.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Для збору палявых этнаграфічных матэрыялаў прымяняюць:
- стацыянарны метад; 3) правільны адказ “1”;
2) экспедыцыйны метад; 4) правільны адказ “1” і “2”.
- Доўгатэрміновае вывучэнне быта і культуры населеннага пункта -- гэта _____________________________ метад.
- Кароткачасовае знаходжанне даследчыка у адным або некалькіх населеных пунктах -- гэта _____________________метад.
- Назва метада, калі адводзіцца аднолькавы час на вывучэнне кожнага населенага пункта:
- маршрутны; 3) стацыянарны;
- куставы; 4) экспедыцыйны.
- Назва метада, калі выдзяляюцца населеныя пункты, якія вывучаюцца больш доўгі час, чым астатнія:
1) маршрутны; 3) стацыянарны;
2) куставы; 4) экспедыцыйны.
- Навуковая дысцыпліна, якая вывучае народы-этнасы, іх паходжанне і заканамернасці развіцця, характар жыццядзейнасці, культурныя традыцыі і міжэтнічныя ўзаемастасункі – гэта:
- этнаграфія; 3) эпіграфіка;
- этналогія; 4) этнапедагогіка.
- Этнічная супольнасць людзей, якіх аб’ядноўваюць агульнае паходжанне і гістарычны лёс, адзіныя этнічная тэрыторыя, мова, самасвядомасць, ментальнасць, культура гэта -- :
- дзяржава; 3) сям’я;
- род; 4) этнас
- Тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязаны яго этнагенез, жыццёвы ўклад і гістарычны лёс, гэта -- :
- вобласць; 3) этнічная тэрыторыя;
- дзяржава; 4) раён
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
Суаднясіце аўтараў і іх працы
- 1. А.Кіркор а) “Падарожжа на Палессі і беларускім краі”,
- П.Шпілеўскі “Беларусьу характарыстычных апісаннях і
- У.Сыракомля фантастычных яе казках”;
- Я.Чачот б) “Этнаграфічны погляд на Віленскую
губерню”;
в) “Вясковыя песні”;
г) “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”.
1) 1а, 2б, 3г, 4в; 3) 1г, 2а, 3б, 4в;
2) 1б, 2а, 3г, 4в; 4) 1в, 2а, 3г, 4б.
2. 1. Я.Тышкевіч а) “Успаміны з Палесся, Валыні і Літвы”;
2. Ю.Крашэўскі б) “Апісанне Барысаўскага павета”;
3. Я.Баршчэўскі в) “Беларусь! Некалькі слоў аб паэзіі простых
4. А.Рыпінскі людзей гэтай нашай польскай правінцыі...”;
г) “Курганы і русалкі”
1) 1г, 2б, 3а, 4в; 3) 1б, 2а, 3г, 4в;
2) 1в, 2а, 3г, 4б; 4) 1а, 2б, 3г, 4в.
3. 1. П.Баброўскі а) “Беларуская Смаленшчына з суседзямі”;
2. С.Максімаў б) “Гродзенская губерня”;
3. І.Насовіч в) “Слоўнік беларускай мовы”;
4. Ю.Крачкоўскі г) “Нарысы быту заходнерускага селяніна”
1) 1б, 2а, 3в, 4г; 3) 1в, 2а, 3б, 4г
2) 1а, 2б, 3в, 4г; 4) 1г, 2б, 3в, 4а.
4. 1. А.Семянтоўскі а) “Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні”;
2. П.Шэйн б) “Беларускія песні”;
3. М.Нікіфароўскі в) “Беларускі зборнік”;
4. Е.Раманаў г) Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў “Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”.
1) 1а, 2б, 3г, 4в; 3) 1г, 2б, 3а, 4в;
2) 1б, 2а, 3г, 4в; 4) 1в, 2б, 3г, 4а
5. 1. У.Дабравольскі а) “Смаленскі этнаграфічны зборнік”;
2. М.Янчук б) “Песні пінчукоў”;
3. М.Доўнар-Запольскі в) “Па Мінскай губерні”;
4. А.Багдановіч г) “Перажыткі старажытнага светапогляду ў
беларусаў”.
