. ТЭСТ па тэме “ФАНЕТЫКА”
- Адзначце няправільнае сцвярджэнне
а) беларускі алфавіт налічвае 32 літары; б) 10 літар абазначаюць 5 галосных гукаў; в) адзін гук можа абазначацца рознымі літарамі; г) гук
[ р] – зацвярдзелы.
- Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае
а) ілюзія; б) амшара; в) ягады; г) іхні; д) іншы; е) ясень.
3. Адзначце правільны адказ на пытанне “Паводле цвёрдасці-мяккасці гукі дзеляцца на…”
а) цвёрдыя і мяккія; б) цвёрдыя, мяккія і зацвярдзелыя;
в) цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, толькі мяккія.
4. Адзначце няправільны адказ на пытанне “Літара е абазначае два гукі…” а) у пачатку слова; б) у канцы слова; в) пасля галосных у сярэдзіне ці канцы слова; г) пасля мяккага знака і апострафа; д) пасля ў.
5. Адзначце словы, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем
а) грыб; б) смех; в) грыбнік; г) носьбіт; д) лыжка; е) дыктант.
6. Адзначце словы, у якіх ёсць няпарны зычны
а) кніга; в) сад; д) рытм; б) свет; г) бацька; е) мядзведзь.
7. Адзначце “ пятае лішняе”
а) сціслы, снежны, змена, знявага, скіба; б) лётчык, сшыць, кніжка, перакладчык, сшытак.
8. Адзначце словы з асіміляцыяй
а) загадка; г) услед; ж) заводзік;б) лясы; д) малацьба; з) прыбярэжны; в) восень; е) лягчэй; і) імгла.
9. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем
а) рассыпаць; б) калоссе; в) ралля; г) гадзіннік; д) суквецце; е) палонны.
10. Адзначце словы, дзе спалучэнне дз абазначае адзін гук
а) падзел; б) адзвінець; в) адзнака; г) сядзіба; д) дзяўчына; е) адзімаваць.
ІІ. ТЭСТ па тэмах “ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ”
1. Адзначце, колькі галосных гукаў у беларускай мове
1) 5, 2) 6, 3) 8,
4) 10, 5) 12.
2. Адзначце, у якіх словах літара е абазначаюць два гукі
1) вечар, 2) дзень, 3) ад’езд,
4) здароўе, 5) егіпецкі.
3. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць мяккі зычны
1) звінець, 2) згінуць, 3) узлёт,
4) раскінуць, 5) збягаць.
4. Адзначце словы, у якіх літары з, с абазначаюць цвёрды зычны
1) песня, 2) схема, 3) згіб,
4) след, 5) схільны.
5. Адзначце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем
1) лёгкі, 2) студэнцкі, 3) нясвіжскі,
4) бездакорны, 5) малацьба.
6. Адзначце словы, у якіх выдзеленыя літары перадаюць падаўжэнне
1) каменны, 2) прыволле, 3) суддзя,
4) рассяваць, 5) багацце.
7. Адзначце словы, у якіх гук [г] фрыкатыўны (шчылінны)
1) гонта, 2) гімнастыка, 3) геній,
4) ганак, 5) гімн.
8. Адзначце словы, у якіх гук [в] прыстаўны
1) вольха, 2) вол, 3) вулкан,
4) вопыт, 5) волат.
9. Адзначце, у якіх словах дж абазначае два гукі
1) ураджай, 2) паджылкі, 3) аджаць,
4) аджыць, 5) адраджэнне.
10. Адзначце, у якіх словах літара з перадае гук [с]
1) разжаць, 2) французскі, 3) зрэзаць,
4) мароз, 5) зжыць.
ІІІ. ТЭСТ па тэме “АРФАГРАФІЯ”
1. Адзначце, у якіх словах пішацца літара а
1) майст_р, 2) р_форма, 3) ш_дэўр,
4) р_монт, 5) с_кратар.
2. Адзначце, у якіх словах пішацца літара э
1) камп’ют_р, 2) хар_ктарыстыка 3) р_спубліка,
4) ш_сцьсот, 5) с_крэт.
3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара е
1) кал_ктыў, 2) с_местр, 3) бо_зь,
4) п_сняры, 5) мес_ц.
