К. Д. Шчасная, В. Г. КАЧАН
СКЛАНЕННЕ НАЗОЎНІКА МОЦ У ТВОРНЫМ СКЛОНЕ АДЗІНОЧНАГА ЛІКУ: МОЦАЙ ЦІ МОЦЦУ?
Пытанне нармалізацыі мовы закранае мноства аспектаў: лексічны, словаўтваральны, арфаграфічны, граматычны. Вялікую ролю ў выпрацоўцы, удакладненні і замацаванні літаратурных норм адыгрываюць даведачныя выданні, у першую чаргу, слоўнікі. Аднак гэтыя выданні вырашаюць канкрэтныя статычныя задачы і часам не ахопліваюць усіх разнастайных, а падчас і даволі складаных моўных з’яў і фактаў, якія выходзяць за межы агульных заканамернасцей. Такія выключэнні з-за свайго прыватнага характару застаюцца нявытлумачанымі на працягу многіх гадоў.
Напрыклад, толькі падчас падрыхтоўкі практычных заняткаў для студэнтаў узнікла неабходнасць ва ўдакладненні граматычных паказчыкаў творнага склону адзіночнага ліку назоўніка жаночага роду ІІІ скланення моц.
Выявілася некалькі варыянтаў ужывання назоўніка моц у творным склоне адзіночнага ліку:
- моц-ай, кадыфікаваны “Граматычным слоўнікам назоўніка” (2013) і іншымі сучаснымі слоўнікамі па аналогіі з жаночым родам ІІ скланеннем: сілай;
- моцц-у, рэкамендаваны А.І. Наркевічам як для асновы на зычны ў інтэрвакальным становішчы, як папараццю, ноччу;
- замена формы творнага склону адзіночнага ліку слова моц адпаведнымі сінонімамі, напрыклад: сілай, моцнасцю, трываласцю, магутнасцю, што практыкуецца ў сродках масавай інфармацыі[1].
Звернемся да гісторыі пытання. Назоўнік моцъ ‘сіла, магутнасць’ быў запазычаны з польскай мовы і зафіксаваны ў помніках канца ХІV ст. [1]. Аднак у розныя моўна-гістарычныя перыяды змянялася аднесенасць слова моц да пэўнага тыпу скланення. Сама сістэма скланення адчувала змяненні ў сувязі з пастаянным абнаўленнем лексікі і яе перагрупаваннем, пераходам ад старажытнай шасцітыпнай сістэмы да сучаснай трохтыпнай, развіццём яе навуковага прадстаўлення і апісання ў беларускай мове.
Так, назоўнікі з былога тыпу на -і (госць, косць) у выніку пераходу да трохтыпнай сістэмы скланення найбольш разышліся паміж сабой. Частка ўтварыла групу жаночага роду ІІІ скланення: моц, любоў, печ, шчырасць, частка – перайшла ў мужчынскі і ніякі род: лебедзь, цень, дроб, запіс, брыво. Захаваліся ў сучаснай беларускай літаратурнай мове і пары марфалагічных варыянтаў. Напрыклад, слова кішэнь можа набываць паказчыкі мужчынскага роду І скланення кішэнь і жаночага роду ІІ і ІІІ скланення – кішэнь/ кішэня, лексемы далонь, мыш маюць дыялектныя формы даланя, мыша.
