Новости События Общее

Культура речи

19-10-2019 Публикации
Предлагается тематика семинарских занятий и практические задания па дисциплине.

ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

  № 1. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. Правільнасць маўлення: акцэнталагічныя і арфаграфічныя нормы (2 гадзіны)

 

1. Правільнасць маўлення і акцэнталагічныя нормы беларускай мовы.

2. Асаблівасці беларускага націску. Акцэнталагічныя памылкі.

3. Правільнасць маўлення і арфаграфічныя нормы беларускай мовы. Правілы беларускай арфаграфіі (новая рэдакцыя).

 

 

№ 2. Правільнасць маўлення: арфаэпічныя, лексічныя і фразеалагічныя  нормы (2 гадзіны)

 

1. Правільнасць маўлення і арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці вымаўлення галосных, зычных і спалучэнняў зычных гукаў. Вымаўленне некаторых граматычных формаў.

        2. Правільнасць маўлення: лексічныя і фразеалагічныя нормы. Адхіленні ад лексічнай і фразеалагічнай нормы.

         3. Фанетычная транскрыпцыя.  

 

 

№ 3. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы (2 гадзіны)

 

1. Правільнасць маўлення і паняцце марфалагічных нормаў.

          2. Асаблівасці беларускай марфалогіі.

          3.Асноўныя марфалагічныя нормы ў сістэме розных часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, прыслоўе).

 

 

№ 4. Правільнасць маўлення:

марфалагічныя і словаўтваральныя нормы (2 гадзіны)

 

         1. Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы беларускай мовы.

         2. Асноўныя нормы ўжывання дзеясловаў і дзеяслоўных формаў. Адхіленні ад марфалагічнай нормы.

         3. Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы.

 

 

№ 5. Правільнасць маўлення:

сінтаксічныя і стылістычныя нормы (2 гадзіны)

 

1. Правільнасць маўлення і сінтаксічныя нормы беларускай мовы.

2. Асаблівасці беларускага сінтаксісу. Тыповыя парушэнні сінтаксічных нормаў пры дапасаванні і кіраванні ў беларускай мове і інш.

3. Правільнасць маўлення і стылістычныя нормы.

 

 

 

№ 6. Дакладнасць і лагічнасць маўлення (2 гадзіны)

 

1. Асноўныя прычыны парушэння дакладнасці і лагічнасці маўлення.

2. Парушэнне дакладнасці і лагічнасці маўлення. Лінгвістычныя ўмовы забеспячэння дакладнасці і лагічнасці маўлення.

3. Тыповыя памылкі-алагізмы. Плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі.

 

 

 

№ 7. Чысціня, багацце (разнастайнасць), дарэчнасць, выразнасць маўлення (2 гадзіны)

 

1. Моўныя сродкі, што парушаюць чысціню маўлення: канцылярызмы і штампы, словы-паразіты, жарганізмы, іншамоўныя словы, вульгарызмы, наватворы (“штучныя словы”), дыялектызмы і інш.

2. Лексічнае, фразеалагічнае і сінтаксічнае багацце маўлення.

3. Тыповыя памылкі пры  парушэнні дарэчнасці маўлення.

4. Крыніцы і асноўныя ўмовы выразнасці маўлення. Унікненне недарэчнай вобразнасці. 

5. Маўленчы этыкет і культура зносін.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. РОЗНАЎЗРОЎНЕВЫЯ ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

 

  Першы ўзровень (адзнакі 4 – 5)

 

Практыкаванне № 1. Прачытайце беларускія народныя прыказкі і прымаўкі згодна з правіламі беларускага літаратурнага вымаўлення. Адкажыце, пра якія камунікатыўныя якасці і характарыстыкі маўлення ідзе ў іх гаворка?

 

1) Не тое кажы, што ведаеш, а тое, што ў рыхт. 2) Сказаў, як цвіком прыбіў. 3) Выскачыў, як піліп з канапель. 4) Пустая гаворка не пагаворка. 5) Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца. 6) Язык як у адваката. 7) Многа ведай, ды мала гавары. 8) Пустой птушкі пустая песня. 9) Трэба знаць, што казаць. 10) Разказвае, як з пісанага бярэ. 11) Напішаш пяром – не высечаш тапаром.

 

Практыкаванне № 2. Прачытайце і запомніце ўстойлівыя выразы на беларускай і рускай мовах. Падумайце, у якім стылі і пры якой маўленчай сітуацыі магчыма іх выкарыстанне? Складзіце 3-4 сказы з устойлівымі выразамі (на выбар).

 

Ісці ў заклад – биться об заклад, без дай прычыны – безо всякой причины, без прымусу – без понукания, кідаць лёсы – бросать жребий, умомант вока – в мгновение ока, хадзіць у пазыкі – взять в долг, на чале – во главе, каб унікнуць – во избежание, пытанне рубам (ставіць) – вопрос ребром (ставить), духоўны пажытак – духовная пища, давесці да ладу – привести в порядок, марная мітусня – суета сует, пункт гледзішча – точка зрения, даваць карысць – приносить пользу,  адным скокам – в два счёта, за адным заседам – в один присест,  шматкроць – во много раз.

