Новости События Общее

Особенности формообразования существительных в современном белорусском литературном языке

13-11-2022 Публикации
Анализируются проблемные случаи образования форм числа и рода существительных в современном белорусском литературном языке, даётся сравнительная характеристика аналогичных форм в русском языке.

Асаблівасці формаўтварэння назоўнікаў у сучаснай беларускай литаратурнай мове

Качан В.Г., кандыдат

філалагічных навук, дацэнт

 

У беларускай мове, як і ў іншых сінтэтычных флектыўных усходнеславянскіх мовах, у якіх прыватныя граматычныя значэнні ў асноўным выражаюцца мнагазначным канчаткам, граматычныя катэгорыі ліку, роду і склону з’яўляюцца самастойнымі для назоўніка (у адрозненне, напрыклад, ад прыметніка і дзеяслова). У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў параўнанні з рускай мовай асаблівасці ў граматычнай сістэме назоўніка праяўляюцца ва ўтварэнні і ўжыванні лікавых, родавых і склонавых форм.

Якія памылкі часцей за ўсе сустракаюцца пры ўтварэнні лікавых форм назоўніка?

Вядома, што пераважная большасць назоўнікаў мае суадносныя формы адзіночнага і множнага ліку ў сучаснай беларускай і сучаснай рускай літаратурных мовах. У абедзвюх мовах ёсць і разрад зборных назоўнікаў, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў як адзінае цэлае і маюць форму толькі адзіночнага ліку, напрыклад: детвора – дзятва, листва – лістота, ломьё – ламачча, молодежь – моладзь, асинник – асіннік, зверье – звяр’ё. Аднак у беларускай мове ёсць і такія зборныя назоўнікі, якія не маюць эквівалентнай формы ў рускай мове, параўн.:

                     руская мова      

беларуская мова

адз. лік

мн. лік

зборны

адз. лік

мн. лік

зборны

бревно

брёвна

бервяно

бярвёны

бярвенне

ветка

ветки

галінка

галінкі

галлё, вецце

волос

волосы

волас

валасы

валоссе

камень

камни

камень

камяні

каменне

колос

колосья

колас

каласы

калоссе

крыло

крылья

крыло

крылы

крылле

перо

перья

пяро

пёры

пер’е

полено

поленья

палена

палены

паленне

Нярэдка ў беларускай мове памылкова ўжываецца форма множнага ліку, утвораная ад прыведзеных зборных назоўнікаў: бярвенні, вецці, валоссі, каменні, калоссі, крыллі, пер’і, паленні.

Такія формы можна сустрэць не толькі ў творах мастацкай літаратуры, але і ў мове газет, часопісаў і нават у школьных падручніках, хаця гэта не з’яўляецца нормай сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Асаблівасцю беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай з’яўляецца адсутнасць формы множнага ліку слова друг. Калі ў рускай мове лікавай парай з’яўляецца друг-друзья, то беларуская мова прапануе некалькі сінонімаў, якія можна ўжываць як эквіваленты слова друзья: сябры, прыяцелі, дружбакі.

Неабходна памятаць пра выпадкі несупадзення ў рэалізацыі катэгорыі ліку ў рускай і беларускай мовах. Вось прыклады такіх разыходжанняў:

                     руская мова      

беларуская мова

заросли

зараснік

дверь

дзверы

грудь

грудзі

крупа-крупы

крупы

чернила (мн. ч.)

чарніла (адз. л.)

конопля

каноплі

общение

зносіны

поведение

паводзіны

занятие (школьные)

заняткі

клюква

журавіны

клубника

клубніцы

брусника

брусніцы

голубика

буякі, дурніцы

земляника

суніцы

черника

чарніцы

смородина

парэчкі

костяника

касцяніцы

малина

маліны (бел. маліна мае значэнне “адна ягада, малініна” або “варэнне, адвар з маліны”)

Рускаму слову ежевика адпавядаюць дзве беларускія формы: ажына і ажыны, а рус. крыжовник і бел. агрэст супадаюць у родзе і ліку.

