў. Для волагі выкарыстоўваліся смятана, масла, алей, канаплянае і льняное масла, малако( свежае і кіслае).

Закрасы мянялі выгляд стравы, уплывалі на смакавыя характарыстыкі.  У якасці закрас ужывалі соль і малако ў супах, муку ў капусце, бульбяную масу ў крупені.

У нязначнай колькасці выкарыстоўвалі прадукты-прысмакі:мяса, сала, рыба, цыбуля, перац.

 Для беларускай кухні характэрна квашанне капусты, буракоў, яблыкаў.На зіму салілі агуркі, кроп, пятрушку, ш ч а ў е, грыбы. Распаўсюджаным было саленне, сушэнне, венджанне мяса і рыбы.

Ядро усёй сістэты харачавання беларусаў утвараюць трапезы.

У залежнасці ад часу прыёму ежы вылучаюць ранішнія, дзённыя, вячэрнія трапезы; ад месца прыё1му ежы – хатнія, палявыя, грамадскія, трапезы ў гасцях. У залежнасці ад часу прыёму ежы выдзяляю.ць снеданне (сняданак), абед, полудзень (падвячорак) і вячэра. Час і ход трапезы мяняліся ў перыяд палявых работ і адрозніваліся ўлетку і ўзімку. Арганізацыяй трапезы за сталорм звычайна займаўся гаспадар. Ён сядаў за стол на покуці, ч ы т а ў малітву, кроіў  хлеб, дзяліў мяса, у святочны дні разліваў гарэлку, сачыў за агульным парадкам. Гаспадыня ў пэўнай паслядоўнасці падавала стравы, напоі, раскладвала лыжкі. У ХІХ стагоддзі беларусі елі з адной міскі і толькі ў вялікіх сем’ях дзяцей садзілі асобна.

За сталом елі ўсе моўчкі, у некаторых мясцовасцях нават нельга было усміхацца. Калі хто з дзяцей парушаў “правілы людскасці”, то атрымліваў лыжкай па лбе і павінен быў тут жа пакінуць стол. За сталом забаранялася гучна жаваць, разліваць страву на стол. З-за стала з неперажаванай або непраглынутай ежай выходзіць было нельга.

 Да святочна-абрадавых трапез можна аднесці трапезы, звязаныя са святамі каляндарнага цыклу (калядныя, велікодныя і г.д.) і з абрадамі сямейнага цыклу ( радзінныя, вясельныя, памінальныя). Асноўная функцыя святочных трапез – камунікатыўная, накіраваная на аб’яднанне людзей.

У беларускай народнай кулінарыі выдзяляюць трапезы, якія звязаны з выкананнем разнастайных гаспадарчых работ – талочныя, зажыначныя, засевачныя і г.д. Акрамя таго больш разнастайнымі стравамі ад звычайных трапез адроніваліся трапезы ў нядзелю, выхадныя дні. Нядзельная трапеза была больш працяглай, акрамя членаў сям’і, на ёй маглі прысутнічаць запрошаныя госці.

 

Лекцыя 7

 

 Сям’я.

 

1.Формы сям’і.

2.Асноўныя функцыі сям’і.

3.Шлюб.

4. Вясельная абраднасць.

5.Радзіны. Радзіныя звычаі і абрады.

6. Пахавальна-памінальная абраднасць.

7.Сучасная сітуацыйная абраднасць у Беларусі.

 

Спрадвеку сям’я была галоўным сацыяльна-грамадскім інстытутам фарміравання кожнай асобы і людской супольнасці ўвогуле. Сямейны побыт беларусаў у XIV—XVIII ст. характарызаваўся надзвычай шырокай разнастайнасцю, шматварыянтнасцю яго арганізацыі. На беларускіх землях працягвалі ўдасканальвацца практычна ўсе формы сямейных адносін, што бяруць пачатак яшчэ ў глыбокай старажытнасці, і паступова зараджаліся новыя рысы сям’і, якія адпавядалі асобным тэндэнцыям узнікаючай капіталістычнай арганізацыі грамадства.

Асноўнай ячэйкай большай часткі дэмаграфічнага масіву беларускай народнасці была сялянская сям’я. Менавіта яна вызначальна адлюстроўвала стан сямейнага побыту і многіх сацыяльна-педагагічных працэсаў тагачаснага грамадства. На беларускіх землях яшчэ ў ранні феадальны перыяд з распаўсюджваннем ворыўнага земляробства з вялікіх патрыярхальных сем’яў выдзяляюцца малыя сем’і. Паступова кроўна-сваяцкія сувязі ўступаюць месца тэрытарыяльна-абшчынным, хаця яшчэ працяглы час рэшткі першых захоўваліся ў многіх жыццёвых сферах, асабліва ў сямейна-бытавой.

Такім чынам, у разглядаемы перыяд існавалі два тыпы сем’яў:малая (нуклеарная) сям’я, якая складалася са шлюбнай пары і яе дзяцей, і вялікая, што ўключала непасрэдных родзічаў двух-трох пакаленняў. У сваю чаргу вялікія сем’і былі таксама двух тыпаў: бацькоўская сям’я, куды ўваходзілі бацькі, дзеці і ўнукі, і брацкая сям’я, якую ўтваралі сем’і братоў, а часам і сясцёр. Такія сем’і мелі агульную гаспадарку, непадзеленую маёмасць і ўяўлялі сабой адну падаткавую адзінку, якая называлася дымам. Каапераваліся паміж сабой і малыя сем’і. Часта, асабліва на Палессі, вялікія і малыя сем’і, асобныя дымы аб’ядноўваліся ў дворышчы для выканання сумеснай гаспадарчай працы. Падобным чынам сваяцкія (бацькоўскія, брацкія) і несваяцкія сем’і аб’ядноўваліся ў асобную адзінку падаткаабкладання — службу.Вось чаму само паняцце «сям’я», ці «сем’іца», азначала аб’яднанне, агульнае ўладанне, саўладанне.

