Новости События Общее

Хозяйство и материальная культура белорусов

16-04-2020 Публикации в репозитории БГПУ
Земледелие и традиционные способы ведения сельского хозяйства

Земляробства.

Гаспадарка – аснова народнай жыццядзейнасці. Нездарма  ў народзе кажуць:“Гападарку весці – не лапці плесці”.  Кожны народ з цягам часу, у працэсе гістарычнай практыкі, выпрацоўвае свой свой гаспадарча-бытавы ўклад з уласцівымі яму ведамі, гаспадарчай спецыялізацыяй, вытворчымі заняткамі, працоўнымі навыкамі, прыладамі працы, культурнымі традыцыямі. “Якія мы гаспадры, такія нашы і двары” – кажуць у народзе. Аснову гаспадарчай дзейнасці ў беларусаў, як і суседніх славянскіх народаў, з даўніх часоў складала земляробства, якое арганічна спалучалася з развядзеннем свойскай жывелы і разнастайнымі промысламі.

У Беларусі земляробства вядома з часоў неаліту (3 тыс. гадоў да н.э.). Пра гэта сведчаць археалагічныя знаходкі  каменных і рогавых матыг, крэмневых сярпоў, каменных зерняцерак, старажытнага рала ( вёска Капланавічы Клецкага раена).

Асноўныя пасяўныя плошчы беларусы адводзілі пад збожжавыя культуры –жыта, авес, ячмень, проса, пшаніца, грэчка, гарох. У агародах беларусы звычайна вырошчвалі капусту, моркву, рэпу, буракі, агуркі, цыбулю, часнок, мак, кмін. Старажытныя  тэхнічныя культуры – лен і каноплі, таксама вырошчваліся на землях Беларусі.

Першае месца сярод збожжавых культур у старажытнасці (да ХІ ст.) займала пшаніца, уступіўшы яго пасля азімаму жыту.

Жыта да VІІІ – ІХ стст. наогул у Беларусі не высявалася. У ХІІ – ХІХ стст.  яно стала асноўнай збожжавай культурайі ў ІХХ ст.  займала каля палавіны ўсіх пасяўных плошчаў. З жытняй мукі гатавалі хлеб, бліны, саладуху і разнастайныя мучныя стравы.

Другое месца (услед за жытам) на працягу шэрага стагоддзяў устойліва займаў авёс, складаючы ў ХІХ ст. каля 25 – 29 % усіх пасяўных плошчаў. Калісьці,як і жыта, ён быў пустазеллем, аднак людзі рана ацанілі яго кармавыя якасці.

Да самых старажытных культурных раслін адносіцца і ячмень. Сярод збожжавых культур ён займаў трэцяе месца. Ячмень шырока выкарыстоўваўся як для прыгатавання розных страў (каша, хлебныя вырабы, піва), так і на корм птушцы і свойскай ж ы в ё л е.

Вырошчвалі ў Беларусі і проса, радзімай якога з’яўляецца Кітай. Яно непатрабавальнае да клімату Беларусі і лёгка пераносіць засуху. Яго звычайна  высявалі на лясных лядах.

На палях высейвалі  грэчку, якая была  добрым меданосам, што давала пчалярам магчымасць атрымаць душысты мёд. У ХVІІІ стагоддзі ў Беларусі пачалі вырошчваць кукурузу. Зерне кукурузы выкарыстоўвалася як харчовы прадукт, а лісце і сцеблі ішлі на корм жывёле. Адзначым, што кукуруза,  доўгі час вырошчвалася як агародная культура і толькі  апошнім часам стала адыгрываць прыкметную ролю ў палявых севазваротах.

Толькі ў ХVІІІ ст. у Беларусі пачала распаўсюджвацца бульба, якая сёння з’яўляецца візітнай карткай Беларусі. Першую бульбу вырошчвалі на Гродзеншчыне. Спачатку яна вельмі марудна ўваходзіла ў сельскагаспадарчую практыку. Аднак ужо ў канцы ХІХ ст. бульба стаўла “другім хлебам” для беларускага селяніна. Разам з тым бульбу ўжывалі на корм жывёле, яна выкарыстоўвалася як сыравіна для вінакурэння.У той жа час (ХVІІІ – ХІХ стст.) распаўсюдзіліся такія паўдневаамерыканскія культуры, як фасоля, сланечнік, гарбузы, табака. Пачалі вырошчваць і буракі, якія ўжывалі ў ежу, выкарыстоўвалі на корм жывёле і для вырабу цукру.