 

Практыкаванне № 3. Падбярыце да добра вядомых рускіх прыказак і прымавак беларускія адпаведнікі. Запомніце іх.

 

1) Без труда не вытащишь и рыбку из пруда. 2) Большому кораблю – большое плаванье. 3) Волков бояться – в лес не ходить. 4) За двумя зайцами погонишься – ни одного не поймаешь. 5) Любишь кататься – люби и саночки возить. 6) На безрыбье и рак рыба. 7) Утро вечера мудренее. 8) Лучше синица в руках, чем журавль в небе. 9) Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня. 10) Цыплят по осени считают. 11) Ученье – свет. 12) В каждой шутке есть доля правды. 13) Видно птицу по полёту. 14) Дыма без огня не бывает. 15) Каждый кулик своё болото хвалит.

 

Для даведак: Не той хлеб, што на полі, а той, што ў гумне. Без навукі, як бязрукі. Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца. Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць. Няма байкі без праўды. Вялікаму каню – вялікі хамут.

Пераначуем – болей пачуем. Адклад не йдзе ў лад. Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Без прычыны і хвост не матляецца. Любіў цалаваць – любі і калыхаць. Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць. Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Знаць пана па халявах. І месяц свеціць, калі сонца няма.

 

Практыкаванне № 4. Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускіх дзеепрыметнікаў-тэрмінаў. Складзіце з імі словазлучэнні.

 

 Действующий, взаимодействующий, равнодействующий, угрожающий, многообещающий,  удовлетворительный, обобщающий,   прерывающийся, обслуживающий.

Для даведак: здавальняльны, раўнадзейны, пагрозлівы, абагульняльны, дзейны, абслуговы, узаемадзейны, перарывісты, шматабяцальны.

 Разложимый, упорядоченный, результирующий, воспроизводящий, восходящий, возрастающий, программированный, составляющий, поглощающий,

Для даведак: складовы, узыходны,  упарадкаваны, праграмаваны,  выніковы,  паглынальны, нарастальны, узнаўляльны, раскладальны.

 Быстрорастущий, устрашающий, преобладающий, электропроводящий, вибрирующий, недостающий, проводящий, приобретённый, двигательный.

Для даведак: рухальны, адсутны,  электраправодны, набыты, пераважны, хуткарослы,  праводны, вібрацыйны, застрашлівы.

 

        Практыкаванне № 5. Падбярыце да рускіх этыкетных формул беларускія адпаведнікі. Раскажыце, у якіх абставінах камунікацыі яны ўжываюцца.

 

1) Приятного аппетита! 2) Поклон вам! 3) Приветствую вас! 4) Моё почтение! 5) Добро пожаловать! 6) Как вы себя чувствуете? 7) Что слышно у вас? 8) Христос воскрес! – Воистину воскрес! 9) Какими судьбами! 10) Сколько лет, сколько зим! 11) Как жизнь? – Как в сказке! 12) Как дела? – Как сажа бела! 13) Счастливого пути! 14)  До (скорой) встречи! 15) (Ну,) давай, пока! 16) Хлеб-соль! – Милости просим!

 

Для даведак:  1) (Ну,) давай, пакуль! 2) Шчаслівай дарогі! / Гладкай дарогі! 3) Да спаткання! / Да (хуткай) сустрэчы! 4) Хрыстос уваскрэс! – Сапраўды уваскрос! 5) Якімі шляхамі! 6) Сыць, Божа! – Просім! 7) Сардэчна запрашаем! 8) Смашнага вам! / Смачна есці! 9) Чалом вам! 10) Што чуваць у вас? 11) Як жыццё?  / Як маецеся? – То бокам, то скокам! / Нічога сабе! 12) Як жывяце? / Як жыццё? – Не бяды! / То так, то сяк! / Жывём, хлеб жуём! / То скачучы, то плачучы! 13) Маё шанаванне! 14) Як сябе адчуваеце / пачуваеце? / Як ваша здароўе? 15) Вітаю вас! / Мае вітанні! 16) Сем гадоў і памяці няма! / Гады ў рады!

                        

                        Другі ўзровень (адзнакі 6-8)

 

Практыкаванне № 1. Абазначце націск у словах. Вызначце, ці назіраюцца ў маўленчай практыцы адхіленні ад акцэнталагічных нормаў пры выкарыстанні гэтых слоў?

 

Грамадзянін, беларусы, развіты, высокаразвіты, каменны, падпарадкаванне, гліняны, факсіміле, факсімільны, адзінаццаць, чатырнаццаць, статуя, хабар, буйны, хіба, даследаванне, крыху, выпадак, камфара, крапіва, каталог, квартал, арыстакратыя, эксперт, феномен, дыспансер, шэсцьдзесят.