Такое сумяшчэнне сямейна-радавых і суседска-таварыскіх адносін наклала істотны адбітак на фарміраванне абшчынных, калектывісцкіх пачаткаў у педагагічных поглядах народа. Выхаваўчыя мэты зыходзіліся на фарміраванні прыстойнай асобы, узровень дасканаласці якой у многім вызначаўся яе карыснасцю для грамадства. Гэтаму ж падпарадкоўваўся і змест адукацыйна-выхаваўчых працэсаў, якія спантанна або арганізавана ажыццяўляліся ў народзе.

На аснове супольнасці будаваліся многія метады і сродкі народнай педагогікі. У XVI ст., з правядзеннем аграрнай рэформы і інтэнсіўным развіццём фальварачнага вядзення гаспадаркі, набіраюць сілу працэсы індывідуалізацыі сялянскай сям’і, якія суправаджаліся карэннай ломкай сацыяльна-бытавых устояў сярэднявечча і сцвярджэннем ідэй індывідуалізму.

Сям’я гараджан была вельмі падобнай да сялянскай, і толькі розны характар вытворчасці і грамадскага жыцця абумоўліваў некаторую яе спецыфічнасць, асабліва ў сферы сямейнага побыту, хоць ён, як і самі сем’і, быў шматварыянтным, што з’яўлялася характэрным і для іншых саслоўяў беларускага грамадства.

Большую своеасаблівасць мелі сем’і беларускай шляхты, якія ў залежнасці ад маёмаснага дастатку больш або менш адрозніваліся ад сялянскіх ці гарадскіх сем’яў. Сістэма выхавання дзяцей тут была падпарадкавана фарміраванню сацыяльна-культурнай каставасці. Шляхецкія дзеці часта атрымлівалі вышэйшую адукацыю, у тым ліку за мяжой. Гэта быў адзін з дзейсных каналаў распаўсюджвання агульнаеўрапейскай культуры на беларускіх землях. Шляхецкае саслоўе дало свету цэлую плеяду выдатных дзеячаў (Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, браты Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі і многія іншыя), якія ўзняліся вышэй ад каставых, а падчас і канфесійных уяўленняў і сталі сапраўднымі выразнікамі інтарэсаў усяго беларускага народа.

Сям’я была першаснай сацыяльна-эканамічнай ячэйкай феадальнага грамадства, і да таго ж на ёй у якасці адной з асноўных ляжала задача выхавання падрастаючых пакаленняў, перадачы ім назапашанага вопыту, этнічных і сацыяльных норм, традыцый, стэрэатыпаў светаўспрымання. У народзе заўсёды лічылі, што неабходнай умовай для гэтага з’яўляюцца згода і лад у сям’і, паколькі, як падкрэсліваў Ф. Скарына, «незгода бо и найболшие царства разрушаеть».  Вось чаму стварэнне сям’і было адной з самых значных з’яў у грамадскім жыцці і ёй надавалася выключна важнае значэнне. З ранняга дзяцінства выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак было падпарадкавана падрыхтоўцы іх да будучага сямейнага жыцця. Першых рыхтавалі да вядучай ролі мужа, руплівага і дбайнага гаспадара, а другіх — да ролі паслухмянай, працавітай жонкі.

У выбары нявесты вядучую ролю адыгрывалі бацькі. Але шлюбны саюз неабавязкова заключаўся па прымусу. Часцей за ўсё ў аснове ляжалі ўгаворы, растлумачэнне. Так, словамі песні бацькі павучалі:

...Ні бяры, сынок, ты саяніцы,

Ні саяніцы, ні бушмашніцы,

 

А бяры, сынок, андарашніцу.

А саяніца — горка п’яніца,

А бушмашніца — падугольніца,

Андарашніца — то работніца [1, 83].

 

Больш за тое, у народзе разумелі, што сапраўдная сям’я, якая з поспехам будзе выхоўваць дзяцей, не можа быць пабудавана без кахання. Вось чаму Ф. Скарына, абапіраючыся на такія ўяўленні, пісаў: «...Мужи с своими женами имають во любви жити».

Фальклорная скарбонка нашага народа сведчыць аб тым, што твораў на любоўную тэматыку ў той час было вельмі многа. Ужо тады назіраюцца спробы паставіць каханне на адно з вядучых месцаў пры стварэнні сям’і. Часта чуліся скаргі маладой, «што звянчалі мяне, да з тым чужапанцам, да з тым незнаёмым, невядомым» .

М. В. Доўнар-Запольскіпісаў, што «на заключение брака оказывает немалое влияние достаток родителей… В особенности это сильно отражается на бедных семействах». Там жазазначаецца: «...бедные и большие семьи стараются отдавать своих сыновей в дом богатых мужиков. Это называется «ісці ў прыймы». Гэты  прыклад яскрава сведчыць аб усведамленні самімі сялянамі сваѐй сацыяльнай няроўнасці, размежавання ў сваім асяродку, абіснаванні на вѐсцымаѐмаснайдыферэнцыяцыі, якая ўплывала на розныя сферы жыцця. У «прыймы» звычайнаішлі «отставные солдаты, бобыли». Таму можна зрабіць вывад аб нізкім сацыяльным становішчы прадстаўнікоў гэтых груп. Грамадскіяадносіны да іхбыліадпаведныя. Сведчаннемпавагі, аўтарытэту было запрашэнне ў сваты. Звычайна сватам быўхросныбацька «или кто-либо из соседей побогаче и поважнее». Утакіхзвычаяхпрасочваеццапрамаязалежнасцьсацыяльнайпавагі ад маѐмаснага стану. Тут жаадлюстравана і асабліваестаўленне да хросныхбацькоў. Хроснаямаціпавінна была ісці ў даведкі ў дом жаніха .Гэтасведчылаабяеаўтарытэце для сям’інявесты, боѐйдаручалі такую адказную справу, як «агляд» жаніха. Калі ў час заручынсем’імаладыхабменьвалісяпадарункамі, то абавязкова сват павіненбыўпрывесціжытніпірог для хросныхбацькоў .