4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара я
1) с_кунда, 2) дроб_зь, 3) пам_ць,
4) с_мнаццаць, 5) кал_ндар.
5. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф
1) сям_я, 2) з_езд, 3) павіл_ён,
4) вераб_іны, 5) здароў_е.
6. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак
1) інтэрв_ю, 2) міл_ярд, 3) Кас_ян,
4) п_едэстал, 5) парц_ера.
7. Адзначце словы, у якіх пішацца ў (у нескладовае)
1) а_дыторыя, 2) ва _ніверсітэце, 3) бакала_р,
4) паза_рочны, 5) прэзіды_м.
8. Адзначце словы, у якіх пішацца літара дз
1) по_віг, 2) мело_(ы,і)я, 3) лі_(а)р,
4) гвар_(е,э) ец, 5) ле_ьве.
9. Адзначце словы, у якіх пішацца літара т
1) э_(ю,у)д, 2) с_вярджаць, 3) _(е,э)ма,
4) ак_(ё,о)р, 5) аўтары_(е,э)т.
10. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ы
1) д_станцыя, 2) р_партаж, 3) канц_лярыя,
4) р_корд, 5) кр_шыць.
11. Адзначце словы, у якіх пішацца літара і
1) за_кнуцца, 2) пед_нстытут, 3) пера_маць,
4) без_менны, 5) контр_гра.
12. Адзначце словы, у якіх пішацца літара й (і нескладовае)
1) аб_сці, 2) пера_менаваць, 3) аб_лгаць,
4) не_маверны, 5) раз_граць.
13. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о
1) м_вазнавец, 2) ф_таграфія, 3) ст_гадовы,
4) м_такрос, 5) р_ўназначны.
14. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а
1) д_ўгавечны, 2) д_бразычлівы, 3) в_семсот,
4) п_ліглот, 5) в_льнадумец.
15. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара
1) праграм_а, 2) мец_а-сапрана, 3) рас_казаць,
4) дзесяц_ю, 5) тэр_ыторыя.
ІУ. ТЭСТ па тэме “ЛЕКСІКАЛОГІЯ”
1. Адзначце спалучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні
1) чорная фарба, 2) чорная зайздрасць, 3) чорны хлеб,
4) чорныя справы, 5) чорная лесвіца.
2. 1. Адзначце спалучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні
1) цвёрды намер, 2) цвёрдыя веды, 3) цвёрды камень,
4) цвёрды грунт, 5) цвёрды крок.
3. Адзначце спалучэнні, у якіх выдзеленыя словы маюць метафарычнае значэнне
1) вясёлы аўтобус, 2) серп месяца, 3) срэбра расы,
4) ведае ўвесь дом, 5) вузкі кругагляд.
4. Адзначце спалучэнні, у якіх выдзеленыя словы маюць метанімічнае значэнне
1) жалезная воля, 2) пасевы зарунелі,
3) разведка вярнулася, 4) выстаўка акварэлей,
5) багаж ведаў.
5. Адзначце словы, якія ўваходзяць ў сінанімічны рад са словам добры
1) каштоўны, 2) станоўчы, 3) ідэйны,
4) бездакорны, 5) лю́дскі.
6. Адзначце словы, якія не з’яўляюцца антонімамі
1) блізка – далёкі, 2) малады – юны,
3) смяяцца – плакаць, 4) жанчына – мужчына,
5) учарашні – сённяшні.
7. Адзначце словы, з якімі можа спалучацца прыметнік духоўны
1) пакой, 2) пах, 3) улада,
4) інтарэсы, 5) інструменты.
8. Адзначце запазычаныя словы
1) прымаўка, 2) батлейка, 3) ручнік,
4) графіка, 5) тэатр.
9. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі
|
1) лемантар, |
А паўтор, |
|
2) мемуары, |
Б буквар, |
|
3) гіпотэза, |
В меркаванне, |
|
4) ідэал, |
Г успаміны, |
|
5) рэфрэн. |
Д узор.
|
10. Адзначце словы абмежаванага ўжывання
1) спяваць, 2) галень, 3) шалабоніць,
4) вяселле, 5) батман.

RSS





