1) 1а, 2в, 3б, 4г; 3) 1б, 2а, 3в, 4г;
2) 1в, 2а, 3б, 4г; 4) 1г, 2в, 3б, 4а.
- Паходжанне народа, працэс яго станаўлення і фарміравання ў выніку міксацыі, асіміляцыі, інтэграцыі розных плямён і народаў – гэта:
1) дыфузія; 3) эвалюцыя;
2) этнагенез; 4) усё пералічанае.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае басейн верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды, на захадзе ўключае правабярэжжа Заходняга Буга, -- гэта:
1) Усходняе Палессе; 3) Заходняе Палессе;
2) Цэнтральная Беларусь; 4) Паазер’е.
- Этнаграфічная група беларускага насельніцтва, жыхары Палесся – гэта:
1) беларусцы; 3) беларусы;
2) дрыгавічы; 4) палешукі.
- Гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае басейн Нёмана і яго прытокаў, -- гэта:
1) Цэнтральная Беларусь; 3) Панямонне;
2) Падзвінне; 4) Усходняе Палессе.
- Невялікая група беларускага насельніцтва, якая пражывала ў балоцістым раёне басейна сярэдняй Пцічы і вярхоўях Арэсы, -- гэта:
1) беларусцы; 3) палешукі;
2) сакуны; 4) усё пералічанае.
- Працэс змешвання прышлага насельніцтва з мясцовым (аўтахтонным) называецца:
1) эвалюцыя; 3) асіміляцыя;
2) дыфузія; 4) экзагамія.
- Працэс міжэтнічнага ўзаемадзеяння, калі група людзей ці цэлы народ засвойвае мову і культуру іншага народа і забывае сваю, страчвае этнічную самасвядомасць, -- гэта:
1) інтэграцыя; 3) славянізацыя;
2) асіміляцыя; 4) дэмаграфія.
- Назва аб народанасельніцтве і законамернасцях яго развіцця – гэта:
1) геаграфія; 3) этнаграфія;
2) дэмаграфія; 4) этналогія.
- Хто з пералічаных асоб аўтар крывіцкай канцэпцыі паходжання беларусаў?
1) В. Ластоўскі; 3) Я.Галембоўскі;
2) А. Шахматаў; 4) М.Піліпенка.
- Частка народа, што стала ці часова пражывае за межамі сваёй краіны, -- гэта:
1) рэкруты; 3) іншаземцы;
2) дыяспара; 4) ізгоі.
- Народ цюрскай этналінгвістычнай групы:
1) яўрэі; 3) палякі;
2) татары; 4) украінцы.
- Суаднясіце канцэпцыю паходжання беларусаў і яе аўтара:
1) фінская 1) Я.Карскі, У.Пічэта;
2) балцкая 2) І.Ласкоў;
3) крывіцка-дрыгавіцка- 3) В.Сядоў.
радзіміцкая
- Напішыце слова, якое адсутнічае ў сказе:
- Згодна з канцэпцыяй І.Ласкова, продкамі беларусаў маглі быць ________________.
- У адпаведнасці з канцэпцыяй узнікнення беларусаў М.Піліпенка лічыў, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і ________________.
- Паводле канцэпцыі В.Сядова, сучасныя беларусы ўтварыліся ў выніку змешвання прышлых славян і мясцовага _______________насельніцтва.
- Спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасці людзей – гэта _______________________.
- Сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека пра сваю прыналежнасць да пэўнай нацыі, а таксама пра сваё месца і ролю ў жыцці роднага народа, -- гэта:
1) ментальнасць; 3) нацыянальная самасвядомасць;
2) Нацыянальны характар; 4) нацыяналізм.
- Сукупнасць асноўных адносна ўстойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфарміраваліся ў нацыі ў канкрэтных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродных умовах яе развіцця, -- гэта:
1) нацыянальная 3) нацыяналізм;
самасвядомасць; 4) нацыянальны характар.
- ментальнасць;
- Назва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Беларусі, які займае басейн Заходняй Дзвіны, на захад распасціраецца да воз. Нарач, на поўдні – па рэдказаселеных лясных масівах паўночней Лагойска і Барысава і далей па водападзеле Дзвіны і Дняпра:
1) Цэнтральная Беларусь; 3) Паазер’е;
2) Падняпроўе; 4) Заходняе Палессе.