Сам шлюбны абрад меў на мэце надаць грамадскую значнасць стварэнню сям’і, закласці падмурак трывалай, дружнай ячэйкі грамадства. Ён змяшчаў мноства яркіх, эмацыянальна насычаных, па-мастацку аздобленых рытуалаў, якія неслі ў сабе непаўторны нацыянальны каларыт і значныя выхаваўчыя магчымасці. Шлюб уключаў у сябе шэраг этапаў: сватанне і агледзіны, заручыны, вянчанне і само вяселле. Урачыстасць, пышнасць вясельнага рытуалу, які працягваўся некалькі дзён, як бы сімвалізавалі пачатак будучага сямейнага шчасця, трываласці сямейных сувязей.

У традыцыйнымвясельнымрытуалебеларусаўзначнаемесцаадводзілася такому атрыбуту, як каравай. Усе рэчы, людзі, прадметы, штомелідачыненне да прыгатавання каравая, набываліасабліваезначэнне. Па гэтайпрычынебыць «каравайнымізапрашалі ... хросныхмаці, тыхжанчын, якіямелі добрую славу сярод аднавяскоўцаў», што сведчыць пра ўплыў асабістага аўтарытэту на адносіны грамады да асобы, пра ўплыў грамадскай думкі на фарміраванне сацыяльнага статуса асобы — больш адказныя абавязкі давяралі выконваць найбольш паважаным, аўтарытэтным сярод вяскоўцаў людзям. У працэсепрыгатавання каравая адлюстроўваўся і маѐмасны стан сям’і. Бяднейшыясяляневыпякалікараваі з жытняймукі, а багацейшыя — з пшанічнай. Жыта, прызначанае для прыгатавання каравая, «заможнейшыясялянеадвявалі, бяднейшыя — малолі зерне з «пушком» і абрадавае цеста выпякалі з мукі, напалову змешанай з мякінай»; колькасць караваяў таксама залежала ад заможнасці.

У вясельнай абраднасці адлюстраваны і сацыяльныя адносіны да дзяўчат. Становішча той дзяўчыны лічылася больш высокім, да якой ездзіла больш сватоў. Наадварот, дзяўчына была не вельмі паважанай, калі да яе не жадалі сватацца. Трэба зазначыць акалічнасці, якія ўплывалі на колькасць сватоў да дзяўчыны, а тым самым і на яе стан. Вось як аб гэтым пісаў М. В. Доўнар-Запольскі: «При выборе невесты опять-таки руководствуются, во-первых, тем соображением, чтобы девушка была хорошей работницей, не имела за собой худой славы, отличалась здоровьем, хорошим телосложением и при том была из такой семьи, которая вполне соответствовала семье сына по достатку». Калі ў назначанытэрміндзяўчына не выходзіла замуж, то бацькіпавінныбылі «выплаціць штраф». У гэтым звычаі праяўлялася маёмасная дыферэнцыяцыя, бо памер выплат залежаў ад прыбытку гаспадара: «...з сярэдняга дома — 25 рублёў, з багатага — 50 рублёў, бедных жа — караць, як палічыць начальства». Пасля выплаты штрафу «начальнік, запрасіўшы выбарных асоб і лепшых прадстаўнікоў старэйшага пакалення, падшукваў гэтым дзеўкам жаніхоў на свой густ». Бачна, што ў сялянскімасяроддзівельмівялікаезначэнне мела добрая рэпутацыя, ад якой шмат штозалежала ў далейшымжыцці. Акрамятаго, у звычаі выплаты штрафу прасочваецца і стан кіруючых асоб, якія мелі значны ўплыў на розныябакіжыццявяскоўцаў, а значыць, і пэўныаўтарытэт і павагу.

Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).

Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб.

Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічамі, або яшчэ кім- небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за пакупкай чаго- небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-небудзь.

Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску. Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб, бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення вяселля: дзень правядзення вяселля, аб прыданным нявесты і г.д.

Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца запасны.

Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў, яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выгляды праводзяцца не заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жаніха праз яго суседзяў ці іншых людзей, якія добра ведаюць жаніха.

Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой.

У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову, фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей квенікі.

У царкве поп вянчае жаніха і нявесту. Аб'яўляе іх мужам і жонкай, адзявае на іх пальцы пярсцёнкі, жадае жыць доўга ў каханні і згодзе. Пасля вянчання пра развод паміж мужам і жонкай нельга было і думаць, так як гэты абрад паходзіў ад бога, і каб развесціся трэба было зноў звярнуцца да яго.

Калі жаніх разам са сваім сватам, абвязаным ручніком, шаферамі і родзічамі забіралі з сабой нявесту, то трэба было ім плаціць выкуп за падушкі для нявесты на таргах брату або сястрэ нявесты.

Нявесту садзілі разам з жаніхом на ўпрыгожаныя калёсы - у каней на шыі былі звонкія бубянцы, якія далёка былі чутны, калі ехала вяселле. На шляху язды вяселлю перагароджвалі дарогу, каб лепш разглядзець нявесту і патрабаваць выкуп ад жаніха. Звычайна жаніх адкупліваўся гарэлкай і закускай. Нявесту бацькі жаніха сустракалі перад сваім домам з хлебам і соллю. Пасля чаго запрашалі ўсіх гасцей збоку нявесты і жаніха за стол, дзе працягвалася вяселле з песняміі гульнямі.

За сталом на куцце садзіцца нявеста каля яе шаферкі, кросныя бацька і маці і ўсе родзічы, каб замужам быў дастатак нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Бацькі нявесты ставяць на стол перад ёй посуд з падарункамі, пасля чаго ўсе госці кладуць падарункі ад сябе. Госці п'юць, закусваюць, пяюць вясельныя песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха.

Галоўнай дзеючай асобай і павагай карыстаўся ў час вяселля сват, які быў тамадой яе.

У канцы вяселля музыкант іграў марш кожнаму прысутнаму на вяселлі, за што яго адорвалі грашмі, хто колькі мог.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта быў сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць чалавек і падвод.

Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты і посныя дні згодна закона Божага.