 

Практыкаванне № 2. Вызначце род назоўнікаў, падбярыце да іх прыметнікі, словазлучэнні запішыце.

 

Рэзюмэ, камюніке, авеню, клішэ, алібі, аташэ, інтэрв'ю, дасье, жалюзі, амплуа, журы, калібры, кенгуру, івасі, гусь, зебу, марабу, табу, фламінга,  Антарыа, Чылі, «Юманітэ», Дэлі, Гобі, Хансю, Місісіпі, турнэ, мікада, НАН РБ, БелСЭ, ЛіМ.

 

Практыкаванне № 3. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Вызначце, ад чаго залежыць выбар канчаткаў? Ці назіраюцца варыянтныя формы канчаткаў і ў якіх выпадках?

 

Дакумент, каэфіціент, архіпелаг, воцат, век, туман, вопыт, тэрмін, ідэал, менталітэт, загад, сродак, імідж, поспех, дагавор, сусвет, інтэрвал, талент, інтэлект, кантынент, народ, аналіз, кантраст, дарвінізм, паланэз, характар, авёс, кілаграм.

 

Практыкаванне № 4. Назавіце словазлучэнні, у якіх парушаны сінтаксічныя нормы (памылкі кіравання).

 

Дзякуй вам, бачыў сваімі вачамі, у пяці кіламетрах ад мястэчка, жаніцца на ёй, загадчык кафедры, прабачце мяне, адправіць у грыбы, пайсці за вадой, хадзіць па палям і лугам, хварэць грыпам, паджартоўваць над сабой, вышэй дрэва, вызначыць на смак, пісаць на адрас, падобны грому, прыйшоў праз дзень, гаварыць праз смех.

 

 

Практыкаванне № 5. Выпраўце маўленчыя памылкі ў словазлучэннях. Адкажыце, у выніку чаго яны ўзніклі?

 

Карэнны абарыген, свабодная вакансія, калега па рабоце, прэйскурант цэн, мая аўтабіяграфія, грашовая прэмія, турыстычны кемпінг, канчатковы вынік, у красавіку месяцы, арганізаваць арганізацыю, супраціўляцца супраць, наблізіцца бліжэй, малады юнак, першая прэм’ера.

 

Практыкаванне № 6. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі, пакажыце семантыка-стылістычнае адрозненне паміж імі.

 

Крэатыўны, брутальны, авангардны, аналогія, дылетант, вербальны, генезіс, выбітны, мабільны, спонсар, кампраміс, факультатыўны, карпаратыўны, аўтарытарны, легітымны, анімацыя, рэзюмэ, авацыя, грант, кастынг, кансэнсус, прэсінг, рэйтынг, шоу.

 

Практыкаванне № 7. Спішыце адзін з тэкстаў. Пастаўце лічэбнікі ў адпаведнай склонавай форме. Запішыце іх словамі.

 

 Брытанская энцыклапедыя, распачатая ў 1768 г., у папяровым выглядзе мае 32 тамы. Britannika 2000 размяшчаецца на 3 кампакт-дысках, да яе мажлівы доступ і ў онлайнавай форме. Гэтая энцыклапедыя ўключае больш за 83 000 артыкулаў, 15 000 ілюстрацый і 5 гадзін відэаматэрыялаў, можна падключыцца да 125 000 спасылак інтэрнэта.

Энцыклапедычны пакет Microsoft Encarta Reference Suite 99 складаецца з 6 кампакт-дыскаў… Энцыклапедыя ўключае больш за 55 000 артыкулаў, каля 20 000 ілюстрацый, каля 300 відэаролікаў, 27 000 гукавых фрагментаў і каля 20 000 Web-спасылак. Даступная яна для карыстальнікаў і ў скарочанай онлайнавай версіі (Т. Баркоўская).

 Паверхня Марса на 35 % складаецца з паніжаных участкаў-раўнінаў, большасць якіх знаходзіцца ў паўночным паўшар’і планеты. На Марсе ёсць 4 гіганцкія патухлыя вулканы, з іх самы вялікі – гара Алімп. Яго вышыня – каля 27 км, дыяметр падножжа складае амаль 700 км, а гэта – увесь папярочнік нашай краіны. Жарало вулкана таксама грындыёзнае, яго дыяметр 60 км! Ёсць на Марсе і гіганцкая даліна Марынер, якая  цягнецца амаль на 4 тыс. км. Яе шырыня каля 600 км, глыбіня ў некаторых месцах да 10 км (К. Цыркун).

 Лішайнікі – група найніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт). Больш за 400 родаў, каля 20 000 відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў… Растуць на дрэвах, камянях, глебе. Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела– слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаваных водарасцей. Яны складаюць 10-15 % ад усяго аб’ёму слаявіны (Беларуская энцыклапедыя).

