Новости События Общее

Современный белорусский литературный язык

19-10-2019 Публикации
Предлагаются практические задания по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" (1 курс).

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

 

2.1 Практычныя заданні па раздзелах

 

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства

Пытанні для абмеркавання

1.    Лексікалогія, яе разнавіднасці і задачы.

2.    Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі курса.

3.    Слова, яго асноўныя прыметы.

4.    Значэнні слова.

5.    Слова і паняцце.

6.    Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова.

7.    Лексіка-семантычныя групы слоў.

 

Асноўныя паняцці

Лексіка, слова, паняцце, граматычнае значэнне слова, лексічнае значэнне слова, прамое, або намінатыўнае значэнне слова, пераноснае значэнне слова, свабодныя і несвабодныя значэнні, фразеалагічна звязаныя значэнні, сінтаксічна абумоўленыя значэнні.

 

Заданні:

1. Пакажыце на некалькіх прыкладах з верша П.Панчанкі «Беларуская мова», што слова як моўная адзінка з’яўляецца аб’ектам вывучэння не толькі ў лексікалогіі, але і ў марфалогіі і словаўтварэнні.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

 

2. Вызначце, якія словы маюць лексічнае і граматычнае значэнне, якія — толькі граматычнае, а якія не маюць ні лексічнага, ні граматычнага значэння.

Урэшце памочнік каменданта, відаць, зразумеў, што сілаю рухавіка з багны не вылезці. Уключыўшы малы газ, ён выскачыў з кабіны і забразгаў засовам машыны.

— Ану — падпіхнём! Ты, Мікалай, і ты, Казёл, вылазьце! Яны сядзелі блізка ля дзвярэй і згодна падняліся. (В.Быкаў)

 

3. Што такое паняцце? Чым яно адрозніваецца ад слова? Якія з пададзеных ніжэй слоў не з’яўляюцца назвамі паняццяў і чаму?

Цукар, малако, дрэва, гэты, мой, крапіва, Крапіва, вялікі, чорны, чатыры, ісці, ён, Мікіта, Васіль, цётка, Цётка, ды, бо, быццам, ой, Ніна, Кузьміч, Мінск, Гродна, вуха, Шэкспір, Кіеў, Сяргей, Васіль Быкаў, цёмна, гарлахвацкі.

 

4. Карыстаючыся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» (у далейшым ТСБМ), вызначце сэнс слоў, пададзеных ніжэй. Лексічнае значэнне якіх з гэтых слоў раскрываецца сінанімічным спосабам (падборам адпаведнага сіноніма), апісальным (нярэдка гэта выдзяленне спачатку родавых, а затым відавых прымет), структурна-семантычным (раскрыццём значэння па частках слова).

Рынак, рэзультат, стол, базар, вынік, бульбакапалка, моц, рад, сіла, шэраг, храбры, ноша, водар, волакам, смелы, сасна, панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца, світаць, шмат, шчыра, днець, сталявар, мацнець, схуднець, многа, сардэчна, казаць, гаварыць, яблыня, вішня, сліва, сельскагаспадарчы, працавіты, працавітасць, планаваць, памятаць, планавы, планаванне, перасіліць, дубовы, сасновы, помніць, ведаць, знаць.

 

5. Паназірайце, як у ТСБМ аднатыпна вытлумачваецца лексічнае значэнне лічэбнікаў, некаторых прыметнікаў, аддзеяслоўных назоўнікаў.

1. Чатыры, пяць, сем, восем, восемдзесят, восемсот, тысяча, пяты, пятнаццаты, шосты, дзевяты, пяцісоты. 2. Белы, блакітны, зялёны, чырвоны, чорны. 3. Выпілоўванне, падгаворванне, валоданне, падзыванне, выконванне, напамінанне, паддобрыванне, падключэнне, паскарэнне.

 

6. Вызначце тып лексічных значэнняў выдзеленых слоў (па сувязі назвы з прадметам), пры неабходнасці звяртаючыся да ТСБМ.

1. Шпак вартуе агароды і вішнёвы наш садок. (Ч.) 2. Бабуля частавала маладых вішнёвым варэннем, Сцяпан дзякаваў, расказваў смешныя гісторыі, і ўсе рагаталі. (А.С.) 3. Гэй, жаніх, гані нам выкуп і багаты, і вялікі за кужэльныя косы, за блакітныя вочы, за вішнёвыя вусны. (Панч.) 4. Я не лезу не ў свае 10 справы — я збіраю грушы. (Пол.) 5. Тады была позняя восень. Грушы стаялі голыя. (Пол.) 6. Злавіўшы, усе забраліся ў адзін сарай і наладзілі кату хрышчэнне ў бочцы з вадкай зялёнай фарбай. (Лыньк.) 7. Ева прайшлася за зялёнымі прысадамі. (Ас.) 8. І далей — ва ўсе калгасы: «Вам даводзіцца заданне: сорак тон зялёнай масы... Забяспечце выкананне». (Гіл.) 9. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці. (В.А.) 10. — І аўсы яшчэ, гарохі зялёныя. — Збірайце хоць зялёнае. (Крап.) 11. Зялёны стралец яшчэ не быў навучаны навейшым метадам абалваньвання. (Дам.) 12. Цяпер Уляна ведае, што ён праводзіў яе, маладую і такую зялёную.(У.П.) 13. Зялёная ты яшчэ разведчыца. (В.Б.) 14. У Хурса — галава. Іх там цэлае згуртаванне, усе грашавітыя і маёнткавыя людзі, тутэйшыя родам і выгнаныя адсюль. Хоць Хурс маёнткаў тут і не пакінуў (ён на гандлі мільёны нажыў), але ён у іх за галаву. (К.Ч.)

 

7. Як класіфікуюцца лексічныя значэнні слова паводле яго лексіка-граматычнай спалучальнасці з іншымі словамі? Якія тры тыпы лексічных значэнняў (у залежнасці ад таго, з чым звязана іх спалучальная абмежаванасць) уваходзяць у несвабодныя значэнні?

 

8. Выпішыце словазлучэнні, у якіх дзеяслоў мае фразеалагічна звязанае значэнне і рэалізуе яго толькі пры спалучэнні са словам вочы (вока). Як у ТСБМ пры апісанні лексічнага значэння такіх слоў паказваецца абмежаванасць пэўнага значэння ў спалучальных сувязях з іншымі словамі?

1. Ядвіня заплюшчыла вочы, потым зноў расплюшчыла. (М.) 2. Я ляжаў з расплюшчанымі вачыма і думаў. (Бр.) 3. Чалавек прачнуўся, расплюшчыў вочы. (М.) 4. Вунь ужо кучаравенькі цікуе за ім, прыплюшчыў вока. (В.К.) 5. Сплюшчыўшы вочы на мінуту — і ў памяці маёй усплывае Крысцьянгуту — ціхі кут зямлі чужой. (Н.г.) 6. «Божа мой, чаго яны спрачаюцца?» — прыплюснуўшы вочы і знаходзячыся ў нейкім паўзабыцці, падумала Ларыса. (М.) 7. Калі расплюшчыў вочы, убачыў каля сябе строгага маладога чалавека ў форме — міліцыянера. (Н.г.)

 

9. Карыстаючыся ТСБМ, параўн. словазлучэнні няпрошаны госць і рэзаць праўду. У якім з гэтых словазлучэнняў ёсць слова з фразеалагічна звязаным значэннем, а ў якім абодва словы свабодныя па спалучальнасці?

1. Хай точыць ім сэрца зялёная злосць, — па смерць сюды прыйдзе няпрошаны госць. (Крап.) 2. Яна стаяла на падлозе босая і спакойнымі вачыма пазірала на нас, няпрошаных гасцей. (Чыгр.) 3. Гаспадар і гаспадыня няпрошанаму госцю так усыплюць, ажно пёркі ляцяць. (Ц.) 4. Песня ўзнікае, як няпрошаная госця. (І.Н.) 5. Міканор не прамаўчаў, бязлітасна ўрэзаў праўду-матку пра песню. (І.М.) 6. Тарашкевіч доўга расказваў, праўду рэзаў. (Янк.) 7. Раз на судзе ў валасным праўленні земскі сказаў на дзеда, як дзед рэзнуў яму адну праўду... (К-с) 8. Вы добра пачалі... Так і рабіце далей — рэжце праўду ў вочы. (Шам.)

 

10. Выпішыце словазлучэнні, у якіх адно са слоў мае фразеалагічна звязанае значэнне. Звярніце ўвагу на словазлучэнне львіная доля (1-ы сказ). Яно ў ТСБМ (т.2, с. 189) кваліфікуецца як фразеалагізм са значэннем ‘вялікая частка’. Выкажыце іншую думку, супаставіўшы першае значэнне назоўніка доля з яго ж значэннем у складзе словазлучэння львіная доля.

1. Перадавым краінам Захаду дастаецца львіная доля звыш прыбытку. (Пол.) 2. Сам таго не заўважаючы, Генік разявіў рот і з нямым захапленнем глядзеў на гэтае відовішча, на гэты казачны цуд. (Л.К.) 3. Снег асядаў на шэрую, добра ўмерзлую зямлю, на ўзятыя крохкім лядком лужыны ў каляінах прасёлачнай дарогі. (У.С.) 4. Хлопец суседскі нос расквасіў і раве. (А.С.) 5. Як ішлі ў лясы партызаны на заклятага ворага-пана, расступаліся долы і горы, шляхі значылі сонца і зоры. (Куп.) 6. Закасаўшы штаны, ён апусціў ногі ў жоўтую ваду. (М.) 7. Свой — гэта радня, чужынец — можа, і закляты вораг у якім дваццатым калене. (Пол.) 8. Летам лужына звычайна прасыхала і аб’яўлялася толькі пасля праліўнога дажджу. (М.)

 

11. Дзеяслоў браць мае 21 значэнне і 37 адценняў, некаторыя з іх фразеалагічна звязаныя. У пададзеных ніжэй сказах рэалізуюцца фразеалагічна звязаныя значэнні гэтага дзеяслова. Менавіта якія? Праверце правільнасць свайго адказу, звярнуўшыся да ТСБМ (т.1, с. 403–405).

1. Максімку браў страх адтаго, што ён выбіраецца ў горад за сорак вёрст. (К.Ч.) 2. Паноў браў жах: «Чаму расце Расія? Адкуль узяў рубель такую сілу?» (Панч.) 3. Смех браў дзядзьку Марціна, як Барбутовіч аглядаў тыя дровы. (К-с) 4. І злосць брала Антона, што Сымон ні на хвіліну спакойна не ўсядзіць. (Бяд.) 5. Мікалай Пятровіч быў вельмі заспакоены. Браць адпачынак за свой кошт — невялікая радасць. (Карш.)

 

12. Калі слова мнагазначнае, то адны яго значэнні могуць быць свабодныя, а другія — фразеалагічна звязаныя. У тлумачальных слоўніках гэтыя значэнні звычайна падаюцца пад канец слоўнікавага артыкула. Карыстаючыся ТСБМ, вызначце, які сэнс рэалізуе кожнае з выдзеленых слоў і ў спалучэнні толькі з якім словам (ці словамі). У ТСБМ (т.2, с. 646 і т.3, с. 658) кароткая памяць падаецца за знакам ромба як фразеалагізм са значэннем ‘дрэнная, слабая памяць’. Дакажыце, што гэта не фразеалагізм, а словазлучэнне, у якім лексічнае значэнне прыметніка кароткая рэалізуецца толькі ў спалучэнні са строга акрэсленым словам (памяць). Пры неабходнасці звярніцеся да кнігі: Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. — Мн., 1998. — С. 11–12.

1. Забылася, што ён, нябожчык, казаў табе перад апошняй сваёй мінутай. Я прыпомню, калі маеш такую кароткую памяць. (Куп.) 2. Свой кароткі прысуд вырак вязню вясной. (А.К.) 3. Поўнасцю аднавіць карціну атрыбутыўнага ўжывання кароткіх прыметнікаў у жывой беларускай мове старажытнага часу немагчыма. (Б.л.) 4. На старонках нашых часопісаў і газет у апошні час усё менш паяўляецца траскучай і халоднай рыторыкі. (Гіл.) 5. Злобіч з глыбокай павагай адносіўся да Коўбеца. (Тк.) 6. Нават глыбокая старасць не хоча ісці ад жыцця. (К-с) 7. Да глыбокай восені праляжаў Пятрусь у бальніцы. (Гр.) 8. Ужо сам гэты факт усхваляваў жывы розум школьніка, навёўшы яго на думку аб магчымасці мець літаратуру на сваёй роднай мове. (Пол.) 9. Мясцовы лічбавы матэрыял выклікае жывую цікавасць у вучняў, палягчае вывучэнне ўсіх пытанняў народнай гаспадаркі. (Н.г.)

 

Мнагазначнасць слова

Пытанні для абмеркавання

1.    Адназначнасць і мнагазначнасць слова.

2.    Тыпы пераносных значэнняў, іх разнавіднасці.

 

Асноўныя паняцці

Адназначнасць, або монасемантычнасць,  мнагазначнасць, або полісемія, метафара, метанімія, сінекдаха, прывычная, ці сцёртая метафара, агульнамоўная метафара, індывідуальна-аўтарская метафара, простая метафара, разгорнутая метафара.

 

Заданні:

1. Выпішыце выдзеленыя словы, спачатку — з прамым, зыходным значэннем, потым — з вытворна-прамым і вытворна  пераносным, адзначаючы ў дужках, якім спосабам (метафарычным, метанімічным ці сінекдахічным) развіліся вытворна-прамыя і вытворна-пераносныя значэнні.

1. З дуба пры могілках узняліся два груганы, з карканнем, сеючы шум і вецер у вершалінах дрэў, пацягнулі да ракі. (В.К.) 2. Немату трывожылі хіба меладычныя перазвоны дарэвалюцыйнага, у багатым, чорнага моранага дубу, масіўным футарале гадзінніка. (Л.К.) 3. У Жарстана было сем сыноў, і чацвёра з іх такія ж дубы, як і бацька. (К-с) 4. Лют і строг, глядзіць дапытліва Гужавін. — Я так і знаў!.. Дубы!.. Разявы! — Ад гневу ажно лоб узмок. (Бач.) 5. Яны паставілі маленькі чысценькі домік пад старой ліпай. Пасадзілі некалькі яблынь, вішань. (Лыньк.) 6. У зялёным садзе чырванеюць вішні, каласы на браклі бурштынавым сокам. (Панч.) 7. А мне гэты хлопец даспадобы, праўда, малады ён зусім, зялёны, але з гонарам. (М.) 8. Побач з Ядвіняю сядзеў юнак гадоў шаснаццаці і чытаў Джэка Лондана. (М.) 9. Першае золата восені. Бярозы, грунт, ралля — усё нібы памытае імглой. (Б.) 10. Памятаю, якім дзівам, якім цудам здаўся мне бабчын агарод — бульба, морква, агуркі, буракі, што растуць проста з зямлі. (Ар.) 11. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. (Б.) 12. Кравец пацягнуў з пляшкі, ахнуў, зморшчыўся, налёг на бульбу. (К.Ч.) 13. Дзмітрый — з простай сялянскай сям’і, галава якой быў кавалём. (ЛіМ) 14. Злобіч заспяшаў у галаву калоны. (Тк.) 15. Ведаў: некаторыя вытлумачваюць яго смеласць сваяцтвам і сяброўствам з Ігнатовічам. Маўляў, маючы такую руку, можна выказваць любыя думкі і крытыкаваць любога работніка. (Шам.)

 

2. Вызначце, якія значэнні слова бульба рэалізуюцца ў пададзеных сказах. Якімі спосабамі развіліся 2-е і 3-е значэнні ў гэтым слове? Звяртаючыся да ТСБМ (т.1, с. 418), адкажыце, чаму пры раскрыцці 2-га і 3-га значэнняў абавязкова выкарыстоўваюцца сэнсавыя элементы з дэфініцыі папярэдняга лексічнага значэння («гэтай расліны», «з клубняў гэтай расліны»). У артыкуле В.Старычонка «Полісемія» (Роднае слова. — 1996. — № 9. — С. 95-97) даюцца схемы полісемічных структур па асаблівасцях сэнсавых адносін паміж асобнымі значэннямі мнагазначнага слова, выдзяляюцца радыяльны, ланцужковы, камбінаваны і іншыя тыпы полісеміі. На ўзор гэтых схем складзіце схему семантычнай структуры назоўніка бульба. Напрыклад, сувязь паміж значэннямі слова мора (гл. практ. 35) — радыяльная і схематычна выглядае так:

1. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. (Бяд.) 2. І маці стала адзявацца, каб за работу тую брацца; пайшла каровак падаіла і бульбу свінням перамыла. (К-с) 3. Дзеля госця Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ачыста, па-святочнаму. (Б.)

 

3. Карыстаючыся ТСБМ, вызначце значэнне слова галава ў пададзеных сказах. Адкажыце, якім спосабам развілося тое ці іншае значэнне, і складзіце схему семантычнай структуры гэтага слова.

1. Дзед Талаш зняў шапку і бліснуў лысаю галавою. (К-с) 2. Першае — нам трэба каровы, галоў дваццаць ужо закуплена. (Скр.) 3. — Гандаль патрабуе добрай галавы, — разважна сказаў Іліко. (Сам.) 4. — Вось дык галава! — пакутаваў Сімон. — Гэты чалавек умее гандляваць! (Сам.) 5. Пасля смерці жонкі, якая была галавой у хаце, Трахім занядбаў гаспадарку. (Чарн.) 6. Пятро тым часам выйшаў на гарод. Там цяпер адны качаны капусты бялелі галовамі. (Н.) 7. Былы гарадскі галава сустрэў іх з хлебам і соллю. (Гур.) 8. Тыя, што ў галаве чаргі, трымаюцца сваіх месц. (Л.П.)

 

4. Прывядзіце прыклады сцёртых, або акамянелых, мёртвых, метафар (гэта вытворна-прамыя значэнні слоў), агульнапаэтычных метафар (гэта вытворна-пераносныя значэнні слоў). Якія метафары называюцца індывідуальна-аўтарскімі? Ці ўключаюцца яны ў нарматыўныя слоўнікі? Знайдзіце, побач з іншымі, індывідуальна-аўтарскія метафары і метаніміі.

1. Відавочных знакаў беднасці не было. Наадварот, усе апрануты ў імпарт і айчынны блат. (В.К.) 2. Генадзева маці на раўніне стала ўзвяла горы закускі. (Бар.) 3. Насустрач — паляны, насустрач — лясы. Кастрычнік распляміў лясам валасы пад золата.., цёмную медзь. (Крап.) 4. Крутая гушчыня слова і выбуховая магутнасць вобраза. (Б.) 5. І я тут за дзядзьку мушу назад старонку адгарнуць і аб вясне яго ўздыхнуць. (К-с) 6. Я — матчын гнеў, які ўставаў на ногі, гнаў смерць на Захад — у нару з нары — трацілаваю пугай перамогі. (А.К.) 7. Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі, адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі. (Бар.) 8. Чарнобылем, як і сосны, падсочаныя, мы чакаем сваёй сякеры. (Бар.) 9. Гэткай катаргі і мукі пяром не апішаш. Прамінула. Толькі думку ўспамін калыша. (Куп.) 10. На зязюлю крычаць: — Аліментшчыца! (Бар.) 11. Усміхаецеся вы гэтак мякка і добра: «Ну, здабудзь корань кубічны, скажам, з лічбы 1937»... Корань мой — у палескай глебе, корань мой — у сэрцы маці... Усміхаецеся вы гэтак мякка і добра: «Корань зла хай не будзе табе вядомы...» (С.Б.) 12. У полі сеялася заўтра. (Бар.) 13. Грабель мільганнем, звонам кос трымцяць лілёвыя прасторы, і вось, нібы ў зялёным моры, плыве бухматы воз. (Крап.)

 

5. Калі словазлучэнне складаецца з некалькіх унутрана звязаных метафар, то перад намі разгорнутая метафара. Нярэдка адно метафарычна выкарыстанае слова (напрыклад, стада ў апавяданні З.Бядулі «У шалашы») уздзейнічае на семантыку іншых слоў кантэксту, выклікаючы да жыцця цэлы ланцужок метафар: «З недалёкага ўзмор’я брыло з вадапою блакітнае с т а д а паўночных вятроў. Па дарозе гэтае стада таптала зялёную шчэць балотнай травы, скубла стагі і навальвалася грудзьмі на стары рыбацкі шалаш». Або ў «Пінскай шляхце» В.Дуніна-Марцінкевіча: «Каб сарваць такую прыгожую і багатую кветку, не шкода і ў балоце пакачацца», — гаворыць стары шляхціц Куторга, маючы на ўвазе 17-гадовую Марысю і сваю місію «пакрывіць душой», стаўшы за сведку супраць Ліпскага. Знайдзіце разгорнутыя метафары і растлумачце іх сэнсавы змест.

1. Ходзіць ходырам свет цэлы, смела ў бітву йдзе нясмелы, ў бой за лепшы час. Дык і нам цапы і косы час браць з вышак, покі росы воч не згрызлі ў нас. (Куп.) 2. Бальшыня сваякоў і сяброў перасялілася ў царства ценяў. (Бар.) 3. Частуецца пойлам атрутным народ наш з катлоў тэлерадыё. (В.З.) 4. Час у Парэчча зноў вярнуцца і ў іншых хвалях купануцца. (К-с) 5. Калючым дротам сшытая імперыя нядужа разыходзіцца па швах, бо навырост закройшчыкі адмервалі каптан, кааб вольны ў ката быў размах. Зашпільвалі Валодзечкі і Юзікі капкан-каптан, паганячы зямлю, і адрывалі з мясам тыя гузікі, якія не пралазілі ў пятлю. (Бар.) 6. Нас кожны дзень, прызнаць мы мусім гэта, цясней абносіць лютым дротам гета, якое сумна старасцю завецца. (Бар.) 7. Абмялеў ручэй яе слоў. Размова набыла бытавы характар. (Шам.) 8. І сціскаліся марна радкоў кулакі. І баялася восені лета. Палявалі ваўкі... Балявалі Ляўкі — залачоная клетка Паэта... (Бар.) 9. Абклаўся кніжкамі, каб вылушчыць з іх якое-небудзь зернетка. Аднак чужыя каласы аказаліся неўмалотнымі. Таму трэба развязваць свой сноп. (В.А.) 10. Поўня лье з даёнкі поўнай малако святла... (Бар.) 11. — Апошні раз спачування малю, у стане бязважкасці быў я учора. — Спускайся ўжо з космасу на зямлю, а то завяду дублёра. (Бар.) 12. Будуць часам ідалы раструшчаны, свет разумны стоміцца ад крыкаў. Васільком у жыце Беларушчыны назаўсёды застанецца Быкаў. (Бар.)

 

6. Назіраючы за моваю прыказак, К.Крапіва пісаў: «Часамі дзівіцца прыходзіцца, як гэта людзі, не чытаўшы ніякай паэтыкі, маглі дасягнуць такой высокай ступені вобразнасці... Часта метафара не абмяжоўваецца адным ці двума словамі, а пашыраецца на цэлы сказ...»

Падзяліце пададзеныя прыказкі на тры групы: 1) прыказкі, у якіх адбылося скразное пераасэнсаванне ўсіх кампанентаў; 2) прыказкі, у якіх адны кампаненты пераасэнсаваліся, а другія захоўваюць свой першапачатковы сэнс; 3) прыказкі з літаральным значэннем іх слоў-кампанентаў. Пры няведанні сэнсавага зместу той ці іншай прыказкі звяртайцеся да даведніка: Лепешаў І.Я., Якалцэвіч М.А. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мн., 1996.

1. Баба з воза — каню лягчэй. 2. На адным месцы і камень мохам абрастае. 3. Век жыві — век вучыся. 4. Кашу маслам не сапсуеш. 5. Багатаму чорт дзяцей калыша. 6. На бязрыб’і і рак рыба. 7. У каханкі смаляныя лаўкі. 8. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. 9. Госць госця не любіць, а гаспадар абодвух. 10. Кабыла здыхае, а траву хапае. 11. На злодзеі шапка гарыць. 12. Яблык ад яблыні недалёка падае. 13. Стары вол баразны

не псуе. 14. Хто дбае, той і мае. 15. Куй жалеза, пакуль гарачае. 16. Мінулася кату масленіца. 17. Хто мажа, той і едзе. 18. Вучыцца ніколі не позна.

 

7. У «Лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова» (Мн., 1994. — С. 31) чытаем: «Здольнасць аднаго слова адначасова, сінхранічна ўжывацца ў розных значэннях прынята называць мнагазначнасцю, або полісеміяй». Ці ўсё дакладна ў гэтым азначэнні?

 

8. Мнагазначнасць слова шырока выкарыстоўваецца ў мастацкіх і публіцыстычных творах, а таксама ў вусным маўленні для стварэння разнастайных стылістычных эфектаў. Можна вылучыць дзве разнавіднасці абыгрывання мнагазначных слоў. Першая, найбольш пашыраная: слова ўжыта два разы ці болей у мове двух персанажаў або ў аўтарскай мове, але кожны раз з іншым значэннем. Якія значэнні паўтораных слоў рэалізуюцца ў пададзеных урыўках?

1. Іржавы манеўравы паравоз.., забуксаваўшы і забрызгаўшы на ўсе свае жалезіны і жалезінкі, кранаецца з месца. — Змазаў бы хоць, вушы праскрыпіш, — не сцерпіць счэпшчык. — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу, ну і змажу, месца жывога на табе не пакіну. (Лыньк.) 2. Куды ж ён, Саўка, ідзе? З чым ідзе? Што скажа? Скажа, дзе знаходзіцца дзед Талаш з сынам і з Мартынам Рылем. Ён проста прадасць іх, як прадаваў калісь крадзеных коней. (К-с) 3. Гаворыце, што выйшлі вы з народа? Куды? Чаму? Якой цяпер пароды? Я са свайго народа не выходзіў і жыць да скону буду у народзе. (Панч.) 4. Пеўня спачатку рэжуць, а потым скубуць. А аўтара на кінастудыі спачатку доўга і калектыўна скубуць, а нарэшце хто-небудзь зарэжа. Што выгадней — варта спытацца ў пеўня. (Б.) 5. Ёсць наш час і час даўнейшы, час залаты і час пракляты, час доўгі і час кароткі. Адзін у свой час быў вялікім чалавекам, а ў нашы часы нічога не варт. Другі стаў бы вялікім чалавекам, але ён не мае часу, кааб заняцца сваёю вялікаю справаю. Адзін не мае часу носа ўцерці, а другі ные ад таго, што не ведае, куды яму дзець лішні час. Ёсць людзі, якія «ўбіваюць» час, скарыстоўваюць час, нават папярэджваюць час і проста марна трацяць час. (Крап.) 6. Хто, я п’яны?.. Таварыш дырэктар! Каб я так заўтра вас бачыў, як бачыў сягоння паўлітра. (Крап.) 7. [Скаромны:] Во гэты дзед — народ? Смеху варты такі народ. Падхалім ты, дзед. [Дзед Цыбулька:] Які я табе дзед?! Унук мне знайшоўся! Шэры воўк табе дзед, а дзікая каза — бабка! (Мак.) 8. Жонка расказвае мужу нейкую гісторыю, а той, каб не слухаць, вазьмі і скажы: «Ой, не брашы». — Што, я брашу? — адразу ўзвілася жонка. — Я брашу, значыць, я для цябе сабака? Мама, ён мяне сучкай абазваў! (Вар.)

 

9. Мнагазначным, як піша А.М.Бабкін, слова бывае толькі ў слоўніках. У маўленні «кожны раз яно адпавядае акту думкі, г. зн. усякі раз, як слова ўжываецца, яно мае не больш чым адно значэнне». (Бабкин А.М. Слово в контексте и в словаре // Современная лексикография. 1976. — Л., 1977. — С. 3). Праўда, такое пашыранае сцвярджэнне патрабуе агаворкі: яно распаўсюджваецца галоўным чынам на дзелавое, навуковае і публіцыстычнае маўленне. У мове ж мастацкай літаратуры, а таксама размоўным стылі назіраюцца шматлікія выпадкі адначасовай рэалізацыі розных значэнняў аднаго і таго ж слова, г.зн. кантэкст не ліквідуе мнагазначнасці, а, наадварот, стварае яе. Ёсць шэраг прыёмаў, якімі дасягаецца сэнсавая двухпланавасць. Знайдзіце ў прыкладах словы, ужытыя адзін раз, але адначасова ў двух значэннях.

1. Тут жа такія людзі, што... За тры гады чатырох старшынь з’елі... Старшыня тут адчувае сябе ўсё роўна як бульба... Калі за зіму не з’ядуць, дык вясной пасадзяць. (Мак.) 2. Наабапал іх дарогі стаіць лес, пасівелы ад інею, як і дзед Талаш ад старасці. (К-с) 3. Хлопчык! Калі ты будзеш дарослы, кім ты станеш? — Пажарнікам. — А што ты будзеш рабіць? — Тату тушыць. Ён учора трэці раз пагарэў на базе. (Вож.) 4. Тата такі хітрун! Калі мама спытала, чаму позна з работы прыйшоў, ён адказаў, што замочваў з сябрамі сваё новае паліто. Я памацала паліто, а яно сухенькае. (Вож.) 5. Жанчыны, у адрозненне ад шахматыстаў, не любяць ахвяраваць фігурай. (ЛіМ) 6. У магазіне «Піва-воды» ўсё было цёплае, акрамя адносін да пакупнікоў. (ЛіМ) 7. Сумна падлічваем страты. У прэсе і ў лесе — прагалы... (Бур.) 8. Жыў прыпяваючы: кіраваў адразу трыма харавымі гурткамі. (ЛіМ) 9. Як я памятаю, а мне ўжо стукнула, як качаргою па лобе, шэсцьдзесят год, там жывуць стараверы — рослыя, рыжабародыя, здаровыя. (Бяд.) 10. Аўтар прыкметна вырас: мінулагодні касцюм стаў яму малы. (Шыб.) 11. Хваліўся сваім сябрукам графаман, пыхкаючы цыгарэтай: — У выдавецтве ў мяне раман... з перспектыўнай кабетай. (П.С.) 12. Меліяратары з вялікай ахвотай асушылі... кілішкі. (ЛіМ)

 

Сінанімія. Аманімія. Паранімія. Антанімія

Пытанні для абмеркавання

 

1.      Сінанімія і мнагазначнасць.

2.      Сінанімічны рад, шляхі ўзнікнення сінонімаў.

3.      Класіфікацыя сінонімаў.

4.      Адрозненне мамніміі ад мнагазначнасці.

5.      Тыпы амонімаў, шляхі іх узнікнення.

6.      Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паронімы.

7.      Стылістычнае выкарыстанне амонімаў і паронімаў.