Гасцям раздавалі вясельны каравай. Абрадавае печыва сімвалізавала дабрабыт будучай сям'і, атаясамлівалася з маладымі, іх доляй і шчасцем. У старажытныя часы ў прыгатаванні караваю ўдзельнічалі ўсе члены родавай абшчыны, пазней - усе члены сельскай абшчыны. Каравай з'яўляецца абавязковым атрыбутам усіх этапаў вяселля. З вельмі даўніх часоў вяселле суправаджалася карагодам - відам мастацкай творчасці, у якім сінтэзаваліся танец, песня, гульнёвае драматызаванае дзеянне, часам у музычным суправаджэнні.

На другі дзень вяселля жаніх прыходзіў да бацькоў нявесты з бутэлькай гарэлкі абвязанай чырвонай стужкай і запрашаў іх да сябе ў госці.

Каб дапамагчы гаспадару правесці вяселле з меньшай стратай для гаспадаркі, бо людзі жылі бедна, некаторыя блізкія родзічы сваёй вёскі запрашалі гасцей з вяселля да сябе ў госці ў канцы вяселля. Гэтая дзея называлася перазоўкамі.

Уступленне ў шлюб лічылася надзвычай важнай падзеяй у жыцці маладых людзей. Шлюб паміж родзічамі забараняўся, бо лічыўся шкодным, У старажытныя часы зарадзіліся такія віды шлюбу, як "умыканне" (выкраданне) і купля-продаж нявесты. Малады мужчына адпраўляўся здабываць сабе жонку з іншага роду. Пазней гэты звычай быў заменены шлюбам па дамоўленасці, паводле якой за нявесту плаціўся выкуп. Пасланцы маладога (сваты) дамаўляліся з бацькам маладой аб шлюбе і памеры выкупу. Калі дасягалася згода, то праз некаторы час адбывалася вяселле.

Моц сямейна-шлюбнага саюзу падтрымлівалася і вельмі адмоўнымі адносінамі грамадства да нявенчанага шлюбу, да пазашлюбных сувязей і разводаў. Дзеці ад нявенчанага шлюбу былі пазбаўлены многіх грамадзянскіх правоў і звычайна папаўнялі катэгорыі ніжэйшых сацыяльных слаёў.

У вясельных абрадах найбольшае месца займалi песнi. Песнi суправаджалi ўсе асноўныя этапы вяселля: сватанне, заручыны, падрыхтоўку i пячэнне караваю, пасад нявесты, вясельную бяседу, ад'езд да маладога, урачыстае застолле ў хаце жанiха, пярэзвы i iнш. Акрамя песень, якiя адлюстроўвалi падзеi, звязаныя з уступленнем у шлюб, на вяселлi спявалася i шмат песень, што мелi толькi ўскоснае дачыненне да абраду або зусiм не мелi нiякiх адносiн да яго. У мастацкiх вобразах гэтых песень своеасаблiва паэтызавалася паўсядзённае жыццё народа, яго быт, духоўны свет чалавека.

У вясельных песнях паэтызуюцца i велiчаюцца жанiх i нявеста — галоўныя вобразы значнай часткi гэтых народных твораў. Жанiх часам паўстае ў вобразе князя, якi едзе з дружынай, баярамi, нявеста ж называецца княгiняй. Гэта — iмкненне паэтычна ўславiць, узвялiчыць i iдэалiзаваць у вясельных песнях галоўных дзеючых асоб шлюбнай урачыстасцi. 3 дапамогай маляўнiчых параўнанняў i iншых мастацкiх сродкаў песня стварае iдэальныя вобразы маладога i маладой, паказвае iх незвычайную прыгажосць. Часта для паэтызацыi маладых выкарыстоўваюцца вобразы сонца, месяца, зорак. У вынiку шматвяковай традыцыi выпрацавалася багатая сiмволiка, якая ярка характарызуе герояў вяселля. Вясельным песням, як i ўсяму абраду, раней надавалася ўтылiтарна-магiчная роля — з дапамогаю слова i адпаведных дзеянняў спрыяць шчаслiваму жыццю маладых, Але песня i многiя яе сiмвалы з цягам часу адарвалiся ад абраду i пачалi ўспрымацца па-iншаму, з гумарам. Гумар вясельнай паэзii ў сваей аснове мяккi, добразычлiвы, праз яго тонка раскрываюцца вобразы герояў шлюбнай урачыстасцi. На вяселлi больш, чым на iншых сямейных урачыстасцях, спявалася фрывольных песень i прыпевак, пераважна эратычнага зместу, што генетычна звязана з сямейнай магiяй, традыцыйныя рэшткi якой захоўвалiся ў перыяд панавання рэлiгiйнага светапогляду ў свядомасцi селянiна i якiя пачалi iнтэнсiўна знiкаць з развiццём культуры, навукi, перамогай матэрыялiстычнага разумення прыроды. Нельга ўявiць беларускае вяселле без жартоўных i сатырычных песень i прыпевак, у якiх асаблiва даставалася свату i сваццi, дружкам, каравайнiцам, а часам нават жанiху i нявесце. У абмалёўцы вобразаў свата i сваццi шырока ўжывалiся гратэск i гiпербала. У адной з песень, напрыклад, iранiчна малюецца такi партрэт свата: «Сват наш вельмi харош, а ў свата доўгi буслаў нос, а ў свата лыса галава, да казiна рыжа барада»; сват «плавае па хаце, як таран, лыпае вачыма, як баран». У другой песнi сват — гарбаты, у яго «на гарбу вярба, а ў той вярбе сава, лапамi перабiрае, свахам вочы выдзiрае».

Беларускiя шлюбныя абрады i вясельная паэзiя мелi шмат агульнага з адпаведнымi рускiмi i ўкраiнскiмi абрадамi i паэзiяй, што сведчыць аб блiзкасцi поглядаў, эстэтычных патрабаванняў i аб цесных культурных узаемасувязях усходнеславянскiх народаў. Спецыфiчныя нацыянальныя рысы беларускага вяселля ярка выяўлялiся ў народным гумары, у драматызаваных жартоўных сцэнках, якiя ўваходзiлi ў вялiкую вясельную «гульню».