- Назва гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна, які займае ўсходнюю частку Беларусі – басейны верхняга Дняпра і яго прытокаў Сажа, Друці і часткова Бярэзіны:
1) Панямонне; 3) Падняпроўе;
2) Паазер’е; 4) Усходняе Палессе.
- Гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае асноўную частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей, называецца:
1) Падняпроўе; 3) Усходняе Палессе;
2) Цэнтральная Беларусь; 4) Панямонне.
- Гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую частку Палескай нізіны, -- гэта:
1) Заходняе Палессе; 3) Паазер’е;
2) Усходняе Палессе; 4) Падняпроўе.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала,
гэта -- :
1) сурветка; 3) ручнік;
2) абрус; 4) правільны адказ не існуе.
- У тыпавым вырыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі:
1) кашуля; 3) штаны;
2) нагавіцы; 4) галаўныя ўборы.
- Найбольш устойлівы кампанент у традыцыйным народным касцюме – гэта:
1) кашуля; 3) абутак;
2) нагавіцы; 4) галаўныя ўборы.
- У тыпавым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі:
1) кашуля; 3) фартух;
2) спадніца; 4) безрукаўка.
- Адна з самых старажытных форм жаночага паяснога набедранага адзення расхіннага тыпу, што насілі паверх кашулі замест спадніцы, -- гэта:
1) андарак; 3) жупан;
2) панёва; 4) сукенка.
- Паясное (набедранае) жаночае адзенне, аналаг спадніцы, якое шылі з тонкага ўзорнага сукна ці паўсукна дамашняй вытворчасці, -- гэта:
1) фартух; 3) андарак;
2) жупан; 4) панёва.
- Двухдонная пляскатая пасудзіна на 5-10 л для дастаўкі вады, квасу і іншых напіткаў, -- гэта:
- куфар; 3) вадзянка;
- біклага; 4) гладыш.
- Рамяство, выраб драўлянага посуду з клёпак – гэта:
1) кушнярства; 3) рымарства;
2) бондарства; 4) дрэваапрацоўка.
- Архаічная форма пчалярства – гэта:
1) бортніцтва; 3) вуллёвае пчалярства;
2) калоднае пчалярства; 4) бондарства.
10.Выязны 4-х колавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай пасажырскай язды, -- гэта:
1) вазок; 3) пралётка;
2) брычка; 4) карэта.
11.Двухколка, двухколавая павозка для язды на кароткія адлегласці – гэта: 1) 1) вазок; 3) бяда;
2) калёсы; 4) брычка.
12.Лёгкія выязныя сані – гэта:
1) вазок; 3) бяда;
2) брычка; 4) карэта.
13.Пастка для лоўлі ваўкоў – гэта:
1) каробка; 3) пятля;
2) ваўкаўня; 4) сілок.
14.Старажытная ручная прылада для прадзення нітак – гэта:
1) верацяно; 3) калаўрот;
2) кросны; 4) правільны адказ не існуе.
15.Старажытная цяглавая прылада для апрацоўкі глебы, найбольш архаічны тып бараны – гэта:
1) смык; 3) драпач;
2) вершаліна; 4) плеценая барана.
16.Ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай ці каляровай паперы, -- гэта:
1) выцінанка; 3) намітка;
2) арнамент; 4) посцілка.
17.Вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру – гэта:
1) млын ніжняга бою; 3) вятрок;
2) млын верхняга бою; 4) вальцы.
18.Частка адзення, што надавала яму функцыянальную завершанасць, адлюстроўвала пол, узрост, сямейнае і сацыяльнае становішча, стэрэатыпы і этыку паводзін у розных бытавых сітуацыях, -- гэта:
1) жупан; 3) шыбета;
2) галаўныя ўборы; 4) пояс.
19.Рамяство па вырабу скур для пашыву абутку – гэта:
1) бондарства; 3) шавецтва;
2) гарбарства; 4) рамізніцтва.
