Добры дзень! Аляксандр Іванавіч, ці можна сказаць, што філасофска-медытатыўныя жанры з'яўляюцца жанравай дыфузіяй?
22-04-2020 12:45
Ответ: Добрае пытанне. Медытацыя - роздум, развага. Медытацыя - жанр філасофскай лірыкі. Але медытацыя прысутнічае і ў грамадзянскай, і інтымнай лірыцы. Сказаць, што гэта дыфузія так як ў жанрах балада, трагікамедыя, фарс-вадэвіль нельга. Філасофскі пачатак гэта сама думка, а медытацыя гэта больш спосаб. Філасофская лірыка не можа існаваць без медытацыі. Медытацыя прысутнічае і ў іншых лірычных жанрах. Відаць, не. Нальга сказаць вось тут прыкметы філасафічнасці, а тут - медытатыўнасці".
24-04-2020 06:46
Што нзываецца жанравай дыфузіяй?
24-04-2020 05:20
Ответ: Тэрмін "дыфузія" прыйшоў з прыродазнаўчых навук (фізіка, хімія). Узаемнае пранікненне часціц аднаго рэчыва ў другое пры іх судакрананні. Так і літаратуры ўзніклі дыфузныя роды, напрыклад, ліра-эпіка-драма.
24-04-2020 06:46
Хто з беларускіх піьсменнікаў з'яўляецца прадстаўніком лірычнай прозы?
24-04-2020 05:21
Ответ: Янка Брыль, Міхась Стральцоў, Іван Навуменка і інш. Жанр рамана Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды" вызначаюць як лірычны раман.
24-04-2020 06:47
Што было вважней для класіцыстаў – розум ці пачуццё?
24-04-2020 05:21
Ответ: "Я мыслю - следовательно существую" (Декарт). Адказ: Розум.
24-04-2020 06:47
Што значыць правіла трох адзінстваў?
24-04-2020 05:22
Ответ: Гэта правіла класіцызму ў драматургіі (у тэатры). Адзінства месца - дзеянне адбываецца ў адным месцы (доме), не пераносіцца ў прасторы. Адзіства часу - дзеянне адбваецца на працягу адных сутак. Адзінства дзеяння - наяўнасць толькі адной сбжэтнай лініі.
24-04-2020 06:47

RSS





