Самай значнай падзеяй у жыцці сям’і было нараджэнне дзіцяці. Дайшоўшыя да нас багацці вуснай народнай творчасці Сярэднявечча ўтрымліваюць шмат матэрыялу, які сведчыць аб выключнай увазе народа да гэтай падзеі. Бацькі, асабліва маці, і само немаўлятка акружаліся павагай і пашанай. З першых дзён праяўляўся клопат аб выхаванні прыстойнага чалавека. Каб дапамагаць бацькам гадаваць і выхоўваць дзяцей, у іх з’яўляюцца такія названыя суродзічы, як бабка-пупарэзніца, кум і кума.

Наогул факт з’яўлення на свет новага жыцця быў абстаўлены мноствам арыгінальных абрадаў і рытуалаў. Яны настолькі глыбока ўвайшлі ў сямейны побыт беларускага народа, што ён, практычна адзіны са славян, захаваў па сённяшні дзень уласцівую толькі яму багатую хрэсьбінную паэзію. Хрэсьбінныя песні феадальнай эпохі ў запісах XIX ст. зычаць нованароджанаму дзіцяці шчаслівы лёс, матэрыяльны дастатак:

...Кумочак ходзіць, дзіцятка носіць,

А у бога долі просіць:

— А дай жа, божа, етый дзіцяці

Усякую долю узяці:

I хлебавую, і салявую,

Трэцюю — здаровейкую [1, 78—79].

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы мелася іншая будына, то жанчына ішла туды. Калі свабоднай будыны не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзёўка дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну.

Роды адбываліся ўзімку ў хаце, улетку - у выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў радзініца вярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Бабка выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Нарадзіўшаеся дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля  жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяці спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум".

Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е: калі дзіця пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак - родзіцца няўмека, аўторак - нараджаюцца працавітыя людзі, серада - неакрэслены лёс, чацверг - будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца - лайдак, злодзей, субота - шчаслівымі, удачлівамі, нядзеля - самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех.

Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па каляндару.

Пасля нараджэння дзіцяці ўсе жанчыны павіны былі наведаць роджаніцу, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку абавязкова павінна былі паляжаць у ложку.

Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць ў дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашення на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты.

Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі навы гаршок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіцяці быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец.

Да найбольш важных падзей, што суправаджаліся абрадавымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сям'і і грамады адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, з'яўленне першага зуба, першыя крокі і першае пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці дзіцяці купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў начоўках. Гэтай сумяссю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выцяралі ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля хрышчэння. Звячаі і абрады ачышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя ўрачыстасці.

У час хрэсьбiн выконвалiся песнi, прыпеўкi, прыгаворы. Найболып пашыранымi былi песнi, у якiх выказвалiся пажаданнi шчаслiвай долi нованароджанаму, славiлася парадзiха-мацi, велiчаўся бацька дзiцяцi, ушаноўвалася бабка-павiтуха, ухвалялiся цi высмейвалiся ўзаемаадносiны кума i кумы i iнш. Песнi пра кума i куму мелi нярэдка жартоўна-эратычны характар. Шмат выконвалася застольных i бяседных песень, звязаных i не звязаных з абрадам. Абрады i звязаныя з iмi песнi, на думку выканаўцаў, павiнны былi садзейнiчаць лепшай долi нованароджанага. Пазней жа магiчная функцыя ў гэтых абрадах i песнях адышла на другi план, галоўную ролю набыла эстэтычна-мастацкая функцыя.

Колькасць дзяцей у сялянскіх сем’ях была вельмі рознай. Як мяркуюць многія даследчыкі, тыповай была сям’я, дзе мелася 3—5 дзяцей. Многія сем’і мелі і больш. Вядома, што ўвогуле нараджалася дзяцей многа, але высокі ўзровень смяротнасці значна зніжаў сярэднія лічбы. У народзе лічылі, што калі дзяцей багата, то хоць клопату хапае, але ж і радасці шмат. Як суровае папярэджанне гучыць прымаўка: «Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха» .

Побыт сярэдневяковай беларускай сям’і быў пабудаваны на арганічным спалучэнні абшчыннасці, супольнасці і строгага падпарадкавання аўтарытэту адной асобы. У кожнай сям’і, згодна са звычаёвым правам, якое ўскосна падмацоўвалася і юрыдычнымі законамі, галавой сям’і быў, як правіла, старэйшы з мужчын. Слова гаспадара было законам для ўсіх яе членаў. Павага да галоўнага, старэйшага падтрымлівалася і эканамічна-заканадаўчымі, і звычаёвымі правамі. Напрыклад, у многіх беларускіх сем’ях існавалі рысы так званага марыяту, калі асноўная частка сямейнай маёмасці пераходзіла ў спадчыну да старэйшага сына, а астатняя яе частка дзялілася паміж іншымі членамі сям’і. У той жа час у самой сям’і многія віды дзейнасці патрабавалі сумеснай працы, дзе кожны набываў свой статус у залежнасці ад яго ведаў і ўменняў у практычнай дзейнасці, што стымулявала рост індывідуальнай варыятыўнасці яго паводзін і вяло да развіцця пачуцця ўласнай годнасці.

Разам з тым міжсямейныя адносіны ў кожным пасяленні характарызаваліся своеасаблівай гамагеннасцю і ў многім будаваліся на абшчынных прынцыпах («гвалт», «дворышчы», «талака», «службы» ў вёсцы, арцель у горадзе).

Усё сказанае цалкам мае дачыненне і да гарадской сям’і. I толькі ў сем’ях шляхты, асабліва заможнай, перавагу мелі індывідуалістычныя падыходы, хаця і ў іх з павагай і адабрэннем ставіліся да абшчыннасці, супольнасці ў многіх сферах арганізацыі грамадскага жыцця. Падобны дуалізм гаспадарча-бытавога ўладкавання сям’і надаваў адчувальную дынаміку развіццю многіх працэсаў, у тым ліку прагматычна-выхаваўчых.

