Новости События Общее

Культура речи

19-10-2019 Лекции
Предлагается теоретический материал по дисциплине "Культура речи", тематика, вопросы.

ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

1.1. Лекцыі

 

         Тэма 1. Уводзіны. Культура маўлення як лінгвістычная дысцыпліна

 

План лекцыі

 

  1. Мэта і задачы курса “Культура маўлення", яго месца ў сістэме лінгвістычных дысцыплін і гуманітарнай адукацыі. Кампетэнтнасныя патрабаванні да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.
  2. Роля дысцыпліны “Культура маўлення” ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных, дзелавых кампетэнцый выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.
  3. Асноўныя тэрміны і паняцці курса.

 

1.      Мэта і задачы курса “Культура маўлення", яго месца ў сістэме лінгвістычных дысцыплін і гуманітарнай адукацыі. Кампетэнтнасныя патрабаванні да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

Мэта вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення” – падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў для выкладання беларускай мовы ў навучальных установах рознага тыпу, садзейнічаць павышэнню маўленчай культуры, выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай.

Задачы вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення”:

– даць веды тэарэтычных асноў красамоўства, культуры маўлення, тэхнікі выразнага вуснага маўлення;

– удасканаліць навыкі беларускага вуснага і пісьмовага маўлення;

– навучыць студэнтаў практычна прымяняць набытыя веды ў сваёй прафесійнай дзенасці, у школьным вучэбным працэсе;

– спрыяць падрыхтоўцы шырока адукаваных, з крэатыўным мысленнем  маладых спецыялістаў, здольных да творчасці, да вырашэння складаных праблем у сферы прафесійна-дзелавых зносін.

 

2.      Роля дысцыпліны “Культура маўлення” ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных, дзелавых кампетэнцый выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

Вывучэнне вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення” павінна забяспечыць фарміраванне ў студэнтаў акадэмічных, сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый.

Патрабаванні да акадэмічных кампетэнцый

Студэнт павінен:

АК-1. Умець прымяняць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць метадамі навукова-педагагічнага даследавання.

АК-3. Валодаць даследчыцкімі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным ствараць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам да вырашэння праблем.

АК-7. Мець навыкі, якія звязаны з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, кіраваннем інфармацыяй і працай з камп’ютарам.

АК-8. Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

АК-9. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Патрабаванні да сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыяліста

Студэнт павінен:

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-5. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі.

САК-6. Умець працаваць у камандзе.

Патрабаванні да прафесійных кампетэнцый

Студэнт павінен быць здольным:

ПК-1. Кіраваць вучэбна-пазнавальнай і вучэбна-даследчыцкай дзейнасцю навучэнцаў.

ПК-2. Выкарыстоўваць аптымальныя метады, формы і сродкі навучання.

ПК-4. Арганізоўваць самастойную працу навучэнцаў.

ПК-17. Ажыццяўляць прафесійную самаадукацыю і самавыхаванне з мэтай удасканалення прафесійнай дзейнасці.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення” студэнт павінен ведаць:

– асноўныя паняцці і катэгорыі, якія вывучаюцца па ходу засваення дысцыпліны;

– гісторыю станаўлення і развіцця красамоўства і культуры маўлення;

– асаблівасці вуснага публічнага маўлення;

– асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення і моўныя нормы;

– прычыны парушэння правільнасці, дакладнасці, лагічнасці маўлення і лінгвістычныя ўмовы іх забеспячэння;

– тэхнічныя характарыстыкі маўлення;

– навуковую і даведачную літаратуру па дадзенай галіне навукі.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення” студэнт павінен умець:

          – выкарыстоўваць набытыя навыкі  на практыцы ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

– прытрымлівацца   нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

– выбіраць і арганізоўваць выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з маўленчай сітуацыяй і этыкай зносін;

– пазбягаць тыповых памылак маўлення, прытрымлівацца правільнасці, дакладнасці, лагічнасці і іншых якасцей маўлення;

– весці пошук і аналіз неабходнай інфармацыі з розных крыніц, у тым ліку са слоўнікаў, з мэтай падрыхтоўкі вусных паведамленняў і рэфератаў;

– рабіць аналіз тэкстаў (вусных паведамленняў) розных стыляў, жанраў, формаў;

– рашаць лінгвістычныя задачы і тэсты, што служаць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны “Культура маўлення” студэнт павінен валодаць:

– культурай вуснага і пісьмовага маўлення;

– нормамі літаратурнай мовы;

– літаратурным вымаўленнем;

– уменнямі наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-дзелавой сферы.

Месца вучэбнай дысціпліны ў шэрагу іншых дысцыплін. У сістэме лінгвістычных дысцыплін “Культура маўлення” на філалагічных факультэтах са спецыяльнасцю “беларуская мова” займае надзвычай важнае месца. Выкладанне дысцыпліны мае свае асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай беларуска-рускага двухмоўя, таму працэсы і факты культуры беларускага маўлення часам супастаўляюцца з фактамі і працэсамі культуры рускага маўлення.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі. Пры вывучэнні вучэбнай дысцыпліны прадугледжваецца пераемнасць і сувязь яго з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі (сучаснай беларускай літаратурнай мовай, стылістыкай, актуальнымі праблемамі беларускай мовы і інш.), а таксама са школьным курсам беларускай мовы. Асаблівая ўвага пры выкладанні асобных тэм павінна ўдзяляцца вывучэнню спецыфічных рыс беларускага маўлення, што з’яўляецца надзвычай важным ва ўмовах білінгвізму. Лекцыйныя і практычныя заняткі, прадугледжаныя вучэбным планам, узаемна звязаны і арганічна дапаўняюць адно аднаго, даючы магчымасць паглыбіць і ўдасканаліць набытыя веды. Пэўная колькасць тэм па вучэбнай дысцыпліне адведзена на самастойнае вывучэнне. Такая праца прывівае навыкі самастойнай вучобы, выхоўвае ў студэнтаў адказнасць, будзіць імкненне да самаразвіцця.

 

  1. Асноўныя тэрміны і паняцці курса.

Культура  маўлення  –  гэта  сукупнасць,  сістэма  пэўных  маўленчых  якасцей,  якія называюцца  камунікатыўнымі  якасцямі  маўлення,  а  таксама  ўменне  эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя маўленчыя якасці ў канкрэтных умовах камунікацыі ў адпаведнасці з нормамі сучаснай літаратурнай мовы.

У шырокім сэнсе культура маўлення ўключае не толькі камунікатыўны і нарматыўны, а і этычны і эстэтычны аспекты.

Неабходна адрозніваць такія паняцці, як мова і маўленне.

Мова – гэта сістэма знакаў; яна служыць асноўным сродкам зносін. У адрозненне ад мовы маўленне  –  канкрэтнае  выкарыстанне  гэтага  сродку  зносін  у  працэсе  камунікацыі;  гэта матэрыяльны, фізічны працэс, дзейнасць таго, хто гаворыць.  Мова  –  з’ява калектыўная, яна існуе  аб’ектыўна  і  абавязковая  для  ўсіх,  а  маўленне  адлюстроўвае  вопыт  канкрэтнага чалавека, яно суб’ектыўнае, адвольнае і непаўторнае.

Для  абазначэння  такога  спецыфічнага  віду  дзейнасці  чалавека,  як  маўленне выкарыстоўваецца  таксама  паняцце  маўленчая  дзейнасць  –  ужыванне  маўлення  ў  працэсе ўзаемаадносін паміж людзьмі, патрэбы людзей у інфармацыйным абмене.

Неабходна засвоіць наступныя паняцці:

Мова – сродак зносін; сістэма знакаў, якія абазначаюць прадметы аб'ектыўнай рэчаіснасці; з'ява сацыяльная, калектыўная, аб'ектыўная і абавязковая для ўсіх.

Маўленне – какрэтнае выкарыстанне сродку зносін (мовы) у працэсе кантактаў; спосаб перадачы думкі пры дапамозе пэўных элементаў мовы; з'ява індывідуальная, суб'ектыўная і непаўторная.

Маўленчы акт – мэтаскіраваныя маўленчыя зносіны, якія ўключаюць выказванне і ўспрыманне маўлення, наяўнасць адрасата і пэўнай маўленчай сітуацыі.

Маўленчая выразнасць (мастацтва маўлення) – выкарыстанне багаццяў мовы, яе выяўленчых сродкаў, стылістычных магчымасцей, якія надаюць маўленню вобразнасць, эмацыянальнасць, мастацкасць.

Маўленчая дзейнасць – спецыфічны від дзейнасці чалавека; выкарыстанне маўлення ў працэсе ўзаемадзеяння паміж людзьмі.

Маўленчыя паводзіны – сукупнасць маўленчых дзеянняў (учынкаў) чалавека; уменне карыстацца мовай у самых разнастайных жыццёвых сітуацыях.

Маўленчая сітуацыя – сітуацыя маўлення (зносін), якая абумоўлівае, аказвае ўплыў на адбор суразмоўцамі моўных сродкаў для перадачы пэўнага зместу.

Культура маўлення – сукупнасць пэўных маўленчых якасцей, якія называюцца камунікатыўнымі якасцямі маўлення; уменне эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя маўленчыя якасці ў канкрэтных умовах зносін.

Правільнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца адпаведнасцю маўлення нормам літаратурнай мовы.

Багацце (разнастайнасць) маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца ўмелым выкарыстаннем у маўленні разнастайных сінанімічных, антанімічных, фразеалагічных і інш. моўных сродкаў, прадугледжвае наяўнасць багатага слоўнікавага запасу.

Выразнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца наяўнасцю ў маўленні такіх моўных элементаў, што фарміруюць прадметна-пачуццёвыя ўяўленні аб аб'ектыўнай рэчаіснасці, уздзейнічаюць на эмацыянальны стан чалавека, выклікаюць цікавасць і служаць для прыцягнення ўвагі слухачоў.

Дакладнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца строгай адпаведнасцю значэнняў слоў і іх спалучэнняў зместу і аб'ёму выражаных паняццяў, уменнем дакладна і ясна мысліць.

Дарэчнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца адборам моўных сродкаў у адпаведнасці са стылем, часам, месцам, мэтамі і ўмовамі камунікатыўных зносін.

Змястоўнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца наяўнасцю важнай для камунікатыўнага працэсу думкі, ідэі, а таксама адпаведнасцю маўлення маральным нормам, ісціне.

Красамоўства (прамоўніцкае майстэрства) – па-мастацку апрацаванае вуснае публічнае маўленне, мэта якога – уздзейнічаць на розум і пачуцці слухачоў, пераканаць іх і схіліць да пэўных дзеянняў; аратарскі талент, здольнасць прыгожа і пераканаўча гаварыць.

Лагічнасць маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца акрэсленасцю думкі, паслядоўнасцю яе выкладу, доказнасцю аргументаў і фактаў, абгрунтаванасцю і бездакорнасцю вывадаў, адпаведнасцю сэнсавай сувязі паміж словамі законам логікі, мыслення.

Лаканічнасць (сцісласць)  маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая прадугледжвае адбор найбольш рацыянальных, зручных для камунікацыі моўных сродкаў.

Чысціня маўлення – камунікатыўная якасць маўлення, якая вызначаецца адсутнасцю ў маўленні слоў-паразітаў, жарганізмаў, дыялектызмаў, лаянкавых слоў, канцылярызмаў і штампаў і іншых слоў і выразаў, нехарактэрных для літаратурнай мовы.

Тэхніка маўлення – сукупнасць навыкаў, уменняў і прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца з мэтай дасягнення найлепшага (аптымальнага) гучання маўлення і якія дазваляюць прамоўцу з максімальнай эфектыўнасцю ўздзейнічаць на аўдыторыю.

 

Пытанні для самаправеркі

  1. Акрэсліце мэту і задачы дысцыпліны “Культура маўленн”.
  2. Якую ролю адыгрывае дысцыпліна “Культура маўлення” ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных, дзелавых кампетэнцый выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.
  3. Праверце, як вы засвоілі асноўныя тэрміны і паняцці па дысцыпліне.

 

   

 Тэма 2. З гісторыі красамоўства і культуры маўлення

 

План лекцыі

 

  1. Красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Прадстаўнікі старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага красамоўства. Вытокі беларускага красамоўства.
  2. Роля Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага, Л. Зізанія і інш. у развіцці і станаўленні моўнай культуры Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.  Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш. пісьменнікаў у развіцці і ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы. Праблемы культуры слова і маўлення на старонках газеты “Наша ніва”. 
  3. Стварэнне навуковых асноў стылістыкі і культуры маўлення ў беларускай філалогіі ХХ ст. Навуковы ўклад беларускіх пісьменнікаў (Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, П. Глебка і інш.) у распрацоўку пытанняў культуры беларускай літаратурнай мовы.

 

 

1. Красамоўства ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. Прадстаўнікі старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага красамоўства. Вытокі беларускага красамоўства.

 Рыторыку эпохі антычнасці называюць класічнай. Рыторыка як тэорыя і практыка аратарскага мастацтва ўзнікла ў У ст. да н.э. у Старажытнай Грэцыі. Яе развіццё было звязана з росквітам Афінскай дэмакратыі ў УІ – У стст. да н.э. Гэта быў час ад Перыкла да Дэмасфена. Ідэалам той эпохі быў грамадзянін, здольны кіраваць дзяржавай.

Найбольшае развіццё ў гэты перыяд атрымала палітычнае і судовае красамоўства, што абумоўлена наступнымі прычынамі.

Усе палітычныя пытанні вырашаліся ў Афінах на Народным сходзе. Выступленні на народным сходзе, пры вялікай колькасці народа, патрабавалі асаблівага ўмення валодаць публічным словам, дакладна  выражаць свае думкі і пераконваць слухачоў сваімі аргументамі, падпарадкоўваць іх сваёй волі і эмоцыям. Палітычнае красамоўства вучыла пераканаўча выкладаць свае думкі, быць знаходлівым, гаварыць без падрыхтоўкі.

Развіццю судовага красамоўства паспрыялі законы Салона, выдадзеныя ў 594 г. да н.э., якія ўводзілі спаборны судовы працэс, у якім абвінаваўцам  мог выступіць любы грамадзянін, а падсудны павінен быў абараняцца сам. У сваім выступленні перад судовай калегіяй (якая налічвала больш за 500 чалавек) падсудны імкнуўся не толькі даказаць сваю невінаватасць, але і выклікаць спачуванне ў суддзяў, разжалабіць іх, схіліць на свой бок. Па гэтай прычыне старажытныя грэкі вялікую ўвагу ўдзялялі ўменню валодаць словам, вучыліся выступаць красамоўна і доказна. Але не кожны чалавек мог стаць аратарам, гаварыць прыгожа і пераканаўча, таму грамадзяне часта звярталіся да лагографаў (грэч. logos “слова” +  grapho “пішу”), якія за пэўную плату пісалі ім прамовы. Заказчыкі завучвалі тэксты і гаварылі іх на судзе.

Акрамя судовага, у гэты час адбываецца станаўленне і развіццё палітычнага  або дарадчага красамоўства. Пазней развіваецца яшчэ адзін від красамоўства — эпідэйктычнае, урачыстае , якое было звязана з усхваленнем герояў. Распрацоўваецца цэлая сістэма аратарскіх прыёмаў, якія развівалі навыкі пераканаўчага выкладу сваёй прамовы, вучылі дакладна выказваць свае думкі, дасціпна адказваць на пытанні , выступаць экспромтам, выкарыстоўваючы тэзісы выступлення папярэдняга аратара, спрачацца з апанентамі, збіваць іх з панталыку, бянтэжыць і блытаць.

Усё гэта абумовіла неабходнасць стварэння школ рыторыкі, развіцця тэорыі і практыкі аратарскага красамоўства. Родапачынальнікамі рыторыкі ў У ст. да н.э. былі сафісты, вандроўныя настаўнікі філасофіі (“мудрасці”), красамоўства (рыторыкі) і мастацтва спрэчкі (эўрыстыкі).

 Гэта былі прадстаўнікі вядомага ў антычнай філасофіі напрамку, які распрацоўваў суб’ектыўны аспект дыялектыкі, даказваў адноснасць паняццяў. У адпаведнасці з іх тэорыяй не можа быць абсалютнай ісціны, паколькі ёсць толькі меркаванне асобнага чалавека пра яе. У дэмакратычнай дзяржаве кожны чалавек мае свой уласны пункт гледжання, які ён можа і павінен даказаць. Таму галоўная задача аратара – не раскрыццё ісціны, а пошукі пераканаўчых аргументаў для доказу сваёй праваты, уменне перамагчы ў спрэчцы. Асноўны канон сафістыкі – навучыць чалавека дыялектычна разважаць, “зрабіць слабое меркаванне моцным”, выступаць і перамагаць у спрэчцы. Сафісты вучылі майстэрству разважання, уменню спрэчкі і мастацтву слова. Яны першымі распрацавалі сістэму вучэбных практыкаванняў для аратараў.

Найбольш вядомымі сафістамі былі Пратагор і Горгій.

Пратагор (к. 481 – 411 гг. да н.э.) развіваў красамоўства слова і майстэрства спрэчкі. Ён аўтар кніг “Мастацтва спрачацца”, “Аб барацьбе”, “Аб навуках”, “Аб славалюбстве”. У яго сачыненні “Ісціна” сцвярджаецца “Чалавек – мера ўсіх рэчаў, існуючых, што яны існуюць і неіснуючых, што яны не існуюць”. Ён пісаў: “Мяжа і крытэрый рэчаў – чалавек, рэчы – гэта тое, што падпадае пад адчуванне, а што не падпадае – таго не існуе”. Такім чынам, паводле Пратагора, адносна любога прадмета могуць быць два супрацьлеглыя меркаванні.

Пратагор развіваў слоўнае красамоўства, мастацтва спрэчкі. Ён выдзеліў 4 віды прамоў: пытанне, адказ, просьбу і загад. Пратагору прыпісваюць вядомы афарызм: “Праца, работа, навучанне, выхаванне і мудрасць ствараюць вянец славы, які сплятаецца з кветак красамоўства і ўскладаецца на галаву тым, хто яго любіць”.

Горгій (к. 483 – 375 гг.) лічыцца заснавальнікам школы сафістаў. Сучаснікі адзначалі яго высокае аратарскае майстэрства. Ён развіваў ідэю адноснасці ісціны наступным чынам: не можа быць абсалютных ведаў пра прадмет, а можа быць толькі карысць або шкода ад гэтага прадмета для чалавека як “меры ўсіх рэчаў”. Рэальнасць існуе, але наша меркаванне аб ёй не супадае з ёй, таму паняцці, якія выражаюць рэальнасць, заўсёды можна абвергнуць як далёкія ад рэчаіснасці.

Як тэарэтык і практык красамоўства Горгій вялікае значэнне надаваў публічнаму слову. Цалкам захаваліся толькі дзве прамовы, прыпісваемыя Горгію: “Пахвала Алене” і “Апраўданне Паламеда”, напісаныя на сюжэты міфаў пра Траянскую вайну. У прамове “Пахвала Алене” ён сцвярджаў: “Слова – вялікі ўладар, які, валодаючы даволі малым і зусім непрыкметным целам, творыць дзівоснейшыя справы. Бо яно можа і страх нагнаць, і смутак прагнаць, і радасць пасяліць, і спачуванне абудзіць”.

Горгій адкрыў у Афінах платную школу красамоўства, у якой навучаў юнакоў з багатых сем’яў уменню прыгожа гаварыць і лагічна мысліць.

Горгій распрацаваў сістэму рытарычных прыёмаў упрыгожвання прамовы: імклівасць маўлення, парадаксальнасць, запал, уменне выражаць важныя рэчы падрабязна і г.д. Ён перанёс у палітычную прамову паэтычны спосаб выкладу, зрабіўшы яе высокай, першым стаў выкарыстоўваць антытэзу, аксюмаран (спалучэнне супрацьлеглых па сэнсе паняццяў), ізакалон, падзел сказа на сіметрычныя часткі, паралелізм, гукапіс, сугучча канчаткаў у сказе. Гэтыя фігуры сталі называць гаргіянскімі (горгіевымі).

Як сведчыць грэчаскі гісторык Філастрат, Горгій быў вядомы не толькі як судовы або палітычны аратар, але і як майстар урачыстага красамоўства (напр., Алімпійская прамова). Ступень дасканаласці ўрачыстых прамоў была абумоўлена ўменнем хваліць, якое грунтавалася на трох рэчах: уменні надаць слоўнай тканіне эфектную мілагучнасць (як хваліць), уменні знайсці ў аб’екце каштоўнасць, заслугоўваючую пахвалы (за што хваліць) і ўменні зрабіць прадмет пахвалы блізкім слухачу (для чаго хваліць).

Яркім прадстаўніком афінскай школы красамоўства быў вучань Горгія Ісакрат (436 – 338 гг. да н.э.), настаўнік рыторыкі, публіцыст і лагограф.

Быў родам з багатай сям’і, але пасля збяднення вымушаны вучыцца аратарскаму майстэрству ў сафіста Горгія і працаваць лагографам, пісаў судовыя і палітычныя прамовы. Пазней адкрыў аратарскую школу з высокай платай за навучанне, з якой выйшлі многія палітыкі, аратары і пісьменнікі. Сапраўдны аратар, на думку Ісакрата, павінен мець талент, быць адукаваным і пастаянна практыкавацца. Каля 390 г. апублікаваў прамову “Супраць сафістаў”, у якой рэзка крытыкуе сафістычную школу. На яго погляд, рыторыка павінна і можа стаць не толькі сродкам адукацыі, але  маральнага і палітычнага выхавання. У курс навучання сваёй школы Ісакрат увёў гісторыю, права, літаратуру, філасофію.

Ён быў майстрам урачыстага красамоўства, распрацаваў структуру палітычнай прамовы, стварыў жанр павучальнай прамовы. Вялікую ўвагу надаваў слоўнаму афармленню выступлення, яго знешняму ўпрыгожванню. “Слова, – гаварыў Ісакрат, – не толькі вызваліла нас з путаў жывёльнага жыцця, дзякуючы яму мы пабудавалі гарады, устанавілі законы, вынайшлі мастацтва .. Слова з’яўляецца правадыром усіх спраў і ўсіх задум”. У сваіх прамовах развіваў палітычную праграму выратавання Элады ад персаў, з якой упершыню выступіў у 380 г. да н.э. у прамове “Панегірык”.

Ісакрат сам не выступаў перад аўдыторыяй з-за слабога голасу і сарамлівасці. Ён атрымаў вядомасць як майстар пісьмовага красамоўства. Таму яго прамовы вызначаюцца скрупулёзнай работай над словам.

Асаблівасцю стылю прамоў Ісакрата з’яўляецца плаўнасць і рытмічнае чляненне прамовы, лёгкія і натуральныя пераходы, складаныя перыяды з рытмічным пачаткам  і рытмічнай канцоўкай. Ён выпрацаваў асноўныя прынцыпы кампазіцыі прамовы, якая павінна складацца з чатырох частак: 1) уводзіны, мэта якіх – прыцягнуць увагу слухачоў, выклікаць іх прыхільнасць; 2) выклад прадмета выступлення з максімальнай пераканальнасцю; 3) абвяржэнне доказаў праціўніка з аргументацыяй у сваю карысць; 4) заключэнне, у якім падводзіцца вынік усяму сказанаму.

Ісакрат і яго школа аказалі моцны ўплыў на развіццё антычнага аратарскага майстэрства.

Паралельна з практыкай аратарскага маўлення развівалася і яго тэорыя. Першы падручнік па рыторыцы склалі ў 427 г. сіцылійцы Корак (Коракс) і Цісій (вучань Корака). Корак называе рыторыку “служанкай пераканання”. Ён адным з першых зрабіў спробу падзяліць аратарскую прамову  на часткі: уступ, прапанова тэмы, выклад, аргументацыя, заключэнне. Як і іншыя сафісты, мэтай аратарскага выступлення ён лічыў не ўстанаўленне ісціны, а перакананне з дапамогай верагоднага, дзеля чаго і патрэбны сафізмы.

Лісій (к.459 – 380 гг. да н.э.) вядомы як лагограф, прамовы якога мелі просты стыль выкладу і адлюстроўвалі асаблівасці характару заказчыкаў. Быў аўтарам палітычных і судовых прамоў, у якіх паказваўся маральны ідэал, этычны комплекс чалавека – грамадзяніна дэмакратычнага поліса. Адзінай прамовай, якую ён гаварыў сам, была прамова “Супраць Эратасфена, былога члена Калегіі трыццаці”.

Яго прамовы вызначаліся лаканічнасцю і дакладнасцю думкі, строгім прынцыпам кампазіцыі, яснасцю, лагічнасцю і паслядоўнасцю выкладу, пераканальнасцю доказаў, публіцыстычным пафасам і  патэтычным абвінавачваннем праціўнікаў. Пры выкарыстанні рытарычных сродкаў упрыгожвання маўлення ў сваіх прамовах кіраваўся пачуццём меры.

Лісія-лагографа называлі класікам мастацтва этапеі  (мастацтва стварэння характараў). У сваіх апісаннях ён даваў разгорнуты малюнак нораваў і звычаяў сучаснага яму грамадства. Валодаючы мастацтвам пераўвасаблення, Лісій дакладна перадаваў характар падабароннага. Праявіў сябе як бліскучы юрыст, паказаўшы ўменне разабрацца ў тонкасцях судовай справы.

У сваіх прамовах Лісій адмовіўся ад мудрагелістага гаргіянскага стылю, імкнуўся да чыстаты атычнага маўлення адукаванага грамадства. Пазней стыль яго прамоў быў прызнаны ўзорам атыцызму і стаў прыкладам для пераймання некаторых выдатных пісьменнікаў эпохі элінізму.

 Сафісты часта абвяшчалі мэтай выступлення перамогу ў спрэчцы любой цаной, іх  разважанні пераўтвараліся ў гульню паняццямі, хітрае мудрагельства, злоўжыванне гібкасцю паняццяў, якія ўводзілі апанентаў у зман. За гэта сафістаў нярэдка крытыкавалі і з цягам часу само слова сафіст набыло негатыўнае адценне, стала абазначаць тып філосафа, які займаецца мудрагельствам, пустымі разважаннямі.

Тым не менш як станоўчы трэба адзначыць той факт, што сафісты распрацавалі важнейшыя рытарычныя каноны складання прамоў і прыёмы пераканання слухачоў, звярнулі ўвагу на фактар адрасата, развілі майстэрства спрэчкі, вызначылі тэхніку і культуру маўлення, слоўнае афармленне выказвання.

Платон (428 або 427– 348 або 347 гг. да н.э.) быў вучнем і паслядоўнікам Сакрата, гарачым  прыхільнікам яго поглядаў. Пасля смерці Сакрата шмат падарожнічаў і вырашыў стварыць сваю школу ў садах Акадэма, славутую Акадэмію. Слухачы Акадэміі займаліся матэматыкай, дыялектыкай, вучэннем аб дзяржаве, этыкай, гнасеалогіяй, якія і склалі аснову платонаўскай філасофіі. Платон імкнуўся сфармуляваць прынцыпы і правілы стварэння стабільнага грамадства. Сярод вучняў Платона быў і Арыстоцель. Захаваліся 23 дыялогі Платона, прамова “Апалогія Сакрата” і пісьмы.

Ідэалізм Платона праявіўся ў тым, што ён верыў у існаванне ідэі асобна ад з’явы. Быў перакананы, што зло – уласцівасць матэрыі. Прадметам любой дзейнасці чалавека павінна быць дабро. Платон выдзяляў тры катэгорыі дабра: Дабро ў душы, выражанае ў дабрадзейнасці, Дабро ў целе, выражанае ў сіметрыі форм і Дабро ў знешнім свеце, выражанае праз сацыяльны стан у грамадстве.

Вялікае значэнне Платон надаваў красамоўству, падкрэсліваў яго грамадскую сутнасць, разглядаў яго як сродак выхавання дабрадзейнасці і як сродак пазнання. Сапраўднае красамоўства, як лічыў Платон, заснавана на глыбокіх ведах і таму даступна толькі філосафу. Аратар павінен думаць толькі праўдзіва, таму – валодаць ведамі і ўмець пераконваць людзей.

 У сваіх трактатах “Горгій”, “Сафіст”, “Тээтэт” Платон прадставіў сістэму ўяўленняў пра аратарскае майстэрства:

-- красамоўства павінна быць дзелавітым, а не пустаслоўным;

-- непадкупным, а значыць сумленным і па сваім характары высокамаральным;

-- яно павінна не падаўляць людзей, а пераконваць іх, далучаючы да ведаў;

-- аратар павінен гаварыць вольна, пра што ён жадае і што служыць ісціне;

-- публічнае слова павінна быць накіравана на грамадскую дзейнасць.

Платон параўноўваў аратара з урачом, выхавальнікам і мудрацом. Урач паляпшае стан хворага лекамі, а аратар стан грамадства сваімі разважаннямі.

Арыстоцель (384 – 322 гг. да н.э.) – вядомы філосаф старажытнасці, якому належыць значная роля ў развіцці старажытнагрэчаскай рыторыкі. Арыстоцель быў вучнем Платона, займаўся ў Афінах у яго Акадэміі. Пасля смерці Платона пакінуў Афіны, некаторы час быў выхавальнікам Аляксандра Македонскага, пасля вярнуўся ў Афіны, дзе стварыў сваю школу Лікей (па назве храма Апалона Лікейскага, паблізу якога яна знаходзілася). Пры школе быў сад з крытымі галерэямі для прагулак (peripatos), і паколькі заняткі праходзілі там, школа атрымала назву перыпатэтычнай, яе вучні – перыпатэтыкаў.

Арыстоцель быў вучоным-энцыклапедыстам. Ён падвёў вынік развіццю філасофскай думкі ад яе пачатку ў Старажытнай Грэцыі і да Платона, сістэматызаваў веды, падзяліўшы ўсе навукі на тры групы : тэарэтычныя, мэта якіх – веды (філасофія, матэматыка і фізіка), практычныя, прызначаныя кіраваць паводзінамі чалавека (этыка, эканоміка і палітыка) і творчыя, прызначэнне якіх – дасягненне прыгожага (паэтыка, рыторыка і мастацтва).

Арыстоцель паспрабаваў спалучыць рыторыку з філасофіяй. У рыторыцы ён падкрэсліваў арганічнае адзінства думкі і слова, лічыў рыторыку творчым працэсам думкі і пачуццяў, ажыццяўляемым пры дапамозе слова, адрасаванага слухачам. У аснову аратарскага майстэрства Арыстоцель паклаў лагічныя сродкі пераканання, пры доказе свайго пункту гледжання аратар павінен абапірацца на навуковы метад, а не на патэтыку і эмоцыі.

Думкі аб аратарскім майстэрстве Арыстоцель выказваў у многіх працах (у тым ліку і ў трактаце “Паэтыка”), але найбольш поўна праблемы рыторыкі ён разглядаў у кіраўніцтве па красамоўстве “Рыторыка”. Гэта адзіная старажытнагрэчаская рыторыка, якая захавалася  у параўнальна цэлым выглядзе. “Рыторыку” Арыстоцеля называюць аргументуючай, яна цесна звязана з майстэрствам дыялектыкі. “Рыторыка” складаецца з трох кніг.

У першай кнізе Арыстоцель дае наступнае азначэнне рыторыкі: “Рыторыка – мастацтва знаходзіць магчымыя спосабы пераканання адносна любога прадмета”. Маўленне  складаецца  з трох элементаў: таго, хто гаворыць, прадмета, пра які ён гаворыць, і асобы, да якой ён звяртаецца і якая ёсць канечная мэта ўсяго. Ёсць тры тыпы прамоў, якія вызначаюцца трыма параметрамі – месцам, часам і мэтай: дарадчая (задача якой угаворваць або адгаворваць, суадносіцца з будучым часам), судовая (задача – абвінавачваць або апраўдваць, адпавядае прошламу часу) і эпідэйктычная (усхваляць або асуджаць, звязана з цяперашнім часам). Выдзяляе Арыстоцель і этапы падрыхтоўкі да выступлення: вынаходніцтва, размяшчэнне, слоўнае афармленне, запамінанне і выкананне. Арыстоцель указвае на асобасныя якасці аратара, якія выклікаюць у слухачоў давер: разважлівасць, дабрадзейнасць, добразычлівасць.

У другой кнізе Арыстоцель выдзяляе важнейшыя кампаненты аратарскага мастацтва: аратар, аўдыторыя, прамова. Дзеянне пераконваючай прамовы залежыць ад трох момантаў: маральнага характару гаворачага, якасці самой прамовы, настрою слухачоў.

У трэцяй кнізе, як адзначае Арыстоцель, разглядаюцца тры пытанні: адкуль браць спосабы пераканання, аб стылі, як размяшчаць часткі прамовы. Асноўная ўвага ў гэтай кнізе звяртаецца на стыль.

Асноўнай вартасцю стылю Арыстоцель называе яснасць выкладу: калі маўленне не яснае, яно не дасягае сваёй задачы. Стыль не павінен быць ні нізкім, ні празмерна ўзвышаным, ён павінен адпавядаць прадмету размовы. Не менш важнай умовай эфектыўнасці прамовы з’яўляецца дакладнасць словаўжывання і правільнасць маўлення. Аснову стылю складае ўменне гаварыць правільна. А для гэтага неабходна ўмела размяшчаць словы пры пабудове фразы і дакладна абазначаць апісваемыя прадметы. Стыль аратара павінен быць напоўнены пачуццём, эмоцыямі, але яны павінны адпавядаць зместу выступлення. Узорнае аратарскае маўленне павінна вызначацца пэўнай рытмікай і выразнасцю, якая ствараецца ўмела і да месца падабранымі метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі, загадкамі, гіпербаламі, памяншальнымі імёнамі і іншымі моўнымі сродкамі, але пры гэтым павінна быць умеранасць у іх выкарыстанні.

Арыстоцель разглядае таксама моўныя асаблівасці розных тыпаў прамовы: дарадчай, судовай і эпідэйктычнай. Аналізуючы сродкі стварэння выразнасці і прыгажосці стылю, ён , аднак, адзначае, што ўсе яны падпарадкаваны асноўнай задачы – дасягненню ведаў, перакананню,  арганізацыі грамадскай думкі. Такім чынам, Арыстоцель у “Рыторыцы” апісаў сістэму якасцей аратарскага выступлення: яснасць, дакладнасць, правільнасць, эмацыянальнасць, выразнасць, умеранасць, дарэчнасць, змястоўнасць і дзейснасць.

Разглядаючы кампазіцыю прамовы, Арыстоцель выдзяляе ў ёй дзве важнейшыя часткі: папярэдні выклад і перакананне, а ў цэлым структуру выступлення ўяўляе наступным чынам: уступ; папярэдні выклад; перакананне (складаецца з задачы і доказу); заключэнне, характарызуе асаблівасці кожнай часткі ў розных тыпах прамоў.

Арыстоцель размяжоўваў стыль пісьмовага і вуснага маўлення, адзначаючы ў першым перавагу дакладнасці і пэўную стрыманасць, а ў другім – жывасць і артыстычнасць.

Калі гаварыць пра практычную рэалізацыю функцый рыторыкі, то ў якасці ўзору неабходна назваць аратарскую дзейнасць Дэмасфена (к. 384 – 322 гг. да н.э.), які дасягнуў вяршыні красамоўства ў Старажытнай Грэцыі. Дэмасфен па праву лічыцца першай зоркай у аратарскай эліце антычнасці. Яго літаратурная спадчына налічвае 61 тэкст прамоў (некаторыя з якіх маюць па сто і больш старонак), 56 уступаў да прамоў і некалькі пісьмаў.

Дэмасфен быў сынам багатага рамесніка, але пасля смерці бацькі (калі Дэмасфену было ўсяго сем гадоў), апекуны прысвоілі сабе большую частку грошай і  маёмасці. Каб адсудзіць маёмасць, Дэмасфен пачаў вывучаць афінскія законы і аратарскае майстэрства. Яго настаўнікамі былі Ісакрат і Ісей. Апекуноў асудзілі, а Дэмасфен пачаў рыхтавацца да аратарскай дзейнасці.  Каб здабыць сродкі на жыццё, працаваў лагографам. Першыя яго выступленні не мелі поспеху. У яго быў слабы голас, ён гаварыў невыразна, злёгку заікаўся, картавіў, пацепваў плячом і не ўмеў трымацца перад публікай. Але ён вырашыў выправіць гэтыя недахопы, адасобіўся, падоўгу не выходзіў з дому і настойліва практыкаваўся. Пасля доўгіх намаганняў дасягнуў сваёй мэты, стаў выдатным аратарам. Але ніколі не выступаў без падрыхтоўкі, старанна рыхтаваў тэкст выступлення, абдумваючы кожнае слова, завучваў загадзя запісанае выступленне  на памяць. Вялікае значэнне надаваў дыкцыі, міміцы, прасторавым паводзінам аратара перад аўдыторыяй.

