Новости События Общее

Сценарий

10-09-2020 Публикации
В статье представлен сценарий авторской пьесы про царя Ирода

Драма пра Ірада-ката

Ірад

Я – Ірад, я цар дастаслаўны.

Я – Ірад, кіроўца дзяржаўны.

У царскім пурпуры сяджу я на троне.

Безліч дыямантаў на златай кароне.

Падвалы мае поўны срэбрам і златам.

Багат я на славу, на землі багаты.

Ніхто мне у свеце не можа пярэчыць –

Адразу ж глава развітаецца з плечмі!

Ці кару, ці літасць даю людзям я!

Без веры, без меры воля мая!

Няма роўных мне ва усім свеце белым,

Бо служаць мне поўчышча воінаў смелых.

Песня ваяк

Мы ваякі маладыя!

Аць-два, аць-два.

Мы рубакі ўдалыя!

Аць-два, аць-два.

Добра Іраду мы служым!

Аць-два, аць-два.

Ні аб чым сабе не тужым!

Аць-два, аць-два.

Думаць то ж не наша справа!

Аць-два, аць-два.

Хай баліць царова глава!

На то на ёй і карона!

Кніжнік

О – Ірад, цар дастаслаўны.

О – Ірад, кіроўца дзяржаўны.

Ірад

Што хочаш? Кажы. Ну чаго табе трэба?

Кніжнік

Убачыш ўсе – толькі кінь позірк на неба!

Анел

Збыцццё валаамавых слоў прадвяшчая

Ад Іагава зорка прасеннямі ззяе.

Праменні яе асвяшчаюць сцяжыну,

Што стужкай хвалістай бяжыць да Бога-сына.

Проз Ірада землі, дзе шлях той пятляе,

Вандруюць Валхвы, што Міссію шукаюць

Адзін з валхвоў

Народжаны Бог….. Дзе яго нам шукаць?

Другі з валхвоў

Канечне ў царовы палац завітаць!

Валхвы у палацы

Цар Ірад – Ершалаімскі спадар!

Скажы, дзе Юдэйскі народжаны цар?

Яро ззяе зорка па ўсходняй пары.

Прыйшлі пакланіцца, прынеслі дары.

Ірад

Што за дары?

Валхвы

                          Злата, мірру і ладан.

Ірад

Багата…. Нічога не скажаш, багата.

Няма у палацы маім немаўляці.

Шукайце далей – у добры шлях выпраўляйцесь.

А знойзіце – мусіце мне рассказаць:

Прыду пакланіцца, уладу аддацць.

Чорт

Няўжо сапраўды сваю зложаш карону?

Няўжо немаўля ты дапусціш да трону?

Хто можа з уладай у час развітацца,

Не можа вялікім царом называцца!

Ірад

А што ты параіш, мой дружа рагаты?

Як зберагчы мне над царствам уладу?

Чорт

Я раіць не буду! Я табе не сваяк!

Ірад

Шлях толькі адзін…. Гэй, паклікаць ваяк!

Ваякі

Іраду служыць мы рады!

Аць-два, аць-два.

Выканаем усе загады!

Аць-два, аць-два.

Ірад

У землях Юдэйскіх забіць немаўлят

Павінны хутчэй. Вось мой царскі загад.

Ваякі

Забіць немаўлят?! Гэта што за нарада?

Ірад

Маучаць!!!!!! Двойчы не паўтараю загады.

Ваякі уздыхая

Іраду мы добра служым….

Аць-два…. Аць-два…

Ні аб чым…

Аць-два…. Аць-два…

Чорт

Вось бачыш, як проста.. Не трэба вучыць

Як царства ды ўладу свае бараніць

Анёл

Як астры ляпесткі у зоркі праменні!

Яны узвяшчаюць Хрыста нараджэнне!

На мяккай саломе у калысцы з яслеў

Ляжыць збаўца свету, ляжыць Цар Цароў!

З ім побач Іосіф ды дзева Марыя

Валхвы

Наш скончаны шлях! Знайшлі мы Міссію.

Паклон вам святая Іосіф з Марыей.

Прынеслі мы Боскаму сыну дары.

Вось злата, бо будзе вялікш, чым цары.

Вось ладан, што Божыя Сына знаменне!

А мірра – а мірра яму на успенне…..

Усе зроблена справа, пара развітацца.

Нам час надышоў у свае землі вяртацца

Анёл 1

Пастойце, павінны вы шляхам другім

Вандроўку трымаць у землі сваі

Анёл 2

Збірайцесь і вы Іосф з Марыяй

Бяжыце ў Егіпет – ратуйце Міссію!