8.      Тыпы антонімаў.

9.      Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

 

Асноўныя паняцці

Сінанімія, мнгагазначнасць, сінанімічны рад, дамінанта, абсалютныя сінонімы, або дублеты, семантычныя сінонімы, стылістычныя сінонімы, эўфемізмы, дысфемізмы, семантыка-стылістычныя сінонімы, кантэкстуальныя сінонімы; аманімія, лексічныя амонімы, амаформы, амафоны, амографы, поўныя лексічныя амонімы, няпоўныя лексічныя амонімы, семантычныя, або гамагенныя амонімы, паронімы, міжмоўныя амонімы і паронімы.

 

Заданні:

1. Спішыце сказы, падкрэсліце лексічныя амонімы. Ахарактарызуйце іх паводле супадзення ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах (поўныя ці няпоўныя) і паводле марфалагічнай будовы (вытворныя ці невытворныя).

1. Ды толькі здзівяцца дзеці аднойчы, што нечакана наваліцца праца, што раптам трэба з расой падымацца — даіць карову, у печы паліць, высушыць дровы, гуркі паліць... (Бар.) 2. Чую я — «норка залезла ў норку». Дзіўна мне слухаць такую гаворку, гэта ж, па-мойму, проста лухта: хіба ж кот улезе ў ката? (Крап.) 3. Хоць адзін разок залячу я туды, дзе вясна вячуе, туды, дзе сонца начуе. Па далях тугу залячу я... (Б.-З.) 4. У калгасе ўчора я бачыў рогі бугая — ну і рогі! Не дай бог трапіць вам на гэткі рог. А мне кажуць цёткі дзве: «На рагу каваль жыве». Уявіць я не магу, як сядзіць ён на рагу, і хацеў бы хоць здаля паглядзець на каваля. (Крап.) 5. Падумаў Міколка і аж уліп у зямлю, халодным потам абліўся, замёр на якую хвіліну-другую. Не з-за страху за свой жывот, — які там у яго жывот, — а баяўся за справу [вызваленне з пакгауза бальшавікоў, арыштаваных немцамі]. (Лыньк.) 6. — Куды пораш?! Я табе зараз парну! — Коні хаваць будзем? — Я табе так дам, што цябе будзем хаваць, а не коні. (М.Л.)

 

2. Знайдзіце ў сказах і выпішыце амаформы, амафоны і амографы.

1. Мо спазненні ці прагулы? – Не. Прыходзіць ён на працу акуратна кожны дзень. – Ну падсунуў ты мне цацу – куды хошаш, туды дзень. (Крап.) 2. У майго мілога бакі, нібы ў вожыка бакі. (Г.Ю.) 3. А тут яшчэ на заднім сядзенні прымасціўся хоць і нізкі ростам, але добра акруглены на кіруючых пасадах Качанок. Сапраўдны качанок. (Шам.) 4. Каб добры быў заўжды настрой, на дабрату сябе настрой. (Шыб.) 5. Там зброю кавалі кавалі для ганчароў і лесарубаў… (Бял.) 6. Аб прыпісках гаварылі на парадах, а яны з’яўляліся ў парадах. (Шыб.) 7. – Нічога, Захар: перамелецца – мука будзе. – Або мука, або мука, – уздыхае старшыня. (К-с)

 

3. Спішыце сказы, выбіраючы адпаведнае слова з прыведзеных у дужках паронімаў.

1. Становячыся часткай фразеалагізма, імя ўласнае страчвае сувязь з канкрэтнай асобай ці аб’ектам, г.зн. вычэрпвае сваю анамастычную функцыю. Яно пачынае (абагульняць, абагульваць), выконваць функцыю імя агульнага. 2. Прапанова (абагульніць, абагуліць) пасевы была прынята аднагалосна. 3. Здзіўляе маштабнасць мастацкага (абагульнення, абагульвання) у байках Кандрата Крапівы. 4. Развязка занялася з таго дня, як пачалі ў Сіўцы праводзіць (абагульненне, абагульванне) жывёлы. 5. Шчасце ўсіх людзей – вось што павінна быць і нашым (асабовым, асабістым) шчасцем. 6. Я зразумеў, што гэта мая (асабовая, асабістая) справа ў яго на стале. 7. Зямля тут была (ураджайная, урадлівая), найлепшая ў наваколіі. 8. А зараз даводзяць, што кратэры ад падзення (метэораў, метэарытаў). 9. На ясным начным небе можна бачыць звычайна каля дзесяці (метэораў, метэарытаў).

 

4. Прааналізуйце наступныя ўрыўкі з тэкстаў. Скажыце, пры дапамозе якіх моўных адзінак дасягаецца выразнасць выказвання.

1. Кулак, кажуць на мяне нашы засцянкоўцы. Чорт вас бяры, кажу: хоць гаршком заві, адно ў печ не стаўляй. У кулаку, кажу, можа, што-небудзь затрымаецца, а растапырыш пальцы – усё рассыплецца, між пальцаў паплыве. (Крап.) 2. У часопісе “Вожык” пад карыкатурай з сонным вартаўніком крамы – подпіс: “Такая варта нічога не варта”. 3. – Раскажы, як у цябе там на вёсцы справа? – Як справа, так і злева – кругом кепска. (Крап.) 4. Як? Не адзначыла цябе журы? Ды ты не іх – сябе журы. (Шыб.) 5. У той сталоўцы на рагу вам ветліва дадуць рагу. Шкада, што мяса ў тым рагу, як у каровы на рагу. (ЛіМ) 6. Урэшце Шышка – невялікая шышка. (Шам.) 7. І моляцца хто каму, адзін – іконе, другі – Мамоне, хто Хрысту, хто Будзе. Так было, так будзе. (Бар.) 8. Іграйце гучна музыку, геройскія музыкі, каб слухаў і дрыжэў ад музыкі ўвесь свет! (Куп.) 9. Дзе пара, там неразбярыха. Засвоіць ісціну пара: хаця кусае камарыха, абэлка ўся на камара! (Бар.)

 

         5. Перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую і наадварот. Назавіце міжмоўныя амонімы і паронімы, выявіце іх значэнні ў абедзвюх мовах.

         1. Через полчаса на камине закипало уже в горшке какое-то варево, а в ожидании, пока оно поспеет, Валёк поставил на трехногий, кое-как сколоченный столик сковороду, на которой дымились кучки жареного мяса. (В. Корол.) 2. А на працу трэба хадзіць, бо мужчын у калгасе засталося мала: ворыва і касьба, жніво і вывазка лесу – усё гэта легла на плечы падлеткаў. (Н.Гіл.) 3. У Дымова сильно болела голова; он утром не пил чаю, не пошёл в больницу и всё время лежал у себя в кабинете на турецком диване. (А.Чех.) 4. Кватэру яны прыбралі – расставілі, як палічылі найлепш, мэблю, паслалі на падлозе дываны і дарожкі, упрыгожылі гардзінамі вокны, павесілі рэпрадукцыі карцін на сценах. (Т.Хад.) 5. Света и в мыслях не держит обвинить их в каком-либо корыстном расчёте. (Е.Дорош) 6. Усіх людзей на свеце калгасны бухгалтар Буза дзеліць на дзве катэгорыі: карысных і некарысных. (Р.Шкраба)

 

6. Звярнуўшыся да 3 тома ТСБМ, выпішыце з ніжэйпададзеных слоў спачатку тыя, якія растлумачаны ў слоўніку сінанімічным спосабам, а пасля — тыя, лексічнае значэнне якіх раскрываецца апісальным і сінанімічным спосабамі адначасова.

Лагодны, лагчына, ладавацца, ландшафт, лапік, люляць, магазін, мазгаваць, маркоціцца, марны, матка, млявы, моднічаць, моц, мурзаты, наадрэз, набытак, навечна, надысці, нажахацца, назнарок, напалам, неадвязны, неадменны, нішчыцца, няўзнак, пабавіцца, паволі.

 

7. Спішыце, ставячы замест кропак абсалютныя сінонімы.

Урач — ..., смелы — ..., дадому — ..., хутка — ..., поезд —..., тапор — ..., дзесьці — ..., полісемія — ..., трапіць ( у мішэнь) — ..., маланка — ..., патушаны (агонь) — ..., жабрак —

..., ікона — ..., гума — ..., мімаволі — ..., пяшком — ..., ведаць — ..., кукіш — ..., празяваць — ..., ваўчыца — ..., човен — ..., плячысты — ..., шыбеніца — ..., адзнака (на экзамене) — ..., мацярык — ..., сустрэча — ..., хопіць — ..., палярныя (погляды) — ..., пець — ...

 

8. Знайдзіце ў сказах абсалютныя сінонімы, звяртаючыся пры неабходнасці да ТСБМ.

1. Адценне слоў — не глупства, ты ім не пагарджай. Скарынка. Скіба. Луста. Акраец. Каравай. (Панч.) 2. Памятаю, што часта збіраліся вяскоўцы ў нашай хаце... Помню, як уво-

сень 1939 года бацька павёў мяне ў гімназію. (Пол.) 3. Не трэба ні петрыць, ні кеміць, ні цяміць, ні тумкаць, ні дукрыць, ні дбаць, ні шурупіць, адно, што патрэбна, — этапная памяць патрэбнае ўспомніць тады, калі рупіць. (Бар.) 4. Іван адчуваў, што забраліся высока, іначай не прабіраў бы так холад. (В.Б.) 5. Было холадна, праймаў вецер да касцей. (Гур.) 6. Гудзе завея. Твар пячэ. Пранізвае наскрозь. (Ст.) 7. Паветра было вільготнае,

халаднаватае, і золкасць працінала старыя плечы дзеда Архіпа. (П.К.) 8. А там далёка-далёка дымок белаваты паказаўся. Глядзіць туды Агатка — гэта ж поезд ідзе. (К-с) 9. Паравік даў гудок. Страпянуўся цягнік. (Гл.) 10. Ёсць прыслужнікаў нямала, што за долар прадаюцца і гатовы да паслуг. (Бр.) 11. Фашысцкі прыслугач грэбліва паморшчыўся і, пакінуўшы Сашу ў спакоі, папярэдзіў: — Не ўздумайце марудзіць. (Шам.) 12. Кулакі з хутароў, стаўшы паслугачамі акупантаў, нарэшце спагналі сваю ашалелую злосць... (Віт.)

 

9. Замяніце выдзеленыя словы іншымі — абсалютнымі сінонімамі.

1. А вясёлку, знак той «божы», зробіць нават вучань кожны. (Крап.) 2. Поплеч з вопытнымі педагогамі працуюць і пераймаюць іх вопыт маладыя студэнты-практыканты. (Н.г.) 3. Прыехала «высокае начальства» ... Следам за імі лакеі — бургамістр Цішчанка, начальнік паліцыі Лучынскі, іншыя здраднікі. (Шам.) 4. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты, немцы не маглі знайсці халуя на гэты пост. (Кр.) 5. Працуюць.. былыя палітвязні, прадаўжальнікі нашай з табою справы ў давераснёўскім падполлі. (Б.) 6. Што можа быць удзячней, як перадаць набыты вопыт сваім пераемнікам. (Гардз.)

 

10. Выпішыце сінонімы. Адзначце, якія з іх абсалютныя, а якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі ці стылістычна.

1. На руінах, папялішчах, на крывавых іх слядах хай груган іх косці ліча, на бяседу соваў кліча, баль спраўляюць на касцях. (Куп.) 2. Крумкач глюгу звесіў над згніўшай калодай... (Куп.) 3. Плытная аглухлая Ушача мерыцца ўцячы за касагор... Крача воран. Чуеш, воран крача? Да чаго б яно, браток Рыгор?.. (Бур.) 4. І пацехі ж было пасля, бо я обера лаяў, чаму за білеты не ўзяў з безбілетнікаў гэтых самых... А ён мяне крыў: — Не меў, кажа, ты аніякага поўнага права без майго свістка шалёны ход пачынаць. (Лыньк.) 5. Мілая Наташа! Вы так мяне ашаламілі, ашарашылі, агарошылі, што сёння нічога больш разумнага сказаць вам не магу. (Крап.) 6. Паляўнічы ідзе з ружжом па лясной дарозе і раптам — цуп, замёр і стаіць, бы ўкапаны: перад ім крокаў за дваццаць сядзіць заяц ды вушамі пахітвае... «Якая радасць!.. Нарэшце і мне шчасце падваліла, — думае расчулены чалавек. — Заб’ю шарака, здам шкурку, прадам мяса... Куплю свінку, выгадаю. Злучу з кнырам. Свінка апаросіцца. Прадам парасят — узаб’юся на добрыя грошы, вазьму білет і з’еду ў Амерыку... Адтуль прывязу даляры, за якія прыкуплю сабе колькі гектараў зямлі і пабудую хату-пяцісценку...» Відаць, бядак-паляўнічы яшчэ доўга б думаў-разважаў, умольна гледзячы на зайку, які, здавалася, бяспечна сядзеў на ўзбочыне, ды раптам нейкая шалёная сіла ўскалыхнула касога і панесла... Паляўнічы прысеў на струхнелы пянёк і горка заплакаў. (Мас.) 7. Жадаючы ўславіць перадавіка, ударніка, паэт паказвае яго як нашчадка, прадаўжальніка гераічных традыцый недалёкага мінулага. (Бяр.) 8. Пестрак — цудоўны прадаўжальнік лепшых традыцый, якія склаліся ў беларускай літаратуры. (Куч.) 9. Рыгор Піліпавіч забыўся, што мы наследнікі не толькі беларускай культуры, але і лепшага, што стварыла чалавецтва наогул. (Б.М.) 10. Наступнікаў грамадоўскага руху ўзначальвае Ігнат Дварчанін. (Маш.)

 

11. Калі слова мае не адно, а некалькі значэнняў, то кожнае яго  значэнне можа ўтвараць свой сінанімічны рад, які складаецца са слоў, розных для кожнага значэння. Адзначце сінонімы да аднаго са значэнняў дзеяслова ліцца. Назавіце гэта значэнне, звярнуўшыся да ТСБМ.

1. З рэпрадуктара лілася вясёлая танцавальная музыка. (Шыц.) 2. Праз зачыненыя шыбы плылі гукі піяніна. (Грах.) 3. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня. Плыве ў душу, у сэрца хлапчука. (Каратк.) 4. З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка. (К-ч)

 

12. Сярод стылістычных сінонімаў часам асобна разглядаюць эўфемізмы, або так званыя «сінонімы ветлівасці». Яны выступаюць як «намеснікі» непажаданых або непрыстойных у пэўных абставінах назваў. Знайдзіце эўфемізмы ў пададзеных прыкладах.

1. — Ніхто з архітэктараў не падтрымлівае пасадку «хіміка» ў Белым возеры. Адзін ты. Хто ж ты? Геній ці... — Дурань, — падказала Ніна, хоць ён, Максім, хацеў сказаць «невук», слова не менш моцнае, але, бадай, інтэлігентнае. (Шам.) 2. А ён доўга ні на якай пасадзе не затрымліваецца... Выганяюць. І ў нас месяцы тры парабіў, таксама папрасілі... (ЛіМ)

 

13. Якія сінонімы называюцца кантэкстуальнымі? Чым яны адрозніваюцца ад агульнамоўных, слоўнікавых? Знайдзіце ў байцы К.Крапівы «Казёл» кантэкстуальныя сінонімы.

Каб з ім бляяла

Цалютка тая чарада

Няйначай,

Як па-казлячы.

Калі хто — бе, ён кажа: «Не!

Ляпей вучыся ад мяне,

І будзеш ты тады бляяць

На яць».

А хто не ўмеў бляяць так чыста,

Таго ён лаяў шавіністам.

Ці жыў Казёл, ці мо ўжо здох,

Аб тым дазнацца я не змог,

А толькі вось чаго мне злосць:

Яшчэ казлы такія ёсць.

Не помню дзе,

У адной авечай чарадзе

Павадыром хадзіў Казёл.

І нават мне пастух казаў,

Што быў той барадаты

Нішто сабе адміністратар.

Ды ў тым загана ўся Казлова,

Што па-авечы ён — ні слова:

Ці не хацеў, ці мо не ўмеў,

Ці мо што іншае наўме

Трымаў стары,

А толькі факт — не гаварыў.

Дык гэта яшчэ мала,

Дый невялікая бяда —

Ён, кажуць, захацеў, брыда…

 

14. Ахарактарызуйце антанімічныя пары паводле структуры (рознакаранёвыя і аднакаранёвыя), семантычнай супрацьлегласці (якаснай, часавай, прасторавай, колькаснай і інш.), прыналежнасці да пэўнай часціны мовы. Якія антонімы называюцца кантэкстуальнымі? Ці ёсць яны ў прыведзеных прыкладах?

1. І тады зусім не суцяшала, што ён тут не першы і не апошні, што ўжо столькі — ды якіх людзей! — пайшло туды, на той свет... (Г.Д.) 2. А колькі палегла знаёмых, сяброў і непрыяцеляў на полі бою!.. (Г.Д.) 3. О, каб сустрэць мне тых, хто б дараваў мне грахі нявольныя і вольныя. (М.Т.) 4. Сярэдняя зарплата настаўніка павінна і ў нас быць вышэй за сярэднюю агульную зарплату, а яна ў нас намнога ніжэй. (Гіл.) 5. Ранейшага нічога ўжо няма: і лета іншае, і восень, і зіма. (Грах.) 6. Дзетдомаўцы расказвалі пра свае поспехі і няўдачы. (Грах.) 7. Прываліла ў дварышчы гасцей прошаных і няпрошаных безліч. (М.Т.) 8. За аднаго бітага двух нябітых даюць. (Прык.) 9. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае. (Прык.) 10. Адны пануюць, а другія гаруюць. (Прык.) 11. Ад ліха ціха, а дабра не чуваць. (Прык.) 12. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. (Прык.) 13. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. (Прык.) 14. Высока лятаеш, але нізка сядзеш. (Прык.) 15. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. (Прык.) 16. Ад усходу да заходу сонца палае. (М.Т.) 17. Нідзе ў свеце і ў галаву нікому не прыйдзе разважаць так: спачатку — каўбаса, а потым — культура, або: спачатку цукар, папяросы, панчохі, потым — нацыянальны сцяг, герб, гімн. (Гіл.) 18. Струхнеў аднапартыйны гнёт, і пачалі расці, нібы ля пня разлапага грыбы, зноў партыі ўсялякіх згод: згоды тапельца з вірам, мышкі нарушкі з сырам, хваста з аваднём, саломы з агнём, смеху з выццём, смерці з жыццём. (Бар.) 19. У галовах [некаторых людзей усё яшчэ сядзіць недарэчнае, нялюдскае перакананне, што шанаваць і любіць беларускую мову — гэта нацыяналізм і адсталасць, а вось выракацца сваёй мовы, пагарджаць і грэбаваць ёю — гэта інтэрнацыяналізм і адзнака культуры. (Гіл.) 20. Мне ж за дабро плацілі злом. (Грах.)

 

15. У прыведзеных сказах і ўрыўках ёсць па дзве і болей антанімічныя пары. Назавіце іх. Асобна адзначце кантэкстуальныя антонімы.

1. Ад вясны вясёлай, ранняй да восені позняй пяе поле трактарамі весела, пагрозна. (Куп.) 2. Ты слухай, паслухай, таварыш і брат: заўсёды наперад! Ніколі назад! (Куп.) 3. Лепш горкая праўда, чым салодкая мана. (Прык.) 4. Лепей з разумным згубіць, чым з дурным знайсці. (Прык.) 5. Аднаму густа, другому пуста. (Прык.) 6. Пакуль ёсць праўда і крыўда, ёсць багатыя і бедныя, ёсць сытыя і галодныя, ёсць князі і рабы, ёсць генералы і салдаты, ёсць жандармы і паэты, ёсць асуджаныя і каты, да таго часу будуць зайздрасць, падман, грабеж, нянавісць, барацьба, каварства, кулакі, локці, зубы... (Мак.) 7. Патушы ў сваёй душы нянавісць, запалі ў сваёй душы любоў. (Бур.) 8. — У вашых словах адна нянавісць. — Нянавісць — гэта сіла, любоў — гэта слабасць, — адказаў паручнік. (М.) 9. Надзя верыла, што такая мяжа існуе: па адзін бок — цемра, па другі — святло, як зямны экватар, што падзяляе зямлю на поўдзень і поўнач, цяпло і холад, як Уральскі хрыбет падзяляе мацярык на Еўропу і Азію. (В.К.) 10. Не новая думка: усё ў свеце пабудавана па законах сіметрыі. Два вокі, дзве нагі, неба і зямля, зямля і вада, нараджэнне і смерць. За шчасцем ідзе гора, за вялікай радасцю — вялікая туга. І — за вялікім узвышэннем — не менш вялікае падзенне. (Пол.)

 

16. Звычайна антонімы — замкнёныя пары слоў. У якіх выпадках антанімічны рад складаецца з трох слоў? Прывядзіце тры прыклады на ўзор: кепска — добра, някепска.

 

17. Падбярыце антонімы да прыметнікаў (там, дзе гэта магчыма).

Ясны дзень, ясны адказ, ясная дыкцыя; сухі плашч, сухое паветра, сухі хлеб, сухі пераказ; поўны хлопчык, поўны разгром, поўны адказ; гарачы лоб, гарачае жаданне, гарачы характар, гарачая работа; цвёрдае цела, цвёрдае крэсла, цвёрды характар, цвёрдыя цэны, цвёрды намер; голыя дрэвы, голыя сцены; грубае слова, грубая мэбля; кіслая міна, кіслы яблык; высокая мэта, высокі голас, высокі госць; разбітая шыба, разбітыя чаравікі.

 

18. Калі слова мнагазначнае, то ў адных выпадках яно сваімі рознымі значэннямі ўваходзіць у склад розных пар, у другіх — ва ўсіх ці амаль ва ўсіх сваіх значэннях утварае антанімічную пару з іншымі аднолькавымі мнагазначнымі словамі, у трэціх — зусім не ўступае ў антанімічныя адносіны з іншымі словамі. Праілюструйце гэта на прыкладах, устаўляючы замест кропак адпаведны антонім. Пры неабходнасці выкарыстайце ТСБМ і «Слоўнік антонімаў беларускай мовы» У.М.Лазоўскага.

Слабы (конь) — ... ; слабая (вяроўка) — ... ; слабы (вецер) — ... ; слабое (віно) — ...; слабы (праціўнік) — ... .Бедная (гаспадарка) — ... ; бедная (мова) — ... ; бедная (кватэра) ... ; бедны (ураджай) — ... .Вялікі (горад) — ... ; вялікая ( сям’я) — ... ; вялікі (уплыў) — ... ; вялікі (пісьменнік) — ... .

 

19. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. Расстаўце неабходныя знакі прыпынку. Вызначце лексічнае значэнне выдзеленых слоў і дайце ім характарыстыку паводле тыпаў лексічнага значэння (прамое або пераноснае (указаць тып); матываванае (вытворнае) ці нематываванае (невытворнае) або эмацыйна-ацэначнае; свабоднае ці несвабоднае (фразеалагічна звязанае, сінтаксічнае абумоўленае). Падбярыце да падкрэсленых прамой рыскай слоў аманімічныя (або паранімічныя), вызначце іх тып, запішыце лексічныя значэнні. Падбярыце сінонімы (3-4) да падкрэсленых хвалістай рыскай слоў, вызначце тып кожнага з іх. Запішыце, дзе магчыма, антонімы да кожнага падабранага сіноніма, дайце ім характарыстыку (аднакаранёвы ці рознакаранёвы; поўны або няпоўны).

Павольна нясмела надыходзіла вясна. (У)начы яшчэ задыхаліся ад сцюжы а (ў)дзень сляпіла вочы зыркае сонца звінелі капяжы (з)пад сумётаў выбіваліся каламутныя раўчукі. Біязінка злізвала апошнія закрайкі і набухала празрыстай крынічнаю вадою.

Сібірская вясна бурная іскрыстая сонечная з шумнымі і в..ратлівымі паво..камі. Ла..кí і нізіны становяцца аз..рынамі. Біязінка вырываецца з берагоў а шырокая зарослая чаромхаю тальніком і глогам Тара ломіць пабурэлы лёд крышыць крыгі і залівае па самыя макаўкі ўсё навакол..е. Мясцовыя рыбакі спускаюць на ваду лё..кія асінавыя чаўны з даро..камі восцямі “павукамі” плывуць па разво..дзі і вяртаюцца з чырв..напёрымі акунямі д..ўгарылымі шчупакамі і мно..ствам серабрыстых чабакоў. У затопл..ных кустах плёскаецца гукае крычыць і свішча ашалелае ад цяпла вясны і ..часця мно..ства пералётнага пта..ства. А мне ўспамінаюцца вясна на Пцічы набухлыя кусты бэзу бухматыя жоўтыя коцікі на вербах качыны гон над разво..дзем і ..часлівыя поўныя спадзяван..яў гады майго юна..тва. І такі агорт..вае сум такі боль гняце сэр..ца што і выказаць нельга (ні)кому.

С..шлі снягі апалі паво..кі пасохлі груды па..вярдзела густая як ас..альт гразь на дарогах. Тайгу завалакла (шыза)з..л..наватая смуга. Пакуль не ўзняліся хмары гнусу усе спяшаюцца на лясныя дзялянкі рэзаць на зіму дровы. За лета яны высыхаюць як звон і загараюцца ад аднае запалкі. Усе вялікія работы тут робяць талакою. Так косяць і стагуюць сена ставяць дамы садзяць і выбіраюць бульбу. Гэта самыя працавітыя тавары..ствы ўзаемнай дапамогі. (216 слоў)

Паводле С.Грахоўскага

 

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Пытанні для абмеркавання

 

1.      Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай лексікі.

2.      Запазычаныя словы ў беларускай мове і іх прыметы.

3.      Запазычанні са славянскіх моў.

4.      Запазычанні з неславянскіх моў.

5.      Семантычнае, фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў.

6.      Калькі і паўкалькі.

7.      Экзатызмы. Варварызмы.

 

Асноўныя паняцці

Індаеўрапейскія словы, агульнаславянская лексіка,  усходнеславянскія словы, уласнабеларуская лексіка, царкоўнаславянізмы, русізмы, украінізмы,  літуанізмы, лацінізмы, грэцызмы, германізмы, цюркізмы, паланізмы, галіцызмы, англіцызмы, інтэрнацыянальная лексіка, экзатычная лексіка, лексічнае запазычванне, калькаванне, словы-калькі, словаўтваральная калька, поўная, няпрўная калька, варварызмы, экзатызмы.

 

Заданні:

 

1.    Параўнайце ўрывак з паэмы Янкі Купалы «Курган» з пе-

ракладамі на рускую (М. Браўна) і ўкраінскую (Я. Фаміна) мовы.

Выпішыце словы ўсходнеславянскага паходжання. Зверцеся з эты-

малагічнымі слоўнікамі (Этымалагічны слоўнік беларускай мовы;

М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка; А. Г. Преображенский. Этимологический словарь русского языка).

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,—

Удзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося; Вецер стогне над ім уздыханнем глухім,—

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

На купалле там птушка садзіцца, пяе,

У піліпаўку воўк нема вые; Сонца днём распускае там косы свае,

Ночкай зоры глядзяць залатыя.

 

Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,

Перуны білі з краю да краю,— ён стаіць — гэта памяць людская, паказ...

Толькі гутарка ходзіць такая.

*      * *

Меж болот, пустырей белорусской земли, На прибрежье реки быстротечной,

Дремлет памятник дней, что ушли-утекли, Обомшелый курган вековечный.

Ветви дуб распустил коренастый над ним,

В грудь сухие впилися бурьяны, Дикий ветер над ним стонет вздохом глухим,

О минувшем грустит неустанно.

В день Купалы там пташка садится, поёт,

А в филипповки волк завывает, Солнце в полдень там косы свои расплетает,

Ночью ясные звёзды сверкают.

Тучи в небе прошли может тысячу раз.

Били грозы от края до края,— Он, как память людская, стоит напоказ...

Только ходит легенда такая.

*      * *

В Білоруській землі, де пустир, болота,

Понад берегом шумноі річкй, Спить, мов пам'ятка днів, що лягли в небуття.

Мовчазливий курган віковічнйй.

Дуб гілля розпустив коренасте над ним,

Сухозілля у груди вп'ялося. Вітер стогне під ним все зітханням глухим,

Про минуле він тужно голосить.

На Купала там птушка сідае, співа, Сірйй вовк у пйлйпівку вие. Сонце вдень його світлйм огнем залива, Вночі зорі горять золотіТ.

Хмари небо встилали, як тисячу раз, 3 краю в край гомонілй перуни.

Він стоі'ть, наче пам'ять людська, на показ, Тількй славу розносять там луни.

 

2.    3 дапамогай этымалагічных слоўнікаў вызначце словы спрадвечна беларускія (падкрэсліце прамой рыскай) і запазычаныя (падкрэсліце хвалістай рыскай).

Быў у іх свой пакойчык і стол пад электрычнай лям-пачкай, на якім яны то пісалі, кожны сваё, то свабодна і колькі хто хоча чыталі!.. Потым быў — пасля вёскі — горад. 3 тратуарам, што здорава, то дошкай, то цемен¬там, шаркаў пад новымі чаравікамі; з вясёлымі прысадамі абапал бруку, грымотнага пад вазамі кірмашнікаў і нагамі разгалёканай песняй пяхоты; з кінатэатрам, куды цягнула магнітам; з цэрквамі ды касцёлам, што час ад часу ажывалі над кронамі і дахамі спрадвечным перазвонам; з мноствам па-рознаму пахучых магазінаў: здобай, каламаззю, ваніллю, селядцом; з раскошным святлом у вялікіх, часта затаямнічаных гардзінамі, ча-роўна напоўненых музыкай вокнах дамоў, шматпавярхо-вых, як здавалася Алесю; з вакзалам, адкуль, нагадваю-чы мілы свет маленства, па-сяброўску, па-змоўніцку клікалі ў таямнічую даль гудкі паравозаў.

(Я. Брыль)

 

3. Спішыце тэкст. Карыстаючыся этымалагічнымі слоўнікамі, высветліце, у якіх мовах ужываюцца выдзеленыя словы. Адзначце лічбай 1 словы агульнаславянскія, лічбай 2 — усходнеславянскія, лічбай 3 — уласнабеларускія.

Жалезніца, Касцягаўка і Горна, I вёска маці — светлыя Мануйлы. Журба і радасць ціхая агорне: Вы ёсць, не адляцелі, не мінулі. Была радня аж дзесьці ў Саматэвічах, За Бесяддзю, за полем і барамі. У вёсках тут прыгадваюць Бялькевіча: «Краёвы слоўнік» разам мы збіралі...