Якія памылкі сустракаюцца ва ўжыванні родавых форм назоўніка?

Звычайна цяжкасці і памылкі ўзнікаюць пры змяненні назоўніка па склонах і пры спалучэнні назоўніка з прыметнікам і займеннікам. Гэта звязана з тым, што формы граматычнага роду аднакарэнных назоўнікаў у рускай і беларускай мовах не заўсёды супадаюць. Некаторыя назоўнікі адрозніваюцца не толькі родавай прыналежнасцю, але і характарам асновы, што, безумоўна, уплывае на ўтварэнне склонавых форм, Напрыклад:

                     руская мова      

беларуская мова

как с гуся вода

як з гусі вада

зыбью, накипью, подписью, тенью, болью

зыбам, накіпам, подпісам, ценем, болем

громкий гомон

гучная гамана

бабушкин комод (Р. комода)

бабуліна камода (Р. камоды)

новый кафель

навая кафля

горькая полынь

горкі палын

длинная тень

доўгі цень

свободная продажа

свабодны продаж

красная гвоздика

чырвоны гваздзік

свежий пион

свежая півоня

легкая поступь

лёгкі поступ

привольная степь

прывольны стэп

маленький волчонок

маленькае ваўчаня (ваўчанё)

моя баранка

мой абаранак

ее туфля

яе туфель

наша сабака

наш сабака

твоя пачка

твой пачак

этот жезл

гэтае жазло

Назоўнікі, у якіх граматычныя значэнні ліку і роду не супадаюць у рускай і беларускай мовах, трэба запамінаць. Гэтым і тлумачацца цяжкасці ў выкарыстанні лікавых і родавых форм назоўніка і памылкі пры іх утварэнні.

Пра якія асаблівасці трэба памятаць пры скланенні назоўніка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове?

Пры ўтварэнні склонавых форм назоўнікаў І скланення ў адзіночным ліку звяртаем увагу на 1) супадзенне формаў Р., Д., М. склонаў для назоўнікаў з мяккай і зацвярдзелай асновамі: Р., Д., М. зямлі (на зямлі), ружы (на ружы); 2) чаргаванне зычных асновы ў назоўнікаў з асновай на г, к, х у Д. і М. склонах: муха – мусе – на мусе; дарога – дарозе. – на дарозе. У множным ліку пры скланенні назоўнікаў І скланення акцэнтуем увагу на формах Р. і М. склонаў. У форме Р. с. назоўнікі могуць мець канчаткі аў, -яў або нулявы канчатак. Выбар канчатка залежыць ад характару асновы назоўнікаў. Нулявы канчатак маюць назоўнікі дзвюх груп: а) у якіх на канцы асновы няма збегу зычных (вежа – веж, куля – куль, лаза -лоз); б) у якіх ёсць збег зычных на канцы асновы, але апошняя зычная к (шапка-шапак, лодка- лодак). Канчатак аў, -яў маюць назоўнікі, у якіх на канцы асновы ёсць збег зычных (стрэльба – стрэльбаў, плошча – плошчаў, просьба - просьбаў). Формы вішань, зямель, форм узніклі па моўнай аналогіі пад уплывам рускай мовы і сёння з’яўляюцца нарматыўнымі. У форме М. склону мн. ліку канчатак –ах, -ях: па справах, па краінах.

Пры скланенні назоўнікаў ІІ скланення неабходна звярнуць увагу на формы Р. і М. склонаў назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку. Выбар канчатка залежыць у асноўным ад лексічнага значэння назоўніка, і таму ўзнікаюць пэўныя цяжкасці. Лексічныя групы назоўнікаў, якія маюць канчатак – у, - ю у форме Р., а таксама М. склонаў адзіночнага ліку вядомыя, але памылкі звычайна ўзнікаюць пры вызначэнні лексічнага значэння слова: “Цень – гэта з’ява прыроды? ”, “Мох, шоўк – гэта рэчыўныя назоўнікі?”. Безумоўна, пэўнай увагі патрабуе і ўтварэнне формы М. склону назоўнікаў мужчынскага раду з асновай на г, к, х. Цяжкасць у тым, што спецыяльнага правіла , якое б дапамагло вызначыць, адбываецца чаргаванне заднеязычных ці не адбываецца, няма. Гэта трэба ўдакладняць па слоўніку і запамінцаь: мох – на мху, гарох – у гаросе.