Сінкрэтызм арганізацыі сямейнага быту выразна праявіўся і ў становішчы жанчыны ў феадальным грамадстве Беларусі. Нягледзячы на больш высокае сацыяльнае становішча мужчыны, беларуская жанчына не знаходзілася ў дэспатычна-прыгнечаных сямейных умовах, як гэта было ў многіх іншых народаў. Наадварот, як слушна адзначаюць многія даследчыкі, жорсткае абыходжанне мужа з жонкай нават давала апошняй права разрываць шлюбныя вузы. Афіцыйнае заканадаўства ўмацоўвала пэўную незалежнасць жанчыны і ў эканамічных адносінах.

Існавала так званае права вена, згодна з якім жонка валодала 1/3 часткай маёмасці сям’і пасля смерці мужа. Такое высокае грамадскае і сацыяльна-эканамічнае становішча жанчыны было характэрным для беларускага народа і заўсёды захоўвалася ў сямейных традыцыях. Так, член Паўночна-Заходняга аддзела рускага таварыства I. А. Сербаў пасля адной з экспедыцый на пачатку XX ст. у самую глухамань Беларускага Палесся, дзе жылі беларусы-сакуны, якія беражліва захоўвалі традыцыі сівой мінуўшчыны, пісаў: «Жанчына ў сакуноў карыстаецца аднолькавымі правамі з мужчынамі».

Беларускі мысліцель XVI ст., аўтар трактата «Аб норавах татар, літоўцаў і маскавіцян», Міхалон Ліцвін адзначаў, што жанчына ў Вялікім княстве Літоўскім мае намнога болей свабоды, чым жанчына суседніх краін .

Усё гэта дае падставы многім навукоўцам сцвярджаць, што беларуская жанчына не толькі прымала актыўны ўдзел у гаспадарчых справах сям’і, у арганізацыі быту, але і ў выхаванні дзяцей падчас адыгрывала дамінуючую ролю. Пачынаючы з калыханак, маці фарміравала ў дзяцей існаваўшыя тады стэрэатыпы светаўспрымання і грамадскага ўладкавання. Праз маці закладваліся асновы культуры і самасвядомасці. Невыпадкова, што менавіта Сімяон Полацкі, знакаміты айчынны педагог, які значную частку свайго жыцця пражыў у Маскве, быў першым на Русі, хто ўслых загаварыў аб ролі маці ў выхаванні дзяцей.

Даволі высокае становішча жанчыны ў беларускім грамадстве, актыўны і дзейсны яе ўдзел у выхаванні падрастаючых пакаленняў спрыялі таму, што ўвогуле для беларусаў характэрнымі і вызначальнымі рысамі характару станавіліся чалавечнасць, добразычлівасць, стрыманасць, цярплівасць, шчырасць, міралюбнасць. Менавіта тут бачацца вытокі таго, што для нашага народа зусім не характэрныя жорсткасць, помслівасць, ваяўнічасць. Гэтай прычынай у многім тлумачыцца і высокі лірызм душы беларусаў.

Звычайна да сістэматычнага выхавання бацька падключаўся паступова, з ростам дзіцяці. Працэс далучэння дзяцей да гаспадарчых спраў пад непасрэдным кіраўніцтвам бацькі адбываўся значна раней — з 5—6 гадоў. Вядома, галава сям’і больш увагі ўдзяляў сынам як будучым гаспадарам. З 12—14 гадоў падлеткі ў той час станавіліся амаль што паўнацэннымі дарослымі членамі сям’і. Нездарма ж у выпадку смерці бацькі сыны ўступалі ў спадчыннае права з 12 гадоў. Іншы раз у шлюб дзяўчаты ўступалі нават у 12—13 гадоў, а хлопцы — у 14—16 гадоў.

З глыбокай старажытнасці трывалым падмуркам этнапедагагічнай культуры нашага народа былі звычаі, традыцыі і абрады. Фарміраванне асобы ў старажытным грамадстве працякала ў строга акрэсленых межах яе дзейнасці і ўчынкаў.

 З дзяцінства чалавек у імператыўна-катэгарычнай форме ўспрымаў шэраг прадпісанняў і забарон наконт правілаў паводзін, спосабаў дзейнасці і нават напрамку думак. З пакалення ў пакаленне без абмеркавання, а часта і без абгрунтавання перадаваліся выпрацаваныя і адшліфаваныя сацыяльна-грамадскім і духоўна-выхаваўчым вопытам тыя звычаі, традыцыі і абрады, якія стваралі аптымальныя ўмовы для арганізацыі выхавання дзяцей.

Дзякуючы звычаям сям’я мела даволі дзейсныя «педагагічныя» рычагі ўздзеяння на дзіця. Звычаі не проста выпрацоўвалі спосабы паводзін чалавека, а ўсталёўвалі ў ім веру ў існаванне вышэйшых законаў грамадскай уладкаванасці, спасціжэнне і выкананне якіх, як уяўлялася, павінна забяспечыць найлепшыя ўмовы зямнога быцця. Многія сямейныя звычаі стваралі трывалы падмурак для распрацоўкі метадалагічных асноў выхавання дзяцей. Так, рускі этнограф XIX ст. Д. Г. Булгакаўскі адзначаў, што ў палешукоў існавала павер’е, што калі немаўлятка абазваць жабай, то ў дзіцяці вырасце горб.

I вось на падставе гэтага ў сем’ях існаваў звычай не абзываць дзяцей. Як бачна, гэта спантанна ўсталёўвала ў сямейным выхаванні прынцыпы гуманнага, добразычлівага абыходжання з дзецьмі і апоры на станоўчыя якасці выхаванцаў.

Традыцыі ў галіне этнапедагагічнай культуры спрыялі перадачы кожнаму наступнаму пакаленню такіх кампанентаў грамадскай свядомасці, як ідэі, погляды, густы, ідэалы, перакананні, веды і інш.

Агульнавядома высокая выхаваўчая роля традыцый у радавітых шляхецкіх сем’ях, якія беражліва захоўвалі стэрэатыпы рыцарскай культуры. Але ж і простыя сялянскія сем’і ў імкненні набыць лепшую грамадскую ацэнку падтрымлівалі і прымнажалі спадчынныя якасці, якія былі характэрнымі для многіх пакаленняў іх роду.

