Кантрольны тэст
Правільнасць маўлення і моўныя нормы
1. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.
□ 1) краплісты;
□ 2) узбярэжжа;
□ 3) абсяг;
□ 4) схіліць;
□ 5) лістапад.
2. Адзначце словы, пры вымаўленні якіх адбываецца прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх.
□ 1) світанак;
□ 2) хрэсьбіны;
□ 3) мацнейшы;
□ 4) пясняр;
□ 5) анекдот.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка:
□ 1) алмазная росссып;
□ 2) прыгожая таполя;
□ 3) майская квецень;
□ 4) мяккая ворыва;
□ 5) жвавая кенгуру.
4. Адзначце словазлучэнні, у назоўнікі маюць канчатак -ы (-і):
□ 1) жыць на Случчын…;
□ 2) клапаціцца аб Сярге…;
□ 3) рыбачыць на Свіцз…;
□ 4) пабываць у Віцебск…;
□ 5) плысці па Свіслач…
5. Адзначце прыметнікі, формы ступеней параўнання якіх утвораны правільна:
□ 1) танчэйшы;
□ 2) найлепшы;
□ 3) больш маладзейшы;
□ 4) самы найлягчэшы;
□ 5) менш гарысты.
6. Адзначце назоўнікі, ад якіх утвараюцца прыналежныя прыметнікі пры дапамозе суфікса -ін- (-ын-):
□ 1) гаспадар;
□ 2) бабуля;
□ 3) сусед;
□ 4) русалка;
□ 5) Павел.
7. Адзначце словазлучэнні з правільнай формай займенніка:
□ 1) здзіўляюся цябе;
□ 2) думаў пра цябе;
□ 3) нашкодзіш сам сабе;
□ 4) зарубі сябе на носе;
□ 5) самыя цёплыя ўспаміны.
8. Адзначце лічэбнікі, у якіх прапушчана літара ц :
□ 1) адзінац…аць;
□ 2) шасц…ю;
□ 3) дваццац…ю;
□ 4) дзевяц…і;
□ 5) пяц…юстамі.
9. Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнікі ўжыты і запісаны правільна :
□ 1) шэсцьдзесятыя гады;
□ 2) сямюдзесяццю працэнтамі;
□ 3) сем восьмых частак;
□ 4) сустрэць дзвюх студэнтак;
□ 5) чатырмя кнігамі.
10. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку маюць канчатак -ым:
□ 1) вязаць;
□ 2) лячыць;
□ 3) паказаць;
□ 4) бегчы;
□ 5) адслужыць.
11. Адзначце словазлучэнні з правільна ўтворанымі і запісанымі дзеепрыметнікамі:
□ 1) пераацэненныя каштоўнасці;
□ 2) абклееныя сцены;
□ 3) хвалюючыяся вучні;
□ 4) прыпухлая шчака;
□ 5) ашукаты чалавек.
12. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:
□ 1) Атрымаўшы кветкі, радасць ахапіла выпускніц.
□ 2) Пагаварыўшы з вучнямі, настаўнік узяў журнал.
□ 3) Выходзячы з кабінета, у вочы кінулася аб’ява.
□ 4) Маўчалі клёны, трымаючы на сабе пажаўцелае лісце.
□ 5) Развітаўшыся каля парку, іх сцежкі ніколі не сыходзіліся.
13. Адзначце правільнае ўжыванне складаных форм ступеняў параўнання прыслоўяў:
□ 1) больш выразней;
□ 2) найбольш дакладна;
□ 3) найменш адчувальней;
□ 4) сама прыгажэй;
□ 5) менш вынікова.
14. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:
□ 1) думаць пра будучыню;
□ 2) цешыцца з дзіцяці;
□ 3) жартаваць над сяброўкай;
□ 4) плакала праз цябе;
□ 5) падобны на брата.
15. Адзначце сказы з памылкай у каардынацыі дзейніка і выказніка.
□ 1) Частка зуброў жыве ў Белавежскай пушчы на волі.
□ 2) Тры браты на адным кані па белым полі едзе.
□ 3) Доктар Шапавалава паехала да хворага.
□ 4) Нехта з прамоўцаў высока ўзняў над галавой руку.
□ 5) Нямала гасцей прыязджалі здалёк у гэты край.

RSS





