 

 Аб памерах вытворчасці Слуцкай персіярні можна меркаваць па архіўных звестках. У рапарце Мінскага губернскага праўлення 1797 г. у ведамасці аб мануфактуры за 1796 г. гаворыцца, што фабрыка Лявона Мажарскага вырабляе паясоў “шаўковых з золатам да 200 штук у год”. На персіярні Мажарскага мелася 24 ручных станы для вытворчасці паясоў. На кожным стане за год выраблялася ў сярэднім 45 м тканых паясоў. Агульная колькасць рабочых у перыяд росквіту фабрыкі дасягала 100 чалавек і больш (Л.Якуніна).

 

     Трэці ўзровень (адзнакі 9-10)

 

Практыкаванне № 1. Складзіце словазлучэнні, спалучыўшы паронімы з адпаведнымі па сэнсе словамі ў дужках. Карыстайцеся для даведак “Слоўнікам паронімаў беларускай мовы” С.М. Грабчыкава (1994 г.).

 

 Асабісты, асабовы, асаблівы (лёс, склад, рахунак, справа, выгляд);   асо́бы , асобны (батальён, брыгада, прылада, аддзел); эканамічны, эканомны   (адраджэнне, санкцыі, гаспадар); уласніцкі, уласны (псіхалогія, зямля, гаспадарка);   буржуазны, буржуйскі  (рэспубліка, урад, раскоша); грамадзянскі, грамадскі (работа, жыццё, вопратка); гуманістычны, гуманны    (ідэі, прафесія);   дэманстратыўны, дэманстрацыйны  (паводзіны, лозунгі, зала);   дзейны, дзейсны  (сродак, рэакцыя, чалавек);  даследчыцкі, даследчы, доследны  (дзейнасць, цэнтр, гаспадарка).

 Рацыяна́льны, рацыяналісты́чны (лікі, выкарыстанне, філасофія); пункцірава́льны, пункцірны (лінейка, палосы); прахадны́, прахо́дны (бал, будка);  праекты́ўны, праекцы́йны (геаметрыя, апарат); піраміда́льны, пірамідны (аснова, грані, дрэва); падо́ўжаны, падо́ўжны (форма, сцяна); ліне́ены, ліне́йны (лісток, геаметрыя, дыспетчар); даказа́льны, дака́заны, до́казны (палажэнне, злачынства, тэарэма, аргументацыя); вы́мераны, выме́рны (участак зямлі, велічыня, рулетка); варыя́нтны, варыяцы́йны (формы, рад, вылічэнне); вытво́рны, вытво́рчы (каса́я, план, майстэрня); дробны, дро́бязны, дробавы, (лікі, дожджык, пытанне, фальварак, шляхта, апека).

 Балотны, балоцісты  (вада, птушка, бераг, мясцовасць); вадзяністы, вадзяны, водны (снег, хмара, лілея, гладзь, роўнядзь); вераснёвы, верасовы (сонца, галінка); гарысты, горны(мясцовасць, вадапад, камбайн); ёдзісты, ёдны (пах, настойка); запаведны, запаветны  (зона, звычай, словы);  інкубатарны, інкубацыйны (станцыя, перыяд); кветачны, кветкавы, кветнікавы (эсэнцыя, пылок, клумбы, участак); кліматалагічны, кліматычны (умовы, фактар); ледавіковы, ледніковы, ледзяны, лядовы (перыяд, вецер, позірк, шыроты).

 

Практыкаванне № 2. Адкажыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя фразеалагізмы? Што вы ведаеце пра іх паходжанне? Вызначце месца націску ў кампанентах фразеалагізмаў. Складзіце сказы з некалькімі фразеалагізмамі.

 

Аўгіевы стайні, усмешка аўгураў, бочка Данаід, валаамава асліца (асёл), валтасараў пір, ахілесава пятка, вочы Аргуса, двулікі Янус, каінава пячатка, калос на гліняных нагах, лукулаў пір, манна нябесная, паміж Сцылай і Харыбдай, праца Пенелопы, сады Семіраміды, сізіфава праца, Садом і Гамора, танталавы пакуты.

 

 

Практыкаванне № 3. Прачытайце тэкст. Адкажыце, чаму форма дзеепрыметніка з суфіксам -юч- “уздзейнічаючая” не характэрная для беларускай мовы? Як вы думаеце, чым яшчэ, акрамя назоўніка, можна замяніць гэту форму?

 

…Ідуць практычныя заняткі ў ВНУ. Студэнтка расказвае пра публіцыстычны стыль беларускай мовы. Гаворыць бойка, зацікаўлена (паспяховы адказ будзе падставай заліку)…

І вось студэнтка “агучвае” чарговае тэарэтычнае сцвярджэнне: “У публіцыстычным стылі спалучаюцца… дзве найважнейшыя функцыі

мовы – інфармацыйная і ўздзейнічаючая”.

На апошнім слове студэнтка раптам спатыкаецца – паслянацісковыя склады набягаюць, грувасцяцца адзін на адзін, слых улоўлівае невыразнае і немілагучнае “чаюча…”.

Аўдыторыя адразу зрэагавала. Некаторыя студэнты дысцыплінавана заўсміхаліся, некаторыя паспрабавалі ўголас вымавіць слова “ўздзейнічаючая”.

