Анатацыя. У выніку наступлення германскіх войск у лютым – сакавіку 1918 г. і падпісання Брэст-Літоўскага мірнага дагавора пад кантролем немцаў аказалася большая частка тэрыторыі Беларусі (за выключэннем некаторых усходніх і паўночных паветаў). Адным з кірункаў палітыкі акупацыйных улад стала ўзнаўленне на занятай тэрыторыі дзейнасці судовых органаў, скасаваных бальшавікамі. У працы судоў па рэгуляванні канфліктаў, якія ўзнікалі ў асяродку мясцовага насельніцтва, яны бачылі інструмент умацавання акупацыйнага рэжыму, бо гэта адпавядала ўмовам падтрымання ў краі грамадскага парадку і спакою. Пры гэтым у разглядаемы перыяд былі працягнуты эвалюцыйныя пераўтварэнні правасуддзя, накіраваныя на больш поўную рэалізацыю прынцыпаў судаводства і судаўладкавання, абвешчаных яшчэ судовымі статутамі 20 лістапада 1864 г. (пачалі сваю працу выбарныя міравыя суддзі, пры Мінскім акруговым судзе быў створаны орган карпаратыўнага ўладкавання адвакатуры – савет прысяжных павераных).
Abstract. As a result of signing the Treaty of Brest-Litovsk on March, 3, 1918, between the Bolshevik government of Soviet Russia and the Central Powers (Germany, Austria-Hungary, Bulgaria and Ottoman Empire) most of the territory of Belarus was occupied by German forces. The renewal of the activity of local judicial bodies which had been liquidated by Bolsheviks by the end of 1917 became one of the directions of the occupation authorities’ policy. In legal regulation of the conflicts which arose among the population, they saw the instrument of strengthening of the
occupation regime, because it promoted maintenance of a public order. During the considered period evolution of justice in the direction of fuller realization of the principles of judicial system and legal proceedings proclaimed by judicial reform of Alexander II of 1864 was continued: elective magistrate started acting, at Minsk district court the body of corporate self-government of lawyers was created.
Тэкст артытула: http://elib.bspu.by/bitstream/doc/13943/1/216207.pdf

RSS





