20.Мастацкі тэкстыльны выраб, звычайна з шматколерным узорам, прызначаны пераважна для ўпрыгожвання і ўцяплення жылля, -- гэта:
1) ручнік; 3) дыван;
2) жупан; 4) посцілка.
21.Сушня для збажыны, лёну, канапель, якая ўяўляла аднапавярховае зрубное памяшканне, крыху большых памераў за асець, -- гэта:
1) ёўня; 3) малатарня;
2) павець; 4) гумно.
22.Традыцыйная прылада для памолу зерня, ручны млын – гэта:
1) ступа; 3) вальцы;
2) жорны; 4) палка-абівалка.
23.Старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і іншых славянскіх народаў – гэта:
1) кафтан; 3) світка;
2) жупан; 4) панёва.
- Абутак з дрэва, які насілі вясной і восенню, -- гэта:
1) чобаты; 3) дзеравяшкі;
2) кавярзні; 4) храсні.
25.Бандарная пасудзіна для захавання цеста на хлеб – гэта:
1) біклага; 3) жбан;
2) бочка; 4) дзяжа.
26.Здабыванне гатовых дароў прыроды, у асноўным прадметаў харчавання і лекавых траў, самы старажытны занятак насельніцтва, -- гэта _____________________________.
27.Скураныя лапці – гэта:
1) кавярзні; 3) ліпнікі;
2) пасталы; 4) храсні.
28.Выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўнага характару шляхам злучэння палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці касым вуглом называецца:
1) кавальства; 3) пляценне;
2) бондарства; 4) усё пералічанае.
29.Самае шаноўнае і сімвалічна значнае месца ў традыцыйнай хаце:
1) покуць; 3) усё пералічанае;
2) чырвоны кут; 4) правільны адказ не існуе.
30.Старажытная ворыўная прылада – гэта:
1) саха; 3) рала;
2) плуг; 4) усё пералічанае.
31.Вытворчасць прамысловых вырабаў з дапамогай традыцыйных нескладаных інструментаў – гэта:
1) рамяство; 3) усё пералічанае;
2) промысел; 4) правільны адказ “2”.
32.Прадаўгаваты кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння – гэта:
- абрус; 3) ручнік;
- посцілка; 4) пояс.
33.Невялікая скураная сумка для дробных бытавых рэчаў:
1) лубка; 3) сявалка;
2) шабета; 4) усё пералічанае.
34.Выраб (валенне) з воўны шапак, шляп, валёнак, сукна і інш.:
1) шавецтва; 3) бондарства;
2) шапавальства; 4) усё пералічанае.
35.Кафтан з даматканага сукна:
1) світа; 3) сярмяга; 5) сукмона;
2) світка; 4) латуха; 6) катанка.
36.Выраб традыцыйных транспартных сродкаў – гэта:
1) сталярства; 3) бондарства;
2) стальмашнае рамяство; 4) усё пералічанае.
37. Традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы:
1) жорны; 3) таўкач;
2) ступа; 4) усё пералічанае.
38.Узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны ці вышывальны выраб з лёну, баваўны, шоўку і іншых матэрыялаў для аздаблення жылога інтэр’ера – гэта:
1) ручнік; 3) сурвэтка;
2) абрус; 4) посцілка.
39.Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах:
1) верацяно; 3) варштат;
2) калаўрот; 4) усё пералічанае.
40.Зроблены з суцэльнага кавалка дуплістага дрэва вулей – гэта: ________________________.
41.Чатырохколавы закрыты ці паўзакрыты конны экіпаж на рысорах называецца:
1) карэта; 3) вазок;
2) брычка; 4) пралёка.
42.Выберыце назвы гаспадарчых пабудоў, якія служылі для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення:
1) клець; 3) кладоўка;
2) камора; 4) спіжарня.
43.Ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах – гэта:
1) крэсіва; 3) калаўрот;
2) кросны; 4) прасліца.
44.Народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкур пушных звяроў называецца:
1) гарбарства; 3) бортніцтва;
2) кушнерства; 4) рымарства.
45.Прыстасаванне, з дапамогай якога лазілі на бортныя дрэвы называецца:
1) вяроўка; 3) шост;
2) лязива; 4) драбіна.