Завязалася кароткая гутарка .

– Структура слова “ўздзейнічаючая” абцяжарвае яго вымаўленне.

–Такія формы дзеяслова непажадана (а ў гэтым выпадку нават немагчыма) ужываць.

– Якое ж выйсце?

–Ужыць не дзеепрыметнік (паводле формы), а назоўнік: …функцыі інфармацыі і ўздзеяння.

На тым і пагадзіліся.

Гэты эпізод з заняткаў пасля не раз узбягаў на памяць. Чаму і як узнікла такое “страхападобнае” (Я. Колас) слова?

(А. Каўрус. «Воздействующая функция»)

 

Практыкаванне № 4. Прачытайце і перакладзіце тэкст на беларускую мову. Зрабіце вывад аб ужыванні формаў прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у беларускай мове.

 

 Кардинально меняющиеся социальные параметры общества оказывают прямое влияние на все его институты, различные объединения людей, непосредственно на конкретного человека. Уходит в прошлое стиль деятельности, опиравшийся на командно-административные методы работы с людьми. Новые подходы к образованию, связанные с преодолением репродуктивного стиля в обучении, обеспечением познавательной активности и самостоятельности мышления обучающихся, открывают и новые перспективы для реализации потенциальных возможностей каждой личности, каждого коллектива. Важнейшей целью воспитания в обществе становится развитие гражданских, нравственных качеств, творческих способностей и готовности личности к преобразованию окружающего мира… (Основы психологии и педагогики).

 Бильярдный шар 1, движущийся со скоростью 10 м/с, ударил о покоящийся шар 2. После удара шары разошлись. Линии их движения после удара образуют с первоначальным направлением движения первого шара следующие углы:  а/ первый 45˚, второй 45˚;  б/ первый 60˚, второй 30˚. Найти скорости шаров после удара в каждом случае. Массы шаров одинаковы (А.П.Рымкевич, П.А.Рымкевич).

Адказ: а/ 7,1 м/с; 7,1 м/с; б/ 5 м/с; 8,7 м/с.

 Главнейшими приспособлениями, обеспечившими прогрессивное развитие насекомых, являются следующие: способность к полёту, позволяющая насекомым быстро заселять новые территории, преодолевать водные пространства и другие преграды; большая подвижность, обеспеченная развитой поперечнополосатой мускулатурой, членистыми конечностями; многослойная хитинизированная кутикула, защищающая тело от потери влаги, механических повреждений, воздействия  ультрафиолетовых лучей; малые размеры насекомых, обеспечивающие выживание и способствующие созданию необходимых условий для существования даже в очень незначительных по размеру пространствах (небольшие обрастания на скалах, трещины в коре деревьев, почве и др.) (И.Х.Шарова).

 Человек, не владеющий навыками публичного выступления, в официальном общении не может ясно и точно выразить свои мысли и ощущения, теряется в поиске нужных слов и сочетаний, не использует интонационные возможности языка и др. А ведь деятельность человека, профессия которого связана с постоянным чтением лекций, докладов, проведением уроков, немыслима без основательных знаний принципов и правил ораторского искусства. К числу таких людей относятся преподаватели, политики, прокуроры, адвокаты, религиозные деятели и др. Для них публичная речь – главнейшее оружие в профессиональной деятельности. К разновидностям публичной речи относятся выступления на митингах, дипломатическая речь, научно-исследовательский доклад, судебная речь, университетская лекция и научно-популярная публичная лекция, вступительное слово перед спектаклем, приветственная речь для участников конференции, застольный спич, траурная речь и т. п.

Публичная речь чаще всего рассматривается как своеобразное произведение искусства, воздействующее одновременно на чувства и сознание слушателей, как особый вид эмоционально-интеллектуального творчества, воплощаемого посредством живого слова. Голые логические рассуждения вряд ли могут эмоционально воздействовать на человека и затрагивать его чувства. Только речь, построенная на органическом соединении рассудочной  и эмоциональной сфер восприятия, может волновать умы и сердца слушателя.

                                                                                               (В. Старичёнок)

 

Практыкаванне № 5. Прачытайце артыкул І. Я. Лепешава з кнігі «Беларуская мова: хрэстаматыя» (2005 г.) пра асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў (с. 379 – 383). Выпраўце памылкі ў згаданых аўтарам сказах і запішыце свае варыянты, захаваўшы пры гэтым дзеепрыслоўныя звароты.

 

1) Гледзячы на залацістае поле пшаніцы, сэрца напаўняецца радасцю. 2) Часта пры галенні, гледзячы ў люстэрка на свой «амбітны» нос, успамінаецца маладосць. 3) У мяне, згадаўшы радкі з пісьма, міжволі выкаціліся слёзы. 4) Яму балюча зашчымела сэрца, уявіўшы разгублены, заплаканы твар Чудакоўскага. 5) Ведаючы характары многіх творцаў, цяжка чытаюцца іхнія творы. 6) Цяпер, перабіраючы лісты ад Уладзіміра, часта прыгадваецца журботнае котлішча. 7) З лётчыкам Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя.