Прастата выкладу ў Дэмасфена спалучалася вялікай сілай думкі і пачуцця. Яго прамовы былі насычаны разнастайным фактычным матэрыялам, мелі шмат аўтарскіх назіранняў і характэрных дэталей. Глыбокі псіхолаг, знаходлівы палеміст, ён умеў трымаць слухачоў у напружанні, выклікаць увагу аўдыторыі  і затрымаць яе да канца выступлення. Палымяны аратар антымакедонскай дэмакратычнай групоўкі ў Афінах, ён стварыў прамовы, напоўненыя пафасам, дынамізмам і моцнай экспрэсіяй.

Дэмасфен абгрунтаваў пэўныя маральна-этычныя прынцыпы і нормы, якімі павінен кіравацца аратар. Красамоўства, як лічыў Дэмасфен, павінна быць сацыяльна накіраваным, звязаным з палітычнай дзейнасцю. Аратар павінен быць аб’ектыўным, не кіравацца пачуццём непрыязнасці або жаданнем усхваляць каго-небудзь. Паміж выступленнем аратара і яго практычнай дзейнасцю не павінна быць разыходжання.

Такім чынам, да 1У ст. да н.э. у Старажытнай Грэцыі былі вызначаны асноўныя функцыі і задачы рыторыкі,  выдзелены і апісаны важнейшыя тыпы прамоў, створана методыка навучання  аратарскаму мастацтву, выпрацаваны каноны ўзорнай аратарскай прамовы. Старажытнагрэчаская рыторыка была дасягненнем высокай духоўнай культуры Элады. Яна выпрацавала адметны строгі стыль класічнай прамовы – атычны стыль (атыцызм). З вялікай колькасці атычных аратараў найлепшымі пазней былі прызнаны толькі дзесяць. На аснове адбору, зробленага пергамскімі вучонымі ў П ст. да н.э., быў складзены так званы “Канон дзесяці атычных аратараў” , у які ўвайшлі Антыфон, Алкід, Лісій, Ісакрат, Ісей, Лікург, Дэмасфен, Эсхіл, Гесперыд, Дынарх.

З другой палавіны 1У ст. да н.э. пачынаецца новы перыяд антычнай культуры – элінізм. У выніку падзення старажытнагрэчаскай дэмакратыі змяншаецца роля аратарскага мастацтва. Аратары надаюць больш увагі  знешняму, слоўнаму  афармленню  выступлення, імкнуцца да прыгажосці і выразнасці стылю выкладу. Даследуюцца выяўленча-выразныя моўныя сродкі, вывучаюцца праблемы культуры маўлення і стылістыкі. Фарміруецца азіяцкі стыль (азіянізм), які ўзнік у гарадах Малой Азіі, яго вывучалі Гермаген, Феадор Гадарскі, Лангін. Гэты стыль характарызуецца празмернай патэтыкай, пафаснасцю, арнаментальнасцю, павышанай увагай да слоўнага афармлення і ўпрыгожвання выказвання.

Некаторыя тэарэтыкі і практыкі аратарскага мастацтва не падтрымлівалі азіяцкі стыль, крытыкавалі яго і імкнуліся адрадзіць класічныя рытарычныя традыцыі. Так узнікае новаатычны стыль, які ўзнаўляе класічныя каноны, строгі стыль аратарскай прамовы.

 Прадстаўніком гэтага стылю можна назваць выдатнага рытара Дыянісія Галікарнаскага (к. 55 – к. 8 гг. да н.э.), які быў родам з горада Галікарнас у Малой Азіі. У сваіх працах “Пра старажытных аратараў”, “Аб аратарскім мастацтве Дэмасфена”, “Аб злучэнні слоў”, “Рымская старажытнасць”  на матэрыяле ўзораў стылю атычных аратараў 1У ст. да н.э.  ён сфармуляваў асноўныя прынцыпы атыцызму, падтрымаў вядомае вучэнне Арыстоцеля аб трох стылях і тыпах прамоў, паказаў важнейшыя рытарычныя каноны і прыёмы. Асаблівую ўвагу ён надаваў гукавому афармленню маўлення, аб’яднаў этычныя, эстэтычныя і фізічныя характарыстыкі гукаў, развіў тэорыю рытмаў. Ён вывучаў правілы падбору слоў і сувязі іх у сказе, лічыў, што парадак слоў павінен адпавядаць патрабаванням як логікі, так і эстэтыкі. 

Старажытнагрэчаскі этап у развіцці рыторыкі завяршаецца яе перамяшчэннем з грамадска-палітычнай сферы ў вучэбную. Пры вывучэнні рыторыкі асноўная ўвага звяртаецца на школьныя дэкламацыі, складанне прамоў на вымышленыя тэмы, знешняе ўпрыгожванне стылю прамоў.

Наступны этап у развіцці рыторыкі пачынаецца на мяжы 1 ст. да н.э. і 1 ст. н.э. і звязаны са Старажытным Рымам. У Старажытным Рыме ў перыяд рэспубліканскага ладу асноўнымі дзяржаўнымі органамі былі сенат, народныя сходы і суды, дзе мог выступіць любы грамадзянін. Як і Грэцыя, гэта была дзяржава рабаўласніцкай дэмакратыі, што і садзейнічала развіццю свабоды слова і адпаведна – рыторыкі. Удзел грамадзяніна ў палітычным жыцці дзяржавы быў немагчымы без валодання публічным словам, у сувязі з чым навучанне аратарскаму майстэрству было даволі распаўсюджаным.

Рымскія аратары за ўзор узялі вопыт старажытнагрэчаскіх майстроў красамоўства, развілі і дапоўнілі яго ўласнымі назіраннямі.

Рымскі этап у развіцці рыторыкі прадстаўлены дзейнасцю такіх вядомых судовых аратараў, як Марк Порцый Катон Старэйшы, Гай Папірый Карбон, Гай Скрыбоній Курыён, Крас, Квінт Гартэнзій Гартал, якія бліскуча паказалі сябе на многіх судовых працэсах, у  адвакацкай практыцы, у галіне юрыспрудэнцыі.

Зоркай першай велічыні ў гэтым сузор’і выдатных аратараў па праву лічыцца Марк Тулій Цыцэрон (106 – 43 г. да н.э.). Паходзіў з саслоўя коннікаў. Нарадзіўся ў г. Арпін, адукацыю атрымаў у Рыме. Цыцэрон рыхтаваўся да прафесіі судовага аратара, таму вывучаў грамадзянскае права, філасофію, рыторыку, прысутнічаў на выступленнях лепшых аратараў, вучыўся дэкламацыі ў вядомых акцёраў.

Палітычную кар’еру зрабіў сам дзякуючы сваім здольнасцям. Бліскучая адукацыя, аратарскі талент, удалы пачатак адвакацкай дзейнасці адкрылі Цыцэрону дарогу да дзяржаўных пасад. У 76 г. ён заняў дзяржаўную пасаду квестара ў Заходняй Сіцыліі, у 66 г. выбраны прэтарам,  у 63 – консулам. Асаблівую вядомасць атрымалі яго прамовы супраць Каціліны. Займаўся актыўнай палітычнай дзейнасцю з папераменным поспехам. Калі ў выніку трэцяй антырэспубліканскай змовы Рымская рэспубліка загінула, улада перайшла ў рукі імператара, у ліку першых ахвяр рэпрэсій быў Цыцэрон, забіты ў 43 г. да н.э.

Творчую спадчыну Цыцэрона складаюць 58 палітычных і судовых прамоў, 19 трактатаў па рыторыцы, палітыцы, філасофіі, звыш 800 пісьмаў. Найбольш важныя трактаты па рыторыцы аб’яднаны ў кнігу “Тры трактаты аб аратарскім мастацтве” (“Аратар”, “Аб аратары”, “Брут”). Разглядаючы функцыі рыторыкі, Цыцэрон падкрэслівае яе грамадскую важнасць, сувязь з філасофіяй і правам. У сваіх трактатах ён разглядае прынцыпы пабудовы выступлення, этапы яго падрыхтоўкі, асаблівасці кампазіцыі, слоўнае афармленне.

У трактаце “Аб аратары” Цыцэрон сцвярджае, што аратарам можа быць толькі ўсебакова адукаваны чалавек. Такім у першую чаргу з’яўляецца палітычны дзеяч, выратавальнік айчыны.  Разглядаючы асобу аратара, Цыцэрон падкрэслівае важнасць прыродных здольнасцей і неабходнасць удасканалення аратарскага майстэрства. Важнейшымі ўмовамі для фарміравання сапраўднага аратара з’яўляюцца прыродны талент, тэорыя аратарскага мастацтва і практычныя  заняткі: “Паэтамі нараджаюцца, аратарамі становяцца”. Рашаючую ролю ў аратарскім мастацтве адыгрываюць веды, навыкі. “Аратара павінны хваляваць тры рэчы: што сказаць, дзе сказаць і як сказаць”. Выступаючы з любой прамовай (палітычнай, абарончай, абвінаваўчай), аратар павінен быць асабіста перакананым у сваёй праваце, яго прамова павінна быць даказальнай. У гэтым жа трактаце Цыцэрон разглядае асновы пабудовы прамовы, асаблівасці яе зместу, афармлення і агучвання (вымаўлення), аналізуе мову, рытмічнасць і перыядычнасць маўлення, сродкі ўздзеяння на слухачоў. Поспех аратара, як сцвярджае Цыцэрон, у многім залежыць ад яго ўмення карыстацца словам, моўнага багацця. Аратару неабходна ўдасканальваць дыкцыю, развіваць маўленне, трэніраваць памяць. Знешні выгляд аратара таксама павінен быць прыемным для слухачоў. Мае значэнне і яго манера паводзін – уменне валодаць позіркам, трымацца проста і спакойна. Аратар павінен пераканаць слухачоў, прынесці ім асалоду і падпарадкаваць сабе.

У трактаце “Брут” Цыцэрон апісвае гісторыю грэчаскага і рымскага красамоўства,  расказвае пра славутых аратараў, аналізуе асаблівасці іх стылю, адзначае адметнасці кожнага з іх.

Трэці трактат “Аратар” прысвечаны аналізу стылю прамовы. Стыль выступлення, на думку Цыцэрона, вызначаецца зместам прамовы, намерам аратара, мэтай выступлення. Асноўная мэта аратара – пераканаць слухачоў, аказаць на іх уражанне прыгажосцю і вытанчанасцю свайго маўлення, захапіць і ўсхваляваць узвышанасцю сваіх разважанняў. Разглядаецца таксама тэорыя рытму і перыядызацыі маўлення.

Бліскучы стыліст, майстар публічнага слова, Цыцэрон па праву лічыцца аўтарам узорнай лацінскай прозы.

Рымскую тэорыя красамоўства развіваў таксама Марк Фабій Квінтыліян (35 – к. 100 г. н.э.), відны аратар і настаўнік рыторыкі. У сваёй асноўнай працы “Настаўленне аратару” у 12 кн. ён падагульняе вопыт старажытнагрэчаскай і рымскай рыторыкі. Гэта сістэматызаваны выклад аратарскага мастацтва, у ім аналізуюцца тэорыя і практыка красамоўства, разглядаюцца праблемы педагогікі, этыкі, падаецца характарыстыка рытарычных школ, стыляў. У 1-й кнізе ён піша пра пачатковае навучанне дзяцей, у 2-й – навучанне ў рытара, з 3-й па 7-ю апісваюцца першыя два этапы падрыхтоўкі да выступлення – інвенцыя і дыспазіцыя, з 8-й па 11-ю --  элакуцыя і меморыя, у 12-й кнізе падаецца партрэт дасканалага аратара.

Аснову гэтай кнігі складаюць прынцыпы і нормы, выпрацаваныя старажытнагрэчаскай рыторыкай і абгрунтаваныя Цыцэронам. Квінтыліян лічыць, што рыторыка – мастацтва гаварыць прыгожа. Гэта навука і мастацтва, саюз слова і думкі. Каб стаць аратарам, неабодныя і прыродныя здольнасці, і навучанне. Мэта выхавання і адукацыі будучага аратара – падрыхтоўка да грамадскай дзейнасці на дзяржаўнай службе, у судзе, у галіне культуры і адукацыі. Кожны аратар павінен валодаць глыбокімі ведамі і высокімі маральнымі якасцямі. Квінтыліян распрацаваў праграмы навучання, метады трэніроўкі, віды дзейнасці пры засваенні аратарскага майстэрства.

Квінтыліян выдзяляе пяць раздзелаў рыторыкі: вынаходніцтва, размяшчэнне, выклад, запамінанне, вымаўленне. Мэта аратара – павучаць, абуджаць, прыносіць асалоду. Апісвае тры тыпы прамовы: доказная (пахвала або асуджэнне), разважлівая (дарадчая), судовая (абарончая і абвінаваўчая), разглядае кампазіцыю і структуру прамовы, падрабязна аналізуе змест усіх этапаў падрыхтоўкі да выступлення.

Быць красамоўным, адзначае Квінтыліян, – значыць выражаць свае думкі праз слова ясна, дакладна, праўдзіва, прыгожа і прыстойна, у адпаведнасці з мэтай і намерам, прыносіць слухачам здзіўленне і задавальненне. Да недахопаў маўлення ён адносіць непаўнату, аднастайнасць, расцягнутасць. Да прыгажосці маўлення ён далучае жывое выяўленне прадметаў, узнаўленне жывых малюнкаў, якія выклікаюць эмоцыі. Асаблівую ролю пры гэтым адыгрываюць тропы і фігуры, вучэнне аб якіх падрабязна выкладае Квінтыліян.

Аналізуе Квінтыліян тыпы аратараў і стылі аратарскага маўлення (атычны, азіяцкі і радоскі). Неабходна прымаць пад увагу не толькі тое, хто гаворыць, але і за каго, перад кім, аб чым, а таксама месца і час выступлення.

Сачыненне Квінтыліяна ахоплівае ўвесь шлях падрыхтоўкі аратара. Яго каштоўнасць у тым, што аўтар не абмяжоўвае красамоўства сумай рытарычных правіл, а заклікае да ўсебаковага выхавання аратара, спалучае рытарычныя праблемы з педагагічнымі.

Такім чынам, распрацоўка тэорыі і практыкі красамоўства, вывучэнне яго гісторыі ў Старажытным Рыме сведчыць аб тым, што красамоўства адыгрывала значную ролю ў палітычным жыцці, судовай практыцы і духоўнай культуры рымскага грамадства.

 

Новы этап у развіцці навукі аб красамоўстве – сярэдневяковая рыторыка. Яна пераняла асноўныя нормы антычнай рыторыкі, але набыла новыя рысы. На змену дэмакратычных форм кіравання    прыходзіць манархія. Паколькі дзяржава стала манархічнай, у ёй не было цікавасці да грамадскіх дыскусій, таму палітычнае і судовае красамоўства знікае. Захоўваюцца хвалебныя прамовы, у якіх услаўляецца манарх.

У гэты ж час шырока распаўсюджваецца хрысціянства, у сувязі з чым развіваецца новы тып прамовы – царкоўная пропаведзь, у якой даецца тлумачэнне гэтага рэлігійнага вучэння. Узнікае асобны раздзел багаслоўя – гамілетыка, у якой вывучаецца тэорыя і практыка царкоўнай пропаведзі. Св. Аўгусцін у сачыненні “De doctrina Christiana” стварае ўводзіны ў хрысціянскую (царкоўную) рыторыку. Найбольш вядомыя хрысціянскія прапаведнікі – візантыец Іаан Златавуст, прадстаўнік заходне-хрысціянскай царквы Аўгусцін Блажэнны, кіеўскі мітрапаліт Іларыён, епіскап Кірыл Тураўскі.

Неабходна адзначыць, што ў эпоху Сярэдневякоўя найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця рыторыкі былі на Беларусі і Ўкраіне, так як тут, нягледзячы на існаванне манарха, былі яшчэ элементы дэмакратычнага ладу. Напрыклад, у Полацкім княстве быў падзел улады – заканадаўчая ўлада належала народнаму сходу (вечу), які аб’яўляў войны, заключаў мір, запрашаў або выганяў князя. Князю належала выканаўчая ўлада. Гэтыя традыцыі захаваліся і калі беларускія і літоўскія землі ў сярэдзіне 13 ст. увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага (беларускія землі займалі 2/3 тэрыторыі княства), пазней да іх далучылася і Кіеўскае княства. Быў створаны  звод заканадаўчых актаў “Статут Вялікага княства Літоўскага”, прызнаны адным з самых дасканалых у Еўропе. Таму лепшыя ўмовы для развіцця хрысціянскай пропаведзі былі ў беларускіх і ўкраінскіх рытараў. Іх пропаведзі пазбаўлены ўсхвалення манарха, а ў цэнтры іх увагі – унутраны, духоўны свет, сутнасць хрысціянскага вучэння. Пропаведзь мела вялікае выхаваўчае значэнне, яе функцыянальным прызначэннем у сярэдневяковым храмавым мастацтве было тлумачэнне сэнсу важнейшых падзей новазапаветнай гісторыі, пахвала адпаведнага гэтым падзеям свята. Царкоўна-багаслоўскае красамоўства, якое пачало развівацца як тэорыя і практыка пропаведзі, сфарміравала новы тып аратара-прапаведніка, самаахвярнага, бескарыслівага, напоўненага спачуваннем да бліжняга, абсалютна перакананага ў сваёй праваце, які адчувае сябе абароненым сілаю самога Бога.

Найбольш вядомымі прадстаўнікамі царкоўнага красамоўства на Беларусі былі Аўраам Смаленскі і Кірыл Тураўскі.

Кірыл Тураўскі (к.1130 – 1182 гг.) – асоба надзвычай шматгранная і адметная ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры. Нарадзіўся ў г. Тураве ў сям’і заможнага мешчаніна, атрымаў там грунтоўную адукацыю, пастрыгся ў манахі, пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Калі стаў тураўскім епіскапам, набыў вядомасць як прапаведнік, выступленні якога вызначаліся высокім аратарскім майстэрствам.

Таленавіты пісьменнік, выключны аратар, вядомы дзеяч хрысціянскай царквы, ён унёс значны ўклад у развіццё нашай духоўнай культуры. Кірыл  Тураўскі з’яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў царкоўна-багаслоўскага красамоўства ХП ст. Яму належаць 8 “Слоў” або павучанняў, 3 прытчы, каля 30 малітвваў. У сваіх творах Кірыл Тураўскі прытрымліваўся традыцый візантыйскай эпідэйктычнай прамовы, мэта якой – выказаць сваё бачанне дабра і зла, даць ім выразную ацэнку – пахвалу або ганьбаванне.

Адной з важнейшых умоў паспяховасці і эфектыўнасці эпідэйктычнай прамовы лічылася рэалізацыя рытарычнага прынцыпу блізкасці да слухача і, як вынік, устанаўленне камунікатыўнага кантакту з аўдыторыяй. Паказваючы ў сваіх “Словах..” – пропаведзях або царкоўных сказаннях змест той ці іншай евангельскай падзеі, Кірыл Тураўскі паспяхова звязвае мінулае з сучасным яму жыццём, імкнецца зрабіць слухачоў непасрэднымі сведкамі апісваемых падзей. З гэтай мэтай ён ужывае розныя прыёмы – выкарыстанне форм дзеяслова praesens historicum – цяперашняга гістарычнага (земля трепещет, прошю назарянина, дажь ми тело съняти), ужыванне слоў днесь, ныне, форм займенніка мы (Поидем же и мы нине, братие), імператыўныя дзеяслоўныя формы (не скърбите, нъ радуйтеся и веселитеся).

Для ўзмацнення мастацкага ўздзеяння слова прапаведніка Кірыл Тураўскі актыўна выкарыстоўваў разнастайныя сродкі экспрэсівізацыі маўлення – узнёслыя, высокія словы (велика, добра, славна, пречистей, дивно), алегарычныя вобразна-сімвалічныя формы (весна красуется), метафары-ўвасабленне (луна честь подавает, земля радуется), эпітэты (праведное солнце, душеполезные словеса), параўнанні (царское серебро – человеческие души), супрацьпастаўленні (крьстьяны малыя с великыми, нищая с богатыми) і інш.

У адпаведнасці з традыцыямі візантыйскага красамоўства “Словы..” Кірыла Тураўскага маюць трохчастковую будову, у іх актыўна выкарыстоўваюцца сінтаксічныя фігуры – рытарычныя тырады, анафара, эпіфара, паралелізм сказаў, шматзлучнікавасць і шматпрыназоўнікавасць, градацыя і ампліфікацыя, антытэза і інверсія.

Напісаныя для святочнага богаслужэння, “Словы..” Кірыла Тураўскага былі прасякнуты пафасам сцвярджэння хрысціянскіх ідэалаў і напоўнены шчырым і глыбокім пачуццём любві да чалавека, клопатам пра яго духоўную дасканаласць. Самай адметнай уласцівасцю пропаведзей К. Тураўскага з’яўляецца іх асаблівы настрой – урачыстасць, велічнасць і ўзнёсласць. Як выдатны помнік урачыстага царкоўнага красамоўства “Словы..” вызначаюцца, з аднаго боку, выкарыстаннем традыцыйных для візантыйскага панегірычнага красамоўства выяўленча-выразных сродкаў, але, з другога боку, адрозніваюцца самабытнасцю манеры выкладу і ўмелым, дарэчным выкарыстаннем гэтых сродкаў.

 

 

  1. Роля Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага, Л. Зізанія і інш. у развіцці і станаўленні моўнай культуры Беларусі ў ХVІ – ХVІІ стст.  Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, З. Бядулі і інш. пісьменнікаў у развіцці і ўдасканаленні беларускай літаратурнай мовы. Праблемы культуры слова і маўлення на старонках газеты “Наша ніва”. 

Наступны этап у развіцці рыторыкі – рыторыка эпохі Адраджэння. Фарміраванне капіталізму, эканамічнае і палітычнае развіццё прывялі да росту гарадоў, развіццю гандлю, што садзейнічала пашырэнню антыфеадальных, дэмакратычных настрояў, папулярызацыі свабоды, асабліва свабоды чалавека, свабоды слова. Гэта абумовіла зварот да антычнасці. Адраджэнне (Рэнесанс) пачалося ў Італіі ў 14 ст., у заходняй і цэнтральнай Еўропе – у 15-16 стст., у Расіі – у 17 ст.

У гэты час папулярным становіцца вывучэнне класічных моў. Друкуюцца кнігі антычных аўтараў. Адначасова развіваюцца нацыянальныя мовы, кнігадрукаванне, павышаецца цікавасць да ўласнай гісторыі, фарміруецца нацыянальная самасвядомасць. У сувязі з актывізацыяй грамадскага і культурнага жыцця ўзнікае цікавасць да красамоўства, адраджаецца аратарскае майстэрства.

У эпоху Адраджэння адбыўся адрыў рыторыкі ад філасофіі, логікі і права і збліжэнне яе з граматыкай і паэтыкай. Вялікая ўвага стала ўдзяляцца пісьмовай мове, менш развіваецца вуснае маўленне.

Рыторыка ХУІ ст. у Беларусі

Значны ўклад у развіццё тэорыі і практыкі красамоўства на Беларусі ўнеслі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш.

Як адзначаюць даследчыкі, у ХУІ – ХУП стст. у сувязі з пашырэннем адукацыі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага адбываецца росквіт рыторыкі і павышэнне яе ролі ў грамадстве. У многіх беларускіх гарадах (Полацку, Нясвіжы, Брэсце, Пінску, Мінску, Навагрудку, Слуцку, Жодзішках, Слоніме, Драгічыне, Вільні, Іўі, Шклове і інш.) адкрываюцца езуіцкія калегіумы, пратэстанцкія і праваслаўныя брацкія школы. Праграма навучання ў гэтых установах уключала граматыку, філасофію, матэматыку, геаграфію, астраномію, багаслоўе, рыторыку. Найбольш буйнымі адукацыйнымі цэнтрамі ВкЛ былі Віленская і Кіева-Магілянская акадэмія, у якіх вучыліся і выкладалі вядомыя майстры красамоўства М. Сматрыцкі, М. Сарбеўскі, К. Каяловіч, С. Полацкі, Ф. Пракаповіч і інш.

Базавы адукацыйны курс схаластычнай навучальнай установы складаўся з пяці класаў, вышэйшымі з якіх былі паэтыка і рыторыка. Даволі шматлікай і разнастайнай была рытарычная літаратура гэтага часу. Гэта былі лекцыі і падручнікі, напісаныя, у асноўным, на лацінскай мове (напр., курс лекцый С. Ляўксміна “Правілы рытарычнага мастацтва і аратарская практыка”, 1631-1635, падручнік Ф. Пракаповіча “Аб рытарычным мастацтве”, 1706 г.), дапаможнікі (кампендыумы), у якіх падаваўся тэарэтычны і практычны матэрыял (кампендыумы К. Каяловіча “Першая і другая частка рытарычных настаўленняў”, 1654 г., А. Рэйнгольда “Дапаможнік па рыторыцы .. для карыстання ў Слуцкім ліцэі”, 1629 г.),рытарычныя трактаты (А. Вардацкага “Палітычны аратар..”, 1660,М. Сарбеўскага “Аб фігурах думкі”, 1627 г. ), падручнікі па царкоўным красамоўстве (К. Каяловіча “Шэсцьдзесят спосабаў складання разнастайных сакральных прамоў”, 1645, І. Галятоўскага “Навука, або спосаб складання пропаведзей”, 1659), практычная рыторыка (М. Карвоўскі “Твор майстэрскага красамоўства”, 1692, С. Полацкі “Практычная рыторыка”, 1653).

Францыск Скарына (к.1490 – к. 1551 гг.) – выдатны беларускі асветнік, першадрукар, гуманіст, перакладчык, вучоны-энцыклапедыст. Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца. Закончыў філасофскі факультэт Кракаўскага ўніверсітэта і атрымаў вучоную ступень бакалаўра, пазней , ужо будучы доктарам філасофіі, у Падуанскім універсітэце абараніў дыплом доктара лекарскіх навук. У Празе заснаваў друкарню, дзе выдаў 23 перакладзеныя ім кнігі Бібліі, прыклаўшы да кожнай з іх прадмову і пасляслоўе, працаваў каралеўскім батанікам. У Вільні выдаў “Малую падарожную кніжыцу” і “Апостал”.

Ф.Скарына падкрэсліваў неабходнасць вывучэння рыторыкі, побач з граматыкай, дыялектыкай, арыфметыкай, геаметрыяй, астраноміяй і музыкай, у прадмове да Бібліі азначае рыторыку як красамоўства: “Аще ли же помыслиши умети риторику, еже ест красомовность, чти книги Саломоновы”.

Аналіз прадмоў і пасляслоўяў Ф. Скарыны, падрыхтаваных да перакладзеных і выдадзеных ім біблейскіх кніг, паказвае, што ён цудоўна валодаў тэорыяй і практыкай красамоўства. Яго творы можна назваць узорам рытарычнай прозы старабеларускага перыяду. Яны вызначаюцца строгасцю кампазіцыйнай будовы, якая адпавядае класічнай трохчастковай структуры. У сваіх тэкстах Ф.Скарына актыўна выкарыстоўвае рытарычную схему інвенцыі – этас, логас, пафас. Глыбока ўсведамляючы вялікую адказнасць сваёй працы, узрушаны высакароднасцю місіі перакладчыка Кнігі ўсіх часоў і народаў, Скарына напаўняе свае прадмовы страсным пафасам і эмацыянальнасцю, паказваючы сваю неабыякавасць да зместу твора. Шчырасць і сціпласць перакладчыка, яго сур’ёзнае стаўленне да сваёй працы, добразычлівасць павінны былі, несумненна, выклікаць пачуццё павагі і даверу. Эфектыўнасць выкладу ўзмацняецца яго аргументаванасцю, важкасцю доказаў, выкарыстаных Ф. Скарынам для пераканання чытачоў, якім ён адрасуе свае прадмовы і пасляслоўі.

Выдатны асветнік і пісьменнік, Ф. Скарына цудоўна ўсведамляў, што для дасягнення поспеху сваіх выданняў неабходна выклікаць цікавасць чытачоў, звярнуць іх увагу, пераканаць у вартасці і неабходнасці яго перакладчыцкай працы. З гэтай мэтай аўтар прадмоў і пасляслоўяў выкарыстоўвае прыёмы актывізацыі ўвагі. Скарына будуе свае прадмовы такім чынам, што яны пераўтвараюцца ў канструктыўны дыялог з чытачом, выкарыстоўвае для гэтага камунікатыўныя займеннікі мы, вы (мы, христиане, .. потребуем речи вечное душного спасения); дзеяслоўныя формы другой асобы, якія выражаюць зварот да чытачоў (А можете тым именем называти вси книги Ветхаго и Новаго закону); дзеяслоўныя формы першай асобы множнага ліку, якія называюць сумеснае дзеянне (Чтимы ж уставичне светое Еувангелие); формы загаднага ладу, якія перадаюць зварот да чытачоў (прочитай книги Иисуса Сирахова); форму пытанняў і адказаў, якая надае тэксту характар размовы (И что ест, чего в псалмох не найдешь? Там ест справедливость.); устаўныя канструкцыі, пабочныя і адасобленыя словы, словазлучэнні, якія носяць характар каментарыя і ствараюць уражанне непасрэднасці зносін з чытачом (.. грамматику, или, по рускы говорячы, грамоту; учити музики, то ест певници;).

З мэтай дасягнення займальнасці выкладу Ф. Скарына актыўна выкарыстоўваў разнастайныя сродкі выяўленчай выразнасці – тропы і фігуры. Нагляднасці выказвання, засваенню зместу праз канкрэтны вобраз садзейнічаюць ужытыя Ф. Скарынам параўнанні і супастаўленні (Яко бо злато искушается огнем, тако и святии божии терпением); эпітэты (учитель вселенский, живот вечный); перыфразы (брак духовный, хлеб небесный = вера); антытэзы (мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому).

Лепшаму засваенню зместу прамоў, іх выразнасці садзейнічае рытмізацыя маўлення, якую стварае аўтар, выкарыстоўваючы разнастайныя фігуры: анафару, паралелізм сказаў, эпіфару, інверсію, ампліфікацыю. Эмацыянальнасці выкладу спрыяе інтанацыйнае афармленне асобных сінтаксічных канструкцый, выкарыстанне рытарычных пытанняў і зваротаў. Ажыўляе апавяданне ў прадмовах Ф. Скарыны частае цытаванне вядомых біблейскіх выразаў.

Усё вышэй сказанае дае падставу сцвярджаць, што наш славуты першадрукар цудоўна валодаў асноўнымі прыёмамі красамоўства, быў добра знаёмы з традыцыямі класічнай рыторыкі, па-майстэрску выкарыстоўваў іх у сваіх прадмовах і пасляслоўях.

Культурна-асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны развіваў яго паслядоўнік, гуманіст, асветнік, гісторык, філосаф, сацыёлаг Сымон Будны (к. 1530 – 1593 гг.). Нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і дробнага шляхціча. Закончыў факультэт вольных мастацтваў Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, настаўнічаў у пратэстанцкай школе ў Вільні, быў кальвінісцкім прапаведнікам у Клецку. Заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў на беларускай мове “Катэхізіс”, “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам” і іншыя творы. Пасля стаў прадстаўніком рэфармацыйнага руху. У прысвячэннях і прадмовах да выдадзеных ім кніг, у прапаведніцкіх прамовах і дыскусіях ён паказаў высокія ўзоры прамоўніцкага майстэрства. Яго творы вызначаліся эмацыянальнасцю і пераканальнасцю доказаў, багатым інтанацыйным афармленнем, публіцыстычным пафасам і па-сапраўднаму мастацкай вобразнасцю. Яго заклікі да развіцця літаратуры і культуры на беларускай мове садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай свядомасці беларускага грамадства.

Васіль Цяпінскі (к. 1540 – к. 1604 гг.) – беларускі гуманіст, асветнік, рэфармацыйны дзеяч, таксама прадаўжаў культурна-асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны.Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна каля Лепеля ў сям’і небагатага шляхціча.

В. Цяпінскі паказаў сваё аратарскае майстэрства ў прадмове да “Евангелля”, у якой аўтар рашуча выступіў у падтрымку роднай мовы, супраць яе паланізацыі. З вялікім пачуццём нацыянальнай годнасці гаворыць ён пра слаўнае гістарычнае мінулае беларускага народа, усхвалявана і эмацыянальна заклікае захоўваць духоўную спадчыну свайго народа як частку агульнай славянскай культуры.

Пэўны ўклад у развіццё практыкі красамоўства ўнёсЛеў Сапега (1557 – 1633 гг.), канцлер Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў в. Астроўна на Віцебшчыне ў сям’і магната. Адукацыю атрымаў у Нясвіжы і Лейпцыгскім універсітэце. Быў прызначаны пісарам Вялікага княства Літоўскага, пасля – падканцлерам і, нарэшце, вялікім канцлерам. Пад яго кіраўніцтвам і з яго прадмовамі быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага. Выступленне Сапегі на Варшаўскім сейме 1588 года ў абарону Статута ВКЛз’яўляецца сапраўдным узорам парламенцкай прамовы

Творы аратарскага мастацтва ў к. ХУІ – пач. ХУП стст. выконвалі важную ролю ў барацьбе паміж прыхільнікамі і праціўнікамі царкоўнай уніі. Гэта палемічныя трактаты, пропаведзі, павучанні, казанні, пасланні, якія вызначаліся вострай рэлігійна-палітычнай накіраванасцю. Яны адрозніваліся высокім узроўнем прамоўніцкага мастацтва, многія з іх уяўлялі сабою ўзоры рытарычнай прозы і царкоўна-багаслоўскага красамоўства ХУІ – ХУП стст.

Таленавітымі майстрамі царкоўнага красамоўства былі пісьменнікі-палемісты, царкоўныя і дзяржаўныя дзеячы П.Скарга, І. Пацей,С. Зізаній, Х. Філалет, Л. Карповіч, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч .

Іпацій Пацей (1541 – 1613 гг.) – беларускі пісьменнік-палеміст, дзяржаўны, палітычны і царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў багатай сям’і, выхаванне і адукацыю атрымаў пры двары князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Скончыў Кракаўскую акадэмію. У 1589 г. быў прызначаны брэсцкім кашталянам. Пасля смерці жонкі пастрыгся ў манахі, узначальваў Уладзіміра-Брэсцкую епіскапскую кафедру. Быў адным з арганізатараў Брэсцкай уніі 1596 г., з 1599 г. – уніяцкім мітрапалітам.

Напісаў некалькі соцень прамоў і павучанняў, у якіх выступаў супраць прыхільнікаў праваслаўя. Яго творы па праву лічацца характэрнымі ўзорамі ўніяцка-каталіцкай рыторыкі к. ХУІ – пач. ХУП ст. У прамовах і павучаннях выкарыстоўвае разнастайныя моўна-выяўленчыя сродкі – іншасказанні і алегорыі, эпітэты, параўнанні, перыфразу, рытарычныя фігуры, імператыўныя формы, элементы размоўнага стылю, якія ўзмацнялі выразнасць, садзейнічалі стварэнню эмацыянальнага напалу апавядання, актывізавалі ўвагу чытача.

Пётр Скарга (1536 – 1612 гг.) – царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Нарадзіўся ў Польшчы ў шляхецкай сям’і. Атрымаў грунтоўную адукацыю, вучыўся ў Кракаве, Вене, Рыме. З 1568 г. стаў езуітам. Заснаваў калегіі ў Вільні і Полацку, выкладаў там. Быў першым рэктарам Віленскай і Кракаўскай езуіцкіх акадэмій.

Быў ініцыятарам і прапагандыстам Брэсцкай уніі 1596 г. Выдаў на польскай мове некалькі рэлігійна-палітычных твораў уніяцкага напрамку, якія былі перакладзены на беларускую мову І. Пацеем. Лічыцца прадстаўніком польскай і беларускай аратарскай прозы.

У сваіх творах П.Скарга выкарыстоўвае моўныя сродкі выяўленчай выразнасці – этыкетныя маўленчыя формулы, рытарычныя фігуры, элементы размоўнага сінтаксісу, якія садзейнічалі экспрэсівізацыі выкладу.

Пэўны ўклад у развіццё аратарскага майстэрства на Беларусі ўнеслі ў ХУП ст. пісьменнікі-палемісты.

Стафан Зізаній  (? -- ?) – царкоўны прапаведнік, беларускі пісьменнік-палеміст. Нарадзіўся ў сям’і дробнай шляхты ў Трокскім ваяводстве. Працаваў у брацкіх школах Львова і Вільні. Выдаў у 1595 г. на беларускай і польскай мовах “Катэхізіс”, у сувязі з чым быў пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы як ерэтык, але пасля апраўданы. Выступаў царкоўным прапаведнікам. У 1596 г. апублікаваў рэлігійна-філасофскі памфлет «Казанье святого Кирилла, патриарха Иерусалимского», у  якім выкрываў дзеянні носьбітаў феадальна-каталіцкай рэакцыі і вярхушкі праваслаўнай царквы. У сваіх творах С. Зізаній выкарыстоўваў тропы (эпітэты, параўнанні, метафару)  і фігуры (анафару, інверсію, антытэзу, ампліфікацыю, рытарычныя фігуры), традыцыйныя для царкоўнага красамоўства моўныя формулы і звароты.

