Новости События Общее

Эканамiчная метафара (на матэрыяле сучаснага iнтэрнэт-дыскурса)

01-04-2020 Лекции
Аналізуюцца метафарычныя мадэлі, якія ўжываюцца для намінацыі і характарызацыі эканамічных працэсаў і з’яў у сучасным беларускамоўным публіцыстычным інтэрнэт-дыскурсе. Апісаны віды метафарычнага пераносу з рэферэнцыяй да семантычных сфер “Прадмет / механізм”, “Прырода / жывая істота”, “Прастора” і “Навука”. Ажыццяўляецца супастаўленне разглядаемых мадэлей з адпаведнымі мадэлямі ў англамоўных тэкстах па эканоміцы. Маніфестуецца імкненне эканамічнай метафары да меншай вобразнасці праз выкарыстанне адцягненых паняццяў з мэтай рэалізацыі лінгвапрагматычных установак аўтараў на дакладнасць і аб’ектыўнасць інфармацыі.

На сучасным этапе развіцця беларускага грамадства на першае месца выходзяць пытанні эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў і дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ўвогуле, што выклікае заўважны ўсплёск колькасці навуковых і публіцыстычных тэкстаў эканамічнай тэматыкі, якія канцэнтруюць увагу на разнастайных эканамічных з’явах і працэсах.

У дадзенай сітуацыі найбольшую актуальнасць набывае вывучэнне эканамічнай метафары, паколькі эканоміка, з’яўляючыся навукай, аперыруе, як правіла, адцягненымі паняццямі і мадэлямі, у аснове якіх ляжыць менавіта метафарычнае пераасэнсаванне прадметаў і з’яў...

наука

Прикрепленные файлы

Похожие публикации


Коммуникативно-прагматические характеристики адресанта и адресата в таможенном дискурсе

31-03-2020 Лекции
У лекцыі даюцца асноўныя паняцці дыскурс-аналізу, на матэрыяле выбаркі з тэкстаў навін афіцыйных сайтаў мытных і пагранічных служб Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аналізуюцца камунікатыўна-прагматычныя характарыстыкі адрасанта і адрасата ў мытным медыядыскурсе. Лекцыя рэкамендуецца студентам-філолагам, магістрантам, аспірантам, якія займаюцца супастаўляльным мовазнаўствам, кагнітывістыкай, дыскурс-аналізам.
СНИЛ наука
подробнее

ИЭУМК по Методике преподавания иностранного языка

08-09-2020 Лекции
Доступна первая лекция и интерактивные задания по Теме 1.
методика ЭУМК
подробнее