 

Практыкаванне № 6. Выпраўце маўленчыя памылкі ў сказах, карыстаючыся даведнікам па культуры беларускай мовы “Слоўка за слоўкам” А.Я. Міхневіча, Л.П. Кунцэвіч, Ю.В. Назаранкі (2006 г.). Дайце адпаведныя тлумачэнні.

 

 1) Вайна ўнесла чвэрць насельніцтва Беларусі. 2) Дзеці яшчэ дрэнна валодаюць звязаным маўленнем. 3) Гэты ўказ адыграў вялікае значэнне. 4) Ён хутка асвоіў кодэкс афіцэрскага гонару. 5) Трэба ўдзяліць увагу на пашырэнне такіх ведаў сярод маладых людзей. 6) Мой унук – акселератар, таму такі высокі. 7) Выкладчык з яго адбыўся! 8) Стараюся да кожнага занятка падшукаць матэрыял па тэме. 9)Людзі былі здзіўлены самому факту існавання такой установы. 10) Крыж быў упрыгожаны арнаментам, каштоўнымі каменнямі і жэмчугам. 11)  Трэба канчаткова скончыць з валюнтарызмам? 12)  Беларусам уласціва рэлігійная і нацыянальная цярплівасць. 13) У гэтым узросце ім усім уласціва нігілістычнае адмаўленне былых каштоўнасцей. 14) Уважлівы падыход да падлеткаў з боку старэйшых – гарант іх нармальнага развіцця.

 1) Колькасць беспрацоўных дасягнула да 4,5 млн. чалавек. 2) Ён будзе служыць у войску з дзвюх тысяч дзявятага года. 3) Большасць у нашым калектыве займаюць жанчыны. 4). Да лічбы названых падзей належыць і гэта мерапрыемства. 5) Фізікі туды паяўляюцца рэдка. 6) Гэта  ёсць кропка перасячэння прамых ліній. 7) Атаясамленне аднаго рада з’яў другому метадалагічна няправільнае. 8) Каманды могуць набраць максімальна да дзесяці ачкоў. 9) Колькасць уладальнікаў пластыкавых картак перавысіла за мільён. 10) Павялічваецца прапорцыя гарадскога насельніцтва. 11) Давайце вызначым цэнтр цяжкасці. 12) Большая палавіна класа ўзяла ўдзел у алімпіядзе па матэматыцы. 13) Цеплыня – вынік награвання. Адзінка вымярэння цеплыні – джоўль. 14) Ён будзе служыць у войску з дзвюх тысяч трэцяга аж да дзвюх тысяч дзясятага года па кантракце.

 1) Па ўсёй вобласці выпадуць ападкі ў выглядзе дажджу. 2) Тэасофія замест Бога ставіць абагуленага чалавека. 3) Галоўная цэль экспедыцыі – вывучэнне птушак Беларусі. 4) Звярніце ўвагу на канстытуцыйныя асаблівасці жывых арганізмаў. 5) Сэрца перакачвае кроў.  6) Прагноз абяцае добрыя кліматычныя ўмовы. 7) У гарах крышталічна чыстае паветра. 8) Няўжо будзем чакаць з мора надвор’я? 9) Наш горад займае пэўны статус у біялагічнай навуцы. 10) Хімікаў асабліва зацікавілі пярвічныя крышталічныя пароды. 11) Сабака гаўкаў лянівым брэхам. 12) Назіраюцца паўторныя рэцыдывы гэтай хваробы. 13) Увесну царствуюць у лесе птушкі. 14) Яны часта выязджалі ў турысцкія паездкі.

 

          Практыкаванне №  7. Знайдзіце і выпраўце маўленчыя памылкі ў сказах, узятых з розных прац студэнтаў і школьнікаў. Растлумачце, у выніку чаго яны ўзніклі.

 

        1) Толькі роднае, нацыянальнае можа прывабіць, падтрымаць, і нельга саромецца таго, што іншым падаецца даўно аджыўшым і неадпавядаючым умоўным стандартам. 2) Еўфрасіння Полацкая пастрыглася пад манашку. 3) Такім чынам, мы адчыняем для іншых самыя патаенныя часткі сваіх дум, жыцця і душы. 4) У гардэробе Нацыянальнай бібліятэкі давядзецца пакінуць не толькі верхнюю вопратку, але і сумкі, пакеты і іншыя пакункі. 5) Кніга – гэта сапраўдны сябар і дапаможнік. 6) Не старайцеся, усё роўна прыгажэй за сваю Радзіму нічога вы не знойдзеце.