Хрыстафор Філалет (? – к. 1624 г.) – царкоўны дзеяч, беларускі пісьменнік-палеміст. Яго “Апокрисис албо отповедь на книжкы о съборе Берестейскомъ” лічыцца выдатным творам антыуніяцкай публіцыстыкі і з’яўляецца ўзорам аратарскай прозы ХУІ ст. “Апокрисис” вызначаецца паслядоўнасцю і лагічнасцю выкладу, доказнасцю і абгрунтаванасцю асноўных палажэнняў, умелым выкарыстаннем разнастайных выяўленча-выразных моўных сродкаў.

Іван Мялешка (? – 1622 г.) – дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся на Слонімшчыне ў шляхецкай сям’і. Актыўна займаўся дзяржаўнай дзейнасцю – займаў пасады стольніка Гродзенскага павета, мазырскага падкаморыя, слонімскага маршалка, мсціслаўскага, брэсцкага, смаленскага кашталяна. Яму прыпісваецца “Прамова на варшаўскім сейме” 1609 г., у якой падаецца вострая сатыра на грамадска-палітычную сітуацыю ў Рэчы Паспалітай. Гэта пародыя на палітычную прамову, у якой актыўна выкарыстоўваюцца моўныя выяўленчыя сродкі (эмацыянальна афарбаваныя назвы, зніжаная лексіка, вобразныя параўнанні і супастаўленні, элементы размоўна-гутарковага стылю, прыказкі і прымаўкі).

Лявонцій Карповіч (1580 – 1620 гг.) – царкоўны дзеяч, беларускі пісьменнік-палеміст. Нарадзіўся на Піншчыне ў сям’і святара., вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596 г., абараняў на Варшаўскім вальным сейме праваслаўе. Садзейнічаў выданню “Фрынаса” і “Граматыкі” М. Сматрыцкага. За выданне палемічных твораў быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. З 1613 г. архімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, займаўся выдавецкай і навучальнай дзейнасцю праваслаўнага брацтва ў Вільні і Еўі. Напісаў “Казанне двое...”, “Казанне на пахаванне князя В.В. Галіцына”, прадмову да кнігі “Вертаград душэўны”. Лічыцца  майстрам царкоўнага красамоўства, у сваіх творах ужываў сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці – рытарычныя фігуры, анафарычныя зачыны, форму пытанняў і адказаў, інтэртэкстуальнасць,  паралелізм сказаў, апастрофу і інш., якія ствараюць эмацыянальнасць, узнёсласць выкладу, дынамічнасць апавядання, выразнасць маўлення.

 Мялецій Сматрыцкі (1577 – 1633 гг.) – беларускі царкоўны і грамадска-палітычны дзеяч, пісьменнік-палеміст. Нарадзіўся на Ўкраіне ў шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе і Віленскай езуіцкай акадэміі, вучыўся ў Нюрнбергскім, Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах. Атрымаў ступень доктара медыцыны. Працаваў у школе Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1617 г. пастрыгся ў манахі, стаў полацкім архіепіскапам. Аўтар палемічных твораў, накіраваных супраць уніяцтва: “Фрынас”, “Верыфікацыя нявіннасці”, “Эленхус” і інш. У 1626 г. прыняў унію і асудзіў сваю ранейшую дзейнасць. У мове сваіх твораў, якія лічацца ўзорам мовы аратарскіх пропаведзей таго часу,  выкарыстоўваў разнастайныя моўна-выяўленчыя сродкі – сінонімы, эпітэты, параўнанні, інверсію, градацыю, асіндэтон, полісіндэтон і інш.

Афанасій Філіповіч (к. 1597 – 1648 гг.) – беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў сям’і рамесніка. Пасля атрымання адукацыі настаўнічаў пры шляхецкіх дварах. У 1627 г. пастрыгся ў манахі віленскага Святадухаўскага манастыра, жыў у розных манастырах. За актыўную барацьбу супраць палітыкі польскага ўрада ў адносінах да царквы быў арыштаваны і высланы ў Кіеў, але хутка вярнуўся ў Брэст. За дапамогу казакам Б. Хмяльніцкага быў пакараны смерцю. Аўтар “Дыярыуша”, які лічыцца значным дасягненнем палемічнай літаратуры  і ўзорам старабеларускай турэмнай публіцыстыкі. У гэтай кнізе аўтар актыўна выкарыстоўвае сродкі эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі апавядання, асаблівасці жывой народнай гаворкі, элементы іншых моў, стылістычныя фігуры.

Значны ўклад у развіццё практычнай рыторыкі на Беларусі ўнёс выдатны філолаг, паэт, драматург, перакладчык, педагог і друкар Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629 – 1680 гг.). Нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі,  праграма якой прадугледжвала вывучэнне паэтыкі і рыторыкі, развіццё навыкаў паэтычнай творчасці, дэкламацыі і тэатральнай пастаноўкі. У 1656 г. Пятроўскі-Сітніяновіч стаў манахам Багаяўленскага манастыра ў Полацку і прыняў імя Сімяона Полацкага, якое стала і яго літаратурным псеўданімам. У брацкай школе пры манастыры ён пачаў педагагічную дзейнасць, дзе пашырыў праграму навучання, увёўшы курсы рускай і польскай моў, паэтыкі і рыторыкі. Ён арганізаваў пры манастыры школьны тэатр, у якім выкладаў асновы выразнага чытання, мастацкай дэкламацыі. Вучыў складаць прывітальныя дэкламацыі, у якіх услаўлялася радзіма і выказвалася вера ў лепшае будучае народа. Быў аўтарам паэтычных зборнікаў «Вертоград многоцветный», “Псалтырь рифмотворная”, “Рифмологион”, дэкламацыі “Метры”, п’есы “Комедия о блудном сыне”, трактата “Жезл правления”  і інш.

У другой палавіне ХІХ ст. далейшае развіццё практыка прамоўніцкага мастацтва атрымлівае ў творчасці Кастуся Каліноўскага (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч) (1838 – 1864 гг.) – таленавітага рэвалюцыйнага агітатара і публіцыста. Нарадзіўся ў маёнтку Мастаўляны Гродзенскага павета ў сям’і дробнай шляхты, у 1855 г. закончыў Свіслацкае павятовае вучылішча і адразу ж паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, а праз год – на камеральны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, па заканчэнні якога атрымаў ступень кандыдата права. Быў членам рэвалюцыйнага гуртка. Пасля вяртання на Беларусь заняўся актыўнай рэвалюцыйнай дзейнасцю, стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю. Узначаліў паўстанне 1863-64 гг. Пасля разгрому паўстання быў арыштаваны і пакараны смерцю ў Вільні.

 К. Каліноўскі валодаў незвычайнай здольнасцю пераконваць, захапляць сваімі ідэямі і выклікаць глыбокую веру ў вольнае жыццё. Сапраўдны майстар  рэвалюцыйнага прамоўніцкага мастацтва, ён пісаў на беларускай мове і распаўсюджваў пракламацыі і адозвы. З мэтай прапаганды рэвалюцыйных ідэй разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім пачаў выдаваць газету “Мужыцкая праўда”, якая мела вялікі поспех у народа, таму што была напісана на “сялянскай” мове – беларускай. Артыкулы, якія Каліноўскі друкаваў у “Мужыцкай праўдзе”, былі напісаны ў форме гутарак,  сяброўскай размовы з чытачом як добра знаёмым і блізкім чалавекам. Публіцыстыка Каліноўскага мела экспрэсіўную, эмацыянальна афарбаваную форму. У ёй актыўна выкарыстоўваліся разнастайныя выяўленча-выразныя сродкі, тропы, рытарычныя фігуры, формы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, парэміялагічныя і ідыяматычныя сродкі.

Значны ўклад у развіццё беларускага рэвалюцыйнага прамоўніцкага мастацтва ўнёс Францішак Багушэвіч (1840 – 1900 гг.) – беларускі пісьменнік, пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям’і дробнай шляхты. Пасля заканчэння Віленскай гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, адкуль быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Пасля вяртання на Беларусь настаўнічаў у Доцішках. Прымаў удзел у паўстанні 1863-64 гг., быў паранены, пераехаў на Ўкраіну. Закончыў Нежынскі юрыдычны  ліцэй, пасля працаваў следчым суддзёю на Ўкраіне, адвакатам пры акруговым судзе ў Вільні. Калі пакінуў службу, перабраўся жыць у фальварак Кушляны Ашмянскага павета.

З імем Ф. Багушэвіча звязана развіццё на Беларусі судовага прамоўніцкага мастацтва. Любоў да простага народа, заклапочанасць яго лёсам, імкненне палепшыць яго становішча прымушалі Багдановіча брацца за складаныя сялянскія справы аб “супраціўленні ўладам”. Як успаміналі яго сучаснікі,  Багушэвіч быў надзвычай красамоўны, яго выступленні ў судзе адрозніваліся глыбокім пранікненнем у сялянскую псіхалогію, разуменнем яго характару. Публіцыстычныя выступленні Ф.Багушэвіча ў абарону роднай мовы садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай свядомасці.

Майстрам рэвалюцыйнага прамоўніцкага мастацтва па праву лічыцца і Цётка (Алаіза Пашкевіч) (1876 -- 1916) – першая беларуская жанчына-пісьменніца і грамадскі дзеяч. Нарадзілася ў фальварку Пешчын Лідскага павета ў заможнай сялянскай сям’і. Закончыла Віленскую прыватную гімназію. Вучылася на вышэйшых педагагічных курсах у Пецярбургу. Вярнуўшыся на Беларусь, працавала настаўніцай, а пасля фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы, займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. Каб пазбегнуць рэпрэсій, вымушана была жыць у эміграцыі ў Польшчы, Германіі, Італіі. Нелегальна прыязджала на радзіму, удзельнічала ў выданні газет “Наша доля”, “Наша ніва”, выдавала часопіс для дзяцей і моладзі “Лучынка”. Яе выступленні на мітынгах і сходах вызначаліся рэвалюцыйнай палкасцю,  пафасам і эмацыянальнасцю. Яна валодала прафесійнымі навыкамі мастацкага чытання, высокім творчым узроўнем выканальніцкага майстэрства, многа працавала над стварэннем беларускага тэатра, над арганізацыяй першых школ на беларускай мове.

У час вайны працавала сястрой міласэрнасці на фронце, пасля – фельчарам у тыфозным бараку, сама захварэла на тыфус і памерла.

У Расіі развіццё навукі аб красамоўстве адносіцца да к. ХУП -- ХУШ ст.ст.

Феафан (Елісей) Пракаповіч (1677 – 1736 гг.) – выдатны дзяржаўны і царкоўны дзеяч. Ф. Пракаповіч -- палітык і гісторык, філосаф і матэматык, паэт і публіцыст, актыўны ўдзельнік і настаўнік “Вучонай дружыны Пятра І”. Нарадзіўся ў Кіеве. Вучыўся ў пачатковай школе Кіева-Брацкага манастыра, а пасля – у Кіева-Магілянскай акадэміі, працягваў вучобу за мяжой у Рыме ў езуіцкім Калегіуме св. Афанасія. У Кіеве працаваў прафесарам, пратэктарам, рэктарам Кіева-Магілянскай акадэміі, выкладаў паэзію, рыторыку, філасофію і этыку. Бліскучы аратар, Пракаповіч быў вядомым прапаведнікам, аўтарам філасофскіх, багаслоўскіх, палітычных і публіцыстычных трактатаў “Духовный регламент”, “Слово о власти и чести царской”, “Рассуждение о безбожии” і інш., павучальных “Слоў”, перакладчыкам філасофска-багаслоўскай літаратуры. Склаў трактат (звод лекцый) “О риторическом искусстве”. Абапіраўся на традыцыі антычнай рыторыкі. Звяртае асаблівую ўвагу на патрабаванні да формы і зместу прамовы, на доказнасць выкладу, аргументаванасць пасылак і вывадаў. Сістэмна апісвае асноўныя элементы красамоўства, разглядае вершаваныя памеры. Асобныя раздзелы “Рыторыкі” Пракаповіча прысвечаны аналізу жанравых разнавіднасцей выступлення: бытавога маўлення, урачыстай, забаўляльнай, эпідэйктычнай прамоў.

Станаўленне рыторыкі ў Расіі ў значнай ступені звязана з дзейнасцю Міхаіла Васільевіча Ламаносава (1711 -- 1765). М.В. Ламаносаў – першы рускі вучоны-прыродазнавец сусветнага значэння, мастак, гісторык, паэт, прыхільнік развіцця айчыннай асветы, навукі і эканомікі, заснавальнік малекулярна-кінетычнай тэорыі. Значны ўклад унёс Ламаносаў у развіццё граматыкі, стылістыкі і рыторыкі.

Сваю першую рыторыку “Краткое руководство к риторике на пользу любителей сладкоречия” Ламаносаў напісаў у 1743 г., калі яму было ўсяго 32 гады. У 1748 г. ён напісаў падрабязную (“пространную”) рыторыку “Краткое руководство к красноречию. Книга первая, в которой содержится риторика, показующая общие правила обоего красноречия, то есть оратории и поэзии, сочиненная в пользу любящих словесные науки”, якая мела бліскучы поспех і перавыдавалася двойчы пры жыцці аўтара і яшчэ сем разоў пазней. Гэта былі першыя друкаваныя, напісаныя на рускай мове, агульнадаступныя дапаможнікі па красамоўстве, якія сталі настольнай кнігай для многіх адукаваных чытачоў.

Змест як кароткай, так і падрабязнай рыторыкі сведчыць аб тым, што М.В. Ламаносаў быў добра знаёмы з класічнай рыторыкай, цудоўна ведаў сачыненні Арыстоцеля, Цыцэрона, Квінтыліяна і іншых аўтараў, абапіраўся на іх традыцыі. Ва ўступе да падрабязнай рыторыкі аўтар падае вядомае азначэнне красамоўства: “Красноречие есть искусство о всякой материи красно говорить и тем преклонять других к своему об оной мнению”. У гэтым азначэнні ён умела, арганічна злучыў значэнне ролі красамоўства, прынятае ў старажытнагрэчаскай рыторыцы (мастацтва пераконваць) і старажытнарымскай (мастацтва прыгожа гаварыць).

Услед за класічнай рыторыкай Ламаносаў сцвярджае неабходнасць для таго, хто жадае быць дасканалым рытарам, навучыцца ўсім навукам, а асабліва гісторыі і філасофіі. Для развіцця аратарскага майстэрства, як указвае Ламаносаў, патрабуецца пяць умоў: прыродныя здольнасці, навука, перайманне аўтараў, практыкаванні ў сачыненні, веданне іншых навук. Гэтыя разважанні, як бачна, супадаюць з поглядамі Цыцэрона на асобу аратара.

Пераклікаецца з антычнай традыцыяй і выдзяленне Ламаносавым трох тыпаў прамоў і вызначэнне іх мэты: указальная прамова (мэта – пахвала або асуджэнне) , дарадчая (угавор або адгавор) і судовая (апраўданне або абвінавачванне).

У падрабязнай рыторыцы Ламаносаў выдзяляе тры асноўныя, традыцыйныя для класічнай рыторыкі, часткі, якія ўключаюць тры этапы падрыхтоўкі да выступлення: 1) Аб вынаходніцтве; 2) Аб упрыгожванні; 3) Аб размяшчэнні. Першую частку Ламаносаў прысвячае мастацтву складаць прамовы, у другой  разглядае прыёмы ўпрыгожвання маўлення, у трэцяй апісвае спалучэнне частак прамовы ў адзінае цэлае. У кожнай частцы Ламаносаў падрабязна аналізуе змест адпаведнага этапа падрыхтоўкі прамовы.

Так, у першай частцы “Аб вынаходніцтве” ён гаворыць пра структуру ідэй, падзяляючы іх на простыя (тэрміны) і складзеныя (тэмы), разглядае агульныя месцы (топасы), паказвае, як развіваюцца ідэі, прыводзіць прыклады розных сілагізмаў, указвае на важнасць высокіх маральна-этычных якасцей аратара, які валодае сілай думкі, здольны прывесці важкія аргументы ў доказ сваёй праваты і вызначаецца страснасцю, пафаснасцю і эмацыянальнасцю выступлення.

У другой частцы “Аб упрыгожванні” Ламаносаў дае азначэнне ўпрыгожвання як выяўленне вынайдзеных ідэй прыстойнымі і выбранымі выразамі, якое залежыць ад чыстаты стылю (фарміруецца ў выніку грунтоўнага ведання мовы, частага чытання добрых кніг, зносін з адукаванымі людзьмі), ад мілагучнасці маўлення (абумоўлена правільным размяшчэннем складоў з націскам, выказванняў, перыядаў і іх частак, прыёмамі эўфаніі) , ад пышнасці слова, якую надаюць яму тропы і фігуры. Ламаносаў падрабязна разглядае  тропы і фігуры як асноўныя слоўныя сродкі ўпрыгожвання маўлення, распрацоўвае іх класіфікацыю і крытэрыі  размежавання.

Трэцяя частка “Аб размяшчэнні” прысвечана аналізу “соединения изобретенных идей в пристойный порядок” .

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Ламаносаў не  пераносіць механічна каноны класічнай рыторыкі на матэрыял рускай мовы, а ўмела прыстасоўвае асновы навукі аб аратарскім майстэрстве да нацыянальнай глебы роднай мовы. Ламаносаў, “бацька расійскага красамоўства”, як справядліва назваў яго Карамзін, ствараючы вучэнне аб аратарскім майстэрстве, абапіраўся на традыцыі антычнай рыторыкі, але імкнуўся надаваць гэтаму вучэнню нацыянальны характар, прымяніць яго да рускай літаратурнай мовы.

У сваёй рыторыцы Ламаносаў даў поўнае асвятленне асноўных этапаў падрыхтоўкі аратарскага выступлення, падаў сістэмнае апісанне якасцей прыгожага маўлення, разгледзеў розныя прыёмы і сродкі яго стварэння, паказаў характарыстыкі розных жанраў сучасных яму публічных выступленняў.

У ХІХ ст. у Расіі адна за адной выходзяць рыторыкі розных аўтараў. Аляксандр Іванавіч Галіч – выкладчык філасофіі ў Пецярбургскім універсітэце, расійскай і лацінскай славеснасці ў Царскасельскім ліцэі, адзін з настаўнікаў А.С. Пушкіна. Напісаў «Теория красноречия для всех родов прозаических сочинений» (СПб., 1830), у якой красамоўства называе навукай, якая вызначае прынцыпы арганізацыі празаічных тэкстаў. Галіч распрацоўвае прынцыпы пабудовы ўзорнай прамовы, выдзяляе і апісвае асноўныя якасці дасканалага аратарскага маўлення – чыстату, правільнасць, яснасць, пэўнасць і дакладнасць, адзінства тэксту, лаканічнасць, выразнасць, мілагучнасць. Аратар павінен імкнуцца да змястоўнага, немнагаслоўнага маўлення, максімальнай сэнсавай дакладнасці і выразнасці тэксту.

 Іван Іванавіч Давыдаў – вядомы рускі філолаг, акадэмік, аўтар прац па філасофіі, матэматыцы, класічных мовах. Напісаў «Чтения о словесности» (1837), у якіх разглядае як агульныя пытанні славеснасці, так і асновы арганізацыі выразных празаічных пісьмовых і вусных тэкстаў. Галоўнай якасцю выразных тэкстаў лічыць сэнсавую яснасць, дасягнуць якую дапамагаюць глыбокія веды і разуменне аўтарам прадмета выкладу: «Всё, что мы сами ясно понимаем, можем также ясно передать другим, если только вникаем в изложение». Яснасць і выразнасць маўлення павінна дапаўняцца правільнасцю, чыстатой і дакладнасцю. Давыдаў распрацаваў сістэму камунікатыўных якасцей узорнага аратарскага маўлення, апісаў моўныя сродкі яго ўпрыгожвання і стварэння выяўленчай выразнасці – фігуры слоў і фігуры думкі. 

У 1844 г. былі апублікаваны  “Правила высшего красноречия” Міхаіла Міхайлавіча Спяранскага, складзеныя на аснове прачытаных ім лекцый у Галоўнай семінарыі пры Аляксандра-Неўскім манастыры ў Пецярбургу. Неаднаразова перавыдавалася кніга “Опыт риторики”, напісаная першым рэктарам Харкаўскага ўніверсітэта акадэмікам Іванам Сцяпанавічам Рыжскім. У Маскоўскім універсітэце Аляксандр Фёдаравіч Мерзлякоў  напісаў “Краткую риторику, или Правила, относящиеся ко всем родам сочинений прозаических”. Прафесар Царскасельскага  ліцэя Мікалай Фёдаравіч Кашанскі склаў падручнікі агульнай і прыватнай рыторыкі, якія перавыдаваліся некалькі разоў. Прафесар Адэскага Рышэльеўскага ліцэя Канстанцін Пятровіч Зелянецкі напісаў “Исследование о риторике и ее наукообразном содержании и в отношении, какое имеет она к общей теории слова и логики”. Названыя рыторыкі працягвалі ў асноўным традыцыі класічнай рыторыкі.

У ХІХ ст. У Расіі актыўна развіваецца судовае красамоўства. Гэтаму садзейнічала ўвядзенне суда прысяжных, заснаванага на прынцыпе галоснасці і адвакатуры. Да гэтага часу адносіцца дзейнасць цэлай плеяды выдатных рускіх аратараў-юрыстаў: Коні, Плявака, Парахаўшчыкова, Андрэееўскага, Урусава, Арсеньева, юрыстаў-беларускаў Храптовіча, Даніловіча, Каліноўскага, Спасовіча, Багушэвіча і інш. Заснавальнікамі судовага красамоўства па праву называюць А.Ф. Коні і П.С. Парахаўшчыкова.

Анатолій Фёдаравіч Коні (1844 -- 1927)  -- выдатны юрыст, судовы аратар, выкладчык, ганаровы акадэмік “изящной словесности”. У артыкуле “Советы лекторам”, выдадзеным у зборніку “Избранные произведения: В 2-х тт. Статьи и заметки. Судебные речи”, ён сфармуляваў асноўныя прыёмы аратарскага майстэрства і прапанаваў рад слушных рэкамендацый па падрыхтоўцы да выступлення. Коні займаўся і педагагічнай дзейнасцю. Ён загадваў кафедрай аратарскага майстэрства на аратарскім факультэце ў Інстытуце жывога слова ў Петраградзе, выкладаў практыку і тэорыю аратарскага майстэрства.

Фёдар Нікіфаравіч Плявака (1842 – 1908 гг.) – выдатны судовы аратар. Асноўны ўпор у сваіх прамовах рабіў на фактар псіхалагічнага ўздзеяння на суд прысяжных. Умеў узнавіць на судзе карціну злачынства. Яго выступленні на судзе (ён быў адвакатам) вызначаліся высокім аратарскім майстэрствам, у іх актыўна выкарыстоўваліся моўныя выяўленча-выразныя сродкі, якія ўзмацнялі псіхалагічныя характарыстыкі ўдзельнікаў злачынства.

Пётр Сяргеевіч Парахаўшчыкоў  – аўтар кнігі “Заметки на суде”, выдадзенай пад псеўданімам П.Сергеич, у якой ён разглядае змест і  структуру судовай прамовы. Мэта судовага аратара – пераканаць суд, прысяжных засядацеляў у сваіх довадах. Для гэтага аратару неабходна самому перажыць тое, пра што ён гаворыць і перадаць прысяжным свой настрой. Важнейшай вартасцю прамовы з’яўляецца яе яснасць. Неабходна дасканала ведаць прадмет размовы, добра ведаць мову, мець багаты слоўнікавы запас, валодаць чыстатой і дакладнасцю маўлення.

Андрэеўскі Сяргей Аркадзьевіч (1847 – 1918 гг.) – лічыўся адным з бліскучых аратараў па крымінальных справах. Яго прамовы вызначаліся прастатой,  яснасцю, плаўнасцю і лагічнасцю выкладу, прадуманасцю кампазіцыі, вобразнасцю. Вялікае значэнне надаваў асобе падсуднага, ствараў яго яркі псіхалагічны партрэт, падрабязна аналізаваў абставіны, у якіх ён жыў і ўмовы, пры якіх учыняў злачынства. Вядомасць яму прынесла выступленне на судзе па справе Сары Бекер у абарону Мірановіча.

Урусаў Аляксандр Іванавіч (1843 – 1900 гг.) быў вядомы і як таленавіты абаронца, і як абвінаваўца. Поспех яму прынесла ўжо першае выступленне ў судзе ў абарону Маўры Молахавай.

Аляксандраў Пётр Акімавіч (1838 – 1893 гг.) стаў вядомым пасля суда па справе ў абвінавачванні В. Засуліч у спробе забойства Пецярбургскага граданачальніка Трэпава, дзе ён абараняў В. Засуліч. Яго прамовы вызначаліся грунтоўнай папярэдняй падрыхтоўкай, скрупулёзнай прадуманасцю, апрацаванасцю, зладжанасцю ўсіх частак.

Спасовіч Уладзімір Данілавіч (1829 – 1906 гг.). Лепшай яго прамовай лічыцца выступленне на судзе па справе аб забойстве Ніны Андрэеўскай. Яго прамовы адметныя даходлівасцю, яснасцю маўлення, лагічнасцю выкладу, стрыманасцю і роўнасцю інтанацыі.

5. У ХІХ ст. у Расіі даволі высокага ўзроўню развіцця дасягнула акадэмічнае красамоўства.. Яркімі прадстаўнікамі яго былі Мендзялееў, Ключэўскі, Ціміразеў, Боткін, Скліфасоўскі. Развіваецца парламенцкае красамоўства.

Нягледзячы на развіццё ў ХІХ ст. судовага, акадэмічнага і парламенцкага красамоўства, цікавасць да рыторыкі паступова страчваецца. Ужо ў канцы ХІХ ст. у назвах вучэбных дапаможнікаў слова рыторыка замяняецца словам славеснасць. У пачатку ХХ ст.  рыторыка лічыцца аджыўшай навукай, яе называюць старажытным аратарскім пылам.

У савецкі перыяд рыторыка выключаецца з вучэбнага плана вузаўскай і школьнай падрыхтоўкі як буржуазная навука, якая вучыць напышліваму і знешне прыгожаму, але беззмястоўнаму маўленню.

         Адраджэнне рыторыкі, якое пачалося ў 60-х г. XX ст., было абумоўлена дэмакратызацыяй грамадскага жыцця. Любая лібералізацыя сацыяльнай сістэмы абумоўлівае гуманізацыю грамадства. Калі ў палітычным жыцці ўдзельнічаюць шырокія масы розных сацыяльных пластоў, павышаецца інтарэс да індывідуума, кожны грамадзянін атрымлівае магчымасць выказаць сваю думку, і валоданне словам становіцца неабходнай умовай яго ўдзелу ў грамадскім жыцці.

 Рыторыку сталі паступова ўключаць у вучэбныя планы вышэйшай і сярэдняй школы. Рыторыку нашага часу называюць новай рыторыкай або неарыторыкай. Цэнтральнай яе праблемай з’яўляецца праблема маўленчага ўздзеяння і ўзаемадзеяння.

Дадатковы матэрыял

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У XVI ст. кнігадрукаванне вельмі хутка пашыраецца ў многіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага. Сярод знакавых выданняў таго часу –пратэстанцкі«Катэхізіс», падрыхтаваны на беларускаймовеСымонамБудным(1562),атаксамабеларускамоўнае«Евангелле»Васіля Цяпінскага (каля 1580 г.).

Пачынаючы з другой паловы XVI ст., на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўзрастае аўтарытэтпольскайкультурыі,адпаведна,польскаймовы,штобылозвязаназтагачаснай палітычнайсітуацыяй,упрыватнасці–зЛюблінскайуніяй1569г.Вынікамгэтагастала апалячваннеіакаталічваннебеларускаганасельніцтваізвужэннесфервыкарыстання беларускаймовы.Значнаскараціласяколькасцьдрукаванайлітаратуры,яксвецкай,такі рэлігійнай.Выкладаннеўнайбольшаўтарытэтныхнавучальных установах–езуіцкіх каледжах, – як і іншых каталіцкіх школах, вялося па-польску і па-лацінску.

  •  

беларускай мовы.Адсутнасць легальнай магчымасці развіваць культурубеларускага народа народнаймовеадыграласваюнегатыўнуюролюіперапыніластанаўленнеадзіных літаратурных нормаў мовы.

 

  1. Стварэнне навуковых асноў стылістыкі і культуры маўлення ў беларускай філалогіі ХХ ст. Навуковы ўклад беларускіх пісьменнікаў (Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, П. Глебка і інш.) у распрацоўку пытанняў культуры беларускай літаратурнай мовы.
  2.  
  3.  
  4.  
  5.  
  6.  
  7.  
  8.  
  9.  

Да Першайсусветнай вайны набеларускай мове выходзілігазеты«Нашадоля»,«Наша ніва»,«Беларус»,«Гоман»,«Дзянніца»іінш.,выдавалісяштомесячныячасопісы,у прыватнасці,«Саха»,прысвечанысельскагаспадарчайтэматыцы,атаксамамаладзёжныя часопісы«Лучынка»,«Раніца»іінш.Быліапублікаваныпершыябеларускіяпадручнікідля дзяцей(«чытанкі»КарусяКаганца,Цёткі,ЯкубаКоласа),брашурынарозныятэмы(утым ліку навукова-папулярныя), прысвечаныя вытворчасці, рамёствам, што спрыяла выпрацоўцы адпаведнайтэрміналагічнайлексікі.Друкавалісяперакладынабеларускуюмовутвораўз іншых моў, найперш з рускай, польскай, украінскай.

У гэты час істотна папоўніўся слоўнікавы склад нацыянальнай мовы–за кошт лексікі з тэрытарыяльных і прафесійных дыялектаў, запазычанняў з іншых моў, стварэння беларускіх наватвораў.

На пачатку XX ст. беларускія выданні друкаваліся як лацінскай, так і кірылічнай графікай, але паступова перавага аддавалася «грамадзянцы». На той час абедзве графічныя сістэмы былі ўжодобраадаптаваныдабеларускаймовы:быліпрапанаваныспецыяльныясімвалыдля абазначэнняспецыфічныхгукаў(напрыклад,[ў]),выключанылітарырускагаіпольскага алфавітаў, якія абазначалі неўласцівыя беларускай мове гукі і пад.

Важным крокам на шляху да стабілізацыі моўных нормаў стала стварэнне Б.Тарашкевічам «Беларускайграматыкідляшкол»(1918г.)–падручніка,уякімнанавуковайасновебылі распрацаваны і прыведзены ў сістэму правілы беларускай арфаграфіі, граматыкі, пунктуацыі.

  •  

Знакавай падзеяй першай паловы ХХ ст. з’явілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускагаправапісуіазбукі,штоадбыласяў1926г.Наканферэнцыібыластворана Арфаграфічнаякамісія(падкіраўніцтвамакад.С.Некрашэвіча),якаяўсціслыятэрміны падрыхтавала праект змяненняў беларускага правапісу, але па палітычных матывах ён не быў зацверджаны. У жніўні 1933 г. Саветам народных камісараў была прынята пастанова«Аб зменах і спрашчэннібеларускагаправапісу»,якаяістотнапаўплывалане толькінаарфаграфію беларускаймовы,алетаксамазакранулафанетыку,лексікуіграматыкумовы. Асноўныя змены заключаліся ў наступным: не адлюстроўвалася на пісьме аканне ў так званых«інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныхсловах»івытворныхадіх:пролетарыят, Комінтэрн,соўгас,комсамол;іншамоўныяўласныяназвынепадпарадкоўваліся аканню:Чэрэпанаў,Орджанікідзе,Жэлезноў;ліквідаваласяабазначэнненапісьме асіміляцыйнаймяккасці:свет,злёт,калоссе(раней–сьвет,зьлёт,калосьсе);не перадаваласяцвёрдасцьзычныхперадгукам[і]ўсловахіншамоўнагапаходжання: марксізм,сістэма, універсітэт (раней –марксызм,сыстэма, універсытэт) і інш. АднакгэтаяпастанованемеласілынатэрыторыіЗаходняйБеларусі,якаяда1939г. знаходзілася ў складзе Польшчы. Там беларускамоўнае асяроддзе працягвала арыентавацца на дарэформенны правапіс на аснове граматыкі Б.Тарашкевіча.

  •  
  •  

У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», што было выкліканаўзмацненнемнацыянальныхнастрояўуграмадстве,атаксамахваляйпрыняцця аналагічных законаў у іншых савецкіх рэспубліках. У адпаведнасці з законам беларуская мова атрымаластатусадзінайдзяржаўнаймовынатэрыторыіБеларусі.Аднакпасля агульнанацыянальнагарэферэндуму1995г.іўвядзенняўдзеяннезакона«Абунясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (1998) у краіне стала дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская.

  •  

 

Пытанні для самаправеркі

 

1.Як адбывалася станаўленне і развіццё тэорыі і практыкі рытарычнай дзейнасці ў Старажытнай Грэцыі?

2. Назавіце прадстаўнікоў старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага красамоўства.

3.Як развівалася красамоўства ў Старажытным Рыме?

4.Што характэрна для развіцця красамоўства ў эпоху Сярэдневякоўя і Адраджэння?

5.Як развівалася красамоўства і культура маўлення на Беларусі?

6.Ахарактарызуйце развіццё красамоўства ў Расіі.

 

 

ТЭМА 3. ПЫТАННІ КУЛЬТУРЫ МАЎЛЕННЯ Ў ПРАЦАХ ВЯДОМЫХ ВУЧОНЫХ. НАРОДНАЯ ЛІНГВІСТЫКА ПРА КУЛЬТУРУ СЛОВА.

 

План лекцыі

 

  1. Пытанні культуры маўлення ў працах вядомых вучоных. 
  2. “Народная лінгвістыка” пра культуру слова, ролю мовы ў жыцці грамадства.  
  3. Практычныя і тэарэтычныя задачы красамоўства  і культуры маўлення на сучасным этапе

 

  1. Пытанні культуры маўлення ў працах вядомых вучоных. 

Стылістыка як навука (а разам з ёй і культура слова, мовы) бярэ свой пачатак з антычнай і сярэднявечнай паэтыкі (навука аб паэзіі) і рыторыкі (навука аб сродках пераканання, метадах уздзеяння на масавую аўдыторыю). Тэрмін “стыль” замацоўваецца ва ўжыванні з ХІХ ст. для абазначэння індывідуальнага творчага почырку. З гэтага часу рыторыка змыкаецца са стылістыкай  як навука аб сродках выразнасці мовы і эфектыўнасці маўлення. Як асобны раздзел лінгвістыкі стылістыка афармляецца ў ХХ ст., калі значная ўвага моваведаў скіроўвалася ў бок вывучэння асаблівасцей функцыянавання мовы. Лінгвістычная стылістыка ў сучасным сэнсе пачынаецца з прац Ш. Балі (“Трактат па сучаснай стылістыцы”, 1909), робіцца асобным раздзелам мовазнаўства ў працах Пражскага лінгвістычнага гуртка. Афармленне стылістыкі было завершана ў канцэпцыі Вінаградава.

Першыя распрацоўкі праблем стылістыкі ў беларускай філалогіі адбыліся ў 20-30-я гады ХХ ст. Навуковае асэнсаванне пытанняў і праблем гэтай дысцыпліны адбылося ў пасляваенны час. Стылістычныя назіранні адлюстроўваюцца ў працах Ф. Янкоўскага, У. Анічэнкі, А. Аксамітава, Л. Антанюк, М. Бірылы, М. Булахава, Т. Бандарэнка, А. Баханькова, Л. Бурака, Я. Камароўскага, І. Германовіча, А. Жураўскага, А. Каўруса, Р. Клюсава, І. Лепешава, В. Ляпёшкіна, Б.Лапава, А. Міхневіча, А. Наркевіча, А. Падгайскага, Л. Шакуна, П. Шубы, А. Юрэвіч і многіх іншых беларускіх лінгвістаў, у перыядычных выданнях “Беларуская лінгвістыка”, “Беларуская мова”, “Культура мовы журналіста”, на старонках часопісаў “Полымя”, “Народная асвета”, у газетах “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета” і інш..

“Напачатку пытанні стылістыкі разглядаліся беларускімі мовазнаўцамі пераважна ў культурна-моўным, нарматыўным аспекце, а не функцыянальным. Потым, у 70-80-я гады, пачынаюць з’яўляцца даследаванні, у якіх закранаюцца пытанні функцыянальнай дыферэнцыяцыі сродкаў беларускай мовы”[1].

Перадумовай тэарэтычнага асэнсавання праблем стылістыкі як галіны аб стылістычных рэсурсах мовы, заканамернасцях іх функцыянавання ў розных тэкстах стала задача распрацоўкі адпаведнага курса ў вну і неабходнасць складання адпаведных вучэбных дапаможнікаў.

Першую спробу стварэння вучэбных дапаможнікаў па стылістыцы беларускай мовы зрабіў М.Я. Цікоцкі, які спачатку выдаў дапаможнік для газетных работнікаў “Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы” (Мн., 1958, 78 с.), а потым дапаможнік у 2-х частках для студэнтаў і настаўнікаў “Практычная стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1962, Ч. 1, 138 с.; 1965. Ч. 2, 187 с.). Адпаведны курс спачатку называўся практычнай стылістыкай, што абумоўлівала яго змест і структуру. Пазней Цікоцкі падрыхтаваў і вучэбны дапаможнік “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1976), дзе асвятліў агульныя паняцці гэтай навуковай дысцыпліны, падаў звесткі з гісторыі стылістычнай навукі. Акрамя таго, ім жа быў падрыхтаваны дапаможнік “Стылістыка публіцыстычных жанраў” (Мн., 1971) і манаграфія “Сугучнасць слоў жывых... Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры” (Мн., 1981).