У форме Р. с. множнага ліку для назоўнікаў ІІ скланення характэрны канчаткі аў, -яў, - эй, -ей. Формы з нулявым канчаткам (пяць год) узніклі па моўнай аналогіі і з’яўляюцца другаснымі. У М. с. назоўнікі ІІ скланення маюць канчаткі –ах, -ях (па гарадах, у пытаннях).

Пры скланенні назоўнікаў ІІІ скланення ў формах адзіночнага ліку неабходна звярнуць увагу на 1) супадзеннне склонавых форм Р., Д., М. склонаў (печы – печы – на печы; моладзі – моладзі – пры моладзі; Обі – Обі – на Обі); 2) падаўжэнне зычнай асновы ў форме Т. с. Памылкі ва ўтварэнні формы Т. с. звязаны з запамінаннем зычных у беларускай мове, якія падаўжаюцца (печчу, моладдзю, але Об’ю). У форме М. с. мн. ліку назоўнікі ІІІ скланення, як і назоўнікі І і ІІ тыпу скланення, маюць канчаткі –ах, -ях (на сенажацях, аб асаблівасцях).

Пэўную цікавасць выклікае і скланенне рознаскланяльных назоўнікаў, у прыватнасці назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткамі –а, -я у форме Н. с. адз. ліку, да якіх адносяцца і мужчынскія ўласныя імёны (бацька, дзядуля, Юра, Міша і інш.).

У формах Д., Т. і М. склонаў такія назоўнікі маюць канчаткі назоўнікаў ІІ скланення (бацьцу – бацькам – пры бацьку, дзядулю – дзядулем – пры дзядулю, Юру – Юрам –пры Юру, Мішу - Мішам – пры Мішу).Такія ж склонавыя канчаткі маюць і назоўнікі агульнага роду, калі яны называюць асобу мужчынскага полу (забіяку – забіякам – пры забіяку, ціхоню – ціхонем – пры ціхоню).

У адрозненне ад рускай мовы ў беларускай мове некаторыя назоўнікі на –мя ва ўскосных склонах (акрамя В. с.) адз. л. могуць мець формы з суфіксам –ен і без яго: Р. с. – імені і імя; Д. с. – імені і імю; Т. с. – іменем і імі; М. с. – у імені і ў імі.У мн. ліку: Р. с. – імёнаў і імяў; Д. с. – імёнам і імям; Т. с. – імёнамі і імямі; М. с. – у імёнах і імях, але бярэмя, бярэмю, бярэмем, у бярэмі; у мн. л. – бярэмі, бярэмяў.

Многа цяжкасцяў і памылак узнікае пры скланенні назоўнікаў у множным ліку. Неабходна памятаць, што некаторыя назоўнікі могуць мець варыянтныя формы, напрыклад: у Р. с. – сясцёр і сёстраў, канапель і канопляў, вёдзер і вёдраў, броў і броваў, акон і вокнаў, аглобель і аглобляў, акварэлей і акварэляў, далоней і далоняў, але толькі грабель (не грабляў), дачок, саней, аковаў (не акоў), будняў (не будней),весніц (не весніцаў); у Т. с. – слязамі і слязьмі, санямі і саньмі, конямі і коньмі, бровамі і брывамі, вачамі і вачыма, плячамі і плячыма, але толькі людзьмі.

Звярніце ўвагу!