46.Валеная з воўны ці пашытая з сукна дэмісезонная мужчынская шапка:
1) кучомка; 3) канфедэратка;
2) магерка; 4) брыль.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Сушня для збажыны, лёну, канапель – гэта:
1) асець; 3) пуня;
2. гумно; 4) хлеў.
- Гаспадарчая пабудова для захоўвання і апрацоўкі збажыны – гэта:
1) павець; 3) свіран;
2) гумно; 4) хлеў.
- Выберыце лакальныя назвы гаспадарчай пабудовы для захоўвання і апрацоўкі збажыны:
1) клуня; 3) ток;
2) стадола; 4) рыга.
- У колішняй сялянскай хаце насціл з дошак, на якім спалі, -- гэта:
1) падлога; 3) ложак; ‘
2) палаці; 4) сяннік.
- Гаспадарчая пабудова для захавання сена, саломы – гэта:
1) пуня; 3) сянніца;
2) адрыня; 4) усё пералічанае.
- Традыцыйная гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывёлы:
1) асець; 3) хлеў;
2) гумно; 4) свіран.
- Сядзібная пабудова для захавання збожжа на працяглы тэрмін:
1) свіран; 3) імбар;
2) паўклець; 4) шпіхлер.
- Комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў разам з дваром, агародам і садам, якія складаюць індывідуальную гаспадарку селяніна, -- гэта:
1) сядзіба; 3) двор;
2) сяліба; 4) усё пералічанае.
- Святочны абрад засялення ў новы дом – гэта:
1) наваселле; 3) уваходзіны;
2) улазіны; 4) усё пералічанае.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Хлебны выраб, вялікі круглы бохан з пшанічнай мукі, спечаны да якой-небудзь урачыстасці:
1) пернік; 3) печыва;
2) каравай; 4) сітні хлеб.
2. Абрадавая каша з ячных, пшанічных ці грэцкіх круп, а таксама ўрачыстая вячэра, дзе гэта каша фігуруе як абавязковая абрадавая страва, -- гэта:
1) калач; 3) узвар;
2) куцця; 4) кіяхі.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Дзень памінання продкаў, асеннія дзяды – гэта:
1) Радаўніца; 3) Пакроў;
2) Асяніны; 4) Мікола.
- Абрадавыя страва на радзінах – гэта:
1) каравай; 3) калач;
2) бабіна каша; 4) куцця.
- Комплекс абрадаў і звычаеў у спалучэнні са шматлікімі фальклорнымі элементамі, якія суправаджаюць урачыстасць шлюбу і з’яўляюцца няпісаным юрыдычным актам з’яўлення новай сям’і, -- гэта:
1) сватанне; 3) суборная субота;
2) вяселле; 4) запоіны.
- Народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых родзічаў – гэта:
1) Дзяды; 3) Пакроў;
2) Радаўніца; 4) Вялікдзень.
- Назва традыцыйнага земляробчага абраду, звязанага з пачаткам веснавых палявых работ, -- гэта:
1) Радаўніца; 3) Свята першай баразны;
2) заворванне; 4) масленіца.
- Адзін з падрыхтоўчых этапаў вяселля, на якім у прысутнасці шырокага кола сваякоў канчаткова замацоўвалася згода на шлюб, -- гэта:
1) сватанне; 3) суборная субота;
2) заручаны; 4) правільны адказ не існуе.
- Гістарычна ўсталяваны і агульнапрыняты ў пэўным грамадстве або сацыяльна-этнічнай групе спосаб паводзін:
1) этыкет; 3) абрад;
2) звычай; 4) права.
- Цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях, -- гэта:
1) памінкі; 3) пахаванне;
2) Дзяды; 4) Радаўніца.
- Шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка:
1) адыходніцтва; 3) усё пералічанае;
2) прымацтва; 4) правільны адказ не існуе.
10.Святкаванне з нагоды нараджэння дзіцяці, адзін са звычаеў радзінай абраднасці беларусаў, -- гэта:
1) радзіны; 3) хрысціны;
2) хрэсьбіны; 4) ксціны.
11.Адзін з галоўных вясельных чынаў з боку жаніха, жанаты мужчына старэйшага ўзросту:
1) бацька жаніха; 3) кум;
2) сват; 4) сусед.