Наступны дапаможнік – “Стылістыка беларускай мовы” А.А. Каўруса (Мн., 1980, 2-е выд. 1987) адрозніваецца ад вучэбнага дапаможніка Цікоцкага не столькі сваёй тэматыкаў, колькі шырокім падборам тэкстаў і заданняў для практычных заняткаў. Прыкладна ў такім жа плане выкананы і вучэбны дапаможнік А.К. Юрэвіч “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1983).

 

2.“Народная лінгвістыка” пра культуру слова, ролю мовы ў жыцці грамадства. 

Пытанні культуры слова, мовы цікавілі чалавека з даўніх часоў. Правілы гутаркі, маўлення складаліся ў народзе стагоддзямі. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні і перадаць свае назіранні, вывады ў запамінальнай, дасціпнай форме – праз прыказкі, прымаўкі і т.п. Народ даўно заўважыў, што мова – найважнейшы сродак зносін, і выказаў гэтую думку вобразна, дасціпна: язык і да Кіева давядзе; невядомая дарога на канцы языка. Народная мудрасць характарызуе такія асноўныя якасці маўленння, як дакладнасць, трапнасць: прамовіў, як стрэліў; сказаў, як цвіком прыбіў; змястоўнасць: пустая гаворка не пагаворка; звязнасць, лагічнасць выказвання: сказаў, як звязаў; гаворыць, як з кніжкі бярэ. І, наадварот, недарэчная, незмястоўная гаворка заслугоўвае асуджэння: язык аб зубы біць; сказаў,  як пугаю па вадзе пляснуў. Тут і ацэнка таго, хто ўмее гаварыць, любіць трапнае слова: без прыказкі і з лаўкі не зваліцца; язык як у адваката; скажа, як мёд пакажа. Тут і пра таго, хто можа балюча параніць словам: сказаў, як цвік у сэрца ўбіў; сказаў, як жарам у вочы сыпануў. Народная мудрасць перасцерагае нас: слова не верабей: выпусціш — не зловіш.

Як бачым, «народныя рэкамендацыі» ахопліваюць самыя істотныя аспекты ўжывання слова і даюць нам зразумець, што яно любіць, каб з ім абыходзіліся ўважліва, з адказнасцю, бо яно тоіць вялікую сілу, «лечыць і калечыць», можа выклікаць радасць і смутак, смех і слёзы, спагаду і гнеў…

Нам не раз даводзілася чуць, што чалавека сустракаюць па адзежы, а пазнаюць, ацэньваюць па розуме. Гэта значыць, па тым, што ён гаворыць і як ён гаворыць. У народзе ў такім выпадку кажуць: не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу; пазнаюць нашу дачку і ў андарачку; не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве. Кожны дзень нас ацэньваюць, пра нас мяркуюць не толькі па тым, як мы выглядаем, што мы робім, але і па стылі нашага маўлення, па нашай мове, па сказаным слове. І гэта не выпадкова. Наша маўленне адлюстроўвае нашу інтэлігентнасць або неінтэлігентнасць, гаворыць пра наш узровень адукацыі, выхавання, культуры. У маўленні чалавек праяўляецца як асоба. І гэта асабліва важна памятаць будучым настаўнікам, бо ўменне ўступаць у зносіны з іншымі членамі грамадства, выступаць публічна ўваходзіць у разрад іх прафесійна-дзелавых якасцей.

 

3.      Практычныя і тэарэтычныя задачы красамоўства  і культуры маўлення на сучасным этапе

Рыторыка, якая вучыць мастацтву пераконваць, мае вялікае значэнне для грамадскай і палітычнай дзейнасці. Уплываючы на грамадскую свядомасць, аратар фарміруе пэўную думку, меркаванне, якое, як  слушна сказаў Ласкаль, “кіруе” светам.

         Сучасная рыторыка даследуе структуру рытарычнай дзейнасці чалавека, рытарычныя каноны (правілы) пабудовы публічнага выступлення, апісвае сістэму найбольш эфектыўных і мэтазгодных моўных сродкаў уздзеяння на адрасата. Яна дае алгарытм маўленчых паводзін чалавека.

Практычнае значэнне рыторыкі ў тым, што яна павінна забяспечыць найлепшае разуменне паміж людзьмі, канструктыўнае вырашэнне канфліктаў.

Для прафесіі педагога, выкладчыка ўменне правільна і прыгожа гаварыць – функцыянальная неабходнасць, паколькі слова з’яўляецца асноўным інструментам іх прафесійнай дзейнасці.

 

Пытанні для самаправеркі

 

1. Адкажыце, хто распрацоўваў пытанні стылістыкі і культуры слова ў беларускім мовазнаўстве?

2. Успомніце, як акрэслівае ролю мовы, слова “народная лінгвітсыка”. Прывядзіце прыклады.

3. Акрэсліце задачы красамоўства і культуры маўлення на сучасным этапе.

 

Тэма 4.  КУЛЬТУРА ВУСНАГА ПУБЛІЧНАГА МАЎЛЕННЯ

 

План лекцыі

 

  1. Публічнае маўленне, спецыфіка вуснага публічнага маўлення.
  2.  Прафесійнае маўленне. Культура маўлення настаўніка. 
  3. Падрыхтоўка да публічнага маўлення.
  4. Аналіз і самааналіз праведзенага выступлення.

 

 

  1. Публічнае маўленне, спецыфіка вуснага публічнага маўлення.   

Зносіны паміж людзьмі рэалізуюцца ў пэўнай сітуацыі, якую называюць маўленчай, або камунікатыўнай.  Яе  асноўнымі  складнікамі  выступаюць:  тэма  –  мэта  –  месца  –  час  – суб’ект  (моўца)  –  адрасат  (слухач)  –  маўленне.  Адным  з  відаў  маўленчай  дзейнасці з’яўляецца публічнае маўленне.

Публічнае маўленне  –  гэта вуснае выступленне перад масавым слухачом; від кантактаў, сувязей з іншымі людзьмі, які ўяўляе сабой працэс перадачы і прыёму інфармацыі.

 

  1. Прафесійнае маўленне. Культура маўлення настаўніка. 

У  маўленні  чалавек  праяўляецца  як  асоба.  Асабліва  гэта  важна  памятаць  тым,  чый прафесійны  род  заняткаў  цесна  звязаны  з  маўленчай,  камунікатыўнай  дзейнасцю,  – настаўнікам,  юрыстам,  журналістам,  палітыкам,  дыктарам  радыё  і  тэлебачання, прапаведнікам,  бізнесменам  і  інш.  Для  іх  уменне  ўступаць  у  кантакты,  дзелавыя  зносіны, выступаць публічна ўваходзіць у разрад прафесійна-дзелавых якасцей. Прыгожая, дакладная мова, правільнае вымаўленне, веданне скарбаў мовы – паказчык не толькі культуры маўлення, але і агульнай культуры асобы.

Характэрныя прыметы вуснага публічнага маўлення:

 арыентацыя на вуснае маўленне;

 сітуацыйнасць;

 выкарыстанне як вербальных, так і невербальных сродкаў уздзеяння;

 папярэдняя прадуманасць, падрыхтаванасць;

 маналагічная форма;

 элементы дыялагізацыі;

 наяўнасць калектыўнага субяседніка;

 непасрэдная сувязь са слухачамі.

 

  1. Падрыхтоўка да публічнага маўлення.

Да асноўных фактараў паспяховага выступлення трэба аднесці:

  выбар  тэмы  выступлення  (тэма  павінна  адпавядаць  агульнай  падрыхтоўцы  і практычнаму вопыту прамоўцы, маўленчай сітуацыі і інтарэсам слухачоў);

  фармулёўка  тэмы  (павінна  быць  па  магчымасці  яркай,  вобразнай,  запамінальнай, палемічна завостранай, дакладнай і лаканічнай, «рэкламнай»);

  вызначэнне  агульнай  і  канкрэтнай  мэт  выступлення  (мэтавая  скіраванасць  і эфектыўнасць маўлення);

  падбор  матэрыялаў  (тэарэтычныя  і  эмпірычныя  крыніцы  назапашвання  матэрыялу, СМІ, інтэрнэт, ілюстрацыйны матэрыял);

  аналіз  выбранага  матэрыялу  (вызначэнне  ўласнай  пазіцыі,  фармулёўка  сваіх  думак, асэнсаванне прапанаваных ідэй з пазіцыі слухачоў);

 складанне плана (папярэдняга, рабочага, асноўнага; простага, складанага);

  кампазіцыя  (структура)  маўлення  (прынцыпы  паслядоўнасці,  лагічнасці,  эканоміі, узмацнення і інш., суадноснасць састаўных элементаў  кампазіцыі  –  уступу, асноўнай часткі, заключэння);

 метады падачы матэрыялу (індуктыўны, дэдуктыўны, гістарычны, метад аналогіі і інш.);

  моўнае афармленне публічнага выступлення (падрыхтоўка пісьмовага тэксту маўлення, слоўнае афармленне тэксту);

 аргументацыя (лагічныя і камунікатыўныя аргументы, доказы);

 авалоданне матэрыялам выступлення;

 кантакт са слухачамі (інтэлектуальны, эмацыянальны, візуальны, фанацыйны).

Трэба памятаць, што ўменне выступаць публічна –  гэта мастацтва, якім можна авалодаць толькі шмат і сістэматычна практыкуючыся, працуючы над сабой.

 

 

 

  1. Аналіз і самааналіз праведзенага выступлення.

Аналіз і самааналіз вуснага публічнага выступлення праводзіцца наступным чынам:

  • ці была тэма выступлення цікавай, актуальнай для слухачоў?
  • ці ўлічаны быў склад аўдыторыі, кантынгент слухачоў?
  • ці праходзіла выступленне па намечанаму плану? калі  -- не, то чаму?
  • ці ўлічаны быў узровень ведаў слухачоў? ці даходліва я гаварыў (-ла)?
  • ці быў кантакт з аўдыторыяй? калі – не, то што гэтаму перашкаджала?
  • ці пераканаўчым было выступленне? якія довады былі прапанаваны?
  • як я адчуваў (-ла) сябе ў час выступлення?
  • як я трымаўся (-лася) перад аўдыторыяй? якія жэсты ў мяне пераважалі?
  • што было ўдалага ў выступленні, у яго правядзенні? чаму я лічу гэта ўдалым?
  • якія былі недахопы ў правядзенні выступлення? чаму яны ўзніклі?
  • ці былі памалкі ў маўленні? якія памылкі? чаму яны ўзніклі?
  • якой была рэакцыя аўдыторыі на выступленне? ці былі рэплікі і пытанні слухачоў?
  • як я адказваў (-ла) на пытанні?
  • як бы я зараз адказаў (-ла) на пытанне, з якім не справіўся (-лася) ў аўдыторыі?
  • ці прытрымліваўся (-лася) адведзенага рэгламенту? ці ўклаўся (-лася) у адведзены час?
  • якая ацэнка вуснага выступлення ў цэлым?
  • які мой настрой пасля выступлення?
  • што трэба рабіць, каб наступнае публічнае выступленне было лепшым?

 

 

         Пытанні для самакантролю

 

1. Якую сітуацыю называюць маўленчай (камунікатыўнай)? Пералічыце яе асноўныя складнікі.

2. Што ўяўляе сабой публічнае маўленне? Якія характэрныя прыметы публічнага маўлення вы ведаеце?

3. У чым заключаецца ўменне выступаць публічна?

4. Назавіце і ахарактарызуйце  асноўныя фактары паспяховага выступлення.

5. Як вы рыхтуецеся да вуснага публічнага выступлення?

 

 

 

 

 

 

Тэма 5. АСНОЎНЫЯ КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ЯКАСЦІ МАЎЛЕННЯ.

ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ: АКЦЭНТАЛАГІЧНЫЯ І АРФАЭПІЧНЫЯ НОРМЫ

 

План лекцыі

 

  1. Паняцце культуры маўлення і асноўных камунікатыўных якасцяў маўлення. Правільнасць маўлення ў агульнай сістэме камунікатыўных якасцяў маўлення. Правільнасць маўлення і літаратурная норма. Паняцце нормы літаратурнай мовы. Тыпы моўных нормаў. Нарматыўнасць і варыянтнасць. Межы варыянтнасці нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
  2. Правільнасць маўлення і акцэнталагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага націску. Націск у словах і граматычных формах. Акцэнталагічныя памылкі. Акцэнтныя і акцэнтна-фанетычныя варыянты, зменлівасці акцэнталагічных нормаў.
  3. Правілы беларускай арфаграфіі (новая рэдакцыя).

 

 

  1. Паняцце культуры маўлення і асноўных камунікатыўных якасцяў маўлення. Правільнасць маўлення ў агульнай сістэме камунікатыўных якасцяў маўлення. Правільнасць маўлення і літаратурная норма. Паняцце нормы літаратурнай мовы. Тыпы моўных нормаў. Нарматыўнасць і варыянтнасць. Межы варыянтнасці нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце. Саламон Рысінскі адзначаў: «На мой погляд, ніякая рыса так не выдзяляе чалавека, як вялікае і цудоўнае ўменне перадаваць звязным маўленнем успрыняцце розумам і рабіць набыткам слухачоў думкі, выражаныя ўзвышанымі словамі, злучанымі заканамерна, гарманічна ўключанымі ў правілы размера. Такі прыём адлюстроўвае прыроджаную ўласцівасць навакольнага свету. Наколькі, такім чынам, горача люблю тых, хто шануе і паважае годнасць гэтага даравання, настолькі, наадварот, тых, хто альбо не разумее, альбо пагарджае такім цудоўным праяўленнем мастацтва, я адхіляю і ўпэўнены, што яны наўрад ці варты называцца людзьмі».

Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблем маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі.

Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». Задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у свядомасці слухача (чытача) узнікла такая ж інфармацыя, якую перадае той, хто гаворыць (піша). Практычна выходзіць так, што паміж інфармацыяй перададзенай (выражанай) і інфармацыяй, якая ўзнікла ў свядомасці слухача ці чытача, усталёўваецца большае ці меншае падабенства. І чым яно большае, тым лепш ажыццяўляюцца камунікатыўныя задачы, тым большыя дасягненні нават пры элементарным камунікатыўным акце: аўтар (адрасант) – тэкст – адрасат. Пры адсутнасці любога з названых кампанентаў элементарнага акта камунікацыі не адбудзецца. У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Вось чаму адна з асноўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы, а ў ВНУ ўдасканальваў бы іх. Гэта прадвызначыла правільную яе галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой, на думку Б.М.Галавіна, «не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць і г.д.».

Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Вядома, нормы мовы і маўлення мяняюцца ў адпаведнасці з агульнай дынамікай лексіка-фразеалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў мовы, яе граматычнага ладу. Усебаковае сінхронна-нарматыўнае, дынамічнае апісанне мовы само па сабе дае магчымасць убачыць яе блізкае мінулае і магчымае будучае. Правільнасць маўлення, такім чынам, заключаецца ў адпаведнасці яго матэрыяльнай структуры тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове.

Іншымі словамі кажучы, правільнае маўленне – гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы – гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы .

Арфаэпічныя нормы патрабуюць ад усіх носьбітаў мовы адзінага вымаўлення гукаў, гуказлучэнняў у словах і спалучэннях слоў. Правільнае літаратурнае вымаўленне – істотная адзнака культуры маўлення і культуры чалавека ўвогуле. Парушэнне арфаэпічных нормаў тлумачыцца ўплывам дыялектных рысаў роднай гаворкі, зблытаннем асаблівасцей беларускага і рускага літаратурнага маўлення і ўплывам арфаграфіі. Арфаэпічныя нормы прадугледжваюць: правільнае вымаўленне галосных, напрыклад: злучнік і часціца [і] пасля слова на галосны вымаўляюцца як [й]; галосны [у] не пад націскам вымаўляецца выразна; галосныя [о], [э], [а] не пад націскам вымаўляюцца як гук [а] і г.д.; правільнае вымаўленне зычных, напрыклад: [р] у беларускай мове толькі цвёрды; гук [дж] – цвёрдая афрыката, адзін непадзельны гук; гук [дз’] мяккая афрыката, адзін непадзельны гук і г.д.; правільнае вымаўленне спалучэнняў зычных, напрыклад: спалучэнні [дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны гук [чч] і інш.; правільнае вымаўленне асобных граматычных формаў, напрыклад: літаратурнае вымаўленне канчаткаў –ага, –ога, –яга ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў адпавядае напісанню; канчаткі –ы, –і ў назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў і дзеепрыметнікаў вымаўляюцца выразна пад націскам і не пад націскам.

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах (напрыклад, трэба кварт'ал, нельга кв'артал). Цяжкасці ў засваенні акцэнталагічных нормаў звязаны з тым, што ў беларускай мове націск свабодны, ці разнамесны (св'етлы – святл'ейшы). Побач з літаратурнай нормай сустракаюцца акцэнтныя варыянты, якія існуюць паралельна з нарматыўнымі (над'алей – надал'ей), і тыя, якія выходзяць за рамкі нормы (ж'ыхар – жых'ар), што звязаны з пранікненнем у літаратурную мову дыялектных слоў. Націск маюць толькі паўназначныя словы, непаўназначныя ж у якасці націскнога склада прымыкаюць да папярэдняга слова (энклітыкі) або да наступнага (праклітыкі).

Словаўтваральныя нормы ахоўваюць найбольш трывалыя, традыцыйныя ў беларускай літаратурнай мове словаўтваральныя тыпы – схемы пабудовы слоў пэўнай часціны мовы, якія супадаюць у словаўтваральных адносінах. Напрыклад, пры ўтварэнні аддзеяслоўных назоўнікаў, што абазначаюць асоб па дзеянні, названым утваральным словам з’ўляецца суфікс –льнік (збіраць, збіральнік), таму намінацыі тыпу збірацель, стварацель – адхіленне ад нормы. Словаўтваральныя нормы рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў складзе новага слова.

Марфалагічныя нормы замацоўваюць правільнае выкарыстанне моўных сродкаў паводле іх прыналежнасці да пэўных зменных часцін мовы. Цяжкасці ў засваенні марфалагічных нормаў звязаны з наяўнасцю ў мове варыянтных формаў, многія з якіх набылі функцыянальную нагрузку, сталі важным стылістычным рэсурсам мовы. Няўстойлівасць марфалагічных нормаў тлумачыцца ўздзеяннем дыялектаў (напрыклад, выкарыстанне парнага ліку: дзве баразне), асаблівасцю мовы-крыніцы, з якой запазычваюцца словы, сітуацыяй двухмоўя. Адхіленні ад нормы назіраюцца практычна сярод усіх зменных часцін мовы. Сярод назоўнікаў – ва ўжыванні слоў з неўласцівымі формамі роду (няправільна: залатая медаль, свойскі гусь), ліку (праменні, карэнні) і інш.; сярод прыметнікаў – ва ўтварэнні ступеняў параўнання (вышэй мяне, старэй мяне) і інш.; сярод дзеясловаў – ва ўжыванні складанай формы прошлага часу (яна была пайшла).

Сінтаксічныя нормы рэгулююць граматычную сувязь слоў у разнастайных прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, забяспечваюць правільнасць формы кіравання і дапасавання. У сінтаксісе, як і ў марфалогіі, даволі пашырана варыянтнасць спосабаў выражэння (дапускаецца: водзыў на аўтарэферат і водзыў аб аўтарэфераце). Пры выбары формы кіравання трэба звяртаць увагу не толькі на канкрэтны і граматычны змест канструкцыі, але і на семантыку слоў і іх сінтаксічныя патэнцыі. У многіх выпадках форма кіравання залежыць ад індывідуальных асаблівасцей як граматычна галоўнага слова, так і кіруемага кампанента. Напрыклад, існуе выразная розніца паміж формамі звяртаць (накіроўваць) увагу на каго, на што і засяроджваць увагу на кім, на чым. Норма кіравання тут мяняецца ў залежнасці ад лексічнага значэння дзеяслова. Вельмі часта парушаецца кіравальная сувязь у спалучэннях з дзеясловамі жартаваць, смяяцца, здзекавацца, кпіць, дзівіцца, глуміцца (няправільна смяяцца над чалавекам, жартаваць над хлопчыкам). Гэтыя дзеясловы ў беларускай мове кіруюць родным склонам з прыназоўнікам з. Часта дапускаюцца памылкі і пры выбары граматычнай формы дапасавання (пішуць, гавораць: тры вялікіх дуба, два поўных мяшкі). Паводле нормы пры дзейніку большасць (або меншасць, некалькі і інш.) + назоўнік у родным склоне множнага ліку выказнік выкарыстоўваецца пераважна ў форме адзіночнага ліку, калі: назоўнік абазначае неадушаўлёны прадмет (некалькі станкоў стаяла); пры слове большасць ёсць азначэнне (абсалютная большасць прагаласавала); выказнік выражаны дзеясловам (ці дзеепрыметнікам) залежнага стану (большасць кніг прачытана); выказнік папярэднічае дзейніку (прагаласавала большасць дэлегатаў). У іншых выпадках дапускаецца выкарыстанне выказніка ў множным ліку.

Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае вуснай і пісьмовай практыкай ужыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі. Часта сустракаюцца выпадкі нічым не апраўданага парушэння формы або семантыкі фразеалагізма. Параўнаем: Выступаў я з высокіх трыбун. Даказваў, прасіў, пераконваў, дык далі па карку: «На лёгкі хлеб захацеў?»; Мармытаў пад носам дзіцячыя песні. У першым сказе выкарыстаны фразеалагізм біць па карку, аднак яго нарматыўнае значэнне ‘набіць, пакараць; вызваліць ад пасады’з кантэксту не выяўляецца. Выраз ужыты няправільна. У другім сказе фразеалагізм выкарыстаны няправільна і недарэчна. Звычайна выслоўе пад носам ужываецца са значэннем ‘вельмі блізка, побач’; у прыведзеным кантэксце яно выяўляе зусім іншую семантыку – ‘ціха, сам сабе, нягучна’, якая характэрна для падобнага структураю фразеалагізма пад нос.

Лексічныя нормы выводзяць за рамкі ўжывання тыя адзінкі, якіх не прымае літаратурнамоўная практыка. У некаторых публікацыях сцвярджаецца, што лексічныя нормы быццам бы рэгулююць выбар слова, дыктуюць носьбітам мовы «свае ўмовы». Але з гэтым пагадзіцца нельга. Пісьменніцкая праца над словам паказвае, што замена аднаго слова другім, пошукі найбольш дакладнага і дарэчнага слова дыктуюцца не характарам нормы, а прынцыпам мэтазгоднасці. Так, у аповесці Я. Коласа «Адшчапенец» у першым варыянце было: Ён не бачыць плесені заскарузлага ў сваёй архаічнасці вясковага жыцця. Рыхтуючы тэкст да перавыдання, пісьменнік замяніў слова архаічнасць больш натуральным – старадаўнасць: яно ў кантэксце твора найбольш стылістычна апраўданае. Між тым слова архаічнасць не супярэчыла прадпісанням тлумачальнага слоўніка. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што выбар слова рэгулюецца не нормай, а мэтазгоднасцю. Лексічныя нормы ў шырокім плане – гэта правільнасць выбару слова і дарэчнасць прымянення яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях.

Стылістычныя нормы рэгулююць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару не толькі пэўных слоў і сінтаксічных канструкцый, але і марфалагічных формаў. Як вядома, кожны стыль мае свае нормы, свае, адметныя ад іншых стыляў, моўныя сродкі. Стылістычна абмежаваныя словы пазначаюцца ў слоўніках спецыяльнымі паметамі. Напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» паметай разм. (размоўнае) адзначаны шырокі пласт слоў або іх паасобных значэнняў, ужыванне якіх абмежавана гутарковым маўленнем. Гэта словы гарляк, гарлапан, гарладзёр, гарлапаніць, гарласты, гарлаць і інш. Але пры неабходнасці гэтыя і падобныя словы можна выкарыстоўваць у іншых стылях, калі гэта не будзе пярэчыць дарэчнасці як істотнай камунікатыўнай якасці маўлення.

Развіццё літаратурнай нормы – гэта, па сутнасці, станаўленне, развіццё і ўдасканальванне яе нормаў у адпаведнасці з патрэбамі грамадства і ў сувязі з унутранымі заканамернасцямі моўнага развіцця.

Пунктуацыйныя нормы рэгулююць пастаноўку знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, прызначанымі для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін ў грамадстве. Захаванне пунктуацыйных норм садзейнічае разуменню зместу напісанага, павышае культуру пісьмовага маўлення.

Арфаграфічныя нормы рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання формы слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

 

Асноўнай прыметай літаратурнай мовы з’яўляецца яе н а р м а т ы ў н а с ц ь.

Нормамі літаратурнай мовы  называюцца прынятыя, агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, форма-  і словаўтварэння, напісання. Афіцыйнае  прызнанне  нормы  называецца  кадыфікацыяй,  г.  зн.  норма  фіксуецца  ў граматыках, даведніках і слоўніках. Беларуская  літаратурная  мова  мае  свае  а р ф а г р а ф і ч н ы я ,  а р ф а э п і ч н ы я , г р а м а т ы ч н ы я ,  с л о в а ў т в а р а л ь н ы я ,  л е к с і ч н ы я ,  ф р а з е а л а г і ч н ы я , п у н к т у а ц ы й н ы я  і с т ы л і с т ы ч н ы я  нормы.

  Арфаграфічныя  нормы  патрабуюць  аднастайнага  напісання  ў  адпаведнасці  з

устаноўленымі  правіламі.  Гэтыя  нормы  ўласцівыя  пісьмовай  мове  і  рэгламентуюцца ўзаконеным  правапісам.  Парушэнне  арфаграфічных  нормаў  найчасцей  абумоўлена ўздзеяннем роднасных моў, дыялектаў (гаворак), а таксама ўплывам вымаўлення.

  Арфаэпічныя  нормы  патрабуюць  адзінага  вымаўлення  галосных  і  зычных  гукаў,  іх спалучэнняў  у  словах  і  словазлучэннях.  Арфаэпічныя  нормы  ўласцівыя  вуснай  форме літаратурнай мовы і рэгламентуюцца правіламі беларускага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы дапаўняюцца  акцэнталагічнымі,  якія  прадугледжваюць  правільную  пастано ўку  націску  ў словах.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы

  У беларускай літаратурнай мове ў адных выпадках напісанне адпавядае вымаўленню, а ў другіх вымаўленне не супадае з напісаннем.

Існуюць  адзіныя,  абавязковыя  для  ўсіх  носьбітаў  мовы  нормы  літаратурнага

вымаўлення.

1.  Поўнае аканне – супадзенне ненаціскных галосных [о], [э] ў гуку [а]. Галосныя [о], [э] пасля  цвёрдых  і  зацвярдзелых  зычных  ва  ўсіх  ненаціскных  складах  вымаўляюцца  як  [а]: моладзь  –  малады,  цэгла  –  цагляны. У адрозненне ад рускай мовы, аканне ў беларускай мове перадаецца  на  пісьме.  Аднак  у  большасці  запазычаных  слоў  ненаціскное  э  захоўваецца: дэпазіт, рэсурс (але: рамонт, адрас, харатар, літаратура і інш.)

2.   Няпоўнае яканне  –  супадзенне  [о],  [э]  пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам у гуку [а], што на пісьме абазначаецца літарай я:  вецер – вятры, лес – ляснік, светлы –  святлець,  месца  –  мясціна.  У  іншых  ненаціскных  складах  вымаўляецца  гук  [э],  што  на пісьме  перадаецца  літарай  е:  хлопец,  восень,  зеленаваты.  Яканню  падлягае  і  вымаўленне службовых слоў у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы (адно фанетычнае слова):  [н’а бы́ў] ,  [б’ассно́ў] .  Аднак  на  пісьме  гэтая  з’ява  не  перадаецца.  Яканне  не  пашыраецца  на большасць слоў неславянскага паходжання: метро, сегмент, генетыка.

3.   Ненаціскны  гук  [і]  ў  пачатку  слоў  змяняецца  на  [й],  калі  папярэдняе  слова

заканчваецца на галосны, і на  [ы], калі на зычны: на [й]грышчы, сястра [й] брат,  ён [ы]шоў, стол [ы] крэсла. Пасля [г], [к], [х] змена [і] на [ы] не адбываецца: Мінск і Гродна.

4.   Гук  [г]  –  фрыкатыўны, працяжны. У нешматлікіх  запазычаных словах ён выбухны: ганак, гузік, гонта, гуз, гарнец, мазгі, швагер. Перад звонкімі зычнымі ў сярэдзіне многіх слоў, найчасцей запазычаных, глухі [к] вымаўляецца як выбухны [г]: ане[г]дот, ва[г]зал, э[г]замен, э[г]зотыка.

5.   Звонкія  зычныя  на  канцы  слоў  і  перад  глухімі  ў  сярэдзіне  слова  вымаўляюцца  як адпаведныя  глухія:  сувя[с’]  (сувязь),  дахо[т]  (даход),  на[т]косніца  (надкосніца),  сту[ш]ка (стужка).  Глухія  перад  звонкімі  змяняюцца  на  звонкія:  бара[дз’]ба  (барацьба),  про[з’]ба (просьба), фу[д]бол (футбол).

6.   Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя, а свісцячыя перад шыпячымі –  як  шыпячыя:  [шч]ытаць  (счытаць),  на  до[сц]ы  (на  дошцы),  збірае[сс]я  (збіраешся), перапі[шч]ык (перапісчык), пя[шч]аны (пясчаны).

7.   Свісцячыя  [з],  [с],  [дз],  [ц]  перад мяккімі, акрамя  [г’],  [к’],  [х’], вымаўляюцца мякка: [с’]вятло,  [дз’]веры,  [ц’]вік,  [з’]вінець.  Такое  памякчэнне  зычных  распаўсюджваецца  і  на прыназоўнікі: [з’] людзьмі,  [б’аз’]літасці,  акрамя прыназоўнікаў праз  і  цераз:  праз цябе,  цераз лес. Але: [с]хема, [с]кепсіс, [з]гіб.

8.   Вымаўленне некаторых спалучэнняў гукаў не cупадае з напісаннем:

  [дч],  [тч]  вымаўляюцца  як  падоўжаны  гук  [ч]:  пераплё[чч]ык  (пераплётчык),

дара[чч]ык (дарадчык);

  [дц],  [тц]  вымаўляюцца як падоўжаны гук  [ц]:  у пала[цц]ы  (у палатцы),  а[цц]ягваць (адцягваць);

 [дс], [тс] вымаўляюцца як гук [ц]: грама[ц]кі (грамадскі), спар[ц]мен (спартсмен);

  спалучэнні  [жс],  [шс]  паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны гук  [с], а  паміж галосным і зычным – як адзін гук [с]: вучы[сс]я (вучышся), белаве[с]кі (белавежскі);

  спалучэнне  [чн]  вымаўляецца  нязменна:  ру[чн]ік,  яе[чн]я,  мало[чн]ы  (параўн.  рус.: молочный – моло[шн]ый).

  Усе  пазіцыйныя  чаргаванні  падпарадкоўваюцца  асноўным  фанетычным  законам беларускай літаратурнай мовы, што і вызначе яе спецыфіку ў параўнанні з рускай мовай.

Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя:

1. Аканне і яканне. У ненаціскным становішчы пасля цвёрдых зычных [о], [э] змяняюцца на  [a]:  мет[о]дыка  –  мет[а]дычны,  ац[э]нка  –  ац[а]ніць.  Пасля  мяккіх  зычных  чаргаванне адбываецца  толькі  ў  першым  складзе  перад  націскам:  [в’э]ды  –  [в’а]домы,  [дз’э]ці  –[дз’а]цінства.

2. Прыстаўныя галосныя. Прыстаўныя [і], [а] з’яўляюцца перад збегам зычных у словах, якія пачынаюцца з санорных [м], [л], [р]: імгненне, амшара, ільгота, іржа, аржаны. У моўнай плыні  прыстаўныя  галосныя  знікаюць,  калі  папярэдняе  слова  заканчваецца  на  галосны  гук: шмат  ільну  –  многа  льну,  пад  ільдзінай  –  вялікая  льдзіна.  Не  ўжываюцца  прыстаўныя галосныя перад спалучэннямі зычных пасля прыставак на галосны і ў складаных словах, калі першая  частка  складанага  слова  заканчваеццца  галосным:  зардзецца,  вокамгненна, абыржавець.

3.  У  беларускай  мове,  у  адрозненне  ад  рускай,  найбольш  пашыраны  словы  з

поўнагалоснымі  спалучэннямі:  серада,  сорам,  вораг,  палон,  салодкі,  галоўны,  сярэдні, узнагарода,  скарачэнне  (параўн.  рус.  среда,  срам,  враг,  плен,  сладкий,  главный,  средний, награда, сокращение).

4.  Зацвярдзелыя зычныя  [ж],  [ш],  [ч],  [дж],  [р],  [ц]:  чытанне,  рэжым,  цацка,  каледж,шэфства.  У  рускай  мове ўжываецца як цвёрды гук  [р], так і мяккі  [р’]:  развитие,  рассказ,режим, реакция; гук [ч’] заўсёды мяккі: человечность, чтение, чувство.

5. Цвёрдыя губныя зычныя на канцы слова, а таксама перад [j]: сем, сорам, дроб, россып, б’е і пад.

6.  Дзеканне  –  змена  гука  [д]  пры  змякчэнні  на  [дз’]:  даход  –  аб  даходзе,  два  –  дзве; цеканне – змена гука [т] пры змякчэнні на [ц’]: попыт – аб попыце. 

7. У беларускай мове шэсць афрыкат (злітных, непадзельных гукаў) –  [дж],  [дз’],  [дз],  [ц], [ц’],  [ч]:  бюджэт,  дзейнасць,  пэндзаль,  лекцыя,  памяць,  вучань, а ў рускай толькі дзве –  [ц]  і [ч’].

8.  Гукі  [г],  [г’]  у  беларускай  мове  фрыкатыўныя:  готыка,  градус,  гімнаст,цагельня . Выбухны [ґ], тыповы для рускай мовы, вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных  словах: газа, гонта, ганак, гвалт.

9. Беларускай мове ўласцівы гук [ў] (у нескладовы), які паходзіць з гукаў [у], [л], [в]: урок –на ўроку, слава – слаўны, вучыла – вучыў.

10.  Падаўжэнне  зычных  гукаў.  Зычныя  [ж],  [з’],  [дз’],  [л’],  [н’],  [с’],  [ц’],  [ч],  [ш] падаўжаюцца  ў  пазіцыі  паміж  двума  галоснымі  гукамі:  збожжа,  рыззё,  асяроддзе,  ралля,абагульненне, калоссе, пачуцці, ноччу, мышшу.

11.  Прыстаўныя зычныя  [в],  [г],  [j]. Прыстаўны  [в]  узнікае перад націскнымі галоснымі [о],  [у]  у  пачатку  слова  (возера,  вобыск,  вугаль)  і  не  развіваецца  перад  прэфіксальным  [у] (ураджай,  указ), перад  [у], што паходзіць з  [в]  (урач,  улада), а таксама ў словах неславянскага паходжання (опера, універсітэт). Прыстаўны [г] ужываецца ў асобных словах: гэй, гоп, гэты, гэтулькі,  гэта,  Ганна. Прыстаўны  [j] узнікае перад націскным [і], які пачынае слова: [jі]ншы,[jі]хні. Не развіваецца прыстаўны перад  [і]  у  словах неславянскага паходжання і ў  словах з

прыстаўным [і]: інстытут, інтэлект, ільдзіна і пад.

  Граматычныя  (марфалагічныя  і  сінтаксічныянормы  патрабуюць  правільнага ўжывання  формаў  слова  і  спалучэння  слоў  у  словазлучэннях,  г.  зн.  яны  рэгулююць выкарыстанне  зменных  часцін  мовы,  граматычную  сувязь  слоў  у  прыназоўнікавых  і беспрыназоўнікавых  канструкцыях,  замацоўваюць  правільныя  формы  дапасавання  і кіравання.

  Словаўтваральныя  нормы  рэгулююць  выбар  словаўтваральных  сродкаў,  іх

размяшчэнне  і  спалучэнне  ў  складзе  новага  слова,  патрабуюць  выкарыстання  толькі адпаведных мадэляў і тыпаў пры словаўтварэнні. 

  Лексічныя  нормы  патрабуюць  правільнага  ўжывання  слоў  у  адпаведнасці  з  іх значэннем.

  Фразеалагічныя  нормы  рэгулююць  традыцыйнае,  замацаванае  практыкай  ужыванне фразеалагізмаў. Пры гэтым абавязкова ўлічваюцца структурна-граматычныя, семантычныя і спалучальныя асаблівасці фразеалагізмаў.

Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку.