Найбольш старажытнымі з агародных культур лічацца капуста, агуркі, цыбуля, морква. З с я р э д з і н ы  ХІХ стагоддзя з’яўляюцца ў Беларусі памідоры і перац.. 

Беларусы разводзілі каля дому, на краю сядзібы фруктовыя дрэвы: яблыні, грушы, слівы, а таксама пладова-ягадныя: парэчкі, маліна, ажына, агрэст, шыпшына і інш. У шляхецкіх маентках, фальварках, засценках мелі месца дагледжаныя сады ў дзесяткі і сотні пладовых дрэў.

У другой палове ХІХ стагоддзя ў севазварот уваходзяць кармавыя травы, такія, як канюшына і цімафееўка, Якія і д у ц ь на корм жывёлам.

Ад глебава-кліматычных умоў, мясцовых аграрных традыцый, сацыяльнай катэгорыі гаспадарак (сялянская, дробнаўласніцкая, панская, мяшчанская і інш.) залежала спецыялізацыя на тых ці іншых культурах.

Так, на лесавых раўнінах Цэнтральнай Беларусі побач з жытам вялікія плошчы займала пшаніца, на паўночным усходзе (Падзвінне) – лён, ячмень, у Падняпроўі – каноплі, авёс, на Палессі – проса, грэчка.

Ураджайнасць тых ці іншых культур залежала не толькі ад глебава-кліматычных умоў, але і ад сістэмы земляробства (аграрных ведаў, спосабаў апрацоўкі зямлі, догляду пасеваў). 

У Беларусі існавала некалькі сістэм земляробства: падсечна-агнявая (падсечная, лядная), абложная (лясная аблога, ялавіна), трохполле, шматполле.

Кожная сістэма мела мясцовыя асаблівасці, што было звязана з размеркааннем пасяўных плошчаў, паслядоўным чаргаваннем пасеваў розных культур, тэхналогій апрацоўкі глебы, цыкламі эксплуатацыі зямлі, угнойваннем палёў.

Земляробчая тэхніка беларусаў была прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і умоў гаспадарання. Па сваіх канструкцыйных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілеўскай, беларуская), якія, у сваю чаргу, мелі ці мноства прыватных ці пераходных тыпалагічных варыянтаў.

У паўднева-заходняй частцы Беларусі выкарыстоўвалася палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), адзін канец якога служыў дышлам, другі (з развілкай) – утвараў ручкі, і рабочай часткі (расоха, плаха). Расоха мацавалася ў адтуліне рагача пад вуглом, ад якога залежала глыбіня ворыва. Яна мела раздвоены канец, на які набіваліся жалезныя сашнікі. Палеская саха вызначалася  асіметрычнасцю – розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік падразаў пласт зямлі збоку, а правы – звычайны ральнік – падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц на правы бок. Канструкцыя сахі давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсім полі.

У Панямонні ўжывалася. больш легкая за палескую, саха, з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышла яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.

У Падзвінні ўжывалася саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі.

На тэрыторыі Падняпроўя – саха з больш доўгай нерухома замацаванай паліцай. Такая канструкцыя рабочай часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля.

Да традыцыйных прылад рыхлення адносіліся бароны. якія ў многіх народаў вызначаліся простай канструкцыяй і значным падабенствам.

З падсечнай сістэмай земляробства было звязана ўжыванне найбольш старажытнай бараны – вершаліны, або астрогі, якая. ўяўляла сабой ствол елкі (часцей за ўсе верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 50-60 см ад ствала, утвараючы завостраныя зубы. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала.

Барана-сукаватка, ці смык, рабілася з некалькіх расколатых яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў вершаліне, абсякалі сукі.

Найбольш распаўсюджанай у ХІХ ст. была плеценая, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі (з дапамогай плеценых вітак-кольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных землях і бытавала амаль паўсюдна, па ўсёй Беларусі.

У Падзвінні выкарыстоўваліся брусковыя, або рамныя, бароны , якія аднак можна было сустрэць па ўсёй  Беларусі.