Трэба ўлічваць, што пры скланенні назоўнікаў націск можа не змяняць свайго месца, заставацца нерухомым ва ўсіх склонавых формах адзіночнага ліку, а ў некаторых выпадках і ў формах множнага ліку, напрыклад: спі́́на – спі́ны – спі́не – спі́ну – спі́най – на спі́не; спі́ны – спі́наў – спі́нам;валасы́ – валасо́ў – валаса́м;вы́падак – вы́падку – вы́падкам – у вы́падку, вы́падкі – вы́падкаў – вы́падкам; ле́бедзь – ле́бедзя – ле́бедзю – ле́бедзя – ле́бедзем – у ле́бедзі, ле́бедзі – ле́бедзяў – ле́бедзям; мо́ст – мо́ста – мо́сту – мо́ст – мо́стам – на мо́сце, але масты́ – масто́ў; бу́сел – бу́сла – бу́слу – бу́сла – бу́слам – у бу́сле, але буслы́ – бусло́ў – бусла́м; гу́рт – гу́рту – гу́рту – гу́рт – гу́ртам – у гу́рце, але гурты́ – гурто́ў – гурта́м.

Шмат пытанняў узнікае пры ўтварэнні форм з рухомым націскам, які пераходзіць на іншыя склады пры скланенні назоўніка. Пры гэтым некаторыя назоўнікі маюць варыянтныя формы, напрыклад: во́ўка і ваўка́, во́ўку і ваўку́, во́ўкам і ваўко́м; зу́бра і зубра́, зу́бру і зубру́, зу́брам і зубро́м; ву́жа і вужа́, ву́жу і вужу́, ву́жам і вужо́м, але толькі бу́р’ян – бур’яну́, бур’яну́, бур’яно́м; абу́х – абуха́, абуху́, абухо́м, го́рб – гарба́, гарбу́, гарбо́м.

Часта націск мяняецца пры ўтварэнні склонавых форм множнага ліку, напрыклад: арда́ – орды – о́рдаў – о́рдам; ве́цер – вятры́ – вятро́ў – вятра́м; а́драс – адрасы́ – адрасо́ў - адраса́м; цэ́п – цапы́ – цапо́ў - цапа́м; бро́д – брады́ – брадо́ў – брада́м; бру́с – брусы́ – брусо́ў – бруса́м; ве́рас – верасы́ - верасо́ў – вераса́м.

Гэта цікава.

На ўжыванні формы адзіночнага ліку ў значэнні множнага пабудавана сінекдаха – разнавіднасць метаніміі, троп, заснаваны на замене аднаго паняцця другім на аснове суаднясення іх колькасных прыкмет. Назоўнікам у форме адзіночнага ліку называецца з’ява, якая ўяўляе сабою мноства, сукупнасць аднародных прадметаў. Адбываецца замена значэння множнага ліку адзіночным, напрыклад: Якая ягада ў гэтым лесе! Воўк тут не водзіцца. У Р. Барадуліна: “Ад машын закурэлых, з загону 42 йдзе рабочы, а з ім селянін…” У М. Лермантава: “И слышно было до рассвета, как ликовал француз”.

Похожие публикации


Особенности формообразования существительных в современном белорусском языке

19-04-2020 Публикации
Даётся полная характеристика категорий рода и числа существительных и приводятся сложные случаи формообразования. Отмечаются особенности образования форм рода и числа существительных в современном белорусском языке в сравнении с современным русским языком.
подробнее

Склонение существительного моц в современном белорусском языке

24-04-2020 Публикации
Статья посвящена проблеме склонения существительных, падежная парадигма которых не соответствует типу склонения. К таким существительным относится существительное женского рода,третьего типа склонения моц. В форме Тв.. падежа это существительное имеет форму моцай, характерную для существительных первого типа склонения. Отнести это существительное к разносклоняемым нельзя, поскольку остальные падежные формы говорят о принадлежности лексемы к третьему типу склонения. Образование формы Тв. падежа необходимо запомнить. Формы моццу и моц'ю неправильные.
подробнее