Чытаю, перагортваю я слоўнік, Нібы ў бабульчынай гасцюю хаце: — Прысядзь, маё ты дзетка, на услоне. А як жа бацька твой, а як жа маці?..

А добра мне. I маці не старая.

I брат жывы. I ходзяць к нам суседзі.

Вайна нікога ў нас не забірае, I дома ўсе дарослыя і дзеці.

Яшчэ няўцешна ўдовы не галосяць, Яшчэ касцоў гарматы не гукалі. I тыя, што забіты, сена косяць, Ядуць на лузе сала з агуркамі.

(А. Пысін)

 

4. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы, растлумачце (вусна) іх значэнне. Адзначце, з якой мовы слова запазычана. Падкрэ-сліце прыметы запазычаных слоў. Напрыклад: эксперимен¬тальны (лац.), прагрэсіўныя (лац.). Пры выкананні задання карыстайцеся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» АН БССР і «Словарем иностранных слов».

Новая беларуская веска...

Возьмем хаця б Верцялішкі ў Гродзенскай вобласці. Гэта эксперьтментальны пасёлак. Будаўніцтва такіх паселішчаў пачалося ў 1967 г. На іх правяраюцца прагрэсіўныя прыёмы планіроўкі і забудовы калгасаў і саўга-саў, правяраюцца тыпавыя праекты жылых і грамадскіх будынкаў (ці зручна жыць і працаваць). Пасля праверкі ўсё ўдалае бяруць ад іх іншыя пасёлкі, што будуюцца па Беларусі і за яе межамі.

Верцялішкі (гэты пасёлак і пасёлак саўгаса «Ленін» на Магілёўшчыне адзначаны залатьші медалямі ВДНГ) здзіўляюць. Усё ўлічана пры праектаванні: рэльеф, ва-даёмы, зялёныя масівы. Высокая якасць праектаў і выдатная якасць будаўнічых работ і добраўпарадкавання. Тэрыторыя дзеліцца на жылую, грамадскую і вытворчую зоны. Цэнтр — грамадская плошча, а на ёй клуб з залай на 360 месцаў і спартыўнай залай. Тут жа праўленне калгаса, сельсавет, гандлёвы цэнтр, пры якім гасцініца і камбінат бытавога абслугоўвання.

Колькасць паверхаў у дамах розная, і ў кожнага будынка свой цікавы архітэктурны воблік. Усё гэта арыгі-нальна і прыгожа.

За клубам парк з танцпляцоўкай і спортпляцоўкай (стадыён крыху наводдаль). Ля парка дзіцячы сад-яслі. Ёсць дамы для маласямейных і адна-, двухкватэрныя дамы з балконамі і лоджыямі. Перад адміністрацыйным будынкам — вадаём з фантанамі.

Прыемна і прыгожа жыць у такім пасёлку. Нездар-ма тым, хто яго праектаваў, архітэктарам В. Емяльяна¬ву І Г. Заборскаму і старшыні калгаса П. Сянько, у 1971 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.

(У. Караткевіч)

 

5. Выпішыце спачатку словы, запазычаныя са стараславянскай, рускай, украінскай і польскай моў, а пасля — аналагічныя індывідуальна-аўтарскія запазычанні, якія не сталі лексічнымі адзінкамі нашай мовы і выкарыстаны пісьменнікамі з пэўнай стылістычнай мэтай. Карыстайцеся пры выкананні задання «Слоўнікам запазычаных слоў. У 2 т.» А.М.Булыкі (Мн., 1999) і ТСБМ.

1. [Паўлінка, паірытавана]: Навошта дарэмшчыну вясці. Ён нікому ніякай забастоўкі не рабіў і не робіць. (Куп.) 2. Бог мяне пакарае, калі я не дам ёй шчасця адружыўшыся. (Д.-М.) 3. Муштарда, хрэн — адно дзяржыся, у рот паложыш — сцеражыся! (К-с) 4. Кажуць, што жонак дыпламатаў можна параўноўваць з жонкамі дзекабрыстаў. (Вярц.) 5. На меднай спронжцы лось красуе. (К-с) 6. Беларусь як брыльянт у пярсцёнку Еўропы, мы болей не хлопы і не халопы. (Бар.) 4. Абраз прымацаваны да знарочыстых насілак з чатырма канцамі. (Крап.) 8. На могілках ёсць невялікая, струхнелая ўжо, каплічка, дзе поп і адпраўляе кожны год малебен па «ўбіенным». (Крап.) 9. А ваенком дык Іванова нават пахваліў: — Ты, — кажа, — Іваноў, сапраўдны падхалім. (Крап.) 10. А чы сабралася шляхта з ваколіцы? (Д.-М.) 11. — Так, — сказаў Брытвін. — Ну, тады ты, Тоўкач. Падкрадзешся і замры. Паняў? (В.Б.) 12. Толькі модлы раслі небу ў сэрцы людзей, і пракляцце расло пакрыёма. (Куп.) 13. Затое ж пан той, паглядзеце: хто з ім зраўняецца на свеце? Які ён важны, панаваты, выдатны, «мондры», зухаваты! (К-с) 14. Усялякіх там жывёлін у тым садзе ёсць даволі — шчыплюць траўку паміж дрэваў. (Крап.) 15. У хлопца чупрына спаўзла на бачок. (М.К.) 16. Грышка мой — хлапец матарны, малады, відны ды гарны. (Д.- М.)

 

6. Шматлікія запазычанні з якіх неславянскіх моў — самыя даўнія? Пералічыце іншыя неславянскія мовы, адкуль прыйшло нямала слоў у нашу мову. Прывядзіце прыклады слоў-інтэрнацыяналізмаў. Назавіце асноўныя прыметы запазычанняў з неславянскіх моў.

 

7. У старажытнай Грэцыі слова філалогія (phileo + logos) этымалагічна абазначала ‘люблю слова’. У сучасных слоўніках філалогія тлумачыцца як ‘сукупнасць навук, якія вывучаюць літаратуру і мову’. Ці адчуваецца сувязь паміж сучасным і першапачатковым значэннем гэтага слова? Якое лексічнае значэнне і адценне мае назоўнік філолаг? Растлумачце, што абазначае выдзеленае слова-наватвор у сказе «Як метафары няўлоўныя, сніцеся, філалагіні» (Бар.).

 

8. Прачытайце і заканспектуйце с. 165 — 171 з кнігі «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова» (Мн., 1994). Карыстаючыся слоўнікамі, вызначце, з якіх моў запазычаны прыведзеныя ніжэй словы, і на некалькіх прыкладах пакажыце, якія графічныя, фанетычныя, марфалагічныя і семантычныя змяненні адбыліся ў працэсе асваення запазычанага слова. Што абазначала слова decanus у мове-крыніцы?

Універсітэт, інстытут, рэктар, прарэктар, факультэт, дэкан, кафедра, прафесар, доктар, кандыдат, аспірантура, студэнт, аўдыторыя, кабінет, дысертацыя, рэферат, дыплом, бібліятэка, каталог, лабараторыя, матэматыка, фізіка, біялогія, анатомія, заалогія, астраномія, філасофія, педагогіка, псіхалогія, хімія, алгебра, арыфметыка, лінгвістыка.

 

9. Нярэдка можна без звароту да слоўніка «пазнаць», з якой мовы запазычаны некаторыя словы, па прыналежнасці слова да пэўнай тэматычнай групы. Так, асобныя назвы адзення, бытавых прадметаў — з цюркскіх моў; медыцынскія і мовазнаўчыя тэрміны — з грэчаскай і лацінскай моў; словы са сферы мастацтва — з французскай мовы; тэрміны ваеннай і марской справы — з нямецкай мовы; спартыўныя тэрміны — з англійскай мовы; тэрміны музычнай, тэатральнай, фінансавай, гандлёвай сферы — з італьянскай мовы. Вызначце мову-крыніцу пададзеных запазычанняў.

Футбол, шапка, халат, акцэнт, афікс, ансамбль, анонс, брута, нета, капэла, гаўбіца, адмірал, астма, гангрэна, дыябет, эўфемізм, уверцюра, інфінітыў, дэрывацыя, апендыкс, аспірын, штаб, генералітэт, тэніс, дуэт, дыягназ, фанема, бюст, сюжэт, каламбур, матыў, трэнер, батэрфляй, банк, квартэт, кампазітар, бас, арыя, фанетыка, марфема, граматыка, інфаркт, гравюра, гол, бокс, амбулаторыя, дыван, аркан, качарга, торба, анестэзія, рэцэпт, чадра, дырыжор, неўрыт, хакей, баскетбол, штурм, вадэвіль, бруствер, кафтан, валюта, фірма, дукат, віяланчэль, чыгун, кісет, атэрасклероз, грым, гаўптвахта, валейбол, інкасатар, адажыо, тулуп, гігіена, афрыката, жанр, неўрыт, ангіна, кантата, апасіяната, армяк, ампутацыя, бурка, флагман, араторыя, фініш.

 

10. Вызначце па фанетычна-марфалагічных прыметах мову-крыніцу прыведзеных запазычанняў. Некаторыя з гэтых прымет: канцавы элемент -інг (-ынг) — у англійскай мове; пачатковыя спалучэнні шт, шп, шр — у нямецкай мове; канцавыя націскныя галосныя -е (-э), -о, -і, канцавыя -эр,- ёр,- юр, -аж (-яж), спалучэнні уа, лье, льё, лья, губны + ю — у французскай мове; канцавыя — ент (-энт), -ум, -ура, -ус (-юс), -ій, -цыя (-ія) —у лацінскай мове.

Дыктатура, акварыум, бюджэт, бюлетэнь, кампанент, дыямент, плюс, казус, кансэнсус, шпіянаж, мітынг, спінінг, шпілька, фюзеляж, пюрэ, ваяж, ажыятаж, пляж, сакваяж, кіно, метро, казіно, ордэр, суфлёр, манікюр, тратуар, амплуа, мемуары, мільён, трыльён, блюмінг, дэмпінг, допінг, агент, аліменты, вакуум, калёквіум, кансіліум, лігатура, полюс, радыус, градус, стыпендыя, акцыя, геній, галій, алюміній, штаб, брыфінг, рэйтынг, гравюра, камюніке, бюст, вуаль, буржуазія, марсельеза, апанент, аргумент, фундамент, абітурыент, пленум, прэзідыум, практыкум, квадратура, клірынг, холдзінг, штатыў, штопар, штраф, агітацыя, акадэмія, адукацыя, гербарый, санаторый, партэр, манцёр, рэжысёр, акцёр, шафёр, дублёр, більярд, мільярд, медальён, кулуары, сітуацыя, бардзюр, педыкюр, маркетынг, рытуал, муляж, багаж, масаж, аташэ, дэпо, бюро, бістро, купэ, галіфэ, таксі, акцэнт, прэтэндэнт, кансіліум, кворум, карэктура, смокінг, штанга, штапель, штурм, віварый, кадмій, прымус, ляпсус, аблігацыя, рэпрадуктар, натарыус, карбюратар, шпіён, шпроты, барэльеф, батальён, фельетон, туалет, лікёр, дрэнаж, віраж, гараж, макіяж, экіпаж, філе, бардо, фае, шпінат, кемпінг.

 

11. Знайдзіце словы, запазычаныя з неславянскіх моў. Назавіце фанетычна-марфалагічныя прыметы запазычанняў. Асобна адзначце словы, утвораныя на базе запазычаных.

1. Вялікім попытам карыстаецца сёння літаратура па эканоміцы, маркетынгу, менеджменту. Узрасла цікавасць чытачоў да такіх галін ведаў, як гісторыя, філасофія, культуралогія, псіхалогія, да замежных моў. (ЛіМ) 2. Памятаеце ленінскі лозунг: маўляў, настаўнік у нас павінен быць узняты на такую вышыню, на якой ён не стаяў, не стаіць і ніколі не можа стаяць ні ў адным капіталістычным грамадстве? А што ў рэчаіснасці? (Н.в.) 3. У звязку з гэтаю праблемай, якой жылі гаспадары, дыскусій шмат было й палемік на схіле Лысае гары. (В.-Л.) 4. Па падліках спецыялістаў, знішчэнне адной міны самым танным спосабам (шляхам падрыву ці спальвання) будзе каштаваць Беларусі 1 даляр. Цяпер на нашай тэрыторыі знаходзіцца больш за 1,5 мільёна супрацьпяхотных мін са скончаным тэрмінам захоўвання. (ЛіМ) 5. Сорак літраў бензіну ўваходзіць у празрыстую поліэтыленавую каністру. (ЛіМ) 6. Я — паўтарацца не аматар, але і змоўчаць не магу: фальсіфікатар-плагіятар рашыў падставіць мне нагу. (В.- Л.)

 

12. Выпішыце словы, запазычаныя з неславянскіх моў, адзначаючы прымету запазычання і мову-крыніцу. Асобна выпішыце ўтварэнні на базе запазычаных слоў.

1. На адным з будынкаў акадэмічнага Інстытута фізікі ўстаноўлена стацыянарная лідарная станцыя па кантролі за станам атмасферы над Мінскам. (ЛіМ) 2. Як паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў, консульскі дэпартамент Чэхіі праінфармаваў беларускі бок, што рашэнне аб увядзенні візавага рэжыму было раней прынята ўрадам Чэшскай рэспублікі. (Зв.) 3. Ды ўсе прафесары й дацэнты перад Навуменкам адным — былі, як дробязныя цэнты перад далярам залатым. (В.-Л.) 4. Міністэрства аховы здароўя выдала ліцэнзію на аздараўленне і лячэнне захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту, ачышчэнне арганізму з выкарыстаннем лекавых траў, дыетычнага харчавання, лячэбнай фізкультуры. Ажыццяўляць курс лячэння будуць вопытныя медыкі, якія прайшлі спецыялізацыю ў дадзеным накірунку. (ЛіМ) 5. Днямі быў праведзены фінальны этап конкурсу маладых дызайнераў. (Н.г.) 6. Паколькі ўсе былі маэстры і тэарэтыкі былі — пра адпаведнасць формы зместу не дбаць пры гэтым не маглі. (В.-Л.) 7. М.Агінскі зведаў і нягоды: эміграцыю, жабрацкае існаванне, адчай, сум, безнадзейнасць. (ЛіМ)

 

13. Часта як асобны тып запазычання разглядаюць калькаванне — памарфемны пераклад іншамоўнага слова; напрыклад: руск. единоличник — бел. аднаасобнік; руск. многоточие — бел. шматкроп’е; нямецк. weltanschaung — руск. мировоззрение — бел. светапогляд. Прачытайце выказванні іншага характару. Ці згодныя вы з імі? Аргументуйце свой адказ.

1. Калькі, утвораныя з дапамогай беларускага кораня і беларускага афікса...: абагульваць, адзінкавы, атаясамліваць... Рускае паходжанне іх мае толькі ўнутраная форма, знешняя ж форма ўтворана цалкам з беларускага матэрыялу (Крукоўскі Н.І. Рускі лексічны ўплыў на беларускую літаратурную мову. — Мн., 1958. — С. 120–121).

2. Словаўтваральная калька... узнікае як вынік перакладу, засваення словаўтваральнай структуры чужога слова. Іншамоўнасць словаўтваральных калек заключаецца, такім чынам, у тым, што яны ўзнікаюць па словаўтваральным узоры і падабенстве да адпаведных па значэнні іншамоўных слоў, але гэтым іх іншамоўнасць і абмяжоўваецца: карані і афіксы, г. зн. будаўнічы матэрыял у кальках, не запазычаныя, а свае, для рускай мовы — спрадвечна рускія (Шанский Н.М. Лексикология современного русского языка. — М., 1964. — С. 104).

3. Словаўтваральнае калькаванне нельга атаясамліваць з лексічным запазычваннем, бо гэта зусім розныя з’явы. З’яўляючыся словаўтварэннем, словаўтваральнае калькаванне перадае матываванасць свайму выніку — словаўтваральнай кальцы. Лексічнае ж запазычванне — гэта нематывіруючы спосаб утварэння новых слоў. Словаўтваральнае калькаванне ў дачыненні да свайго аб’екта (іншамоўнага слова) з’яўляецца перакладам, яно не можа і не павінна разглядацца як лексічнае запазычанне, таму што пераклад слова датычыцца толькі яго ўнутранага боку (плана зместу) і не азначае запазычвання самога слова (Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. — Мн., 1994. — С. 123–124).

 

14. Акрамя словаўтваральных, поўных калек, у нас ёсць няпоўныя калькі, або паўкалькі — словы, якія складаюцца часткова з прамога запазычання, а часткова з перакладу. Штучнае слова televisia (першая частка паходзіць з грэчаскай мовы, а другая — з лацінскай) спарадзіла ў рускай мове слова телевидение, у беларускай — тэлебачанне, ва ўкраінскай — телебачення. Або: руск. колхоз — бел. калгас, укр. колгосп. Калькі (света-погляд), як і паўкалькі (тэлебачанне, калгас), «могуць лічыцца ўласна беларускімі» словамі (Гістарычная лексікалогія  беларускай мовы. — Мн., 1970. — С. 280), яны «з’яўляюцца новымі словамі, невядомымі ў дадзеным канкрэтным выглядзе ў іншых мовах» (Шанский Н.М. Лексикология современного русского языка. — М., 1964. — С. 111). Вызначце, якія з пададзеных беларускіх слоў утварыліся як калькі, а якія — як паўкалькі.

Абагульваць, абутнік, аглядальнік, адзінкавы, адноснасць, безгаспадарчы, безумоўны, беспрацоўны, бульбакапалка, выдатнік, выпраменьванне, вытворчасць, выяўленне, глядач, даследчык, залік, збожжанарыхтоўка, неад’емны, непасрэдны, нескланяльны, перабольшваць, попыт, суіснаванне, увасабляць.

 

15. Знайдзіце ў сказах экзатызмы — чужаземныя словы, якія зрэдку сустракаюцца ў газетных, мастацкіх і іншых тэкстах і абазначаюць прадметы і паняцці, характэрныя для жыцця і побыту якой-небудзь краіны, народа (гэтымі словамі называюць грашовыя адзінкі, разнастайныя нацыянальныя святы, звычаі, віды адзення, пасады, званні, тытулы і г.д.).

1. Свой Крым, а з ім ханаў і мулаў бяры сабе, крымскі татарын, — мне ж мора пакінеш агулам і ўсе санаторыі дарам. (Куп.) 2. У лістападзе я апошні раз прыязджаў да сэра Ісаі і апошні раз бачыўся з ім. (М.) 3. Сенатар Хелмс з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных у Кангрэсе ЗША. (ЛіМ) 4. Ліванская ісламская групоўка «Хезбалах» аб’явіла, што не мае намеру раззбройвацца... (Н.в.) 5. Адказнасць за абстрэл узялі на сябе іранскія маджахеды. (Н.в.) 6. І плакала Рыва... Яна палюбіла гоя... (Лыньк.)

 

16. Прачытайце сказы, знайдзіце ў іх варварызмы — іншамоўныя ўкрапванні ў тэкст (яны, у адрозненне ад экзатызмаў, не маюць строгай нацыянальна-тэрытарыяльнай замацаванасці, могуць мець сінанімічнае слова ў нашай мове; нярэдка гэта назвы музеяў, помнікаў, тэатраў, газет, часопісаў і г.д.; варварызмы могуць перадавацца як нашымі літарамі, так і сродкамі іншага алфавіта).

1. Нагодай для прыезду сербскіх гасцей стала прэзентацыя часопіса «Збіля» («Reality»), які рэдагуе і выдае Момір Лазіч. (ЛіМ) 2. Пры рэгіянальным мемарыяльна-культурным таварыстве яўрэяў стаў працаваць дабрачынны аддзел «Хэсад» («Міласэрнасць»). (ЛіМ) 3. З галоўным рэдактарам самай папулярнай польскай «Zasety Wyborczej» гутарыць Сямён Букчын. (Н.в.) 4. Тэлбат праходзіў летнюю практыку ў лонданскім бюро часопіса «Таймс». (М.) 5. На гэтага чалавека я шмат разоў натрапляў у кафэ «Ла Луна». (Н.в.) 6. Рэха канцэпцыі «западничества» было ў словах прэзідэнта... Ён сказаў, што хоча бачыць Расію «часткай Захаду». (М.)

 

17. Сярод слоў іншамоўнага паходжання, якія сустракаюцца ў пададзеных ніжэй сказах, ёсць неасвоеныя словы (экзатызмы і варварызмы) і запазычаныя словы, якія ў выніку іх графічнага, фанетычнага і граматычнага асваення сталі звычайнымі лексічнымі адзінкамі беларускай літаратурнай мовы. Вызначце словы гэтых разнавіднасцей. Пры неабходнасці карыстайцеся «Слоўнікам запазычаных слоў» А.М.Булыкі.

1. Бачым мэту мы тваю: за касмічны лэнч — сэнк’ю. Лепей ты аб міры дбай. Да спаткання, сэр! Гуд бай. (Крап.) 2. Уход пускаліся нагайкі і шампалы. «Двадзесце пеньць!» — крычалі азвярэлыя капралы. (К-с) 3. [Будуючы  авілонскую вежу] так заложна, так упарта працавалі ўсе дзядзькі. Бог спужаўся

не на жарты і... змяшаў іх «языки». Гвалт падняўся, як у сойме, кожны гердае па-свойму, кожны мае свае словы, а народу ж колькі тысяч! Вось калі там пачаліся і замежныя ўсе мовы. (Крап.) 4. Толькі ўмей складаць ты акты, каб пасведчыць тыя факты. (Крап.) 5. А нашы псеўдаасветнікі, сабраныя на канцылярскіх сметніках, магутныя бюракраты ўласным сцверджанням рады: «Гаворыш па-руску — інтэрнацыяналіст; гаворыш па-беларуску — нацыяналіст. Вучы дзяцей французскай, ангельскай, эсперанта, але не беларускай...» — палохаюць піраты. І адвучылі дзяцей і бацькоў, і адлучылі ад родных народных слоў. (Панч.) 6. Паводле часопіса Business Week, у канцы ліпеня ў продаж паступяць ноутбукі і кішэнныя камп’ютэры, аснашчаныя працэсарам Crusoe, створаным каліфарнійскай фірмай Transmeta Corporation. (Н.в.) 7. І кот марцовы, ці па-латышску рунціс, курняўкаючы, дакладней курмаўкаючы, пытаўся, дзе каханка: — Курмаўка. (Бар.) 8. Кыз ямшчэк — пагодныя пагоркі, смутная туга. Кыз ямшчэк — палын палюча-горкі, як туга. (Бар.) 9. У гмаху Звонака піялы звінелі так, што чулі ўсе: не чай зялёны аксакалы цягнулі ўслодыч пакрысе. (В.-Л.) 10. Паўз «студэбэкера» з гарматамі на прычэпе па ўзбочыне праімчаў «віліс» камбрыга... Трафейнага «хорха», аднак, не было відаць. (В.Б.) 11. Фраў Сабіна трохі разумее папольску. (В.Б.)

 

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Пытанні для абмеркавання

 

1.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання.

2. Дыялектызмы, іх тыпы.

3. Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

4. Спецыяльная лексіка (тэрміны і прафесіяналізмы).

 

Асноўныя паняцці

Агульнаўжывальная лексіка, лексіка абмежаванага выкарыстання, дыялектная лексіка, дыялектызмы, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя дыялектызмы, уласна лексічныя, этнаграфічныя, семантычныя дыялектызмы, жаргонная лексіка, арго, аргатычая лексіка, спецыяльная лексіка, тэрмін, тэрміналогія, номен, прафесіяналізм

 

 

Заданні:

1. Адкажыце, які пласты слоў уваходзяць у лексіку абмежаванага ўжывання — у залежнасці ад таго, чым абмежавана ўжыванне гэтых слоў (тэрыторыяй, прафесіяй, прыналежнасцю да пэўнай сацыяльнай групы). Выпішыце са сказаў і ўрыўкаў словы абмежаванага ўжывання.

1. Худы, заганяны калгасны каняга, як быццам нейкі маўклівы загаворшчык. Колькі праз яго прайшло нелегальных паўлітраў? Конюху адзін, аратаму другі. І ўсе яны — міма каня, нарадасць тым, што пілі, і тым, што ўдала ўправіліся з дачнымі соткамі. А ён хоць бы заржаў!.. (Б.) 2. Камбат пытаўся, колькі ў мяне снарадаў — асобна бранябойных, асобна асколачных. (В.Б.) 3. Беларускае слова ад Бога, слову нашаму Бог дапамог. Хто не любіць яго, ад тога назаўсёды адвернецца Бог. (Бар.) 4. Новыя падыходы да методыкі выкладання, многаварыянтныя ўрокі, актыўная вучэбная праца вучняў — за гэтым стаіць найперш высокая культура педагагічнай працы, якая заключаецца, як мы ведаем, у адзінстве сапраўднага прафесіяналізму і творчага пошуку. (Н.г.) 5. Многім тэхнікумам дапамагаюць ва ўмацаванні вучэбна-матэрыяльнай базы прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі. Аднак так ставяцца да сваіх сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў не ўсе міністэрствы і ведамствы. (М.) 6. — Ужо, мабуць, піп прыехаў: штось забомкалі. — Спавядацісямем? — А мабуць, што так. (К-с) 7. Усе, апроч Дзімкі, які вярнуўся вясной з турмы і якога ўладкавалі слесарам, былі вольнымі — нідзе не працавалі. — Куды хіляеш, Сівы? — пераступіў з нагі на нагу даўно няголены —адпускаў бараду — Біба. — На хавіру? — Не ведаю. Можа, і дамоў... — Не млей. Паплывём лепш у булдыр. Піўка сербанём. Далей — пабачым. Сёння жалезка аванс атрымлівае. Смурнякоў навалам будзе. Разжывёмся. А пакуль Дзімка пачастуе... Коль там маеш? Дубы тры збярэцца? — Рубель з капейкамі... — Малавата. Кухаль на рыла толькі. — Жыдка, — глуха азваўся Дзімка і спахмурнеў больш  вычайнага. (Л.К.)

      

2. Якія словы называюць дыялектызмамі? 3 «Дыялектнага  слоўніка» Ф. Янкоўскага выпішыце 30 дыялектных слоў, размяркуйце іх па трупах: лексічныя, семантычныя, фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя дыялектызмы.

 

3. Выпішыце са сказаў дыялектызмы, растлумачце іх.

1. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку (7. М.). 2. Толькі, можна ска-заць, улезлі ў балота, памачылі пасталы (1. М.). 3. Тут яны [гукі] упыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за лагуном (К-с). 4. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жан-кі растарэквалі каля прыпека, матка з Волькай і Нас-цяй, а потым і бацькам узяліся клапаціцца каля стала (7. М.). 5. Уверсе растае дым — кагадзе прайшоў поезд (К. Ч.). 6. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча (7. М.). 7. Стала чагосьці жалліва, чагосьці стала браць горнасць (7. М.). 8. Пры гэтым Спірыдон усміхнуўся: узяць бы гаршчок, насыпаць поўны сопухі, наклеіць на ім паперку з надпісам: «Кацярыне Паўлаўне. Мазь на бровы» — і паслаць ёй (К-с). 9. Так дражні-ла іх кампанію школа за аднолькавага колеру істужкі ў косах, па мясцоваму — пахісткі (Луж.). 10. Змроку густога на галым прасторы не было (Чыгр.).

 

4. Спачатку выпішыце сказы з лексічнымі дыялектызмамі, затым з семантычнымі, фанетычнымі, граматычнымі, словаўтваральнымі. Адкажыце, на якой падставе адносім той ці іншы дыялектызм да пэўнай трупы.

1. Куе кукуля ўсё радзей, радзей, і дрэвы пахнуць першым сном і мірам (А. 3.). 2. Корч ездзіў у мясцечко па дохтара (/. М.). 3. Ад бацькоў засталася яму хатка, сякая-такая будоўля, надоба, худоба і паўчвэрці зямлі (К-с). 4. Чулі не такі далёкі подых той помнай восені і зімы (7. М.). 5. Ледзь Ганна, акружаная гоманам і тлумам, ступіла ў цяперашнюю сваю дамоўку, вінава-тасць перад Васілём адразу прапала (I. М.). 6. «Паноч-кі, што вы робіце? — палахліва загаварыў дзед Талаш,— нашто забіраеце сена?., апошняе сена!.. Чым жа я худобу карміцьму?» (К-с). 7. Дзед Талаш быў у ка-роткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майт-ках, абуты ў чуні (К-с). 8. Дзе падзеліся людзі, і досі ніхто нічога пэўнага сказаць не можа (Сач.). 9. «Мне страшно...» — «Чаго ето?»  (7. М.). 10. Прайшлі яшчэ адну лаву хат і звярнулі ў глухаваты завулак, на якім сутыкаюцца агароды дзвюх вуліц (У. Н.). 11. На голым, незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасярэдзіне стала стаяла бурае, старое глінянае цёрла з мёдам (К-с). 12. Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя! (I. М.). 13. Васіль марыў: «Кеб з таго кавалка, што каля цагельні, дасталося. То б надзел буў!..» (I. М.). 14. Ето ты бу-дзеш бегці, штоб не апазніцца (/. М.).

 

5. Выпішыце спецыяльную лексіку, вызначце, да якой галіны навукі яна адносіцца.

I.       Хоць марфалогія належыць да найбольш устойлівых кампанентаў мовы, можна назваць нямала асаблівасцей, якімі адрозніваюцца марфалогія агульнаўсходнеславянскай мовы-асновы і марфалогія сучаснай беларускай мовы. Пададзім некалькі прыкладаў.

У старажытнасці, у агульнаўсходнеславянскай мове, ужываліся іменныя (паводле паходжання) нязменныя формы дзеяслова — інфінітыў (иму ловити рыбу) і супін (иду ловить рыбъ); у беларускай мове замацавалася адна з дзвюх форм — фанетычна зменены інфінітыў (ло¬вити— лавіц', беречи — берагчы), які выцесніў другую форму — супін (ловитъ і г. д.)...

Назоўнікі, прыметнікі і займеннікі скланяліся, а дзеясловы спрагаліся не толькі ў адзіночным і множным ліках, а і ў так званым парным, у сучаснай мове — толь-кі ў адзіночным і множным ліках; страцілася катэгорыя парнага ліку (дакладней — парны лік выцесніўся множ¬ным), запанавалі формы множнага ліку.

(Ф. Янкоўскі)

II.      Старажытная Кіеўская дзяржава, у якую ў IX—X ст. увайшлі заходнія землі Русі, уяўляла сабой раннефеадальнае палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель (княстваў) і некаторых суседніх неславянскіх тэрыторый.