12.Адзін з галоўных вясельных чынаў з боку жаніха, замужняя жанчына:
1) маці жаніха; 3) сваха;
2) суседка; 4) свацця.
13.Абрад развітання маладой са сваімі сяброўкамі, апошні вечар яе дзявоцтва напярэдні вяселля:
1) суборная субота; 3) зборная субота;
2) вяночкі; 4) усё пералічанае.
14.Першасная этнадэмаграфічная аснова, адзін з самых старажытных сацыяльных інстытутаў грамадства – гэта:
1) род; 3) сям’я;
2) племя; 4) усё пералічанае.
Тэсты
па этнаграфіі Беларусі
- Старажытнае свята ўраджаю – гэта:
1) багач; 3) дажынкі;
2) зажынкі; 4) Купалле.
- Звычай пачаставаць сваякоў і блізкіх суседзяў садавінай, агароднінай, хлебам, свежанінай забітай жывёлы і інш. з нагоды новага ўраджаю, удалай рыбалкі, палявання, збору мёду:
1) бонда; 3) абед;
2) застолле; 4) талака.
- Міфічны ўладар вадаёмаў – гэта:
1) кадук; 3) русалка;
2) вадзянік; 4) дамавік.
- Зімовае свята народнага календара, якім завяршаліся Каляды, -- гэта:
1) Водохрышча; 3) Уздвіжанне;
2) Масленіца; 4) Асяніны.
- Паводле павер'яў, хатні дух, які ўначы трывожыць і пужае людзей у сне, -- гэта:
1) Русалка; 3) валасень;
2) нячысцік; 4) дамавік.
- Старадаўні звычай беларусаў на першы дзень Вялікадня абходзіць двары вёскі і віншаваць гаспадароў са святам – гэта:
1) валачобніцтва; 3) талака;
2) калядаванне; 4) згон.
- Магічныя спосабы і дзеянні, што паводле павер’я прадракаюць будучае і расказваюць пра мінулае, -- гэта:
1) магія; 3) яснабачанне;
2) варажба; 4) правільны адказ не існуе.
- Апошняя нядзеля перад вялікаднём – гэта:
1) Радаўніца; 3) Пакроў;
2) Вербніца; 4) Пілікаўка.
- Даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай у адной хаце – гэта:
1) вячоркі; 3) дзявочнік;
2) суборная субота; 4) усё пералічанае.
10.Сядзібны дух, які жыве ў ёўні, у печы ці на печы, -- гэта
1) ёўнік; 3) кадук;
2) дамавік; 4) нячысцік.
11.Старадаўняе народнае свята, звязанае з заканчэннем жніва, -- гэта:
1) зажынкі; 3) багач;
2) дажынкі; 4) спас.
12.Міфічны дух дома, які жыве ў хаце або ў сенцах, каморы, клеце, -- гэта:
1) нячысцік; 3) Кадук;
2) дамавік; 4) Ваўкалак.
13.Старадаўні земляробчы звычай, звязаны з пачаткам жніва, называўся ________________________.
14.Фальклорныя творы, заснаваныя на ірацыянальнай веры ў магічную сілу слоў і малітваў называюць:
1) прысушкі; 3) прыпеўкі;
2) замовы; 4) балады.
15.Дэкараваныя курыныя яйкі – гэта:
- пісанкі; 3) крашанкі;
- маляванкі; 4) усё пералічанае.
16.Народнае свята з масавымі гуляннямі, прымеркаваная да пэўнай даты хрысціянскага календара, -- гэта:
1) кірмаш; 3) гулянне;
2) фэст; 4) усё пералічанае.
17.Сумеснае карыстанне той ці іншай уласнасцю: сенажаццю, пашай, рабочай жывёлай, пчоламі, -- гэта:
1) бонда; 3) талака;
2) сябрына; 4) усё пералічанае.
18.Народны звычай узаемадапамогі, калектыўная дабравольная праца “за пачастунак”:
1) бонда; 3) сябрына;
2) талака; 4) усё пералічанае.

RSS





