І. Насовіч у “Словаре белорусского наречия” (1870) назоўнік моц падаваў як назоўнік жаночага роду з нулявым канчаткам, а таксама як назоўнік мужчынскага роду з нулявым канчаткам. Адначасова ў гэтым слоўніку была і лексема моца жаночага роду на -а (-я). Лексема моцъ жаночага роду мела наступныя значэнні: 1) трываласць (“мочь”), магчымасць: моцы не стало дзержаць, 2) сіла: моцъю узявъ, моцъ маець въ рукахъ. Як бачым, І. Насовіч прыводзіў форму жаночага роду творнага склону адзіночнага ліку моцъю з канчаткам -ю (у сучаснай беларускай мове такая форма характэрна для назоўнікаў ІІІ тыпу скланення з асновай на зацвярдзелы р і ў, ф). У дадзеным выпадку [ц] таксама выступае як зацвярдзелы, які не падаўжаецца. У мужчынскім родзе моцъ ужывалася ў значэнні “крепость”, напрыклад, моцнасць алкаголю: в горѢлцѢ моцу мала, пиво моцъ свой потеряло. Лексема моца набывала наступныя значэнні: 1) улада: моцу маець надъ нами; 2) сіла, “крепость”: моцы нема в рукахъ, пиво моцу маець [2].
У сучаснай беларускай літаратурнай мове слова моц функцыянуе як мнагазначнае, але толькі ў форме жаночага роду ІІІ скланення. Згодна з “Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы” слова моц мае наступныя значэнні: 1) трываласць, мацунак каго-небудзь або чаго-небудзь; 2) фізічная сіла; 3) праяўленне чаго-небудзь, сіла, ступень гэтага праяўлення; 4) магутнасць, сіла; 5) насычанасць, канцэнтрацыя; 6) у спалучэнні з асабовай формай дзеяслова, прыметніка або займенніка (часцей з прыназоўнікам) выражае найвышэйшую ступень праяўлення дзеяння (крычаць на ўсю моц) [3].
Паступова змяняліся і ўжывальныя канчаткі для ІІІ скланення ў форме творнага склону адзіночнага ліку. Сродкамі афармлення назоўнікаў жаночага роду на зычны ў творным склоне адзіночнага ліку ў старажытнай беларускай мове XIV – XVIII стст. быў канчатак -ью: мудростью, ночью, осенью, свекровью. У пэўных сітуацыях, у помніках дзелавой і свецкай пісьменнасці (рэдка), і ў рэлігійных тэкстах ХV – ХVІІI стст. (часта) ужываўся канчатак -ию: немоцию, плотию, великостию, грѧзию. Акрамя таго, у дадзенай групе мог быць канчатак -ою/ -ею, які ўзнікаў пад уплывам форм назоўнікаў з былой асновай на -ā: речою, солею [4]. Канчатак -у (-ю) утварыўся ад формы -ыѫ → -ью (-ьjу), дзе пазней -ь выпаў, а j асіміляваўся з папярэднім зычным асновы. Менавіта гэтая асіміляцыя дала падаўжэнне зычнага асновы ў выпадку інтэрвакальнага становішча: мышшу, печчу, ноччу. Гук j не падпадаў асіміляцыі пасля р і губных зычных: Сібірjу, шырjу, кроўjу. Калі перад зычным знаходзіўся іншы зычны, падаўжэння не адбывалася: косцю, якасцю, колькасцю [5].
Для пачатку ХХ ст. была характэрная сітуацыя адначасовага ўжывання ў ІІІ скланенні творным склоне адзіночнага ліку ўласных канчаткаў -у (-ю) і канчаткаў назоўнікаў жаночага роду на -а (-я) -ою (-ой), -аю (-ай) і інш. Б. Тарашкевіч у “Беларускай граматыцы для школ” (1918) падаваў формы творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на зычны: касьцёю(й), рэчаю(й), крывёю(й) [6], а ўжо ў выданні 1929 г. прыводзіў дублетныя косьцю, рэччу, кроўю [7]. Толькі канчаткі -ай: nočaj, solaj, рэчаю(й), касьцёю(й) былі ў граматыках Б. Пачобкі, А. Багдановіча [8], [9]. Я. Лёсік рэкамендаваў канчатак -у (-ю): косьцю, злосьцю, кроўю, любоўю, дзе зычны, які стаіць пасля галоснага і перад канчаткам, становіцца “працяжным”: пад печчу, за мышшу, гразьзю і з моццу. Па аналогіі з назоўнікамі жаночага роду на -а (-я) усе лексемы жаночага роду на зычны маглі прымаць канчатак -ою, -ёю, -аю, -яю, дзе апошні “у” (з -ойу) часам адпадаў: начою – ночаю/ ночай, крывёю – крывёй, злосьцяю – злосцьцяй [10].