Пачатковая стадыя ў развіцці феадальнага грамад-ства вызначыла спецыфічныя рысы дзяржаўнасці — сла-басць цэнтралізаванага кіравання, асаблівасці ленных адносін. Палітычнае панаванне Кіева за межамі зямлі палян першапачаткова заключалася толькі ў тым, што кіеўскія феадалы на чале з князем збіралі даніну з насельніцтва падпарадкаваных зямель і прыцягвалі яго да ўдзелу ў ваенных паходах за межы Русі.

Значная частка сялянства ў той час яшчэ не знахо-дзілася ў асабістай залежнасці ад феадалаў, а жыла і працавала на абшчынных землях. Вось чаму дружыннікі першапачаткова атрымлівалі ад князёў не землі з на-сельніцтвам, якое на іх жыло, а толькі права збіраць з іх даніну.

(Гісторыя Беларускай ССР)

III. Калійныя солі — асадкавыя горныя пароды, складзеныя з лёткарастваральных солей калію, звычай-на разам з натрыем, магніем і інш. Асноўныя мінералы сільвін, карналіт, радзей каініт, лангбейніт, шэніт, палі-галіт. Калійныя солі — асноўная сыравіна, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні, металічны калій і яго злучэнні.

Утварэнне калійных солей адбываецца пры выпарэн-ні ці ахалоджванні расолаў, насычаных каліем, у ізаля-ваных басейнах, дзе выпарэнне пераважае над паступ-леннем вады. Паклады калійнай солі звычайна пры-меркаваны да верхніх частак разрэзаў галагенных фармацый...

(БелСЭ)

 

6. Прачытайце. Выпішыце пчалярскую лексіку. Вызначце, да якой падгрупы спецыяльнай лексікі (тэрміналагічнай ці прафесійнай) яна адносіцца.

I. «Калі пашанцуе, то і з адной калодкі можна развесці пчолкі»,— гаварыў Сёмка, абціраючы цыбук проста аб халат.

Асцярожна везлі мужчыны вулей. Марцін ішоў з аднаго боку, Гілёрык — з другога і дзяржалі вулей, каб ён не варочаўся і каб не паадпадалі плястры з пчоламі. Даўжнік абвязалі белаю завязкаю, а ў вочка ўваткнулі пучок кулявой саломы, каб праходзіў дух і каб не выляталі пчолы. Гілёрык бачыў, што ад яго залежыць лёс вулля, і, што сілы, налёг на лёсткі. «Што за ліха? Дай, Марцін, сякеру, адчынім голавы». Прынеслі сякеру. Сём¬ка выняў круг.

(Я. Колас)

 

II. Звон пчаліны стаіць.

Сёння дзень ладзьбавання.

Над калгаснаю пасекай з самага рання

Распагодзіўся неба прастор сіняваты.

Каля домікаў і лежакоў храпаватых

Затрымаліся мы.

З куралёў дымок сіні

 Уецца, сцелецца, рой суцішае пчаліны.

Асцярожна, падважыўшы, доўж адкрываем.

А ў глыбі — соты поўныя золатам ззяюць...

(М. Танк)

 

7. Выпішыце з тэксту тэхнічпыя тэрміны. Растлумачце іх значэнне.

Гудзе друкарскі цэх.

Суцэльным гулам ракочуць вялізныя ратацыённыя машыны — камбайны друкарскай справы. Сіпяць і ляс-каюць малыя руплівыя «амерыканкі». Да суму адна-стайнымі раскатамі гудуць машыны, што называюцца плоскімі. Іх шум нагадвае марскі прыбой. Не толькі шум! Гледзячы ўздоўж лініі дзесятка гэтых машын на тое, як з-пад вальцаў узад ды наперад з мерным грукатам рас-качваюцца талеры,— зрокам памяці бачыш, як кішыць на пяску Тіена, як неспакойна варушыцца галька, як пырскаюць угару ўсплёскі хваль, у бяссільнай злосці штурмуючы валуны...

Думы і вобразы заключаны ў металёвыя радкі набора. Палосы—старонкі будучай кнігі — таксама строга і стройна заключаны ў форму. Па спускавой дошцы на барабан спаўзаюць белыя аркушы. Чорныя вальцы раз-иораз убіраюць пад сябе нагружаны наборам талер. 3 барабана на доўгія лучыны «пальцаў» сплываюць аддрукаваныя аркушы. Побач з машынай няспынна расце стапа паперы.

Падлетак Міхась Лазунок першую ноч стаіць каля плоскай друкарскай машыны. Ён увесь напоўнены ра-дасцю працы над кнігай.

Праўда, найбольш складаная і адказная частка ра¬боты зроблена без Міхася. Майстар сам спусціў і пры-правіў форму, сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друка-вання. Аднак, нягледзячы на гэта, хлопец адчувае сябе бадай што зусім паўнаякасным майстрам.

(Я. Брыль)

 

8. У адрозненне ад тэрміна як афіцыйнай, узаконенай назвы пэўнага паняцця, «прафесіяналізм — гэта паўафіцыйнае слова, распаўсюджанае (найчасцей у гутарковай мове) сярод людзей якой -небудзь прафесіі, спецыяльнасці. Яно не з’яўляецца строгім, навуковым абазначэннем паняцця» (Калинин А.В. Лексика русского языка. — М., 1971. — С. 141). Прафесіяналізмы, як і дыялектныя і жаргонныя словы, не ўваходзяць у лексіку літаратурнай мовы і падаюцца толькі ў спецыяльных слоўніках. Выпішыце прафесійныя словы плытнікаў (1-ы ўрывак), чыгуначнікаў (2-і і 3-і ўрыўкі), паліграфістаў (4-ы ўрывак). Улічыце, што ў апошнім урыўку ёсць і тэрміны (падаюцца ў ТСБМ з паметай «спец.»). Якое прафесійнае слова ёсць у 5-м прыкладзе?

1. Ад крыку-лаянкі аж дрыжыць паветра: — На «барбару», Янка! — Гартоль бяры, Петра! — Закідай шарыгу! — Прысам папхні ўліва! Варушыся! Мігам! Не спі ў шапку! Жыва!.. А заднік без толку бусаком махае. Галаўнік Міколка бэсціць яго, лае. (К-с) 2. Пакуль яшчэ пад’ехаў, пазбягаліся ўсе. Пад’язджаю, трублю і крычу ўжо на станцыі: браткі, бандытаў хутчэй хапайце! І што ж вы думалі — усіх пабралі, як міленькіх. Адзін толькі саскочыў, дый той, небарака, аб сотнік чарапянку зламаў. (Лыньк.) 3. Глядзім, ляжыць наш чалавек цалюсенькі, белы толькі, як дыска тая, і не варушыцца. Стукнула яго крыху білам, ды ў самую тую нагу кульгавую. (Лыньк.) 4. Палосы — старонкі будучай кнігі — таксама строга і стройна заключаны ў форму. Па спускавой дошцы на барабан спаўзаюць белыя аркушы. Чорныя вальцы раз-пораз убіраюць пад сябе нагружаны наборам талер. З барабана на доўгія лучыны «пальцаў» сплываюць аддрукаваныя аркушы. (Б.) 5. У рэдакцыйнай урэзцы паведамлялася, што артыкул друкуецца ў парадку абмеркавання. (Н.г.)

 

9. Знайдзіце ў наступных урыўках з апавяданняў М.Лынькова «Над Бугам», «Баян» (пад лічбай І) і аповесці В.Быкава «Жураўліны крык» (пад лічбай ІІ) жарганізмы, выкарыстаныя часцей за ўсё як сродак маўленчай характарыстыкі персанажаў — былых зладзеяў.

І. 1. А людскія заткалы-раты гнусавяць ляніва: — Гэй ты, чалавек... Шантрапа... Замухрыжаны шкет... 2. Пераслуханы сотні гісторый змрочнымі вечарамі, абыдзены сотні шалманаў — у гутарках, у бяседах на нарах, у бяседах бяссонных. 3. Сотні быляў і казак: аб волі, аб шырмачах — дамушніках, чардачніках, аб мокрых і нямокрых справах, аб славутых уцекачах, аб мастацтве дзевятага рабра, аб дзівосным выглядзе воч чалавечых, калі ім паказаць жывую смерць... 4. Ціха лаяліся шэптам за сціркамі вуркаганы. Былі самаробныя сціркі, трэба было асцярожна іграць у іх — бо ні добрага гуку з тых сцірак, ні калянасці ў іх, ні цупкасці, ні добрага смаку ў гульні той. 5. Вот што... годзе, даволі... пафілонствавалі, пабязулілі, хопіць туфту заражаць. 6. Дык гэта ж я адзяялы папёр.. Адзінаццаць адзяяльцаў стырыў... 7. Брыгадзірава гармонь ляжала на нарах, цьмяна паблісквала асірочанымі галасамі, наганяючы сум на ўдарнікаў: туфтачэй былых, філонаў учарашніх.

ІІ. 1. Пшанічны думаў, што трэба было б яшчэ назбіраць быльнягу, каб закапацца ў яго і «прыкімарыць», — як кажа Свіст, — якую гадзіну ўначы. 2. Нейкая банка, новая кашуля, сухія анучкі — на, салага, на падмену трымай. 3. Трудная жытуха, марская, а прывыкнеш — нішто. 4. Кажуць бывалыя: на захад не ткніся: цяпер ты з блямбай на векі вечныя. 5. Сядзяць у турме два басякі. Аблаялі ўрадніка, вось і сядзяць галодныя і пра жратву думаюць. 6. Падаў заяву — давайце разлік — не пушчаюць... «Не ў турме ж я, адсядзеў сваё — давай грошы!» Усё ж выбіў у іх касую і прыкаціў у Маскву.

 

10. Прачытайце сказы і ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў. Назавіце ўжытыя тут жарганізмы. Якія з іх супадаюць па форме з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх значэннем і экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай?

1. «Вы, — кажа [студэнт] , — прыйдзіце да нас на экзамен, там гэтымі шпорамі вагон можна грузіць». Аказваецца, студэнты шпорамі шпаргалкі называюць. (Тул.) 2. А «блін» — гэта і ёсць «блін», — ну, спытайся ў майго Шуркі: першы дзень у садзік схадзіў, вярнуўся — так шпарыць: што ні слова, то «блін» ды «блін»... Маня спачатку завінулася бліны пячы: во згаладаўся дзіцёнак... А ён: «Мама, блін, мне гэтая жрачка дзярэ...», тоісь, сыты па горла — і ўсё па рэжыму там ды па графіку... Тут толькі мы і ўрубіліся, што «блін» той ну як бы і зусім ніякі не «блін», а гэтакі спосаб, слова, тоісь, каб сказаць і «дзякуй», а іншымі выпадкам і «каціся ты да...» (В.З.) 3. Петрык і так мала піў. А пасля выключэння з інстытута зусім завязаў. (В.К.) 4. На вочных стаўках з арыштаванымі Коцікаў «закладваў» іх. (Н.) 5. Жорык з усяе моцы залімоніў па гэтым бронзавым помніку. (В.К.) 6. Неўзабаве бухнулі цяжкія дзверы пад’езда. «Зліняў!» Каб пераканацца, што выйшаў муж, Зіна гоцнула да акна, ад кінула цюль і прыпала да шыбы. (Л.К.) 7. Адны жадалі рамантыкі, другія — грошай, гналі, як зэкі, туфту, зараблялі хто памілаванне, хто ордэны. (В.К.) 8. Паненка прыводзіць [свайго кавалера], каб «разабраўся» з медсястрой. Маўляў, будзеш «наязджаць», — адпомсцім. (ЛіМ) 9. Мы думалі, ты — урка, інтэрнат абкрасці хочаш. (М.) 10. Надзя тады яшчэ трохі пакрыўдзі лася. Нейкі зусім няўклюдны хлопец, ці то прарабчык, ці то бугор — брыгадзір-бетоншчык, здаецца. (В.К.) 11. Галоўнае, як дамаўляліся: вы — круглыя сіроты, нават не ведаеце, дзе жылі да вайны, а да гэтага — вуркаганілі на чыгунцы, і вось я вас сустрэў там. (Чыгр.) 12. Ведаеш, з нашай школы ўсе мужыкі разбегліся. Я апошні застаўся. Зарплаты не плацяць, блін, па некалькі месяцаў. (Пол.)

 

Стылістычныя разрады лексікі

Пытанні для абмеркавання

 

1.      Ахарактарызуйце лексіку беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі.

2.      Стылістычна нейтральная (міжстылёвая лексіка).

3.      Стылістычна афарбаваная лексіка (кніжная, гутарковая).

 

Асноўныя паняцці

Стылістычныя разрады лексікі, міжстылёвая, кніжная, гутарковая, стылістычныя паметы, уласна гутарковая лексіка, словы эмацыянальна-экспрэсіўнай ацэнкі, прастамоўная лексіка.

 

Заданні:

1. Да пералічаных агульнаўжывальных слоў падбярыце і запішыце стылістычна афарбаваныя словы-сінонімы і сінанімічныя выразы. Адзначце (у дужках, скарочана) стылістычную памету. Пры выкананні задания карыстайцеея «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» АН БССР і «Слоўнікам сінонімаў і блізказначных слоў» М. Клышкі.

Абшар, адважны, баяцца, віднецца, гаварыць, гля-дзець, дагаджаць, есці, жыллё, лёс, многа, прыгожы, ру-хацца, свавольнік, скупы, упасці, хутка, яда.

 

2.    Выпішыце размоўныя словы і выразы. Правільнасць іх характарыстыкі паводле стылістычнай афарбаванасці праверце па «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» АН БССР. Растлумачце (вусна) стылістычную ролю размоўнай лексікі ў тэксце.

1. У кожнай купцы бавілася свая гамонка. 2. Вось Сарока з сынам — хлопец драбнаваты, але ў сіле ўжо, памочнік, нясе з хаты барылца. 3. Уцякаць не спробуй, калі жыць не надакучыла. Ад мяне шчэ ніхто не вылуз-ваўся. Не было такіх здарэнняў. 4. Грамацей ён, ві-даць, таксама быў невялікі, бо літары паяўляліся цяж-ка і крывыя, нязграбныя. 5. Але калі вечарам стары па-вёз у свіран апошні мех, на гумнішчы засталіся толькі Хадоська і Ганна, якім Халімон загадаў падгрэбці, пры-браць усё. 6. Заўважыўшы Міканора, ён кінуў недага-рэлы кулёк саломы, выпраміўся, расчырванелы пры агні, з плямай сажы на шчацэ, весела крыкнуў дзятве, каб прымоўклі. 7. Ганна ўжо надзела жакетку, сабралася ісці, калі бацька, скручваючы цыгарку, напомніў пра пачатак гаворкі. 8. Ледзь маці ўправілася сказаць дзядзьку Цімоху, што, мусіць, будзе задуха, як Васіль, тузануўшы Гуза лейцамі, порстка аб'ехаў Чарнушкаў, пакінуў ззаду. 9. Апейка кіраваў сам, вітаўся з людзьмі, што здароўкаліся з ім і кланяліся. 10. Глядзіце, як ладна шыркае ў яго каса, як кладзецца, даўжэе рад! 11. — Вярніся, неслух! — пачуў ён дзедаў загад, але і не падумаў спыніцца. 12. Іншы раз у цішыню ўбіваўся вясёлы голас ад выгану: падшыванцы — свіныя пастухі дурэлі, забыў-шыся пра сваіх свіней. 13. Сышоўшыся ў купкі, дзядзькі і хлопцы смалілі цыгаркі, гаманілі. 14. Спакваля ўціхалі людзі — спачатку старэйшыя, жанатыя, потым і мо-ладзь. 15. Васіль нядобра таўхануў працягнуты клунак назад маці.

(7. Мележ)

 

3. Выпішыце словы і выразы кніжнай лексікі. Карыстайцеся «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы» АН БССР і «Бела-руска-рускім слоўнікам» (1962).

Кастусь Каліноўскі — беларускі рзвалюцыянер-дэма-крат і мысліцель, кіраўнік паўстання 1863—64 гадоў на Беларусі і ў Літве. Разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражан-скім выдаваў беларускую нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную газету «Мужыцкая праўда». Выйшла сем нумароў, аўтарам і рэдактарам большасці з іх быў Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» ўпершыню на белару¬скай мове несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі ў асяроддзе сялянства, заклікала яго да паўстання.

Царызм задушыў паўстанне. Каліноўскі арыштава-ны. На следстве і судзе трымаўся стойка і мужна. Цар-скія каты патрабавалі, каб ён выдаў сваіх паплечнікаў. Каліноўскі ім адказваў: «Калі грамадская шчырасць з'яўляецца дабрачыннасцю, то шпіёнства апаганьвае чалавека... Усведамленне гонару, уласнай годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляе мне ісці на іншы шлях». Каліноўскі гераічна загінуў на цар-скай шыбеніцы ў Вільні.

Каліноўскі — палымяны абаронца свабоды, адукацыі і народнага самакіравання. Радаваўся росту самасвядомасці народа, таму, што людзі з сялян самі могуць пісаць і вучыць народ праўдзе і свабодзе. Шкадаваў, што ў школах не даюць асноўных ведаў навукі, не ву-чаць дзяцей на роднай мове. Царскія суды называў воў-чай ямай, дзе не разбіраюцца, хто правы, хто вінаваты. Не малітвамі, не верай у бога, а шляхам рэвалюцыі за-клікаў ён змяніць тагачасны свет.

Каліноўскі быў і астаўся палымяным рэвалюцыяне-рам, барацьбітом за справу працоўных.

(БелСЭ)

 

       4. Выпішыце з мастацкага твора дзесяць сказаў са стылістыч-на афарбаванымі словамі, абазначце іх стылістычную памету: кніжн., разм., уст., дыял. і г. д. Растлумачце (вусна) стылістычную ролю гэтых слоў у тэксце.

 

       5. Выпішыце стылістычна афарбаваныя словы і выразы, рас-тлумачце (вусна) іх значэнне. Адкажыце, да якога стылю мовы на-лежыць тэкст.

Ваенныя караблі на рэйдзе, выведзеныя для заўтраш-няга парада, былі густа і ярка расквечаны флагамі. Эс-мінцы, супрацьлодачныя караблі, ракетаносцы стаялі ў адным страі, падводныя лодкі — у другім. Нізкія, пры-садзістыя падводныя караблі нагадвалі Вераніцы Ва-сільеўне велізарных драпежных рыбін, якія ўсплылі, паднялі грозна плаўнікі і вось зараз у шалёным імпэце кінуцца на бераг, дзе на прычале сабраліся цікаўныя. I яшчэ яе ахапіў страх, калі ўявіла раптам, што такая аграмадзіна можа нырнуць і не ўсплыць. Вераніка Ва-сільеўна ажио рукой правяла каля вачэй, нібы адганяла ад сябе гэтае страшнае відовішча.

3 прышвартаванага да галоўнага пірса карабля з дзі-восным перапляценнем тросаў, труб, мачтаў, над якімі ўзвышаліся крылы лакатараў, чуліся ўзмоцненыя дына-мікам каманды; то выклікалі наверх боцмана, то загад-валі нешта адключыць ці, наадварот, уключыць. А з су-седняга, другога карабля лілася песенька пра любоў да марака. Спявачка прызнавалася, што кахае марака і та-му за ўсіх маракоў заўсёды ў трывозе. На чыстай вадзе паміж пірсамі плавалі заякараныя, выразаныя з пена-пласту, ярка расфарбаваныя дэльфіны, белыя лебедзі і белыя мядзведзі, пальма, кіпарысы і яшчэ розная флора і фаўна далёкіх гарачых тропікаў. У гэтай цацачнай аздобе адчуваўся сум людзей Поўначы па цёплай зямлі.

(В. Хомчанка)

 

Актыўная і пасіўная лексіка

Пытанні для абмеркавання

 

1.      Дайце агульную характарыстыку актыўнай і пасіўнай лексіцы.

2.      Устарэлыя словы: гістарызмы і архаізмы. Тыпы архаізмаў.

3.      Неалагізмы, іх разнавіднасці.

4.      Аказіяналізмы.

 

Асноўныя паняцці

Актыўная лексіка, пасіўная лексіка, гістарызмы, архаізмы, уласна лексічныя архаізмы, лексіка-словаўтваральныя, лексіка-фанетычныя, лексіка-семантычныя архаізмы, неалагізмы, лексічныя, семантычныя неалагізмы, аказіяналізмы.

 

Заданні:

1. Спішыце, падкрэсліце архаізмы, вусна ахарактарызуйце іх (тлумачэнне некаторых слоў падаецца пасля практыкавання).

1. Разгорнем рамёны мы шырай і вызвалім край (К-с). 2. Ды і ўрокі цяжкаватыя на два панскія дні (Каратк.). 3. [Грышка]/лапці сам пляце, аборы ўе... На-ват дастаў ад панскага сына 'лемантар і чытаць літары навучыўся (М. Ч.). 4. У Нью-Йорку быў [землятрус (М. Л.). 5. Я пашлю Сцёпку, і а дванаццатай вы спаткаецеся ля дзвярэй ілюзіёна (Гал.). 6. Чуць хіснуўся вус гнаркома, а з вачэй плыве цяпло, штось з былога — ім 'вядома —пэўна ў памяці ўсплыло (К-с). 7. Ен [Казімір] падаставаў кнігі, нерагледзеў некаторыя знаёмыя бало-ны, аднак чытаць не мог, хацелася ў адну хвіліну прачы-таць кнігу (А'. Ч.). 8. Думка была пра тое, каб разжыцца, план у горадзе купіць і адчыніць заезджы двор (Гал.). 9. іСудавы, пратрымаўшы нас да вечара, прачы-таў якісь папер аб тым, што Бортак з Бартчыхай купілі Замораўку (Ф. Б.). 10. Ззяюць на лузе машэст) аксаміты і ткань залатая шаўкоў (К-с). 11. Хлопчык гэтак жа, бывала, ішоў у двор на сенажаць ці наймаўся за пад-паска (К-с). 12. Тагды ўжо з генералам часта і гарбату піў (Ф. Б.).

Рамёны — плечы. Урок — тут: задание, якое павінны былі вы-канаць прыгоішыя сяляне. Ілюзіён — кінатэатр. Балоны — тут: за-пісы, паметкі ў кнігах. План — тут: участак зямлі для пабудовы дома ў горадзе. Машэст — плюш.

 

2. Якія з выдзеленых устарэлых слоў часу з’яўляюцца гістарызмамі, а якія — архаізмамі?

1. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу. (Д.-М.) 2. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дыкзараз і закрычаў: дзесяцкіх, соцкіх! Сабраць усю шляхту да Ціхона Пратасавіцкага. (Д.-М.) 3. Панскія лёкаі і гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка ўсё насілі на стол, насілі з такой заклапочанасцю, нібы маёнтак павінны сюды перанесці: насілі асцярожна, трымаючы пасудзіны ў белых сурвэтках, каб хлопскія рукі не пашкодзілі панскаму апетыту. (Бяд.) 4. І ўрадніцкая галава строіць складаныя планы, тчэ хітрыя сеці, у якіх

павінна заблытацца крамола. (К-с)

 

3. Ніжэй прыводзяцца розныя віды лексічных архаізмаў. Праз супастаўленне іх з пададзенымі ў дужках сучаснымі адпаведнікамі вызначце, да якой разнавіднасці адносіцца той ці іншы архаізм, і выпішыце асобна ўласна лексічныя, лексіка-фанетычныя і лексіка-словаўтваральныя архаізмы.

Агрыкультура (агракультура), акалічны (навакольны), адпачывальня (спальня), амбарас (клопаты, непакой), астрог (турма), аэраплан (самалёт), багатнік (багач), багамаз (іканапісец), бібліялогія (кнігазнаўства), ватэрклазет (прыбіральня), вырак (прыгавор), выхрыст (пярэхрыст), лада (каханы, каханая), лемантар (буквар), лік (твар), лілея (лілія), літавальнік (паяльнік), лупняк (сланец), ляхі (палякі), магазын (магазін), малітоўнік (малітвеннік), малітоўны (малітвенны), матрыманіяльны (шлюбны), маціца (перламутр), модлы (малітва), мосенж (латунь), мошаст (аксаміт), мужыччо (мужыкі), мурын (негр), мэтр (настаўнік), народазнаўства (этнаграфія), невідочны (нявідны), нечытэльны (нечытальны), падлоўчы (ляснічы), пажуіраваць (жуіраваць), паморак (мор), палаці (палаткі).

 

4. Якія архаізмы называюцца семантычнымі? Знайдзіце ў сказах семантычныя архаізмы. Выпішыце іх і растлумачце іх значэнне падборам адпаведнага сіноніма. Пра сэнс слова галасаваць (1-ы сказ) гл. у «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча.

1. Усе лезуць на гару яны і, як у школе, галасуюць. (Тар.) 2. Нясе вялікі мех пан гэты, паўным-паўнюсенька набіт, усё там кніжкі ды газеты, ну як каробачнік які!.. (Тар.) 3. Пінская ваколічная шляхта... Дзея адбываецца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. (Д.-М.) 4. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як

без солі ў страву, ніяк не абойдуцца; капейкі і чвэрці — да скарбу, а рублі — сабе. (Д.-М.) 5. Мы з Грышкам паклонімся ў пояс найяснейшай кароне, дык ён пагодзіць нашых бацькоў, а табе за крывое паказанне дасць харошую гонку. (Д.-М.) 6. Здуру хочаш крыва прысягнуць? А знаеш, чым гэта пахне? (Д.-М.)

7. На кашулю глядзіш крывым вокам... (Баг.) 8. Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы. (К-с) 9. Дзялянкі лесу карчавалі і на трацяк іх засявалі — капу да скарбу, дзве дадому... (К-с)

 

       5. Ахарактарызуйце неалагізмы, назавіце іх тыпы. Чым адроз-ніваюцца аказіянальныя словы (індывідуальна-стылістычныя неала-гізмы) ад неалагізмаў?

 

6. Знайдзіце неалагізмы, растлумачце іх лексічнае значэнне.

1. Капітан адчуў незразумелую трывогу, азірнуўся назад — шыхт салдат рушыў за ім. (М.) 2. Мяне даўно цікавіла прырода «стукацтва», «стукачоў». Заснавальнікам жанру можна было б лічыць Іуду, але, напэўна, ён быў проста няшчасным слабым чалавекам. Да таго ж без Іуды не было б Ісуса Хрыста. У біблейскай легендзе ўсё прадумана: без здрадніцтва няма подзвігу. (Пол.) 3. Мацнейшага зусім неабавязкова перамагаць у сумленнай бойцы. Можна на яго «стукнуць»... (Пол.) 4. Я не вельмі дакараў маю суразмоўніцу за тое, што духоўных узаемін з вучнямі ў яе няма. (Н.г.) 5. Такія ўжо непераможныя трусы ўдаліся — ад самага дэмбельнага дня не вылазілі, лічы, з гэтых самых — зноў жа салдацкіх — штаноў... (В.З.) 6. У адным загадзе было напісана: «Абюсціць чытальную залу...» Гэта значыць — паставіць там бюст Леніна. (Пол.)

 

7. Выпішыце выдзеленыя словы ў наступным парадку: неалагізмы 20—30-х гадоў, неалагізмы 70-х гадоў, аўтарскія неалагізмы.

1. Саўнарком засядаў позна, гадзін да адзінаццаці. Але і пасля таго, як наркомы разышліся, Ленін доўга яшчэ не выходзіў (Шам.). 2. Да саўгаса «Сосны» па ба-лоце — рэйкі, гэта ад Камуны ідзе вузкакалейка (Куп.). 3. Вярнуўшыся з арміі, ён [Максім] зараз жа і прыступіў да работы, ён пачаў з арганізацыі камсамольскай ячэйкі (К-с). 4. Алесь стаў цярпліва тлумачыць, што БелАПП — гэта Беларуская асацыяцыя пралетар-скіх пісьменнікаў, якая цалкам стаіць на платформе савецкай улады і бальшавіцкай партыі (/. /VI.). 5. I спяваюць вятры-самагуды тучным звонам у струнах дратоў, на гітарах слупоў, што бягуць, як ганцы, з Асінбуду, каб працоўнаму вольнаму люду прывітанне аддаць хоць без слоў (К-с). 6. Кузьма. Метад"комплекснасці я адкідаю, у мяне ёсць на гэтае свае матывы, а буду я цяпер вучыць лабараторным спосабам па Дальтплану (К-с). 7. Пры кантакце з паверхняй скуры жывой істоты ферэ^ зол выклікае імгненную гібель клетак анамальнага раз-віцця (3 газет, 1977 г.). 8. А на рэчцы на Арэсе растуць ащябраты, піянеры, камсамольцы — з бальшавіцкім гартам (Куп.). 9. I вось цяпер, калі ён [Пракоп] сутык-нуўся нос у нос з трактарам, дык мімаволі адчуў нека-торы страх, як бы гэта была не проста машына, а нейкая жывая істдта (К-с). 10. Як метафары няўлоўныя, сніце-ся, філалагіні (Р. Б.). 11. «Гэты год выдатны і тым,— ганарыўся старшыня ЦБК,— што даў надзвычайны росквіт калектывізацыі, вялікі рост культуры народа» (У. М.). 12. Паступова далучаючыся да турбот і клопатаў свайго супалктніка, я набываў у ім друга, але не скажу, што і аднадумца (Віт.). 13. На рабфаку на вячэрнім ву-чацца студенты — сваю цемру, некультурнасць зні-шчаюць дашчэнту (Куп.). 14. Экарбіт— новы ізаляцый-ны матэрыял, ён больш трывалы за рубероід (3 газет, 1979 г.). 15. Салаўяцца яры, атаманяць вятры пад тарою ля сцен Магілёва (Вярц.). 16. Працяглы сістэматычны пошук процівірусных рэчываў прывёў да адкрыцця хі-мічнага злучэння, якое актыўна дзейнічала на вірусы грыпу і герпесу. Рзчыва назвалі тэбрафенам (3 газет, 1978 г.). 17. У 1978 годзе з'явіўся новы антыбіётык — рубаміцын, які мае шмат пераваг у нараўнанні з ужо вядомымі (3 газет).

 

8. Аказіянальныя неалагізмы называюць яшчэ кантэкстуальнымі, індывідуальна-аўтарскімі, аўтарскімі наватворамі. Знайдзіце аказіянальныя неалагізмы, растлумачце іх сэнс. Якую функцыю выконваюць яны ў мастацкіх і іншых тэкстах?