  Стылістычныя  нормы  вымагаюць  правільнага  ўжывання  моўных  сродкаў  у адпаведнасці з выбраным тыпам і стылем маўлення, а таксама канкрэтнай моўнай сітуацыяй. Важна памятаць, што паняцце нормы ў некаторых выпадках не выключае варыянтнасці. Наяўнасць варыянтаў адлюстроўвае змены, якія пастаянна адбываюцца ў мове і паказвае на працэс станаўлення моўных адзінак.

 

Вылучаюцца  наступныя  камунікатыўныя  якасці  маўлення:  п р а в і л ь н а с ц ь, д а к л а д н а с ц ь,  л а г і ч н а с ц ь ,  д а р э ч н а с ц ь,  ч ы с ц і н я ,  б а г а ц ц е   (разнастайнасць), в ы р а з н а с ц ь , л а к а н і ч н а с ц ь  (сцісласць).

Названыя  якасці  маўлення  цесна  ўзаемазвязаны  і  ўзаемаабумоўлены,  выступаюць  у арганічным адзінстве.

 Правільнасць  маўлення  вызначаецца  адпаведнасцю  маўлення  нормам  літаратурнай мовы. Гэта камунікатыўная якасць маўлення лічыцца галоўнай. Пры адсутнасці правільнасці маўлення няма сэнсу гаварыць пра іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць і г. д.

Найважнейшай прыметай літаратурнай мовы з’яўляецца яе нарматыўнасць.

Нарматыўнасць  –  афіцыйная  замацаванасць,  традыцыйная  агульнапрынятасць  моўных нормаў.

Моўная  норма  –  гэта  агульнапрынятыя,  агульнапрызнаныя  маўленчай  практыкай  і заканадаўча  замацаваныя,  абавязковыя  для  ўсіх  носьбітаў  мовы  правілы  вымаўлення, словаўжывання, словаўтварэння, пабудовы словазлучэнняў і сказаў.

Характэрныя асаблівасці нормы сучаснай беларускай мовы:

 адносная ўстойлівасць;

 распаўсюджанасць;

 агульнаўжывальнасць;

 агульнаабавязковасць;

 адпаведнасць ужыванню, традыцыі і магчымасцям моўнай сістэмы.

Нормы дапамагаюць літаратурнай мове захаваць сваю цэласнасць і агульназразумеласць. Для  нормы  характэрна  стабільнасць,  устойлівасць  і  адначасова  дынамічнасць,  зменлівасць, варыянтнасць.

Варыянтнасць  нормы  –  разнастайнасць,  разнатыпнасць  моўных  нормаў;  паралельнае існаванне розных формаў і спосабаў выражэння аднаго і таго ж паняцця.

Варыянт  –  канкрэтная  рэалізацыя  моўнай  адзінкі,  яе  разнавіднасць.  Варыянты  могуць быць нарматыўнымі і ненарматыўнымі: кіламе́тр і кіло́метр, гліцэрына і гліцэрын.

Моўныя варыянты выяўляюцца на розных моўных узроўнях:

 фанетычным (льдзіна і ільдзіна, ржышча і іржышча, агурок і гурок);

 лексічным (працэнт і адсотак, выбі́тны і выдатны);

 фразеалагічным (лынды біць і бібікі біць, гульма гуляць);

 акцэнталагічным (наво́кал і навако́л, за́ячы і зае́чы);

 марфемным (зімовы і зімні, астынуць і астыць);

 марфалагічным (назва і назоў, прывілея і прывілей);

 формаўтваральным (форм і формаў, сцяной і сцяною);

 сінтаксічным (ісці ў грыбы і ісці па грыбы).

Варыянты  фіксуюцца  слоўнікамі  сучаснай  беларускай  літаратурнай  мовы  з выкарыстаннем адпаведных памет.

Для ўдакладнення моўных нормаў рэкамендуецца карыстацца слоўнікамі і даведнікамі. Любое  адхіленне  ад  нормы  павінна  быць  сітуацыйна  і  стылістычна  апраўдана,  павінна адлюстроўваць рэальныя для мовы варыянтныя формы.

 

  1. Правільнасць маўлення і акцэнталагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага націску. Націск у словах і граматычных формах. Акцэнталагічныя памылкі. Акцэнтныя і акцэнтна-фанетычныя варыянты, зменлівасці акцэнталагічных нормаў.

Пэўныя цяжкасці ў правільнасці пастаноўкі націску выклікае яго рухомасць, магчымасць размяшчацца на любым складзе (двор – на двары´).

Адной з прычын няправільнай пастаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Параўнаем, бел. вярба′ - рус. ве′рба, дачка′ - до′чка і інш.

Некаторыя беларускія словы маюць адрозны націск ад адпаведных слоў з рускай мовы:

 

Табліца. Націск у беларускай і рускай мовах

 

Беларуская мова

Руская мова

аднаразо′вы

однора′зовый

адско′чыць

отскочи′ть

бо′сы

босо′й

во′льха

ольха′

вятры′

ве′тры

галаву′ (В. скл.)

го′лову

гліня′ны

гли′няный

дасу′ха

до′суха

зва′ла, гна′ла, бра′ла

звала′, гнала′, брала′

зво′ніць (3-я ас.)

звони′т

іме′нны

именно′й

імя

имя

кі′дацца

кида′ться

ко′ней

коне′й

крапіва′

крапи′ва

марынава′ны

марино′ванный

Беларуская мова

Руская мова

не′сці

нести′

паро′ўну

по′ровну

па-старо′му

по-ста′рому

пяцёра

пятеро

рэ′мень

реме′нь

спі′на

спина′

стапта′ны

сто′птанный

старэ′нькі

ста′ренький

чацвёра

че′тверо

шаўко′вы

шёлковый

шэ′сцьдзесят

шестьдеся′т

 

На жаль, не ўсе пытанні айчыннай акцэнталогіі на сёння вырашаны. У цяжкіх выпадках варта звяртацца да слоўнікаў і даведнікаў.

 

 

  1. Правілы беларускай арфаграфіі (новая рэдакцыя).

У адрозненне ад рускай арфаграфіі ў беларускай мове:

1) адсутнічае літара ъ, у якасці раздзяляльнага знака ў ёй выкарыстоўваецца апостраф (параўн.: сям’я – семья, пад’езд – подъезд і інш.);

2) на месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч (щека – шчака, щука – шчупак, щавель - шчаўе);

3) замест рускай літары и заўсёды пішацца літара і. Гэта літара беларускай графікі выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 г.

У беларускай мове больш паслядоўна захоўваецца фанетычны прынцып (паводле вымаўлення) напісання слоў (параўн: бел. сэрца, сонца, позні – рус. сердце, солнце, поздниий), а ў рускай мове пераважае марфалагічны (апорнае напісанне, праверка спрэчнага для напісання месца словам з моцнай пазіцыяй, напрыклад, бел. перакладчык перакладаць).

У гэтым раздзеле мы таксама закранём некаторыя асаблівасці новых правілаў беларускага правапісу, якія ўступілі ў дзеянне з 1 верасня 2010 года.

Так, улетку 2008 года быў зацверджаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які накіраваны на стабілізацыю правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзеныя паводле прынятага закону, не нясуць прынцыповых зменаў у правапісе, у асноўным яны пашыраюць фанетычны прынцып пісьма, і словы іншамоўнага паходжання, паводле правілаў, падпарадкуюцца беларускім моўным законам.

Звернем увагу на некаторыя найбольш істотныя змены і ўдакладненні. Да прыкладу, такая важная асаблівасць беларускай мовы, як аканне (правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых зычных у ненаціскных складах літары а) пашыраецца ва ўсіх словах, незалежна ад іх паходжання: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа.

Ненаціскныя заканчэнні слоў -эль, -эр у запазычаных лексемах пішуцца як –аль, -ар: камп’ютар, лідар, менеджар. Яканне (правапіс на месцы [э], [о] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам літары я) распаўсюджваецца на словы і вытворныя ад іх, якія раней традыцыйна пісаліся праз е: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць.

Некаторыя змены ёсць у правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Так, гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётавымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх, напрыклад, на пачатку слова: Нью-Ёрк, ёгурт, ёг.

Сфармулявана правіла напісання літары э на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, якое раней не было дакладна вызначана: купэ, рэнамэ, фрыкасэ, кашнэ, Мерымэ, Морзэ, Душанбэ, Хасэ, але: філе, камюніке, піке, сальта-мартале.

Правілы ўдакладнілі правапіс ў (нескладовага) і у (складовага). Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літарным вымаўленнем пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]:

1) у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): ва ўніверсітэце, ля ўніверсітэта (параўн.: перад універсітэтам, з універсітэта), па ўзнагароду (без узнагароды) і інш;

2) у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, клаўзула, паўза, раўнд, аўра.

 Ненаціскное у пішацца:

1) на канцы запаўзычаных слоў: фрау, ноу-хау, ток-шоу, Дахау, Ландау;

2) у заканчэннях -ум, -ус у запазычаных словах, у якіх гук [у] не чаргуецца з [ў]: прэзідыум, кансіліум, калёквіум, медыум;

3) калі гук [у] знаходзіцца пад націскам: да ýрны, Люблінская ýнія, норма і ýзус, аýл, баýл;

У правапіс, у адпаведнасці з новымі правіламі, унесены ўдакладненні наконт некаторых спалучэнняў зычных у назоўніках іншамоўнага паходжання ў бок іх спрашчэння: кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), кампосны (параўн.: кампост), вялікай і малой літар, правапісу мяккага знака і апострафа, абрэвіятур, некаторых марфем (прыставак, суфіксаў) і інш.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” дзейнічае з верасня 2010 года. Натуральна, што трэба, каб прайшоў некаторы час для замацавання новых ведаў па арфарграфічных нормах сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Не выключана, што моўнае ўжыванне паводле новага правапісу можа ўнесці пэўныя карэктывы па ўдасканаленню новага закону, аднак ужо сёння можна зрабіць выснову пра тое, удакладненыя правілы правапісу павінны станоўча адбіцца на агульным узроўні сістэмы нацыянальнай арфаграфіі і мовы ў цэлым .

 

Пытанні для самаправеркі

1. Што называецца культурай маўлення?

2. Чым адрозніваюцца паняцці мова і маўленне? Што абазначае паняцце маўленчая дзейнасць?

3. Пералічыце асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. Як вы разумееце іх?

4. Што такое правільнасць маўлення? Дайце азначэнне паняццю моўная норма. Якія тыпы нормаў вам вядомы?

5. Раскажыце пра акцэнталагічныя нормы беларускай мовы. Прывядзіце прыклады.

6. У чым заключаецца асаблівасць беларускага націску?

7. Якія змены адбыліся ў Правілах беларускай арфаграфіі (новая рэдакцыя)?

 

 

 

Тэма 6. ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ: МАРФАЛАГІЧНЫЯ І СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫЯ НОРМЫ

 

План лекцыі

 

1. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы беларускай мовы. Гістарычная рухомасць марфалагічнай нормы. Ваганні марфалагічных нормаў і марфалагічныя варыянты ў межах нормы.

2. Асаблівасці беларускай марфалогіі. Асноўныя нормы ўжывання назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў і дзеяслоўных формаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання службовых часцін мовы. Адхіленні ад марфалагічнай нормы. Асноўныя крытэрыі вызначэння марфалагічнай нормы.

3. Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы. Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы беларускай мовы. Нарматыўнасць і прадуктыўныя словаўтваральныя мадэлі. Асаблівасці словаўтварэння розных часцін мовы. Парушэнні словаўтваральных нормаў беларускай мовы. Унармаванне словаўтварэння і напісання слоў.

 

 

1. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы беларускай мовы. Гістарычная рухомасць марфалагічнай нормы. Ваганні марфалагічных нормаў і марфалагічныя варыянты ў межах нормы.

Спецыфіку беларускай мовы складае граматычная сістэма, якая ахоплівае значны па аб’ёме матэрыял (марфалогія і сінтаксіс), складана арганізаваны, падпарадкаваны абстрактным граматычным законам. З гэтай прычыны да вывучэння асаблівасцей граматыкі носьбітам мовы трэба ставіцца з належнай увагай.

  1. Асаблівасці беларускай марфалогіі. Асноўныя нормы ўжывання назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў і дзеяслоўных формаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання службовых часцін мовы. Адхіленні ад марфалагічнай нормы. Асноўныя крытэрыі вызначэння марфалагічнай нормы.

 

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Назоўнік

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць:

 назвы прадметаў: сшытак, стол, кніга;

 назвы асоб: настаўнік, студэнт, сястра;

 жывых істот: пчала, вавёрка, ластаўка;

 з’явы прыроды: вецер, адліга, маланка;

 апрадмечаныя дзеянні: чытанне, хадзьба, праца;

 апрадмечаныя прыметы: цеплыня, весялосць, шчасце;

 апрадмечаныя лікі: двойка, пяцёрка, сотня.

  Большасць назоўнікаў беларускай мовы мае формы  адзіночнага і множнага ліку, якія адрозніваюцца  канчаткамі:  зямля  –  землі,  кніга  –  кнігі,  у  некаторых  назоўніках  –  асновамі: чалавек  –  людзі.  Для нескланяльных назоўнікаў паказчыкам формы ліку з’яўляецца канчатак дапасаванага  слова:  чыгуначнае  дэпо  –  чыгуначныя  дэпо,  канструктарскае  бюро  –канструктарскія бюро. Ёсць назоўнікі, якія па ліках не змяняюцца: яны маюць толькі форму адзіночнага  ліку  (адзіночналікавыя)  або  множнага  ліку  (множналікавыя).  Таму  пры вызначэнні катэгорыі ліку трэба адрозніваць назоўнікі, якія маюць адзіночны і множны лік, і

зборныя назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку: маладыя лісты, засохлыя карані(мн.л.) – маладое лісце, засохлае карэнне (адз.л., зборныя назоўнікі).

Трэба памятаць, што існуюць назоўнікі, катэгорыя ліку якіх у беларускай і рускай мовах не супадае. Такія словы неабходна запомніць (гл. табліцу 7).

Табліца 7

Беларуская мова  Русский язык  Беларуская мова  Русский язык

чарніла (сіняе)

бяліла

клопат

змрок

вотруб’е

могілкі

прыгаршчы

паводзіны

адносіны

уводзіны

уцёкі

гародніна

 

чернила (синие)

белила

хлопоты

сумерки

отруби

кладбище

пригоршня

поведение

отношение

введение

бегство

овощи

 

грудзі

двайняты

дзверы

крупы

каноплі

брусніцы

суніцы

маліны

журавіны

клубніцы

чарніцы

садавіна

 

грудь

двойня

дверь

крупа

конопля

брусника

земляника

малина

клюква

клубника

черника

фрукты

  Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку адносяцца да аднаго з трох р о д а ў :  мужчынскага: магутны дуб,  звонкі голас;  жаночага:  прыгожая кветка,  родная сястра;  ніякага:  цудоўнае падарожжа,  глыбокае мора. Па марфалагічных прыметах да  мужчынскага роду  адносяцца назоўнікі  з  нулявым  канчаткам:  сын,  дзень,  выпадак,  а  таксама  невялікая  група  асабовых назоўнікаў  з  канчаткам  -а  (-я):  бацька,  дзядуля,  мужчына.  Да  жаночага  роду  адносяцца назоўнікі з канчаткам  -а  (-я)  і з нулявым канчаткам:  вада,  хваля,  кроў,  ноч. Да  ніякага роду адносяцца назоўнікі  з канчаткамі  -а  (-я),  -о  (-ё),  -е:  акно,  калоссе,  жыццё, назоўнікі на  -мя: полымя,  племя,  а  таксама  назоўнікі,  якія  абазнач аюць  назвы  маладых  істот:  дзіця  (дзіцё),кацяня (кацянё).

Ёсць  шэраг  назоўнікаў,  якія  могуць  абазначаць  асобу  як  мужчынскага,  так  і  жаночага полу:  малайчына,  гарэза,  ціхоня.  Гэтыя  назоўнікі  адносяцца  да  агульнага  роду.  Пры абазначэнні  асоб  жаночага  полу  яны  спалучаюцца  з  прыметнікамі  жаночага  роду  і скланяюцца,  як  назоўнікі  жаночага  роду:  малая  ціхоня  Таня,  малой  ціхоні  Тані  і  г.  д.  Пры абазначэнні  асоб  мужчынскага  полу  гэтыя  назоўнікі  спалучаюцца  з  прыметнікамі мужчынскага  роду  і  скланяюцца  як  рознаскланяльныя  назоўнікі:  малы  ціхоня  Ваня,  малога ціхоні Вані, малому ціхоню Ваню і г. д.

Пры вызначэнні роду назоўнікаў цяжкасці могуць быць выкліканы дзвюма прычынамі:

 несупадзеннем назоўнікаў у катэгорыі роду ў беларускай і рускай мовах;

 іншамоўным паходжаннем нескланяльнага назоўніка.

Назоўнікі, якія адрозніваюцца катэгорыяй роду ў беларускай і рускай мовах, трэба ведаць і запомніць (гл. табліцу 8).

Табліца 8

Беларуская мова  Русский язык

Мужчынскі род  Женский род

летапіс,

запіс,

роспіс,

подпіс,

 

летопись,

запись,

роспись,

подпись,

 

насып,

россып,

стэп,

пыл,

цень,

гар,

накіп,

медаль,

шаль,

шынель,

туфель

 

насыпь,

россыпь,

степь,

пыль,

тень,

гарь,

накипь,

медаль,

шаль,

шинель,

туфля

 

Мужчынскі род  Средний род

яблык,

капыт,

успамін

 

яблоко,

копыто,

воспоминание

 

Жаночы род  Мужской род

гусь,

акруга,

прастора,

камода,

шафа,

пара

гусь,

округ,

простор,

комод,

шкаф,

пар

 

Ніякі род  Мужской род

святло,

сцябло,

жэрабя,

пытанне

 

свет,

стебель,

жребий,

вопрос

 

Ніякі род  Женский род

брыво, жыццё   бровь, жизнь

 

Мужчынскі род  Женский род

боль,

жаль,

мазоль,

продаж,

прыбытак,

пачак,

дроб,

вокіс,

перакіс,

рамонак,

валяр’ян,

палын,

сабака,

прыпынак,

відэлец

 

боль,

жаль,

мозоль,

продажа,

прибыль,

пачка,

дробь,

окись,

перекись,

ромашка,

валерьяна,

полынь,

собака,

остановка,

вилка

 

Жаночы род  Средний род

какава,

большасць,

бялізна

какао,

большинство,

бельё

 

Жаночы род  Мужской род

півоня,  пион,

вяргіня,

таполя,

шыпшына,

падлога,

кафля

 

георгин,

тополь,

шиповник,

пол,

кафель

 

Ніякі род  Мужской род

кацяня,

жарабя,

шчаня

 

котёнок,

жеребёнок,

щенок

Пры  вызначэнні  роду  нескланяльных  назоўнікаў  іншамоўнага  паходжання  (за выключэннем геаграфічных назваў) пад увагу бярэцца лексічнае значэнне слова  (гл.  табліцу 9).

Табліца 9

Мужчынскі род  а) назвы асоб мужчынскага полу: месье, дэндзі, канферансье, аташэ;

б) назвы жывых істот: кенгуру, поні, фламінга, шымпанзэ, какаду;

Жаночы род  назвы асоб жаночага полу: мадам, міс, лэдзі, фрэйлін;

Ніякі род  неадушаўлёныя назоўнікі: бюро, метро, кафэ, кашнэ, пано, паліто

Аднак  сустракаюцца  нескланяльныя  назоўнікі  іншамоўнага  паходжання,  у  якіх  род вызначаецца па агульнай родавай назве: (вецер)  сірока,  тарнада, (сыр)  сулугуні  –  мужчынскі род;  (каўбаса)  салямі,  (капуста)  кальрабі,  брокалі,  (рыба)  івасі,  (муха)  цэцэ  –  жаночы  род; (віно) шарданэ, кіндзмараулі – ніякі род.

Асноўным  паказчыкам  роду  нескланяльнай  геаграфічнай  назвы  таксама  з’яўляецца агульны родавы назоўнік:

 мужчынскі род – (горад) Сочы, Дэлі, Хельсінкі, Токіа; (востраў) Барнэа, Гаіці, Хакайда;

  жаночы род  –  (дзяржава, краіна) Перу,  Нікарагуа; (гара)  Кіліманджара; (рака)  Місісіпі,Місуры; (пустыня) Гобі;

 ніякі род – (возера) Ківу, Антарыа.

Род  нескланяльных  абрэвіятур  вызначаецца  па  апорным  слове:  ААН  (Арганізацыя Аб’яднаных  Нацый)  –  жаночы  род,  БДПУ  (Беларускі  дзяржаўны  педагагічны  ўніверсітэт), выканкам  (выканаўчы камітэт) –  мужчынскі род, БелТА  (Беларускае тэлеграфнае агенцтва) – ніякі род.

Калі абрэвіятура скланяецца, яе род вызначаецца па асаблівасцях скланення:  ЛіМ  (газета «Літаратура і мастацтва»): нумар ЛіМа, надрукавана ў ЛіМе – мужчынскі род.

Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў

  Асаблівасці  скланення  ўласных  імёнаў  найперш  абумоўлены  тым,  да  якога  тыпу скланення  яны  адносяцца.  Так,  жаночыя  ўласныя  імёны  з  канчаткам  -а  (-я)  (Алеся,  Жэня, Таццяна,  Яна) скланяюцца як назоўнікі першага скланення:  Р.с.:  Алесі,  Жэні,  Таццяны,  Яны; Д.с.: Алесі, Жэні, Таццяне,  Яне і г. д. Мужчынскія ўласныя імёны з нулявым канчаткам (Алесь,Віктар,  Павел,  Сяргей)  скланяюцца  як  назоўнікі  другога  скланення:  Р.с.:  Алеся,  Віктара,Паўла,  Сяргея;  Д.с.:  Алесю,  Віктару,  Паўлу,  Сяргею  і  г.  д.  Уласныя  мужчынскія  імёны  з канчаткам -а (-я) (Кузьма, Жэня, Слава) скланяюцца як рознаскланяльныя назоўнікі: у родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі першага скланення ( Кузьмы, Жэні, Славы; Кузьму, Жэню,  Славу), а ў давальным і месным склонах напісанне канчатка залежыць ад націску: пад націскам канчатак -е, як у першым скланенні (Кузьме), не пад націскам канчатак  -у  (-ю), як у другім скланенні (Алесю, Жэню, Славу).

Асаблівасці скланення прозвішчаў абумоўлены іх будовай і паходжаннем.

 Ёсць прозвішчы, якія не скланяюцца:

 славянскія прозвішчы, якія заканчваюцца на -о націскное: Гурло, Гайко, Лабко, Крамко;

 іншамоўныя прозвішчы на галосны: Дзідро, Гюго, Дзюма;

 славянскія прозвішчы  на зычны, калі абазначаюць асоб жаночага полу: Андраюк Алена, Андраюк  Алены,  Андраюк  Алене  і  г.  д.;  калі  прозвішча  на  зычны  адносіцца  да  асобы мужчынскага  полу,  то  скланяецца  на  ўзор  агульных  назоўнікаў  другога  скланення:  Міхась Харэвіч, Міхася Харэвіча, Міхасю Харэвічу і г. д.;

 прозвішчы на -іх (-ых): Чарных Насці, Андрэя.

Прозвішчы на -а, якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду і маюць аснову на [г], [к], [х] і ненаціскны канчатак, скланяюцца наступным чынам:

  мужчынскія прозвішчы скланяюцца на ўзор агульных назоўнікаў мужчынскага роду на -а  з  адпаведнай  асновай:  Іван  Сарока,  Саладуха;  Івана  Сарокі,  Саладухі,  Івану  Сароку, Саладуху;

  жаночыя  прозвішчы  скланяюцца  на  ўзор  агульных  назоўнікаў  жаночага  роду  на  -а  з адпаведнай  асновай:  Алена  Сарока,  Саладуха;  Алены  Сарокі,  Саладухі,  Алене  Сароцы,Саладусе.

Усе астатнія прозвішчы на  -а  (-я),  якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, скланяюцца  незалежна  ад  полу  асобы  на  ўзор  агульных  назоўнікаў  жаночага  роду  з адпаведным тыпам асновы: Іван,  Алена Пушча,  Крапіва;  Івана, Алены Пушчы, Крапівы;  Івану,Алене Пушчы, Крапіве.

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца толькі ў тым выпадку, каля  яны  ўказваюць  на  асобу  мужчынскага  полу:  Іван  Карызна,  Машара;  Івана  Карызны,Машары,  Івану Карызну,  Машару  і  г. д.  Калі такія прозвішчы адносяцца да жанчын, яны не скланяюцца: Алена Карызна, Алены Карызна, Алене Карызна і г. д.

Славянскія мужчынскія прозвішчы на -аў (-оў),  -еў  (-ёў),  -ін  (-ын), а таксама жаночыя на  -ав(а),  -ов(а),  -ев(а),  -ёв(а),  -ін(а),  -ын(а)  змяняюцца паводле змешанага тыпу скланення,  г. зн. маюць канчаткі назоўнікаў мужчынскага або жаночага роду і прыметнікаў:  Андрэй Сакалоў, Фамін, Ірына Сакалова, Фаміна; Андрэя Сакалова, Фаміна, Ірыны Сакаловай, Фаміной і г. д.

Прозвішчы,  якія  маюць  форму  прыметнікаў,  а  таксама  прозвішчы  на  -ой,  набываюць канчаткі прыметнікаў: Сяргей Пятроўскі,  Лявіцкі, Крамской;  Сяргея Пятроўскага,  Лявіцкага, Крамскога і г. д.

Прыметнік

Прыметнік  –  самастойная  часціна  мовы,  якая  мае  абагульненае  значэнне  прыметы, характарызуецца граматычнымі катэгорыямі роду, ліку і склону, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону ў прыметніка сінтаксічна залежныя  ад  назоўніка.  Значэнне  роду,  ліку  і  склону  прыметнікі  выражаюць  з  дапамогай канчаткаў:  цікавая  кніга  (ж.р., адз.л., Н.скл.),  цікавую  кнігу  (ж.р., адз.л., В.скл.),  цікавыя  кнігі (мн.л., Н.скл.).

Прыметы,  якасці,  уласцівасці,  названыя  якаснымі  прыметнікамі,  могуць  праяўляцца  з большай  або  меншай  інтэнсіўнасцю.  Якасныя  прыметнікі  могуць  мець  в ы ш э й ш у ю   і н а й в ы ш э й ш у ю  с т у п е н і  п а р а ў н а н н я .  Формы  ступеняў  параўнання  бываюць простыя і складаныя.

  Вышэйшая ступень  параўнання  паказвае, што ў пэўным прадмеце якасці  больш ці менш  ў  параўнанні  з  іншым  прадметам.  Утварэнне  простай  формы  вышэйшай  ступені параўнання  адбываецца з дапамогай далучэння да асновы прыметніка суфікса -ейш-  (-эйш-): цёплы – цяплейшы, дарагі – даражэйшы. Часам простая форма вышэйшай с тупені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ш- ад іншых асноў: добры – лепшы, дрэнны – горшы, вялікі –большы,  малы  –  меншы.  Калі  ступень  якасці  паказана  ў  параўнанні  з  іншым  прадметам, з’явай,  асобай,  то  пры  ўжыванні  вышэйшай  ступені  параўнання  выкарыстоўваецца канструкцыя  ‘назоўнік  (займеннік)  у вінавальным склоне + прыназоўнік  за’  або параўнальная

канструкцыя са злучнікам  як,  чым:  брат вышэйшы за сястру  (рус.  брат выше сестры),  яна старэйшая за яго (рус. она выше его), фільм цікавейшы, чым кніга.

У рускай мове прыметнікі вышэйшай  ступені параўнання  –  застылая, нязменная форма, якая граматычным складам не адрозніваецца ад прыслоўяў: светлее, светлей,  мудрее,  мудрей. Ужыванне  ў  беларускай  літаратурнай  мове  формаў  лепей,  ясней,  весялей  як  прыметнікаў  –парушэнне  літаратурнай  нормы.  Таму  ў  сказе  тыпу  Летам  дзень  даўжэй  за  ноч  трэба выкарыстаць адпаведную форму прыметніка: дзень даўжэйшы за ноч.

Неабходна  адрозніваць  ужыванне  прыметнікаў  старшы  і  старэйшы.  Старшы  –  ‘які стаіць  вышэй  у  параўнанні  з  кім-небудзь  па  званні,  пасадзе  і  г.  д.’:  старшы  лейтэнант, старшы навуковы супрацоўнік. Старэйшы – ‘якому больш гадоў у параўнанні з кім -небудзь’: старэйшы сын.

Складаная  форма  вышэйшай  ступені  параўнання  з’яўляецца  больш  ужывальнай  у параўнанні з простай. Яна  ўтвараецца  шляхам далучэння  да прыметнікаў слоў больш  (болей),менш (меней): шырокі – больш (болей) шырокі, менш (меней) шырокі.

  Найвышэйшая  ступень  параўнання  паказвае,  што  пэўнай  якасці  ў  прадмеце

найбольш  або  найменш  у  параўнанні  з  усімі  іншымі  прадметамі.  Простая  форма найвышэйшай  ступені  параўнання  ўтвараецца  ад  простай  формы  вышэйшай  ступені  з дапамогай  прыстаўкі  най-:  найвышэйшы,  найлягчэйшы,  найлепшы.  У  рэдкіх  выпадках утварэнне адбываецца прыставачна-суфіксальным спосабам: найвялікшы, найноўшы.

Складаная  форма  найвышэйшай  ступені  параўнання  ўтвараецца  далучэннем  да

якаснага прыметніка слова  самы  або  слоў  найбольш  (найболей),  найменш  (найменей):  самы цяжкі, найбольш сціплы, найменш выразны.

Для абазначэння гранічнай (самай высокай  ці самай нізкай) ступені якасці прадмета без суаднясення з якасцю іншых прадметаў часам выкарыстоўваецца  форма элятыва  –  простая форма  вышэйшай  ступені  параўнання.  Форма  элятыва  не  характэрная  для  беларускай літаратурнай  мовы,  ужыванне  яе  –  парушэнне  нормы.  У  беларускай  мове  ёй  адпавядаюць формы  найвышэйшай  ступені  параўнання:  Мінск  –  самы  прыгожы  горад  Еўропы, найстаражытнейшы  горад  (параўн.  рус.  Минск  –  красивейший  город  Европы,  древнейший город).  Нярэдка  памылковае  ўжыванне  ступеней  параўнання  прыметніка  абумоўлена выкарыстаннем вышэйшай ступені параўнання замест найвышэйшай. Так, у сказе Паступіць ва ўніверсітэт  –  мая важнейшая задача  вышэйшая ступень параўнання ўжыта няправільна. Тут патрэбная форма найвышэйшай ступені: Паступіць ва ўніверсітэт –  мая найважнейшая задача.  Ва  ўстойлівых  спалучэннях  слоў  накшталт  вышэйшая  навучальная  ўстанова, вышэйшыя органы ўлады дапускаецца выкарыстанне формы элятыва.

  У беларускай мове не ўсе якасныя прыметнікі могуць утвараць ступені параўнання. Не ўтвараюць ніякіх ступеней параўнання прыметнікі, якія абазначаюць:

 колеры, суадносныя з назвамі прадметаў: бэзавы, вішнёвы, васільковы;

 масці жывёл: буланы, вараны, гняды;

 стан асобы ці жывой істоты: хворы, жанаты;

 знешняя характарыстыка асобы ці жывой істоты: лысы, барадаты, босы, русы.

Не ўтвараюць формаў ступеней параўнання:

  прыметнікі,  якія  з’яўляюцца  якаснымі  толькі  ў  пераносным  значэнні:  жалезная  воля, пшанічныя вусы;

  прыметнікі,  якія  ўжываюцца  ва  ўстойлівых  спалучэннях  са  спецыялізаваным

значэннем: лёгкая атлетыка, цяжкая прамысловасць;

 складаныя якасныя прыметнікі: шэравокі, чарнабровы, легкадумны.

На здольнасць утвараць ступені параўнання ўплывае не толькі  значэнне слова, але і яго структура.

Не  ўтвараюць  ступеней  параўнання  вытворныя  прыметнікі  з  суфіксамі  ацэнкі

(памяншальна-ласкальнымі,  павелічальна-ўзмацняльнымі,  непаўнаты  якасці),  а  таксама прыметнікі  з  суфіксамі  -ав-,  -іст-,  -аўн-,  -ат-,  -к-:  перадавы,  смакаўны,  ліпкі,  шурпаты, зеленаваты.

Толькі складаныя формы ступеней параўнання могуць мець:

  некаторыя  невытворныя  якасныя  прыметнікі:  упарты,  бадзёры,  пануры,  варожы, прыкры, хцівы, ліхі і інш.;

 некаторыя вытворныя прыметнікі з суфіксамі:

 -н-: радасны, марозны, адважны, сумны, мірны і інш.;

 -ічн- (-ычн-): крытычны, гераічны;

 -льн-, -альн-, -яльн-: спрыяльны, максімальны;

 -ів- (-ыв-), -лів-: бурлівы, фальшывы, імклівы;

 -ат-, -іт-, -авіт-: стракаты, хваравіты;

 -к-, -ск-, -цк-: вёрткі, гнуткі, геройскі, здрадніцкі.

  Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадметаў пэўнай асобе  або жывой істоце:  бабуліна хата,  Алёнчын сшытак,  лісіная нара. Усе прыналежныя прыметнікі ўтвораны  ад  асноў  адушаўлёных  назоўнікаў.  Ад  назоўнікаў  мужчынскага  роду  ўтвараюцца прыналежныя  прыметнікі  з  дапамогай  суфіксаў  -ов-  (-оў-),  -ёв-  (-ёў-),  -ав-  (-аў-),  -ев-  (-еў-): братава кніга,  леснікова хата,  Алесеў камп’ютар,  Міхасёў сшытак.  Ад назоўнікаў жаночага роду  ўтвараюцца  прыналежныя  прыметнікі  з  дапамогай  суфіксаў  -ін-,  -ын-:  бабуліна  казка, матчына  ласка,  сестрына  лялька.  Калі  аснова  назоўніка  заканчваецца   на  -к,  -х,  то  перад суфіксамі  -ін-,  -ын-  адбываецца чаргаванне зычных  [к]  //  [ч],  [х]  //  [ш],  [г]  //  [з’]:  вавёрчына дупло,  краўчышына  іголка,  Вользіна  паліто.  У  назоўным  склоне  (а  пры  спалучэнні  з неадушаўлёным  назоўнікам  і  ў  вінавальным)  прыналежныя  прыметнікі  заўсёды  стаяць  у кароткай форме.

Займеннік

Займеннік – самастойная часціна мовы, якая паказвае на прадмет, прымету або колькасць, не  называючы  іх.  Займеннік  з’яўляецца  іменнай  часцінай  мовы,  таму  што  ўсе  займеннікі змяняюцца па склонах. Займеннік  сябе  не мае формы назоўнага склону. Асабовыя  айменнікі трэцяй асобы адзіночнага ліку мае форму роду:  ён,  яна,  яно. Займеннікі  я,  ты,  хто  (нехта,хтосьці,  ніхто),  што (нешта,  штосьці,  нішто)  формаў роду не маюць. Займеннікі  сябе,  хто (нехта,  хтосьці,  ніхто),  што  (нешта,  штосьці,  нішто)  па ліках не змяняюцца, а займеннікі колькі, столькі, гэтулькі маюць форму толькі множнага ліку.

Неабходна  адрозніваць  склонавыя  формы  зваротнага  займенніка  сябе  і  асабовага  цябе (ты).  Гэтыя  формы  ўжываюцца  ў  родным  або  вінавальным  склонах  і  ўказваюць  на  аб’ект дзеяння, які супадае з суб’ектам:  перамагчы сябе,  убачыць цябе. У давальным склоне гэтыя займеннікі маюць форму сабе, табе: сказаць табе, купіць сабе. Займеннікі  яго,  іх  ужываюцца  ў  формах  ягоны,  іхні.  Форма  ягоны  –  размоўная  і характэрная для гутарковага стылю, слова іхні – міжстылёвае.

Няпэўныя  займеннікі  на  -сьці  (хтосьці,  штосьці  і  інш.)  могуць  ужывацца  ў  скарочанай форме  (хтось,  штось,  якісь,  чыйсь),  якая  ўласцівая  для  гутарковага  і  мастацкага  стыляў.

Няпэўныя займеннікі могуць мець іншыя афіксы: прыстаўку  не-:  нехта,  нешта;  абы-:  абы-хто, абы-які; постфікс –небудзь: хто-небудзь, што-небудзь, а таксама складаныя формы: сякі-такі,  хто-ніхто,  які-ніякі,  чый-нічый,  сёй-той  і інш. У рускай мове ім адпавядаюць  кое-кто, кое-что, кое-какой.

Неабходна  адрозніваць  ужыванне  займеннікаў  сам  і  самы.  Займеннік  сам  (-а,  -о)  мае значэнне  ‘без  чыёй-небудзь  дапамогі,  асабіста’:  напісаў  сам,  прыйшоў  сам  дырэктар.  Ва ўскосных склонах гэты займеннік мае націск на канчатку:  само́га,  само́му,  самі́м. Займеннік самы  (-ае,  -ая)  указвае  на  мяжу  распаўсюджання  чаго-небудзь,  вышэйшую  ступень  якасці: працаваў з самай раніцы, самы лепшы студэнт. Ва ўскосных склонах займенніка са́мы націск падае на аснову: са́мага, са́маму,  са́мым.

