Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Міжнародны дзень роднай мовы звычайна адзначаецца i студентамi спецыяльнасцi «Лагапедыя». Студэнты группы 280819 прынялi актыўны ўдзел у куратарскай гадзiне «Смак роднай мовы», выступіўшы з дэкламацыяй вершаў на роднай – беларускай мове. Пазнаёмiцца з вершамi пра родную – беларускую мову вы можаце ў файлавым дакуменце да публiкацыi.

RSS





















