Тэма: “Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі” (2гадзіны)
Пытанні для самакантролю:
1. У чым адметнасць складаных сказаў з рознымі відамі сувязі? Якія віды сувязі спалучаюцца ў гэтых сказах?
2. Чым вызначаецца пастаноўка знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі?
3. Якія знакі прыпынку ўжываюцца ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі і калі?
4. Калі не ставіцца коска паміж часткамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі?
Узровень 1 (азнаямленне, разуменне) – максімальная адзнака 6 балаў Спісаць сказы , паставіць знакі прыпынку.
1. Чалавек хацеў каб яго дзеці былі шчаслівейшыя чым ён сам і стараўся пакінуць ім як мага больш і таго што стварылі рукі і таго што напрацавала душа і ўсё тое што дала яму для карыстання і для душы прырода зямля на якой нарадзіўся і жыў. (Ніл Гілевіч) 2. Пільны позірк у акно за якім мільгае вясковая гразкая дарога незнаёмыя рады стрэх нахіленыя жардзіны з тэлевізійнымі антэнамі статак кароў і ягонае мурзатае маленства якое глядзела на яго сваё будучае з нямым захапленнем усё гэта вядомае і блізкае выціскала слёзы і радасна думалася што ўсё становіцца на сваё месца ўсё вяртаецца на кругі свае. (В. Гігевіч) 3. На пагорку амаль на самым краі раслі нізкія пахіленыя вятрамі бярозкі унізе пад чырвоным гліністым берагам зялёнай грываю асеў чаромхавы гушчар яшчэ ніжэй ля вады блішчала няроўная паласа буйной галькі усцяж якой шчацінілася зялёна-рудая асака. (А. Савіцкі)
Узровень 2 (прымяненне, аналіз) - максімальная адзнака 8 балаў Спісаць сказы, паставіць знакі прыпынку. Пасля кожнага сказа ў дужках адзначце: а) з якіх частак складаецца сказ, пазначце іх нумарамі;
б) від сувязі; в) чаму выбралі менавіта такі знак прыпынку. Зрабіце схемы сказаў.
1. Ён страпянуў веццем і ўсцешана ўбачыў са сваёй высачыні тое што сніў усю доўгую завейную зіму жоўта-блакітную як ясны восеньскі дзень хату сядзібу ўсю невялікую багатую на сады вёску поплаў з белымі плямамі гусей і няроўны лілавата-зялёны мур лесу дзе ён клён калісьці нарадзіўся і адкуль прыйшоў летась ласы на садавіну вожык прыйшоў ды зладзіўшы ў ямцы непадалёк кубло так і застаўся ў садзе зімаваць. (У. Арлоў) 2. Раніцай ціхае надвор'е змяніў ветрык цяпер буслы ляталі па чарзе адзін ляцеў на здабыткі а другі заставаўся вартаваць гняздо каб вецер не сарваў яго бо нават ад невялічкага павеву неаблежаныя галінкі падымаліся і тады здавалася што яны вось-вось паляцяць на дол. (А. Пальчэўскі) 3. Гэта было на згоне вясны калі ясная чыстая зелень травы моцна пахне густой сонечнай цеплынёю а ў прыбярэжных хмызняках белаю пенаю кіпіць царыца лясоў чаромха якую ў нас вельмі хораша называюць какалуша. (У. Рубанаў)
Узровень 3 (сінтэз, ацэнка) – максімальная адзнака 10 балаў
З простых і складаных сказаў утварыце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку і растлумачце свой выбар. Зрабіце схемы ўтвораных сказаў.
1. Ужо добра ўднела. Рассеяўся трохі туман. Дзе-нідзе квола засінела лапінкамі неба калі мы падышлі да Капліцкага моста (Б. Сачанка). 2. Ёсць у жанчын таемны ўнутраны голас які можа да часу спаць закалыханы мужчынскай пяшчотаю і ўвагай быць бесклапотным як вясновы матылёк ці ручаёк. Варта мужчыну ў слове ў руху жэсце хоць на драбніцу стаць халаднейшым, даць адчуць што ён расчараваўся ў абранніцы або стаміўся ад яе. Голас гэты пачынае біць ва ўсе званы жаночай душы. (Л. Дайнека) 3. Абапіраючыся на доўгія жэрдкі лапцюжная каманда пераадольвала то мяккі мох то балацявінку то дрыгву. Дрыгва зыбалася пад нагамі штохвіліны гатовая праваліцца каб засмактаць любога хто прарве пераплеценае пад ёю карэнне. (А. Петрашкевіч) 4. З ісцін вялікіх ісцін жыццёвых вынасіў толькі адну. Той хто за праўду памерці гатовы той не прыгрэе змяёю ману (А. Бачыла).

RSS





