“Правапісам беларускай мовы” (1934) былі прынятыя напісанні ноччу, маззю, косцю, кроўю, але старыя формы з -ай (-яй), -ой (-ёй) захаваліся як канчаткі жаночага роду: крывёй(ёю), сенажацяй(яю) па аналогіі з травой (ою), зброяй (яю) [11]. Аўтары першай акадэмічнай “Граматыцы беларускай мовы” (1936) прыводзілі тры віды асновы ІІІ скланення, якія ўтварыліся ў выніку фанетычных змен: 1) мяккая (стары від асновы); 2) зацвярдзелая, якая ўзнікла пасля ацвярдзення шыпячых і р, якія калісьці былі мяккімі; 3) аснова на ў нескладовае, якое чаргуецца з в. Асноўным быў канчатак -у (-ю): мышшу, Сібір’ю, кроўю, косцю. Акрамя гэтага, аўтары “Беларускай граматыкі” (1936) указвалі і канчаткі: -ой (-ою), -ёй (-ёю) пад націскам і -ай (-аю), -яй (-яю) не пад націскам, якія ўтварыліся дзякуючы агульнай прыналежнасці да жаночага роду: крывёй(ёю), плыняй (яю), печай(аю) [12].
У акадэмічнай “Граматыцы беларускай мовы” (1962, Т. 1) выдзяляліся наступныя асновы для назоўнікаў ІІІ скланення: а) на мяккі зычны: даль, сенажаць; б) на губныя зычныя: кроў, любоў, глыб, верф; в) на шыпячы і р: ноч, суш, слодыч, моц, шыр. Нарматыўным канчаткам творнага склону адзіночнага ліку прызначаўся -у – для асновы на шыпячыя і -ю – на мяккія, губныя і р з падаўжэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы: смеласцю, кроўю і смоллю, поўначчу. Для назоўнікаў кроў, гразь дапускаліся канчаткі -ёй (-ёю) пад націскам. Наяўнасць адхіленняў з канчаткамі -ёй (-ёю) для ІІІ скланення ў мастацкай літаратуры тлумачылася ўплывам паўднёва-заходніх гаворак [13].
Поўная парадыгма назоўніка моц была прадстаўлена ў манаграфіі А.І. Наркевіча: Н. моц – Р., Д. моцы – В. моц – Т. моццу – М. моцы. Аўтар рэкамендаваў для творнага склону канчатак -у (-ю) і падаўжэнне зычнага ў пазіцыі паміж галоснымі для мяккіх і шыпячых зычных: гладдзю, сенажаццю, печчу, мышшу, а р і губныя зычныя захоўвалі сваю цвёрдасць: кроўю (выключэнне дапускалася для слова шыр: шырру). Даследчык прыводзіў цэлы шэраг ілюстрацый з мастацкіх тэкстаў, але, на жаль, для назоўніка моц прыклада не было [14]. А. Наркевіч апраўдваў канчаткі тыпу -ёй (-ёю) для ІІІ скланення ў выданнях да 1933 г. як нарматыўныя для пачатку ХХ ст. [15].
