І.1.Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, адносіны да слова і словазлучэння; які вывучае ўстойлівыя звароты з адзіным цэласным значэннем, што не ствараюцца ў час гутаркі, а выкарыстоўваюцца як гатовыя.
І.2.Фразеалагізм – устойлівая, узнаўляльная, шматкампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем, не роўным суме значэнняў яе слоў-кампанентаў.
І.3.Прыказка – трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.
І.4.Крылаты выраз (афарызм) – устойлівае трапнае выслоўе выдатных людзей розных часоў.
І.5. Перыфраза – апісальная назва асобных прадметаў і з’яў, якія ўжываюцца замест слоў, што іх называюць.
ІІ.
ІІ.1. Да беларускіх фразеалагізмаў, абазначаных лічбамі, падбярыце адпаведнікі з рускай мовы, якія абазначаны літарамі, і запішыце адказ.
1).Відаць пана па халявах. 2). Дрыжыкі бяруць. 3). Асёл маляваны. 4). Няўрокам кажучы. 5). Цыркаць па кропельцы. 6). Адзін д’ябал маляваў. 7). Нос высока несці.
8). Саўка, ды не ў санках.
А).Чтоб не сглазить. Б).Олух царя небесного. В). Федот, да не тот. Г). Видно птицу по полету. Д). В дрожь бросает. Е). Драть нос. Ж). В час по чайной ложке. З). Одним миром мазаны.
Адказы: 1- , 2- , 3- , 4- , 5- , 6- , 7- , 8- .
ІІ.2.Да фразеалагізмаў падбярыце сінанімічныя; растлумачце іх значэнне.
З усіх ног Гульма гуляць На адзін капыл
Што мець духу, абое рабое, на адзін твар, лынды біць, і кропелькі падабраў, сабак ганяць, як дзве кроплі вады, ва ўсе лапаткі, лахі пад пахі, як на пажар, аж пыл курэў, аж пяткі блішчаць, варон лічыць.
ІІ.3. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні фразеалагізмаў і выпраўце іх.
1). Дануся апынулася між двух полымяў, і яе ахапіў гнеў. 2). Я хацеў бы пагаварыць з вамі вока ў вока. 3). Я чалавек адказны і слоў на паветра не кідаю. 4). Міцька не малы, умее трымаць язык за губамі.
ІІІ.
ІІІ.1. Варыянтнасць (зменены выгляд) фразеалагізмаў
- Лексічная: свет завязаць – свет засланіць – свет зачыніць;
- Марфалагічная: з глузду з’ехаць – з глуздоў з’ехаць;
- Сінтаксічная: браць да галавы – браць у галаву;
- Фанетычная: як бачыш – як бач;
- Акцэнтная: калом стаць – колам стаць;
- Камбінаваная: дацца ў знакі – дацца ў знакі – дацца ў знак.
Браць да душы – браць да сэрца, за бакі брацца – за бокі брацца, чорт ведае – чорт вед, стаяць у вачах – стаяць уваччу, вылезці бокам – вылезці праз бок
ІІІ.2. Тыпы фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці кампанентаў
- Фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы): бібікі біць;
- Фразеалагічныя адзінствы: шыю намыліць;
- Фразеалагічныя злучэнні: злосць бярэ;
- Фразеалагічныя выразы: педагагічны універсітэт.
З панталыку збіць, з ног валіцца, акінуць вокам, атэстат сталасці
ІІІ.3. Тыпы фразеалагізмаў паводле паходжання
- Спрадвечна беларускія
- Агульнаславянскія: вадзіць за нос, у вочы кідацца, вайной ісці;
- Усходнеславянскія: пад гарачую руку, зубы загаворваць, дзесятая вада на кісялі,зубы на паліцу класці, малако на губах не абсохла;
- Уласнабеларускія: рады радзіць, вочы мазоліць, лахі пад пахі.
- Запазычаныя: траянскі конь, альфа і амега, гордзіеў вузел (антычныя мовы, стараславянская мова), вось дзе сабака закапаны (нямецкая), пятая калона (іспанская).
ІІІ.4. Стылістычныя разрады фразеалагізмаў (са значэннем “памерці”)
- Міжстылёвыя: жыццё пакінуць;
- Кніжныя: галаву злажыць, косці злажыць, ажаніцца з зямлёю;
- Гутарковыя: галавою налажыць, галаву скруціць, душою загавець;
- Прастамоўныя: ногі выпруціць, даць дуба, чорту душу аддаць.
Дамашняе заданне: выпісаць па пяць прыкладаў прыказак, фразеалагізмаў, крылатых слоў, перыфраз. Заданне здаць да 09.11.2020 г. на вайбер або электронную пошту Міхалевіч А.Г.

RSS





