Ваякі

Мой цару! Вярнулісь з юдэйская зямлі!

Мы знішчылі ўсіх – аднаго не змаглі!

Рахіль не скарылася горкае долі,

Ды просіць цябе адмяніць сваю волю…

Рахіль

О, цару! Я літасці буду прасіць!

Дай хоць тры гады майму сыну пражыць!

Ірад

Не дам а ні году! Мяне не прасі!

Размову канчай, хопіць тут галасіць!

Рахіль

О, Ірад! Зноў літасці буду прасіць!

Хоць мксяцы тры дай дзіцяці пражыць!

Чым правянілась яно прад табою,

Каб заплаціць менавіта крывею?

Ірад

Не дам а ні месяцу! Скончыі размову!

Аддай немаўля, ды ступай па-здарову!

Рахіль

О, цару! зноў літасці буду прасіць!

Дай хоць тры дзянечкі сыночку пражыць!

Дзіця маё мала, дзіця м аё млада…

Ірад

Як смееш майму ты пярэчыць загаду?!

Казаў, што заб’ю – значыць будзе забіты!

(гук грома)

Не змешвай тут слезы з крывею пралітай!

Рахіль

О, гора мне! Гора! Што горшай для маці,

Чым бачыць час скону малога дзіцяці?

Анёл

Матчыны слёзы глыбейшы за мора..

Я мушу суцешыць, уняць тваё гора.

Твой сын, што бязвінны знайшоў смерць сваю

Узнесся да Бога і зараз ў Раю.

У садзе эдэмскім ён кветкі збірае,

З пялесткамі іхнімі у гульні гуляе.

Ірад

Усе! Зроблена справа! Збярог я карону!

Глядзі ж ты – малы навастрыўся да трону!

А вам за паслугу дам срэбра ды злата.

Ідзіце адсюль – пагуляйце багата.

Ваяка 1

Пайшлі пагуляем, калі грошык звініць!

Ваяка 2

Чырвоным віном крыві чырвань бы змыць…

Ірад

Я – Ірад, я цар дастаслаўны.

Я – Ірад, кіроўца дзяржаўны.

Як ззяе карона… мне пурпур да твару..

Гэй! Што там такое?! Ты што за пачвара?!

Смерць

Я та, што прыходзіць да ўсіх са смяротных

Багатых ці бедных, шчаслівых, гаротных.

Я Смерць твая, Ірад, -- прыйшла за адказам;

За ўсіх убіеных спытаюся разам!

Ірад

Адказ ты не возьмеш з мяне а ні як!

Пайшла прэч адсюль! Бо паклічу ваяк!

Смерць

Ваякі твае ужо добра гуляюць

Чырвоным віном кроў з далоняў змываюць.

Ірад

Усе роўна, карга,  цябе не баюся!

Хоць златам, хоць пурпурам я адкуплюся!

Смерць

Дарэмна! Багацце ніяк не кранае,

Ту, што жыцце у людзей аднімае!

Ірад

О, Смерць! Тады літасці буду прасіць

Дай хоць тры гацы мне на свеце рпажыць

Смерць

Не дам а ні году, ні дня, ні імгнення

Мей селасць, ды станавісь на калені!

(рубіць галаву)

Чорт

Яшчэ адзін дурань у сетку папаўся

Ты бошкі знасіў тут з сваей развітаўся

Ты літасць не меў – зараз гловы не маеш.

На чам жа карону сваю ўтрымаеш?!

У вечным агні будзеш грэць свае косці.

Хадзем любы цар – будзеш лепшым мне госцем!

Песня ваяк

Мы ваякі маладыя!

Аць-два, аць-два.

Мы рубакі ўдалыя!

Аць-два, аць-два.

Добра Іраду мы служым!

Аць-два, аць-два.

Ні аб чым сабе не тужым!

Мы добра гулялі, ды пілі на славу!

Мы з’елі ў карчме найсмачнейшыя стравы

Пустая душа, хоць поўна утроба

Як хочаш, пайду я са службы убогай.

Куды ты пайдзеш – ты ж нічога няумееш

Бач новая зорка – яна дорыць надзю

 

Батлейка

Похожие публикации


Пособие ФЭМП

22-01-2019 Публикации
Пособие Петровой по ФЭМП
практика
подробнее

Использование фольклорно-этнографических единиц при ФЭМП

01-09-2020 Публикации
В статье представлена информация по проблеме использования фольклора на занятиях по ФЭМП
задание
подробнее