Акадэмічная “Беларуская граматыка” (1985, ч. 1) скланенне назоўніка моц апісвала асобным правілам. Адзначалася, што “назоўнік моц у Т. скл. [адз. л.] мае канчатак -ай: моцай. Аднак у пісьмовай практыцы форма творнага склону амаль не ўжываецца” [16]. Для іншых назоўнікаў нарматыўным быў -у (-ю): шыр’ю, аповесцю. П.П. Шуба ўключыў лексему моц у назоўнікі ІІІ скланення з асновамі на -р, -ш, -ч і -ц: шыр, ціш, ноч, моц (фактычна на зацвярдзелы зычны). Таксама ў дадзенай класіфікацыі былі асновы на парна-мяккія зычныя: гладзь, даль, папараць, рысь і асновы на губныя зычныя: глыб, верф, кроў, свякроў. Але канчатак -у (-ю) быў адзіны: гладдзю, рыссю, ноччу, глыб’ю, верф’ю, кроўю, шыр’ю [17]. У падручніках 1990-х гг. назоўнік моц не ўзгадваўся. Акрамя нарматыўных -у (-ю): чырванню, моладдзю, верф’ю, любоўю заўважалася, што ў ІІІ скланенні ў творным склоне адзіночнага ліку могуць ужывацца канчаткі -ой (-ай), -ою (-аю), -ей (-ёй), -яй (-яю): гразёй (-ёю), сенажацяй (-яю), крывёй (-ёю), далоняй (-яю) [18].
У “Кароткай граматыцы беларускай мовы” (2007) назоўнік моц таксама не апісваецца. Нарматыўнымі з’яўляюцца канчаткі -у (-ю): мышшу, заваддзю, глыб’ю, чвэрцю. Указваецца, што ў гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры назоўнікі кроў, гразь, далонь, мыш, ноч і некаторыя іншыя могуць ужывацца з канчаткам -ёй (-ёю), -яй (-яю), -ёй (-ёю), -ай (-аю): гразёй (-ёю), крывёй (-ёю), далоняй (-яю), сенажацяй (-яю), мышай (аю) і мышой (-ою) па аналогіі з формамі назоўнікаў жаночага роду на -а (-я): зямлёй, яблыняй, кашай, а таксама пад уплывам дыялектных форм далоня, мыша [19].
К. Хюртынг і Т. Рамза ў падручніку для іншаземцаў тлумачаць, што ў інтэрвакальным становішчы могуць падаўжацца зычныя з, дз, л, н, с, ч, ш і ц, дзе на ц падаюцца прыклады папараццю, Прыпяццю, а мяккасць зычных не пазначаецца. Не падаўжаюцца інтэрвакальныя б, ф, р, ў [20]. Атрымліваецца, што моц павінна скланяцца па ўзоры слова папараць – моццу. У “Граматычным слоўніку назоўніка” (2013) формай творнага склону адзіночнага ліку назоўніка моц з’яўляецца моцай (моцаю) [21]. Віцебская мовазнаўца Я.Н. Марозава ў падручніку “Рыхтуемся да цэнтралiзаванага тэсцiравання” заўважае адметную форму гэтай лексемы: “моц – 3 склан., але Т. моцай” [22]. Для параўнання, у польскай мове moc як назоўнік жаночага роду набывае канчатак ą [ou] [23] → mocą.
Відавочна, тут праблема і ў спецыфічнасці гука ц для беларускай мовы. Адметнасць у тым, што цвёрдыя гукі [дз], [ц] у беларускай мове рэдка проціпастаўляюцца сваім мяккім адпаведнікам дз’, ц’, бо гукі дз’, ц’ часцей паходзяць з д, т [24]. Шыпячыя гукі, а таксама р і ц зацвярдзелі са старажытнага перыяду. Наяўнасць асновы на гэтыя зычныя адыгрывала і адыгрывае ролю ў скланенні назоўнікаў жаночага роду на -а (-я) у родным, давальным, творным і месным склонах, жаночага роду на зычны ў месным склоне адзіночнага ліку, мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне [25]. Па сутнасці, у творным склоне адзіночнага ліку назоўнік моц на зацвярдзелы зычны ц можа прыняць і форму асновы на р: моц’ю (як і шыр’ю).
Непасрэдная моўная практыка гаворыць на карысць формы моцай. Так, інтэрнэт-пошукавік Google выдаў 225 сказаў з тэкстаў з формай моцай, 47 з формай моццу, і 11 – з формай моц’ю.
