Новости События Общее
 
Телюк Елена Николаевна
Добры вечар,Вольга Георгіеўна!Цікавіць такое пытанне:білеты 21 і 22,якія выпадкі вымаўлення галосных і зычных трэба вывучыць да экзамену?
05-05-2021 19:08
Ответ: Добры дзень, Алена. У першую чаргу гэта асаблівасці вымаўлення галосных і зычных у беларускай мове ў параўнанні з рускай: гл. табліцу "Асаблівасці беларускай фанетыкі" (канспект: аканне, яканне, дзеканне, цеканне, падоўжаныя зычныя, зацвярдзелыя і інш.). Вымаўленне спалучэнняў галосных у запазычаных словах і спалучэнняў зычных -- асобнае пытанне.
08-05-2021 06:48
 
Телюк Елена Николаевна
І яшчэ,Вы казалі,што ў білеце аб Ф. Скарыне Вас будзе цікавіць у адказе пэўны момант аб яго дзейнасці,калі ласка,напішыце яшчэ раз падрабязней аб гэтым моманце,каб ведаць,што шукаць)
05-05-2021 19:14
Ответ: Пры адказе на гэтае пытанне неабходна спыніцца на дзейнасці Ф.Скарыны як асветніка і першадрукара: з якой мэтай Ф.Скарына пераклаў Біблію з царкоўнаславянскай мовы на старажытнабеларускую, асаблівасці шрыфту Скарынавых выданняў і г.д.
08-05-2021 06:53
 
Телюк Елена Николаевна
Вольга Георгіеўна,калі ласка,пытанне ад нашай групы,скажыце,у якой форме будзе праходзіць экзамен?
07-05-2021 11:57
Ответ: Экзамен будзе праходзіць у пісьмовай форме.
08-05-2021 06:54
 
Телюк Елена Николаевна
Добрай раніцы!Вольга Георгіеўна,парайце,калі ласка,як адказваць на экз.пытанне 36?як пабудаваць свой адказ?у гэтым параграфе(§56,стр.107)столькі пунктаў ,іх неабходна ўсе пералічваць?
12-05-2021 08:01
Ответ: На пытанне "Ужыванне і напісанне вялікай літары" неабходна назваць функцыю вялікай літары, усе ўласныя назвы падзяліць на простыя і састаўныя. Больш падрабязна спыніцца на састаўных уласных назвах: 1) калі ў састаўных назвах толькі першае слова пішацца з вялікай літары, 2) у якіх састаўных назвах усе словы пішуцца з вялікай літары і якія назвы трэба запомніць.
14-05-2021 17:14