1. Скурганіў бы душу чырвонцам тваім я; гуслям, княжа не пішуць законаў. (Куп.) 2. Песня мая не шукае прывету, ласкі ў скурганеным сэрцы чыім. (Куп.) 3. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, на ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — ўдзірванелы курган векавечны. Дуб галлё распусціў каранасты над ім, сухазелле ў грудзі ўпілося. (Куп.) 4. У маланках перуновых з гулкім гоманам грымотаў для вякоў дыхтуйце новых нечувалыя ясноты. (Куп.) 5. — Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды паскубалі. — Не абскубанды, тата, але акупанты, акупанты. (Куп.) 6. Цікава толькі, як гэта вы з сваім апошнім саўбураўскім становішчам дапасуецеся да самай навейшай палітычнай сітуацыі, што круціцца ўжо каля Пярэспы? (Куп.) 7. [Гарлахвацкі:] Значыць, яна гэтае самае... пабландынілася, а я і не заўважыў... Так улёг у работу, што нават не заўважыў, калі жонка валасы пафарбавала. (Крап.) 8. Відаць, нас мала перылі, што цягне да імперыі пад сцягам мусульманістым з палітбюро іваністым. (Бар.) 9. Зданямі з’яўляюцца ў «Сне на кургане» відмавы таварышы, а відмы — хто? Мо — тагачасная апрычыншчына-навуменклатура? (Г.К.) 10. Трэба нашармачка як след наканьячыцца, набрэндзіцца, а пасля, як Вярхоўны Савет, прэзідэнціцца, рэферэндзіцца. (Бар.) 11. Душаловы чакалі, калі заляціць птах, якога засватала неба. І палын саладзіць, і руку залаціць служкі д’яблавы ўмеюць што трэба. (Бар.) 12. Як метафары няўлоўныя, сніцеся, філалагіні. (Бар.) 13. У краіне лайдакоў, дружных радасцю, дзеляцца спакон вякоў голазадасцю. (Бар.) 14. Двухмоўе дай старому партуну! Дагэтуль пад чырвоным сцягам клымае. Ён толькі за імперыю адну — ядзіную і нецялімую! (Бар.) 15. Ад станка, ад бараны крадуны і беруны, краллі, браллі не драмалі, вуха старчаком трымалі. (Бар.) 16. Запытаўся воўк у сабакі: — Ці да лесу яшчэ далёка? — Дзве вярсты з невялікім гаўкам. (Бар.)

 

9. Зрабіце лексіка-стылістычны разбор выдзеленых у тэксце слоў. Прыкладны парадак разбору: 1) лексічнае значэнне; 2) пахог джанне: агулькаславянскае, усходнеславянскае, уласнабеларускае, запазычанае; у запазычаным слове назваць прыметы іншамоўнасці; 3) слова адназначнае ці мнагазначнае, з прамым ці пераносным значэннем; назваць іншыя, значэнні мнагазначнага слова; 4) пада-браць да слова сінонімы, антонімы; 5) прыналежнасць да актыўнай ці пасіўнай лексікі; разряд пасіўнай лексікі — гістарызм, архаізм, неалагізм; 6) сфера выкарыстання: агульнанароднае, прафесійнае, дыялектнае, жаргоннае; 7) стылістычны разрад: для вуснай мовы — агульнаўжывальнае, гутарковае, прастамоўнае; для пісьмовай мо¬вы — афіцыйнае, паэтычнае, публіцыстычнпе, тэрміналагічнае.

Песня лунае ў прасторы, душэўная песня пра нашы прыгожыя спакойныя прасторы, пра нашу бела-зялёную вясну, пра наша залатое пшанічнае лета. I вялікія чор-ныя вочы Алеся глядзяць гэтай песні ўслед.

Акно адчынена. Я сяджу ля акна.

На пірамідзе гумна бачу даўно знаёмы выступ бус-лінага гнязда, а на гняздзе — самога бусла. Не дрэмле ён, таксама, відаць, слухае. Далёка быў стары, далей яшчэ за мяне. А ўсё ж ніяк, здаецца, не можа вырашыць, якую старонку назваць радзімай, якім пірамідам аддаць перавагу. Пра тэта думаў ён, даўганогі дзівак, на камен¬ных егіпецкіх помніках горкай няволі, калі тужыў па саламяных пірамідах нашых гумнаў. Пра гэта думае, відаць, і сёння.

(Я. Брыль)

 

10. Выканайце лексічны разбор выдзеленых слоў.

Нядаўна яшчэ тут шумела залатым калоссем збажына, а над ёй, у шырокім блакіце неба, нязмоўклымі званочкамі ліліся песні вясновых жаўрукоў. (Р.Ігнаценка)

 

11. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары на правапіс е, ё, я, звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных. Расстаўце неабходныя знакі прыпынку. Выканайце лексічны аналіз выдзеленых слоў.

 

Быў ціхі мяккі вечар адзін з тых што бываюць толькі ў чэрв..ні калі траскучыя навальнічныя дні зм..няюцца яснымі цёплымі духмянымі калі ўсё з..лёнае расце дружна як бы ўзахапкі.

Аз..рцо л..жала спакойнае і роўнае бы шкло ад цішыні што навісла над ім і здаецца аж звінела. Ці можа гэта звінела ў Вало..ькі ў вушах ад таго што напружваў пам..ць узнаўляў у ёй малюнкі дзіцячых гадоў? Тады на месцы аз..рца была звычайная сажалка зарослая “пухоўкамі” так дзеці называлі раго.. . Вало..ька бегаў з с..брамі ламаць гэтыя “пухоўкі” рудыя дзябёлыя таўкачыкі падсушвалі іх і тады з іх лё..ка выскубваўся пух гэты пух чаплялі адзін аднаму на спіны ў валасы і ад яго доўга нельга было атрэсціся. Было гэта даўно. Тады і пагон быў сапраўдная пожня якую касілі. На ёй в..ліся кучамі чм..лі а цяпер іх са свечкаю не знойдзеш патруціла хімія. Было многа гнёздаў жаўтапу..кі так называлі ам..лушку якую Вало..ька любіў слухаць пасля таго як аднаго разу знайшоў у ягадах падлётка і выкарміў яго.

Цяпер замест канавы роўненькі канал з голымі б..рагамі пя..чаным дном чыстаю, халоднаю крынічнаю вадою. Станеш ногі імгненна нямеюць а хола.. па жылах здаецца падымаецца да самых кончыкаў вушэй. Вось дзе загартоўка! У такой вадзе не толькі рыба ці ўюн а нават звычайны жук-плывунец ці п’яўка ў спячку залягуць. А раней жа ў канаве сажалцы столькі было карасёў уюноў.

Ц..чэ м..няецца не толькі вада аказваецца... (224 словы)

Паводле У.Рубанава

 

12. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Расстаўце неабходныя знакі прыпынку. Выканайце лексічны аналіз выдзеленых слоў.

 

Кастравіцкі прыехаў да ..озера ў канц.. ліпеня у гарачы напоўнен..ы сонечным бляскам дзень. Ён ніколі не быў тут раней але многа наслухаўся пра даброты а..пачынку ў тутэйшых мясцінах ціхіх мала кранутых (з)за дал..чыні ўвагай дачнікаў і ўсіх тых хто ..рвецца летам з мітусні гарадоў на прыроду. ..озера сапраўды было цудоўнае вялізнае сярэбранае люстра ў зялёнай аправе сасновых бароў. Але асаблівай цішыні не было бо дачнікі і турысты на адлегласць відаць не зважалі. Па ўзбярэж..ы пад соснамі стаялі палаткі а найчасцей проста (М.м)асквічы і (В,в)олгі у якіх спалі ноч..у іх уладальнікі (з)раніцы дымілі ў лесе кастры і к..рагазы вясёлага бе..клапотнага табар.. гара..ан.

Па дамоўл..н..асці з (навукова)дасле..чым інст..тутам Кастравіцкаму далі пакойчык на бі..станцыі абсталяван..ай для назіран..яў над р..ж..мам ..озера. Побач з бі..станцыяй ра..мяшчаўся спар..ўны лагер студэнтаў і яны загарэлыя да колер.. бронзы цэлы дзень галёкалі на беразе перакідваючыся мячом (у)а..дымку хлопцы і дзяўчаты вандравалі па прыбярэжным пяску ці купаліся падск..кваючы ў вадзе як д..льфіны і агалошваючы навако..е вясёлымі выгукамі.

З сабой Кастравіцкі прывёз цэлае б..рэмя кніг добрых чытан..ых яшчэ ў юна..кія гады і цяпер (напаў)забытых памятных толькі па тым пачуц..і якое некалі выклікалі. Толькі два ці тры разы на дзень ён падымаўся купацца вада была халодная і празрыстая як ран..шняя раса у возера ўпадала толькі маленькая рачулка адна яна не магла яго напаіць але ўзровень не паніжаўся нават ў гэты сп..котлівы месяц калі мялеюць буйныя рэкі. (226 слоў)

Паводле І.Навуменкі

 

ФРАЗЕАЛОГІЯ

 

1.    Акрэсліце значэнне тэрміна «фразеалогія». Параўнайце з тэрмінамі «лексікалогія», «фаналогія», «марфалогія». Якія моўныя звароты вывучае фразеалогія?

2.    Акрэсліце сутнасць фразеалагізмаў. Пакажыце іх суадноснасць са словам і свабодным словазлучэннем. Прачытайце сказы, ызначце свабодныя і фразеалагічныя словазлучэнні.

1. Мяне асабліва ўражвае, трывожыць, збівае з тро¬пу найболыц незвычайнае і нечаканае, у псіхалагічных і маральных прычынах якога разабрацца цяжэй і складаней (Віт.), 2. Чалавек часамі збіваўся з простата тро¬пу, яго вяло ў бакі, але ён дапоўз да рачулкі (К. Ч.). 3. Стаміўся вельмі, не хочацца нават паварушыць рукою (Кул.). 4. «Рабіць толькі трэба,— заўважае*гаспадар.— Не паварушыш рукою — само ў далоні не ўпадзе...» (Луж.). 5. Усё зіхцела ў пераспелых росах, калі ля вес¬ніц, ціхая, иясмслая, руку мне Зося падала... (Пл.). 6. Вырашылі, што трэба бліжэй трымацца. Перакінуцца словам, руку падаць. I пакрысе весці сваю баразну (Луж.). 7. У торбачцы быў кавалак хлеба, бутэлька ма-лака, некалькі салёных агуркоў (Пестр.). 8. Куды больш агідна стараннымі бываюць тыя, што ўжо маюць кава¬лак хлеба, і добры, але хочуць большага (Б.). 9. На све-це толькі той шчасце мае, хто сябе ў руках трымае. 10. Глядзім: дзяўчынка трымае ў руках невялікі збаночак (Пестр). 11. На душы ў яго [лесніка] было цэлае пекла. Злосць на таго, хто ссек дуб, хто, як су-мыслу, як на здзек яму, зрабіў гэтую пакражу, не клапоцячыся схаваць канцы (К-с). 12. Не спяшаючыся, завязала хустку, канцы яе схавала пад кажушок, яшчэ раз глянула на хату і выйшла (/. М.). 13. А рукі ты, відаць, дарэмна апусціў. Ці ж ужо і ратунку няма (Маш.). 14. Узяла ў рукі праклятыя вяровачкі, глянула і рукі апусціла, задрыжалі... (Кр.).

 

3. Знайдзіце ў тэксце фразеалагізмы, растлумачце іх значэнні.

I. .Сымон не паддаецца. Скрыпку ён сваю бярэ,— Струнны звон чароўна льецца, То дужэе ён, то мрэ. Адгукнуліся пакоі, Падхаш'лі гожы зык; Спалі жартаў тых настроі, Прыкусілі ўсе язык. А Сымон іграе-творыць, ён забыўся, ён не тут... Пан Галыга збіты з тропу, I не верыць ён вушам, ён вачэй не зводзіць з «хлопа», Чарам тым паддаўся сам.

(Я. Колас)

II. Маўчалі абодва. Пасля ён [Мароз] спыняецца, нядобра зыркае на мяне і кажа: «Мне некалі здавалася, што вы — разумны чалавек».— «Магчыма, і быў разум¬ны».— «Дык не задавайце тады неразумных пытанняў».

Сказаў, як адрэзаў, і змоўк. I, ведаеш, мне стала трохі не па сабе. Адчуў, што, мабыць, даў маху, змарозіў глупства. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў ім! Ведаю-чы, як ён тут жыў, чым быў раней, як можна было па-думаць, што ён за тры месяцы перарадзіўся. I знаеш, я адчуў без слоў, без запэўнівання і бажбы, што ён наш чалавек — чэсны, харошы.

(В. Быкаў)

 

4.    Вылішыце са сказаў тры фразеалагізмы, кампаненты якіх не захавалі слоўнасці. Пакажыце, у якіх фразеалагізмах слоўнасць кампанентаў захавалася.

1. I смешна цяпер мне глядзець і шкада, як чосу даюць равеснікам (Пл.). 2. Пры бацьку і Анісім набіў руку, што сам мог ставіць хаты і ў чысты і ў круглы вугал (Саб.). 3. I зноў адчуў ранейшую няёмкасць: улез чалавеку ў душу, разверадзіў яго бяду, а сам назад (Б.). 4. Мацей цяпер ужо шкадаваў, што не прывёз з лесу на-рыхтаваных дроў. I збіраўся быў, і каня брыгадзір абя-цаў, ды збіла з панталыку жонка: дровы, бач ты, пачакаць могуць, перш пуньку ўцяпліць трэба (Стр.). 5. Маланкай ірванулася здагадка, белым бляскам халоднага жаху напомніла акопны шэпт: «Камандзірам палону няма...» I хлопец як мага хутчэй закрыўся словамі: — Рэкрут! Я рэкрут!.. (Б.). 6. Зося — гэта ведаў ён пэўна — сэрцам надта ўжо прыкіпела да яго (В. Б.). 7. I пракос у пракос вырастае як стой... (Куп.). 8. «Адчапіся ты,— гаварыла Марына.— Лезеш сляпіцаю толькі са сваім» (Скр.). 9. Вось табе раз. Адразу відаць, што тры гады хлопец бібікі біў... (Лыньк.). 10. Жылі ў гэтай хаце заўсёды душа ў душачку (Нар. те.).

 

5.    Выпішыце спачатку фразеалагізмы з нязменнымі словамі-кампанентамі, потым — са зменнымі.

1. Я шчаслівы, што ў суджаны час нарадзіўся на гэ¬тай зямлі, дзе такія густыя лясы і такія спакойныя рэкі. Дзе вясной непаўторна штораз зелянеюць разлогі-палі, дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — ты, народ мой, на вечныя векі (Гіл.). 2. Прырода сама па сабе, яна заўжды без натугі дабром і мірам клалася яму на душу, але цяпер сталі патрэбны людзі — іхнія абліччы, позіркі, іх згодная еднасць ці хоць бы абыякавасць — усё роўна хацелася бачыць людзей (В. Б.). 3. Быў жа нехта адзін, хто склаў песню, як кажуць, даў ёй крылы, і яна паля-цела па краі і па стагоддзях, і ўжо тады кожны песель¬нік што дадаваў да яе, а што адымаў... (А. М.). 4. Я шчаслівы, што ў братняй сям'і ты надзейную дружбу знайшоў, хлебам-соллю часцей што ні год сустракаеш гасцей ля парога, што ў далёкіх і блізкіх краях, дзе ні быў, дзе ні ехаў, ні ішоў, я не чуў пра цябе, мой народ, аніводнага слова благога (Пл.). 5. Гаворыць ён удала, на язык востры, калі скажа слоўца ды прыкажа, дык доўга будзеш памятаць, навылет ён пройме цябе сваім словам (К. Ч.). 6. Ноч. Ні душы. Дванаццаць гадзін (Пл.). 7. Потым стары ўспамінае пра свае ранішняе зда-рэнне. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Б.). 8. Цяпер гоеці ўсе былі на зборнай і рвалі жываты ад смеху (К-с). 9. «Гэтак шчыруючы, ты, браток, усе свае набыткі на вецер пусціш»,— пасміхнуўся Канстанцін Міхайлавіч (Луж.). 10. Пятнаццацігадовым падлеткам Павел прачытаў «Маці», што адкрыла яму вочы на жыццё... (Б.).

 

6.    Выпішыце спачатку фразеалагізмы са сталым (зафіксаваным), а потым — са зменным парадкам слоў-кампанентаў.

Даць рады, лёгкая рука, следам за дзедам, блізкі свет, кату па пяту, з працы рук, розуму набрацца, з ног да галавы, па канец рук, языкамі званіць, на сухі лес, выкінуць на вока, не даваць ходу, на маю галаву, адным духам, давесці да ладу, хоць вады напіся, хварэць на пана, куды ногі нясуць, як мыла з'еўшы, нішто сабе, лахі пад пахі, вочы пазычыць, абое рабое.

 

7.    Знайдзіце ў сказах фразеалагізмы з факультатыўнымі кампанентамі і фразеалагізмы, кампаненты якіх аддзелены словамі свабоднага ўжывання.

1. На прыстані ўладзівастоцкай, дзе мы чыталі вершы роднай мовай, стары мужчьша падышоў да нас... Калі ж стрымаў сябе ад слёз нарэшце, назваўся ціха і сказаў: «Даруйце, не спадзяваўся сам, што так раскісну, вы ўсю душу разверадзілі мне» (Пл.). 2. Школа — запаветны дом маленства і юнацтва, і ці будзе дарагім, родным ён таму, хто за дзесяць гадоў навучання не кіўнуў пальцам, каб упрыгожыць гэты дом, укласці ў яго сваю працу і клопаты, дагледзець сад, вырасціць у ім свае дрэвы і кветкі? (Віт.). 3. Бацька мой, хоць невучоны быў, а меў, брат, галаву (Пл.). 4. Дзе гэта сіла, дзе моц тая, што перашкод сабе не мае і ставіць зразу ўсіх па ногі, вядзе на вольныя дарогі і свет прасторпы адчыняе? (К-с). 5. Сэрца чалавечае не можа жыць у вечнай весялосці. Не ные толькі сэрца бессардэчнае, счарсцвелае ад зай-здрасці і злосці (Пл.). 6. Палешукі— людзі паважныя, сталыя, асцярожныя, не адразу і не кожнаму расчыняць сваю душу, бо ўжо, мусіць, сама прырода Палесся пала-жыла на іх сваю адзнаку (К-с). 7. I, на добры лад, ня-хай бы ішоў большанькі Язэпка на свой хлеб (Як.).

 

8.    Раскажыце пра мнагазначнасць фразеалагізмаў. Параўнайце значэнні выдзеленых фразеалагізмаў.

1. Хоць бы глянуць адным вокам, як будуць жыць нашы дзеці (Дам.). 2. Бывала, у нядзелю, як толькі за-бразгае маці скавародамі,— усхопішся кулём з пасцелі ды скарэй за конаўку мыцца, а адным вокам усё на блін пазірасш (Кр.). 3. А як ішоў дадому тата...— чуў я за вярсту. Казаў, бывала, сумпавата, што гледзячы на лес расту (Р. Б.). 4. Жылі сабе там людзі на лес гледзячы, ніхто іх не чапаў, ніхто ім ніякас бяды не рабіў... (Нар. те.). 5. Клічуць гудкамі на ўсход магістралі, вока не зводжу я з воблачных веж (Вял.). 6. Хлопец даўно з яе вока не зводзіў (Луж.). 7. Броня больш хіліўся да рамяства і, як толькі Андрэйка ўзняўся на ногі так, што без старэйшага брата мог аходаць зямлю, Броня пайшоў у старую кузню вучыцца за каваля (К. Ч.). 8. Бацька ж мой, як толькі падняўся на свае ногі, дык не толькі згра-баў на рынку сена (Тар.).

 

9.    Раскажыце пра аманімічнасць у фразеалогіі. Параўнайце аманімічнасць у лексікалогіі і фразеалогіі. Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка» Н. В. Гаўрош, 1. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага артыкулы вачэй (вока) не зводзіць, да (апошняй) ніткі.

 

10.  Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка» Н. В. Гаўрош,
І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага пяць-шэсць фразеалагізмаў, падбярыце да іх свабодныя словазлучэіші (спалучэнпі слоў). Складзіце і запішыце сказы з трыма фразеалагізмамі і амамімічнымі свабоднымі словазлучэннямі.

 

11.  Параўнайце антанімічнасць у лексікалогіі і фразеалогіі. Ці аднолькава часта сустракаюцца антанімічныя словы і фразеалагізмы? Выпішыце са сказаў антанімічныя пары фразеалагізмаў.

1. I агеньчык роднай хаты быў, здавалася, недзе да-лёка-далёка! А ён жа  тут ужо, рукой падаць! (В.).

2.    «Блізкі свет, а от бачыце, сама прытупала»,— гаворыць цётка (Трах.). 3. Раней я злаваўся на пасажыраў, якія на злом галавы выбягаюць на кожнай станцыі з вагона (Я. С). 4. Стаміліся ўсе і ішлі нага за нагу (Пестр.). 5. Наперадзе — зноў новае: новая праца, за якую ён гатоў узяцца з той самай настойлівасцю і хва-ляваннем, новыя людзі, да якіх ён таксама прыйдзе з адкрытай душою (Б.). 6. Рабілі ўсё гэта хлопцы, каб было шыта-крыта (К-с).

 

12. Знайдзіце ў сказах і выпішыце варыянтныя пары фразеалагізмаў. Вызначце фанетычііую, марфалагічную, сінтаксічную, лексічную, камбінаваную варыянтнасць.

1. Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, като-раму мову займае, а потым і зусім замёрлі (Ф. Б.). 2. Старэнькай маці, калгасніцы, адняло мову. Прыляцеў самалётам вучоны сын, два дні сядзеў над ёю, і толькі на трэці яна апрытомнела, і першае, што сказала — спы-талася: «А ці абедаў жа, сынок?..» (Б.). 3. Была і ў гміне і ў павеце, у розных следчых і паноў і абхадзіла на ўзві-вецер нямала панскіх устаноў (К-с). 4. Бываюць от жа рызыканты — ты яму кол на галаве чашы, а ён адно выскаляецца. 3 такім гаварыць — што на вей-вецер (Віт.). 5. Халодныя дажджы прабіралі да самых касцей, даваўся ў знакі голад (Лыньк.). 6. «От табе наш баран-чык даўся ў знакі»,— не мог змоўчаць Уладзя Якавецкі (К. Ч.). 7. Хлеб-соль еш, а праўду рэж (Нар. те.). 8. Па¬лящи мы і да Вільні, дзе хлеб і соль дзялілі спольна (Куп.). 9. Каторы год гляджу на белы свет, а ўсё ніяк не нагляджуся (Б.). 10. Здавалася, ішоў бы і ішоў у чысты свет, аж покуль бы не зваліўся з ног (Пташн.). 11. I навошта было гэтаму хлапчуку раскрываць душу, выкладваць усё, што думаў (Грах.). 12. Зноў бянтэжы-лася, як бы просячы прабачыць ёй, што так душу ад-крыла (Пл.). 13. Ды, зрэшты, перад кім ён выварочваў сваю душу? (К. Ч.). 14. Ходзіць ходырам свет цэлы (Куп.). 15. Як зірнеш, дык ажио люба, галава аж ходам ходзіць! (Куп.). 16. Цераз дзесятае ў пятае ён [камен-дант] мог гаварыць па-руску (К. Ч.). 17. Расказвалі праз пятае-дзесятае (Віт.). 18. Пакуль Колька часаў языком, Юрка з Алёшам адсоўвалі цяжкія вагонныя дзверы, хлопцы падцягвалі трапы (Грах.). 19. Хопіць ужо часаць язык, працаваць трэба (Лупе). 20. Цярэбяць дамаседа, гудуць суладна ўнукі: «Расказвай казкі, дзеда, табе ж і кнігі ў рукі» (Віт.). 21. Калі пачалі выбіраць дэлегацыю ў саўгас і выставілі яго [Каржакевіча] кандыдатуру, ён адмахваўся і рукамі і нагамі, сказаўшы, што тут усе карты ў рукі беднаце (Кр.). 22. Бачыш, не трэба вешаць нос. Яшчэ ўсё можа перамяніцца (Дам.). 3. Маўчаць яны [хлопцы], насы спусцілі, сядзіць дарэктар, як на шыле (К-с).

 

13.  Падбярыце да наступных фразеалагізмаў варыянтныя і запішыце іх. 3 трыма фразеалагізмамі вусна складзіце сказы.

За розум брацца, ліха яго ведае, як агню ўхапіўшы, не за гарою, не лезе ў рот, зямельку парыць, бокам вы-лазіць, ні свет ні світанне.

 

14.  Выпішыце са сказаў фразеалагізмы, аб'яднайце іх у сінанімічныя рады. Раскажыце пра сінанімічнасць фразеалагізмаў.

1. За культуру ў нас трэба змагацца па-сапраўднаму, трэба нават біць у званы!.. (Б.). 2. Зірні, Даніла: такі самы, як ты, і крошачкі пабраў, і губкі гэтак жа зацяў (К-с). 3. I рэчка пад бокам, і процьма ў ёй рыбы (К-с). 4. Дык што ж я часам б'ю трывогу, чаму, пра што хачу згадаць? Ці не таму, што, узяўшы многа, не змог на столькі ж і аддаць (Кір.)- 5. Цяжка, брат, ісці, ужо выбіліся з сілы (М. Т.). 6. «На сваю ўдавіную долю злуе, а разам і на тых, хто не ў яе руку гаворыць»,— растлу-мачыла Зося па-свойму (Кр). 7. Пісар, як відаць, ста-раўся пусціць трохі пылу ў вочы (К-с). 8. Будынкі ўсе на адзін лад (К-с). 9. Калі яна зваліцца з ног — каб хоць слова хто ёй сказаў добрае (К. Ч.). 10. За хараство І вось за гэту цёплую усмешку і ўзяў Юзік Зосю. Згаладаўся ён у панурай суровай сям'і па ласкавым хлебе ды прыветнай усмешцы. А бацьку ды мачасе гэта не ў нос (Кр.). 11. Цяпер вось і вясна не за гарамі (Б.). 12. Ды яны ж аднаго поля ягады (Мак.). 13. Прабавала Аўдо-ля, застаўшыся салдаткаю, сама гаспадарыць, дык дзе ж вы бачылі... Натузаецца жанчына за дзень, прыедзе да-дому — ні рук ні ног не чуе (Кр-). 14. Да дому роднага цяпер адсюль рукой падаць (Вял.). 15. У Амерыцы любяць, як кажуць, напусціць туману, замыльваць вочы вонкава прыгожанькім ці занадта пампезным (Луж.).

 

15.  Вызначце, якія з выдзеленых фразеалагізмаў сінанімічныя, якія — варыянтныя.

1. Над усімі гэтымі пытаннямі Клімёнак не раз ламаў галаву, аднак калі зноў даводзілася брацца за такую ўжо звыклую, здавалася б, справу, пачынаў хвалявацца (Дам.). 2. Будзеш мазоліць галаву, як найпрасцей вы-канаць такое задание (Луж.). 3. Плачуць душы, як каня, з дня ў дзень і з году ў год, прагнуць душы святла спатканняў і баяцца імглы адзінот... (Вял.). 4. Усе лю-дзі, што ад лета да лета даўно жывуць тут, ведаюць гэтую легенду (Каратк.). 5. Часта здаралася так, што ён [Тодар] забываўся, ад каго пачуў тую ці іншую навіну, і, сустрэўшыся, расказваў яе таму, ад каго пачуў раней сам, і расказваў так, нібы ўсё гэта бачыў на свае вочы і чуў на свае вушы (Кр.). 6. Спыніўся на парозе, на хату кінуў востры зрок (К-с). 7. Вандроўнік не зважае на гэты вычварны ўбор і вочы кідае на двор (К-с). 8. Васіль і Яўхім сустрэліся тварам у твар (I. М.). 9. Тут гаспадар нос у нос сутыкнуўся з суседам (Пестр.). 10. Мой друг упадаў душою, а надзеі не траціў (Віт.). 11. Сам агонь у полі тлее, нікагусенькі няма. Хлопчык зразу вееялее,— духам падаў ён дарма (К-с). 12. Зноў і зноў я думаю пра тых, хто адсюль за сеет паехаць мусіў, і ў хвіліну гэтую чамусьці так шкада мне, так шкада мне іх (Пл.). 13. Поля мала, ды і тое хоць бы ў адным месцы, а то — дзе яно? За светам... (К-с). 14. Адзін толькі белы матьтль ляціць насустрач лодцы... Нябось, намахаешея,— блізкі свет (Б.).

 

16. Складзіце сказы з фразеалагізмамі ні жывы ні мёртвы, па са-мыя вушы, вочы калоць, ужытымі з розным значэннем. Падбярыце да гэтых фразеалагізмаў сінанімічныя.

 

17. Выпішыце са «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» М. Клышкі некалькі сінанімічных радоў, у якіх ёсць фразеалагізмы.

 

18. Падбярыце да слоў разумны, хвалявацца, хутка, малы, дакучаць сінанімічныя рады, у якіх былі б і фразеалагізмы.

 

19. Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага па тры фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя спалучэнні. Вусна рас-тлумачце, на якой падставе аднеслі фразеалагізмы да зрашчэнняў, адзінстваў, спалучэнняў.

 

20. Выпішыце са сказаў фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя спалучэнні.

1. I скрозь, куды б мяне ні прывялі шляхі-дарогі пад высокім небам, ты [Нарач] — сімвал любае навек зямлі — была мне ўцехай і надзённым хлебам (Пл.). 2. Ра-дыё, кіно, газета настолькі ўвайшлі ў побыт, што, пішу¬чы, мы павінны адчуваць сябе з народам-чытачом з вока на вока (Б.). 3. Беларус я! Ох, дам пытлю, хто скажа іначай (Куп.). 4. Я цябе прашу, хоць гады ў рады прысніся (Р. Б.). 5. Адны трымалі руку Максіма, шкадавалі яго, другія — наадварот, былі рады, бо зайздросцілі яму (К-с). 6. Злосць бярэ, калі раяць паехаць куды лячыцца. Быццам недзе ёсць зямля больш лячэбная, як радзіма (М. Т.). 7. Толькі б ведаць, а шчаслівы быў бы, што мой сціплы плен не прападзе і на роднай матчынай сялібе хоць камусьці ў сэрца западзе (Пл.). 8. «Думаў зрабіць, як чалавеку, а цяпер — вось табе гула асмаленая!» — злосна сказаў Сцяпан (К-с). 9. Не трэба вешаць галавы! Ваенная служба ўмацоўвае чалавека (Луж.). 10. Урзшце прыйшоў загад здымацца і ісці на захад. Здымацца — значыць  праціўнік  дае  задні   ход, падмазвае   пяткі (Дам.). 11. Ну, і прыйшлося пасля за гэтыя словы пасвяціць вачыма (Б.). 12. А якой карысці, скажы мне, выпінацца са скуры, лезці на покут, калі цябе туды не просяць? (Луж.). 13. Але дзе крыўда і махлярства— тады дзед меў адно лякарства — не паглядзіць ён, хто такі ты: хоць чорт, хоць д'ябал знамяніты, пляваць яму на тваю масць, але ўжо чапаласу дасць (К-с). 14. Ноччу ў хаце за стадом, пакуль выйсці на двор, ён быў звёў вочы   на  якую   мінуту,   паклаўшы   галаву  на   рукі (Пташн.). 15. А пасля, братка, як паднялі тарарам,— хоць уцякай (Б.). 16. Дождж прашыў і плашч і гімна-сцёрку, прашыў мяне ад галавы да пят (П. М.). 17. Ён [алень] ідзе да мяне і друга, як сцішаны вецер, галаву падстаўляе, сп'адзяецца, што сэрца кране: «Вы мяне не зачэпіце? Вы мяне зберажэце?» (Каратк.). 18. Дзядзюлю пачалі зваць «цэнтральнай душой». I от гзтая «цэнт-ральная душа» здолела так усадзіць нос у сельсавецкія справы, што Вольчын бацька ніякай даведкі не дабіўся (К. Ч.). 19. Юзік з самага малку ўзяў над усімі патолю і нікога не прызнаваў (Віт.). 20. Бацькі каторая пара няма дома (Адам.).