Форма моцай(-аю) рэалізуецца ў наступных значэннях:
1) душэўная сіла, харызма, сіла эмацыйнага ўздзеяння: Яе Камісар — гэта жанчына з палітычным тэмпераментам, моцай і жарсцю барацьбіта (www.main.lim.by/?cat=7&paged=3, 25.11.2011); Адчуваеш, што гэтыя словы напоўненны моцаю, і разам з тым – цеплынёй і лагодай (udocs.exdat.com/docs/index-170203.html?page=17, 23.09.2011). Большасць ўжыванняў формы моцай(-аю) прыпадае на старонкі рэлігійнага зместу: Мы можам удзельнічаць у Яго ахвяры, таму што моцаю Духа Святога яна актуалізуецца на алтары (http://vilejka.by, 21.03.2013). Гэтай моцай валодалі ўсе папы, пачынаючы з I Ватыканскага Сабора, і так больш за сто гадоў (http://catholicnews.by/index.php/news/2012-10-13-00-20-32, 14.02.2014);
1) сіла, ступень уздзеяння, фізічная сіла: Што ж, з усёй моцай узяліся за тых дваіх, што з’явіліся на прафілактычную гутарку (www.nv-online.info/by/389/printed/64464/А-ім-—-як-з-гусі-вада.html, 17.06.2013); Жадаючых памерацца моцай рук было больш за 15 чалавек (www.dokshitsy.by/2013/10/30, 30.10.2013);
2) знешняя, вонкавая магутнасць (рус. мощь): Скульптуры і аб’екты Марэка Рыбаня адрозніваюцца вялікай унутранай моцай і абагульненнем, гэта паэзія аб ім, аб нас, аб адносінах да жыцця і сям’і. (http://ygallery.by/news/0005419, 14.03.2013);
4) ‘тэхнічная магутнасць’ (рус. мощность): Класіка з дадатковаю моцай: Ford Capri May Turbo; новы Citroen C4 (http://belsat.eu, 26.11.2010);
5) алкагольная моцнасць (рус. крепость): З 29 жніўня павышаюцца гранічныя мінімальныя кошты на алкагольную прадукцыю моцай звыш 28%. (http://www.t-styl.info/by/115/news/11069, 28.08. 2013).
Форма моццу ўжываеца ў наступных значэннях:
1) сіла арміі (рус. мощь): На тэрыторыі Лівонскага ландмайстэрства ўтварылася Лівонская канфедэрацыя, сілы якой былі непараўнальнымі з былой моццу Ордэна (http://be.convdocs.org/docs/index-85149.html?page=3, 11.01.2013). З маленькай агнявой моццу Беларусь абірае 1 варыянт (http://www.erepublik.com/en/article/-1-2372150/1/20, 09.02.2014). Большасць прыкладаў прыпадае менавіта на гэтую лексічную характарыстыку і старонкі краязнаўча-гістарычнага зместу.
2) фізічная сіла, ступень сілы: Інтанацыі большасці гаворак Жамойціі ўласцівы музычны характар, калі націскны склад выдзяляецца не моццу голаса, а вышынёй гуку (http://nn.by/?c=ar&i=118468, 28.11.2013); Мая звычка спадцішка маляваць незнаёмых у транспарце кіруе мной з моццу інстынкту (lumiqueen.livejournal.com/31904.html?thread=72096, 10.07.2009).
3) тэхнічная магутнасць (рус. мощность): На аўтобусах ранніх гадоў выпуску ўстанаўліваўся V-вобразны васьміцыліндравы дызельны рухавік КамАЗ з рабочым аб’емам 10,85 л. і максімальнай моццу 237 л.с. (176 кВт) пры 2200 аб/ мін. (http://bartrans.net/bus-neman5201.by.shtml 1.04.2011).