Рускім  адмоўным  займеннікам  некого,  нечего  (у  рускай  мове)  адпавядаюць  спалучэнні няма  каго,  няма  чаго  ў  беларускай  мове:  некого  спросить  –  няма  каго  спытаць,  нечего читать – няма чаго чытаць.

Пры ўжыванні займенніка 3-й асобы (ён,  яна,  яно, яны) трэба сачыць, каб было зразумела, на якое слова ўказвае займеннік. Займеннік павінен указваць на бліжэйшы да яго  папярэдні назоўнік  таго  самага  роду  і  ліку.  Калі  гэтая  сувязь  парушаецца,  узнікае  двухсэнсоўнасць, незразумеласць. Напрыклад, у сказе Дзед убачыў ваўка,  але ён не спалохаўся яго  займеннік ён павінен указваць на назоўнік  дзед, аднак гэты займ еннік  ужыты пасля назоўніка  воўк, таму сказ пабудаваны няправільна. Правільна будзе так: Дзед убачыў ваўка, але не спалохаўся яго.

Лічэбнік

Лічэбнік –  самастойная часціна мовы, якая абазначае лік, колькасць, сукупнасць і парадак пры  лічэнні.  Лічэбнікі  адзін,  адна,  адно,  два,  дзве  маюць  катэгорыю  роду.  Катэгорыю  ліку аюць  толькі  асобныя  лічэбнікі:  адзін  –  адны,  тысяча  –  тысячы,  мільён  –  мільёны.  Усе лічэбнікі, акрамя  дзевяноста,  паўтара,  паўтары,  змяняюцца па  склонах. Лічэбнікі  тысяча,мільён, мільярд змяняюцца як назоўнікі адпаведнага тыпу скланення.

Лічэбнік  адзін  (адна,  адно,  адны)  скланяецца  на  ўзор  прыналежных  прыметнікаў  (гл.табліцу 10).

Табліца 10

Н.  адзін, адно  адна  адны

Р.  аднаго  адной (-ае)  адных

Д.  аднаму  адной  адным

В.  аднаго, адзін, адно  адну  адных, адны

Т.  адным  адной (- ою)  аднымі

М.  (у) адным  (у) адной  (у) адных

Лічэбнікі два, дзве пры скланенні захоўваюць родавыя адрозненні; лічэбнікі тры, чатыры не маюць формы роду.  Гэтыя  лічэбнікі аб’ядноўвае тое, што ў творным склоне  яны  маюць форму на -ма (гл. табліцу 11).

Табліца 11

Н.  два  дзве  тры  чатыры

Р.  двух  дзвюх  трох  чатырох

Д.  двум  дзвюм  тром  чатыром

В.  як Н. ці Р. (неадуш. / адуш.)

Т.  двума  дзвюма  трыма  чатырма

М.  (у) двух  (у) дзвюх  (у) трох  (у) чатырох

Лічэбнікі ад пяці  да  дваццаці  і лічэбнік  трыццаць  скланяюцца на ўзор назоўнікаў трэцяга скланення (гл. табліцу 12).

Табліца 12

Н.  пяць  сем  дваццаць

Р.  пяці  сямі  дваццаці

Д.  пяці  сямі  дваццаці

В.  пяць  сем  дваццаць

Т.  пяццю  сямю  дваццаццю

М.  (у) пяці  (у) сямі  (у) дваццаці

У  творным  склоне  ў  лічэбніках  на  -ць  адбываецца  падаўжэнне:  пяццю,  дзевяццю;  але: шасцю.

Лічэбнікі сорак і  сто ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, маюць канчатак -а: ста, сарака.

У  складаных  колькасных  лічэбніках  ад  пяцідзесяці  да  васьмідзесяці  і  ад  двухсот  да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі (гл. табліцу 13).

Табліца 13

Н.  пяцьдзясят  дзвесце  дзевяцьсот

Р.  пяцідзесяці  двухсот  дзевяцісот

Д.  пяцідзесяці  двумстам  дзевяцістам

В.  пяцьдясят  дзвесце  дзевяцьсот

Т.  пяццюдзесяццю  двумастамі  дзевяццюстамі

М.  (у) пяцідзесяці  (у) двухстах  (у) дзевяцістах

Пры  скланенні  састаўных  колькасных  лічэбнікаў  скланяецца  кожнае  слова  (гл.  табліцу 14).

Табліца 14

Н.  пяцьсот шэсцьдзясят тры

Р.  пяцісот шасцідзесяці трох

Д.  пяцістам шасцідзесяці тром

В.  пяцьсот шэсцьдзясят тры

Т.  пяццюстамі шасцюдзесяццю трыма

М.  (у) пяцістах шасцідзесяці трох

У  дробавых  лічэбніках  часткі  змяняюцца  па-рознаму:  лічнік  дробу  –  як  колькасны лічэбнік,  назоўнік  –  як  парадкавы:  чатыры  цэлыя  шэсць  дзясятых,  чатырох  цэлых  шасці дзясятых і г. д.

Парадкавыя  лічэбнікі  дапасуюцца  да  назоўнікаў  і  скланяюцца  на  ўзор  прыметнікаў, прычым у састаўных парадкавых лічэбніках змяняецца толькі апошняе слова, а ў складаных –апошняя частка: двухмільённы, двухмільённага; дваццаць пяты, дваццаць пятага і г. д.

Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі ў беларускай мове мае некаторыя асаблівасці:

  пры  лічэбніках  два  (дзве),  абодва  (абедзве),  тры,  чатыры  назоўнікі  ставяцца  ў назоўным  склоне  множнага  ліку:  чатыры  сыны,  тры  кнігі.  Прыметнікі,  дзеепрыметнікі  і займеннікі,  якія  ўваходзяць  у  такія  спалучэнні,  таксама  маюць  форму  назоўнага  склону множнага  ліку:  чатыры  дарослыя  сыны,  тры  прачытаныя  кнігі  (параўн.  рус.:  четыре взрослых сына, три прочитанные книги);

  пры  колькасных  лічэбніках  ад  пяці  і  далей  назоўнікі  ставяцца  ў  родным  склоне множнага ліку: пяць сталоў, восем кіламетраў, дзесяць партаў;

  пры  зборных  лічэбніках  назоўнікі  таксама  ставяцца  ў  родным  склоне  множнага  ліку: двое хлапчукоў, чацвёра кацянят, пяцёра сутак;

  лічэбнік  паўтара  ўжываецца  з  назоўнікамі  мужчынскага  і  ніякага  роду,  паўтары  –  з назоўнікамі жаночага роду: паўтара кіламетра,  паўтара вядра,  паўтары тоны; ва ўскосных склонах,  акрамя  вінавальнага,  пры  гэтых  лічэбніках  назоўнікі  ставяцца  ў  множным  ліку:  у паўтары тонах, паўтара кіламетрамі;

  пры  абазначэнні  адлегласці  спалучэнне  лічэбніка  з  назоўнікам  ужываецца  з

прыназоўнікам  за:  за  пяць  кіламетраў  ад  горада,  за  два  крокі  ад  нас  (параўн.  рус.:  в  пяти километрах от города, в двух шагах от нас);

 для выражэння прыблізнай колькасці ў беларускай мове выкарыстоўваюцца:

  адваротны  парадак  слоў  (праехалі  кіламетры  чатыры);  прыназоўнікі  пад,  з,  за, каля і форма склону лічэбніка (яму пад сорак, прайшлі каля пятнаццаці метраў);

 два лічэбнікі (за два-тры дні закончым працу).

Дзеяслоў

Дзеяслоў  –  самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан. Дзеяслоў мае  н е с п р а г а л ь н ы я   і  с п р а г а л ь н ы я   ф о р м ы .  Неспрагальныя  –  інфінітыў, дзеепрыметнік  і  дзеепрыслоўе.  Спрагальнымі  з’яўляюцца  асабовыя  дзеясловы,  якія змяняюцца  па  асобах,  ліках,  часах,  ладах.  У  прошлым  часе  і  ва  ўмоўным  ладзе  асабовыя дзеясловы змяняюцца па родах.

  Існуе  два  тыпы  с п р а ж э н н я   –  п е р ша е  ( І )  і  д р у г о е  ( І І ) .  Вызначыць

спражэнне можна двума спосабамі: па націскных асабовых канчатках трэцяй асобы множнага ліку  або  па  інфінітыве.  Да  першага  спражэння  належаць  дзеясловы,  якія  ў  трэцяй  асобе множнага ліку маюць канчаткі -уць  (-юць),  да другога спражэння  –  дзеясловы з канчаткамі -аць (-яць). Аднак лепш вызначаць тып спражэння па інфінітыве, калі галосны канчатка знаходзіцца ў ненаціскным  становішчы.  Да  другога  спражэння  адносяцца  дзеясловы,  формы  інфінітыва якіх заканчваюцца на  -ыць (-іць), акрамя аднаскладовых дзеясловаў і вытворных ад іх ( мыць,шыць, выць і інш.), якія змяняюцца па ўзоры першага спражэння; формы інфінітыва на -эць (-ець),  калі  -э  (-е)  не  ўзнаўляецца  ў  форме  1-й  асобы  адзіночнага  ліку  тыпу  гарэць,  хварэць (выключэнне:  хацець),  а  таксама  дзеясловы  гнаць,  цярпець,  вярцець,  ненавідзець,  залежаць.

Астатнія дзеясловы адносяцца да першага спражэння.

Кожнаму  з  гэтых тыпаў у цяперашнім (будучым простым) часе  ўласцівы свае асабовыя канчаткі (гл. табліцу 15):

Табліца 15

Лік  Асоба  І спражэнне  ІІ спражэнне

адзі-ночны

1  -у (-ю)  -у (-ю)

2  -еш (-эш, -аш)  -іш (-ыш)

3  -е (-э, -а)  -іць (-ыць)

множ-ны

1  -ём (-ем, - ом, -ам)  -ім (-ым)

2  -еце (-яце, -аце)  -іце (-ыце)

3  -уць (-юць)  -аць (-яць)

Асаблівай увагі патрабуюць наступныя формы:

  1-й  асобы  множнага  ліку,  у  якіх  пад  націскам  ужываюцца  канчаткі  -ом  (-ём),  не  пад націскам – -ам (-ем);

 2-й асобы множнага ліку, дзе спачатку неабходна вызначыць месца націску па форме 3-й асобы множнага ліку; калі ў гэтай форме націск на аснове, то і ў 2-й асобе множнага ліку ён захаваецца на аснове: хварэюць – хварэеце; калі ж націск на канчатку, то ў 2 -й асобе множнага ліку ён захаваецца на апошняй галоснай: бяруць – бераце, вязуць – везяце.

  Рознаспрагальнымі  лічацца дзеясловы, якія маюць канчаткі розных тыпаў спражэння. У беларускай мове гэта дзеясловы бегчы, есці, даць. Яны спрагаюцца наступным чынам:

Табліца 16

Лік  Асоба  Дзеяслоў

адзі-ночны

1  бягу  ем  дам

2  бяжыш  ясі  дасі

3  бяжыць  есць  дасць

множ-ны

1  бяжым  ядзім, ямо   дадзім, дамо

2  бежыце́   ясце́   дасце́

3  бягуць  ядуць  дадуць

 Трэба дыферэнцаваць канчаткі дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу: прынесяце, ідзяце– абвесны лад, прынясіце, ідзіце – загадны лад.

Неабходна  адрозніваць  напісанне  суфіксаў  дзеясловаў  -ава-  (-ява-),  -ва-,  -іва-  (-ыва-). Пры  выбары  правільнага  варыянта  паміж  суфіксамі  -ава-  (-ява-)  і  -ва-  ўтвараецца  форма першай  асобы  адзіночнага  ліку:  калі  гэтая  форма  заканчваецца  на  -ую  (-юю),  то  формы інфінітыва  і  прошлага  часу  ўжываецца  з  суфіксамі  -ава-  (-ява-):  даследую  –  даследаваць,даследаваў; дзякую – дзякаваць, дзякаваў. Калі  форма  першай  асобы  адзіночнага  ліку  заканчваецца  на  -ваю,  то  неабходна  пісаць суфікс  -ва-:  апытваю  –  апытваць,  апытваў,  расказваю  –  расказваць,  расказваў.  У прыставачных дзеясловах незакончанага трывання пад націскам узнаўляецца  о:  выгаворваць (гаворыш),  падскокваць  (скокнеш).  Калі  ў  інфінітыве  канцавым  -іць  або  -яць  папярэднічае галосная, то перад суфіксам -ва  пішацца літара й:  высмейваць (высмеяць),  утойваць (утаіць).

Ужыванне  [а]  або  [о]  у  некаторых  дзеясловах  часам  мае  сэнсаадрознівальную  функцыю: закапваць ‘уводзіць што-небудзь (лякарства) каплямі’ і закопваць ‘засыпаць, зараўноўваць’.

Калі перад суфіксам утвараецца збег зычных, якія заканчваюцца на [л], [н], [р], то пішацца суфікс  -іва  (-ыва):  падтрымліваю  –  падтрымліваць,  падтрымліваў;  праветрываю  –праветрываць,  праветрываў.  Перад  суфіксам  прошлага  часу  -л-  (-ў-)  заўсёды  захоўваюцца тыя самыя галосныя, што ўжываюцца і перад суфіксам -ць неазначальнай формы: належаць –належаў, належала; дагледзець – дагледзеў, дагледзела.

Суфіксы  -оўва-  (-ёўва-)  выкарыстоўваюцца  ў  дзеясловах,  што  ўтварыліся  ад  асноў інфінітыва з канцавым -а: аб’яднаць – аб’ядноўваць, накіраваць – накіроўваць.

Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе

  Дзеепрыметнік  –  гэта неспрагальная дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле  дзеяння. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад  дзеясловаў: напісаць  –  напісаны,  павесялець  –  павесялелы.  Зваротныя  формы  дзеепрыметнікаў  для беларускай мовы не характэрныя.

  Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу  ўтвараюцца ад асновы інфінітыва дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -л-, -ш-, -ўш-: пажаўцелы, падросшае, заснуўшы. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеяслова цяперашняга  часу  з  дапамогай  суфіксаў  -уч-  (-юч-),  -ач-  (-яч-):  рухаючыя  (сілы),суправаджаючая (асоба), узыходзячае (сонца).Дзеепрыметнікі  залежнага  стану  прошлага  часу  ўтвараюцца  ад  асновы  інфінітыва дзеясловаў  з  дапамогай  суфіксаў  -н-,  -ен-,  -ан-,  -т-:  задуманы,  прынесены,  вывучаны,абгорнуты. У беларускай мове дзеепрыметнікі заўсёды пішуцца з адной літарай  н у суфіксе.Дзеепрыметнікі  залежнага  стану  цяперашняга  часу  ўтвараюцца  ад  асновы  дзеяслова цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -ем-, -ім- (-ым-): рэкамендуемы, кіруемы, ствараемы, любімы.

  Варта  памятаць,  што  не  ўсе  формы  дзеепрыметнікаў  аднолькава  ўжывальныя  ў беларускай  мове.  Найбольш  пашыранымі  з’яўляюцца  дзеепрыметнікі  прошлага  часу незалежнага  і  залежнага  стану  з  суфіксамі  -л-,  -н-,  -ен-,  -ан-,  -т-.  Усе  астатнія  формы дзеепрыметнікаў  ўжываюцца  рэдка  і  пераважна  ў  тэкстах  публіцыстычнага,  навуковага  і афіцыйна-справавога стыляў. Неўласцівыя формы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы можна замяніць разнастайнымі спосабамі:

 даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): принадлежащий ему – які належыць яму;

 ужывальнай формай дзеепрыметніка: очерствевший хлеб – счарсцвелы хлеб;

 дзеепрыслоўем: извивающаяся змея подползла к нему – да яго падпаўзла, выкручваючыся, змяя;

  аднакаранёвым  дзеясловам:  проросший  росток  набирался  сил –  парастак  прарос  і ўбіраўся ў сілу;

  прыметнікамі  і  спалучэннем  іх  з  назоўнікамі:  определяющие  факторы  –

вызначальныя фактары;

 адпаведным назоўнікам: рассказывающий – апавядальнік;

  азначэннем-прыдаткам:  вещества,  стимулирующие  рост  –  рэчывы-стымулятары росту.

 Дзеепрыслоўе – гэта нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага  дзеяння,  названага  дзеясловам-выказнікам.  Усе  дзеепрыслоўі  ўтвараюцца  ад дзеясловаў.

  Дзеепрыслоўі  незакончанага  трывання  абазначаюць  звычайна  дадатковае  дзеянне, якое  адбываецца  ці  адбывалася  адначасова  з  асноўным  дзеяннем,  і  ўтвараюцца  ад  асновы цяперашняга часу  дзеясловаў І спражэння  з дапамогай суфіксаў  -учы,  -ючы;  ад дзеясловаў ІІ спражэння – -ачы, -ячы: дапамагаюць – дапамагаючы, гавораць – гаворачы, носяць – носячы.

Ад дзеясловаў ІІ спражэння баяцца,  крычаць,  дрыжаць,  спаць  утвараюцца  дзеепрыслоўі закончанага  трывання  з  дапамогай  суфіксаў  -учы-,  -ючы-:  баючыся,  крычучы,  дрыжучы, сплючы.

 Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося  раней  за  асноўнае,  і  ўтвараюцца  ад  асновы  інфінітыва  або  прошлага  часу  з дапамогай суфіксаў -ўшы, -шы: даказаць – даказаўшы, аднесці – аднёсшы.

  У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтвараюць  дзеянне,  выражанае  дзеясловам-выказнікам,  да  якога  дзеепрыслоўе  адносіцца: Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся на небе, сеючы халодным дажджом. 

Парушэннем  літаратурнай  мовы  з’яўляецца  ўжыванне  дзеепрыслоўя  і  дзеяслова-выказніка,  якія  абазначаюць  дзеянні  розных  асоб  або  прадметаў:  Чытаючы  творы  пра ваенныя  падзеі,  сапраўды  сціскаецца  сэрца  і  пад.  У  безасабовых  сказах  дзеепрыслоўе ўжываецца  толькі  тады,  калі  яно  адносіцца  да  неазначальнай  формы  дзеяслова,  г.зн.  калі выказнік  безасабовага  сказа  выражаецца  спалучэннем  безасабовага  дзеяслова  ці прэдыкатыўнага прыслоўя (трэба,  нельга,  варта  і інш.) з інфінітывам:  Чуючы гэтае вясёлае шчабятанне птушак,  хацелася верыць,  што цяпло не за гарамі. Калі ж у безасабовым сказе няма інфінітыва, дзеепрыслоўе ўжываць нельга: Падыходзячы да школы, мне стала цяплей.

Дзеепрыслоўі  ўжываюцца  ў  абагульнена-асабовых  сказах,  у  якіх  дзеянне,  выражанае дзеясловам  і  дзеепрыслоўем,  адносіцца  да  кожнага,  да  любой  асобы:  Не  пераскочыўшы,  не кажы гоп.

Прыслоўе

Прыслоўе – самастойная нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану, прымету іншай прыметы ці прадмета.

Прыслоўі,  утвораныя  ад  якасных  прыметнікаў,  маюць  ступені  параўнання.  Прыслоўі  ў форме  вышэйшай  і  найвышэйшай  ступені  параўнання  паказваюць  на  розную  ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці.

 Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца ад прыслоўяў з дапамогай суфіксаў -ей (-эй): далёка – далей, высока – вышэй.

У  некаторых  прыслоўяў  вышэйшая  ступень  параўнання  ўтвараецца  ад  іншых  асноў  з дапамогай суфікса -ш:  добра – лепш, дрэнна – горш,  мала – менш,  многа – больш. Паралельна могуць  выкарыстоўвацца  формы  болей,  меней,  лепей  (пераважна  ў  гутарковым  і  мастацкім стылях).

Складаная  форма  вышэйшай  ступені  ўтвараецца  шляхам  спалучэння  прыслоўяў  са словамі больш, менш: больш важна, менш гучна.

 Простая форма найвышэйшай ступені  параўнання ўтвараецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені: менш – найменш, далей – найдалей.

Складаная  форма  найвышэйшай  ступені  ўтвараецца  спалучэннем  прыслоўяў  са

словамі  найбольш,  найменш, а таксама спалучэннем формаў вышэйшай ступені са словамі  за ўсё, за ўсіх: найбольш упэўнена, найменш складана, менш за ўсё, лепш за ўсіх.

  Да  прыслоўяў  вышэйшай  ступені  параўнання  могуць  далучацца  часціцы  ўсё,  яшчэ,куды,  а  да  формаў  найвышэйшай  ступені  параўнання  –  як,  чым,  што,  якія  ўзмацняюць  іх значэнне  або  надаюць  адценне  самай  высокай  ступені  якасці:  усё  вышэй,  куды  хутчэй,  як найхутчэй, чым наймацней.

Калі прыслоўе ўтворана ад прыметніка з  суфіксамі  -к-,  -ок-,  -ёк-, то ў формах ступеней параўнання гэты суфікс апускаецца і пры гэтым адбываецца гістарычнае чаргаванне [з] //  [ж],[с] //  [ш]:  нізка –  ніжэй,  высока –  вышэй. У некаторых прыслоўях суфікс  -к-  не апускаецца, у такім выпадку адбываецца гістарычнае чаргаванне [к] // [ч]: тонка – танчэй, звонка – званчэй.

 

     Дадатковы матэрыял

Назоўнік

Пры ўжыванні назоўніка ў беларускай мове могуць узнікнуць праблемы з правільным вызначэннем роду, ліку, выбарам нарматыўнага канчатка пры скланенні, што можа быць абумоўлена ўплывам сугучных рускіх слоў. Разгледзім найбольш распаўсюджанныя выпадкі словаўжывання, дзе могуць выяўляцца памылкі:

1) у беларускай мове існуюць назоўнікі, якія не супадаюць з адпаведнымі рускімі ў формах ліку і роду.

 

Табліца Несупадзенні ў катэгорыі ліку

 

Беларуская мова

Руская мова

адзіночны лік

множны лік

чарніла (чырвонае)

чернила (красные)

клопат

хлопоты

змрок

сумерки

садавіна′

фрукты

гародніна

овощи

макарона

макароны

вотруб’е

отруби

множны лік

адзіночны лік

паводзіны

поведение

адносіны

отношение

уводзіны

введение

уцёкі

побег

грудзі

грудь

Беларуская мова

Руская мова

двайняты

двойня

дзверы

дверь

крупы

крупа

ажыны

ежевика

брусніцы

брусника

суніцы

земляника

маліны

малина

журавіны

клюква

клубніцы / трускалкі

клубника

чарніцы

черника

У беларускай мове ўніфікаваная форма назоўнікаў назоўнага склону множнага ліку: канчаткі -і, -ы, (лясы, бары, сыны, браты, лугі, шляхі, палі, заданні, пытанні), толькі словы тыпу армянін маюць канчатак (армяне). У рускай мове – -и,-ы (столы, ученики), -а, -я (леса, учителя), -ья (сучья, братья,сыновья), (армяне).

 

Табліца. Несупадзенні ў катэгорыі роду

Беларуская мова

Руская мова

мужчынскі род

жаночы род

гармонік

гармонь

медаль

медаль

летапіс

летопись

запіс

запись

роспіс

роспись

подпіс

подпись

жывапіс

живопись

насып

насыпь

россып

россыпь

накіп

накипь

стэп

степь

пыл

пыль

цень

тень

шаль

шаль

цюль

тюль

боль

боль

жаль

жаль

сабака

собака

шынель

шинель

туфель

туфля

мазоль

мозоль

Беларуская мова

Руская мова

мужчынскі род

жаночы род

продаж

продажа

прыбытак

прыбыль

пачак

пачка

дроб

дробь

вокіс

окись

перакіс

перекись

рамонак

ромашка

гваздзік ‘кветка’

гвоздика

валяр’ян

валерьяна

палын

полынь

відэлец

вилка

плеш

плешь

жаночы род

мужчынскі род

гусь[2]

гусь

камода

комод

шафа

шкаф

салата

салат

табака (размоўнае, літаратурнае тытунь)

табак

пара

пар

кава

кофе

газа

керосин

півоня

пион

таполя

тополь

вяргіня

георгин

шыпшына

шиповник

папараць

папоротник

падлога

пол

акруга

округ

жырафа

жираф

кафля

кафель

гамана

гомон

ухаба

ухаб

жаночы род

ніякі род

какава

какао

большасць

большинство

бялізна

белье

мужчынскі род

ніякі род

капыт

копыто

Беларуская мова

Руская мова

мужчынскі род

ніякі род

успамін

воспоминание

яблык

яблоко

ніякі род

жаночы род

брыво

бровь

жыццё

жизнь

ніякі род

мужчынскі род

шчаня

щенок

кацяня

котенок

жарабя

жеребенок

медзведзяня

медвежонок

Зразумела, што часцей назіраюцца родавыя несупадзенні, калі адпаведныя словы ў дзвюх мовах маюць розныя корані: жыта (ніякі род) і рожь (жаночы), столь (жаночы род) і потолок (мужчынскі), пытанне (ніякі род) і вопрос (мужчынскі), кішэнь (жаночы род) і карман (мужчынскі) .

2) у беларускіх формах назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі, адсутнічае фінальны -й: сіні, віртуальны, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, виртуальный, написанный, некоторый, самый, шестой);

3) у форме роднага склону беларускіх назоўнікаў мужчынскага роду могуць выкарыстоўвацца канчаткі –у/-ю або –а/-я ў залежнасці ад значэння гэтых слоў.

 

Табліца. Некаторыя прыклады назоўнікаў у форме Р. скл. адз. ліку

 

Беларуская мова

Руская мова

завода (прадпрыемства)

заводу (механізм)

завода

курса (навучання)

курсу (напрамак; абмен валюты)

курса

закона (дэкрэт, пастанова)

закону (звычай, заканамернасць)

закона

лістапада (месяц)

лістападу (працэс)

листопада

каменя (кусок мінералу)

каменю (горная парода, матэрыял)

камня

пераезда (месца)

пераезду (пераязджаць)

переезда

пропуска(дакумент)

пропуску (няўяка на заняткі)

пропуска

тэрміна (слова)

тэрміну (час)

термина / срока

сада (установа)

саду (дрэвы)

сада

народа (нацыя)

народу (у зборным значэнні ca

словамі многа, мала, шмат)

народа

4) наяўнасць у назоўнікаў жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): бітваў, кафедраў, нормаў. У рускай мове мове – битв, кафедр, норм;

5) у форме давальнага і меснага склонаў жаночага роду чаргуюцца канцавыя зычныя г, к, х з адпаведнымі з, ц, с: дарога – дарозе, нага – назе, рука – у руцэ, страха – страсе. Некаторыя назоўнікі жаночага роду з асновай на к і націскам на канчатку маюць у Д. і М. склонах канчатак –э: рука – на руцэ, шчака – на шчацэ, рака – у рацэ, дачка – пры дачцэ і інш. (а таксама назоўнік ніякага роду: малако – у малацэ);

6) назоўнікі жаночага роду з мяккай асновай (зямля, станцыя) у Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі мужчынскага роду з мяккай асновай (конь, трамвай, Кітай) у М. скл. адз. ліку маюць канчатак : зямлі, у зямлі, на кані, на трамваі, у Кітаі ( параўн: рус. земле, в земле, на коне, на трамвае, в Китае);

7) у беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду на –а (-я) (з націскам на аснове) тыпу дзядзька, ваявода, бацька, стараста, у Д і М. скл. адз. ліку маюць канчатак : бацька – (каму?) бацьку, дзядзька – (каму?) дзядзьку, а ў творным склоне адз. ліку - канчатак -ам: бацька – (кім?) бацькам, музы´ка –(кім?) музыкам, мужчына – (кім?) мужчынам (параўн.: у рускай мове – воеводе, старосте; воеводой, старостой).

Падобна будуць скланяцца беларускія прозвішчы тыпу Скарына, Карызна, Батура (якія не суадносяцца з назоўнікамі жаночага роду) пры абазначэнні асобы мужчынскага полу: Скарыну, Карызну, Батуру (Д. скл); Скарынам, Карызнам, Батурам (М. скл).

Калі такія прозвішчы абазначаюць жанчын, ва ўсіх склонавых формах яны не змяняюцца: Міхасю Машару, але Алене Машара; Міхасём Машарам, але Аленай Машара.

Мужчынскія прозвішчы на –а, калі яны суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду скланяюцца як назоўнікі мужчынскага роду: Віталь Сарока – Віталю Сароку, Віталем Сарокам. Адпаведныя жаночыя прозвішчы – як назоўнікі жаночага роду: Таццяна Сарока – Таццяне Сароцы, Таццянай Сарокай.

8) назоўнікі з зацвярдзелай (на ж, ш, дж, ч, р, ц) i мяккай асновай маюць у М. скл. канчаткі -ы, -і, але асабовыя (гл. п. № 7) – канчаткі -у, -ю: у кадры, на катэджы, па зайцы, у продажы, аб выйгрышы, на плашчы, у музеі, на камені, на рублі, аб гандлі, але аб аўтару, аб Ігару, аб Аляксандру, аб гледачу, аб іспанцу, аб Васілю, пры Алесю Івашкевічу, аб герою, аб мужу. Выразы ў цяню, у гаю, аб дню (неасабовыя) лічацца памылковымі (трэба: у ценi, у гаі, аб дні);

9) назоўнікі м.р. з асновай на у М. скл. заўсёды маюць канчатак : у замку, на блоку, у банку, аб парушальніку, пры ўладальніку, у Мінску, аб Краўчуку;

10) назоўнікі м. р. з асновай на -г, -x у М. скл. у пераважнай большасці маюць таксама канчатак : на рынгу, у Гонконгу, аб выбуху, у тварагу, на мітынгу, на Бугу, аб Алегу, аб моху (імху).

Некалькі ўласнабеларускіх на- зоўнікаў (ix трэба запомніць) змяняюць зычную асновы: -г //-з, -x //-с i маюць канчатак : астрог – у астрозе, бераг – на беразе, верх – на версе, гарох– у гаросе, кажух – у кажусе, круг – у крузе, луг – на лузе, нарог – на нарозе, начлег – на начлезе, наверх – на паверсе, нарог – на парозе, плуг – на плузе, рог – на розе, снег – у снезе, стог – на стозе, струг – у струзе i некаторыя іншыя.

Назоўнік двор мае розныя канчаткі ў залежнасці ад значэння слова: калі абазначае ‘не ў памяшканні’, ‘на адкрытым паветры’, ‘у прыродзе’, то мае качатак , калі абазначае ‘месца каля будынкаў’ – канчатак : Адпачываем на дварэ; На дварэ пахаладнела; Паставіць лаўку ў двары.

 Форма на розе выкарыстоўваецца тады, калі рог адносіцца да жывёлы; форма на рагу – калі рог абазначае вугал: на розе каровы – на рагу вуліцы.

Прыметнік

1) прыметнікі вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -эйш-,-ейш-, -ш- і з’яўляюцца поўнымі зменнымі формамі: разумнейшы за брата, прыгажэйшая за яе, дабрэйшыя за іншых; мая канапа карацейшая за суседскую; гэтая гісторыя цікавейшая за тую. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені – застылая, нязменная форма, аманімічная з прыслоўямі: умнее, краси′вее, добрее, короче, интереснее. Нагадаем, што для вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам за: саладзейшы за мёд, маладзейшы за мяне;

2) прыметнікі найвышэйшай ступені параўнння ўтвараюцца ад формы вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі –най: найлепшы, найноўшы. Таксама яны ўтвараюцца ад прыметнікаў і слоў самы, найбольш, найменш: самы вясёлы, самы цікавы. Па гэтай прычыне рускім прыметнікам, якія абазначаюць самую высокую (або самую нізкую якасць) чаго-небудзь, будуць адпавядаць беларускія ў форме найвышэйшай ступені параўнання. Параўн. бел. Полацк – найстаражытнейшы горад Беларусі. Мінск – самы прыгожы горад у Еўропе. Рус. Полоцк – древнейший город Беларуси. Минск – красивейший город в Европе.

Лічэбнік

1) у назоўным склоне ў спалучэнні з лічэбнікамі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ( у тым ліку спалучэнні з дробавымі, састаўнымі лічэбнікамі, якія заканчваюцца на два, тры, чатыры) ужываецца форма множнага ліку: два новыя камп’ютары, чатыры драўляныя крэслы, дзве трэція, тры сёмыя, дваццаць два студэнты;

2) у беларускай мове ёсць асобныя формы скланення лічэбнікаў два (для мужчынскага роду) і дзве (для жаночага) у адрозненне ад рускай мовы: двух братоў – дзвюх сясцёр, двум братам – дзвюм сястрам, двума братамі – дзвюма сястрамі;

3) беларускія лічэбнікі 90, паўтары, паўтара не скланяюцца.

Займеннік

1) у займенніках мой, твой, свой, чый (у формах мужчынскага і ніякага роду) у Р. і Д. скл. адз. ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго;

2) у асабовых займенніках пры іх скланенні і не пішацца літара н у адрозненне ад адпаведных рускіх: з ім, без яго;

3) зваротны займеннік сябе мае гэту форму ў P. i В. склонах, а форму сабе – у Д. i М. склонах;

4) адмоўныя займеннікі некага, нечага не характэрныя для беларускай мовы, яны замяняюцца спалучэннямі няма каго, няма чаго.

Дзеяслоў

1) на канцы дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу адсутнічае зычны т: ён спявае, яна прыедзе;

2) пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу чаргуюцца г //ж і к // ч: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (параўн.: рус. лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките);

3) могуць узнікаць памылкі пры выкарыстанні дзеясловаў з суфіксам -ава-. Гэты суфікс ужываецца тады, калі ў форме 1-ай асобы адзіночнага ліку дзеяслоў заканчваецца на -ую (-юю): даследаваць (даследую), камандаваць (камандую), здзекавацца (здзекуюся), дзякаваць (дзякую).

4) дзеясловы I спражэння маюць канчаткі І -ай асобы множнага ліку –ом/-ём (пад націскам) i -ам/-ем (не пад націскам): бяром, жывём, скажам, будзем;

5) у 2-ой асобе множнага ліку дзеясловаў I спражэння ўжываюцца канчаткі -аце/-еце/-яце, а дзеясловаў II спражэння – -ыце/-іце. Вельмі важнае значэнне ў гэтых формах мае націск, які прыпадае на склад -це канчатка тады, калі ў 1-ай асобе множнага ліку (мы) націск на канчатку. Такім чынам, правільныя формы ідзяцё (ідзём), гледзіцё (глядзім), берацё (бяром), возьмеце (возьмем), коціцеся (коцімся), ірвяцёся (ірвёмся), седзіцё (сядзім), стрыжацёся (стрыжомся), сочыце (сочым) i г.д;

6) у беларускай мове зваротныя дзеясловы маюць постфіксы –ся, -цца: вучыцца, вучылася, смяяцца, смяялася.  Па-руску: учиться, училась, смеяться, смеялась;

7) інфінітывы з асновай на зычны ў беларускай мове маюць суфіксы -ці,   -чы: есці, класці, плысці, берагчы, стрыгчы.  Калі аснова на галосны – суфікс   –ць:мыць, чытаць, размаўляць. Таму вымаўленне класць, плыць, стрыч  - парушэнне нормы пад уплывам рускай мовы.

 

 

Дзеепрыметнік

1) у беларускай мове адсутнічаюць зваротныя дзеепрыметнікі: опоздавший студент – студэнт, які спазніўся і інш.;

2) Амаль не ўжываюцца ў беларускай мове дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-), -ўш-, -ш-, -ем-, -ім-[3]. У рускай мове яны вельмі пашыраныя (поступающий, восстанавливающий, ответивший, интегрируемый). Сказам з дзеепрыметнікамі такога тыпу ў беларускай мове адпавядаюць:

 а) складаназалежныя сказы з даданай часткай: поступающий на военный факультет – які паступае на ваенны факультэт; восстанавливающее средство – сродак, які аднаўляе; ответивший на все вопросы ученик – вучань, які адказаў на ўсе пытанні;

б) назоўнікі: стимулирующий – стымулятар, записывающее устройство – прылада для запісу;

в) дзеепрыметнікі і прыметнікі з суфіксамі –л-, -льн-, -оўн-: поседевший – пасівелы, охлаждающий – ахаладжальны, обезжиривающий – абястлушчвальны, управляющий – кіроўны, интегрируемый –  інтэгроўны

г) прыметнікі: предшествующий – папярэдні.

Дзеепрыслоўе

1) утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання ў беларускай мове адбываецца з дапамогай суфіксаў -учы, -ачы: гаворачы, ідучы, робячы (словы гаварыўшы, пісаўшы, рабіўшы будуць памылкай). У рускай мове ім адпавядаюць дзеепрыслоўі з суфіксамі -а(-я): идя, неся, читая;

2) у беларускай мове ўтвораны і ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў тыпу біць, піць, віць, ліць (б’ючы, п’ючы, л’ючы), ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (мажучы, пішучы, рэжучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.

