ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ
па “Культуры маўлення” (3 курс, стацыянар, філфак)
-
Прадмет і задачы курса, яго месца сярод іншых дысцыплін. Асноўныя тэрміны і паняцці курса: мова, маўленне, культура маўлення, моўныя нормы, тыпы моўных нормаў, камунікатыўныя якасці маўлення, правільнасць, дакладнасць і інш.).
-
“Народная лінгвістыка” пра культуру слова, ролю мовы ў жыцці грамадства.
-
З гісторыі развіцця і станаўлення культуры маўлення, красамоўства.
-
Вуснае публічнае маўленне, яго спецыфіка. Падрыхтоўка да публічнага маўлення.
-
Камунікатыўныя якасці маўлення.
-
Правільнасць маўлення. Літаратурныя нормы. Тыпы моўных нормаў. Нарматыўнасць і варыянтнасць.
-
Правільнасць маўлення і лексічныя, фразеалагічныя нормы.
-
Правільнасць маўлення і арфаэпічныя нормы. Прычыны парушэння арфаэпічных нормаў.
-
Правільнасць маўлення і акцэнталагічныя нормы. Акцэнталагічныя памылкі. Акцэнтныя варыянты.
-
Правільнасць маўлення і арфаграфічныя нормы. Змены ў правілах беларускай арфаграфіі.
-
Правільнасць маўлення і словаўтваральныя нормы (дзеяслоўны суфікс –ірава-,
-ырава-, прыстаўкі су-, са-, утварэнне прыналежных прыметнікаў у беларускай мове).
-
Правільнасць маўлення і марфалагічныя нормы. Марфалагічныя нормы ў сістэме назоўніка:
-
катэгорыі роду і ліку ў беларускай і рускай мовах,
-
вызначэнне роду нескланяльных іншамоўных назоўнікаў,
-
вызначэнне роду ўласных нязменных назваў,
-
вызначэнне роду нязменных складанаскарочаных назоўнікаў,
-
ужыванне формы адзіночнага і множнага ліку і і формы зборнага назоўніка,
-
склонавыя канчаткі назоўнікаў 1 і 2 скл. у Д. і М. склонах,
-
склонавыя канчаткі назоўнікаў 2 скл. м. р. у Р. склоне, варыянтныя канчаткі,
-
склонавыя канчаткі назоўнікаў 1 скл і 3 скл.. у множным ліку Р. склону.
-
-
Марфалагічныя нормы ў сістэме прыметніка:
-
асаблівасці ўтварэння ступеняў параўнання прыметнікаў, парушэнне нормы (элятыўныя формы),
-
асаблівасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў.
-
-
Марфалагічныя нормы ў сістэме дзеяслоўных формаў (дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя):
-
асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў ў беларускай мове,
-
сродкі замены неўжывальных формаў дзеепрыметнікаў у беларускай мове пры перакладзе з рускай мовы,
-
асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў у сказе.
-
-
Сінтаксічныя нормы беларускай мовы (асаблівасці дапасавання і кіравання).
-
Дакладнасць маўлення. Лінгвістычныя ўмовы яе забеспячэння.
-
Лагічнасць маўлення. Парушэнне лагічнасці маўлення (плеаназмы, таўталогія). Лінгвістычныя сродкі забеспячэння лагічнасці маўлення.
-
Чысціня, багацце (разнастайнасць), дарэчнасць, выразнасць і лаканічнасць (сцісласць) маўлення.
Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.П. Лобань
Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Д.В. Дзятко
Пратакол № ад г.

RSS





