Форма моц’ю сустрэта 11 разоў. Сярод ужыванняў пераважна артыкулы, прысвечаныя старажытным тэкстам, літаратурныя матэрыялы. Напрыклад: …И про то хочем мети два писары скарбных на прыймованье личбы, которые иж бы одностайне однакою моц’ю[2] и згодливе брали личбу, кому подскарбій отправовати роскажеть… (http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/golubieu.html, 17.07.2013); …І нават старшыня т. Сом, ад слоў якога «пахне жытам, полем, непарушнай моц’ю[3] лясоў і сенажацяў», пачынае гуляць з Крэйнай, хоць мае сваю сям’ю (http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim36-2013.pdf, 13.09.2013) Сустрэта такая форма і ў перакладзе гімна Польшчы: Co nam obca przemoc wzięła → Што замежнай моц’ю ўзята (be-x-old.wikipedia.org›Гімн Польшчы, 9.04.2014). Амаль поўная адсутнасць формы моц’ю ў артыкулах-навінах апошніх гадоў гаворыць аб гістарычнай спецыфіцы гэтай формы.
Часам у значэннях ‘колькасць утрымання спірту’ і агульным значэнні ‘сіла’, ‘трываласць’ для зручнасці падбору форм ужываецца слова моцнасць: Пры гэтым гранічныя мінімальныя рознічная цэны на ўсю алкагольную прадукцыю моцнасцю звыш 28 градусаў не змяняюцца (http://zviazda.by/2013/08/10155.html, 29.08.2013); Палатно мiрскiх ткачоў славiлася моцнасцю i чысцiнёй апрацоўкi (www.tio.by/newspaper/1222, 14.05.2009); Што да Японіі, то аварыі на станцыях спецыяліст тлумачыць моцнасцю землятрусу (orshatut.by › Происшествия, 15.03.2011).
Такім чынам, больш пашыранай і актуальнай для назоўніка моц у творным склоне адзіночнага ліку з’яўляецца кадыфікаваная Граматычным слоўнікам назоўніка (2013) форма моцай(-аю), якая ўжываецца для значэнняў фізічнай і душэўнай сілы, ступені ўздзеяння. Для значэння ‘армейская моц’ магчыма ўжыванне формы моццу. Пры абазначэнні колькасных паказчыкаў спірту, вонкавай сілы лепш ужываць лексему моцнасць, тэхнічных паказчыкаў – магутнасць, у дачыненні да тканіны – трываласць.
ЛІТАРАТУРА
- Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV-XVIII ст.ст. / А.М. Булыка [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – С. 192.
- Носович, И.И. Словарь белорусского наречия / И.И. Носович ; Отдел. рус. языка и словесности Импер. акад. наук. – С.-Петербург : Тип. Импер. акад. наук, 1870. – C. 292.
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / рэд. тома П.М. Гапановіч, пад агульн. рэд. К.К. Атраховіча ; Акад. навук БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск: БелСЭ, 1979. – C. 175 – 176.
- Булыка, А.М. Мова беларускай пісьменнасці XIV – XVIІІ стст. / А.М. Булыка [і інш.]. – Мінск: Навука і тэхніка, 1988. – С. 47 – 48.
- Беларуская граматыка. Марфалогія / [Т.П. Ломцеў і інш.] ; АН БССР, Ін-т мовы і літ. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1936. – С. 55.
- Тарашкевіч, Б.А. Беларуская граматыка для школ / Б.А. Тарашкевіч. – Вільня: Друк. М. Кухты, 1918. – С. 28.
- Тарашкевіч, Б.А. Беларуская граматыка для школ / Б.А. Тарашкевіч. – 5-е выд. – Вільня: Друк. імя Ф. Скарыны, 1929. – С. 82.
- Pačobka, B. Hramatyka belaruskaj mowy / B. Pačobka. – Wilnia : Druk. bielarus. časop.“Homan”, 1918. – S. 25.