С. Пашкевіч пры даследаванні ў XIX ст. жыцця і быту беларускіх сялян пісаў: «...Маладыя заўсёды трымаюцца паводзін і абыходжання старых, а тыя старадаўнасці» .

Невыпадкова ў народзе лічылі, што дзеці амаль заўсёды падобныя на сваіх бацькоў. Таму, напрыклад, пры выбары жонкі раілі: «Пазірай на матку, а жаніся на дзіцятку». Пачуццё гонару за свой род і павага да продкаў праявіліся і ў тым, што к канцу XVI ст. нават простыя сяляне атрымлівалі ў спадчыну трохкампанентныя найменні-прозвішчы (прозвішча, імя, імя па бацьку).

Пэўныя адрозненні ў выхаванні дзяцей існавалі ў сем’ях розных слаёў беларускага грамадства. Сялянскія і гарадскія сем’і перш за ўсё мелі на мэце падрыхтоўку дзяцей да будучай працоўнай дзейнасці. Іх з 5—6 гадоў ужо непасрэдна ўключалі ў гаспадарчую дзейнасць у якасці памочнікаў. У сем’ях гараджан-рамеснікаў дзеці таксама з малых гадоў прымалі ўдзел у прадукцыйнай працы, паступова набывалі прафесійныя навыкі, часам станавіліся вучнямі, каб атрымаць спецыяльнасць. Дзяўчынкі пад непасрэдным наглядам маці ўдзельнічалі ў абслугоўванні сям’і, набывалі навыкі шыцця, ткацтва, гатавання ежы і г. д. Сямейнае выхаванне ў заможных гараджан і багатай шляхты было скіравана на набыццё нашчадкамі якасцей, што давалі магчымасць у будучым захоўваць і павялічваць набыткі матэрыяльнай і духоўнай культуры сваіх бацькоў.

Характэрна, што, нягледзячы на маёмасна-саслоўныя адрозненні, існаваў шэраг рыс, характэрных для ўсіх беларускіх сем’яў Сярэднявечча. Акрамя любві да працы вялікая ўвага ўдзялялася прывіццю любві і павагі да сваіх бацькоў, дзядоў, продкаў. Значнае месца ў змесце сямейнага выхавання адводзілася фарміраванню патрыятычных пачуццяў, адданасці і вернасці свайму народу, свайму краю. Выкананне хрысціянскіх запаветаў часта вымяралася адносінамі асобы да іншых людзей. «Хто людзей не саромеецца — той Бога не баіцца» , — сцвярджалася ў адной з прымавак, запісаных у XVII ст.

З павагай ставіліся ў беларускіх сем’ях да ведаў, адукаванасці, кнігі. З сівой мінуўшчыны захаваліся ў вуснай народнай творчасці творы, якія сведчаць аб гэтым.

Пэўную цікавасць выклікаюць народныя погляды на імкненне людзей да матэрыяльнага багацця. У многіх сем’ях такое імкненне не толькі не асуджалася, а, наадварот, уяўлялася адной з мэт чалавечага жыцця. Праўда, заўсёды падкрэслівалася неабходнасць набыцця матэрыяльных даброт сумленным шляхам, а таксама што ўласнае шчасце не можа будавацца на няшчасці іншых. Нават падарункі лёсу (знойдзеныя скарбы, дары чараўнікоў і інш.) мелі станоўчую маральную ацэнку, калі яны даставаліся прыстойным асобам. Аднак у той жа час падкрэслівалася і дэфармуючае ўздзеянне багацця на маральна-духоўную прыроду чалавека. Гучалі нават і такія перасцярогі: «...Гдзе багатства, там шчасця немаш»..

Многія іншаземцы, што вандравалі ў той час па беларускіх землях, пакінулі ўспаміны, у якіх давалі вельмі высокую ацэнку вынікам выхавання ў простанародных сем’ях. Адбывалася гэта таму, што выхаванне не вычлянялася з жыцця, а арганічна ўпляталася ва ўсе сямейныя адносіны. Дзяцей не рыхтавалі да будучага жыцця, азначанага пэўнымі ўзроставымі ці іншымі межамі, а паступова ўключалі ва ўсе сферы чалавечага  існавання.

Прызнаннем выхаваўчых заслуг простай беларускай сям’і з’яўляўся, напрыклад, звычай дзядзькавання, які ўкараніўся ў грамадскае жыццё к канцу XVI ст. і быў распаўсюджаны аж да канца XIX ст. Сутнасць яго заключалася ў тым, што дзеці заможнай шляхты аддаваліся на выхаванне ў звычайную сялянскую сям’ю з мэтай фарміравання ў маладых шляхціцаў лепшых фізічных і духоўных якасцей простага народа.

Адрозненні ў сацыяльным статусе паміжсялянаміадлюстраваны і ў пахавальна-памінальнай абраднасці. Не ўсе мелі магчымасць аднолькава праводзіць сваіх блізкіх у «апошні шлях». У больш заможных сем’ях у хату запрашалі святара: «...если семья достаточная, приглашают священника». Ён спавядаў і прычашчаў паміраючага і чытаў над ім «отходную молитву». У адным з аповедаў селянін просіць пахаваць памерлую жонку адразу, не чакаючы трох дзѐн, боѐн «очень бедный, и нет денег на водку, а «на сухое» никто не захочет с покойницей ночь сидеть». У І. У. Рубаноўскага прыводзяцца звесткі, што звычайна зверху нябожчыка пакрывалі белым палатном, наміткаю ці іншымі белымі тканінамі, у больш заможных сем’ях — прынесеным з царквы парчовым пакрывалам.. Такія дадзеныя адлюстроўваюць дыферэнцыяцыю паміж сялянамі, заснаваную на іх маѐмасных магчымасцях.