Важна адзначыць, што пры ўжыванні дзеепрыслоўяў могуць узнікнуць сэнсавыя памылкі такога тыпу: Лятаючы на самалёце, Васю ў галаву прыходзілі розныя думкі (атрымліваецца, што розныя думкі і ляталі на самалёце, і прыходзілі ў Васеву галаву). У такім выпадку трэба памятаць, што дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы – выканаўцы асноўнага дзеяння, гэта значыць: у сказе з дзеепрыслоўем павінен быць адзін утваральнік. Правільнай будзе такая пабудова сказа: Лятаючы на самалёце, Вася думаў пра розныя рэчы. Калі Вася лятаў на самалёце, да яго ў галаву прыходзілі розныя думкі.

 

3. Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы. Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы беларускай мовы. Нарматыўнасць і прадуктыўныя словаўтваральныя мадэлі. Асаблівасці словаўтварэння розных часцін мовы. Парушэнні словаўтваральных нормаў беларускай мовы. Унармаванне словаўтварэння і напісання слоў.

           Каб гаварыць правільна па-беларуску, трэба выкарыстоўваць нарматыўныя словаўтваральныя мадэлі (узоры, паводле якіх утвараюцца словы).

З асаблівай увагай трэба ставіцца да ўтварэння прыналежных прыметнікаў, дзе можна лёгка зрабіць памылку. Так, прыметнікі ад слоў жаночага роду ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ін/-ын, ад слоў мужчынскага роду – пры ўдзеле суфіксаў -аў(-оў)/-еў(ёў). Лёгка запомніць гэта правіла, калі правяраць сябе па мадэлі “мамін”і “татаў” для прыметнікаў ад слоў ж. р. і м. р. адпаведна. Такім чынам, адхіленні ад нормы бачым у выпадках: сестрава паліто, Коласавы почырк, Косцін бінокль і інш. Правільна: сестрыно паліто, Коласаў почырк, Косцеў бінокль.

           Прыметнікі на -оўскі ў беларускай мове ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Літва – літоўскі, Масква – маскоўскі. Такім чынам, прыметнікі крапівінскі і крапівоўскі нельга адначасова суадносіць з прозвішчам Крапіва. Нарматыўным будуць суадносіны Крапіва – крапівоўскі, Крапівін – крапівінскі.

           Для ўтварэння беларускіх тэрмінаў амаль не выкарыстоўваецца суфікс   -цель-, якому адпавядаюць словы з суфіксам -нік-, -льнік[4]-: преобразователь – пераўтваральнік, предохранитель – засцерагальнік, доверитель – давернік і інш.

У запазычаных тэрмінах замест элементаў -ер- (-эр-) выкарыстоўваецца  -ар (не пад націскам): прынтар, адаптар, фламастар і інш.

           Рускім дзеясловам з элементам -ир- у беларускай мове адпавядаюць дзеяслоўныя ўтварэнні з суфіксам -ава-/-ява- : абстрагировать – абстрагаваць, регулировать – рэгуляваць, реформировать – рэфармаваць. Выключэнне складаюць тыя словы, якія без –ір- губляюць сваё значэнне, параўн.: суміраваць ‘праводзіць падлікі’ і сумаваць ‘маркоціцца’, планіраваць ‘паступова зніжацца пры палёце’ і планаваць ‘размяшчаць згодна з планам’, фарміраваць ‘арганізоўваць, размяшчаць у пэўным парадку’ і фармаваць ‘надаваць нечаму пэўную форму’ а таксама толькі курыраваць, шакіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, сервіраваць, фантазіраваць, штудзіраваць, татуіраваць, лакіраваць,бравіраваць, лабіраваць.

У некаторых прыметніках замест суфіксаў -аль(н)-, -яль(н)-, -иль(н)- , - онн- выкарыстоўваецца беларускі адпаведнік – суфікс -н-: функциональный – функцыйны, гравитационный – гравітацыйны.

           Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- /-ов- /-ев- (параўнальна з суфіксам -н-): рус. выборочный – бел. выбаркавы (выбарачны), рус. блочный – бел. блокавы (блочны), рус. осколочный – бел. асколкавы.

 

Пытанні для самаправеркі

 

  1. Назавіце асаблівасці беларускай марфалогіі.
  2. Раскажыце пра асноўныя нормы ўжывання назоўнікаў, прыметнікаў і г.д.? Прывядзіце прыклады.
  3. Як вы разумееце словаўтваральныя нормы беларускай мовы? Прывядзіце прыклады.

 

 

 

Тэма 7. ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ: СІНТАКСІЧНЫЯ І СТЫЛІСТЫЧНЫЯ НОРМЫ

 

План лекцыі

 

  1.  Правільнасць маўлення і сінтаксічныя нормы беларускай мовы.  
  2. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. Тыповыя парушэнні сінтаксічных нормаў пры дапасаванні і кіраванні ў беларускай мове і інш. Асноўныя тыпы варыянтаў у межах сінтаксічнай нормы.
  3. Правільнасць маўлення і стылістычныя нормы. Матываванае выкарыстанне моўных сродкаў, нарматыўнасць і мэтазгоднасць іх выкарыстання.

 

  1. Правільнасць маўлення і сінтаксічныя нормы беларускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы

Сінтаксічныя асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай выяўляюцца ў наступным (гл. табліцу 17).

Табліца 17

Беларуская мова  Руская мова

1. Пры лічэбніках два (дзве), тры, чатыры назоўнікі стаяць у форме назоўнага склону множнага ліку два добрыя студэнты,тры новыя сталы. Пры астатніх лічэбніках назоўнік ставіцца ў родным склоне: пяць студэнтаў, сем сталоў.

1. Назоўнікі ў адпаведных словазлучэннях ставяцца ў родным склоне: два хороших студента, три новых стола.

2. Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення ( гаварыць, шаптаць,непакоіцца, хвалявацца, маўчаць) утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра ўраджай , клапаціцца пра дзяцей.

2. Залежнае слова мае форму меснага склону з прыназоўнікам о (об):говорить об урожае , заботиться о детях.

3. Дзеясловы дзякаваць (падзякаваць), выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэнні з давальным склонам: дзякую вам, даруйце мне.

3. Ужываецца вінавальны склон: благодарю вас, извините меня.

4. Дзеясловы руху (ісці, бегчы, плыць, ехаць), а таксама волевыяўлення (выправіць, паслаць, прыслаць і інш.) пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць словазлучэнні з вінавальным склонам назоўніка з прыназоўнікам па: пайсці па малако, паслаць па дапамогу.

4. Часцей ужываецца канструкцыя з творным склонам з прыназоўнікам за: пойти за молоком, послать за помощью.

5. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, дзівіцца ўтвараюць словазлучэнні з родным склонам з прыназоўнікам з: смяяцца з сябра, кпіць з яго.

5. Дзеясловы ўтвараюць словазлучэнне з творным склонам з прыназоўнікам над: смеяться над другом.

6. Пры дзеясловах ажаніць, ажаніцца назоўнік ставіцца ў форме творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Валяю,ажанілі з нялюбай.

6. Словазлучэнні з назоўнікам меснага склону з прыназоўнікам на: женился на Вале, женили на нелюбимой.

7. Пры дзеясловах і назоўніках дзеяння назоўнік ўжываецца ў месным склоне з прыназоўнікам па: хадзіць па палях,сустракацца па вечарах .

7. Словазлучэнні з назоўнікам давальнага склону з прыназоўнікам по: ходить по полям, встречаться по вечерам.

8. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з месным склонам з прыназоўнікам па: сумую па вясне.

8. Дзеясловы спалучаюцца з формамі меснага склону з прыназоўнікам о(об): тосковать о весне.

9. Дзеясловы хварэць, захварэць, прахварэць і прыметнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып.

9. Залежнае слова мае форму творнага склону: болеть гриппом.

10. Словазлучэнні з прыназоўнікам праз выражаюць розныя адносіны: прычынныя: спазніліся праз цябе;лакальныя і часавыя: ідзе праз вароты , прыйшоў праз дзень.

10. Адпавядаюць розныя прыназоўнікавыя словазлучэнні: опоздали из-за тебя; идет через ворота, пришел через день.

11. Да слова дзякуй словы дапасуюцца ў мужчынскім родзе: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй.

11. Да слова спасибо дапасуюцца словы ніякага роду: большое спасибо.

Спалучэнне дзейніка і выказніка не з’яўляецца словазлучэннем, таму што тут немагчыма вылучыць галоўнае слова. Сувязь паміж гэтымі членамі сказа называецца  каардынацыяй  і выражаецца ў адначасовай змене граматычных значэнняў дзейніка і выказніка. Пры  дзейніку, які  выражаны  іменна-колькасным  спалучэннем,  выказнік  можа  ўжывацца  як  у  адзіночным, так і ў множным ліку.

Выказнік ставіцца толькі ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:

  колькасна-іменным  спалучэннем,  у  склад  якога  ўваходзяць  словы  ўсяго,  толькі  ці займеннікі нас, вас, іх: толькі тры экзамены было ў гэтым семестры; было іх пяцёра;

  колькасна-іменным  спалучэннем,  якое  абазначае  адрэзак  часу:  прайшло  дзве  гадзіны; дваццаць гадоў мінула;

 спалучэннем назоўнікаў, першы з якіх мае значэнне пэўнай колькасці (дзясятак, сотня, пара, двойка, тройка і інш.): сотня турыстаў прыехала на экскурсію;

  спалучэннем адмоўнага або няпэўнага займенніка з назоўнікам (займеннікам) у форме ўскоснага склону: ніхто з абітурыентаў не спазніўся на экзамен;

  спалучэннем  лічэбніка з назоўнікам, якое абазначае прыблізную колькасць:  чалавек з дзесяць прысутнічала на сходзе;

  спалучэннем слоў, у складзе якога ёсць слова  тысяча,  мільён,  мільярд:  тысяча чалавек сабралася ў парку.

У множным ліку выказнік ужываецца ў наступных выпадках:

  дзейнік  выражаны  спалучэннем  назоўніка  ў  форме  назоўнага  склону  з  назоўнікам  у форме творнага склону: настаўнік з дзецьмі ідуць у паход;

  пры аднародных дзейніках, калі знаходзіцца пасля іх:  гаспадар і госць разгаварыліся; калі  выказнік  знаходзіцца  перад  аднароднымі  дзейнікамі,  то  ён  дапасуецца  ў  ліку  да бліжэйшага з іх: з-за ўзгорка паказаўся горад і рачны вакзал;

  дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка і назоўніка са значэннем асобы або  неадушаўлёны  назоўнік  стаіць  перад  выказнікам:  на  дарогу  выйшлі  два  чалавекі;  пяць дубоў раскінулі свае кроны;

  дзейнік выражаны колькасна-іменным спалучэннем або толькі назоўнік у ім  мае пры сабе азначэнне ці словы ўсе, гэтыя: чарнеюць тры вялізныя сасны; усе трое спазніліся.

Дапускаюцца  варыянты  формы  адзіночнага  і  множнага  ліку  выказніка  ў  наступных выпадках:

  калі дзейнік выражаны складаным назоўнікам з часткай паў-, то выказнік ужываецца ў адзіночным  ліку:  засталося  паўпірага.  У  множным  ліку  выказнік  можа  ўжывацца,  калі дзейнік  называе  групу  асоб  або  дзейнік  мае  пры  сабе  дапасаванае  азначэнне:  паўгрупы  не выканалі заданне; прайшлі самыя цяжкія паўгода;

 выказнік мае форму адзіночнага ліку пры дзейніку, які выражаны спалучэннямі:

 зборны лічэбнік + назоўнік (займеннік): каля хаты сядзела двое мужчын;

  назоўнік  з  няпэўна-колькасным  значэннем  (мноства,  безліч,  шэраг,  большасць,меншасць  і інш.) + назоўнік у форме роднага склону множнага ліку:  большасць экспанатаў было прывезена з музея;

  няпэўна-колькаснае  слова  (мала,  многа,  шмат,  некалькі  і  інш.)  +  назоўнік

(займеннік) у форме роднага склону множнага ліку: там стаяла некалькі дамоў.

Дадатковы матэрыял

Нягледзячы на тое, што мовы, якімі валодае чалавек, пакідаюць адбітак на яго маўленні, трэба быць уважлівым, пры перакладзе словазлучэнняў адной мовы на другую. У беларускай мове дастаткова адметных спалучэнняў слоў, якія адрозніваюцца ад адпаведных рускіх канструкцый:

1) дзеясловы са значэннем ветлівасці (дараваць, дзякаваць, прабачыць) у беларускай мове кіруюць давальным склонам: дараваць чалавеку, дзякаваць маме, прабачыць сястры і брату, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: простить человека, благодарить маму, просить брата и сестру, извините меня;

2) дзеясловы руху (ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець) і волевыяўлення (паслаць, выправіць, адправіць), калі яны маюць значэнне мэты, то выкарыстоўваюцца з прыназоўнікам па: ісці па ваду, ехаць па грошы, паслаць па лекі і інш. Калі гэтыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца з прыназоўнікам у: пайсці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках выкарыстоўваецца прыназоўнік за: пойти за водой, послать за лекарством, отправить за грибами.

Словазлучэнні з прыназоўнікам за ў беларускай мове (ісці за вадой, паехаць за бацькам) абазначаюць не мэту дзеяння, а яго напрамак (значэнне ‘услед’);

3) дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, дбаць, хвалявацца, маўчаць і інш.) звычайна ўжываюцца з прыназоўнікам пра: гаварыць пра надвор’е, клапаціцца пра бацькоў, маўчаць пра здарэнне. У рускай мове пасля адпаведных дзеясловаў ужываецца прыназоўнік о/об: говорить о погоде, беспокоиться о родителях, молчать о происшествии;

4) дзеясловы здзіўляцца, дзівіцца, жартаваць, насміхацца, рагатаць, смяяцца глуміцца, здзекавацца, кпіць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з: дзівіцца з сяброўкі, кпіць з дарослых. Рускія выразы смеяться над недостатками і шутки надо мной перакладаюцца на беларускую мову як смяяцца з недахопаў і жарты з мяне;

5) дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца, непакоіцца, нудзіцца, маркота, туга і інш.) ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па: хадзіць па дарогах, бегаць па сценах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных, туга па дзецях. У рускай мове адпаведна: ходить по дорогам, бегать по стенам, видеться по субботам, встречаться по выходным, тоска по детям;

6) дзясловы хварэць, захварэць, а таксама прыметнік хворы ў беларускай мове спалучаюцца вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на запаленне легкіх; хварэць на грып;

7) словы ажаніць, ажаніцца патрабуюць пасля сябе дапаўненне ў форме творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з дачкой інжынера, ажэніцца багаты з беднаю;

8) пры вызначэнні адлегласці шырокаўжывальныя спалучэнні з прыназоўнікам за: за тры крокі ад яе, за тры кіламетры ад вёскі, за дваццаць кіламетраў ад сталіцы. Па-руску: в трех шагах от нее, в трех километрах от деревни, в двадцати километрах от столицы.

 

  1. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. Тыповыя парушэнні сінтаксічных нормаў пры дапасаванні і кіраванні ў беларускай мове і інш. Асноўныя тыпы варыянтаў у межах сінтаксічнай нормы.

Акрамя таго, у беларускай мове ёсць шмат канструкцый, адрозных ад рускай мовы. Гэта наглядна ілюструе табліца.

 

Табліца. Адметныя беларускія словазлучэнні і іх пераклад на рускую мову

Беларуская мова

Руская мова

ехаць у дровы

ехать за дровами

ехаць у млын

ехать на мельницу

выправіцца ў заробкі

отправиться на заработки

больш за тысячу

более тысячи

згодна з правілам

согласно правилу

адцурацца / зрачыся бацькоў

отречься от родителей

пазбавіцца / пазбыцца недахопаў

избавиться от недостатков

перапрашаць маці

извиняться перед матерью

думаць сам сабе (не ўслых)

гаварыць сам сабе

думать про себя

говорить про себя

глядзець сябе

смотреть за собой

смех праз слёзы

смех сквозь слезы

бачыць на свае вочы

видеть своими глазами

гаварыць на карысць

говорить в пользу

дом на пяць паверхаў

дом в пять этажей

спатыкнуцца на камень

споткнуться о камень

жыць пры бацьках

жить с родителями

забыцца на сустрэчу

забыть о встрече

загадчык кафедры

заведующий кафедрой

некалькі разоў на месяц

несколько раз в месяц

звяртацца на адрас

обращаться по адресу

даглядаць хворага

ухаживать за больным

сядзець пры дарозе

сидеть у дороги

заляцацца да дзяўчыны

ухаживать за девушкой

добра ставіцца да суседзяў

хорошо относиться к соседям

прызвычаіцца да характару

привыкнуть к хактеру

рыхтавацца да сесіі

готовиться к сессии

цешыцца з сонейка

радоваться солнышку

імкнуцца да перамогі

стремиться к победе

прыйсці па абедзе

прийти после обеда

створаны на ўзор

создан по образцу

на выбар

по выбору

Беларуская мова

Руская мова

ісці ўздоўж берага

идти по берегу

гаварыць па тэлефоне

говорить по телефону

у кірунку да ракі

по направлению к реке

радавацца з нагоды/з прычыны

радоваться по случаю

малы памерам

маленький по размеру

страляць у бандыта

стрелять по бандиту

жыць у суседстве

жить по соседству

хавацца ў вуглы

прятаться по углам

капуста па вядры

капуста с ведро

на ўвесь рост

во весь рост

сказаць на поўны голас

сказать во весь голос

не было пра што гаварыць

не было о чём говорить

паабапал дарогі

с обеих сторон

жыць каля самага мора

жить у самого моря

дарога да славы

дорога к славе

няма да каго звярнуцца

не к кому обратиться

сонца хіліцца на лес

солнце клонится к лесу

не да месца

не к месту

дакрануцца да рукі

прикоснуться к руке

больш за сорак гадоў

более сорока лет

яму галава баліць

у него болит голова

раніцай, зранку

по утрам

увесну, вясной

по весне

а 17-й гадзіне

в 17 часов

у выхадныя дні

по выходным дням

выбраць на свой густ

выбрать по своему вкусу

на ўсіх напрамках

по всем направлениям

на святочны стол

к праздничному столу

 

Пералічваючы асаблівасці беларускай мовы, мы разглядалі выпадкі словаўжывання, якія адпавядаюць нормам беларускай мовы. Менавіта дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін. Беларускія моўныя нормы з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай. Веданне моўных нормаў і іх выкарыстанне – важны складнік культуры маўлення ў цэлым.

 

  1. Правільнасць маўлення і стылістычныя нормы. Матываванае выкарыстанне моўных сродкаў, нарматыўнасць і мэтазгоднасць іх выкарыстання.

Трэба адрозніваць памылкі ўласнастылістычныя і маўленчыя (парушэнне правільнасці як асноўнай якасці маўлення).

Уласнастылістычныя памылкі:

1) беспадстаўнае ўжыванне сродкаў іншага стылю (калі гэта не робіцца знарок, для стварэння камічнага эфекту): Сяляне былі ўжо гатовыя стаць у першыя шарэнгі адважных барацьбітоў з паншчынай (з сачынення);

2) злоўжыванне моўнымі клішэ, спецыфічнымі словамі і тэрмінамі (Студэнты ў большасці выпадкаў самі дабіваюцца выпраўлення недахопаў; Ці не было эксцэсаў у класе? );

  3) слабое валоданне рэсурсамі мовы (плеаназм, таўталогія, беднасць слоўніка, “заштампаванасць” мовы, словы-паразіты ў маўленні, моўная аднастайнасць: На сяброўскай сустрэчы сустрэліся дзве футбольныя каманды; Гэта мой калега па рабоце; Сяляне, нягледзячы на неспрыяльныя кліматычныя ўмовы вясны, на высокім агратэхнічным узроўні правялі сяўбу; Мы прыйшлі у лес. Было добрае надвор’е. Нам было весела).

Адзначым, што плеаназмы і таўталогія ў фразеалагічных выразах памылкай не лічыцца: ведаць не ведаю, бегма бечы, бачыць на свае вочы, у рэшце рэшт.

Як ужо адзначалася вышэй, мова навукі, дакументаў і справаводства мае свае стылістычныя адметнасці, у ёй сустракаецца шмат спецыфічных слоў і фармулёвак: займацца рашэннем праблемы, праводзіць даследаванне, згодна з пастановай, вывесці са складу, прысвоіць званне, давесці да ведама і інш. Канцылярскі каларыт надаюць тэкстам складаныя прыназоўнікі: у сілу, па лініі, з боку, у справе, у разрэзе, у мэтах; аддзеяслоўныя назоўнікі: стварэнне, атрыманне, уяўленне, паляпшэнне, накіраванне. Аднак моўныя стандартныя выразы, тэрміны, ужытыя ў неадпаведным кантэксце, пазбаўляюць маўленне вобразнасці, звычайна маскіруюць банальныя або алагічныя думкі (З пункту гледжання банальнай эрудыцыі не кожны лакальна селектыўны ідывідуум здольны свабодна элацыраваць тэндыцыі парадаксальных эмоцыі;  Дуалістычны прынцып выкарыстання сельскагаспадарчых прылад на гідрапаверхні (віламі па вадзе пісана); Антытэзісныя ўласцівасці разумова абмежаваных суб’ектаў у кантэксце выканання дзяржаўных нарматыўных актаў (дурням закон не пісаны)).

  4) недастаткова развітая моўная чуйнасць (квяцістасць, немілагучнасць, уяўная прыгажосць выкладу, гучныя словы, пустаслоўе – так званае “фразёрства”): Веру, што мая вялікая, свабодная, неабсяжная краіна будзе шчаслівай, магутнай і квітнеючай.

Тыпы маўленчых памылак

Парушэнне правільнасці як асноўнай камунікацыйнай якасці маўлення можа праяўляцца на любым узроўні мовы [5]. Такім чынам, маўленчыя памылкі – гэта парушэнне фанетычных, словаўтваральных, граматычных, лексічных і фразеалагічных нормаў. Паколькі парушэнні правільнасці разгледжаны намі вышэй, праілюструем самыя распаўсюджаныя памылкі:

1) ужыванне слова не ў тым кантэксце: Ён без хістання накіраваўся на работу (трэба вагання); Іван Пятровіч па-гаспадарску трымае руль сваёй машыны (па-гаспадарску можна весці справу, а трымаць руль - упэўнена); Пры абмеркаванні даклада людзі былі досыць жвавымі (актыўнымі);

2) парушэнне спалучальнасці слоў. Пераважная колькасць памылак выклікана недакладным ужываннем сінанімічных слоў: Дыхне невялічкі вецер (правільна лёгкі або слабы);  Характар у хлопца павольны (павольнымі могуць быць рухі, жэсты, хада, а характар – добры, мяккі, цвёрды, цяжкі); Пералік прыкладаў быў вялікі (трэба доўгі); Мне трэба праверыць гурт сшыткаў (правільна стос);

3) памылкі могуць быць выкліканы неапраўданым спалучэннем канкрэтных і абстрактных паняццяў: Беспрацоўе знізілася да 300 тыс. чалавек. (Беспрацоўе – адцягненае паняцце, яно не вымяраецца пэўнай колькасцю. Трэба: Колькасць беспрацоўных знізілася да 300 тыс чалавек). Упершыню мы пабачылі Івана Пятровіча не ў лабараторыі, а на дошцы гонару (натуральна, што гэта быў не сам Іван Пятровіч, а яго партрэт, фотаздымак);

4) няправільная арганізацыя выказвання парушае лагічныя сувязі, што значна ўскладняе яго ўспрыняцце: Гледзячы на залацістае поле пшаніцы, сэрца напаўняецца радасцю  (трэба: Калі глядзіш на залацістае поле пшаніцы, сэрца напаўняецца радасцю).

Калі ўказальны займеннік гэты можна суаднесці з некалькімі назоўнікамі папярэдняга выказвання, узнікае незразумеласць: Некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва i паехаць на фестываль. Аб гэтым нельга маўчаць. Трэба: Нельга маўчаць аб тым, што некаторыя студэнты прапускаюць заняткі, у выніку чаго група не можа выйсці ў пераможцы спаборніцтва i паехаць на фестываль;

5) спалучэнне рознастылёвай лексікі. Як правіла, ва ўсіх стылях мовы словы аб’ядноваюцца па прынцыпу стылістычнай аднароднасці: трэба ўжываць толькі словы пэўнага стылю і нейтральную лексіку. Такім чынам, функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі проціпастаўлены: спецыяльныя словы не апраўданы ў любым неспецыяльным тэксце, размоўныя – ў пісьмовым маўленні, кніжныя – у размоўна-бытавым. Але такая процілегласць можа выкарыстоўвацца пісьменнікамі і журналістамі для стварэння пэўнага экспрэсіўна-стылістычнага эфекту. Асабліва часта спалучэнне рознастылёвай лексікі выкрыстоўваецца як сродак гумару, іроніі, сатыры: Ён арудуе ў нашай установе; І калі ўжо выльецца гэты працэнт вільгаці? Зара дае заяўку на світанне; Полацку стукнула тысячу сто; Даклады трубіў, на нарадах савеў. Ва ўсіх іншых выпадках ужыванне ў адным кантэксце рознастылёвай лексікі – грубая памылка: Вялікі ўклад у дасягненне поспехаў унеслі мае сябры; Сёлета мы натхнёна змагаліся за паспяховае правядзенне вяпускнога балю; Гаспадыня займаецца гатаваннем снядання [падрабязней гл. Міхневіч 2006].

 

Пытанні для самаправеркі

 

  1. Як вы разумееце паняцце сінтаксічных нормаў?
  2. Раскажыце пра асаблівасці беларускага сінтаксісу. Прывядзіце прыклады.
  3. Прывядзіце прыклады тыповых парушэнняў сінтаксічных нормаў.
  4. У чым сутнасць стылістычных нормаў?

 

 

 

Тэма 8. ДАКЛАДНАСЦЬ І ЛАГІЧНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ

 

План лекцыі

 

  1. Паняцце дакладнасці маўлення. Асноўныя прычыны парушэння дакладнасці маўлення. Лінгвістычныя ўмовы забеспячэння дакладнасці маўлення.
  2. Лагічнасць як камунікатыўная якасць маўлення. Маўленне і мысленне. Сувязь лагічнасці маўлення з дакладнасцю выказвання. Парушэнне лагічнасці маўлення. Лінгвістычныя сродкі забеспячэння лагічнасці маўлення (дакладнасць словаўжывання, парадак слоў у сказе, сэнсавая несупярэчлівасць сувязі слоў у сказе, адпаведнасць прадметнай і паняційнай лагічнасці, правільная арганізацыя тэксту і інш.).
  3. Тыповыя памылкі-алагізмы. Плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі. Устойлівыя выразы і сінтаксічныя канструкцыі, пабудаваныя на свядомым парушэнні лагічных сувязяў.

 

 

 

1.      Паняцце дакладнасці маўлення. Асноўныя прычыны парушэння дакладнасці маўлення. Лінгвістычныя ўмовы забеспячэння дакладнасці маўлення.

Дакладнасць  маўлення  вызначаецца  ўменнем  дакладна  мысліць.  Маўленне дакладнае  тады,  калі  словы  і  выразы  ўжыты  з  уласцівым  ім  значэннем.  Недакладна выкарыстанае  слова  (выраз)  выклікае  няправільнае  ўспрыманне  тэксту,  прыводзіць  да непажаданай двухсэнсоўнасці, скажае выказванне, дэзынфармуе слухача (чытача): Давайце адчынім  падручнікі  і  выканаем  заданне  пісьмова;  Сістэма  адукацыі  сёння  гуляе  вялікую ролю; Аказваем гідраізаляцыйныя работы.

У  выніку парушэння дакладнасці маўлення ўзнікаюць тыповыя  маўленчыя памылкі. Найбольш частыя з іх наступныя:

  ужыванне слоў з неўласцівым ім значэннем: Мы кахаем бацькоў, і нам няма розніцы, колькі ў іх грошай (неадрозненне сінанімічнай дзеяслоўнай пары любіць – кахаць);

  няправільнае  выкарыстанне  мнагазначнага  слова:  Надышла  пара  квасіць  (слова квасіць  мнагазначнае:  1.  Даводзіць  да  стану  браджэння,  скісання.  Квасіць  малако.  2. Нарыхтоўваць  у  запас.  Квасіць  капусту.   3.  Апрацоўваць  шкуры,  футра  спецыяльным хлебным растворам. Квасіць аўчыны. 4. Моцна лупіць, біць. Квасіць насы. 5. Піць без меры моцныя алкагольныя напоі. Квасіць гарэлку);

  неразмежаванне  амонімаў,  паронімаў:  выразаць  апендыцыт  замест  выразаць апендыкс;  дыялектычны  слоўнік  замест  дыялектны  слоўнік;  адбіраць  жывёлу  замест выбіраць жывёлу.

Трэба  памятаць,  што  адно  і  тое  ж  слова  можа  выклікаць  неаднолькавыя  рэакцыі  і асацыяцыі ў розных людзей у залежнасці  ад іх узросту, інтэлекту, ад узроўню адукацыі, маўленчай культуры.

 

2.      Лагічнасць як камунікатыўная якасць маўлення. Маўленне і мысленне. Сувязь лагічнасці маўлення з дакладнасцю выказвання. Парушэнне лагічнасці маўлення. Лінгвістычныя сродкі забеспячэння лагічнасці маўлення (дакладнасць словаўжывання, парадак слоў у сказе, сэнсавая несупярэчлівасць сувязі слоў у сказе, адпаведнасць прадметнай і паняційнай лагічнасці, правільная арганізацыя тэксту і інш.).

Лагічнасць як камунікатыўная якасць вызначаецца акрэсленасцю думкі, паслядоўнасцю яе выкладу, доказнасцю аргументаў, абгрунтаванасцю і бездакорнасцю вывадаў. Г.зн., што маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі ( словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення беларускаў. Аснова лагічнасці – сувязь мыслення і маўлення. Яна адлюстравана ў наступных правілах:

  • кожная думка ў працэсе разважання павінна мець адзіны ўстойлівы змест;
  • дзве супрацьлеглыя думкі пра адзін і той жа прадмет не можа быць адначасова ісціннымі;
  • з двух супрацьлеглых выказванняў адно ісціннае, трэцяга быць не можа;
  • кожная думка павінна быць абгрунтавана, даказана чалавечай практыкай.

 Лагічнасць як камунікатыўная якасць цесна звязана з дакладнасцю. Дакладнасць (і прадметная, і паняційная) з’яўляецца як бы папярэдняй умовай лагічнасці. Недакладнае маўленне не можа быць лагічным. Важная лінгвістычная ўмова дасягнення дакладнасці маўлення -- строгая адпаведнасць ўжывання слоў іх значэнням.  Пры адсутнасці гэтай умовы  маўленне не будзе ні дакладным, ні лагічным. Калі дакладнасць звязана з лексічным узроўнем, то лагічнасць звязана з сінтаксічнай арганізацыяй як выказвання, так і тэксту.

Лагічнасць можа быць парушана і пры строгім ужыванні слоў. Лагічнасць як якасць маўлення выводзіць нас за межы слова і ўводзіць нас у межы выказвання як адзінкі маўлення, у вобласць сінтаксісу. Пры ацэнцы лагічнасці неабходна бачыць тое цэлае, якое ўзнікае пры злучэнні слоў. Для дасягнення лагічнасці трэба дабіцца сэнсавай несупярэчлівасці частак у адным выказванні і несупярэчлівасці ў цэлым тэксце.

Іншы раз успрыняццю логікі выказвання перашкаджае непатрэбная ці празмерная вобразнасць.

Адрозніваюць лагічнасць прадметную і паняційную. Прадметная лагічнасць заключаецца ў адпаведнасці адносін моўных адзінак у маўленні і сэнсавых сувязей паміж імі адносінам і сувязям прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Лагічнасць паняційная – гэта адлюстраванне ў маўленні структуры лагічнасці думкі і лагічнасці яе развіцця. Гэтыя два віды лагічнасці цесна ўзаемазвязаны і ў маўленні выступаюць у адзінстве. Аднак іншы раз яны разыходзяцца. Так, існуюць формы маўлення, дзе прадметная лагічнасць істотна трансфармавана – казкі, фантастыка. Аднак логіка паняційная як адлюстраванне структуры думкі павінна прысутнічаць і тут.

Неадпаведнасць прадметнай і паняційнай лагічнасці праяўляецца і ў тых выпадках, калі наўмысна скажаецца сутнасць з’явы, прадмета. Свядомае выхопліванне знешняга падабенства выпадкаў па-за сувяззю падзей (У.І.Ленін) характэрна для сафістыкі, прыхільнікі якой свядома скажаюць уяўленне аб прадметах пры дапамозе сафізмаў – структурна правільных розумазаключэннях:

У гэтага сабакі ёсць дзеці. Але ён – твой сабака. Значыць, яго дзеці – твае дзеці.

Умовы лагічнасці могуць быць экстралінгвістычныя (пазаструктурныя) і ўласна лінгвістычныя (структурныя). Першая ўмова – эксталінгвічтычная – патрабуе авалодання логікай разважання, нормамі або прынцыпамі правільнага мыслення. Любы акт маўлення павінен адпавядаць законам логікі. Неабходна выхоўваць у сабе строгую дысцыпліну думкі, не дапускаць у самім мысленні лагічных памылак. Для прыкладу возьмем сказ: Большая палова аўдыторыі слухала, а меншая не маўчала. Сінтаксічна ўсё правільна, але паловы заўсёды роўныя, значыць, логікі тут няма. У даным выпадку лепш сказаць ‘частка’.

Другая ўмова – структурная або ўласна лінгвістычная – патрабуе ведання моўных сродкаў, якія садзейнічаюць арганізацыі сэнсавай звязнасці. Гэта ўмова дзейнічае на ўзроўні камунікацыі маўлення і можа быць абазначана як авалоданне логікай выкладання.

 

  Лагічнасць  маўлення  вызначаецца  акрэсленасцю  думкі,  паслядоўнасцю  яе выкладу,  доказнасцю  аргументаў  і  фактаў,  абгрунтаванасцю  і  бездакорнасцю  вывадаў, адпаведнасцю  сэнсавай  сувязі  паміж  словамі  законам  логікі,  мыслення.  Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю маўлення. Недакладна ўжытае слова можа зрабіць маўленне  нелагічным:  «Галіна  Бланка.  Каханне  з  першай  лыжкі!»  Але  лагічнасць маўлення  можа  парушацца  і  пры  дакладным  на  першы  погляд  выкарыстанні  слоў  і выразаў:  Ападкаў  сёння  не  чакаецца,  акрамя  дробнага  дажджу;  Хочацца  звярнуцца  да бацькоў, у якіх ёсць дзеці.

Найбольш  істотныя  памылкі,  якія  прыводзяць  да  парушэння  лагічнасці  маўлення, наступныя:

  парушаны  парадак  слоў  у  сказе:  З  дапамогай  прадпрыемства  моладзь  будуе аднатыпныя домікі з верандамі на чатыры пакоі;

 адсутнасць правільнай сувязі займенніка з назоўнікам у складаным сказе: Гэтыя здымкі ўнікальныя,  бо ў дзень тэракту толькі яны мелі права паднімацца ў паветра ў непасрэднай блізкасці ад веж-двайнят Сусветнага гандлёвага цэнтра;

  няправільнае ўжыванне дзеепрыслоўнага звароту:  Гледзячы на настрой,  які панаваў у салоне аўтобуса, гэты «Зорны паход» не мог не атрымацца;

  наяўнасць  несупастаўляльных,  несуадносных  паміж  сабой  паняццяў:  Васіль  Дзятлік быў кулаком. У яго былі розныя вочы;

  збыткоўнасць  інфармацыі  ў  выглядзе  так  званых  плеаназмаў  (шматслоўных выказванняў з сэнсава лішнімі словамі) і таўталогіі  (паўторных абазначэнняў ужо названага паняцця):  Пазнаёмцеся,  калі  ласка,  гэта  мой  калега  па  рабоце;  Падзеі,  вартыя  гісторыі, прыблізіліся вельмі блізка;

  адсутнасць лагічнасці і  граматычнай сувязі паміж  сказамі:  Зразумела,  далёка  яшчэ не ўсё  зроблена.  Можна  сказаць,  мы  прайшліся  па  вярхах  толькі.  Увогуле  будзем  і  далей працаваць у гэтым кірунку.

 

3 Тыповыя памылкі-алагізмы. Плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі. Устойлівыя выразы і сінтаксічныя канструкцыі, пабудаваныя на свядомым парушэнні лагічных сувязяў.

Канкрэтныя лінгвістычныя ўмовы лагічнасці мовы, у першую чаргу, сінтаксічныя. Адны з іх дзейнічаюць на ўзроўні аднаго выказвання або складанага сінтаксічнага цэлага, другія – на  ўзроўні тэксту.