 Многія культуры сеялі ўручную з дапамогай спецыяльных прстасаванняў—“сявалак”(лукошка, сявенька, сельнік, сеўня, касец). Сявалкі ў асноўным былі саламяныя або лубяныя. Сеялкі сталі распаўсюджвацца толькі ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю – сярпы, косы, вілы, граблі, цапы мелі мноства лакальна-варыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, звостраным лязом, якое ў шэрагу выпадкаў мела зубчастую насечку. Жыта, зжатае сярпом, сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі, або ў азяродах. На ўсходзе Беларусі для гэтай мэты служылі асеці і еўні. Высушанае жыта або пшаніцу захоўвалі неабмалочанымі ў стажках-адонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Абмалочанае і правеянае збожжа сартавалі, засыпалі ў засекі (аруды) свірнаў і клецей. Караняплоды і бульбу ссыпалі ў скляпы, варыўні, частку захоўвалі ў ямах і капцах.

Лён і каноплі апрацоўвалі ўручную. Каб аддзяліць насенне ад сцебляў выкарыстоўвалі невялікі драўляны валік – “пранік”( прач, пральнік). Потым лён расцілалі на лузе, каноплю вымочвалі ў вадаёмах. Далей на мялцы лён і каноплі с у ш ы л і і мялі на мялцы, трапалі, расчэсвалі вялікімі шырокімі драўлянымі грабянямі і

ш ч от к а м і.

Абрады і звычаі, звязаныя з земляробствам

Да Благавеш ч а н н я нельга было трывожць землю. Да гэтага дня забаранялася араць сеяць. Першы выхад ў поле –заворванне было сапраўдным святам для селяніна. Гаспадыні выпякалі печыва ў форме земляробчых прылад.  Гаспадар надзяваў новую кашулю. Гаспадыня збірала у поле свянцоную воду, хлеб, яйкі, соль. Свянцонай вадой акраплялі коней ц валоў. У першы дзень селянін араў няшмат, а дома ў  г э т ы  дзень быў накрыты святочны стол.

Перад заворванннем існаваў звычай агледзін нівы. Калі селянін ішоў у п е р ш ы н ю на поле, то ч ы с т ы м ручніку або абрусе ён нёс з сабой пірог, соль, яйкі, галінки вярбы. Гаспадар абыходзіў палеткі і ўтыкаў па краях поля галінкі вярбы, якія павінны былі аберагч ы  яго ад стыхій. Пасля святочнага стала р э ш т к і  ежы і шкарлупінне ад я е к закопвалі на полі.

Важную ролю для сяўбы адыгрывалі фазы месяца – поўны месяц , поўныя засекі з б а ж ы н ы. Найлепшымі днямі для сяўбы былі аўторак і субота.  Календарныя святы Юр’я (6 мая) і Мікола (22 мая) лічыліся арыенцірамі для пасяўных работ.

А з і м ы я п а ч ы н а л і сеяць пасля Спаса ( 19 жніўня) і заканчвалі на Пакроў ( 14 кастрычніка). У час севу а з і м ы х важную функцыю адыгрывалі святы Прачыстай (28 жніўня) і Багача ( 21 верасня).

Разнастайнымі былі звычаі і абрады, якія звязаня з уборкай ураджаю і завярш э ннем палявых работ.  Першы і апошні p;fns сноп «гаспадар» и «жытняя баба» симвализавали сабой зажынки и дажынки.

Першы зажыначны сноп «гаспадар» ставілі ў хаце на покуці , д з е ён  заставаўся да пачатку сяўбы, калі з яго выбіралі зерне і замешвалі да ўсяго насення.

Пры заканч э н ні  жніва, на апошнім загоне пакідалі жменю нязжатага жыта , якое звязвалі стужкай або саломінкай. Паміж сцяблін начыста выпалвалі траву. Г э т ы прац э с  называўся “ завіванне” ці “палонне барады”.

З культам хлеба і агню звязаны старажытны абрад “ Жаніцьба коміна”. Яго спраўлялі восенню, пасля палявых работ, сяляне першы раз вечарам запальвалі агніш ч а – светач. Жанчыны і дзяўчаты вадзілі вакол коміна карагоды.

Публикации в репозитории БГПУ

Похожие публикации


Публикации в репозитории БГПУ

01-10-2018 Публикации в репозитории БГПУ
Публикации в репозитории БГПУ
Публикации в репозитории БГПУ
подробнее

Народная одежда белорусов

16-04-2020 Публикации в репозитории БГПУ
Белорусский народный костюм
Публикации в репозитории БГПУ
подробнее