Нарадзілася 29.10.1966 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачых.
У 1989 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура”. Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы ў сярэдніх школах горада Мінска. З 1993 па 1996 г. праходзіла навучанне ў аспірантуры БДПУ. У 1997 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Максім Багдановіч і беларускае адраджэнне пачатку ХХ стагоддзя”. З’яўляецца аўтарам больш чым 60 навуковых прац. З верасня 1997 г. працуе на кафедры беларускай літаратуры (цяпер – беларускай літаратуры і культуры) на пасадзе старшага выкладчыка, а з мая 2001 г. – дацэнта. Удзельнічала ў распрацоўцы навуковых тэм “Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій”, “Беларуская і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый”. Уваходзіла ў склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні навуковых канферэнцый: “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011); “Танкаўскія чытанні” (2008, 2010, 2012).
Навуковыя інтарэсы: багдановічазнаўства, праблемы і спецыфіка сучаснай паэзіі.

RSS





