 

21. Знайдзіце ў тэксце фразеалагізмы са структурай словазлучэння, спалучэння, сказа. Вызначце сінтаксічную ролю фразеалагізмаў у сказах.

Прывёзшы дахаты шэсць кавалкаў дуба, Андрэй, да часу, паскідаў іх на старану, дзе ляжалі яшчэ немалочанае жыта і салома.

Прызнацца, Андрэй нават не рад быў, што ссек гэты дубок: мала што можа стацца. Быць не можа, каб хто не ўбачыў, як ён пхаўся ўначы з лесу. А языкі ў людзей доўгія. Пад уплывам гэтых думак Андрэй быў неспакой-ны: спаў кепска і часта абуджаўся, прыслухоўваўся, што робіцца на дварэ.

Кожны гук, шум прымушалі трывожыцца і думаць ліха ведае што. I якая гэта схованка — гумно? Усякі дурань першым дзелам паткне туды свой нос. Тут Андрэю прыйшлі на памяць тыя здарэнні, калі ў гаспадароў знаходзілі дубкі, бярэзінкі і ўсякія падобныя рэчы якраз у гумнах... Трэба перахаваць, і чым скарэй, тым лепей — покі не ўзялі яшчэ тропу.

(Я. Колас)

 

22. Выпішыце э апавядання Я. Брыля «Марыля» тры сказы, у якіх фразеалагізмы выконваюць розную сінтаксічную ролю.

23. Выпішьше са сказаў фразеалагізмы і абазначце ў дужках, якой часціне мовы паводле значэння адпавядае кожны фразеалагізм.

1. Успомнім, як бясстрашна ўставаў за шчасце чалавек і як шануе памяць наша жывое слова з веку ў век (Віт.). 2. Усё да сэрца браў я блізка... (Бр.). 3. Глухая партизанская дарога, зарослая ўспамінамі, зашыфраваная дзятламі, замаскіраваная лістападам, затканая павуціннем бабінага лета (М. Т.). 4. Убіралася ў сілу вясна, і з кожным днём цяплела на вуліцы (Стр.). 5. На¬ват Марусі трапілі на вочы мае вершы значна пазней, калі мы ўжо жылі разам (К-с). 6. Такі ўжр гэта быў хло¬пец, што калі браў што ў галаву, дык не хутка расста-ваўся са сваёй думкай (В. В.). 7. Маці і брат, дзве найбліжэйшыя ў яго жыцці істоты, дзве прычыны яго пякучай і тугі і няўцешнага болю няведання, стаялі перад вачыма такімі, якімі Алесь іх бачыў у апошні раз (Б.). 8. Не лыкам шыты петрушоўцы і бачаць панскіх слуг наскрозь (К-с). 9. Ляжыць Міколка ні жывы ні мёртвы і толькі чуе, як моцна б'ецца ды вырываецца з грудзей яго маленькае сэрца (Лыньк.). 10. I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна і на¬ват радасна (Б.). 11. Душа ў душу жылі ўвесь час... (Куп.). 12. «Чаго ты крычыш? — абазвалася пакрыўджа-ная буфетчыца.— Я старая жанчына. Бач, які герой знайшоўся. Сам кату па пяту, а распараджаецца» (К. Ч.). 13. Селязнёў быў мужык асаблівы, але, знаеш, нс без галавы. На ражон не пёр, як некаторыя (В. Б.). 14. Другі [хлапчук] зусім саб'ецца з тропу, глядзіць, як выбіты з сядла, а іншы сам насыпле з копу, і дзед не возьме ў сэрца зла (К-с). 15. Дзядзька Ігнат 1 ў хаце сядзіць, ля дзяцей, мы без яго як без рук (В.).

 

24.    Выпішыце са сказаў дзеяслоўныя фразеалагізмы, ахарактарызуйце іх.

1. На беларускую дзяўчыну, калі тут праўду ёй аддаць, ніхто шчэ каменем не кінуў і не наважыцца кідаць (Куп.). 2, 3 базару людзі валам валяць, хто мёд нясе, а хто касу, а я — не многа і не мала — сто новых прыказак мясу (Неп.). 3. Твой сын другім не прадаваў душы. ён тут радзіўся, ты [Беларусь] — яго калыска (Пл.). 4. I што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое сярод лясоў, як скінуць вокам... (К-с). 5. Слухас Зося, што расказвае То-дар, а ў самой сэрца аж як не выскачыць... Ніколі ж дагэтуль яна і вока нікому не запарушыла (Кр.)- 6. Там ва ўсе званы звоияць пра гэты цуд (Пестр.). 7. Яно па ядзе яшчз можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. (Б.). 8. Таго народ шануе і вялікай уладай надзяляе, хто за яго стаяць тарой гатоў, хто толькі пра свае карыта дбае і ў вочы пыл пускае — скідае з седала далоў (Вал.). 9. На вецер не кіну, а чалавеку не пашкадую, калі таго бяда агорне (К- Ч.). 10. Страляючы вачыма адна ў адну, Сымоніха з Лявоніхай патроху пачынаюць гутарку (Бяд.). 11. Землякі слоў на вецер не кінуць (М. Т.). 12. Маўчыць Даніла, збіты з тропу (К-с).

 

25. Выпішыце з «Фразеалагічнага слоўніка» М. В. Гаўрош, I. Я. Лепсшава, Ф. М. Янкоўскага шэсць фразеалагізмаў кампаратыўнага характару. Растлумачце, чаму іх лічаць фразсалагізмамі.      і

26. Самастойна падбярыце да наступных рускіх фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі, праверце па слоўніках. Параўнайце граматычную структуру беларускіх і рускіх фразеалагізмаў.

Гляди в оба, нелегкая принесла, два сапога пара, толкнул нечистый, как ни в чем не бывало, уши прожуж¬жать, в кои веки, пустить по миру, белены объелся, дать маху, плестись в хвосте, у черта на куличках, из уст в уста, оказать милость.

 

27.    Раскажыце пра стылістычныя разрады фразеалагізмаў.

Знайдзіце ў «Фразеалагічпым слоўніку» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага фразеалагізмы рознай стылістычнай афарбоўкі.

 

28. Запішыце некалькі фразеалагізмаў са значэннем 'пакараць', 'анічога', 'уводзіць у зман', 'гультаяваць', 'позна', 'памерці'. Вызначце стылістычную афарбоўку кожнага фразеалагізма.

 

29. Прачытайце наступныя ўрыўкі з мастацкіх і публіцыстычных твораў. Знайдзіце фразеалагізмы, растлумачце іх, вызначце стылі-стычную афарбоўку.

I.     Ручаёк ніяк не мог узяць гэтага на розум. Праўда, урэшце ён застанавіўся на думцы, што Вецер больш мае ўвагі ад Дрэва затым, што ён языком менціць і туды і сюды, не гаворыць праўды, а замазвае вочы рознымі байкамі.

(Я. Колас)

II.    Рана Міхась памёр... Падчапіў недзе тыфусу, паляжаў колькі дзён і памёр...

Які ён там ні быў,— усё ж такі свая кроў. Ды і адзін жа, як тое вока ў ілбе. Гаравала дужа, колькі слёз пра-ліла!.. Неяк яно тады ўсё самае лепшае ўспомніцца, уся тая ласка, якая была. Стаяла яна над ім стаянцом, дзень і ноч.

(Я. Брыль)

III. Даруйце, серп, саха, страха, Мае вытокі і асновы, Што адцураўся кажуха, Куды ў кішэню лез па словы.

Не сцерпіць малады чытач: «Расчуліўся без дай прычыны. А мне да лямпачкі, прабач, Твой дзедаўскі кажух аўчынны!..»

Ну што ж, І ты даруй мне, друг,—

Ты болей за мяне свядомы,

Бо перакроіў мой кажух

Па новай модзе — на дублёны.

(В. Вітка)

 

30. Складзіце кароткі слоўнік (10—15 артыкулаў) фразеалагізмаў, якія бытуюць у вашай мясцовасці.

 

31. Выпішыце з кніг «Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» Ф. Янкоўскага, «Беларускія прыказкі, прымаўкі, загадкі» Я. Рапановіча пяць прыказак (прымавак), якія ўжываюцца толькі з пераносным значэннем, пяць прыказак (прымавак), якія ўжываюцца з прамым і пераносным значэннем, і пяць прыказак (прымавак), у якіх адна частка — з прамым, другая —з пераносным значэннем.

 

32.  Згрупуйце тэматычна і заш'шыце паступныя прыказкі (прымаўкі). Дапоўніце народнымі выслоўямі, якія вы ведаеце.

I.     1. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. 2. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. 3. Набытая мазалём капейка перацягне лёгкі рубель. 4. Легка пасварыцца, цяжэй памірыцца. 5. Дома і салома ядома,а на чужыне і гарачы тук стыне. 6. Новых сяброў набывай, а старых не забывай. 7. I шыла, і мыла, і ткала, і прала — і ўсё языком. 8. Адклад не ідзе ў лад. 9. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. 10. Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе. 11. Благая птушка свайго гнязда не пільнуе. 12. Як дбаеш, так і маеш. 13.    Не тое багацце, што далі, а тое, што рукамі нажылі. 14.На чужой старане і на печы холадна. 15. Шчасце ў кожнага пад мазалямі ляжыць.

II.    1. Ад пустота звону карысці нікому. 2. Рада людзей гуртуе. 3. Дарагі не а бед, а прывет. 4. Ёсць што гаварыць, ды няма чаго слухаць. 5. Калі ўлез у дугу, не кажы не магу. 6. Любіць увесь свет лагодны прывет. 7. Дурань недабачыць, а разумны прабачыць. 8. На галаве строй, а ў хаце з лапатай стой. 9. Хто бацьку шануе, той добрую долю дзецям гатуе. 10. 3 другой смяецца, а самой блін не ўдаецца. 11. Усё знай, ды не ўсё бай. 12. Самая балючая рана ад свайго дзіцяці. 13. Нашто той клад, калі ў дзетках лад. 14. Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць. 15.    На языку мядок, а ў сэрцы лядок.

 

33.  Прачытайце сказы. Назавіце прыказкі (прымаўкі) і фразеалагізмы, якія творча выкарысталі мастакі слова.

1. Пылінку бачым у суседа, ды што — у яго іх не ад¬на! А ў сваім воку, даўнім следам, не зауважаем бервя-на (Куп). 2. «От,— адказала Марта.—Воўк сабакі не баіцца, але не хоча звягі слухаць» (Б.). 3. Народ пакліча да адказу,— ваду жбан носіць да пары (Куп.). 4. А што ж ты, як той казаў, не пад'еў, а толькі замурзаўся (Б.). 5. «Не падабаецца, напэўна,— казаў Пятрусь,— праўда вочы коле» (Б.).

 

34.  Раскажыце пра абставіны, сітуацыі, пры якіх могуць ужывацца наступпыя прыказкі (прымаўкі).

1. Няўмелыя рукі і плоту не загародзяць. 2. Чым абы-які, то лепш ніякі. 3. Ніхто не зробіць горш табе, чым сам сабе.

 

35. Дапішыце крылатыя выразы, назавіце іх аўтара.

1. Беларусь — мая маці і ... 2. Добра быць у дарозе, якую ... 3. Забілі зайца, не забілі, але ... 4. I ўсё мілагучна для слыху майго... 5. Дурань таму і блішчыць здалёк, што ... 6. Да славы прагныя, ды ... 7. Спынішся — плынню ... 8. Не скажаш часу ... 9. Гуслям, княжа ... 10. Мой родны кут ... 11. Не шукай ты ... 12. Дзе прайшло ма-ленства ...

 

36. Выпішыце з кнігі Ф. Янкоўскага «Крылатыя словы і афарызмы» на выбар пяць — дзесяць крылатых выслоўяў, якія лічыце асабліва яркімі і трапнымі.

 

37.  Выберыце адно крылатае выслоўе, зрабіце яго загалоўкам (тэмаю)вашага сачынення. У сачыненні выкарыстайце фразеалагіз-мы, прыказкі (прымаўкі), псрыфразы.

1. Дзе пройдуць ногі маладосці, дыхне і мёртвая зям-ля (А. Звонак). 2. Гордасць — таксама, мабыць, жаночае хараство (Я. Скрыган). 3. Любоў і дружба шчасце рос-цяць (А. Александровіч).

 

38.  Растлумачце ў сказах перыфрастычныя выразы. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам Г. М. Малажай «Беларуская перыфраза». Растлумачце, што збліжае перыфразы з фразеалагізмамі, што іх адрознівае.

1. I гонар шырыцца ў вяках тваіх сыноў, тваёй зямлі, ардэнаносная дачка многаплямённае сям'і (Ал.). 2. По-мніцца рэху адно прадвесне, калі ў лясах адгрымелі стрэ¬лы і задыхаўся мяцеж балесне ў пятлі Мураўёва і ў здрадзе белых,— імем царскім, катнім загадам прывялі атамана павесіць мужыцкай праўды (Таўл.). 3. Сэнс га-рачых слоў Купалы заходнебеларускі «пан сахі і касы» таго часу разумеў як палітычны лозунг барацьбы за сваё вызваленне (Таўл.). 4. Тут жа, непадалёку ад колішняй крэпасці, помнік таму дзеду, дзякуючы якому многія ве-даюць Палессе і горад Петрыкаў, ведаюць больш не па расказах людзей, а па творы бацькі нашай прозы (Сач.). 5. Учора — высокі настрой у горадзе маленства і юнацтва Леніна (75.). 6. Вось мінулі гады, даўно адшумела вайна, а лясны салдат, дзе ён ні быў бы, няхай на міг толькі прыпыніць крок, заплюшчыць вочы і аддасца ўспамінам, і вы паўстанеце перад ім, як жывыя,— гаманкія бяроза-выя гаі, цёмныя бары і пушчы (Краўч.). 7. Фашызм за-махнуўся не проста на яшчэ адну краіну, на яшчэ адзін народ. Ён замахнуўся на краіну людской надзеі (Б.). 8. А больш за ўсё глядзіце, каб не смеў ніхто слупы гра-нічныя стаўляць і скарбы гор і вод і засень дрэў сваей прыватнай уласнасцю назваць, каб там не паўтарылася калі трагедыя народаў і Зямлі (М. Т.). 9. Ні дождж, ні град цябе не песціць, надзейны хлеб маёй зямлі (Р. Б.). 10. Ён [Руневіч] вярнуўся ў той час, у свой пачатак жыц-ця, калі мама была самая найлепшая (Б.). 11. Люблю бязмежна прадзедаў зямлю, руплівую і мужную краіну... (Луж.). 12. Неба расчысцілася, і восень нарадзіла ясно-ту хоць перад скананнем дня (К. Ч.). 13. Пачалося сту-дэнцкае жніво, самая адказная пара ў моладзі («На-стаўн. газ.»).

 

39. Вызначце прыёмы індывідуальна-аўтарскага абнаўлення агульнанародных фразеа.іагізмаў.

1. Першы крок быў зроблены, а за ім пайшлі далей-шыя крокі, цяжкія, марудныя (Я. М.). 2. Без каменя за пазухай я падаю, равеснік, табе руку на дружбу, не адхі-ляй яе (Пл.). 3. Дзяўчына яна добрая, без мух (Пташн.). 4. Ну і каша! I нябеснай манне да яе далека ў параўнан-не... (Р. Б.). 5. I вось, «каб уцалець», пані матка вырашы-ла зрабіць адчайны ход дачкою: прыняць да яе вясковага хлопца (Б.). 6. Ужо трэці месяц люты вораг, сцякаючы сваей паганай крывёю, рвецца да Волгі, да Сталінграда (Кр). 7. Які б ні быў Мароз асцярожны, а, ведама, што-нішто вылезла, як шыла з мяшка (В. Б.). 8. Самі завары¬лі неўміручую кашу, самі і расхлёбвайце (Кр.)- 9. Яны [дзеці] з крыкам і смехам задаюць махні-драла на конях (К-с).

 

40. Знайдзіце ў тэкстах фразеалагізмы. Вызначце стылістычныя прыёмы іх выкарыстання.

I. Родныя мае нанеслі ў палату цюльпанаў, нарцысаў, бэзу. Унучка Юля, агледзеўшы ўсю раскошу, сказала: — Дзядуля, ты як у раі!

I праўда, я быў як у раі. Я быў на сёмым небе, куды так рэдка-рэдка падымаемся з вамі.

(В. Вітка)

II. Пашкадуем, і моцна яшчэ пашкадуем,

Як да розуму прыйдзем (а прыйдзем, відаць), Што пра будучнасць дбаючы, часам бяздумна Завіхаліся памяць сваю абкрадаць.

Ні таўсцейшаю лустай, ні большай капейкай Апраўдаць гэту «чыннасць» не зможам павек, Бо, як правільна ў кнізе напісана нейкай: Не адным толькі хлебам жывы чалавек.

(Н. Плевіч)

III. Пра Тоню Базылькевіча прывыклі гаварыць, што ён можа варочаць горы. Ведама гэта было перабольшан-не. У гэтай мясцовасці нават і гор ніякіх няма, шмат толькі лесу. Так што горы не горы, а бярвенне Тоня Ба-зылькевіч мог сапраўды добра варочаць. За свае жыццё ён бярвення папаварочаў і карчоў пакарчаваў.

(К. Чорны)

 

41. Прачытайце  сказы.   Пакажыце   памылковасць   ужывання выдзеленых фразеалагізмаў і прыказак.

1. Падбіраў словы, якія б палілі ворага, білі б яго не ў брыво, а ў вока. 2. Не гарачыся... Ран'ща мудрэйшая за вечар. 3. Калі ж з ім пагаварыць, як не цяпер, пакуль няма хлопцаў? Трэба дурню ўправіць мазгі. 4. Ешце з голаду, кахайце змоладу, іначай вы — ні к сялу ні к гораду. 5. 3 мора чакаць надзор'я, што ветру ў полі шукаць. б. Вы на смерць ішлі без страху, беларускія жанчьшы, у імя Радзімы светлай, міру, шчасця і любві! Гэта ваша бессмяротнасць увасоблена ў Харулсай, з вашай мужна¬сцю Мазанік меч дамоклаў узняла. 7. Елі прагна: вялікая бляшанка кансерваў апусцела ў міг вока. 8. Вылівала цётка душу, цётка плакала па мужу. 9. Нехта адзначыць сумна: «Што ўчора, тое і сёння, дзень і ноч — прэч суткі».

 

42. Прачытайце ў «Беларускай мове» Ф. Янкоўскага (с. 102— 106) пра асаблівасці перакладу фразеалагізмаў. Вызначце спосабы перадачы фразеалагізмаў ва ўрыўках, перакладзеных з беларускай мовы на рускую.

1. Чулая душа — яна выдатна сама разбярэцца, дзе добрае, а дзе так сабе. Добрае ўвойдзе ў яе, як свае, а так сабе — хутка забудзецца. Усё раздзеліцца, як на вет¬ры зерне з мякінаю (В. Быкаў). Чуткая душа, она пре¬красно сама разберётся, где хорошее, а где так себе. Хорошее войдет в нее как своё, а прочес быстро забудется. Отвеется, как на ветру зерно от половы (пераклад Г. Ку-ранёва). 2. Развіднела. А певень людзей не будзіў. Цішы-ня. Мёртвы попел. НІ стуку, ні груку (П. Панчанка). Рас¬свело, а петух никого не будил. Тишина. Мёртвый пепел. Как умерли звуки... (пераклад Б. Ірыніна). 3. Ж л у к т а (да Язвы). За камедыю! Толькі каб иясёлая была. Выведзіце такога тыпуса, каб гледачы аж бакі рвалі (К- Кра-піва). За комедию! Только чтоб весёлая была. Выведите такого типуса, чтобы зритель за животы хватался (пераклад К- Крапівы). 4. Напрацавалася [Хадоська] так, што ішла цёмным балотам к свайму агеньчыку як не сваімі нагамі (7. Мележ). Наработалась так, что шла тёмным болотом к своему огоньку не чувствуя ног (пераклад Д. Ковалёва). 5. Наш вартаўнік Цупрон падняў сёння на ногі ўсю вёску (Я. Брыль). Наш сторож Цупрон поднял сегодня ночью всю деревню на ноги (пераклад А. Астроў-скага). 6. С к р о б а т. Вунь і круціся паміж нашымі і ва-шымі, пакуль галаву не скруціш (К. Крапіва). Вот и из-ворачивайся между нашими и вашими, пока шею не свернешь (пераклад К- Крапівы). 7. Тут на беразе, што так блізка падыходзіў да еяла, збіраліся еяляне і радзілі свае рады (Я- Колас). Здесь, на берегу реки, которая так близко подходила к селу, собирались крестьяне н обсуждали свои дела (пераклад Я. Мазалькова). 8. Толькі ж — хіба абавязкова слухаць усіх, мала што каму прыйдзе на язык (7. Мележ). Только ж — разве ей обязательно слу¬шать всех, мало что кому на ум взбредёт (пераклад Н. Кісліка).

 

43. Вызначце спосабы перадачы фразеалагізмаў ва ўрыўках, перакладзеных з рускай мовы на беларускую.

1. Милое, дорогое, незабвенное детство! Отчего оно, это навеки ушедшее, невозвратимое время, отчего оно кажется светлее, праздничнее и богаче, чем оно было на самом деле (А. Чехов). Любае, дарагое, незабыўнае дзя-цінства! Чаму ён, тэты навекі беззваротны час, чаму ён здаецца больш светлым, багацейшым і святочным, чым быў у сапраўднасці (пераклад М. Клімковіча). 2. Первой красавицей и затейницей была шалунья бурая кобылка ... Она затеяла вскружить голову чалой лошадке, на кото¬рой далеко за рекой... проезжал мужик с сохой (Л. Тол¬стой). Першай прыгажуняй і завадатаркай была гарэзлі-вая бурая кабылка... Яна ўздумала замарочыць галаву мышастаму коніку, на якім далека за ракой праязджаў мужычок з сахою (пераклад В. Віткі). 3. Мы ехали уже более двух часов. Меня пробирала дрожь и начинало клонить ко сну (Л. Толстой). Мы ехалі ўжо болей за дзве гадзіны. Мяне бралі дрыжыкі і пачынала хіліць на сон (пераклад Я. Шарахоўскага). 4. Само собой разумеется, что при такой скупости на движения Савка был гол как сокол и жил хуже всякого бобыля (А. Чехов). Само са-бою зразумела, што пры такой скупасці на рухі Саўка быў гол як сакол і жыў горш за ўсякага бабыля (пера¬клад К- Крапівы). 5. Стал я замечать, что в который день не пойду к ней, мне словно не по себе, скучно (А. Чехов). Пачаў я заўважаць, што калі каторы дзень не пайду да яе, дык сам не свой, сумна (пераклад М. Паслядовіча).

 

ЛЕКСІКАГРАФІЯ

 

1. Акрэсліце значэнне тэрміна «лексікаграфія». Каго называ-

юць лексікографам? Вызначце марфемную структуру слоў лексіка-

графія, лексікограф.

      

2. Назавіце тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы. Якое іх прызначэнне? Якія приёмы тлумачэння слоў вы ведаеце?

 

3. Раскажыце пра змест і будову слоўнікавых артыкулаў з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы». Вызначце, якія прыёмы тлумачэнння слоў тут выкарыстаны. Спішыце два-тры тыповыя артыкулы.

Аблічча, азярод, атлетыка, гарэза, дойлід, камуна, кіях, мініяцюра, падарожнік, пожня, ніва, прыпасы.

 

4. Параўнайце артыкулы аблога, шр, капейка, лістоўніца, маёмасць у «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» і ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы». Растлумачце розніцу ў тлумачэнні слоў у гэтых даведніках. Запішыце два артыкулы ў сшыткі.

 

5. Пракаменціруйце структуру наступных артыкулаў са слоўніка I. Насовіча «Слоўнік беларускай мовы» (Спб., 1870): тлумачэнне слова, граматычныя і стылістычныя паметы, ілюстрацыйны матэрыял, адсылкі і інш. Вызначце тып слоўніка. Якое зкачэнне слоўніка для сучаснай лексікаграфіі?

Базаринка, и, с. ж, и. Базаринок, нка, с. м. 1) Гостинец, купленный на базаре, подарок. Базаринки нищать скрынки. Поел. Без добраго базаринка и вочей к иконому не показывай. 2) Погулянка во время торга. Базаринки справляець. Базаринку хорошую зделали.

Барицьца, рюся, гл. возвр. обл. Останавливаться, медлить, мешкать. Сходи к суседу, да там не барись довго.

В и т а ц ь, сов. Привитиць (Слав, витати), гл. д. При¬ветствовать. Чему гостей не витаешь, не привитав? Вита витаци, да нечего даци. Поел. Дружков хохол летаець, чему ж боярок не витаець?

Г л е й, ю, с. м. Ил на дне воды. В глей утопив ноги, не можно вылезци. На глею ничога не расцець. Глеем за¬плыв луг.

Г о д з и ц ь, жу, дзиш, сов. Погодзиць, гл. ср. Време¬нить, ожидать. Чего ты будеш годзиць тут, погодзили, да й поедзем.

Годзиць, жу, дзиш, сов. догодзиць, гл. ср. Угож¬дать, делать угодное. Годзиш ему, як лихой скуле; в одном не догодзи и усё пропало.

Годзиць, жу, дзиш, гл. д. 1) Мирить две против-ныя стороны. Ты им годзиш, а ены в вир гледзяць. 2) Склонять к миру неприятеля. Тодзи его скорей, не погодзиш, будзець худо. 3. сов. Згодзиць, догодзиць. Договаривать. Годзиць, догодзиць, згодзиць на год ра-ботника.

 

6. Запішыце на асобныя карткі ўсе назоўнікі і прыметнікі з урыўка паэмы А. Куляшова «Сцяг бригады». Складзіце тлумачальны слоўнічак, забяспечце словы граматычнымі і стылістычнымі паметамі.

Жыў ляснік са сваёй леснічыхай

Каля завадзі ціхай.

Камісара да іхняга ганку

Мы прынеслі на ранку.

Для яго папытаўся вады я,—

У нас яна выйшла,

I бярозавіку гаспадыня

Падала нам увішна:

— Піце, родныя, піце,

Таварыша ў хату нясіце.

 

7. 3 «Дыялектнага слоўніка» Ф. М. Янкоўскага (Мінск, вып. 2, 1960) выпішыце тлумачэнні да наступных слоў: апалант, апорак, чырка, стаўбун 1, шэршань, хадун 1, тэўшч. Вызначце, якія спосабы тлумачзння слова тут выкарыстаны. Пракаменціруйце будову некалькіх слоўнікавых артыкулаў (граматычныя і стылістычныя паметы, ілюстрацыі, пашпартызацыя, адсылкі і інш.).

 

8. 3 «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» спішыце тры артыкулы мнагазначных слоў і два артыкулы слоў-амонімаў, параўнайце з адпаведнымі артыкуламі «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы. Вызначце агульнае і адметнае ў струк¬туры артыкулаў.

 

9. Прачытайце прадмову ў «Слоўніку сінонімаў і блізказнач-ных слоў» М. Клышкі, каб пазнаёміцца, як ім карыстацца. Акрэсліце спецыфіку слоўнікаў сінонімаў у параўнанні з іншымі слоўнікамі.

 

10. Спішыце са слоўніка паронімаў С. Грабчыкава «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» артыку¬лы маладзейшы — малодшы, прачыніць — прычыніць, адзець-—на-дзець, аўтабіяграфія — біяграфія і пракаменціруйце іх. Звярніце ўва¬гу на спосабы тлумачэння паронімаў, ілюстрацыі, прыклады няправільнага выкарыстання слоў.

 

11.Прадумайце змест і будову слоўнікавых артыкулаў з «Эты-малагічнага слоўніка беларускай мовы»: асада 1, бугор, буй, бусел, буякі, алёс, аскавень, астадоліцца. Звярніце ўвагу на семантыку слова ў літаратурнай мове і ў гаворках, славянскіх і неславянскіх мовах, на меркаванне вучоных пра паходжанне і інш.

 

12.  Вызначце, з якіх лінгвістычных і энцыклапедычных слоўнікаў узяты наступныя артыкулы. Звярніце ўвагу на асаблівасці тлу-мачэння слова, умоўныя скарачэнні, граматычныя і стылістычныя паметы, адсылкі, каментарыі і інш.

АЗЯБНУЦЬ, -ну, -неш, -не; законч. Адчуць холад, змерзнуць. А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла. Бяры пінжак. Глебка. Дрыжаць і лапочуць чародкі асін: пад ветрам паўночным Азяблі зусім. Крапіва.

ЖАЛЁЙКА, беларускі і рускі духавы музычны інстру-мент; драўляная трубка з адзінарнай трысцінкай (ні-шчыкам) і галасавымі адтулінамі (пераважна з шаецю), якая канчаецца раструбам з бяросты або каровінага рога. На Беларусі адзін з асноўных традыцыйных народ¬ных інструментаў.

КОСТАЧКА ж. І.е разн. знач. косточка; мае ~/сі баляць мои косточки болят; абрыкосавая к. абрикосовая косточка; адлажыць пяць ~чак на лічыльніках отло¬жить пять косточек на счетах; 2. лодыжка, щиколотка;

0     перамываць ~кі перемывать косточки; разбіраць па ~ках разбирать по косточкам.

АМФІТЭАТР—1. у антычпасці: збудаванне для тэатральных відовішчаў, у якіх мссца для гледачоў узвы-шалася паўкругам. 2. у сучасных тэатрах: частка гля-дзельнай залы, размешчаная за партэрам.

