Какие были основные причины создания ССРБ?
24-04-2020 05:17
Ответ: Паказаць, што бальшавікі клапоцяцца аб інтарэсах шматлікіх народаў былой расійскай імперыі.
24-04-2020 06:01
Чым займалася Таварыства беларускай школы?
24-04-2020 05:21
Ответ: Аліна, сама назва падказвае, что ТБШ змагалася за захаванне мовы ў першую чаргу.
24-04-2020 06:02
Добрай ранiцы, Аляксандар Фёдаравiч! У мяне пытанне: Якiя губернii былi ўключаны ў склад БНР?
24-04-2020 05:21
Ответ: Добрай ранiцы, Яна. БНР павінна была абняць усе землі, дзе жылі і мелі пераважную колькасць беларусы: Магілёўская, Мінская, Гарадзенская (з Беластокам), часткова Віленская, Віцебская і сумежных частак суседніх губерняў, заселеных беларусамі.
24-04-2020 06:11
Добры дзень! Чаму СССР прайграла ў савецка-польскай вайне?
24-04-2020 05:33
Ответ: Добры дзень, Марына. Падчас савецка-польскай вайны СССР яшчэ не было. А вось прычыны паразы бальшавікоў, гэта - бальшавікі недаацанілі нацыянальныя настроі палякаў. У Польшчы пачаўся нацыянальны ўздым.
24-04-2020 06:43
Добрай раніцы, што такое камасацыя?
24-04-2020 05:40
Ответ: Добрай раніцы, ВАлерыя. Камасацыя - перасяленне сялян на хутар.
24-04-2020 06:45

RSS





















