Семинар № 5 па тэме «Мастацтва сталага барока (сярэдзіна – 2-я палова XVII ст.)»
Пытанні семінара
1. Іканапіс: Хрыстос Уседзержыцель, Уваскрасенне, Сашэсце ў пекла, Маці Божая Замілаванне, Анёл з лірай і інш.
2. Помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве і галоўны алтар касцёла аўгустынаў у Міхалішках.
1. Іканапіс: Хрыстос Уседержыцель, Уваскрасенне, Сашэсце ў пекла, Маці Божая Замілаванне, анёл з лірай і інш.
У XVII ст. далейшае развіццё атрымаў іканапіс.
З сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі вызначаюцца некалькі мастацкіх школ, звязаных з Магілёўшчынай, Брэсцкім Палессем, Гродзеншчынай, Віцебшчынай. Кожная з іх мае свае асаблівасці, вытокі, якія ляжаць у характарыстыцы грамадска-палітычнага, іканапіснага, канфесійнага развіцця гэтых тэрыторый. У алтарным жывапісу 2-й пал. XVII ст. назіраецца добрае веданне заходнееўрапейскай іканаграфіі ( «Ушэсце Марыі (Асунта)» з в. Гервяты «портрет Вайшунта», карціна падзелена на 2 яруса: уверсе – Ушэсце Марыі, унізе – анёл ратуе жанчыну з пекла. Тут, як і ў заходнееўрапейскай іканаграфіі з'яўляюцца апакрыфічныя (Апокрыф – твор рэлігійнай літаратуры (іудзейскай і хрысціянскай), прысвечанае пераважна падзеям і асобам Свяшчэннай (ветха- і новазапаветнай) і царкоўнай гісторыі, не ўключаныя ў канон Царквой) падрабязнасці – пояс Маці Божай або ўручэнне яго Тамашу, малюнак месцы, сімвала бязгрэшнасці Марыі).
У другой палове XVII ст. узмацняюцца такія рысы як жанравыя, апавядальнасць, узрастае роля рэальнага акружэння, этнаграфічных, дэкаратыўных элементаў. Асаблівая ўвага надавалася фону, які пакрываўся разным, а пазней і ляпным арнаментам. Як і ў перыяд ранняга барока.
Рэалістычныя тэндэнцыі прыкметныя ў іконе «Ілля» (1668 г.) з Іллінскай царквы Крычава Магілёўскай вобласці. Мастак адыходзіць ад кананічнага напісання аблічча святога, паказваючы яго як селяніна са зведзенымі да пераносся бровамі, моцна сціснутым ротам, здзіўлена расплюшчанымі вачыма. Фон – пазалочаны з раслінным арнаментом.
Гэтыя ж тэндэнцыі назіраюцца ў іконе «Параскева з жыціем» (1659 г. г.) в. Бездзеж, Драгічынскага раёна. У іконе аб'ёмная мадэліроўка аблічча Параскевы спалучаецца з плоскасцевай манерай у якой вырашаны адзенне пакутніцы.
Развіццё іканапісу Беларусі 2-й пал. XVII ст., нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, не спынілася. Яркі, пазалочаны з гарельефнай разьбой, шмат'ярусны, высокі іканастас дыктаваў і новыя жывапісныя задачы. У выкананых для мясцовых святочных чыноў абразах іканастаса – «Маці Божая Замілаванне» (1656 г.), «Маці Божая Баркалабаўская» (1659 г. г.) з Быхава і Гарадца Магілёўскай вобласці, «Спасланне ў пекла» з Бездзеж і Чачэрска, – ўражваюць канкрэтнасць тыпаў, народныя характары. У якасці дэкарыроўкі абразоў выкарыстаны драўляныя накладкі (валікі) з «камянямі». Гэты прыём меў шырокае распаўсюджванне ў жывапісу таго часу на Міншчыне, Магілёўшчыне. Арнамент, які выкарыстаны ў «Спасланні ў пекла» (1678 г.) сустракаецца таксама ў шматлікіх помніках 2-й пал. XVII ст. Мастакі таго часу працягвалі шырока ўводзіць бытавыя матывы, пейзаж, нацюрморт, архітэктуру (абразы Брэстчыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны, Віцебшчыны). Рэаліі і барочная арнаментыка, палі, вопратк пранікалі ў іканапіс Беларусі сярэдзіны - 2-й пал. XVII ст. і апасродкавана праз гравюры беларускіх, украінскіх і заходнееўрапейскіх выданняў.
Пад уплывам еўрапейскай «blumenmodu» (кветкавы арнамент), якая зарадзілася ў Галандыі ў апошняй чвэрці XVII ст., створаны выдатны помнік «Хрыстос Уседзяржыцель» з Лыскава Брэсцкай вобласці.
Помнікамі мастацтва з'яўляюцца абраз «Анёл з лірай» (Нацыянальны мастацкі музей), «Малебен аб чашы» і «Хрыстос Уседзяржыцель» (Свята-Міхайлаўская царква в. Сцяпянка).