- Багдановіч, А.В. Беларуская мова / А.В. Багдановіч. – Мінск : Белдзяржвыд, 1927. – 207 с.
- Лёсік, Я. Школьная граматыка беларускай мовы / Я. Лёсік. – Мінск : Белдзяржвыд, 1926. – С. 107.
- Правапіс беларускай мовы / БАН, Ін-т мовазнаўства ; адк. рэд. А. Александровіч. – Мінск : Выд-ва БАН, 1934. – С. 28.
- Беларуская граматыка. Марфалогія, 1936. – С. 55 – 56.
- Граматыка беларускай мовы : [у 2 т.] / АН БССР, Ін-т мовазнаўства ; [рэд.: К.К. Атраховіч (Крапіва), М.Г. Булахаў]. – Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962–1966. – Т. 1 : Марфалогія / М.Г. Булахаў [і інш.]. – 1962. – С. 81 – 83.
- Наркевіч, А.І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы / А.І. Наркевіч. – Мінск : Выд-ва БДУ, 1976. – С. 192 – 195.
- Наркевіч, А.І. Варыянтнасць склонавых форм назоўнікаў / А.І. Наркевіч // Аб некаторых асаблівасцях беларускай літаратурнай мовы / АН БССР, Ін-т мовазнаўства, пад рэд. К.К. Атраховіча (К. Крапівы), М.Г. Булахава. – Мінск, 1965. – С. 95.
- Беларуская граматыка : [у 2-х ч.] / АН БССР, Ін-т мовазнаўства ; рэд.: М.В. Бірыла, П.П. Шуба. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1 : Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – С. 83.
- Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія / П.П. Шуба. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – С. 72.
- Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / Н.В. Гаўрош [і інш.] ; агульн. рэд. М.С. Яўневіч. – Мінск : Ул. Скакун, 1997. – С. 74.
- Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства ; навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2007–2009. – Ч. 1 : Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. – 2007. – С. 126.
- Belarussische Grammatik in Tabellen und Ubungen = Граматыка беларускай мовы ў табліцах і практыкаваннях / C. Hurting, T. Ramza. – Munchen : Sagner, 2003. – S. 39.
- Граматычны слоўнік назоўніка : А – Я / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. ; уклад.: Г.У. Арашонкава [і інш.] ; навук. рэд.: В.П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2013. – С. 595.
- Марозава, Я.Н. Рыхтуемся да цэнтралiзаванага тэсцiравання : дапам. для слухачоў давуз. падрыхтоўкі / Я.Н. Марозава. – Віцебск: ВДУ імя П. Машэрава. – 2007. – С. 67.
- Wielki słownik poprawnej polszczyzny : [w 2 t.] / red. A. Markowsky. – Warszawa : Wydaw. nauk. PWN, 2006. – T. 1 : A – P. – S. ХХХVІІ;
- Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мінск : Сучас. слова, 1999. – С. 95.
- Булыка, А.М. Мова беларускай пісьменнасці XIV – XVIІІ стст. – С. 46.
- Эпізадычна зафіксаваны варыянт моц’ю, верагодна, ад старажытнай формы моцъю, якую прапаноўваў І. Насовіч (ц выступае як спецыфічны зацвярдзелы зычны).
[2] Форма адпавядае друкаваным тэкстам: 1. Голубеў, В. Аграрная рэформа ХVІ ст. / В. Голубеў // Спадчына. – 1993. – № 4. – С. 72 і 2. Устава на волоки и дополняющие её документы Шестой книги Литовских публичных дѢлъ метрики литовской : ХХХ том Русской исторической библиотеки/ Изд. Император. Археограф. Коммиссіи. – Юрьевъ, 1913. – С. 27;
[3] Форма адпавядае друкаванаму тэксту: Мрый, А. Запіскі Самсона Самасуя/ А. Мрый. – Мінск: Маст. літ., 2006. – С. 14.

RSS