11-05-2020
Экзамен
задание
сессия
Вопросы к экзамену "История белорусской литературы"
3 курс, группа 610117(31), заочное отделение.
Пералік тэарэтычных пытанняў да экзамену
па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя беларускай літаратуры»
(3 курс, філалагічны факультэт, завочная форма атрымання адукацыі)
- Агульная характарыстыка жыцця і творчасці Янкі Купалы. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці.
- Мастацкая эвалюцыя Янкі Купалы (зборнікі “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”). Шматграннасць і агульначалавечая каштоўнасць лірыкі паэта.
- Ідэя нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы (вершы “А хто там ідзе?”, “Паязджане”, “Свайму народу”, паэмы “На Куццю”, “На Дзяды”, інш.). Скразныя вобразы ранняй лірыкі песняра.
- Рэалістычны характар і рамантычныя прыкметы ранніх паэм Янкі Купалы (на прыкладзе паэм “Зімою”, “Нікому”, “Адплата кахання”, “Калека” і інш.”). Праблематыка, вобразы, паэтыка твораў.
- Героіка-рамантычны і фальклорна-рамантычны характар паэм Янкі Купалы (“Бандароўна”, “Курган”, “Магіла льва”). Праблематыка, вобразы, паэтыка твораў.
- Сацыяльная і філасофская праблематыка паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”. Рэалістычна-бытавое і ўмоўна-сімвалічнае ў творы. “Адвечная песня” ў літаратурным кантэксце.
- Наватарская сутнасць драматычнай паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане”. Трагедыя духоўных пошукаў Сама.
- Майстэрства Янкі Купалы-камедыёграфа. Праблематыка, канфлікт, вобразы ў камедыі “Паўлінка”. Камедыйнае і драматычнае ў п’есе. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення твора.
- Сацыяльна-філасофскі і сімвалічны характар драмы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”. Унутраная змястоўнасць персанажаў, духоўныя пошукі герояў. Аўтабіяграфічная аснова п’есы.
- Праблематыка, вобразная сістэма, асаблівасці жанру п’есы Янкі Купалы “Тутэйшыя”. Гісторыя сцэнічнага ўвасаблення твора.
- Трагізм чалавечага і пісьменніцкага лёсу Янкі Купалы ў 1930-я – пач. 1940-х гг. Адлюстраванне савецкай рэчаіснасці ў паэзіі 1920 – 1930-х гг.
- Лірыка і публіцыстыка Янкі Купалы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
- Вехі жыцця і творчасці жыцця Якуба Коласа. Пісьмо-запавет народнага паэта нашчадкам. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”.
- “Новая зямля” Якуба Коласа як энцыклапедыя народнага жыцця. Праблемы зямлі і волі ў творы.
- Пошукі Сымонам свайго месца ў жыцці (паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка”). Асаблівасці кампазіцыі твора. Гісторыя напісання твора. Ідэйная функцыя ўстаўных навел, лірычных адступленняў.
- Станаўленне Якуба Коласа-празаіка (аналіз апавяданняў “Соцкі падвёў”, “Думкі ў дарозе”, “Нёманаў дар” і інш.).
- “Малая” проза Якуба Коласа 1920-х гг. Сацыяльны канфлікт у апавяданнях “Крывавы вір”, “Сяргей Карага” і інш.
- “Казкі жыцця” Якуба Коласа як жанр. Філасофскі змест “казак” (“Адзінокае дрэва”, “Чыя праўда?”, “Што лепей?”, “Крыніца” і інш.).
- Гісторыя напісання трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Ідэйна-эстэтычны ўзровень аповесцяў, уплыў на іх атмасферы часу .
- Інтэлігенцыя і народ у трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Андрэя Лабановіча.
- Аповесць Якуба Коласа “Адшчапенец” у кантэксце часу і эстэтычнай сістэмы пісьменніка. Паказ калектывізацыі ў творы.
- Лёс Максіма Багдановіча. Гісторыя стварэння і выдання кнігі “Вянок”. Параўнальны аналіз выданняў 1913 г. і пазнейшага часу.
- Лірычныя сюжэты цыклаў “Вянка” Максіма Багдановіча. Паэтычнае майстэрства пісьменніка.
- Класічныя жанры і формы ў творчасці Максіма Багдановіча. Аналіз санета і трыялета на выбар.
- Максім Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі (арт. “Забыты шлях”) і практычная дзейнасць пісьменніка.
- Праблема красы ў творчасці Максіма Багдановіча (“Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “На цёмнай гладзі сонных луж балота…”, “У вёсцы”, “Вераніка”, інш.). Вобраз Мадонны як рэнесансны ідэал паэта.
- Проза Максіма Багдановіча. Праблематыка і мастацкія асаблівасці апавяданняў.
- Максім Багдановіч – заснавальнік школы мастацкага перакладу ў беларускай літаратуры.
- Першая сусветная вайна ў лёсе і творчасці Максіма Гарэцкага. Гуманістычны пафас твораў “На імперыялістычнай вайне”, “Літоўскі хутарок”, “Генерал” і інш.
- Шлях героя-інтэлігента да народа (на прыкладзе твораў Максіма Гарэцкага “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда?”, “Меланохолія”). Драматызм духоўных пошукаў герояў пісьменніка.
- Філасофскае асэнсаванне гістарычнага шляху Беларусі ў аповесці Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”. Трагізм твора. Асаблівасці кампазіцыі, роля лірычных замалёвак і эпіграфаў у творы.
- Адлюстраванне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы”. Інтэлігент Абдзіраловіч і яго пазіцыя. Вобразы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных арыентацый.
- Выяўленне рысаў нацыянальнага характару і менталітэту ў творчасці Максіма Гарэцкага (драматычныя абразкі “Антон”, “Жартаўлівы Пісарэвіч”, празаічныя творы на выбар).
- Лёс і творчая дзейнасць Максіма Гарэцкага ў 1920-я – 1930-я гг. М. Гарэцкі – даследчык літаратуры.
- Раман Максіма Гарэцкага “Камароўская хроніка”: гісторыя стварэння, праблематыка, кампазіцыйная і жанравая адметнасць.
- «Скарбы жыцця» Максіма Гарэцкага: гісторыя стварэння, форма і стыль, праблематыка.
- Агульная характарыстыка жыцця і творчасці Цішкі Гартнага. Трагічныя старонкі біяграфіі пісьменніка паводле кнігі Э. Ялугіна “Без эпітафіі”.
- “Малая” проза Цішкі Гартнага: апавяданні 1920-х гг. (“Трэскі на хвалях”, “Прысады”, “Свае блінцы” і інш.). Характары, праблемы, мастацкія асаблівасці твораў.
- Грамадскія і агульначалавечыя праблемы ў рамане “Сокі цаліны” Цішкі Гартнага. Вобраз галоўнага героя. Жанрава-структурныя, моўна-стылёвыя асаблівасці твора.
Складальнік Т.У.Ганчарова-Цынкевич

RSS





