У традыцыйным абрадзе пахавання ў сярэднія вякі цесна перапляліся язычніцкія і хрысціянскія элементы, у якіх выразна выявіўся культ продкаў. Пахаванне (хаўтуры) уяўляла цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, якія былі звязаны з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.. Усе этапы пахавання суправаджаліся галашэннямі, вядомымі з глыбокай старажытнасці. Яны грунтаваліся на веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць ці шкодзіць жывым. Гэта былі імправізаваныя творы, у якіх гучалі смутак і гора, глыбокі жаль з выпадку смерці роднага ці блізкага чалавека. Для гэтых твораў характэрна эпiчнасць апавядання: у адных расказваецца пра цяжкi жыццёвы шлях селянiна, у другiх малюецца карцiна горкага iснавання беднай удавы з дробнымі дзеткамi-сiротамi i iнш. Паэтыка беларускiх хаўтурных галашэнняў багатая на разнастайныя выяўленчыя сродкi. Яны эмацыянальна насычаныя. Укладваючы ў словы ўсю ласку i выказваючы гора i глыбокi смутак, мацi называе свае памершае дзiця «лiсточкам зялёненькiм», «цвяточкам чырвоненькiм», «яблычкам недаспелым», «салавейкам шэранькiм».У галашэннях шырока ўжываліся пяшчотна-ласкавыя звароты, словы-эпітэты:" А мой раднюсенькі, а мой мілюсенькі", "А мая матулечка, шэрая зязюлечка! Навошта нас пакінула, горкіх сіротачак?". У дакастрычнiцкi час шмат беларускiх сямейна-абрадавых песень запiсалi 3. Даленга-Хадакоўскi, П. Шэйн, I. Насовiч, Е. Раманаў, У. Дабравольскi, М. Федароўскi i iншыя фалькларысты.

         Мяняецца жыццё, а разам з ім мяняюцца сямейныя традыцыі і формы сямейнага ўзаемадзеяння. Тым не менш сям’я як асноўны элемент грамадства заўсёды была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. Сям’я робіць наша жыццё шчаслівейшым, ярчэйшым і багацейшым. Трывалыя і шчаслівыя сем’і – гэта залог прагрэсу і працвітання любога грамадства. Асноўнай мэтай сямейнай палітыкі любой дзяржавы з’яўляецца забеспячэнне неабходных умоў для рэалізацыі сям’ёй яе эканамічнай, узнаўленчай, выхаваўчай і культурна-псіхалагічнай функцый.

Падтрымка сям’і ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца важным дзяржаўным прыярытэтам.

Асноўнымі напрамкамі сямейнай палітыкі нашай дзяржавы з’яўляюцца: паляпшэнне матэрыяльных умоў жыццядзейнасці сем’яў, умацаванне маральных асноў сям’і і павышэнне яе прэстыжу, аказанне ўсебаковай дапамогі сям’і ў выхаванні дзяцей, падтрымка адораных дзяцей, забеспячэнне аховы здароўя маці і дзіцяці, абарона праў непаўналетніх, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, узмоцненая ўвага да няпоўных і малазабяспечаных сем’яў з мэтай стварэння спрыяльных умоў для іх жыццядзейнасці, усебаковая падрыхтоўка моладзі да шлюбу і сямейнага жыцця, а таксама планавання сям’і, прафілактыка сямейнай занядбанасці і інш.

   3 вельмі старажытных часоў сямейная абраднасць  развiвалася  вакол  трох галоўных момантаў у жыцці чалавека: нараджэння, уступлення ў  шлюб,  смерці. Ва ўсе  часы  людзям  хацелася,  каб  будучы  чалавек  нарадзіўся  здаровым, моцным,  прыгожым,  добрым,  сумленным,  разумным,  таму   ў   старажытнасці зярталіся да магіі, імкнучыся запраграміраваць гэтыя якасці  у  дзіцяці.  Па народных павер'ях, вельмі многае залежала ад  удзельнікаў  абраду,  асаблінаад бабкі-павітухі. Яна  давала  цяжарнай  жанчыне  рэкамендацыі,  якіх  норм паводзін  прытрымлівацца  ў  такі  адказны  перыяд  жыдця.  Бабкай   зычайна выбіралі  вопытную  пажылую  знахарку,  якая  валодала  прыёмймі  аблягчэння родаў, ведала замовы,  мела  "лёгкую  руку".  Верагодна,  прыродаплемяннымладзегэта была старэйшаяпрадстаўніца  роду.  Яна  прымала  роды  і  рабіла найпрасцейшыя магічныя засцерагальныя дзеянні, каб уберагчы маці і дзіця  ад уздзеяння злых сіл. Бабка рабіла рытуальнае купанне дзіцяці,  першая  прымала яго з рук хросных бацькоў пасля хрышчэння. Праз некалькі дзён пасля нараджэнця дзіцяці бацькі павінны былі выбіраць хросных. Пры родавым ладзе ўсе абавязкі хроснага выконваў  брат  маці,  босваяцтвавялося  па  мацярынскайлініі  і  дзіця  належала  яе  роду.  Пры абмеркаванлі пытання аб шлюбе сваіх падапечных менавіта  брат  маці быў сватам жаніха і вёў перамовы з бацькамі нявесты. У  "мацярынскагадзядзькі"зувядзеннемхрысціянстваз'явіўся новы абавязак — ёнстаўхроснымбацькампрыпрыняццідзіцяці з лона царквы. Хроснаямацівыконвалатыя  ж  функцыі,што і хросныбацька.

   Як каляндарныя, так і сямейныяабрадыўзніклі ў часы, калі славяне  былі язычнікамі. Усе ўрачыстыя рытуалы тады былі накіраваны  на  ўміласціўленне багоў, засцераганне ад злых сіл, заклінанне прыроды.

Публикации в репозитории БГПУ

Похожие публикации


Публикации в репозитории БГПУ

01-10-2018 Публикации в репозитории БГПУ
Публикации в репозитории БГПУ
Публикации в репозитории БГПУ
подробнее

Хозяйство и материальная культура белорусов

16-04-2020 Публикации в репозитории БГПУ
Земледелие и традиционные способы ведения сельского хозяйства
Публикации в репозитории БГПУ
подробнее