СЛОВАЗЛУЧЭННЕ. ТЫПЫ СКАЗАЎ
Першы ўзровень
Частка А
А1. Адзначце словазлучэнні:
1) клапаціцца пра бацькоў;
2) прыйшла вясна;
3) самы высокі;
4) буду чытаць;
5) сонечны дзень.
А2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам назоўнікам:
1) старэйшы за брата;
2) прылёт птушак;
3) ісці не спяшаючыся;
4) новы будынак;
5) другі ад пачатку.
А3. Адзначце словазлучэнні з азначальнымі адносінамі:
1) прыехаць увечары;
2) заўважыць памылку;
3) сумленныя адносіны;
4) шчаслівая ўсмешка;
5) спыніцца ад нечаканасці.
А4. Адзначце словазлучэнні з дапасаваннем:
1) два агеньчыкі;
2) шэсць дамоў;
3) свой голас;
4) першы рад;
5) апошнія навіны.
А5. Адзначце клічныя сказы:
1) Дзень выдаўся пагодны, яркі.
2) Як цікава на Дзвіне!
3) Хіба магчыма вяртацца назад?!
4) Ці шмат хто бачыць жыццё ў колерах?
5) Няхай квітнее мая Айчына!
А6. Адзначце поўныя сказы:
1) Шум узбунтаванай ракі выклікаў у Алёшы захапленне.
2) У кожнага – свае надзеі.
3) Крынічку Петрык ведаў здаўна.
4) У полі цішыня.
5) Відаць было ўсё: і раку, і кручы берага, і зарэчча.
А7. Адзначце простыя сказы:
1) Рыгор дастаў з кішэні камертон, ударыў па ім, паднёс да вуха.
2) Толькі жаўранак спявае ды ветрык паціху шастае.
3) Клікнуць хацелася – голас замёр.
4) І двор, і дарога – усё занесена снегам.
5) Да мяне раптоўна, бачу, падыходзіць настаўнік.
Частка В
В1. Знайдзіце ў словазлучэнні галоўнае слова і запішыце.
чацвёрты месяц
В2. Вызначце тып сказа паводле мэты паведамлення і запішыце.
Усё лепшае ў жыцці параўноўваецца з вясною.
Другі ўзровень
Частка А
А1. Адзначце іменныя словазлучэнні:
1) захапляючыся прозай;
2) густы лес;
3) другі ад сцежкі;
4) блізка ад ракі;
5) нехта новы.
А2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеясловам:
1) рыхтавацца да экзаменаў;
2) абмытая росамі;
3) узаранае поле;
4) падняўшыся ад зямлі;
5) далёка ў полі.
А3. Адзначце словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі:
1) чысты заўсёды;
2) разважаць пра падзеі;
3) гатовы да спаборніцтваў;
4) напісаць двойчы;
5) пяцігадовы хлопчык.
А4. Адзначце словазлучэнні з кіраваннем:
1) нашы дасягненні;
2) сёмы ад пачатку;
3) хтосьці з нас;
4) вярнуцца на досвітку;
5) не горш за папярэднікаў.
А5. Адзначце апавядальныя сказы:
1) Запомніце гэты куток летняга лесу.
2) У беларускай паэзіі традыцыю гукатворчасці прадоўжыў Алесь Разанаў.
3) Хіба можна заўважыць усе змены ў прыродзе?
4) Спачатку на небе з’явілася невялікая хмарка.
5) Няхай пральецца дождж-дабрасей.
А6. Адзначце ўскладненыя сказы:
1) Творчасць Максіма Гарэцкага, як мы ведаем, шмагранная.
2) Анатоль Грачанікаў уваходзіў у літаратуру на хвалі пасляваеннага пакалення.
3) Ты заўсёды ў нашых сэрцах, родны край!
4) Вучыцца любіць Беларусь трэба ў Караткевіча.
5) Пахі ляснога долу былі ў суладдзі з нязыркім сонцам.
А7. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1) Пайшлі агародамі, напрасткі.
2) Ні пытанняў, ні адказаў.
3) Пластыка зямных формаў, выразныя і велічныя контуры захаплялі.
4) Усё ж поўдзень ёсць поўдзень.
5) Навуку за плячыма не носяць.
Частка В
В1. Вызначце тып словазлучэння паводле сінтаксічнай сувязі паміж кампанентамі і запішыце.
недзе далёка
¨¨¨¨¨¨¨¨¨¨
В2. Вызначце тып сказа па колькасці граматычных саставаў і запішыце.
Рэшту дарогі ішлі ўскрай лесу.
¨¨¨¨¨¨¨¨¨¨
Трэці ўзровень
Частка А
А1. Адзначце простыя словазлучэнні:
1) дзяўчына з блакітнымі вачамі;
2) больш вядомы твор;
3) наш новы настаўнік;
4) жыць душа ў душу;
5) з цеплынёй успамінаць сустрэчу.
А2. Адзначце словазлучэнні з галоўным словам лічэбнікам:
1) адны сані;
2) пяці алоўкаў;
3) пяць алоўкаў;
4) сорак чатыры клёны;
5) тры шостыя насельніцтва.
А3. Адзначце несвабодныя словазлучэнні (непадзельныя сінтаксічныя адзінствы):
1) поспехі ў вучобе;
2) чатыры сталы;
3) дарога ў горад;
4) здольны да навукі;
5) многа сшыткаў.
А4. Адзначце словазлучэнні з прымыканнем:
1) дом з кветкамі;
2) бегчы без аглядкі;
3) указальнік перад вёскай;
4) жыць на віду;
5) рабіць па шчырасці.
А5. Адзначце адмоўныя сказы:
1) А ўвечары ніякага шуму.
2) Я не ўмеў не давяраць сяброўскім словам.
3) Няма шчасця ў няволі.
4) Нельга не думаць пра будучыню.
5) Як не парадавацца цёпламу вечару!
А6. Адзначце развітыя сказы:
1) Ён быў адзін.
2) Раніцай я выйшаў з каюты.
3) Тры дзяўчыны.
4) Сяброўка з падарункам.
5) Маці пачала збірацца.
А7. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Залатая восень.
2) Лета цёплае.
3) Па арэшніку смех.
4) Трэба дома бываць часцей!
5) На полі – залатыя званы каласоў.
Частка В
В1. Перакладзіце словазлучэнне на беларускую мову і запішыце.
обращаться по всем вопросам
¨¨¨¨¨¨¨¨¨¨
В2. Вызначце тып сказа па паўнаце/непаўнаце і запішыце.
Сіні ранак.
¨¨¨¨¨¨¨¨¨¨

RSS





