АСТАДОЛІЦЦА 'супакоіцца, сцішыць бег' (Янк., 1). Відаць, звязана з стадола 'будынак для вазоў на за-езным двары' (Бяльк.) і асабліва 'вялікі двор для жывё-лы, хлеў' (Нас). Дзеяслоў, відаць, азначаў 'стаць, як у стадолі', прычым пачаткова ўжываўся для жывёлы і толькі пазней для людзей. Паралелі ў іншых славянскіх мовах невядомыя. Магчыма, што ў слове адлюстрава-ліся некаторыя кантамінацыі з астанавіцца 'спыніцца'

1     г. д.

ЛІРНІК — народны паэт, пясняр у беларусаў і ўкраін-цаў, які выконваў народныя песні і паданні ў суправа-джэнні ігры на музычным інструменце — ліры. Многа лірнікаў было ў XVII—XIX ст. Выхадцы з сялянскай масы, лірнікі ў сваіх песнях адлюстроўвалі пакутную долю беднаты, выказвалі нянавісць да паноў і царскіх сатрапаў.

КАЧОЛКА (качолка)-лк-і, жан. Адпілаванае ад круг-лага бервяна ці жэрдкі кольца. Нагатаваў качолак, буду рабіць каляску. Кл. Слова качолка ад качаць. Да нядаў-няга часу ў в. Кл. папулярнае было «качание качолкі» — гульня падросткаў і сталых хлопцаў. Такая гульня су-стракаецца ў шмат якіх раёнах Беларусі. Качолку на-зываюць на Беларусі кацёлка, качулка, пакацёлка, каток.

АЕР, ПЛЮШН1К.

Ціха шэпчуцца чароты, і калышацца аер. А. Астрэйка. У пажоўклым плюшніку боўтнуў шчупак, мусіць, ло-вячы маленькіх рыбак. Р. Мурашка.

 

13. Параўнайце артыкулы, звярніце ўвагу, як тлумачыцца адно і тое слова ў розных даведніках. Акрэсліце прызначэнне выкарыстаных слоўнікаў.

I. Адвага — смеласць, рашучасць, бясстрашша. Набрацца адвагі.

АДВАГА, СМЕЛАСЦЬ, МУЖНАСЦЬ, ХРАБРАСЦЬ, ХАРОБРАСЦЬ, БЯССТРАШНАСЦЬ, ГЕРАІЗМ, ГЕ¬РОЙСТВА; РЫЦАРСТВА (выс.) (у прыняцці рашэння: РАШУЧАСЦЬ, РЫЗЫКА).

Адвага гарады бярэ. Прыказка. Тое, што блізка былі хаты з людзьмі, паддавала яму болей смеласці. М. Гарэцкі. I не такія перашкоды людская м у ж н а с ц ь браць магла. А. Александровіч. А медалі гэтыя дадзены мне за праяўленую ў баях выключную храбрасць. М. Лынькоў. I ад гэтага адчування харобрасць іге-раічнасць захапілі ўсю яго маладую істоту. Р. Мурашка. То таіла страх у сабе, аж ляжаць спакойна не магла по-бач, то чула лёгкасць, бясстрашнасць. I. Мележ. Хіба назавеш проста гераізмам тое, калі за радзіму людзі аддаюць не толькі свае жыццё, але і жыцці родных, блізкіх. I. Навуменка. Не веру я ў тваё герой¬ств а... К. Чорны. Рыцарства лепш за ўсё паказваць на полі бою... К. Крапіва. Пры Андрэі ў яе не хапіла р а-шучасці нават пагаварыць з Юзікам. А. Чарнышэвіч. А на мяне, ведаеш, з кожнай мінутай нейкая р ыз ы к а находзіць. Здаецца, нічога на свеце цяпер не баюся. Я. Ку¬пала.

АДВАГА 'мужнасць, смеласць' (КЭС, Шат., Нас, Касп., Яруш.), ст. бел. адвага (1674) (Нас. гіст.), укр. від-вага, руск. отвага, польск. огішада, чэш. осіуала, славен.

Іуе^аіі ўзыходзяць да лексічнай трупы, звязанай сваім паходжаннем з ням. ша§еп 'адважыцца'. Гл. Вайян, КЕЗ, 22, 10.

АДВАГА ж. отвага, смелость; дерзание ср., дерзнове¬ние ср.: О а. гарады бярэ поел, смелость города берет.

АДВАГА, -і, ДМ -вазе ж. Смеласць, рашучасць, бяс-страшнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не ка¬пав адвагі. □ Для Аленкі была вялікая спакуса прачы-таць той верш, але адвагі не хватала. Колас. / гэтай пес-ні нельга сутрымаць, Мы з ею стрэнем наш вясёлы май: Адвагу сіл у росквще гадоў, Усмешку нашых новых па-будоў. Панчанка.

Адваг-а (гіст. ад-ваг-а).

II. Брама — уваход у двор; крытыя зверху вароты. Брам-а.

БРАМА 'вароты', укр. брама, руск. дыял. брама. За-пазычанне з польск. Ьгата 'тс' (ст.-польск. Ьгапа, Ьгата, Ьгопа, Ьгота)... Бернекер, 74; Брукнер, 38; Фасмер, I, 206; Слаўскі, I, 41; Рыхард, Роіп., 36; Рудніцкі, 192; Кю-иэ, Роіп., 46. Ст.-бел. брама, брана, брона...

БРАМА ж. ворота.

БРАМА, частка арх. збудавання ці самастойная ману-ментальная арка. У Расіі і на Беларусі Б. будаваліся з даўніх часоў, асабліва былі пашыраны ў 17—18 ст. Ста-віліся пры ўездзе ў гарады (Магілёў, Слуцкая брама ў Нясвіжы), каля манастыроў (Гродна, Слонім), каля маг-нацкіх палацаў (Ружаны), уваходзілі ў арх. комплексы манастыроў. Разнастайныя паводле тыпаў, Б. мелі пло-скасную ці аб'ёмную будову, вызначаліся закончанасцю і прыгажосцю форм. Асобныя Б. былі дэкаратыўныя. У. А. Чантурыя. Мінск.

БРАМА, -ы, ж. Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэ-рыторыю завода, двара і інш. Гарадская брама. Завод¬ская брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны да-шчаны плот з высокий, падобнай на арку, брамай і з ма-сіўнай форткай. Хадкевіч.

МАЛАНКА (б л І с к а п і ц л), электрычны разрад па-між воблакамі і зямлёю. Адрозніваюць лінейную, шара-вую і пацеркавую М. Найбольш частая лінейная М. На Беларусі ў кожным месцы ў сярэднім за год бывае 22—36 дзён з навальніцай і М., каля 90 % з іх прыпадае на май — жнівень.

МАЛАНКА, -і, Дм -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Разрад ат-масфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выгля-дзе яркай звілістай лініі. Сціхае дождж. Радзей аблокі... Усе далей маланка, гром... Лойка. 2. Вельмі тэрміновая тэлеграма. Віншаванняў маланкі, Вітанняў лісты Ліста-носцы разнеслі ўсім адрасатам. Панчанка. 3. Невялікая наеденная газета, якая выпускаецца ў асоба тэрміновых выпадках і асвятляс неадкладныя і вельмі важныя, на-дзённыя пытанні. Аб сесіі напаміналі шматтыражка, са-тырычная газета-плакат «Аса», «маланкі», карикатуры. Карпаў. 4. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. Пе¬рад сталом стаяў малады чалавек з папкай на засцежцы «маланка». «Звязда». 5. У знач. прысл. маланкай. Вельмі хутка, імгненна. Нядоўга думаючы, кінуўся Міколка ма¬ланкай да цягніка. Лынькоў.

МАЛАНКА, БЛІСКАВІЦА, ЗАРНІЦА; БЛІСКАУ-КА (абл.).

Пярун ляцеў за перуном, што міг — маланка за мала н к а й. Я- Купала. Дождж пайшоў з громам, з шалёным посвістам ветру і з б л і с к а в і ц а ю. Я. Скры-ган. Над цёмным паркам трапяталі недзе далёкія з а р-н і ц ы. У. Караткевіч. Шпаркі, як бліскаўка. Пры-казка.

 

14. Адкажыце, у якім беларускім слоўніку можна атрымаць найбольш поўныя звесткі па наступных пытаннях.

1.    Якія словы маюць аднолькавае або блізкае значэн¬не са значэннем лексем краіна, кроены, склеп, крэпасць?

2.    Якія лексічныя адпаведнікі ў лацінскай і рускай мовах маюць беларускія назвы бабоўнік, лужайнік, шыльнік?

3.    Якія словы ў гаворках адпавядаюць агульнанарод-ным жывёла, чапяла, сякера?

4.    3 якіх моў паходзяць словы атоса, арэлі, букта, бурак?

5.    Як раней называліся гарады Слаўгарад, Дзяр-жынск, Ельск, Кіраўск?

 

ФРАЗЕАГРАФІЯ

 

1.    Акрэсліце значэнне тэрміна «фразеаграфія». Каго называюць фразеографам? Вызначце марфемную структуру слоў фразеаграфія, фразеограф.

 

2.    Ахарактарызуйце наступныя фразеаграфічныя артыкулы з фразеалагічнага слоўніка для сярэдняй школы Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (Мінск, 1973). Адкажыце, якія спосабы тлумачэння фразеалагізмаў тут выкарыстаны.

Даць пытлю, вешаць галаву, на розных мовах гава-рыць, стаяць у вушах, уздоўж і ўпоперак, з кута ў кут, як ёсць, як гара з плеч звалілася (скацілася, апала), у гадах.

 

3.    Прачытайце наступныя артыкулы з «Беларускай фразеалогіі» Ф. Янкоўскага (Мінск, 1968). Ахарактарызуйце будову фразеалагічных артыкулаў: падача фразеалагізма, яго варыянты, тлумачэнне сэнсу, ілюстрацыйныя прыклады, іх пашпартызацыя, стылістычныя і граматычныя паметы і інш. Запішыце два-тры тытовыя артыкулы ў сшыткі.

Браць на вус, добра калош, наверзці сем карабоў, смаловы дуб, даць рады, падымацца на ногі.

 

4.    Параўнайце, як падаюцца наступныя фразеалагізмы ў «Фразеалагічным слоўніку» Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага {Мінск, 1973) і «Слоўніку народнай фразеалогіі» Е. С. Мяцельскай і Я. М. Камароўскага (Мінск, 1972). Вызначце агульнае і адметнае ў адборы матэрыялу, будове артыкулаў, тлумачэнні значэнняў, падачы ілюстрацыйных прыкладаў і інш.

Ісці на свой хлеб, душа ў душу, век-вяком, даць пуд-ла, Казань казаць, кату па пяту, куды ногі панясуць, лахі пад пахі, лёгкая (добрая) рука, лёгкі на слова (на язык).

 

5.    Раскажыце, як падаюцца фразеалагізмы ў перакладных і тлумачальных слоўніках. У якіх слоўнікавых артыкулах «Беларускарускага слоўніка»  падаюцца наступныя фразеалагізмы.

Свету белага не бачыць, знайсці раду, выйсці сухім з вады, вадзіць за нос, гнуць спіну, глядзець праз пальцы, і нашым і вашым, як ш'ць даць, кату па пяту, за вушамі трашчыць, згарэць ад сораму, як вокам маргнуць, давесці да розуму.

 

6.    У якіх артыкулах «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» падаюцца иаступпыя фразеалагізмы? Пракаменціруйце гэтыя артыкулы.

Вадзіць дзяды, вынесці на сваіх плячах, не выпадае, заступіць дарогу, каменя на камені не пакінуць, добра кажаш, душа не ляжыць.

 

7.    Выпішыце са «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» М. Клышкі сінанімічныя рады, у якіх ёсць наступныя фразеалагізмы. Прадумайце будову, афармленне артыкулаў.

Не за гарамі, не верыць сваім вачам, з'ехаць з глузду, лезці са скуры, раскрыць вочы, навесці парадак, у самы раз, убіцца ў ласку, разводзіць рукамі, вырваць з зубоў, разяўляць рот, рассыпацца макам, як у ваду кануць, як укопаны, трымаць язык за зубамі.

 

8.    Выпішыце са сказаў фразеалагізмы ў пачатковай іх форме. Складзіце слоўнічак фразеалагізмаў, забяспечыўшы артыкулы тлумачэннямі, граматычнымі і стылістычнымі паметамі.

1. Хочаш ты — вучыся ў Мінску, і Масква не за гара-мі (Бр.). 2. Праўду кажучы, гэта і не лес быў, а проста так зваўся па старой памяці (К-с). 3. Супрацоўнік кіў-ком галавы даў знаць, што ён ужо канчае размову (П. К-). 4. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымот-ным выбухам. Гнеды навастрыў вушы, зафыркаў (Як.). 5. I ён на брата сэрца мае, бо Уладзя дзядзьку зневажае (К-с). 6. За такога каня вунь колькі тысяч можна ўзяць, а ты чорту лысаму аддаеш ні за папюх табакі (Саб.). 7. Васілёк учапіўся за спадніцу і заходзіўся ад крыку (М. Л.). 8. Ведалі яны і тое, што Ганну не дай бог увесці ў гнеў: тады яна ў момант страціць роўнасць сваю, забудзецца на ўсё, загарыцца адным (I. М.).

 

9.    Аб'яднайце прыказкі і прымаўкі ў тэматычныя групы.

1. Добры тавар сам сябе хваліць. Сержп., 17. 2. Жу-раўлі ляцяць нізка — зіма ўжо блізка. Янк. М., 56. 3. Дзе маці нарадзіла, там і радзіма. Рап., 13. 4. Каза не хоча на торг ісці, яе сілаю вядуць. Фед., 141. 5. Зіма снеж¬ная— лета дажджлівае. Янк. М., 56. 6. З'ехаў на чужы-ну, як зваліўся ў дамавіну. Сцяшк., 592. 7. Зіма — свя-круха, лета — матачка. М. Грынблат, 1974, Валож, 8.74. 82. 8. Што сяло, то нораў, што край, то абычай. Сержп., 77. 9. Карову прадала і бойку аддала. Янк., Дыял., 111, 160, Глуск. 10. На чужой старане І жук — мяса, І старую бабу маладзіцаю назавеш. Нас, 90. 11. Прыйшоў люты — пытаецца, ці абуты; прыйшоў марац — прымарозіў палец. Бяльк., 255, Мсцісл. 12. Чужына па шэрсці не гладзіць. Янк. М., 10. 13. На чужой старонцы рад сваей варонцы. Янк. М., 10. 14. Як тут не мёд, так там не піва. Фед., 187. 15. Летам нагою, а зімою рукою. Фед., 163. 16. Не хапай-ся з козамі на торг: і коз прадасі і грошы праясі. Ляцкі, 28; Сержп., 140.

 

10.  Выпішыце са слоўніка Г. Малажай «Беларускай перыфраза» (Мінск, 1974) наступныя артыкулы. Прадумайце структуру перыфрастычных артыкулаў.

Гаспадар зямлі, сонечны край чалавечага шчасця, чорныя дугі, шызакрылыя вестуны, вечнай славы помнік, пчаліны гарадок, пушное золата.

11.  3 якіх беларускіх даведнікаў узяты наступныя прыклады? Запішыце асобна прыказкі, фразеалагізмы, крылатыя словы і афарызмы, перыфразы. Растлумачце значэннс фразеалагізмаў і перыфраз.

1. Астраном літаратурнага неба. 2. Старасць не ра-дасць, а маладосць не навек. 3. Трэба з сталі каваць, гар-таваць гібкі верш. 4. Сказаў, як звязаў. 5. На руках на-сіць. 6. Паддавацца на вудачку. 7. Скача, як птушка па галінах. 8. I ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць. 9. Дзе партызаны жывуць, там фашысты мруць. 10. Атаман мужыцкай праўды. 11. Пяты акіян. 12. Шчыт і меч Радзімы. 13. Пан сахі і касы. 14. Прадвес-ніца вясны. 15. Мой родны кут, як ты мне мілы. 16. Самі з вусамі. 17. Скочыў, як у вар. 18. Чырвоны, як рак. 19. Камуністы — тэта слова, як са сталі. 20. Адно бервяно на двары лепей, як дзесяць у лесс. 21. Чухаць патыліцу. 22. Смелы там знойдзс, дзе баязлівы згубіць. 23. Чорнае золата. 24. Курыца не птушка, гультай не чалавек, бал-батун не гаспадар. 25. Мыць языком. 26. Мядзведзь на-ступіў на вуха. 27. Багата, як расы. 28. Сталіца поўначы. 29. Склаў рукі, як святы. 30. Беларускі шоўк. 31. Здары-лася сляпой курыцы зярня знайсці, і то ўсе ведаюць. 32. Страшная навала. 33. Куды не трапяць беларусы! 34. Добрае слаўцо лепш за піўцо. 35. Дзе прайшло мален-ства, там пачынаецца Радзіма. 36. Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб.

 

ФАНЕТЫКА. ФАНАЛОГІЯ

 

       1. Растлумачце значэнне тэрмінаў «фанетыка» і «фаналогія». Якія аспекты гукавой сістэмы мовы вывучаюцца у гэтых раздзелах лінгвістычнай навукі? Калі карыстаюцца тэрмінамі «гук», «фанема»? Вызначце агульнае і адметнае ў гэтых тэрмінах.

 

2. Ахарактарызуйце склад як фанетычную адзінку. Падзяліце наступныя словы на склады.

Напісаць, добры, несці, цяпер, дзядзька, гутарка, глы-бока, зямля, елка, падарунак, чалавек, праўдзіва, сасна, дванаццаты, вясёлыя, яблык, жыццё, грымоты.

 

3.    Што бярэцца пад увагу пры вызначэнні фанетычных слоў? Што абумоўлівае наяўнасць у вуснан мове фанетычных слоў, якія не супадаюць з лексічнымі адзінкамі? Прачытайце тэкст, вызначце ў ім фанетычныя словы.

Гартаючы старонку за старонкай багатай спадчыны вялікага беларускага пісьменніка Якуба Коласа, мы як бы робім падарожжа ў свет ідэй і вобразаў гэтага выдат-нага мастака слова, у жыццё і працу чалавека высокай душы. Мы праходзім за пісьменнікам па ўсіх яго шляхах: ад беднай бацькавай старожкі ў лесе да самых высокіх, чутных усёй планеце трыбун. Колас падымаўся на іх, каб заклікаць да міру на зямлі, сцвярджаць духоўную і ма-тэрыяльную магутнасць свае краіны, дзяржавы рабочых і сялян, радавацца і садзейнічаць руху савецкіх народаў у заўтрашні дзень, несці ідэі партыі камуністаў.

(М. Лужанін)

 

4. Што бярэцца пад увагу пры падзеле вуснай мовы на фразы, моўныя такты? Прачытайце тэкст, падзяліце яго на фразы, моўныя такты, вызначце фанетычныя словы.

Тут, у класе, дзе над партамі раз-пораз старанна схі-ляліся галоўкі дзяўчынак і хлопчыкаў, было і цёпла і ўтульна. Настаўніца, Надзежда Пятроўна,— маладзень-кая, строгая, з русявай касой,— павольна хадзіла між радоў парт, паглядвала ў сшыткі, сачыла за тым, каб пісалі роўна, акуратна.

— Скончылі? — запыталася яна, акінуўшы позіркам дзяцей.— Паўтараю, праверце ўважліва... «Лодка набліжалася да месца, дзе кіпела не затуленае ад ветру мо¬ра...» Праверылі?

Люда правяла вачыма па радку: «не затуленае... не затуленае ад ветру...» Словы гэтыя, тое, для чаго рабілі дыктоўку,— дзеепрыметнік з часціцай «не»,— амаль не затрымалі ўвагі стараннай дзяўчынкі з мяккім, добрым тварам, з белымі істужкамі ў заплеценых цёмна-русых косах. Люда спакойна падняла круты белы лобік, ясны-мі, уважлівымі вачыма стала глядзець на настаўніцу.

(І. Мележ)

 

5.    Акрэсліце патрабаванні да фанетычнай транскрыпцыі. Затранскрыбіруйце тэкст.

Я магу памыляцца шмат у чым,— у жыцці маім было нямала меншых і большых памылак, але я адно ведаю цвёрда: вышэй за ўсё і перш за ўсё — чалавечнасць. Я ве¬ру ў гэта ўсё свае жыццё, і толькі б тэта засталося ў мяне, калі б прыйшло найбольшае і апошняе гора.

(Я. Брыль)

 

6.    Запішыце восем— дзесяць слоў, якія адрозніваюцца толькі галоснай фанемай. Напр ы клад: сам, сум, сом...

 

7.    Запішыце пяць-шэсць слоў, якія адрозніваюцца толькі зычнай фанемай. Напрыклад: гара, кара, пара...

 

8.    Затранскрыбіруйце пары слоў. Назавіце фанемы, якія іх адрозніваюць.

Вугал — вугаль, сваты — святы, віць — выць, над-рэз — наадрэз, шыць — сшыць, падаць — паддаць (на¬верх) , стол — столь, патрымаць — падтрымаць, насен-не — на сене, расаднік — рассаднік.

 

9.    Калі галосныя фанемы знаходзяцца ў моцнай (незалежнай) пазіцыі? Спішыце тэкст, падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя фанемы ў незалежнай пазіцыі.

Усе рэкі Беларусі вельмі прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных па-плавоў... Прыпяць з яе празрыстай вадой, астравамі, пры-токамі і шапкамі буслянак на прырэчных дубах. Дзвіна, сціснутая крутымі берагамі, зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені серабрыстых таполяў.

(У. Караткевіч)

 

10.  Калі галосныя фанемы знаходзяцца ў слабой (залежнай) пазіцыі? Затранскрыбіруйце словы, вызначце галосныя ў слабой (залежнай) пазіцыі.

Дажджы, цагляны, шаснаццаць, вясновы, зайсці, на-віны, заўвага, хадзіць, дарожны, сямігадовы, пройгрыш, падыграць.

 

11.  Калі зычныя фанемы знаходзяцца ў моцнай (незалежнай) пазіцыі і калі — у слабой (залежнай) пазіцыі? Спішыце тэкст. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць зычныя фанемы ў залежнай пазіцыі. Вызначце, як пазіцыя ўплывае на якасць фанемы.

Чырвоныя сцены Брэсцкай крэпасці згрызены, здзяў-баны сталлю і свінцом. У музеі — партрэты бессмярот-нага гарнізона, партыйныя і камсамольскія білеты, залі-тыя крывёю, баявая зброя абаронцаў крэпасці, перад-смяротныя надпісы на камнях і запіскі, пакінутыя ў гільзах патронаў.

Патрыятызм, адвага, нязломная воля, пераадоленая пакута, воінская годнасць, вера ў перамогу — усё гэта так канкрэтна, так ярка, так скандэнсавана ў музеі Брэсцкай крэпасці, што былым франтавікам пад канец агляду ўжо няма чым дыхаць, вайна цяжка навальваец-ца на сэрца, і мімаволі хочацца глынуць вады з Буга. Як тым, першым героям Айчыннай, што знемагалі тут ад ран і смагі.

(П. Панчанка)

 

12.  Фанемы ў моцнай (незалежнай) пазіцыі і фанемы ў слабой (залежнай) пазіцыі ўтвараюць фанемны рад. Вызначце ў парах слоў фанемы ў моцнай пазіцыі і іх варыянты, запішыце фанемны рад.

Казаць — казка |з| — |с|, несці — нясу |э| — (анго¬ры — гара, дубы — дубкі, веліч — вялікі, малады — мо-ладзь, холад — халады, весела — вясёлы, горад — гарад-скі, месца — мясціна, колас — калоссе, снег — снягі, жыць — жыццё, іграць — разыграць, лес — лясны, мала-ціць — малацьба, адвязу — адвезці, збор — збіраць.

 

13.  Затранскрыбіруйце тыя словы тэксту, у якіх гукі [а], [о], [э], [у], [і] абазначаны ётавымі літарамі я, ё, е, ю, і.

Здзейснена тое, што здавалася недасяжным, стала яваю тое, што паўставала толькі перад самай смелай мараю.

Наш адважны абраннік паляцеў на сувязь з жыццём светаў, адкрытых намаганнямі дакладных навук, угаданых вылічэннямі, убачаных праз электронный тэлескопы, каб асвоіць іх, гэтыя невядомыя светы, непасрэдным до-тыкам жывой разумнай істоты.

Выпраўляючы ў далёкую і цяжкую дарогу дарагога нам чалавека, мы ахінулі яго цеплынёй сваіх сэрцаў, далі дапытлівы калектыўны розум, удыхнулі ў душу зарад на-шых ідэй. А гэта і ёсць крылы, якія падымаюць нас над светам!

(М. Лужанін)

 

14.  Спішыце. Падкрэсліце адной рыскай літары, якімі абазначаюцца лабіялізаваныя галосныя.

Музыка зычная ў свеце,— Моўкнуць нягоды напасці... Хочацца думаць, як дзеці, Верыць, як дзеці, у шчасце.

(Я. Купала)

 

15.  Ахарактарызуйце ў словах тэксту галосныя паводле пад'ёму. Вызначце асаблівасці ўтварэння (вымаўлення) гукаў верхняга, сярэдняга, ніжняга пад'ёму.

Падзьмула з поўначы здаровым халадком. Зямля су-шэла, пакрывалася цвёрдаю скарынкаю. А пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі. Снег ішоў усю ноч і ўвесь дзень.

(Я. Колас)

 

16.  Ахарактарызуйце ў словах тэксту галосныя паводле рада. Вызначце асаблівасці ўтварэння (вымаўлення) гукаў пярэдняга, сярэдняга, згдняга рада.

Песня і казка Ходзяць у пары, Сеюць па свеце Дзівы і чары.

(Я. Купала)

      

17. Назавіце галосны, які характарызуецца як: нелабіялізаваны сярэдняга пад'ёму пярэдняга рада; лабіялізаваны сярздняга пад'ёму задняга рада; нелабіялізаваны верхняга пад'ёму сярэдняга рада.

 

18.  Чым адрозпіваецца вымаўлепнс націскных і ненаціскных галосных у беларускай літаратурнай лове? Расглумачце (пакажыцена прыкладах) недысімілятыўны характар акання літаратурнай мовы. Запішыце сказы, урыўкі з расказаў жыхароў вашай мясцовасці і вызначце тып акання, характэрны вашай гаворцы.

 

19.  Што такое чаргаванне галосных гукаў? Чым адрозніваюцца пазіцыйныя чаргаванні ад гістарычных? Выпішыце асобна пары слоў з пазіцыйнымі, з гістарычнымі чаргаваннямі галосных. Растлумачце прычыну змяненняў якасці гука.

Вёска — вясковы, гаворкі — гаворак, рэдкі — радзей-шы, бярэзіна — бяроза, сотня — сто, ісці — зайсці, го-рад — гарадзішча, шэсць — шосты, глотка — глытаць, завесці — завяду, жнівень — жніўня, дровы — дрывотня, дзяжа — дзежка, паселішча — пасёлак, стрэл — стра-ляць, ляснік — леснікі, блеск — блішчэць, сохнуць — су¬ха, іграць — падыграць.

20.  Запішыце па тры пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі [о]: [а]; [э]: [а]; [і]: [й]; [і]: [ы]. Вызначце пазіцыю, якая абумовіла чаргаванне.

 

21.  Запішыце па тры пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі [о]: нуль гука; [э]: [о]; [э]:

 

22.  Раскажыце пра пазіцыйныя змяненні націскных галосных (змяненні, якія залежаць ад суседства з цвёрдымі-мяккімі зычнымі). Параўнайце якасць націскных галосных у наступных словах.

Орша, дождж, вёска, ётавы, сёлета; арка, завадзь, па¬мяць, цяжка, лялька; ланцуг, аул, кузня, людзі, дэбют.

 

23.  Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення зычных. Назавіце зычныя гукі ў наступных словах.

Радзіма, пісаць, школа, брат, аўторак, мужчына, ха-рактарыстыка, смеласць, жартаваць, чарот, вучань.

 

24.  Затранскрыбіруйце тэкст. Назавіце мяккія і цвёрдыя зычныя.

Купала, услед за Багушэвічам, зрабіў самую важную справу; уліў у жылы народнай паэзіі свежую кроў. Сваю.

Мне асабіста давялося бачыдь яго толькі раз, дзіцем, але ўсё жыццё свае бачу я людзей, якія яго блізка ведалі, якіх ён літаральна стварыў сваёй паэзіяй. Сваім асабістым прыкладам ён нібы прыбавіў высакароднасці свай-му часу. Гаворыш з настаўнікам, які яго ведаў, з селяні-нам, якому ён дапамог, і не можаш не думаць, якія гэта чыстыя і высокія людзі.

(У. Караткевіч)

 

25.  Выпішыце словы з цвёрдымі зычнымі, якія не маюць адпаведных мяккіх. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць галосныя гукі пасля зацвярдзелых зычных.

Лістападу радуйся і снежню,

I вятрам асеннім, і снягам.

I малая крыўда здасца смешнай,

I як слаўна жыць — адчуеш сам.

Гэта ўсё не штучная бадзёрасць,

Ісціну адну ты зразумей:

Тое, што здаецца нам будзённым,

Нібы свята, ўспомніцца пазней.

(П. Панчанка)

 

26.  Затранскрыбіруйце тэкст. Назавіце шумныя зычныя ў словах першай фразы.

Маляўнічы і хлебны гарадок, адзін з уладароў якога яшчэ за бітву на Калцы трапіў у летапіс, Нясвіж добра вядомы народам, інтарэсы якіх кроўна скрыжоўваліся тут на працягу стагоддзяў. Многа польскай магнацкай раскошы і беларускага паднявольнага гора бачыла гэтая зямля, многа яна ўвабрала нявіннай крыві!..

(Я. Брыль)

 

27.  Параўнайце сістэму санорных гукаў беларускай і рускай моў. Растлумачце, чаму беларускія зычныя [в], [в'], [ў], []] — санорныя.

 

28.  Вызначце і ахарактарызуйце ў словах кожны санорны гук паводле спосабу ўтварэння, месца ўтварэння, палаталізацыі.

1. Адзін амерыканскі падарожнік, што аб'ехаў палову свету, пісаў на пачатку нашага стагоддзя, што пейзажаў, лепшых за пейзажы беларускія, ён не бачыў ва ўсёй Еўропе (Каратк.). 2. У сонцы млеюць над верасамі дух-мяныя сосны. На пясках адцвітае маленькая грэчка. Ка-лоссе спалавелага, зусім празрыстага жыта вось-вось пачне, здаецца, пішчаць і скварыцца, як гарох на патэль-ні (Б.). 3. Зайшлося сэрца ад нечаканай весткі (Луж.).

 

29. Прачытайце ўрыўкі з паэмы А. Куляшова «Сцяг брыгады». Якія зычныя гукі найчасцей ужываюцца ў тэксце, якую ролю яны тут выконваюць?