У архіўных матэрыялах 2-й пал. XVII ст. згадваюцца імёны мастакоў, у тым ліку ў Віцебску Федько, які адзін «піша іконы і старыя пачынае», у Магілёве Афанасій Пигаревич, Ігнат Соц, у Гродне маляр Казімір, Самуіл Вранович, у Вільні Андрэй, Сцяпан Гарнастаеўская, у Нясвіжы Ф. Вітаноўскуі і інш.
Наяўнасць імёнаў беларускіх мастакоў (не менш 29), а таксама твораў, вядомых па шматлікіх архіўных матэрыялах, літаратурным крыніцам, і работ, якія дайшлі да нашага часу, паказвае, што, нягледзячы на ўзмацненне феадальна-прыгонніцкага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, разбурэння, выкліканыя войнамі, інтэнсіўнае перасяленне рамеснікаў і такіх выбітных дзеячоў як С. Полацкі (1629-1680) у Расію, мастацтва Беларусі працягвала развівацца.
2. Помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве і галоўны алтар касцёла аўгустынаў у Міхалішках.
У афармленні інтэр'ераў 2-й пал. XVII ст. відаць засваенне ажурнай навылетной разьбы (Ажурная (скразная) разьбярства па дрэве – гэта разнавіднасць мастацкай апрацоўкі дрэва, пры якой фон цалкам выбіраецца, а застаецца толькі сам малюнак, што радніць яе з аб'ёмнай разьбой.). Спачатку яе выконвалі заходнееўрапейскія мастакі, пазней – мясцовыя. Разьба іканастаса Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (1669-1672 гг.) наглядна паказвае, як беларускія майстры перапрацавалі барочную разьбу. Пры запазычанні новых матываў майстры зрабілі разьбу высокай, аб'ёмнай, а калонкі прарэзаныя. Узбагаціўшы арсенал новымі тэхнічнымі прыёмамі, творча засвоіўшы лепшыя дасягненні заходнееўрапейскага мастацтва і злучыўшы іх з мясцовымі традыцыямі, беларускія разьбяры стварылі свой нацыянальны варыянт барочнай разьбы.
Так, драўляны чатырох'ярусны іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве па тонкасці выканання і складанасці формаў з'яўляецца выдатным творам беларускіх майстроў, створаным у перыяд да 1672 г. у сваёй пабудове (яруснасць) і формах (драўляныя калонкі, аздобленыя разьбой з вінаграднай лазы – спецыфічны матыў барока), характары разьбы ён сугучны з іканастасам працы Кліма Міхайлава. Іканастас увенчаны скульптурным распяццем у абрамленні багатай разьбы.
Ўяўленне аб характары ансамбля сталага барока ў Беларусі дае інтэр'ер касцёла аўгустынаў у Міхалішках (каля 1677 г.), які выкананы італьянцамі Пятро Перетти і Янам Марыяй Галі. Творчасць іх адрозніваецца сінтэзам дэкору, лепкі, архітэктонікі інтэр'еру, майстэрствам кампазіцыі, арыгінальнасцю і навізной матываў. Асаблівым багаццем вылучаецца ўпрыгожванне двух'яруснага галоўнага алтара з вітымі калонкамі. Па карнізе першага трохчастковага яруса фігуры ўкленчаных біскупаў, у цэнтры фігуры двух анёлаў. Уверсе алтара рэльеф «новазапаветная Троіца». Галоўны алтар, як і восем іншых, абрамлены акантам, з завіткоў якога нібы вырастаюць галавы дракона, сірэн і іншых фантастычных істот. На шырокіх сценавых пілонах гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронами розных тыпаў і памераў, яны амаль цалкам аддзеленыя ад сцен і ствараюць эфект руху. Два бакавых алтара з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць падпружаную арку.
Аканта (архит. скульптурнае ўпрыгожванне капітэлі, карніза і г.д. у выглядзе стылізаваных сцеблаў і лісця такой расліны), актыўна скарыстаны гэтымі майстрамі, атрымаў вельмі шырокае распаўсюджванне ў мастацтве апошняй чвэрці XVII стст. Яго мы бачым у царскіх браме з Піншчыны і Віцебска (каля 1690).
Такім чынам, разгледжаныя помнікі XVII ст. сведчаць, што ў жывапісу, як і ў пластыцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, архітэктуры, літаратуры Беларусі прасочваюцца нацыянальныя рысы, асаблівасці мясцовага стылю, мовы. У 2-й пал. XVII ст. працэс сэкулярызацыі беларускага і рускага мастацтва ідзе адначасова. У XVII ст. у Беларусі працавала не менш як 48 мастакоў, 137 скульптараў, 665 залатых спраў майстроў. Створаныя ў 2-й пал. XVII ст. помнікі мастацтва сведчаць пра тое, што асноўным стылістычным кірункам гэтага перыяду было спелае барока.