        1) Сайт дзеліцца на чатыры падзелы, якія цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. 2) Для ўсіх жадаючых арганізаваны чатыры байдарачных маршруты. 3) Вучоныя то лічаць, што гэта рашэнне ад усіх панацэй, то заяўляюць пра небяспеку пры выкарыстанні дадзеных методык. 4) Як будуць прысякацца незаконныя спробы абазначыць сваю прысутнасць на парах, не паведамляецца. 5) Што такое міжнародны валанцёрскі летнік гэтым летам, нам, траім студэнткам , давялося адчуць на ўласнай скуры. 6) Гэта і ёсць  тэорыя лічбаў.

       1) Прырода прыме кожнага чалавека ў любым стане, нягледзячы на яго настрой. 2) Я таксама была там і ўсё бачыла сваімі вачамі ў акулярах. 3) Як прыемна раніцай выходзіць з ветхай хаткі, станавіцца басіком на расу, слухаць, як спявае петух ці мычыць карова. 4) Добра, што ў нас “цвяце” агратурызм. 5) Я мару, што, калі стану дарослай, я буду такой, як наша прырода: прыгожай, моцнай і непаўторнай. 6) Да прыроды магчыма прыйсці ў любым становішчы.

 

   Практыкаванне № 8. Прачытайце словы і спалучэнні слоў. Якім з іх вы аддасце перавагу? Абгрунтуйце свой выбар. Падумайце, ці магчыма паралельнае ўжыванне некаторых варыянтных адзінак?

 

    Субяседаванне – сумоўе – суразмоўе – гутарка, справа – дзела, выстава – выстаўка, умовы – абставіны – варункі, паражэнне – параза, пануючы – панавальны, спажывецкая карзінка – спажывецкі кошык, правіць краінай – кіраваць краінай, ваеннаслужачы – вайсковец, вынікі – наступствы – паследкі, пасольства – амбасада, падпісаўшыяся – падпісаныя – падпісанты, безупыннае навучанне – навучанне нон-стоп – неперарыўнае навучанне – няспыннае навучанне.

     Вырашальны – рашаючы, тыпічны – тыповы,  азначаемае – азначальнае,  аператар нерасцягваючы – аператар нерасцягвальны, адлюстраванне – адбіванне – адбітак, дзялімае – дзеліва,  дваічны – двайковы, крывізна – крывіня,  крывая ўпісаная – крывая ўмежаная,  множыцель – множнік,  прэдзел – граніца – ліміт – мяжа,  многачлены – мнагасклады, множымае – множыва, лінія карацейшая – лінія найкарацейшая.  

     Карта – мапа, воран – крумкач – груган, пора – сітавіна, дзікарастучы – дзікарослы, сятчатка – сеткавіца, млекакормячыя – сысуны, жалудачкі сэрца – шлуначкі сэрца – каморы сэрца, хатняя жывёла – дамашняя жывёла – свойская жывёла, цвятная капуста – квяцістая капуста, насякомыя – вусякі – казуркі, кустарнік – кустоўе, адуванчык – дзьмухавец, чаромха – чарэмшына – чаромуха.

 

        Практыкаванне № 9. Падрыхтуйце вуснае паведамленне на адпаведную тэму. Прытрымлівайцеся метадычных рэкамендацый да падрыхтоўкі вусных паведамленняў. Зрабіце аналіз і самааналіз вуснага выступлення.

Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў:

 Барбара Радзівіл – чорная дама Нясвіжскага замка

     Язэп Руцкі – выдатны педагог, пісьменнік і рэлігійны дзеяч

     Колер і яго ўздзеянне на псіхіку чалавека

     Напалеон Орда і яго знакамітая серыя “Альбомы”

     Тэмперамент і паводзіны чалавека

     Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека

     Узаемаадносіны дзяцей і бацькоў

     Славутыя жанчыны Беларусі

     Беларускі маўленчы этыкет

     Мова жэстаў

 Рымская і арабская сістэмы лічбаў

     “Арыфметыка” Л.Ф.Магніцкага

     Як мы лічым. З гісторыі лікаў

               Беларускія назвы метрычных адзінак

               Адлік часу. Гісторыя календара

               А.Эйнштэйн і стварэнне тэорыі адноснасці

               З гісторыі дробаў

               Чарльз Бэбідж – вынаходнік першага камп’ютара

               Арыфметычныя рэбусы

     Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі

  Ігнат Дамейка – сын Беларусі і народны герой Чылі

    Аркадзь Смоліч і яго “Геаграфія Беларусі”

    Кветкі – жывыя барометры

    Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах)

    Чырвоная кніга Беларусі

               Дрэвы-помнікі на Беларусі

               Белавежская пушча

               Тапанімічныя назвы Беларусі

               Грыбы Беларусі (іх назвы ў беларускай і рускай мовах)

     Культура маўлення ва ўмовах білінгвізму

 

 

    Практыкаванне №   10.  Выкарыстоўваючы вербальныя і невербальныя сродкі, псіхалагічныя довады і прыёмы, пастарайцеся пераканаць пакупнікоў набыць: а) падручнік па культуры маўлення і дзелавых зносін, б) вялікі гламурны парасон, в) самавар, г) ручную жывую мыш. Заданне можна выконваць індывідуальна і ў групе (падгрупе).