Дні міналі, мінулі. Адкукавалі зязюлі. Мы ў смаляныя лодкі сядалі, Нас клікалі далі.

У начныя крычалі мы далі. Лес застаўся глухім, Лес маўчаў. Мы дарэмна гукалі.

 

29(1).       Назавіце глухія і адпаведныя звонкія зычныя. Якія глухія не маюць адпаведных звонкіх? Запішыце сем-восем пар слоў, якія адрозніваюцца глухой (звонкай) фанемай. Напр ы клад: біць — піць, дом — том, жыў — шыў ...

 

30.  Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення выбухных (змычных) зычных. Вызначце ў тэксце выбухныя гукі.

Нёман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэта прыгажосць, адчувалася і пакола-тымі, патрэсканымі нагамі. Маленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў і многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі заш'сваць, хаця б толькі вачыма.

(Я. Брыль)

 

31.  Прачытайце ў кнізе Ф. Янкоўскага «Беларускае літаратурнае вымаўленне» (Мінск, 1976, с. 32—36) пра асаблівасці артыкуляцыі афрыкат. Выпішыце па пяць-шэсць слоў з афрыкатамі [ц], [ц'], [ч], [дз], [дз'], [дж] і па два-тры словы, у якіх літары дз, дж перадаюць два гукі.

 

32.  Выпішыце з тэксту словы з афрыкатамі. Ахарактарызуйце кожную афрыкату.

Знаёміць маленькага і юнага чытача з лепшымі тво-рамі літаратуры для дзяцей, напісанай на мовах народаў свету,— справа вялікая і вельмі сучасная. Прыемна ад-значыць, што ў гэтым сэнсе ў нас, беларусаў, таксама ёсць свае поспехі.

…Успамінагоцца вочы — мноства чыстых дзіцячых ва-чэй, вясёлых і дапытлівых. I мне даволі часта даводзіла-ся стаяць перад імі — у многіх школах, летніх лагерах і Дамах піянераў, у беларускіх гарадах і вёсках, далека ў падарожжах — недзе ў Бірабіджане, у Латгаліі, у Кіеве, Вільнюсе, Магнітагорску... Даводзілася трымаць адказ перад строгімі суддзямі, якіх не падкупіш добранадзейнай сумотай, надзённасцю тэмы, якім трэба шчырасць за шчырасць, якім давай сапраўднае, цікавае, вясёлае, і — як найбольш.         (Я. Брыль)

 

33.  Спішыце. Падкрэсліце адной рыскай літары, якімі абазначаюцца губна-губныя зычныя, дзвюма рыскамі — губна-зубныя зычныя. Ахарактарызуйце зычныя выдзеленых слоў паводле ўдзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння і месца ўтварэння.

Мой дружа сучаснік! Над табою ярка свеціць сонца, над табою зіхаціць сваёй чысцінёю мірнае блакітнае не¬ба. Гэта — шчасце! У тым небе пралятаюць цудоўныя ка-раблі — срабрыстыя лайнеры. А яшчэ вышэй над імі, за межамі бачнасці, робяць чарговыя віткі вакол планеты касмічныя караблі... Там частачка і тваёй працы, і тваіх бацькоў і дзядоў, і тых, хто аддаў сваё жыццё за тое, каб чыстым было неба над нашымі галовамі, каб ліло яно сонечныя прамяні і празрысты блакіт на мой і твой род-ны горад, каб вечна жыло хараство зямное і хараство творчай неўміручай энергіі чалавека цудоўнай нашай эпохі і яшчэ больш цудоўнай і шчаслівай будучыні...

(А. Звонак)

 

34.  Вызначце ў словах тэксту пярэднеязычныя, сярэднеязычныя, заднеязычныя гукі. Знайдзіце шыпячыя і свісцячыя гукі. Якую ролю выконваюць яны ў кантэксце?

Возера! Возера! Иду к табе смутны Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай,— Жоўтае лісце шасціць пад нагамі, Шчокі калючка сасновая шчыпле.

(Я. Купала)

Я заўсёды баюся напышлівых выцвілых слоў, Што звіняць, як жабрацкая медзь у асенняй журбе.

(А. Вялюгін)

 

35. Вызначце словы, у якіх ёсць наступныя гукі.

1. Зычны — шумны, звонкі, пярэднеязычны, змычны, цвёрды;

галосны — лабіялізаваны, сярэдняга пад'ёму, зад-няга рада;

зычны — санорны, губна-губны, змычна-праходны, цвёрды.

2.      Зычны — шумны,   глухі,   заднеязычны,   змычны,

цвёрды;

зычны — санорны, пярэднеязычны, змычна-праход¬ны, цвёрды;

галосны — нелабіялізаваны, ніжняга пад'ёму, ся¬рэдняга рада;

зычны — шумны, глухі, пярэднеязычны, шчылінны, цвёрды.

3.      Зычны — шумны, глухі, пярэднеязычны, афрыката,

мяккі;

галосны — нелабіялізаваны, верхняга пад'ёму, пя-рэдняга рада;

зычны — шумны, глухі, заднеязычны, шчылінны, цвёрды;

галосны — нелабіялізаваны, сярэдняга пад'ёму, пя-рэдняга рада.

4.      Зычны — шумны, звонкі,   губна-губны,   змычны,

мяккі;

галосны — нелабіялізаваны, сярэдняга пад'ёму, пя-рэдняга рада;

зычны — санорны, пярэднеязычны, дрыжачы, за-цвярдзелы;

галосны — нелабіялізаваны, ніжняга пад'ёму, ся¬рэдняга рада;

зычны — шумны, глухі, заднеязычны, шчылінны, цвёрды.

 

37. Выпішыце з тэксту словы з падоўжанымі і надвоенымі зыч¬ным!. Растлумачце, у выніку якіх з'яў (фанетычных, марфалагічных) узнікла падаўжэнне і падваенне. Параўнайце вымаўленне падоўжанага і падвоенага н у словах пытанне, каменне і ранняя, асенняя.

Дзве радасці падарыла мне жыццё, два дні, азора-ныя веліччу Кабзара.

Майскае ранне на Дняпры, каля падножжа гары Чар-нечай. Зялёны, амаль не да самага неба стромы абрыў, з густой, аціхлай, шчодра акропленай расою лістотай. I высока, высока — першы ў промнях усходу — Тарас.

Летні вечар у Канадзе, на беразе вялізнага, як мора, возера Антарыо. Дамок-музей Шаўчэнкі. Дняпроўскія вербы... Так, яны там выраслі з галінак, прывезеных з Дняпра. Адтуль жа і помнік Кабзару. Знаёмае, простае аблічча геніяльнага паэта, мысліцеля і палымянага рэ-валюцыянера, што вырас з прыгоннага хлопчыка, як гэ-тыя вербы — з маленькіх галінак, што перайшлі бязмеж-ны акіян...

У тую раннюю ўкраінскую раніцу, калі мы, тры бела-рускія пісьменйікі, паднімаліся па бясконцых драўля-ных прыступках на Чарнечую, навокал стаяла зялёная, росная, першабытная цішыня, а ў душы маёй ціха, да слёз сурова І пяшчотна не сціхаў напеў...

(Я. Брыль)

 

38.Выпішыце з тэксту словы з пазіцыйнымі змяненнямі зыч¬ных гукаў. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы, у якіх гэты гук быў бы ў незалежнай пазіцыі.

Бабка Параска цяжка ўздыхнула і выйшла з пакоіка. Не сядзелася ў ім і Лабановічу. Перад тым, як пакінуць сваё трэцяе і апошняе настаўніцкае месца, яму захаце-лася яшчэ раз абысці ўсе тыя дарогі і сцежкі, дзе не раз вандраваў ён у вольныя хвіліны. Такія вандроўкі шмат прыносілі яму радасці і задавалення, і многія мясцінкі ў ваколіцах Верханя сталіся блізкімі і дарагімі. Не раз паўставалі і не раз паўстануць яны ў вачах Лабановіча, вабячы да сябе, як самыя прыязныя сябры. Дык як жа не развітацца з імі?

(Я. Колас)

 

39. Выпішыце з тэксту словы з гістарычнымі змяненнямі зыч¬ных. Падбярыце аднакаранёвыя словы, якія б ілюстравалі старажытнае памякчэнне заднеязычных або змяненне спалучэнняў зычных з []].

Лабановіч любіць сваю новую школу. Адразу нейк да душы прыйшлася, бо нават і знадворны выгляд яе такі, як быццам бы яна ўсміхаецца табе прыветнаю ўсмешкаю. I ганачак такі прытульны, просты, без усякіх лішніх выдумак. Ну, вось так часамі і горне пасядзець, паслухаць штодзённае водгулле наўкольнага жыцця, яго адвечную песню, дзе галасы людскога шуму будзяць, жывяць і поўняць прасторы зямлі і нейкім дзівосным водгаласам закідаюцца ў тваю душу. Асабліва гучна зві-ніць гэтая песня надвячоркам або раніцаю, калі паветра такое пяшчотна-чуллівае, што кожны гук плыве-разы-ходзіцца па яго струнах у працяглых музычных тонах.

(Я. Колас)

 

40. Ахарактарызуйце асіміляцыю зычных у наступных словах.

Подпіс, смеласць, мядзведзь, адчыніць, магчымасць, малацьба, прывезці, гарадскі, пазней, на прызбе, свед-ка, барацьба, бясшумны, экзамен, Мацвей, падцягнуць, прыезджы.

 

41. Запішыце па два прыклады на чаргаванні глухі: звонкі; цвёрды:\мяккі; звонкі: глухі; зычны: нуль гука: свісцячы : шыпячы.

 

42.  Вызначце, які фанетычны працэс абумовіў наяўнасць наступных амафонаў.

Адвезці — адвесці, грыб — грып, нажка — ношка, род — рот, казка — каска, серб — серп, расчапіць — рас-шчапіць, лёд — лёт.

 

43.  Раскажыце пра дзеканне і цеканне ў беларускай мове. Параўнайце, як вымаўляюцца ў беларускай і рускай мовах наступныя словы.

Дзіця — дитя, ціха — тихо, мядзведзь — медведь, цяп-лець — теплеть, дзверы — двери, цвёрды — твёрдый, па¬мяць — память.

 

44.  Знайдзіце ў тэксце і выпішыце асобна словы, у якіх адбылося змяненне [в] на [у], [л] на [у], [у] на [у]. Растлумачце, у якіх выпадках у сучаснай мове чаргуюцца [в] ; [у], [л]: [у], [у]: [у].

1. Адзін схіл гары быў пакрыты жоўтым глыбокім пяском, сям-там пракідаліся чэзлыя кусцікі ядлоўцу, купінкі чабору і астраўкі белага баравога моху (К-с). 2. Хто з аматараў кнігі не перажываў хвалюючых хвілін, калі ў руках новая кніга, якая яшчэ пахне фарбаю, якая абяцае раскрыць нешта цікавае, узбагаціць і ўзрушыць цябе? (Панч.). 3. Размову вялі галоўным чынам падлоў-чы з настаўнікам, а ўсе іншыя слухалі і толькі зрэдку ўстаўлялі свае словы (К-с). 4. Уяўленне настойліва малюе, падсоўвае, мяняе краявіды — ва ўсёй шматколернай красе (Б.).

 

45. Запішыце па тры-чатыры словы з прыстаўнымі [в], [г], [о], [і]. Вызначце ўмовы ўзнікнення (развіцця) кожнага прыстаўнога гука.

 

46.  Затранскрыбіруйце тэкст. Ахарактарызуйце гукі ў выдзеленых словах.

I. Родная прырода жыве ў кожнай кнізе Петруся Броўкі, амаль у кожным яго вершы. Смалістыя наддзвін-скія лясы і сама Заходняя Дзвіна, Браслаўскія і Лепель¬скія азёры, чырвоныя рабіны, белыя рамонкі, Бярэзін-скі запаведнік, зубры і буслы, зялёныя дубы, ніцыя вербы — усё гэта паэт любіць глыбока, з маленства. ён разумее мову дрэў і траў, яму хораша і асеннім лістапа-дам, і ранняй вясной. У яго прырода заўсёды жывая, трапяткая, адухоўленая. Грозная ў часы нягод і наваль-ніц і ласкавая ў мірныя дні, з пошумам збажымы, з гу-лам векавых бароў.

Прырода памагае паэту выявіць самыя інтымныя па-чуцці, як у вершы «Александрына» — такім чыстым і свежым. Недарма гэты верш стаў адной з лепшых пе-сснь, якую так хораша спяваюць «Песняры» і якую па-любіў народ.

(П. Панчанка)

II. Раскошны, жыццярадасны свет казачных герояў — ад вавёрачкі і зайца да мядзведзя і зубра — свет, вядо-мы нам даўно, пазнаны як быццам поўнасцю і да най-меншай драбніцы, зноў, па праву таленту і любові, паў-наўладна мабілізаваны яшчэ адным чараўніком, Васілём Віткам, на вялікую службу дзецям, іх чыстай радасці, нястомнай і абаяльнай дапытлівасці, іхняй празе пазнан-ня дабра і зла. Увесь гэты свет зноў прыведзены ў ра¬зумны рух творчай фантазіяй яшчэ аднаго майстра высокага класа, надзейна ўзброены яркім і скупым, вясё-лым і мудрым словам, увесь гэты шматфарбны і шмат-галосы свет жыве сваім арыгінальным беларускім жыц-цём. Як і ўсякая сапраўдная паэзія, захоўваючы свае нацыянальныя асаблівасці, паэзія гэтая, як свая, пры-маецца чытачом не толькі беларускім і не толькі дзі-цячым.

(Я. Брыль)

 

47.  Падзяліце наступныя словы на склады. Ахарактарызуйце кожны склад: адкрыты ці закрыты; прыкрыты ці непрыкрыты; націскны ці ненаціскны.

Кабінет, гасцінсц, белавежскі, заваяваны, матчына, апісваць, камандаваць, бесперастанку, наўмысна, пяс-няр, востраў, раённы, падкрэсліваць, карабель, падлессе, анатацыя, спадчына, упоцемку, празрысты, старадаўні.

 

48.  Пакажыце на прыкладах складападзел у інтэрвакальным становішчы пры збегу шумных, шумнага з санорным, санорнага з шумным, санорных (у тым ліку асобна [}], [ў]).

 

49.  Спішыце тэкст. Абазначце націскі, падкрэсліце фанетычныя словы. Назавіце ў тэксце праклітыкі і энклітыкі (словы, якія не маюць самастойнага націску).

Тое, што роля літаратуры ў жыцці грамадства велі-зарная,— гэта аксіёма, і даводзіць тут, шчыра кажучы, няма чаго. Куды важней падумаць сёння над тым, ад ча-го залежыць гэтае месца літаратуры і што трэба было б зрабіць, каб яно не звужалася, каб роля літаратуры, наадварот, узрастала. Пра гэта неабходна думаць таму, што эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з усімі яе вы-нікамі ў сферах сацыяльнай і псіхалагічнай — як бы ні суцяшалі нас аптымісты — усё-такі больш і больш адбі-рае ў чытачоў час ды і жаданне чытаць, падсоўваючы ўзамен кнігі іншыя, куды больш спакуслівыя і куды менш працаёмкія спосабы задавальнення духоўна-ма-стацкіх патрэб.

(Н. Гілевіч)

 

50.  Спішыце наступныя словы і абазначце націскны галосны.

Праверце па слоўніку, ці правільна вымаўляеце гэтыя словы.

Абагульненне, аб'інелы, агрэст, адзінаццаты, аднаса-стаўны, акунь, алібі, алфавіт, беларусы, выпадак, газі-раваны, даследаванне, дыспансер, маленькі, маляр, ме-танімія, мысленне, каменны, увасабленне, фарміраваць, ясакар.

 

51.  Абазначце галоўны (знак гравіса —') і пабочны (знак акута — ') націскі ў наступных словах.

Агіткалектыў, дзеепрыметнік, агульнаадукацыйны, добрасумленна, дзеепрыслоўе, белагаловы, высокааду-каваны, мовазнаўства, ваеннаабавязаны, рознаскланяль-ны, усходнеславянскі, новабудоўля, высокаразвіты.

 

52.  Зрабіце фанетычны аналіз слоў тэксту. Прыкладны парадак аналізу: 1) затранскрыбіраваць слова; 2) падзяліць яго на склады, вызначыць націскны склад, ахарактарызаваць кожны склад; 3) назваць галосныя гукі, ахарактарызаваць кожны гук паводле ўдзелу губ, рада, пад'ёму; 4) назваць зычныя гукі, ахарактарызаваць кожны гук з улікам цвёрдасці-мяккасці, удзелу голасу і шуму, спосабу ўтварэння, месца ўтварэння; 5) вызначыць, у моцнай (незалежнай) ці слабой (залежнай) пазіцыі знаходзіцца гук; 6) вызначыць І вытлумачыць пазіцыйныя змяненні галосных.

Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад, да Прыпяці, а за ім хутка сплылі хмары. Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела ягжае жнівеньскае сонца. I неба, і сонца, пераліваючыся вясёл-кавымі колерамі, адбіваліся ў незлічоных буйных кроп-лях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю. (І. Мележ)

 

ГРАФІКА I АРФАГРАФІЯ

 

1.    Выпішыце спачатку словы, у якіх колькасць гукаў і літар супадае, затым — словы, у якіх літар больш, чым гукаў, нарэшце — словы, у якіх гукаў больш, чым літар.

Радзіма, край, свет, шчасце, сузор'е, пісьмо, яблык, яскрава, ясакар, аб'яднаць, рэспубліка, Айчына, Бела¬русь, піянер, тэатр, поезд, пояс, аб'ява, мільён, мільярд, станцыя, памяць, верасень, лекцыя, аўдыторыя, літаратура, апавяданне, паэма, трыялет, канцылярыя, авіяцыя, раён, біялогія, акардэон, фразеалогія, ураджай, агонь, дзень, зелень, насенне, задание, калоссе, крылле, сям'я, вераб'і, здароўе, верш, паэзія, хваляванне.

 

2.    Назавіце асаблівасці беларускага алфавіту ў параўнанні з рускім. Запішыце наступныя словы ў алфавітным парадку. Знайдзіце і растлумачце выпадкі, калі аднолькавыя літары абазначагоць розныя гукі і розныя літары абазначаюць аднолькавыя гукі.

Экзамен, семестр, спецыяльнасць, асістэнт, неабсяж-ны, экскурсія, малаціць, малацьба, прасіць, просьба, ду¬бок, дубкі, перапісаць, перапісчык, шчасце, матчына, шчырасць, бярозка, абмеркаваць, бярозавы, расказаць, казка, абсаджаны, геаграфія, дацэнт, цэнтральны, дзеці, гекзаметр, адпрацаваць, адведаць, даход, імгненна, по-граб, ледаход, дождж, дажджынкі, кладка, кладу, баб-ка, восень, лесавоз, вясёлы, жыццё, заказ, ясень, ячмень, яблыня, узор, юстыцыя, ювелірны.

 

3.    Што вывучае раздзел «Графіка»? Чаму сучаснае беларускае пісьмо называецца літарна-гукавым? У чым сутнасць гукавога і складовага прынцыпаў беларускай графікі? Спішыце тэкст, растлумачце напісанні, заснаваныя на гукавым і складовым прынцыпах.

Рака шырокая, пакуль што чыстая, трыснёг, лаза і асака абноўлена зялёныя, сонца зноў, як штогоду, грэс па-летняму, і ліпа ў самай квецені, гудзе ад цямна да цямна. Сяджу пад ёю ў халадку, а гуд пчаліны люба пяе ад высокай травы, да якое звісае духмянае голле, і ў са-мае неба, ажио тая ліпа варушыцца ўся. Пчол, пава-жаючы працу, баяцца не трэба. Можна зблізку паназі-раць, як яны робяць свае. Бясконцае, нястомнае і вельмі важнае.

Ліпа тут, над ракой, на ўзлессі, не адна. За палянай, дзе пачынаецца белая грэчка, стаяць яшчэ чатыры такія красуні, таксама ў шчодрай духмянасці і неабсяжным гудзе.

На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху аб-махваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Далей за ракою— луп, за імі каласіста-спелыя прасторы палёў, якія цяпер, амаль апоўдні, у парнай смузе. У друп'м баку, за леснічоўкай, зялёнае мора хвойных і лісцяных вяршыняў — пушча.

(Я. Брыль)

 

4. Прачытайце тэкст. Выпішьше спачатку словы, у якіх літары е, ё, і, ю, я абазначаюць два гукі, пасля — словы, у якіх гэтыя літары абазначаюць галосныя э, о, і, у, а і мяккасць папярэдняга зычнага. Як яшчэ абазначаецца мяккасць зычных на пісьме? Знайдзіце ў тэксце і выпішыце словы з асіміляцыйнай мяккасцю зычных, якая на пісьме не абазначаецца.

У полымі апошняй вайны мы, беларусы, страцілі кожнага чацвёртага жыхара нашай рэспублікі. На ба-рацьбу з фашызмам наш народ, параўнальна невялікі, паслаў амаль паўмільёна партызанаў. Як салдаты мае землякі змагаліся на ўсіх франтах Вялікай Айчыннай вайны — на сушы, на моры, у паветры.

Мы добра ведаем, што такое вайна, што такое фашызм, што такое мір, аплочаны крывёю і певычэрпнымі пакутамі дарослых, старых і дзяцей...

Таму зусім натуральна, што тэма вайны і міру, тэма барацьбы за чалавека і чалавечнасць была і будзе ў нас актуальней. Гзтай тэме прысвечаны многія творы нашых празаікаў, паэтаў, драматургаў.

Эпапея «Векапомныя дні», аўтар якое ў дні вайны — падпалкоўнік Міхась Лынькоў, ветэран трох войнаў. Адна з найлепшых нашых паэм, «Сцяг брыгады», піса-лася ваенным карэспандэнтам Аркадзем Куляшовым у франтавой зямлянцы. Салдацкія дні і ночы, крывавыя будні і святы вельмі дарагіх псрамог — адтуль ідзс па-чатак цудоўнай ваеннай лірыкі Максіма Танка, Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Аляксея Пысіна. Адтуль, з франтавых лартызанскіх дарог, завіталі да нашага чы-тача апавяданні, аповесці і раманы Івана Мележа, Іва-на Шамякіна, Міколы Лупсякова, Аляксея  Карпюка...

(Я. Брыль)

 

5.    Прачытайце тэкст. Зрабіце пісьмова графічны аналіз выдзеленых слоў у наступным парадку: 1) колькасць гукаў і літар у слове; 2) літары і абазначаньія імі гукі; 3) прынцып абазначэння гукаў у слове.

Была пара зіхатлівых сонечных дзён, высокага неба і да слёз іскрыстага снегу ў палях. У такія дні здавалася цёмна ў хаце, калі ўвойдзеш з двара, і хацелася зноў выйсці пад гэтае шчодрае сонца, пяшчотнае неба, якое трывожыць душу кволым прадчуваннем вясны, што так няскора і далека, бо толькі пачатак лютага, бо яшчэ будзе бясконца гусці густы, ліхі вецер, будзе нізкае ка-ламутнае неба і мяцеліцы ў полі.

Але пакуль што было светла, добра і шчасліва — гэ-так, як бывае рэдка, бо колькі б ні прайшло часу, рап-там сярод неспакою ўспомніцца гэты момант, і ты здзівішся — ці і праўда было такое свята? I нібы прысядзеш у цёмнай хаце ля адчыненых дзверцаў печкі, ад полымя ў якой хістаюцца на падлозе і сценах чырвоныя водсветы, і не ўтрымаешся, каб не працягнуць насустрач цяплу рукі. Пашанцавала і мне на некалькі дзён такога свята чысціні і паўнаты душы.

(А. Жук)

 

6.    Акрэсліце значэнне тэрміна «арфаграфія». Што вывучае арфаграфія? На якіх прынцыпах заснаваны сучасны беларускі правапіс, у чым іх сутнасць? Прачытайце ўрывак з апавядання Я. Коласа «У старых дубах» 1914 і 1973 гадоў выдання. Выкажыце сваё меркаванне адносна абазначэння мяккасці зычных у двух выданнях. Назавіце, якія напісанні ў выданні 1914 года адрозніваюцца ад сучасных.

 

Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразі Нёмна. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людзкая, толькі доўгіе часы пала-жылі на іх свой сьлед — печаць глыбокай старасьці. I многа ўсякіх зьмен часаў бачылі гэтые нямые сьведкі прошласьці!

Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Такіх дубоў цяпер рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапіла рука людская, толькі доўгія часы палажылі свой след — пячаць глыбокай старасці. I многа ўсякіх змен часу бачылі гэтыя нямыя сведкі прошласці! Жыццё многіх

Жыцьцё многіх людзкіх пакаленьнёў прайшло перад імі і праходзіць, бы тые хвалі Нёмна, што пакручастым зьмеем абвівае тут іх сялібу, іх высокі, роўны груд, а яны ўсё стаяць, спакойные, важ-ные, і жывуць сваім асобным жыцьцём. Прахо-дзяць дні, ідуць сваёю чэрадою зімы і леты з іх халадамі і сьпякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а яны спакойны, як чэлавек, каторы ўсё пераведаў на сьвеці, усё перажыў...

людскіх пакаленняў прайшло перад імі і праходзіць, бы тыя хвалі Немана, што пакручастым змеем абвівае тут іх сялібу, высокі, роўны груд, а яны ўсё стаяць, спакойныя, важныя, і жывуць сваім асобным жыццём. Праходзяць дні, ідуць сваёю чарадою зімы і ле¬ты з іх халадамі і спякотамі, з іх бурамі і навальніцамі, а яны спакойныя, як чалавек, які ўсё пераведаў на свеце, усё перажыў...

 

7. Спішыце тэкст, падкрэсліце напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе, адной рыскай, а на марфалагічным — дзвюма.

 

Студзень — з казкамі снежных аблокаў. Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Непаўторных вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам, 3 пшаніцаю — жнівень,

 

Спелы яблычны верасень, Светлы кастрычнік У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад...

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю —

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

(П. Панчанка)

8.    Выпішыце спачатку словы, у якіх напісанне выдзеленых літар заснавана на фанетычным прынцыпе арфаграфіі, затым — словы, у якіх напісанне заснавана на марфалагічным прынцыпе, і, нарэшце,— словы з дыферэнцыраванымі напісаннямі.

Песня, святло, касьба, малацьба, матчына, казка, расказачь, адбіць, падысці, зайграць, узысці, ззянне, перавозчык, садзіць, чэрвень, Чэрвень, кастрычнік, Каетрычнік, бусел, Бусел Алена, савецкі, гарадскі, грамадскі, выдавецтва, сяўба, вясёлка, мноства, дакладчык, Радзіма, Бацькаўшчына.

 

9.    Зрабіце графіка-арфаграфічны разбор слоў. Прыкладны парадак разбору. 1) вызначыць, колькі гукаў і літар у слове; 2) наваць літары і абазначаныя імі гукі; 3) вызначыць гукавы і складовы прынцыпы абазначэння гукаў у слове; 4) вызначыць арфаграмы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах; 5) назваць правілы напісання арфаграм.

Касмічны, асветлены, каляндар, вяселле, крылле, ге-ніяльны, сацыялізм, ідэалогія, методыка, шчаслівы, шчыльны, носьбіт, барацьбіт, мастацтва, ткацтва, дзядзь-ка, возера, падсыхаць, зайсці, узысці, засеяны, заводскі, вучышся, рыжскі, зеляніна, рэкордны, разносчык, дэ-манстрацыя, дэкрэт.

 

10.  Спішыце тэкст, раскрыйце дужкі, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце, паводле якога прынцыпу беларускага правапісу (фанетычнага ці марфалагічнага) пішацца кожная ўстаўленая арфаграма.

I. Міхась Ціханавіч Лынькоў вызначаўся заўсёдным а...чуван...ем не толькі сваёй а...казнасці і абавя...ку перад грама...ствам, але і выключнай душэўнай увагай да кожнага чалавека.

Той, хто ведаў дысцыпліну яго паводзін, строгасць абыходжан...я з самім сабою, (не) мог (не) даражыць знаёмствам і сяброўствам з ім. Многія пам...таюць, з якой руплівасцю і густам выбіраў ён знакі сваёй увагі. Яшчэ задоўга да свята або асабіста важнай падзеі ў жыцці таварыша ён набываў самы прыгожы канверт, рэ...кую марку, самую лепшую паперу. Хто (не) помніць яго імклівага, (не) звычайнай прыгажосці почырку, (не) забыўных, вясёлых, дасціпных і задушэўных прывітан-...яў, напісаных яго рукой! Ужо самім святам было атрымаць яго піс.мо, пачуць яго голас.

(В. Вітка)

II.    I сапраўды, у кожнага з нас ёсць свой Лермантаў. У кожнага з нас жыве (не) паўторнае пачуц...ё, нават (па) дзіцячы падсвядома р...ўнівае: а я люблю яго больш за ўсіх!..

Каму (не, ні) памагаў (не, ні) сумаваць у бара...ьбе яго (не) параўнаны «Ветразь»! У горкія хвіліны каму (не, ні) рабілася ля...чэй, як толькі дакране...ся душою да болю ягонага — да песні пра зоркі над ціхай з...млёй, над крам...ністым шляхам!.. Каму з нас, літаратараў, (не, ні) даводзілася ў пачатку дарогі да сцішнаты ...часліва прав...раць самога сябе на суровых радках: «Не верь, не верь себе, мечтатель молодой...»! Чыё сэрца, няхай сабе і стомл...нае ад бара...ьбы і працы, (не, ні) здрыганецца ад радаснага а...чува...ня абавя...ку пры гуках в...чавога голасу яго «Паэта»!..

Я маю ...часце быць маленькім, сціплым сведкам ...чырай любові да в...лікага сына Раей, той любові, якую жывіць да яго і да яе мой (не) зменны ў пачу...цях б...ла-рускі народ.

(Я. Брыль)

III.   Ціха ўсюды. Вецер (не, ні) скалыхне (не, ні) аднаго лісціка, (не, ні) адной травінкі. Ласкавае неба пазірае на з...млю; нідзе (ні) хмурынкі. Ясна і хораша, усё роўна як в...рнулася лета, падарыла людзям вос..нь яшчэ некалькі ясных, светлых і цёплых дзён.

(Я. Колас)

 

 

практика задание

Похожие публикации


План СНДЛ 2018-2019

22-09-2018 Публикации
План работы СНДЛ "Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні" на 2018-2019 н. г.
СНИЛ
подробнее

УМК по "Культуре белорусской речи"

24-09-2018 Публикации
Программа и методические рекомендации по дисциплине "Культура белорусской речи" для студентов 3 курса филологического факультета
сессия УМК
подробнее