Новости События Общее
 
Сахар Ольга Андреевна
Чаму барока называюць літаратурным і агульнамастацкім напрамкам, а таксама стылем?
24-04-2020 05:22
Ответ: Спачатку пра стыль. Барока ўзнік як стыль архітэктуры.І па сённяшні дзень. Барока вядомы больш як стыль. Пазней Б. пранік ў літаратуру і іншыя віды мастацтва і стаў іменавацца агульнамастацкім напрамкам, хаця не ўсе тэарэтыкі літаратуры прызнюць яго літаратурным напрамкам. А вось наш Адам Мальдзіс - за.
24-04-2020 06:47
 
Сахар Ольга Андреевна
Якой была іерархія жанраў у літаратуры класіцызму?
24-04-2020 05:23
Ответ: Звычайна пішуць, што літаратуры класіцызму вылучаліся высокія (ода, эпапея, трагедыя) і нізкія (байка, камедыя, сатыра) жанры. У многіх працах называюць яшчэ і сярэднія жанры (драма, ідылія, элегія).
24-04-2020 06:47
 
Сахар Ольга Андреевна
Што называецца родавым сінтэзам:?
24-04-2020 05:27
Ответ: На працягу працяглай эвалюцыі сусветнай літаратуры былі перыяды жанрава-родавай чысціні (антычная літаратура класічнай эпохі, класіцызм), а таксама перыяды панавання сінтэтычных інтэрродавых утварэнняў: ліра-эпікі, драм чытання, лірычнай драмы і інш (рамантызм,мадэрнізм).
24-04-2020 06:48
 
Сахар Ольга Андреевна
Якія найбольш папулярныя жанры літаратуры у эпоху Рэнесансу.
24-04-2020 05:28
Ответ: Санет, Эпічная паэма. Элегія. Навела, Пастэраль, Махлярскі раман, Мадрыгал. В.А. адпрацавала за ўсіх. Дзякуй
24-04-2020 06:48
 
Шаврей Антонина Анатольевна
Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, ці будзе абмежаванне па часе для выканання выніковага тэсціравання?
24-04-2020 06:52
Ответ: Што вам паабяцалі іншыя выкладчыкі? Як вы самі хочаце?
24-04-2020 07:14