 

 

                  

 

 

 

 

 

 

 3 РАЗДЗЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ           

 

3.1 МАТЭРЫЯЛЫ ПРАМЕЖКАВАЙ І ВЫНІКОВАЙ АТЭСТАЦЫІ (ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ)

 

 Выканайце тэставыя заданні.

 

1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.

□ 1) краплісты;                                        

□ 2) узбярэжжа;                                       

□ 3) абсяг;

□ 4) схіліць;

□ 5) лістапад.

 

2. Адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбываецца прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх.

□ 1) світанак;                                           

□ 2) хрэсьбіны;                                        

□ 3) мацнейшы;

□ 4) пясняр;

□ 5) анекдот.

3. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка:

□ 1) алмазная росссып;

□ 2) прыгожая таполя;

□ 3) майская квецень;

□ 4) мяккая ворыва;

□ 5) жвавая кенгуру.

 

4. Адзначце словазлучэнні, у назоўнікі маюць канчатак -ы (-і):

□ 1) жыць на Случчын…;

□ 2) клапаціцца аб Сярге…;

□ 3) рыбачыць на Свіцз…;

□ 4) пабываць у Віцебск…;

□ 5) плысці па Свіслач…

 

5. Адзначце прыметнікі, формы ступеней параўнання якіх утвораны правільна:

□ 1) танчэйшы;

□ 2) найлепшы;

□ 3) больш маладзейшы;

□ 4) самы найлягчэшы;

□ 5) менш гарысты.

 

6. Адзначце назоўнікі, ад якіх утвараюцца прыналежныя прыметнікі пры дапамозе суфікса -ін- (-ын-):

□ 1) гаспадар;

□ 2) бабуля;

□ 3) сусед;

□ 4) русалка;

□ 5) Павел.

 

7. Адзначце словазлучэнні з правільнай формай займенніка:

□ 1) здзіўляюся цябе;

□ 2) думаў пра цябе;

□ 3) нашкодзіш сам сабе;

□ 4) зарубі сябе на носе;

□ 5) самыя цёплыя ўспаміны.

 

8. Адзначце лічэбнікі, у якіх прапушчана літара ц :

□ 1) адзінац…аць;

□ 2) шасц…ю;

□ 3) дваццац…ю;

□ 4) дзевяц…і;

□ 5) пяц…юстамі.

 

9. Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнікі ўжыты і запісаны правільна:

□ 1) шэсцьдзесятыя гады;

□ 2) сямюдзесяццю працэнтамі;

□ 3) сем восьмых частак;

□ 4) сустрэць дзвюх студэнтак;

□ 5) чатырмя кнігамі.

 

10. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку маюць канчатак -ым:

□ 1) вязаць;

□ 2) лячыць;

□ 3) паказаць;

□ 4) бегчы;

□ 5) адслужыць.

 

11. Адзначце словазлучэнні з правільна ўтворанымі і запісанымі дзеепрыметнікамі:

□ 1) пераацэненныя каштоўнасці;

□ 2) абклееныя сцены;

□ 3) хвалюючыяся вучні;

□ 4) прыпухлая шчака;

□ 5) ашукаты чалавек.

 

12. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:

□ 1) Атрымаўшы кветкі, радасць ахапіла выпускніц.

□ 2) Пагаварыўшы з вучнямі, настаўнік узяў журнал.

□ 3) Выходзячы з кабінета, у вочы кінулася аб’ява.

□ 4) Маўчалі клёны, трымаючы на сабе пажаўцелае лісце.

□ 5) Развітаўшыся каля парку, іх сцежкі ніколі не сыходзіліся.

 

13. Адзначце правільнае ўжыванне складаных форм ступеняў параўнання прыслоўяў:

□ 1) больш выразней;

□ 2) найбольш дакладна;

□ 3) найменш адчувальней;

□ 4) сама прыгажэй;

□ 5) менш вынікова.

 

14. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:

□ 1) думаць пра будучыню;

□ 2) цешыцца з дзіцяці;

□ 3) жартаваць над сяброўкай;

□ 4) плакала праз цябе;

□ 5) падобны на брата.

 

15. Адзначце сказы з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка.

□ 1) Частка зуброў жыве ў Белавежскай пушчы на волі.

□ 2) Тры браты на адным кані па белым полі едзе.

□ 3) Доктар Шапавалава паехала да хворага.

□ 4) Нехта з прамоўцаў высока ўзняў над галавой руку.

□ 5) Нямала гасцей прыязджалі здалёк у гэты край.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

практика задание

Похожие публикации


План СНДЛ 2018-2019

22-09-2018 Публикации
План работы СНДЛ "Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні" на 2018-2019 н. г.
СНИЛ
подробнее

УМК по "Культуре белорусской речи"

24-09-2018 Публикации
Программа и методические рекомендации по дисциплине "Культура белорусской речи" для студентов 3 курса филологического факультета
сессия УМК
подробнее