Новости События Общее

АПБМ. Складаназлучаныя сказы

04-11-2019 Материалы к сессии
Задания по теме "Складаназлучаныя сказы"

Заданне 1. Запішыце сказы, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку ў іх. Вызначыце сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі складаназлучаных сказаў.

 1. Скавароды весела брынчалі на прыпеку і мяккія гарачыя аладкі кідаліся на лаву спрытнаю рукою Касі (Якуб Колас). 2. Байцы са стайні і трактароў стралялі ўгару з вінтовак але карысці ад тае стральбы было мала (В.Быкаў). 3. Цвіце вясна а мой раманс расплыўся жалем над зямлёй (П.Пестрак). 4. Васіля і стрыечную сястру Аляксандру нішто не раздзяляла але ніці сваяцкай сувязі між імі пачалі завязвацца толькі пасля вайны (І.Навуменка). 5. Вялізны калідор быў напаўцёмны да таго ж дзверы насупраць былі зачынены (Ул.Караткевіч). 6. Навокал было ціха але цішыня гэта не толькі не супакойвала а нават як бы насцярожвала (І.Мележ). 7. Час ішоў і нават у горад прыходзілі гукі і фарбы недалёкай восені (М.Гарэцкі). 8. Неадменна выйдзе з прамоваю Вера Засуліч скажа многа добра вядомага ўсім але дзяўчына будзе гаварыць гэта шчыра і старанна (М.Зарэцкі). 9. Яноўскі запэўніў яго ў сваёй павазе і адданасці і кароль Стах паверыў (У.Караткевіч). 10. Не то вецер шуміць над лесам не то хтосьці спявае нудную песню (Янка Брыль). 11. Дзяўчаты доўга гаманілі ў той вечар а ці ж ні было ім аб чым пагаварыць (Якуб Колас). 12. На палетках заставалася некалькі постацей ды былі відаць складзеныя мяхі з бульбай (Б.Сачанка).

Заданне 2. Падбярыце і ўстаўце патрэбныя злучнікі паміж часткамі складаназлучаных сказаў.

Узор: Дзень выдаўся цёплы, і (ды) ярка свяціла сонца.

1. Дзень выдаўся пахмурным … мы з Яноўскай вырашылі пайсці да альтанкі і там прагуляцца (У.Караткевіч). 2. Усю ноч ліў дождж з грымотамі … раніца такая сонечная і ясная (Янка Брыль). 3. Дарога пачала паніжацца … сыпкі пясок не змяніўся балотным грунтам, а заставаўся такім жа цвёрдым (І.Мележ). 4. Там, за лесам, пачуліся стрэлы … нехта хутка пабег за вёску (В.Быкаў). 5. Увесь час пан думаў пра сваю маці … дзіцячыя малюнкі паўставалі перад ім (М.Гарэцкі). 6. Стары Іван абсадзіў сядзібу на ўзмежку бярозамі таполямі … яны высока ўзнялі раскідзістыя шаты, нібы падкова, атуляючы агарод (І.Навуменка). 7. Камандуючы чакаў знайсці тут Маркіна і Муратава … замест іх у зямлянцы аказалася некалькі байцоў (В.Быкаў). 8. Прыйшла вясна … дні адразу сталі цёплымі і сонечнымі (Я.Брыль). 9. У небе свяціла яркае сонца … на дварэ было па-зімоваму халодна (К.Чорны). 10. …крыкнуў у лесе чалавек … страпянулася спужаная птушка (Якуб Колас). 12. На полі яшчэ дзе-нідзе працавалі людзі … у лесе было ўжо пуста (Т.Хадкевіч).

Заданне 3. Запішыце тэкст, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. Знайдзіце ў тэксце складаназлучаныя сказы, вызначыце від злучнікаў (спалучальныя, супраціўныя, пералічальна-размеркавальныя, далучальныя).

Над гаем над велізарным абшарам блакіту вісела даль і ў ёй была дзіўная гармонія далікатных тонаў і таемных мар нейкая незямная маркотнасць. Лес быццам маўчаў аднак сярод яго жудаснай цішыні ўгадваліся таямнічыя цені. Даль прыцягвала да сябе сваёй недасягальнаю таемнасцю а калі вочы ўжо вельмі глыбока ўрэзаліся ў яе сінія хвалі яна яшчэ далей адплывала назад хаваючыся за лесам. Яна жадала раніць душы самотных людзей а яны шукалі ў ёй развязкі балючага сэрца. Даль гаварыла і яе мовай была песня без слоў ды толькі чуткае вуха магло ўлавіць яе перарыўныя спевы. Колькі багата жыцця ў гэтай далі ў часе сонечнага дня калі яна прасвечваецца чыстая нібы раса на чароце! Прамені сонейка прасвечваюць даль і лес ажывае ў вясёлых зыках і ад растопленай сасновай смалы кружыцца галава. Вось плаваюць у блакітна-ружовай сажалцы белыя лебедзі а жыццё спявае ў гэтай далі. Даль абхапіла даль… Залатыя стужкі сонечнага ззяння абчапалі даль лес і ўвесь божы свет а над пахучым бэзам раздаўся першы свіст салоўкі (З.Бядуля. “Даль”).

задание УМК

Похожие публикации


Программа экзамена по СБЛМ (лексика)

24-09-2018 Материалы к сессии
Программа экзамена по дисциплине "Современный белорусский литературный язык" для студентов дневной формы получения высшего образования филологического факультета (зимняя сессия, 2018 - 2019 учебный год)
сессия
подробнее

Задания по УСР для студентов 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ

01-11-2018 Материалы к сессии
Задания для 1 курса филологического факультета по дисциплине СБЛМ
задание сессия
подробнее