Умовы лагічнасці на ўзроўні выказвання або складанага сінтаксічнага цэлага:

а) спалучэнне аднаго слова з другім павінна быць несупярэчлівым. Алагізмы могуць узнікаць за кошт аб’яднання несуадносных паняццяў. Не ўсе словы можна лагічна спалучаць паміж сабой. Так, у  такім складаным сінтаксічным цэлым  Хачу падзякаваць урачу абласной бальніцы. Чалавек гэты заўсёды ўсміхаецца і разам з тым з вялікім вопытам  у адзін рад аб’яднаны прыемная знешнасць і прафесійны вопыт. У нашым калгасе гадуюць свіней, курэй, кароў і іншых птушак.

Спецыяльнае спалучэнне семантычна далёкіх неаднародных паняццяў звычайна наглядаецца ў зеўгматычных канструкцыях. Зеўгма – стылістычная фігура скарачэння, якая амаль заўсёды ўжываецца са стылістычнымі мэтамі і грунтуецца на выкарыстанні полісеміі. Хлопцы вараць сталь і рыбацкую юшку.

Іншы раз стылістычны эффект не атрымліваецца з-за сэнсавага дысаніравання зеўгмы: Не ў працу адну глядзеў, а яшчэ і ў чарку. У такой фразе сустракаецца маўленчы неалагізм ‘глядзець у працу’, які можна лічыць як не вельмі ўдалы.

Сэнсавая супярэчнасць узнікае і тады, калі ў сказе аб’яднаны дзеепрыслоўная частка і выказнік, якія абазначаюць дзеянне, утвораныя рознымі асобамі: Праязджаючы вёску, мяне захапіла мяцеліца.

б) важнай умовай стварэння лагічнасці маўлення з’яўляецца правільны парадак слоў. Беларускай мове ўласцівы свабодны парадак слоў. Парадак слоў вызначае размяшчэнне кампанентаў словазлучэння і агульную арганізацыю групы дзейніка і групы выказніка, што вызначаецца актуальным чляненнем. Сказ дзеліцца на два кампаненты: тэму – зыходны пункт выказвання і рэму – камунікатыўны цэнтр, носьбіт новага. Размяшчэнне слоў у выказванні залежыць ад таго, у які кампанент – тэму ці рэму – яны ўваходзяць. Правільная лагічная будова стылістычна нейтральнага выказвання патрабуе, каб тэма папярэднічала рэме. Актуальна важная інфармацыя павінна быць размешчана ў канцы выказвання.

Свабодны парадак слоў Пяшкоўскі ў свой час назваў галоўнай скарбніцай сінтаксічнай сінанімікі. Парадак слоў цесна звязаны з граматычным чляненнем сказа. Граматычнае чляненне дыктуе выбар пэўнага, звыклага размяшчэння: звычайна акалічнасці спосабу дзеяння, меры і ступені папярэднічаюць выказніку: шчыра дзякаваць, усхвалявана гаварыць; дапасаванае азначэнне папярэднічае азначаемаму слову: вясёлы чалавек, разумны студэнт; недапасаванае азначэнне ідзе пасля азначаемага слова: хлопчык з блакітнымі вачамі; прыназоўнік стаіць перад словам, да якога адносіцца: за лесам, побач з чыгункай; падпарадкавальныя злучнікі – у пачатку даданай часткі. Даданыя члены сказа звычайна стаяць побач з тымі словамі, з якімі звязаны сэнсава і граматычна. Калі гэта патрабаванне ігнаруецца, узнікае небяспека дваякай аднесенасці членаў сказа: А тут Валодзька стаіць пры станку – грамадзіне з замурзаным тварам.

Складаным сказам неабходны суразмернасць частак, лагічнае развіццё думкі. Складаны сказ, абцяжараны даданымі, павялічвае адлегласць паміж тэмай і рэмай, ускладняе ўспрыняцце сэнсу выказвання.

в) важнай умовай стварэння лагічнасці маўлення ў межах выказвання могуць стаць і некаторыя асаблівасці яго лексічнага напаўнення. Важным сродкам выражэння лагічных сувязей паміж часткамі выказвання з’яўляюцца службовыя словы – прыназоўнікі, злучнікі, часціцы. Спецыяльна для выражэння лексічных адносін паміж часткамі выказвання існуюць пабочныя словы (па-першае, галоўнае, значыць, інакш кажучы).

Парушаюць патрабаванне лагічнасці так званыя плеаназмы, г.зн. уключэнне ў маўленне залішніх па сэнсу слоў: перспектыва на будучае (будучае і ёсць перспектыва), у месяцы верасні (агульнавядома, што верасень – гэта месяц); расказаць сваю аўтабіяграфію (аўта ‘сам’).

Умовы лагічнасці на ўзроўні звязнага тэксту:

а) у тэксце зразумела і правільна павінна быць выражана моўнымі сродкамі сувязь асобных частак. Логіка маўлення павінна паслядоўна адлюстроўваць логіку думкі. Памылкі могуць стварацца за кошт няправільнага злучэння сказаў, якія стаяць побач. Асабліва часта парушае лагічнасць маўлення няправільнае выкарыстанне займенніка трэцяй асобы. Паводле правіл, займеннік трэцяй асобы павінен паказваць на бліжэйшы ад яго назоўнік таго самага роду і ліку. Напрыклад,

Клава была вельмі патрэбна яму ў жыцці. Якраз цётка памерла, і ён пераехаў да яе (каго?) жыць. На біяфаку восем гурткоў, якія працуюць пры кафедрах. Многія з іх працуюць больш за 20 год (хто? гурткі? кафедры?).

б) абазначэнне пераходаў ад адной думкі да другой – важная ўмова стварэння лагічнасці маўлення. Пры разгортванні звязнага тэксту іншы раз прапускаюцца асобныя звенні ў развіцці думкі, што парушае лагічнасць маўлення, напрыклад,

Камбінак бытавога абслугоўвання прымае заказы на выраб металічных гаражэй і замкоў да іх. Зараз у продажы маюцца металічныя помнікі па прымальнай цане.

У даным урыўку прапушчана думка, што камбінат займаецца таксама вырабам і продажам помнікаў, таму выказванне з’яўляецца заганным.

в) важным сродкам лагічнай арганізацыі звязнага тэксту з’яўляецца яго падзел на абзацы. Абзац – сродак пісьмовага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога. Абзац служыць выражэннем закончанасці часткі цэлага, асобнага звяна ў агульнай дынаміцы думкі. Правільна арганізаваныя абзацы дапамагаюць сачыць за логікай аўтарскай думкі. Няўменне чляніць тэкст на абзацы прыводзіць да зніжэння лагічнасці маўлення, абцяжарвае яго ўспрыманне.

г) вельмі важным для афармлення тэксту з пункту погляду лагічнасці з’яўляецца выбар сінтаксічных структур, адэкватных характару зместу. Парушаць лагічнасць могуць як неапраўданае драбленне думкі (праз перадачу яе пераважна простымі сказамі), так і яе залішняя ўскладненасць.

д) лагічнасць на ўзроўні тэксту залежыць ад яго кампазіцыі, ад метаду арганізацыі выкладаемага матэрыялу. Лепш за ўсё стварае адчуванне цэласнасці выкладання будова тэксту, якая складаецца з трох частак: уступ, асноўная частка, заключэнне.

Цэласнасць і стройнасць лагічнай арганізацыі тэксту, дакладна акрэсленыя пераходы ад адной часткі да другой – усё гэта дапамагае стварыць маўленчы твор арганічна цэльным, стройным і завершаным.

Лагічнасць – абавязковая якасць усіх тыпаў маўлення, але ў кожнай з іхяна праяўляецца своеасабліва. Напрыклад, у публіцыстыцы лагічнасць з’яўляецца неабходным сродкам уздзеяння на свядомасць людзей з мэтай пераканаць, сфарміраваць пэўную грамадскую думку. Лагічнасць маўлення ў навуковым стылі патрабуе, каб змест успрымаўся адназначна, каб была выключана магчымасць розначытання. Крытэрыі лагічнасці мастацкага маўлення істотна ўдакладняюцца патрабаваннямі мастацкай думкі. Усякі мастацкі твор – умоўны, у плане зместу ён часта уяўляе сабой складаную сістэму зместавых узроўняў, г.зн. мастацкі тэкст часта мае падтэкст. Таму крытэрыі лагічнасці тут мяняюцца (тут важны выбар аб’екта, падбор слоў і г.д.). Менавіта ў мастацкім тэксце можна сустрэць алагізмы як стылістычныя фігуры, да якіх адносіцца перш за ўсё аксюмаран – спалучэнне несумяшчальных слоў (гучная цішыня, жывы нябожчык).

Такім чынам, ствараючы выказванні на аснове вуснай і пісьмовай мовы носьбіты беларускай мовы дапускаюць наступныя лагічныя памылкі:

а) прапускаюць істотныя факты ці дэталі, якія цягнуць за сабой парушэнні звязнасці выказвання;

б) робяць неабгрунтаваныя, бяздоказныя высновы, якія супярэчаць сказанаму раней;

в) ужываюць адзін і той жа тэрмін у розных значэннях, нават у адным змесце;

г) ствараюць суджэнні на аснове несупастаўляльных, рознаўзроўневых паняццяў (В.Дзятлік быў кулаком. У яго былі розныя вочы).

д) тлумачэнне паняцця праз гэта ж паняцце (асіміляцыя – гэта прыпадабненне).

 

Пытанні для самаправеркі

 

1. У чым заключаецца дакладнасць маўлення? Назавіце найбольш частыя маўленчыя памылкі, што ўзнікаюць у выніку парушэння дакладнасці маўлення.

2. Што абазначае лагічнасць маўлення? Якія лагічныя памылкі вам вядомы?

3. Што такое алагізм? Прывядзіце прыклады.

4. Што такое плеаназм, таўталогія? Прывядзіце прыклады.

 

Тэма 9. ЧЫСЦІНЯ, БАГАЦЦЕ (РАЗНАСТАЙНАСЦЬ),  ДАРЭЧНАСЦЬ, ВЫРАЗНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ

 

 План лекцыі

 

  1. Чысціня маўлення і моўная беднасць, іх суадносіны. Моўныя сродкі, што парушаюць чысціню маўлення.
  2. Актыўны слоўнікавы запас. Структурна-моўныя сродкі забеспячэння багацця маўлення.
  3. Паняцце дарэчнасці маўлення. Прынцып маўленчай мэтазгоднасці. Дарэчнасць стылявая, кантэкстуальная, сітуацыйная, асобасна-псіхалагічная.  
  4. Паняцце выразнасці маўлення. Крыніцы і асноўныя ўмовы выразнасці маўлення. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў мовы. Віды тропаў і стылістычных фігур. Прыёмы ажыўлення маўлення. Унікненне недарэчнай вобразнасці. 

 

1.      Чысціня маўлення і моўная беднасць, іх суадносіны. Моўныя сродкі, што парушаюць чысціню маўлення.

Чысціня маўлення  прадугледжвае адсутнасць у маўленні нехарактэрных літаратурнай мове  слоў  і  выразаў,  вызначае  мэтазгоднасць  або  немэтазгоднасць  іх  увядзення  ў  сферу камунікацыі.

Крыніцамі засмечвання маўлення з’яўляюцца:

  словы-паразіты  (лішнія словы):  так сказаць,  літаральна,  ну,  вось,  э-э-э,  як бы,  тыпу, гэта самае, фактычна, карацей, разумееце, значыцца;

  жарганізмы:  пенсія  (стыпендыя),  студак  (студэнцкі  білет),  універ  (універсітэт),  твікс (двойка), шузы (модныя чаравікі), шнобель (нос), тачка (аўтамабіль);

  дыялектызмы:  гавора  замест  гаворыць,  ідзець  замест  ідзе,  я  ро́ блю  замест  я  раблю, расказуваў замест расказваў, сістра замест сястра;

  іншамоўныя  тэрміны :  Разгледзім  спалучэнні,  у  якіх  эксплікант  называе  прыметы, што  кваліфікуюцца  ў  адносінах  да  інтэнсіянала  эксплікандума  як  прыметы  няжорсткай  і слабаверагоднай імплікацыі…;

  запазычаныя  словы  (русізмы,  паланізмы):  Як  абстаяць  справы  ў  маладых?  Пры выглядзе гэтай карціны я ўпаў у смутак;

 вульгарызмы, прастамоўе, лаянкавая лексіка: хахаль, галадранец, жратва, забулдыга;

  канцылярызмы  і  маўленчыя  штампы:  Я  –  па  пытанні  зубоў;  Шмат  гадоў  не  меў справы з тэхнікай;

  штучныя  словы  (наватворы):  бязбаб’е  (адсутнасць  грошай),  танкісты  (студэнты БДПУ імя Максіма Танка), рыфмуліста, ганарарыста і інш.

 

2.      Актыўны слоўнікавы запас. Структурна-моўныя сродкі забеспячэння багацця маўлення.

Багацце  (разнастайнасць)  маўлення  прадугледжвае  значны  слоўнікавы  запас, вызначаецца  ўмелым  выкарыстаннем  у  маўленні  разнастайных  лексічных  (сінанімічных, антанімічных  і  г.  д.),  фразеалагічных,  а  таксама  граматычных  моўных  сродкаў  у  розных сферах зносін.

Багаты актыўны запас моўных сродкаў і сукупнасць навыкаў іх прымянення  –  асноўная ўмова забеспячэння багацця (разнастайнасці) маўлення.

Лічыцца, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека павінен дасягаць 10  –  13  тыс.  розных  слоў  і  выразаў.  У  штодзённым  жыцці  большасць  людзей  карыстаецца прыкладна 2 – 3 тыс. слоў.

Пра  абмежаваныя  маўленчыя  магчымасці  чалавека,  пра  беднасць  яго  слоўніка  сведчаць часты паўтор адных і тых самых слоў (выразаў), іх нематываванае выкарыстанне.

Людзі лінгваінтэнсіўных прафесій павінны ўзбагачаць свой слоўнікавы запас. Дзейснасць прафесійна арыентаванага маўлення ўзмацняе выкарыстанне  сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў,  фразеалагізмаў, афарызмаў, мнагазначных слоў, разнастайных словаўтваральных рэсурсаў  і  сінтаксічных  канструкцый.  Яны  выступаюць  важнымі  кампанентамі  маўленчай дзейнасці  і  служаць  выразнікамі  дадатковага  сэнсу,  экспрэсіўных  ацэнак,  яркіх,  вобразных характарыстык,  спосабамі  эмацыянальнага  ўздзеяння  на  іншых  людзей:  глядзець  як  вока,  у паднябессі  лунаць,  усёй  грамадою,  залаты  фонд,  альфа  і  амега,  абое  рабое,  на  жывым мядзведзі скуру  купляць,  духоўны пажытак,  свой розум  мець,  выбар зроблены,  абазнанасць (дасведчанасць,  азнаёмленасць),  абранец  (абраннік),  адсотак  (працэнт),  амбасада (пасольства),  антырынкавы  (антырыначны),  бізнесовец,  бізнесоўца  (бізнесмен),  выбітны (выдатны,  выключны),  вызвольны  (вызваленчы),  выкіды  (адходы),  ганараваны  (ушанаваны, узнагароджаны),  гледзішча  (пункт  погляду,  гледжання),  заўважны  (прыметны,  значны),

звяздар (астролаг), звяз (саюз).

 

3.      Паняцце дарэчнасці маўлення. Прынцып маўленчай мэтазгоднасці. Дарэчнасць стылявая, кантэкстуальная, сітуацыйная, асобасна-псіхалагічная. 

 

Дарэчнасць маўлення  звязана з паняццем камунікатыўнай мэтазгоднасці, калі адбор моўных сродкаў вызначаецца маўленчай сітуацыяй: стылем, часам, месцам, мэтамі і ўмовамі камунікатыўных зносін і інфармацыі. Сапраўднае веданне мовы якраз і заключаецца ва ўменні сказаць  так,  як  гэта  прынята  ў  пэўных  умовах,  для  пэўнага  слухача,  з  улікам  яго  ўзросту, кваліфікацыі.

Дарэчнасць  маўлення  цесна  звязана  з  паняццем  функцыянальных  стыляў.  Адзінства стылю – адна з галоўных умоў дарэчнасці маўлення. Для таго, каб маўленне было дарэчным, неабходна пазбягаць найбольш распаўсюджаных памылак:

  нематываванага ўжывання рознастылёвай лексікі, у тым ліку жаргоннай і дыялектнай: Фагацыты ўплятаюць мікробаў;

  недарэчнай  вобразнасці,  празмернай  эмацыянальнасці,  пафаснасці:  На  тарфяных балотах прадаўжаецца збор ягадных падарункаў;

  ужывання  слоў  і  выразаў,  не  суадносных  з  адпаведнай  ім  эпохай  (анахранізмаў): Капернік, калі яго спальвалі, крычаў: «Усё роўна яна круціцца!» і інш.

 

4.      Паняцце выразнасці маўлення. Крыніцы і асноўныя ўмовы выразнасці маўлення. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў мовы. Віды тропаў і стылістычных фігур. Прыёмы ажыўлення маўлення. Унікненне недарэчнай вобразнасці. 

  Выразнасць маўлення вызначаецца наяўнасцю ў маўленні такіх моўных сродкаў, што ўздзейнічаюць  на  розум  і  эмацыянальны  стан  чалавека,  выклікаюць  і  прыцягваюць  увагу слухача.

Асноўнымі сродкамі выразнасці маўлення выступаюць:

  тропы  (метафары,  эпітэты,  метаніміі,  сінекдахі,  параўнанні,  перыфразы  і  інш.): газетная  шапка;  салодкі  голас;  цёплая  сустрэча;  карычневая  чума  (фашызм);  другі  хлеб (бульба);  перачытваць  Караткевіча;  Мінск  сустракаў  гасцей;  золата  (медалі)  заваявалі беларускія  спартсмены;  вораг  адступае  замест  ворагі  адступаюць;  прывітанне  моладзі замест… маладому чалавеку;

  афарызмы, прыказкі, прымаўкі, фраземы, эўфемізмы  (ветлівыя, больш далікатныя выразы):  ад  навукі  галава  не  баліць,  «людзьмі  звацца»  (Янка  Купала),  цягнуць  лямку,  рукі апусціць,  з ног збіцца,  атрымаць перамогу,  браць удзел,  акінуць поглядам,  ухіляцца ад ісціны, недалёкі чалавек;

  формы з суфіксамі  эмацыянальна-суб’ектыўнай ацэнкі  (станоўчай або адмоўнай): вялізны,  велізарны,  высачэзны,  даўжэразны,  здаравенны,  маленькі,  навюткі,  галасішча, раненька, халадэча, даміна;

  рытарычныя  пытанні і  воклічы,  звароткі, паўторы:  І  дзе на свеце ёсць  такая,  як Нёман,  рэчачка  другая?  (Якуб  Колас);  О,  гэтая  скрыпка!  Што  яна  рабіла  з  людзьмі? (У.Дамашэвіч);  О  Радзіма,  табою  напоўнена  сэрца  да  краю  (П.Панчанка);  Роднае  слова!  З малых  дзён  чуем  мы  цябе  з  матчыных  вуснаў  (Цётка);  Аўтар  вылучае  падмурак,  на  якім трымаўся спрадвеку і павінен трымацца сёння чалавек (Полымя);

  інверсія  (адваротны парадак слоў),  парцэляцыя  (выдзяленне  асобных членаў сказа): Бунтуе  воды  акіян  грымотны…  (М.Сяднёў);  А  пшаніца,  якая  пшаніца  навокал!  Густая, чыстая, высокая (Я.Брыль);

 гумар (жарт, каламбур, анекдот і г. д.): Калі ўжыў хвалебны выраз – у вачах начальства вырас  (І.Курбека);  У  адным  сумленнасць:  кожны  дзень  сум,  ленасць…  (І.Курбека); Размаўляюць  дзве  бландзінкі:  «  –  Ты  ўсяго  Пушкіна  прачытала?  –  Не-а…  –  А  я  –  усяго: «Аляксандр Сяргеевіч Пушкін!»;

  інтанацыя,  паўзы,  гукавыя  эфекты:  У  сёлаў  імёны,  як  гукі  цымбалаў,  –  Блонь, Струнь, Звонь! (П.Броўка); Хто ўладарыць, той і ўдарыць… (П.Панчанка); Давайце ж думаць не прымітыўна, давайце думаць праметэйна! (Л.Дайнека);

  выразнае  вымаўленне,  акцэнталогія:  Шэкспі́р!  Сумле́нне  ча́су,  му́драсць  ве́ку! (Ю.Гаўрук) і інш.

Трапнае ўжыванне названых сродкаў ажыўляе маўленне, ліквідуе сухасць выказвання, яго аднастайнасць,  невыразнасць.  Слоўная  нагляднасць  стварае  адпаведныя  карціны  і  вобразы, што  заўсёды  дапамагае  дасягнуць  выразнасці,  вобразнасці  маўлення,  робіць  яго  больш жывым,  даходлівым.  Але  неабходна  памятаць,  што  залішняе  «расквечванне»  думкі,  яе «квяцістасць» псуе маўленне, як псуе яго і празмерная заштампаванасць.

  Лаканічнасць (сцісласць) маўлення  прадугледжвае адбор найбольш рацыянальных, зручных для зносін моўных сродкаў.

Шмат  гаварыць  яшчэ  не  значыць  шмат  сказаць.  Невыпадкова  А.П.Чэхаў  сцвярджаў: «Сцісласць –  сястра таленту».

Сцісласць (лаканічнасць) робіць маўленне больш зразумелым і прыемным. Дасягнуць гэтага можна ўменнем:

 вылучаць галоўнае, канцэнтравацца на ім;

  выключаць  усё  другаснае,  не  звязанае  з  тэмай  прамовы,  пазбягаць  збыткоўных падрабязнасцяў;

 не пераскокваць з аднаго на другое;

  не  перагружаць  маўленне  складанымі  сінтаксічнымі  канструкцыямі  са  шматлікімі складанымі сказамі;

 прытрымлівацца рэгламенту выступлення.

Трэба памятаць, што лаканізм маўлення прымушае думаць.

 

 

 Пытанні для самакантролю

 

1. Што такое чысціня маўлення? Якія крыніцы засмечвання маўлення вы ведаеце?

2. У чым заключаецца багацце (разнастайнасць) маўлення?

3.  Як вы разумееце дарэчнасць маўлення? Якіх памылак трэба пазбягаць, каб маўленне было дарэчным?

4. Чым вызначаецца выразнасць маўлення? Назавіце асноўныя сродкі выразнасці маўлення.

5. Як  вы  разумееце  лаканічнасць  (сцісласць)  маўлення?  Пра  што  неабходна  памятаць,  каб  маўленне  было лаканічным?

 

 

 

 Тэма 10. ТЭХНІКА І ВЫРАЗНАСЦЬ ВУСНАГА МАЎЛЕННЯ

 

План лекцыі

 

  1. Паняцце тэхнікі маўлення. Састаўныя элементы тэхнікі маўлення. Асаблівасці маўленчага дыхання. Голас, якасці голасу настаўніка: мілагучнасць, тэмбр, вышыня, гнуткасць, палётнасць, вынослівасць і інш. Дыкцыя. Інтанацыя. Тэмп маўлення. Лагічныя і псіхалагічныя паўзы ў вусным маўленні. Асноўныя стылі маўлення. 
  2. Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці. Паняцце “мова знешняга выгляду педагога”. Жэсты, іх сутнасць і прызначэнне. Міміка, рух, поза моўцы.
  3. Маўленчы этыкет і культура зносін.

 

 

1.      Паняцце тэхнікі маўлення. Састаўныя элементы тэхнікі маўлення. Асаблівасці маўленчага дыхання. Голас, якасці голасу настаўніка: мілагучнасць, тэмбр, вышыня, гнуткасць, палётнасць, вынослівасць і інш. Дыкцыя. Інтанацыя. Тэмп маўлення. Лагічныя і псіхалагічныя паўзы ў вусным маўленні. Асноўныя стылі маўлення

Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення

Тэхніка маўлення  –  сукупнасць навыкаў, уменняў і прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца з мэтай  дасягнення  найлепшага  (аптымальнага)  гучання  маўлення  і  дазваляюць  прамоўцу  з максімальнай эфектыўнасцю ўздзейнічаць на слухача. 

Тэхніка  маўлення  з’яўляецца  важнай  складовай  часткай  прафесійна  арыентаванага маўлення.

Тэхніка маўлення ўключае:

 правільнае маўленчае (фанацыйнае) дыханне;

 пастаўлены голас;

 добрую дыкцыю, інтанацыю;

 выразнае вымаўленне (артыкуляцыю)

Маўленчае  (фанацыйнае)  дыханне  адрозніваецца  ад  фізіялагічнага  кароткім  энергічным удыхам  і  працяглым  раўнамерным  выдыхам,  падчас  якога  адбываецца  ўтварэнне  гукаў 

Для  маўлення  не  хапае  звычайнага  фізіялагічнага  дыхання.  Вуснае  маўленне  патрабуе большай  колькасці  паветра,  эканомнага  яго  расходавання  і  своечасовага  аднаўлення.

Правільнае дыханне павінна быць глыбокім, частым, падкантрольным.

 Голас характарызуецца гучнасцю (сілай), вышынёй, тэмбрам, дыяпазонам.

Распаўсюджаныя недахопы голасу:

 афанія – невыразнасць, цьмянасць гучання голасу;

 дысфанія – адсутнасць устойлівага, роўнага гучання, калі голас зрываецца, дрыжыць;

 фонастэнія – хуткая стамляльнасць голасу;

 псеўдафонастэнія – перарывістаць голасу, выкліканая празмернай эмацыянальнасцю.

Да  прафесійных  якасцей  прамоўніцкага  голасу  адносяцца:  мілагучнасць,  звонкасць, гнуткасць, палётнасць, устойлівасць, вынослівасць, сугестыўнасць (магчымасць з дапамогай голасу перадаваць свае эмоцыі і ўплываць на слухачоў).

  Дыкцыя  –  выразнае,  яснае  вымаўленне  гукаў  і  іх  спалучэнняў  падчас  маўлення.

Дыкцыя  залежыць  ад  зладжанай,  правільнай  работы  ўсяго  маўленчага  апарату  (губы,  язык, сківіцы, зубы, цвёрдае і мяккае паднябенні, насаглотка, галасавыя звязкі). Найбольш частыя недахопы  дыкцыі  –  картавасць,  шапялявасць,  гугнявасць,  вяласць  або  няяснасць  маўлення, «хуткая  гаворка»,  гучанне  «праз  зубы»,  з’яданне  гукаў  на  канцы  або  ўнутры  слова  і  інш.

Удасканаленне  дыкцыі  звязана  найперш  з  выпрацоўкай  правільнай  артыкуляцыі  –  рухаў органаў маўлення чалавека.

  Выразнасць  вуснага  маўлення  –  якасць,  якая  дазваляе  з  дапамогай  разнастайных галасавых сродкаў надаць выказванню дадатковую сэнсавую і эмацыянальную афарбоўку.

  Важным  сродкам  выразнасці  вуснага  маўлення  з’яўляецца  інтанацыя   –  рытміка-меладычны бок маўлення, які ствараецца за кошт вар’іравання элементаў голасу  –  гучнасці, сілы, вышыні (тону і тэмбру), а таксама ўключае тэмп маўлення, мелодыку і рытм.

Роля інтанацыі ў працэсе камунікацыі:

 дазваляе меркаваць аб важнасці, значнасці выказвання;

 характарызуе адносіны моўцы да ўласнага выказвання;

 выяўляе адносіны да суразмоўцы;

 сведчыць аб эмацыянальна-псіхалагічным, фізічным стане таго, хто гаворыць.

У адпаведнасці з гэтым вылучаюць інтанацыю лагічную і эмацыянальную.

Авалоданне  правільнай  тэхнікай  маўлення  дазваляе  прамоўцу  не  адчуваць  стомленасці пры  шматгадзіннай  нагрузцы  на  маўленчы  апарат,  наладжваць  максімальны  кантакт  са слухачамі, дабівацца высакаякаснага маўлення.

 

2.      Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці. Паняцце “мова знешняга выгляду педагога”. Жэсты, іх сутнасць і прызначэнне. Міміка, рух, поза моўцы. Маўленчы этыкет і культура зносін.

 Падчас  прафесійна-камунікатыўных  кантактаў,  перадачы  інфармацыі

выкарыстоўваюцца не толькі вербальныя  (слоўныя, моўныя) сродкі ўздзеяння, а і так званыя невербальныя візуальныя сродкі зносін, г. зн. нямоўныя, тыя, якія ўспрымаюцца зрокава. У працэсе камунікацыі на невербальны канал, паводле розных звестак, прыпадае ад 45% да 80% інфармацыі. Існуе таксама меркаванне, што пры зносінах паміж людзьмі пераважаюць невербальныя сродкі.

Да невербальных візуальных сродкаў уздзеяння адносяцца:

 міміка – цяглічныя рухі твару, выраз твару;

 жэсты –  камунікатыўна скіраваныя дынамічныя рухі частак цела чалавека (галавы, рук, тулава, ног);

 манеры – знешнія формы паводзін;

 поза – становішча цела чалавека ў прасторы, манера стаяць.

Неабходна  памятаць,  што  невербальнае  ўзаемадзеянне  з’яўляецца  дадатковым інфармацыйным і эмацыянальным сродкам камунікатыўных паводзін чалавека.

Асноўныя функцыі невербальных сродкаў:

 несці дадатковую інфармацыю;

 дапаўняць вербальнае паведамленне;

 рэгуляваць узаемадзеянне людзей падчас маўлення.

 

Маўленчы этыкет  –  гэта выпрацаваныя правілы маўленчых паводзін, сістэма маўленчых формул.  Веданне  правіл  маўленчага  этыкету  дазваляе  чалавеку  адчуваць  сябе  ўпэўнена, натуральна  ў  любой  маўленчай  сітуацыі,  пры  любых  прафесійна-дзелавых  абставінах.

Захаванне маўленчага этыкету людзьмі лінгваінтэнсіўных прафесій (настаўнікамі, юрыстамі, журналістамі,  палітыкамі,  кіраўнікамі  і  інш.)  спрыяе  ўмацаванню  і  павышэнню  ўзроўню маўленчай культуры ўсіх носьбітаў мовы.

 

3. Маўленчы этыкет і культура зносін

Маўленчы  этыкет  мае  нацыянальную  спецыфіку.  Веданне  асаблівасцяў  этыкету  свайго народа  і  народаў  іншых  краін,  яго  маўленчых  формул,  валоданне  спецыфікай  дзелавых стасункаў  дапамагаюць  пры  выкананні  прафесійных  абавязкаў,  устанаўленні  кантактаў  з калегамі, партнёрамі, чыноўнікамі і г. д.

Маўленчы  этыкет,  выбар  маўленчых  этыкетных  выразаў  вызначаецца  сацыяльным статусам  чалавека,  яго  прафесіяй,  нацыянальнасцю,  узростам,  полам,  характарам,  а  таксама маўленчай сітуацыяй, варункамі зносін (публічнае выступленне, прэзентацыя, канферэнцыя, дзелавая сустрэча, кансультацыя і інш.).

У беларускай мове гістарычна склаліся наступныя віды формул маўленчага этыкету:

  зварот:  спадар,  спадарыня,  спадары,  спадарства,  панове,  сябра,  дружа,  сябры,  калегі, каляжанкі,  шаноўная  грамада,  таварыш  (вайск.),  паважаны,  шаноўныя,  цётка,  цётачка, дзядзька, дзядзечка;

 падзяка: Шчыры дзякуй! Вялікі дзякуй! Вельмі ўдзячны Вам! Дзякуй на добрым слове!;

 знаёмства: Дазвольце адрэкамендавацца! Вельмі прыемна! Будзем знаёмы!;

  прывітанне:  Добры дзень! Добры  вечар! Добрай  раніцы! Маё шанаванне! Вітаю Вас! Прывітанне!;

  развітанне:  Да  пабачэння!  Усяго  найлепшага!  Да  сустрэчы!  Усяго  Вам  добрага!  Да заўтра!  Шчасліва!  Пабачымся!  Пакуль!  Бывайце!  Бывайце  здаровы!  Дазвольце  з  Вамі развітаццца!;

  прабачэнне:  Прабачце!  Прашу  прабачэння!  Даруйце,  калі  ласка!  Выбачайце!  Не крыўдуйце (не сярдуйце, не злуйцеся)! Даруйце (выбачайце), калі што не так!;

  віншаванне:  Віншую Вас!  Жадаю Вам!  Дазвольце павіншаваць! Са святам!  Дасылаю Вам свае віншаванні! З юбілеем!;

  згода,  пацвярджэнне:  Так.  Але.  Вядома!  Зразумела!  Пэўна  ж!  Добра,  згода!  Няма сумнення!  Дамовіліся!  Вельмі  слушна!  Слушная  прапанова!  Нельга  не  пагадзіцца!  Праўда ваша!;

  пажаданне:  Смачна  есці!  Смашнага  вам!  Памагай  Бог!  Хай  Вам  шчасціць!  Бывайце здаровы,  жывіце багата! Добрай (гладкай)  дарогі! Хай Вам лёс не здрадзіць! Спору ў працы! На спажытак Вам! На здароўе!;

  ветлівасць:  Дазвольце  спытаць  /  запытацца  (увайсці,  сесці,  узяць)!  Праходзьце,  калі ласка!  Запрашаем  Вас!  Прашу  Вас!  Не  турбуйцеся!  Не  клапаціцеся!  Як  жыццё?  Як працуецца? Як здароўе? Што чуваць? Як маецеся? Што новага?

У  беларускім  і  рускім  маўленчым  этыкеце  існуе  цэлы  шэраг  устойлівых  формул,  якія неабходна запомніць (гл. табліцу).

Табліца

Па-беларуску  Па-руску

у рэшце рэшт, нарэшце

на маю думку, на мой погляд

перш-наперш, перш за ўсё, перадусім

шчыра кажучы, калі праўду казаць

уласна кажучы

на (вялікі) жаль

на шчасце

на ўсякі выпадак

між іншым

па-першае (па-другое…)

в конце концов

по-моему

прежде всего

честно говоря, по правде говоря

собственно говоря

к (большому) сожалению

к счастью

на всякий случай

между прочим

во-первых (во-вторых…)

так бы мовіць, так сказаць, скажам так

як кажуць

карацей кажучы

наогул, увогуле кажучы

жартам кажучы

і гэтак далей (і  г. д.)

і іншыя (і інш.)

і да таго падобнае (і пад.)

так сказать

как говорят, как говорится

короче говоря

вообще говоря

в шутку говоря

и так далее (и т.д.)

и другие (и др.)

и тому подобное

Вядома,  нельга  быць  культурным  чалавекам  толькі  на  словах.  Культура  маўленчых паводзін фарміруецца ў комплексе з маральнымі нормамі і этычнымі прынцыпамі грамадства: ветлівасцю, карэктнасцю, далікатнасцю, сціпласцю, абавязковасцю, натуральнасцю, усім тым, што складае змест паняцця культура дзелавых зносін.

 

 

Пытанні для самакантролю

 

1. Што такое тэхніка маўлення? Назавіце складовыя часткі прафесійна арыентаванага маўлення.

2. Чым адрозніваюцца дыханне маўленчае і фізіялагічнае? У чым заключаецца правільнае маўленчае дыханне?

3.  Назавіце  распаўсюджаныя  недахопы  маўленчага  голасу.  Ахарактарызуйце  асноўныя  прафесійныя  якасці

прамоўніцкага голасу.

4. Што такое дыкцыя і артыкуляцыя? Назавіце прычыны кепскай дыкцыі.

5. Як вы разумееце выразнасць вуснага маўлення?

6. З чаго складаецца інтанацыя? Акрэсліце ролю інтанацыі ў працэсе камунікацыі.

7. Што такое вербальныя і невербальныя сродкі маўленчай дзейнасці?

8. Пералічыце невербальныя візуальныя сродкі ўздзеяння і назаві це іх асноўныя функцыі.

9. Што такое маўленчы этыкет? Акрэсліце ролю маўленчага этыкету.

10. У чым заключаецца нацыянальная спецыфіка маўленчага эт ыкету?

11. На якія асноўныя групы дзеляцца формулы маўленчага этыкету? Якія формулы беларускага маўленчага этыкету вы

ведаеце?

12. Якія формулы-звароткі да асобы вы ведаеце ў беларускай мове, у іншых мовах?

13. Якія функцыі выконваюць формулы-звароткі? Што вам вядома з гісторыі іх ужывання?

 

 

 

                                  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

[1] Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для фак. журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн., 1995. – С. 13.

[2] Назоўнік лебедзь і ў беларускай, і ў рускай мовах мужчынскага роду. Таксама супадае форма роду ў слова глазура, слодыч – назоўнікі жаночага роду: шакаладная глазура, прыемная слодыч

[3] Выключэнне складаюць навуковы і афіцыйна-справавы стылі, дзе такія дзеепрыметнікі ўжываюцца: кантралюючая асоба, кіруемы працэс, бягучы год, даследуемая праблема і інш.

[4] Для даведкі: носитель па-беларуску носьбіт

 

сессия

Похожие публикации


ЭУМК по "Культуре белорусской речи"

24-09-2018 Лекции
Лекционный и практический материал по культуре белорусской речи
задание ЭУМК
подробнее

Современный белорусский литературный язык

19-10-2019 Лекции
Предлагается теоретический материал (лекции) по современному белорусскому литературному языку (1 курс), тематика лекционных занятий.
сессия
подробнее